nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

Падзеі Ўкраінскай Рэвалюцыі 20.02.2014 г. (Кіеў, стоп-кадры)

Люты 20, 2014 | Каментары (1)

120 лютага г.г., як разьвіднела, у Кіеве, нягледзячы на аб’яўленае перамір’е і дзень жалобы па дзясятках загінулых напярэдадні, адбыліся актыўныя падзеі, у час якіх з абодвух бакоў пачалося выкарыстаньне агнястрэльнай зброі. Цяпер можна цьвёрда казаць: ва Ўкраіне пачалася нацыянальна-вызвольная, дэмакратычная рэвалюцыя! Нагадваем, сачыць за гістарычнымі падзеямі можна on-line (трэба выйсьці на YouTube і набраць “Espreso TV”). Ніжэй мы выставілі некаторыя кадры зь Кіева ў асноўным за сьветлы час 20 лютага. Але перад тым, як іх праглядаць, настойліва раім спачатку праглядзець кароткія відэа, на якіх бачна, як расейскія агенты “цітушкі” зьбіваюць у Кіеве ўкраінскіх патрыётаў-майданаўцаў (напрыклад, тут: http://via-midgard.info/news/berkut-i-titushki-izbivayut-protestuyushhix-v.htm; вось такое жыцьцё зноў чакае ўкраінцаў, калі яны не перамогуць… Але, ці толькі іх?).  

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 2: меркаваньні Барыса Міронава)

Люты 19, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Міронаў 1 

 

Перад тым, як прыступіць да ўласнага аналізу кантужаных украінскім Майданам у Расеі й цяперашняй Беларусі, мы вырашылі выставіць у пісьмовым выглядзе выступ па гэтай тэме аднаго зь вядучых “рускіх нацыяналістаў” Барыса Міронава. Мы ўжо паведамлялі, што знайсьці ў Расеі сапраўдных рускіх нацыяналістаў усё яшчэ складана, таму заклікаем перацярпець імперскі прымешак у выступе (асабліва ў пачатку) гэтага ў цэлым заслужанага рускага чалавека (узята адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/b_mironov_oligarkhi_prosypajutsja_v_kholodnom_potu_majdan/2014-02-18-15751).

Далей »

Агонь і вада на Майдане (кадры ночы 18-19.02.2014 г.)

Люты 19, 2014 | Няма каментараў

1

У Кіеве адбываюцца ключавыя падзеі ўкраінскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі — пачалося выкарыстаньне агнястрэльнай зброі, загінулі дзясяткі чалавек… Кожны ў сьвеце, хто мае выхад у Сеціва, можа выйсьці на YouTube, набраць “Espreso TV” (ці “Spilno.tv”) і назіраць за гістарычнымі падзеямі ва Ўкраіне ў наўпроставым эфіры. Ніжэй мы выставілі некаторыя кадры супрацьстаяньня на кіеўскім Майдане зь мінулай ночы. 

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 1: іх думкі й словы)

Люты 17, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

НовікаўПасьля нядаўняга нашага матэрыяла з блізкай назвай (гл. http://nashaziamlia.org/2014/02/13/6409/) мы вырашылі паказаць яшчэ адну групу “ўзбуджаных”. Цяпер гэта будуць прадстаўнікі й прыслужнікі расейскай імперыякратыі. У прынцыпе, погляды людзей падобнага тыпу на незалежнасьць, дэмакратыю, самастойнае дзяржаўнае існаваньне суседніх з расейскай імперыяй народаў даўно вядомыя і мала каму цікавыя. Але апошнім часам у іх выказваньнях сталі праступаць акцэнты, якіх нядаўна яшчэ не было (ці яны былі схаванымі) і на якія мы палічылі вартым зьвярнуць увагу нашых чытачоў. Натуральна, усё гэта справакавана актуальнымі падзеямі ва Ўкраіне.

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

Люты 16, 2014 | Каментары (4)

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана — паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

Люты 15, 2014 | Каментары (4)

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты — гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Узбуджаныя Майданам

Люты 13, 2014 | Няма каментараў

НСРПадзеі ва Ўкраіне несумніўна стымулююць нацыянальна-дэмакратычную думку ў іншых славянсткіх краінах, у т.л. і ў расейскай імперыі. Ня так даўно мы выстаўлялі некаторыя матэрыялы, прысьвечаныя гэтай зьяве (гл, напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2013/11/13/6052/; http://nashaziamlia.org/2013/11/26/6117/; http://nashaziamlia.org/2013/12/03/6141/; http://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/; http://nashaziamlia.org/2014/02/05/6366/). Артыкул, які падаецца ніжэй, дэманструе варыянт больш палітычнага, чым ідэалагічнага, думаньня (яго назва: “Палітычная барацьба — нацыянальная ўлада — дабрабыт краіны”; аўтар Вялес Алег — сябра НСР; артыкул узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/politicheskaya-borba-nacionalnaya-vlast.htm). Яго, на наш погляд, таксама вырта зафіксаваць на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Швайцарыя супраць імігрантаў і “ліберальнай” агрэсіі з боку ЕЗ увогуле

Люты 11, 2014 | Каментары (5)

ШвайцарыяПасьля адносна нядаўніх прыемных навін з Францыі (http://nashaziamlia.org/2013/06/02/5731/; http://nashaziamlia.org/2013/06/05/5744/), а таксама зь Ісландыі ды Венгрыі (http://nashaziamlia.org/2013/11/18/6077/; http://nashaziamlia.org/2013/11/18/6082/), прыйшлі пазітыўныя навіны яшчэ з адной Еўрапейскай краіны — Швайцарыі. Усё гэта яўныя прыкметы таго, што Еўропа пачынае патроху прачынацца ад ліберастычнага ачмурэньня. Тэкст, выстаўлены ніжэй, узяты адсюль —  http://via-midgard.info/news/konservativnaya-shvejcariya-protiv-liberalnogo.htm — і нязначна скарэктаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

Колькі слоў з Майдану

Люты 10, 2014 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

 

Лідар АК Беларускай Партыі Свабоды і адначасна аўтар гэтага тэксту цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Ён адрэагаваў вялікім каментаром на адзін з нашых апошніх артыкулаў, які прысьвечаны падзеям ва Ўкраіне. З нагоды актуальнасьці гэтых падзеяў і даверу да зьвестак Сержука як іх непасрэднага сьведкі, мы вырашылі перааформіць яго каментар у артыкул, які й выставілі ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

«Эскадроны сьмерці» ва Украіне: саюз бандытаў і прадажных мянтоў

Люты 9, 2014 | Каментары (1)

Юры Райхель, Іван Капсамун

Бандыты ва Ўкраіне 1Акрамя ўкраінскіх сьпецслужбаў, АМАПу (“Беркуту”), і крымінальных “цітушак” (усе яны выступаюць на баку расейскай імперыякратыі й “банды Януковіча”) у сёньняшняй Украіне ў грамадскай рэчаіснасьці голасна заявіла пра сябе яшчэ адна група — г.зв. “эскадроны сьмерці”. Зусім нядаўна лічылася, што гэтая ганебная зьява можа быць дзе-небудзь у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, некаторых іншых краінах. Але, каб ва Ўкраіне… Таму, калі й тут аб’явіліся “эскадроны сьмерці”, дый у такім маштабе, многім даводзіцца як мінімум, карэктаваць свой грамадскі сьветагляд. Развагі на гэтую тэму, нярэдка яшчэ каравыя, выплёсківаюцца ў інфармацыйную прастору. Лічым гэтую зьяву дастаткова істотнай, каб думкі пра яе, хай сабе і нясьпелыя, былі зафіксаванымі й на нашым сайце (узята адсюль:  http://politica-ua.com/eskadrony-smerti-v-ukraine-soyuz-banditov-i-prodazhnyx-mentov/; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Лідара кіеўскага аўтамайдану, па яго словах, захапілі, катавалі. І што гэта нам нагадвае?

Люты 7, 2014 | Каментары (2)

Булатаў 1Падзеі ва Ўкраіне, Сочынская алімпіяда, неабходнасьць працягваць апавядаць пра Чачню — усё гэта актуальныя і важныя тэмы. Якую зь іх абраць для аналізу і каментаваньня? Сёньня мы вырашылі сканцэтравацца на навіне, якая прыйшла зь Вільнюса (бо яна своеасаблівым чынам закранае ўсё пералічанае вышэй). Там учора адбылася прэсавая канферэнцыя Дзьмітрыя Булатава — лідара кіеўскага “Аўтамайдану”. Аўтарам паданага ніжэй артыкула, які даў рэпартаж з гэтай канферэнцыі, зьяўляецца Канстанцін Амелюшкін (тэкст узяты адсюль: http://ru.delfi.lt/news/live/dmitrij-bulatov-ya-prosil-ih-menya-ubit-terpet-bylo-uzhe-nevozmozhno.d?id=63945516#ixzz2sYFtacCj — і некалькі скарочаны).

Далей »

Лідар “ультраправай ваяўнічай украінскай групы” даў эксклюзіўнае інтэрвю ключавому заходняму СМІ. І “Захад” зноў “засьвяціўся”

Люты 6, 2014 | Каментары (3)

Яраш 1  Праз два месяцы пасьля пачатку  антыкаланіяльнага і антыдыктатарскага паўстаньня ва Ўкраіне “Захад” нарэшце зацікавіўся пытаньнем: “а што там адбываецца?”. Нягледзячы на ўсю сваю нягегласьць, некаторыя заходнія назіральнікі ўсё ж ськемілі, што ключавым чыньнікам, які вызначае асаблівасьць апошніх  палітычных падзей ва Ўкраіне, зьяўляецца чыньнік Майдану, а баявітасьць апошняга ў асноўным вызначаецца г.зв. “Правым сектарам”…  Тэкст, які выстаўлены ніжэй, належыць пяру Сімона Шустэра – журналіста ўплывовага амерыканскага часопіса “TIME”, які ўзяў інтэрвю ў, як ён піша, “лідара скрайне правай ваенізаванай групоўкі Правы Сектар” Дзьмітро Яраша (гл. фота зьлева). Гэты тэкст узяты адсюль: http://world.time.com/2014/02/04/ukraine-dmitri-yarosh-kiev/. Фота, якія яго суправаджаюць, узятыя з таго ж артыкула на сайце часопіса “TIME”. Мы іх не падпісвалі, бо, здаецца, яны і так добра кажуць самі пра сябе…

Рэдакцыя.

Далей »

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» — найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

Люты 5, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй — фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна — усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5в: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2004-05 гг.)

Люты 3, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 1 

Заява Рэгіянальнага Грамадскага руху “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня»: У Чачні працягваецца жахлівае бязьмежжа (26.01.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16419)

Далей »

Украінская шызафрэнізацыя “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці

Студзень 31, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Рас.шыза 1Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей — гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.

Далей »

Дзьве мапы

Студзень 28, 2014 | Каментары (19)

Рэдакцыя.

Дзьве мапы 2

Самым галоўным палітычным зрухам, які ўсплыў на паверхні грамадска-палітычнага жыцьця ва Ўкраіне ў лістападзе мінулага году, стала тое, што ўкраінская безнацыянальная бюракратыя, якая некалькі апошніх гадоў проста ціха паразітавала на карку ўкраінскага народу, для надзейнасьці захаваньня свайго прывілеяванага становішча вырашыла пераўтварыцца ў адкрыта антынародную бюракратыю з дыктатарскімі паўнамоцтвамі — Януковіч і яго група вырашылі далучыцца да пуцінска-лукашэнкаўска-назарбаеўскага дыктатарскага клубу, здаўшы сваю краіну ў “таёжны союз”. Аднак украінскі народ паўстаў (а пра яго ўкраінская бюракратыя ўжо было забыла), бо бачыў будучыню сваёй краіны іншай… Зьлева ўверсе вы бачыце мапу актыўных дзеяньняў украінцаў у дачыненьні да ўладаў (ОДА — гэта Абласная Дзяржадміністрацыя), а справа — адсотак па абласьцях Украіны тых, хто, па даных аднаго з апошніх перапісаў, лічыць сябе рускімі. Гэтае параўнаньне (раней на нашым сайце ўжо былі аналагічныя параўнаньні) у чарговы раз паказвае тое, што мы казалі ўжо шмат разоў: сапраўднай дэмакратыяй можа быць толькі Нацыянальная Дэмакратыя. Як і наадварот: калі ў большай часткі грамадства па той ці іншай прычыне (дэмаграфічнай ці інфармацыйнай) няма нацыянальнай самасьвядомасьці, дык і сапраўднай дэмакратыі ня можа быць. У лепшым выпадку будзе яе нейкі сурагат. Больш глыбокія развагі на гэтую тэму пакідаем нашым наведвальнікам.    

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5б: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2001-03 гг.)

Студзень 28, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 11 

 

Працягваем апавядаць пра пакуты чачэнскага народу пад ботам расейскіх акупантаў – служак расейскай імперыякратыі. Магчыма, на прыкладзе часткі 5а некаторыя адчулі, што знаёміцца з жахлівымі фактамі ім надзвычай цяжка. І, тым ня менш, мы заклікаем нашых наведвальнікаў прачытаць чарговую нізку матэрыялаў, у якіх гаворка ідзе пра падзеі 2001-02 гг. Праўду заўсёды варта ведаць, якой бы яна ні была… 

Далей »

Героі і мярзотнікі

Студзень 24, 2014 | Каментары (7)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 

 

Пасьля забойства людзей на Майдане — аднаго зь іх я ведаў асабіста — ня можаш так проста праліснуць гэта, як старонку нататніка… Мяне дратуе пачварнасьць той беларускай апазіцыйнай мярзоты, якая зараз імкнецца рабіць піяр на гэтай трагедыі, сьпекулюючы на гэтай бядзе…

Далей »

Беларус-літвін загінуў у змаганьні за свабоду Ўкраіны

Студзень 23, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Жызьнеўскі 1

 

 

Мы часова перапыняем падрыхтоўку да апрацоўкі й  выстаўленьня запланаваных раней матэрыялаў, каб паведаміць трагічную навіну, якая прыйшла ўчора з паўстанцкага Кіева. Тут пачалі забіваць людзей (некаторых перад гэтым жорстка катуюць). Сярод 5 загінулых (даныя на ранак 23.01.2014 г. — гл. http://www.belaruspartisan.org/politic/255070/) аказаўся першы беларус-літвін. Яго імя Міхал Жызьнеўскі. Ён з Гомеля, меў амаль 26 гадоў. Прычынай сьмерці, па даных лекараў, якія дапамагаюць пратэстоўцам (гл. інтэрвю прадстаўніка апазіцыйных лекараў Алега Мусія —  http://www.youtube.com/watch?v=EXYJjT_yhIY), стала кулявое раненьне ў сэрца.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5а: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 1999-2000 гг.)

Студзень 22, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 210. Для таго, каб і сёньня адэкватна ўспрымаць падзеі ўнутры і вакол Чачні, неабходна ня толькі аб’ектыўна ацаніць, але і эмацыйна прачуць сітуацыю, у якой знаходзіцца ўвесь чачэнскі народ, пачынаючы з 1994 году. Сярод найцяжкіх злачынстваў расейскай імперыякратыі, зьдзейсьненых супраць яго за гэты час, варта назваць практычна татальнае разбурэньне інфраструктуры краіны, істотнае забруджаньне асяроддзя, сьмерць (часта пакутлівую), фізічнае і псіхічнае калецтва, а таксама эміграцыю дзясяткаў тысяч людзей у вайну 1994-96 гг. (1-е злачынства);  адсутнасьць якой-кольвек дапамогі чачэнскаму народу з боку Расеі (ці хаця б элементарнай кампенсацыі нанесеных страт для аднаўленьня нармальнага мірнага жыцьця) ў перыяд 1996-99 гг. (2-е злачынства; зьвярніце ўвагу, пасьля насаджэньня ў Чачэніі сваіх васалаў — клану Кадыравых — расейская імперыякратыя штогод выдаткоўвае мільярды даляраў “на аднаўленьне Чачні”); грубае разарваньне ў 1999 годзе Дамовы “Аб міры паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй”, падпісанай у Крамлі ў 1997 годзе, у якой абяцалася надалей усе праблемы паміж Чачнёй і Расеяй вырашаць толькі мірным шляхам, і пачатак новай яшчэ больш жудаснай вайны (3-е злачынства); разнастайныя найцяжкія і маштабныя злачынствы-жахі, якія абрынуліся на чачэнскі народ з канца 1999 года, працягваюцца і сёньня (4-е злачынства). Для таго, каб лепш усьвядоміць, пра што ідзе гаворка хаця б у апошнім выпадку, давайце больш падрабязна пазнаёмімся з тым, што вырабляла і працягвае вырабляць на чачэнскай зямлі расейская імперыякратыя з дапамогай сваіх ланцуговых псоў-вайскоўцаў, для чаго няма тэрміну даўніны.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 4: гістарычныя дасягненьні Масхадава вачыма чачэнцаў і ня толькі)

Снежань 31, 2013 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 77. Падчас, калі ў Чачні галоўнымі дзеючымі асобамі былі Яндарбіеў і Масхадаў, адбылося шэраг падзей, несумніўна меўшых гістарычнае значэньне ня толькі для чачэнскага народу. Першай з такіх падзей можна назваць ваенную аперацыю  “Джыхад” у 1996 годзе. У яе выніку спачатку Грозны, а затым і ўся Ічкерыя былі вызвалены ад расейскай акупацыі. Давайце на гэты раз паглядзім на даную аперацыю з чачэнскага боку (яе апісаньне, якое падана ніжэй, узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/07/67220.shtml; http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/05/59881.shtml).

Далей »

Старонка 10 з 48« Першая...89101112...203040...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы