nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

Выстаўляем пазіцыі на праверку часам (+дадатак)

14 жніўня, 2020 | 28 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня 14 жніўня 2020 г., пятніца. Прайшло чацьвёра сутак пасьля завяршэньня “выбараў” у Беларусі, ідуць пятыя. Ужо адбыліся дастаткова шматлюдныя пратэсты з новымі варыянтамі паводзін пратэстоўцаў, якіх раней не было (у прыватнасьці, былі напады на АМАПаўцаў). Ужо вядома пра затрыманьне тысяч людзей па ўсёй Беларусі, пра першыя сьмяротныя ахвяры (у аднаго маладзёна, па афіцыйных зьвестках, “у руках выбухнула самаробная граната”, другі сканаў у шпіталі пасьля “знаходжаньня ў міліцэйскім пастарунку”). Паступілі першыя зьвесткі пра пачатак страйкаў на прадпрыемствах… Многія, хто ўчора стаяў уздоўж дарог па ўсёй Беларусі (у т.л. у нашай Гародні), знаходзіліся ў эйфарыі. Мы палітычна нашмат больш дасьведчаныя ад абсалютнай большасьці пратэстоўцаў, таму думаем пра тое, што на самай справе адбываецца, і што будзе пасьля гэтых забурэньняў. Паколькі ўжо сёньня стала дастаткова верагодным, што Лу-ка наўрад ці надоўга захавае сваю ўладу, ключавое пытаньне гучыць так: хто скарыстаецца з гэтага змаганьня беларусаў за свабоду? Ці можа галоўным выгадаатрымальнікам аказацца расейская імперыякратыя? Альбо глабалісцкая фін.алігархія? А, можа, гэтыя соцыяпаразітныя сілы дамовіліся паміж сабой і ўжо падзялілі нашу зямлю, уладу і ўласнасьць на ёй? Сёньняшні матэрыял мы склалі з выказваньняў вядомых людзей, якія хаця б трохі закраналі адзначанае пытаньне (для наступных нашых высноў пра іх і для гісторыі).

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 8: першыя рэакцыі Трампа)

11 ліпеня, 2020 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пасьля інфармаваньня пра актуальныя падзеі ў ЗША (якія, дарэчы, хуткімі тэмпамі разьвіваюцца ў кірунку далейшай хаатызацыі грамадскага жыцьця, запужваньня людзей, падрыву эканомікі), час апавесьці пра рэакцыю з боку прадстаўнікоў рэспубліканскай партыі. І тут высьвятляецца, што большасьць рэспубліканскіх сенатараў, губернатараў ды мэраў абралі для сябе за лепшае тактыку сачэньня за падзеямі ды… маўчаньня. Аналагічным чынам да нядаўняга часу паводзіў сябе і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Аднак апошнія некалькі тыдняў ён пачаў праяўляць пэўную актыўнасьць. На жаль, пра тое, што Трамп пачаў рабіць у данай сітуацыі, мы практычна нічога ня можам даведацца ні зь еўрапейскіх, ні з вялікіх амерынканскіх СМДІ (напрыклад, Еўраньюс, CNN ці аналагічных – адтуль ідзе пераважна хлусьня, нагнятаньне страху ды нянавісьці, у лепшым выпадку замоўчваюцца важныя факты). Даводзіцца шукаць больш-менш даставерныя крыніцы інфармацыі ў Сеціве. Нас цікавіла два асьпекты: якой у цэлым была накіраванасьць дзейнасьці Трампа на пасадзе прэзідэнта ЗША (першы) і што ён робіць у апошні час у адказ на дэструктыўныя дзеяньні прадстаўнікоў “дэмакратычнай” партыі ЗША і тых, хто за імі стаіць (другі). На наш погляд, дастаткова сэнсоўную інфармацыю па гэтых пытаньнях мы атрымалі ад ужо вядомага нашым чытачам сп. Лявона Вайнштэйна. Падаем яе ніжэй.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 7: меркаваньні яшчэ трох)

6 ліпеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Для таго, каб канчаткова пераканацца ў стаўленьні белых амерыканцаў – выхадцаў з былога СС – што да апошніх падзей у ЗША, мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце меркаваньні яшчэ трох рускамоўных амерыканцаў. Першыя два зь іх – вядоўцы радыё “Народная хваля Чыкага” Сяргей Зацэпін (на фота зьлева) і Анатоль Чэрвец (на фота справа). Яны сярод іншага выказваюцца пра кошты “барацьбы з пандэміяй” у ЗША, пра тое, каго на свае сьцягі ўзьнялі “дэмакратычныя актывісты”, пра “сістэмны расізм” у ЗША, пра ўставаньне на калені вайскоўцаў і паліцэйскіх, пра дэфекты амерыканскай адукацыі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=jfyKobw_EY0).

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 6: меркаваньне Ігара Гіндлера)

3 ліпеня, 2020 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

У сувязі з апошнімі падзеямі ў ЗША нечакана вялікую актыўнасьць у Сеціве і, у прыватнасьці, на Ютубе,  пачалі праяўляць амерыканскія габрэі – рускамоўныя выхадцы з былога Саўка і пазьнейшай Расеі. Абсалютная большасьць зь іх займае праТрампаўскія, а не ліберастычныя пазіцыі, выступае за Ізраіль, а не за захаваньне габрэяў-юдэяў у выглядзе соцыя-паразітных дыяспараў у розных краінах на ўтрыманьні глабалістаў. У папярэднім нашым матэрыяле данай серыі мы прарэкламавалі аднаго з прадстаўнікоў такой групы. Сёньня падаем асноўныя выказваньні яшчэ двух – Ігара Цэсарскага, які размаўляе зь Ігарам Гіндлерам (гл. фота; узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=iiEFTTot3R8). На наш погляд, гэтыя людзі выказваюць многія істотныя ды праўдзівыя факты і слушныя меркаваньні, якія дапамагаюць лепш зразумець тое, што сёньня адбываецца ў ЗША. Але не з усім, бывае, мы згодныя. Напрыклад, некаторыя рускамоўныя амерыканскія габрэі чамусьці выступаюць супраць украінскага Майдану і зносу помнікаў дыктатару Леніну ва Украіне…

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 5: інфармацыя ад Лявона Вайнстайна)

23 чэрвеня, 2020 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Інтэрвю сп. Іларыёнава, якое выстаўлена раней, выглядае настолькі нечаканым, што мы вырашылі падмацаваць  меркаваньні, выказаныя ў ім, словамі яшчэ якога-небудзь жыхара ЗША. Ім стаў Лявон Вайнстайн – вядомы публіцыст з Лос-Анжэлеса (гл. фота), які даў інтэрвю украінскаму каналу  SobiNews (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=jFghxhWrfGQ). Падаем ніжэй галоўныя тэзісы гэтага інтэрвю.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 4: інфармацыя А.Іларыёнава)

20 чэрвеня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

У дзень выстаўленьня нашага ранейшага матэрыялу нарэшце зьмястоўнае інтэрвю што да актуальнай сітуацыі ў ЗША  даў сп. Андрэй Іларыёнаў (назва: Другая грамадзянская вайна ў ЗША пачалася 4-5 лютага 2020 года). У ім ён у значнай ступені выказаў тое, што мы зьбіраліся адзначыць у заключным, абагульняючым матэрыяле данай серыі матэрыялаў пра дзьве Амерыкі й вайну паміж імі. З аднаго боку, гэта нас трохі засмуціла (ня мы будзем першымі!), з іншага боку – стала падставай для радасьці, бо нашы падазрэньні аб зьвязанасьці паміж сабой “каронавіраснай пандэміі” страху і цяперашніх “расавых забурэньняў” у ЗША былі пацьверджаны спадаром Іларыёнавым. Таксама ён пацьвердзіў тое галоўнае, на што мы нацэлілі даную серыю матэрыялаў: паказаць, што карані вайны – не на жыцьцё, а на сьмерць – якая адбываецца ў ЗША, абумоўлены невырашальнымі супярэчнасьцямі паміж двума палітычнымі “элітамі”, якія базуюцца ў ЗША (застаецца яшчэ тое-сёе істотнае, на што мы зьвернем увагу пазьней). Хто жадае, можа паслухаць усё інтэрвю сп. Андрэя тут – https://www.youtube.com/watch?v=r2mq54VxG4U. Ніжэй мы падаем галоўныя тэзісы зь яго прамовы.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 3: меркаваньні скрайніх)

17 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Пасьля меркаваньняў розных асоб, якія яшчэ ніколі не выступалі на нашым сайце і раней мала каму былі вядомыя (гл. папярэднюю частку данай серыі), мы палічылі лагічным падаць меркаваньні што да расавых забурэньняў у ЗША, наадварот, асоб вядомых і ў дадатак са скрайняй ідэалагічнай пазіцыяй – з аднаго боку, тых, хто прапагандуе інтарэсы “глыбіннай дзяржавы” (т.б., глабалісцкай фінансавай алігархіі й усёй яе ліберастычнай агентуры ў палітычным класе, буйных СМДІ, універсітэтах), а, з другога боку, падаць меркаваньні агентаў расейскай імперыякратыі. Т.ч., скрайне левых і скрайне правых. Што з гэтай задумы атрымалася, можна ўбачыць ніжэй.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 2: меркаваньні)

13 чэрвеня, 2020 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

 

 

Цяпер давайце паслухаем меркаваньні  людзей, якія зьяўляюцца непасрэднамі сьведкамі нядаўніх пагромных падзей у ЗША ці шмат жылі там і ў большай ці меншай ступені разьбіраюцца ў сітуацыі.

Далей »

Запамінаем: ёсьць дзьве Амерыкі, і паміж імі – вайна (частка 1: факты)

9 чэрвеня, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

І гаворка не пра супрацьстаяньне паміж Паўночнай ды Паўднёвай Амерыкаміі – пра іншае…

За пошнія амаль тры дзесяцігоддзі, якія прайшлі  пасьля 1991 году, мала было перыядаў, каб падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, вакол яе і ў Сьвеце, былі настолькі насычанымі і напружанымі. Пры гэтым тое, што бачым і пабачым унутры нашай краіны, у значнай ступені вызначаецца тым, што адбываецца за яе межамі – у Расеі, Еўропе, ЗША. Тым часам у Штатах рэзка абвастрылася супрацьстаяньне паміж чорнай і белай “Амерыкамі”. Але і гэтае супрацьстаяньне, якое ў чарговы раз у выглядзе малой грамадзянскай вайны вырвалася на паверхню, не галоўнае. А якое галоўнае, давайце паспрабуем разабрацца.

Далей »

Праз год улады “Зе” сітуацыя ўнутры і вакол Украіны выклікае скрайнюю трывогу

27 мая, 2020 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Пасьля аналізу сітуацыі вакол абраньня сп. Зяленскага прэзідэнтам Украіны, які мы зрабілі год таму (гл. тут:  https://nashaziamlia.org/2019/04/18/9551/#more-9551), мы амаль не выстаўлялі на нашым сайце матэрыялаў пра вялікую суседнюю з намі дзяржаву. Далі магчымасьць людзям атрымліваць асалоду ад самастойнага сачэньня за тым, што там адбываецца, і ад самастойнага аналізу.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 10)

6 мая, 2020 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Паколькі абсалютная большасьць людзей у Беларусі ўсё яшчэ жыве пад страхам перад “пандэміяй” COVID-19, мы лічым нашай важнейшай задачай працягваць  даваць нашым чытачам праўдзівыя зьвесткі, датычныя найперш заразьлівасьці (кантагіёзнасьці) і сьмяротнасьці (лятальнасьці) ад новага каронавірусу. І хаця паступае найцікавая інфармацыя па іншых пытаньнях, датычных глабальнага і ўнутрыбеларускага асьпектаў каронавіруснага вэрхалу, мы з гэтым пачакаем. Прыярытэт аддаем вышэй адзначанаму.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 9)

3 мая, 2020 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньняшнюю частку матэрыялаў, прысьвечаных новай каронавіруснай “пандэміі”, мы вырашылі прысьвяціць адной з ключавых зьяў, якая яе суправаджае. Гэта страх, які з дапамогай ключавых заходніх палітыкаў, вядучых замежных і “беларускіх апазіцыйных”  СМДІ быў накінуты на наша беларускае грамадства (як, дарэчы, і на іншыя народы Еўропы і сьвету). Больш за месяц таму, калі ўся сітуацыя, зьвязаная з данай падзеяй, толькі пачынала набіраць значны маштаб, мы ўбачылі, што яе галоўная частка абумоўлена ня столькі рэальным негатыўным значэньнем эпідэміі COVID-19, колькі штучна створанай вакол яе атмасьферай страху (прычым, у прапорцыях, блізкіх да тых, якія паказаны на малюнку: чорная плямка – рэальны памер праблемы; шэрым фонам пазначыны памер наўмысна створанага страху). На тое, што такая наша пазіцыя верная, мы паставілі наш аўтарытэт, запрапанавалі іншым зрабіць свае стаўкі. Але і сёньня, калі наша і такіх, як мы, шукальнікаў праўды правата становіцца ўсё больш відавочнай, большасьць бацькоў, напрыклад, у нашым Гродна не пускаюць сваіх дзяцей у школу, а некаторыя наведвальнікі нашага сайта лічаць, што верагоднасьць сьмерці ад новага каронавіруса ў тых, хто захварэў, блізкая да 50%… Таму ніжэй мы даем спасылкі на меркаваньні найперш адмыслоўцаў (эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў, практыкуючых лекараў – іх фоты паказаны ніжэй), якія дапамогуць нашым чытачам убачыць рэальны памер праблемы.

Далей »

У Польшчы ўшанавалі памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам

12 красавіка, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

 

У выніку авіякатастрофы, якая адбылася 10 гадоў таму пад старабеларускім Смаленскам, загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка і яшчэ 94 чалавекі. Яны накіроўваліся ў Смаленск на цырымонію з нагоды 70-й гадавіны масавага забойства некалькіх тысяч польскіх афіцэраў у Катыньскім лесе супрацоўнікамі савецкага НКВД. У Польшчы 10 красавіка ў вузкім коле і без прамоваў (заяўлена, што з-за пандэміі каронавіруса) прайшла афіцыйная жалобная цырымонія з нагоды 10-й гадавіны з дня гэтай трагедыі. Старшыня кіруючай партыі “Закон і справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі – брат-блізьнюк загінулага ў авіякатастрофе прэзідэнта Леха Качыньскага, а таксама прэм’ер-міністр Польшчы Тадэвуш Маравецкі і невялікая група палітыкаў усклалі кветкі да манумента ў Варшаве, пастаўленага ў памяць пра ахвяр авіякатастрофы.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 5)

10 красавіка, 2020 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Рыхтуючы чарговы матэрыял пра эпідэмію COVID-19, выкліканую вірусам SARS CoV-2 (правільна казаць так), мы раптам заўважылі, што недаацэньваем адзін найістотны момант. Дакладней, гэты момант заўсёды быў у нашым уяўленьні й улічваўся намі як стратэгічна-фонавы – той, ад якога варта рабіць увесь далейшы аналіз сёньняшняй грамадска-палітычнай рэчаіснасьці. Але справа ў тым, што гэты стратэгічны момант у сітуацыі з эпідэміяй новага каронавірусу ў Беларусі й праблемамі, якія вакол яе паўстаюць, часта НЕ ўлічваецца іншымі жыхарамі Беларусі й нават некаторымі нашымі сталымі чытачамі. Гаворка пра пагрозу гібрыднага аншлюсу нашай дзяржавы расейскай імперыяй.

Крызісны стан, у які ўвайшла Расея і яе імперыякратыя, плюс пандэмія COVID-19 разам з тым, што яе суправаджае, ня толькі не паменшылі азначаную вышэй пагрозу, а наадварот, істотна яе павялічылі. У гэтай сітуацыі мы, не выходзячы за рамкі аналізуемай цяпер тэматычнай плыні, вырашылі зрабіць адмысловы акцэнт – выставіць і на нашым сайце салідны артыкул, у якім фіксуецца стан мысьленьня і паводзін расейскай імперыякратыі (а таксама яе абслугі ўключна з расейскімі СМДІ, рознымі “блогерамі” ды т.п.), звязаны з “новымі магчымасьцямі”, якія стварае для іх эпідэмія каронавірусу ў Беларусі. Назва артыкула “Прымус да самаізаляцыі – уся крамлёўская раць выйшла на барацьбу з КАВІЗ-19 у… Беларусі” (узята адсюль: https://isans.org/prinuzhdenie-k-samoizolyaczii-vsya-kremlevskaya-rat-vyshla-na-borbu-s-koviz-19-v-belarusi/;  дубль тут: https://reform.by/prinuzhdeniye-k-samoizolyatsii/; нязначна адрэдагавана, суправаджаецца малюнкамі расейскіх карыкатурыстаў).

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 4)

6 красавіка, 2020 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

Улічваючы агульную сітуацыю, калі паніка вакол “каронавіруснай пандэміі” не сьціхае, а яе ініцыятары не супакойваюцца, мы вырашылі працягнуць тэму. Паколькі асноўнае, што датычыць прынцыповых пытаньняў вакол каронавіруснай інфекцыі, ужо разабрана, галоўнае, на чым вырашана сканцэнтравацца ў данай частцы, гэта на фіксацыі тых крыніц інфармацыі й тых асоб, якія альбо працягваюць раздуваць гістэрыю, альбо даюць праўдзівую, карысную для людзей інфармацыю (і яшчэ заўважым: усе выстаўленыя ніжэй факты былі выяўлены пасьля выстаўленьня папярэдняга нашага матэрыялу, што стала грунтам для выяўленьня дасёньня невядомага нам феномена – наколькі мысьленьне і паводзіны прыстойных, рацыянальна арганізаваных людзей падобныя і, адпаведна, адрозьніваюцца ад людзей прадажных, якія працуюць пад заказ ці па загадзе).

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 3)

2 красавіка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

У пачатку апошняй часткі гэтых матэрыялаў мы выстаўляем сілуэт, які напэўна многім знаёмы. Прычым настолькі, што зьяўляецца распаўсюджанай вобразнай метафарай – сімбалам вядомага літаратурнага героя. Прапануем паспрабаваць прадказаць, для якога асьпекта сітуацыі вакол COVID-19 можа быць карысным распрацаваны ім “дэдуктыўны метад”?

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 2)

31 сакавіка, 2020 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Такім чынам, многія крупінкі-пазлы (вядома, ня ўсе), патэбныя для таго, каб пачаць складаць больш-менш праўдзівую мазаіку, датычную каронавіруснай пандэміі, сабраныя (гл. 1-ю частку). Будзем прыступаць да зборкі гэтай мазаікі… Але перад тым, як адкрыць поўны тэкст 2-й часткі, які выстаўлены ніжэй, для зыходнай актывізацыі інтэлекту прапануем паспрабаваць адгадаць, дзеля чаго ў пачатку данай часткі артыкула стаіць гравюра, якую вы бачыце. Якую зьяву, датычную інфекцыі, яна сімбалізуе?

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 1)

29 сакавіка, 2020 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

У Беларусі сёньня напэўна будзе цяжка знайсьці чалавека, увагу якога не закрануў бы вэрхал вакол каронавіруснай інфекцыі. Дый ня толькі ў Беларусі. Па зьвестках буйных СМІ, у т.л. зь міжнародным ахопам, эпідэмія набыла глабальны маштаб і таму мае права называцца пандэміяй. Аднак кідаецца ў вочы адзін істотны факт: усё тыя ж буйныя міжнародныя СМІ яўна нагнятаюць гістэрыю, але інфармаваць людзей так, каб замест страху ў іх зьявіліся ВЕДЫ, не сьпяшаюцца. Ня першы раз мы, дый ня толькі мы, заўважаем феномен, калі СМІ (сродкі масавай інфармацыі), выкрываюць сябе як СМДІ (сродкі масавай дэз’інфармацыі)… На шчасьце сёньня і ў даным выпадку маем дзьве дадатковыя апоры, якія дапамагаюць наблізіцца да праўды. Першая зь іх – Сеціва, зь якога можна самастойна браць інфармацыю, а зь яе, пасьля прасейваньня, нібы залатыя крупінкі, выбіраць патрэбныя факты. Другая – апісаны раней на нашым сайце феномен “крука ў лесе”, калі нейкая яркая грамадская падзея прымушае многіх выказваць свае меркаваньні. Аналізуючы апошнія, як адразу, так і праз пэўны час, можна пабачыць, ХТО напраўду перад намі і якім чынам ды навошта ЁН спрабуе запудрыць нам мазгі.

Далей »

Былы супацоўнік КДБ Юры Швец: “Пераемнікі Пуціна ўжо прыступілі да пазбаўленьня ад “баласту””

19 сакавіка, 2020 | 4 каментарыя

Нядаўнія падзеі ў Расеі з абнуленьнем прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, праўкамі ў канстытуцыю, падзеньнем курсу рубля на фоне падзеньня сусьветных коштаў на нафту – ня што іншае, як спроба сілавога блоку Крамля зрынуць Пуціна. Так лічыць былы савецкі выведнік і адначасна аднакурснік Пуціна па інстытуце КДБ Юры Швец (гл. фота; ён ужо больш за 25 гадоў пражывае ў ЗША і працуе там аналітыкам бізнэс-выведкі). Спадар Швец заявіў таксама ў сваім інтэрвю журналістцы Натальлі Двалі, што прэзідэнт РФ сапраўды сьмяротна хворы і ператварыўся ня проста ў “кульгавую качку з выскубаным хвастом”, а ў “нелегітымнага ўзурпатара”. Спадар Швец агучыў таксама прозьвішчы тых, хто з высокай доляй верагоднасьці зьменіць Пуціна на пасадзе кіраўніка РФ у бліжэйшы час (узята адсюль: https://gordonua.com/publications/sokursnik-putina-eks-razvedchik-kgb-shvets-putin-taskaet-za-soboj-v-zarubezhnye-poezdki-biotualet-ranshe-takogo-ne-bylo-1491257.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Пра што крычыць крамлёўская сойка

8 сакавіка, 2020 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Мы пачалі былі рыхтаваць наступную частку матэрыялаў, прысьвечаных маскоўскім ястрабам, але потым вырашылі, што інфармацыя, якая паступае ад “крамлёўскай сойкі”, у даны гістарычны час больш актуальная (кожны, хто знаёмы з беларускім лесам, напэўна, ведае, як сойкі сваім крыкам любяць выдаваць лясныя сакрэты; адсюль і назва матэрыяла). Праўда, прозьвішча крамлёўскай сойкі, якая ініцыявала зьяўленьне сёньняшняга матэрыяла – Валер Салавей (гл. фота). Але ня будзем зьвяртаць увагу на фармальныя рэчы, галоўнае ў тым, што гэты спадар кажа, і што гэта мае надзвычай трывожны зьмест. Натуральна, сёньня мы яшчэ ня ведаем: тое, што падана ніжэй, гэта – чыстая праўда, напаўпраўда ці адуважвальная хлусьня. Але і не паінфармаваць наведвальнікаў нашага сайта мы палічылі для сябе немагчымым.

Далей »

Ці вы чулі, як сьпяваюць… ястрабы? На гэты раз маскоўскія (частка 1)

25 лютага, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Зразумець чорны гумар, схаваны ў назве выстаўленага ніжэй матэрыяла, лёгка могуць тыя, хто пажыў  у ССССРы. Там можна было рэгулярна чуць песьні пра расейскіх лясных драздоў (сёньня можна паслухаць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=_27qt_XQ2e4), пра каласок у рускім полі (тут – https://www.youtube.com/watch?v=K2-Tz_2Il_I), і разам з гэтым ня менш рэгулярна па савецкіх радыё і тэліку можна было чуць прапагандовую формулу пра амерыканскіх “пентагонаўскіх ястрабаў”. Чамусьці сёньня ўсё гэта ўспамінаецца, бо даводзіцца чуць “ястрабаў”… маскоўскіх. Некаторыя выказваньні апошніх атэкставаны ніжэй, на некаторыя – паданы спасылкі. Зроблена гэта, як звычайна, для гісторыі і для таго, каб мы – беларусы-вялікалітвіны – працягвалі дасканаліць свае ўяўленьні пра сьвет, у якім жывем.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы