Рэдакцыя.
Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Рэдакцыя.
Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.
Рэдакцыя.
З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) — мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.
“ПОЛЬСКІЯ” СПРАВЫ
Хацелася б яшчэ спыніцца на Бічэль-Загнетавай. Спачатку яна вельмі добра ставілася да мяне, а потым я заўважыў, што стала ставіцца варожа. Гэта, відаць, пасьля таго, як я стаў выступаць, што ў нас праводзіцца паланізацыя, выступаць супраць уніі, якая робіцца для паланізацыі.
Рэдакцыя.
Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51
Алесь Астроўскі

Кожны раз з нагоды наступленьня сапраўднай вясны і чарговай гадавіны працы рэдакцыі мы апісвалі які-небудзь каляровы аб’ект, які праз свае ўласьцівасьці мадэляваў тую ці іншую зьяву грамадскай рэчаіснасьці. Гэтую ролю ўжо выканалі беларускія шахматы, кубік Рубіка, дзіўны ваўчок. Сёньня пагаворым пра магчымасьць выкарыстаньня кампутарнай гульні «Тральшчык-Сапёр» (англ. «Minesweeper») як мадэлі працэсу пазнаньня нашай рэчаіснасьці (гэтая гульня ёсьць ці ня ў кожным кампутары, бо ўключана ў стандартны набор праграмаў Windows).
У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.
Рэдакцыя.
Алесь Астроўскі
У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла патлумачана пра два падыходы, выкарыстаньне якіх дазваляе пабудаваць кібернетычную мадэль многіх складаных шматузроўневых сістэм – “эвалюцыйны” і “структурны”. Час паспрабаваць скласьці ўніверсальную мадэль дзяржавы.
Рэдакцыя.
Пайшоў 16-ы год прамаскоўскага этнацыднага дыктатарскага рэжыму ў РБ. У 1994 годзе Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, абяцаў пабудаваць “нябачную ў сьвеце дзяржаву”. У канцы ліпеня г.г. ў Менску прайшла нарада Рады Міністраў РБ, на якой падводзіліся эканамічныя вынікі першых шасьці месяцаў 2009 году. Гэта стварыла магчымасьць абмеркаваць эканамічныя вынікі ўсяго 15-гадовага “будаўніцтва” “нябачнай у сьвеце дзяржавы”. Грунтуючыся на перадачы Віталя Цыганкова (фота №3) на радыё “Свабодна” “Вечныя аптымісты ва ўрадзе мусяць знайсьці яшчэ 5 мільярдаў” (www.svaboda.org/content/transcript/1787520.html), давайце паспрабуем гэта зрабіць.
Барыс Керзач
Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл. nashaziamlia.org/2007/08/31/868 – Рэд.]. Вось цяпер ініцыятыва Белага і Якавенкі… Аналагічных зваротаў дзясяткі, але з вынікамі пакуль слабавата. Таму мне здаецца, варта зайсьці і зь іншага боку. На пачатак давайце пазнаёмімся зь некаторымі падзеямі ва Украіне (узята адсуль: http://top.rbc.ru/politics/25/05/2009/305908.shtml).
Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы — гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…
Рэдакцыя.
Паўторная абвестка аб прапанове стварыць зародак
Беларускага Дэмакратычнага Руху
У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася вакол папярэдняй абвесткі, стала зразумелым, што неабходна пацьвердзіць, а што ўдакладніць.
1. Месца і час сустрэчы застаюцца ранейшымі. Гэта Менск, помнік Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць Цырку), 28 сакавіка 2009 г. (субота) у 10.30 раніцы.
Біч Павал Макаравіч (на фота 1), пенсіянер, кандыдат тэхнічных навук.
Гаеўскі Алег Міхайлавіч (на фота 2), пенсіянер, інжынер-электронік
Мяркуем, што беларускім сродкам масавай інфармацыі трэба больш увагі надаваць асвятленню таго перыяду нашай гісторыі, калі мы былі вольнымі і незалежнымі. А ў тым перыядзе ніхто нашу краіну не называў Беларуссю, а нас беларусамі. Маем на ўвазе час ад нараджэння ВКЛ (Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) да часу падзелу Рэчы Паспалітай (якая была канфедэрацыяй ВКЛ і Польшчы). У выніку гэтага падзелу мы сталі часткай Расеі, што прывяло да поўнага разбурэння ўсяго – нашыя землі сталі глухім кутком Расеі, сяляне сталіся прыгоннымі рабамі, з вышэйшымі клясамі (з тымі, што не загінулі) зрабілася тое, што А.Міцкевіч трапна назваў ападленнем нацыі. Бальшавікі падоўжылі гэтае запрыгоньванне і ападленне ўжо цэлага народу. З распадам Саюзу амаль усе народы пачалі адбудоўваць свае нацыянальныя дзяржавы. У нас гэтага не адбылося. Больш за тое, з 1995 г. пачалася брутальная русіфікацыя. Чаму так сталася?
Рэдакцыя.
У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла пададзены выдатныя па сваёй якасьці й выніковасьці артыкулы- адказы чарняваму нахабніку пад прозьвішчам “Алесь Белы” (гл. фота ў папярэднім артыкуле). Калі б нам было даручана ацаніць зробленае іх аўтарамі па 10-бальнай шкале, мы б паставілі адзнакі не ніжэй за 9-10. Кожны аўтар даў выдатны адлуп, разглядаючы сітуацыю са свайго ракурсу. Нам асабліва спадабаўся “Ланцуговы слон”. Яго мы напэўна з задавальненьнем пабачылі б сярод аўтараў і нашага сайта, асабліва, калі б ён адразу пісаў па-беларуску. Што да Аляксея Дзерманта, дык мы і так ужо падалі некалькі яго артыкулаў. Усё гэта вельмі прыемна – хаця б тут, у адрозьненьне, напрыклад, ад акцыі з “Картай апалячанага беларуса”, мы не адзіныя і нават ня першыя. Здаецца, тэма цалкам вычарпаная. Аднак на справе ёсьць яшчэ некалькі пытаньняў да асьвятленьня. Праблема ў тым, што і Дзермант, і “Слон”, і Рудкоўскі зрабілі акцэнт на асаблівасьцях беларусафобскага сьветагляду “Белага”, выкрылі падступнасьць яго падыходцаў, запазычаных не інакш як ад лукавага… Аднак засталася амаль цалкам не раскрытай грамадская складовая падзеі. А гэтую нішу запоўніць вельмі важна…
Паводле http://briansk.ru/politics/20081111/187518.html)
11 лістапада ў Маскве адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная праблемам сацыяльнага разьвіцьця “Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”. У яе час было зададзена пытаньне што да народных сходаў, якія адбыліся ў шэрагу раёнаў Бранскай вобласьці. На іх былі прынятыя звароты да мясцовых радаў прыняць рашэньні па далучэньні гэтых раёнаў да Беларусі.
Ініцыятыўная група па стварэнні камітэта для правядзення Дня беларускай нацыянальнай ідэі – А.Белы, старшыня культурна-асветнага клуба «Спадчына», Л.Лыч, прафесар, А. Грыцкевіч, прафесар.
Страшная кара – пазбавіцца нацыянальнай ідэі.
(паводле Янкі Купалы)
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Усе, хто пражыў гадоў па 40 і больш, напэўна маюць у сваіх галовах моцна заселае ўяўленьне аб бальшавіцкай рэвалюцыі (“Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, якая адбылася 7 лістапада 1917 года”), намоўленае бальшавіцкай прапагандай у адпаведнасьці з прыкладна наступнай сьхемай: жылі-былі добрыя дзядзечкі й цётачкі неістотна якой нацыянальнасьці, якія былі вельмі абураныя эксплуатацыяй рабочых і сялян з боку буржуеў-капіталістаў ды розных іншых эксплуататараў. Яны прачыталі “Капітал” К.Маркса, дзе патлумачана, як такая эксплуатацыя адбываецца, і вырашылі зрабіць у Расеі (а затым і ва ўсім сьвеце) рэвалюцыю, каб пабудаваць дзяржаву новага тыпу без эксплуатацыі. Лад, які наважваліся стварыць бальшавікі, зваўся б камунізмам – г.зн. такім, дзе кожны працаваў бы колькі хацеў, а атрымліваў розных дабротаў, колькі жадаў… Але вось недарэчнасьць, за час пабудовы камунізму толькі на тэрыторыі былой Расеі ад іх рук загінула – было расстраляна, закатавана, заморана голадам, закатавана іншым чынам – да 60 мільёнаў чалавек. Так бы мовіць, пабочныя наступствы добрых памкненьняў… Нічога сабе “пабочныя”. З наўмысным, мэтанакіраваным забойствам 60.000.000 людзей нічога ня можа параўнацца! Блякне нават Гітлер! Гэта сатанінскае Злачынства бальшавікоў, якое Лукашэнка адзначае 7 лістапада як дзяржаўнае сьвята (і з гэтай нагоды), мы вырашылі прааналізаваць з крыміналістычных пазіцый. Матэрыялы, пададзеныя вышэй, цалкам абвяргаюць бальшавіцкі міф – казачку для дурняў – і высьвечваюць зусім іншыя прычыны бальшавіцкага Злачынства, іншыя вобразы і мэты злачынцаў, і, што найважней, высьвечваюць сапраўдных заказчыкаў…
Паводле www.svaboda.org/content/Article/1200641.html
Набліжаецца час, калі мы будзем удакладняць наша стаўленьне да “польскага пытаньня”, неабходнасьць чаго апошнім часам справакавана польскімі імперыялістамі, а канкрэтна акцыяй “Карта паляка”. Будзе там і пра “нож у сьпіну”, і пра “ціхай сапай”, і пра шмат што іншае. Але сёньня 17 верасьня. З гэтай нагоды на сайце радыё “Свабода” зьявіўся дзіўны артыкул паважанага пана Яна Максімюка. Мы вырашылі яго падаць і трохі пракаментаваць – для затраўкі да будучай больш сур’ёзнай размовы…
Рэдакцыя.
Яўген Мурашка
Сярэдзіна жніўня. Алімпіяда і вайна Расеі супраць Грузіі наслаіліся на перыяд адпускоў – “мёртвы палітычны сезон”. Для некаторых гэта можа быць самы небясьпечны час. Нам дык што? Наша задача папярэдзіць…
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Відаць, ужо дастаткова мы разглядалі тэму ўзаемадзеяньня карэннага этнасу (у прыватнасьці, і нашага беларуска-літвінскага) і ксенаэтнасаў. Пара́ падводзіць вынікі…