Беларусь - наша зямля » 1.4. Гісторыя Беларусі й вакол

У 1960-80-я гады былі рэпрэсаваныя дзесяткі беларусаў-дысідэнтаў
У 1990-я ў Беларусі было распаўсюджана меркаваньне, што ў савецкія часы былі асуджаныя дысідэнты “украінцы, рускія, татары, прадстаўнікі іншых народаў, а  беларусаў сярод дысідэнтаў не было”. І вось сёньня я раптам даведваюся, чытаючы  “Свабоду”, што гэта чарговая накінутая нашаму народу мулька комплексу непаўнавартасьці.  Аказваецца, за савецкім пасьляваенным часам бальшавікамі-камуністамі былі рэпрасаваны дзесяткі беларусаў-літвінаў! У гэтым мы ані трохі ня горшыя за іншых! Зьвесткі былі схаваны ў сярэдзіну матэрыяла з некалькі іншым зьместам (гл. тут:  http://www.svaboda.org/content/article/24396579.html). Заклікаю рэдакцыю тэрмінова падаць гэты матэрыял на сайце // Віталь Хромаў.

Мы так і вырашылі. Матэрыял, пра які ідзе гаворка (узяты з пададзенага сайта радыё “Свабода”), у пачатку праілюстраваны фота дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова і Міхася Кукабакі, а таксама гісторыкаў Ігара Кузьняцова і Андрэя Вашкевіча.

Рэдакцыя.

Кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў сабраў зьвесткі пра асуджаных судамі БССР дысідэнтаў, а таксама пра ўраджэнцаў Беларусі, якія атрымалі прысуды ў іншых савецкіх рэспубліках. Дысідэнты-беларусы траплялі за краты нават пры Гарбачове, у перабудову. Іх кідалі ў вязьніцы, вар’ятні, іх, як і ў сталінскія часы, высылалі зь Беларусі. Як лічаць самі колішнія беларускія савецкія іншадумцы, сёньня сітуацыя на Бацькаўшчыне мала зьмянілася.

Сапраўды, калі вы зацікавіліся пытаньнем дысідэнцтва ў Беларусі, то, хутчэй за ўсё, вам трапяцца прозьвішчы Кукабакі і Ханжанкова – яны самыя вядомыя. Гісторык Ігар Кузьняцоў непасрэдна вывучаў гэтую праблему. Яму ўдалося высьветліць прозьвішчы тых, хто быў пакараны пасьля 1960-га за «антысаветчыну».

Паводле Кузьняцова, калі ў той жа Маскве дысідэнцтва мела хоць нейкую публічнасьць, то ў Беларусі ўсе суды праходзілі ў закрытым рэжыме [вось, аказваецца, у чым справа!!! - Рэд]. Узяць таго ж Ханжанкова, які жыве ў Менску, якога судзілі за тое, што ён хацеў падарваць вежу-радыёглушылку – шырока пра гэта стала вядома толькі пасьля перабудовы.

​​Кузьняцоў: «Я склаў сьпіс тых, хто быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» з 1961 да 1987 году. У сьпісе каля 50 (!) беларускіх дысідэнтаў, але пра лёсы іх практычна нічога не вядома, вось у чым пытаньне. Хтосьці зьехаў кудысьці, хтосьці памёр ужо. І таму толькі па адзінках мы можам даведацца, як іхны лёс склаўся. Рэальны прыклад жывога дысідэнта — гэта Ханжанкоў. Усё, больш мы ня ведаем. Хоць зь ім былі асуджаныя тры чалавекі ў гэтай справе, але ён і сам ня ведае, як склаліся лёсы ягоных, так бы мовіць, падзельнікаў…»

28 чалавек у гэтым сьпісе – тыя, хто асуджаны судамі БССР: Вярхоўным і абласнымі, а таксама трыбуналамі (сярод іх: Ніна Барбарчук, Эдуард Гарачы, Ёсіф Міладоўскі).

У архівах расейскага «Мемарыялу» Ігар Кузьняцоў знайшоў прозьвішчы ўраджэнцаў Беларусі, якіх судзілі за межамі рэспублікі (сярод іх: Віктар Валодзькін, Аляксандар Галдовіч, Павал Грашчанка, Аляксандар Казак, Аркадзь Купцэвіч, Мікалай Маліноўскі, Аляксандар Мацкевіч).

Дысідэнты-беларусы траплялі за краты нават пры Гарбачове, у перабудову. За што іх судзілі?

Кузьняцоў: «Артыкул гэты – славуты 58-ы Крымінальнага кодэксу РСФСР «Контррэвалюцыйная дзейнасьць» і, адпаведна, 63-ці, 74-ты артыкулы Крымінальнага кодэксу БССР: самая распаўсюджаная адказнасьць, па якой прыцягваліся, – гэта артыкул 58-10, «Антысавецкая агітацыя і прапаганда». У Крымінальным кодэксе пазьнейшага часу гэты артыкул быў відазьменены, але зноў-такі – усе, хто прыцягваўся, яны прыцягваліся за так званыя «антысавецкія выказваньні». І калі пачалася перабудова ў 1985 годзе, гэтая машына яшчэ па інэрцыі працавала не адзін год. Мы яшчэ проста мала ведаем. Калі ўзяць судовую практыку – 1986, 1987 гады, – то мы знойдзем не адну справу, па колькасьці яшчэ, можа, болей спраў, чым тыя, што былі ў 1960-я гады. Па інэрцыі за антысавецкую прапаганду засуджвалі нават у пачатковы час перабудовы».

Гісторык зьвяртае ўвагу на тое, што дысідэнтаў ня толькі саджалі за краты, але ў некаторых выпадках і высылалі зь Беларусі, што практыкавалася раней, у сталінскія часы. На якія тэрміны садзілі дысідэнтаў?

​​Кузьняцоў: «Ханжанкову далі 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў, ён быў у тых славутых мардоўскіх лагерах разам з Даніэлем. Словам, калі бачылі, што чалавек выношваў намеры, то давалі па максімуме. У асноўным дзесяць гадоў давалі ў 1960–70-я гады. А хто як саўдзельнік праходзіў, таму маглі даць 5 гадоў, яшчэ давалі тры гады. Ужывалася таксама такая мера, як высылка. Зь Беларусі маглі выслаць у Кемерава. Дарэчы, па гэтых справах мы менш за ўсё маем інфармацыі – бо людзям давалі ня тэрміны, а высылалі іх і абмяжоўвалі ў грамадзянскіх правах».

Самым, бадай, заўважным гарадзенскім дысідэнтам стаў выкладчык пэдінстытуту Браніслаў Ржэўскі (гл. фота Сярэдзіна 1950-х. За трыбунай выступае Аляксей Карпюк. Барыс Ржэўскі за сталом пасярэдзіне). Хоць зь ім знаёмыя былі пісьменьнікі Янка Брыль і Аляксей Карпюк, яго прозьвішча стала больш-менш вядомым толькі ў апошні час.

Гаворыць гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч: ​​«Сапраўднае яго прозьвішча было Браніслаў Ржэвускі, хоць пісаўся — Барыс Ржэўскі. Сам ён паходзіў з Новай Мышы каля Баранавічаў. Падчас вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Наколькі ведаю, ён меў нейкае дачыненьне да беларускага нацыянальнага руху яшчэ ў даваенны пэрыяд, хоць гэтае пытаньне трэба дасьледаваць асобна. Ён друкаваў партызанскія газеты, быў рэдактарам. Натуральна, ён быў камуністам ідэйным, перакананым, але камуністам, які лічыў, што ёсьць непарыўная сувязь паміж нацыянальнымі каштоўнасьцямі і камунізмам. Такіх людзей у тыя часы было досыць шмат, успомніць хаця б паэта Валянціна Таўлая, іншых заходнебеларускіх палітычных вязьняў: камуністаў, паэтаў, пісьменьнікаў».

Браніслаў Ржэўскі накіраваў у ЦК КПБ ліст у абарону беларускай мовы (!).

Вашкевіч: «І яго жаданьне зьмяніць сітуацыю зь беларускай мовай, спыніць русіфікацыю было абсалютна шчырым. Наіўным, вядома, але гэта ня быў чалавек, зьвязаны зь нейкай антысавецкай дзейнасьцю. Гарадзенцы пра яго ўспамінаюць да сёньняшняга дня, тыя, хто ў той час вучыўся, як потым прыходзіў начальнік КДБ і выступаў перад студэнтамі. І размова ішла менавіта пра тое, што Ржэўскі зьдзейсьніў нейкую антысавецкую правакацыю – ледзь не віншаваў Эйзэнхаўэра з абраньнем прэзідэнтам».

​​Браніслаў Ржэўскі пісаў у ЦК КПБ: «Нават на шматлюдным пахаваньні Якуба Коласа галоўны ідэолаг БССР… афіцыйны жаль агучваў з урадавай трыбуны па паперцы ды па-руску, паныла паўтараючы: «Наш дорогой Константин Михайлович Якубколос…»

Вашкевіч: «Васіль Быкаў вельмі добра апісаў гэтую сітуацыю, што Ржэўскі не хаваў сваіх поглядаў, ён не лічыў свае дзеяньні антысавецкімі, ён проста напісаў ліст у падтрымку беларускай мовы. А паколькі ён адкрыта гэта гаварыў, то, натуральна, знайшліся людзі, каторыя адразу яго «здалі». А здарылася гэта калі: 1957 год, адліга ва ўсю была, памёр Якуб Колас. Ржэўскаму далі 6 гадоў лагераў».

Браніслаў Ржэўскі за абарону беларускай мовы адседзеў у лагеры ў Мардовіі 4 гады. Пасьля вызваленьня жыў у Баранавічах, памёр у 1980-м годзе.

На жаль, у становішчы беларускай мовы ў Беларусі з таго часу няшмат зьмянілася, яна па-ранейшаму застаецца пад пагрозай.

Іншыя рэаліі хрушчоўскіх часоў таксама вельмі нагадваюць сёньняшнія.

Гісторык Ігар Кузьняцоў аналізуе праект праграмы будучай арганізацыі, які быў створаны ў Менску Сяргеем Ханжанковым у лістападзе 1962 году.

«Мы маем права толькі вітаць рашэньні партыі і ўраду, – пісаў Сяргей Ханжанкоў. – Калі кіраўніцтва палічыць патрэбным, яно можа ўвогуле не паведамляць пра свае рашэньні. Улады заглушаюць радыёперадачы на рускай мове з-за мяжы, забараняюць увоз часопісаў і газет капіталістычных краінаў. У выніку ўсяго гэтага лад наш мае яшчэ адзін надзвычай моцны недахоп: ён бездапаможны перад асобай любога авантурыста, варта яму толькі ўзяць уладу ў свае рукі».

Трэба сказаць, што Сяргей Ханжанкоў, пішучы гэтыя радкі, гаварыў пра СССР агулам.

Кузьняцоў: «Сітуацыя савецкага часу вельмі мне нагадвае як гісторыку тое, што адбываецца сёньня. Гэта сумна, што сіндром 1937 году сядзіць у галовах, думаю, што безь перабольшаньня скажу – васьмідзесяці, а то й дзевяноста працэнтаў нашага насельніцтва. У савецкі час былі элемэнты дэмакратыі, хоць партыя ўзурпавала ўладу. Сёньня чалавек поўнасьцю бяспраўны, ён ня можа нікуды зьвярнуцца. Калі браць вышэйшае кіраўніцтва: так, быў генеральны сакратар, але было й Палітбюро. Хай яны былі там старыя, але рашэньне фармальна прымалася калектыўна. Сёньня ў нашай краіне рашэньне прымае адзін чалавек – па ўсіх пытаньнях. Словам, у параўнаньні з савецкім часам я знаходжу пагаршэньне сітуацыі па шмат якіх пазіцыях».

​​​Яшчэ адна цытата з праграмнага дакументу 1962 году аўтарства дысідэнта Сяргея Ханжанкова: «Пераважная маса людзей ня мае ніякіх грамадскіх мэтаў і памкненьняў. Вось тады і зьяўляецца самы галоўны недахоп ладу: ён ня можа даць людзям ідэі, якія павялі б іх наперад, ён ператварыў чалавека ў абывацеля. Ён разьвівае ў чалавеку беспрынцыповасьць, баязьлівасьць, сьляпое падпарадкаваньне. Зьніклі такія паняцьці, як гонар, чалавечая годнасьць, імкненьне да свабоды, да праўды. Карацей кажучы, чалавек перастаў існаваць як асоба».

Кузьняцоў: «Савецкая сістэма перыяду 1960–70-х гадоў зь яе прынцыпамі ў асноўным захавалася ў нас сёньня, толькі зь іншымі шыльдамі. У нас, я лічу, сітуацыя яшчэ больш пагоршылася ў тым сэнсе, што раней, за савецкім часам, была «жалезная заслона», замкнёная прастора, адсутнасьць свабоды. Адсутнасьць таксама жаданьня ў людзей, яно было здушана рэпрэсіямі, ідэалагічнай апрацоўкай, якая з 1917 году не спынялася ні на дзень. Уласна кажучы, не хавалася, што савецкі чалавек – ён ні да чаго не імкнецца, яму хапае задавальненьня мінімальных патрэбаў і ён бясконца павінен быць адданы гэтай уладзе. Дык у нас гэтая мадэль на сёньняшні дзень абсалютна не зьмянілася. Хоць жыцьцё і стала, безумоўна, крыху іншым».

Паводле гісторыка, сёньня беларусы апусьцілі галовы, яны баяцца пратэставаць, хаця заробкі абясцэніліся ў некалькі разоў, а цэны ў некалькі разоў вырасьлі. Людзі баяцца: па-ранейшаму ў Беларусі судзяць за іншадумства. Дысідэнт Ханжанкоў у 1962 годзе нібы прадбачыў становішча беларусаў сёньня – у лістападзе 2011 году.

Кузьняцоў: «Калі мы возьмем праграму Ханжанкова, то сёньня ідэнтычная сітуацыя. Адзінае, што няма «жалезнай заслоны», ёсьць магчымасьць пакінуць нашу тэрыторыю без наступстваў пакуль. Але адсутнасьць жаданьня атрымаць свабоду, адсутнасьць жаданьня нават адстойваць свае элементарныя эканамічныя правы ва ўмовах неймавернага росту цэнаў, інфляцыі – гэта самы трывожны сімптом часу».

Сам Сяргей Ханжанкоў у размове са «Свабодай» у гэтай сувязі сказаў: «З часоў савецкай улады ў нас нічога не зьмянілася. У нас няма ані суду, ані сьледства. У нас ёсьць тэлефоннае права – права моцнага. Хто плаціць, той і музыку заказвае».

Ад рэдакцыі:

Кузьняцоў сказаў: “У сьпісе каля 50 (!) беларускіх дысідэнтаў, але пра лёсы іх практычна нічога не вядома, вось у чым пытаньне … Рэальны прыклад жывога дысідэнта — гэта Ханжанкоў. Усё, больш мы ня ведаем”.

З гэтай нагоды Астроўскі двойчы дасылаў каментар на дадзены матэрыял радыё “Свабода”, датычны Міхася Кукабакі, зь якім у свой час супрацоўнічала рэдакцыя.  Тэкст быў такі:

“Па адрасах, пададзеных ніжэй, знаходзяцца аўтабіяграфічныя ўспаміны Міхася Кукабакі:

http://nashaziamlia.org/2006/12/07/433/

http://nashaziamlia.org/2006/12/08/435/

http://nashaziamlia.org/2006/12/09/436/

Некаторыя дадатковыя цікавыя зьвесткі пра нашых нацыянальных герояў можна знайсьці, калі пачаць шукаць адсюль:

http://nashaziamlia.org/2006/12/10/437/”

(канец цытаваньня)

Прайшло некалькі гадзін пасьля перашага адсыланьня матэрыяла, затым некалькі гадзін пасьля другога. Як вы можаце здагадацца, каментар так і ня быў выстаўлены.

Што ў ім такое, што “не адпавядае правілам форуму”?

Можа, адказ на пытаньне, чаму Кукабаку ня мілавалі ня толькі бальшавікі-камуністы, але працягваюць ня мілаваць і цяпершнія ліберасты, можна знайсьці, калі пачытаць яго іншыя артыкулы? Напрыклад, па гэтых адрасах:

http://nashaziamlia.org/2007/11/25/1073/

http://nashaziamlia.org/2006/07/13/193/

http://nashaziamlia.org/2007/11/24/1071/

Усяго лепшага, сябры.

Літварусь і польскае пытанне
Павал Біч

Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны «Літварусь» лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

«Белорус  -  ложное название литвина,

придуманное врагом-захватчиком

для хитрющей оккупации

с предварительным усыплением бдительности».

Алег Гаеўскі

Гэты артыкул ёсць працягам майго артыкула на сайце “Мы — нацыя” (гл. тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=990&Itemid=1). Не буду паўтараць сваю ацэнку памылак нашай апазіцыі, а таксама разваг пра тое, што раскол нашага народа добра ілюструецца трыма канфесіямі хрысціянства, якія цягнуць народ у розныя бакі. Зрэшты, аб апошнім шмат гаворана і раней.

Размова пойдзе аб назве “Беларусь”. Нагадаю, што да 1840 году нашыя землі цэтральнай і заходняй цяперашняй Беларусі называлася Літвой, землі ўсходняй цяперашняй Беларусі расейцы пасля іх захопу называлі Беларуссю.

В.Булгакавым і шмат кім яшчэ прааналізаваны прычыны нашай адсталасці ў нацыянальным будаўніцтве (названыя апалячванне вярхоў нашага грамадства, адсутнасць прамысловасці, нашы непралазныя лясы і балоты і шмат чаго іншага). Назву “Беларусь” В. Булгакаў назваў ноў-хаў царызма. Нагадаю, што “ноў-хаў” — гэта нейкая сакрэтная дробязь, без ведання якой працэс, механізм, прылада не можа дзейнічаць, рухацца (у нашым выпадку не мог адбывацца працэс русіфікацыі). Але да самага апошняга часу ўсе чыннікі, апроч назвы “Беларусь”, выглядалі  пераканаўчымі.

Тое, што ў Расеі русіфікацыі падвяргаліся ўсе народы амаль ў роўнай ступені, што многія з іх на пачатку нацыянальнага будаўніцтва былі на больш нізкім культурным узроўні, чымся мы, тое, што ў іх замест балот былі скалы, пяскі ці мох і да т.п.,  нашымі даследчыкамі неяк не бралася пад увагу. Але на момант развала Саюза  нашая рэспубліка пазбавілася апалячанай шляхты, стала адной з самых прамыслова развітых, балоты былі асушаны, праз непраходныя лясы правялі першакласныя дарогі. І, здавалася, мы можам быць першымі ў нацыянальным будаўніцтве.

Але здарылася ўсё наадварот. За час праўлення А.Лукашэнкі русіфікацыя набыла небывалыя памеры.

Я не з’яўляюся прыхільнікам тэорыі змоў, таму адкідаю тлумачэнні аб сучасных “руках” нашых ворагаў як на Захадзе, так і на Ўсходе [а дарма… - Рэд.]. Усе гэтыя “рукі”, калі яны былі і ёсць, чымусьці аказаліся бяссільнымі для іншых народаў [у іншых народаў былі іншыя гістарычныя абставіны. - Рэд.]. Чаму? У якасці недарэчнага выпадка называюць яшчэ паталагічную нянавісць А.Лукашенкі да ўсяго беларускага. Але ж народ на выбарах у 1994 г бачыў яе і, няглядзячы на гэта, прагаласаваў за яго [у 1994 годзе супраць беларускага грамадства была выкарыстана PR-тэхналогія, новая на тыя часы; “народ” заканамерна клюнуў на яе, “прагаласаваўшы” за агента расейскага імперыялізму. – Рэд.]. А адкуль узялася гэтая нянавісць у яго і ва ўсіх тых людзей, што сабраліся вакол яго і правяць намі вось ужо 17 гадоў? Адкуль гэтая абыякавасць да свайго нацыянальнага ў нашага народа? [у кожнага “народа”, які б перажыў такую гісторыю, як беларусы, было б такое ж стаўленьне да свайго, нацыянальнага. – Рэд.]

Цяпер грымнуў крызіс, народ імкліва бяднее, але ён баіцца пратэставаць. Адкуль у людзей такое нявер’е ў свае сілы, у тое, што яны могуць самі нешта змяніць? Адкуль такі комплекс сваёй непаўнавартасці?  Я сцвярджаю, што вытокі яго ў нашай цяперашняй назве – то бок, у царскім “ноў-хаў”.

Па першае. Гэтая назва пазбавіла наш народ яго слаўнай гістарычнай спадчыны, бо ў гісторыі мы да нашага перайменавання ў сярэдзіне ХІХ ст. ва ўсіх гістарычных дакументах зваліся Літвой і ліцьвінамі. Гістарычная спадчына — гэта тое, на чым выхоўваюцца нацыянальная годнасць і гонар. Гісторыя, дзякуючы намаганням у першую чаргу расейскіх гісторыкаў, у нас скрадзена і перадана або палякам, або жамойтам (цяперашнім летувісам). Натуральна, што і сучасныя палякі і сучасныя летувісы не жадаюць з гэтым дармавым багаццем расставацца таму, што яно працуе на выхаванне польскіх і летувіскіх патрыётаў, яно надае гэтым нацыям жыццяздольнасць і аптымізм. Для прыкладу, параўнаем сучасных летувісаў і латышоў — народы вельмі блізкія па колькасці насельніцтва і па ўсіх астатніх параметрах.

Латышы з-за іх малалікасці не захоплівалі чужыя тэрыторыі, не ўдзельнічалі ў вялікіх бітвах. Праўда, яны нарабілі шмат “шуму” падчас грамадзянскай вайны, стаўшы жалезнай гвардыяй расейскіх бальшавікоў, але потым самі ж выгналі іх з Латвіі. Цяпер для ўзняцця самапавагі яны ў дзень Свабоды ладзяць шэсці былых легіянераў СС, «забыўшыся», што каланізацыя іх немцамі пачалася з заснавання тымі крэпасці Рыга. Ясна, што такі народ не можа быць занадта пыхлівым і гэта прывяло да таго, што рускамоўныя нелатышы ў Латвіі бунтуюць, не хочуць ведаць ані гісторыі, ані мовы народа, сярод якога жывуць. Зусім іншая справа летувісы (у мінулым жамойты). Захапіўшы нашу назву «Літва», наш герб «Пагоню», атрымаўшы ад Масквы ў падарунак нашую Вільню, яны прыхапілі з дапамогай рускіх і польскіх гісторыкаў яшчэ і ўсю нашую гістарычную спадчыну. Яны, нібыта скарыўшы нас і ўкраінцаў, стварылі ВКЛ ад мора да мора (палякі лічаць, што дзяржаву «ад можа да можа» стварылі яны, хоць пры стварэнні ВКЛ ім было не да Чорнага мора, яны адбіваліся ад немцаў); яны, нібыта, вызвалілі Кіеў ад манголаў; яны, нібыта, нароўні з палякамі ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве і разграмілі тэўтонцаў (насамрэч жамойтаў там было менш за тры адсоткі); яны, нібыта, акупавалі Маскву ў 1612 годзе, і г.д. і да т.п.

Нашыя ж гісторыкі — М.Ермаловіч, У.Арлоў, В.Дзеружынскі ды іншыя — пераканаўча даказалі, што ўсё ў гісторыі, дзе згадваюцца літоўцы ці ліцьвіны, датычыцца ў асноўным нас, як вядучага народа ВКЛ, а назва «Беларусь» -  гэта выдумка маскаля.

Рускамоўныя ў Літве, чуючы аб «вялікай» (ілжывай) гісторыі прыняўшага іх народа, сядзяць у Літве ціха, вывучаюць летувіскую гісторыю і не думаюць бунтаваць. Хлуслівая гісторыя паміж тым сфармавала годных людзей, якім няма патрэбы нагадваць Расеі, што яны змагаліся сумесна з немцамі супраць яе ў апошняй вайне; яны выходзяць на вуліцы са «сваёй», г.зн. з нашай, «Пагоняй», за якой стаяць стагоддзі слаўнай гісторыі. Маладыя летувісы, пагледзеўшы на Захад, амаль усе вяртаюцца дадому ў супрацьлегласць беларусам, якія не любяць Радзіму (якую, нібыта, няма за што любіць) і таму дадому не вяртаюцца [ня ўсё на справе так. – Рэд.]. Нехта можа сказаць, што нашыя людзі такія з-за палітыкі цяперашняга кіраўніцтва. А я адкажу, што ў нас такое кіраўніцтва менавіта з-за назвы «Беларусь».

Інтэлігентны чалавек і тым больш гісторык можа, сустрэўшы ў кніжках па гісторыі назвы “Літва” і “ліцьвіны”, разумець што гэта — мы. Але просты челавек гэта рабіць не можа і не будзе. Яму ў гісторыі патрэбна казачная прастата. Прапановы некаторых нашых гісторыкаў выкарыстоўваць замест “Беларусі” складаныя двухіменные назвы тыпу Літва-Беларусь, ВКЛ-Беларусь не выратоўваюць становішча, бо як тады называць наш народ?

Так назва Беларусь хавае ад нас нашую гісторыю. Калі дадаць сюды тое, што вось ужо шмат пакаленняў нашым людзям закладаюць у галаву, што мы праз усю гісторыю былі прыгнечанымі, былі  рабамі, то комплекс непаўнавартасці ў нашых простых людзей робіцца непазбежным.

Па другое. Назва “Беларусь” сваёй блізкасцью да назвы “Расея”, сумесна з фактарам агромістай терыторыі  Расеі, нараджае комплекс непаўнавартасці яшчэ больш непрыкметна і неадваротна. Ну, на самой справе, што адчувае наш дзіцёнак, калі ён упершыню даведваецца, што ён нейкі “белы рускі” і пры гэтым ўпершыню бачыць мапу, на якой яго Радзіма побач з Расеяй выглядае маленькім лапікам і даведваецца, што там жыве “рускі народ” і да таго яшчэ чуе хлусню, што Расея спрадвеку была Руссю? У ягоных мазгох замацоўваецца, што ўсё яму роднае ёсць маленькае, слабое, другаснае. Але калі паглядзець, напрыклад, Энцыклапедычны слоўнік за 1983 г., то  можна даведацца, што 2/3 народаў Свету па колькасці насельніцтва і па плошчы сваіх краінаў менш за нас. Але ж такога плачу, што мы маленькія, што у нас нічога няма, што нам трэба кудысці (або ў Расею, або ў Еўрасаюз) прыяднацца, што мы нічога самі не можам, што ад мяне асабіста нічога не залежыць і да т.п., нідзе не чуваць. У нас жа гэта набыло форму нейкай шызы. Нават Лукашэнка пакутуе ад гэтага комплексу і падсвядома з ім змагаецца — выказваючы сваю “сілу і незалежнасць”, абражае Захад і ўсіх сваіх суседзяў, у тым ліку Расею, ад якой атрымлівае мільярдную дапамогу. Ён адкрыта здзекуецца з прынятых ў цівілізваным Свеце нормаў міжнародных паводзін і г.д. Яго лічаць дыктатарам. Але ж дыктатары не знішчаюць культуру свайго народа, яны яе песцяць.

Як можна пазбавіцца гэтага комплекса? Мяркую, ёсць два спосабы. Або адсяліцца ад Расеі кудысці пад Аўстралію, або адкінуць назву, якую нам расейцы прыляпілі. Могуць гаварыць аб сваёй вялікасці нават народы меншыя за нас — сербы, албанцы і г.д. Але ў нашым выпадку (з назвай Белая Русь і з вялікасцю Расеі)  гэта не спрацоўвае. Называць беларусаў вялікім народам спрабаваў З.Пазьняк. Але Беларусь і беларусы — гэта каланіяльныя назвы і па азначэнні не могуць быць вялікімі.

Праблема з назвай нашай краіны і з самаідэнтыфікацыяй нашага народа ў тым, што па адных аспектах мы ў гісторыі былі Літвой, а па іншых — Руссю. Не буду паглыбляцца ў гістарычныя тонкасці. Нашыя гісторыкі (не савецкія) ўжо паглыбіліся дастаткова. Іхныя ацэнкі адрозніваюцца ў прапорцыі літвінства (балцкасці) і рускасці (славянства). Адныя шукаюць і знаходзяць пацверджанне сваім ацэнкам ў генафондзе нашага народа, у каталіцтве ды пратэстантызме нашых вярхоў, у дзяржаўным і палітычным ладзе ВКЛ, іншыя — у праваслаўі і мове прасталюдзінаў у той жа перыяд. Для апісання сітуацыі, якая склалася ў нашай гісторыяграфіі лепшай метафары, чым «балота», не знайсці. У такіх умовах апошняе слова павінны сказаць палітыкі.

Прапаную замест назвы “Беларусь” пачаць называцца Літваруссю, мужчыны пры гэтым будуць называцца літварусамі або ліцьвінамі, жанчыны – ліцьвінкамі.  Натуральна, што спачатку гэта павінна зрабіць нашая апазіцыйная інтэлігенцыя і, магчыма, адна нашая нацыянальная меншасць. Новая назва падкрэслівае пераважны ўклад нашага народа ў ваенна-палітычнае і культурнае жыццё ВКЛ (скарочана, Літву). «Руссю» мы падкрэсліваем праваслаўны і славянскі кампанент нашай культуры.

«Літвой» і «Руссю» мы з годнасцью (адкідаючы зневажальнае польскае «бялорусіны») баронімся ад культурнай паланізацыі, якая, здаецца, пачалася. «Літвой» раз і назаўсёды адбіваемся ад расейцаў (з іх не менш зневажальным «беларусы»).

Мяркую, што нашымі літаратарамі, мастакамі, гісторыяграфамі, мовазнаўцамі, іншымі гэты наватвор можа выкарыстоўвацца ўжо цяпер, бо ён лёгка замяняе “Беларусь”. Увядзенне ва ўжытак «Літварусі» не губіць нават нашую вершаваную спадчыну са словам «Беларусь», таму што як  у першым, так і ў другім выпадку колькасць складоў і мілагучнасць назвы захоўваецца. Напрыклад, «Невясёлая старонка наша Літварусь…»; або “Літварусь, мо яны панясліся за тваімі дзецьмі наўздагон …»; або — «Літварусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня…» Знішчаецца недарэчнасць Багдановічскай “Пагоні” ў якой прысутнічаюць і “Літва” і “Беларусь”. Шмат каму гэта рэзала слых і яны прапанавалі адмовіцца ад “Літвы” на карысць “Крывіі”. У заўвагах да ўсіх вершаў можна адзначыць, што ў арыгінале ў часы панавання ў нас Расеі выкарыстоўвалася назва Беларусь.

Баявы кліч нашых продкаў: «Гэй, ліцвіны — Бог нам радзіць!«, думаю, можа ўзяць на ўзбраенне нашая патрыятычная моладзь і асабліва БХД. Можа ўжывацца і «Жыве Літварусь!»

Збаўленне ад прыметніка «белы», якое рабіла нашу Краіну нейкім атожылкам Расеі, дае магчымасць па-іншаму ўспрыняць тэрмін «Русь». Скажоны маскоўскімі гісторыкамі пад патрэбы сваёй імперскай ідэалогіі і палітыкі, ён цяпер нагадвае аб агульнай назве раннефеадальных з еўрапейскім талерантным менталітэтам дзяржаўных утварэннях — Наўгародскай і Пскоўскай рэспублік, Галіцка-Валынскага, Смаленскага, Полацкага княстваў, Літоўскай, Кіеўскай, Закарпацкай Русі. Усё гэта ў супрацьлегласць былому ўлусу Залатой Арды – Масковіі, якая не набыла якасцяў еўрапейскасці і стала потым (застаецца дагэтуль) варожай  Еўропе.

Як я пісаў вышэй, некаторыя недаацэньваюць сілу назвы краіны. Гэтая недаацэнка — праява павярхоўнага мыслення. Прапаную паглядзець, што адбываецца ў падсвядомасці звычайнага чалавека. Расейцы зусім не выпадкова спрабавалі прыляпіць да ўкраінцаў назву маларосы (нам прыляпілі — «беларусы»); палякі не выпадкова ў Заходняй Беларусі давалі ход у кар’ерным росце толькі тым, хто запісваўся палякам.

З назвай краіны «Беларусь» пагроза паглынання нас Расеяй з часам не змяншаецца, а павялічваецца, бо роля культуры і эканамічныя сувязі паміж краінамі будуць павялічвацца. Назва «Беларусь» робіць нас псіхалагічна безабароннымі перад расейцамі. Змадэлюем сітуацыю: на вялікай плошчы сабраўся натоўп з прыхільнікаў і праціўнікаў нашай Незалежнасці. Перад натоўпам выступаюць праціўнік і прыхільнік. Прыхільнік крычыць: «не лезьце да нас, мы асаблівая нацыя, адрозная ад рускіх». Супернік пытаецца: «а скажите, как называется ваша страна и ваш народ?». Патрыёт прызнаецца, што «краіна наша — Беларусь, а мы — беларусы» (так пішуць у лямантарах). Вораг нашай Незалежнасці, звяртаючыся да натоўпу, кідае забойную рэпліку: «ну, какие вы нерусские, мы все русские по своим корням, а вы отличаетесь от нас так мало, што даже перешли на русский язык». Нашыя ворагі пачынаюць рагатаць, і ніхто не чуе слоў патрыёта пра ВКЛ, Літву, пра нашыя войны з Масковіяй і да т.п. Натоўп прыхільнікаў Незалежнасці пасаромлены.

Хіба псіхалагічна падобнае не адбываецца ў галовах нашых людзей і на ўсіх дыспутах «За» і «Супраць» нашай Незалежнасці, асабліва з расейцамі? Нядаўна на дыспуце паміж белым рускім (беларусам) С.Шушкевічам і У.Жыріноўскім усе спробы першага паказаць нашую адрознасць ад рускіх, абгрунтаваць нашую незалежнасць ад Расеі нічога ў расейскай аудіторыі акрамя смеху і здзекаў не выклікалі. Мяркую, тут і З.Пазьняк са сваім беларускім імпэтам не змог бы нічога змяніць.

Малалікасць “Народнага сходу” 8-га кастрычніка і іншых пратэстных акцый апошніх месяцаў не даюць спадзеву на масавыя выступленні народа, здольныя  змяніць рэжым [і цяперашняя назва нашай дзяржавы мае ў гэтым апошняя месца. - Рэд.]. Я тлумачу пасіўнасць нашых людзей нашай назвай Беларусь, якая адчыніла дзверы панаванню ў нас рускай культуры ва ўсіх яе абліччах – мастацтва, літаратуры, мовы, тапамінікі, помнікаў, царквы, нормаў нееўрапейскіх паводзін…. Руская Культура, як чужародная нашаму народу, спарадзіла комплекс непаўнавартасці (паралюш волі і розуму) у нашых людзей. Нацыянальнага Адраджэння ў нас не адбылося. Перамога ў нас рускай культуры была забяспечана назвай Беларусь [ціск рускай мовы і культуры ў нас не спыніўся таму, што гэта сродкі расейскай імперскай палітыкі. - Рэд.]. Спроба нашай інтэлігенцыі праз ўсё ХХ ст. давесці нашаму народу, што нашая культура не горшая за рускую, скончылася паразай, не дзякуючы палітыцы ўладаў (якая і пры царах і камуністах была аднолькавай для ўсіх нярускіх народаў, працягнулася ў нас пры Лукашэнку), а блізкасцю тэрмінаў “рускі” і “беларускі”, якая па законах семантыкі сведчыла аб фундаментальнасці першага і вытворнасці і другаснасці другога [нацыянальная інтэлігенцыя не змагла давесьці вышэй адзначанага таму, што ні воднага дня за апошнія 400 гадоў не была пры ўладзе! - Рэд.]. Народ зразумеў гэта як доказ і тлумачэнне сваёй непаўнавартасці. Усе былыя калоніі адмовіліся ад назваў, дадзеных ім каланізатарамі, і вярнуліся да сваіх спрадвечных. Ці не пара і нам зрабіць тое ж самае? [справа ў тым, што Беларусь – усё яшчэ калонія расейскай імперыі… - Рэд.]

Сама сучасная палітычная і культурная сітуацыя нас штурхае да гэтага. Калі лукашысты ствараюць прыўладную партыю пад назвай “Белая Русь”, і БРСМ-цы на будучых выбарах будуць прымушаны крычаць “галасуй за Белую Русь”, а нашы апазіцыянеры звычайнае – “жыве Беларусь”, то ці ня будзе гэта смешна для нашага народу і ўсяго Свету? А ці не ёсць лукашысты сапраўднымі нашчадкамі тых, хто прыдумаў і наляпіў на нас назву “Белая Русь”? Ці не выканалі лукашысты  запавет тых,  хто скараў нас для таго, каб наш народ не гаварыў на сваёй мове, не спяваў свае песні, не ведаў сваёй гісторыі, па-халуйску пераймаў іхныя азіяцкія нормы жыцця ды паводзін і моўчкі працаваў, не ўздымаючы галавы? Так пакінем жа лукашыстам іхную “Белую Русь”!

Нацыянальная меньшасць, якая можа першай узяць на ўжыванне назву Літварусь, гэта нашыя палякі [Хто гэта такія? У абсалютнай большасьці гэта апалячаныя беларусы-літвіны. Аўтару і ўсім нармальным беларусам-літвінам гэта варта ўсьведамляць. – Рэд.]. Яны, спадзяюся, больш уважліва за польскіх палякаў чыталі “Пана Тадэвуша” і ведаюць, што падзеі ў гэтым творы адбываюцца недалека ад Менска, што ніякіх беларусаў у 1812 г. не было; што Рэч Паспалітая гэта ўтварэнне двух народаў – іх [яны не палякі! – Рэд.] і нас — ліцьвінаў (а не сучасных летувісаў); што наша зямля, пакуль мы былі ліцьвінамі, нараджала альгердаў, хадкевічаў, сапегаў, астрожскіх, касцюшкаў, міцкевічаў, агінскіх, каліноўскіх, пілсудскіх; а калі мы сталі беларусамі, – камуністаў Заходняй Беларусі, якія стралялі ў сьпіны адыходзячым польскім жаўнерам у 1939 г. Яны напэўна ведаюць, што кожны раз пры заключэнні дамоваў палякаў з намі, палякі гарантавалі нам, што адносіны ў нас будуць “як роўныя з роўнымі і вольныя з вольнымі”, і кожны раз гэтага не адбывалася [а вось гэта так! – Рэд.];  яны напэўна ведаюць, што наш-іхны Пілсудскі пасмейваўся над кароннымі палякамі за недахопы іхнага нацыянальнага характару, а Польшчу называў “абаранкам”, які пусты ў центры і жывіцца толькі свамі Ўсходнімі Крэсамі —  г.зн. намі – ліцьвінамі. Яны напэўна здагадваюцца, што салодкае адчуванне іхнай ”вышэйшасці” ў якасці валанцёраў заходняй цывілізацыі, калечыць іхныя душы (якое “на Крэсах” набрыняла настолькі, што вылілася ў ганебныя ўчынкі АК на нашай зямлі). Нарэшце, яны як “крэсавые палякі”, напэўна, не хочуць быць пятай калонай Расеі  і, спадзяюся, раней ці пазней зразумеюць, што, называючы нас “бялорусінамі”, яны гэтай пятай калонай несвядома насамрэч з’яўляюцца.

Адзінае выйсце пазбегнуць гэтага зачараванага кола (без сваркі з сучаснымі летувісамі, захапіўшымі назву Літва) — гэта пачаць называць нашу Радзіму Літваруссю.

Калі б нашы “палякі” здолелі пераканаць палякаў Польшчы ў тым, што гістарычная справядлівасць патрабуе ад іх адмовіцца ад назвы Беларусь на карысць Літварусі, гэта паспрыяла б хутчэйшаму нашаму Адраджэнню, геапалітычнаму зруху ва ўсім нашым рэгіёне [на жаль, гэта - усяго толькі мары аўтара; сьцьвярджаем гэта як людзі, якія ведаюць сітуацыю знутры... – Рэд.].

Павал Біч, лістапад  2011 г.

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 4: Сьветагляднае супрацьстаяньне ў лёсах людзей)
Алесь Астроўскі

4. Сьветагляднае супрацьстаяньне ў лёсах людзей

Сёньня тыя, хто бароніць рэлігійны характар свайго сьветаўспрыняцьця, часта кажуць, што і сярод навукоўцаў шмат веруючых людзей, што многія навукоўцы “прыходзяць да Бога”. Такое сапраўды сустракаецца — некаторыя навукоўцы, бывае, кажуць, што яны вераць у Бога. Але, па-першае, такія навукоўцы могуць працаваць у навуковых галінах, якія наўпрост ня зьвязаны з выхадам на прынцыповыя сьветаглядыя пытаньні. У выніку ў іх не ўзьнікае вострай супярэчнасьці паміж прафесійнымі ведамі й іх, напрыклад, закладзеным у дзяцінстве рэлігійным сьветаглядам. Па-другое, “веруючыя навукоўцы”, гаворачы пра сваю веру ў Бога, могуць мець на ўвазе не міфічнага Бога, прысутнага ў абсалютнай большасьці рэлігій, а сапраўднага Бога, які апісаны намі раней. Маністычны сьветагляд зьяўляецца сёньня даволі распаўсюджаным на Захадзе, у т.л. ў навуковым асяроддзі.

Ніжэй мы хочам пазнаёміць вас, нашы чытачы, з прыкладамі супрацьлеглых сітуацый — такімі, калі людзі зь релігійным выхаваньнем і адукацыяй рабілі навуковыя адкрыцьці, а то і кар’еры, якія ў большай ці меншай ступені зьмянялі іх рэлігійны сьветагляд у рэалістычным кірунку. Спачатку, калі яны браліся за навуковыя дасьледваньні, гэта не пярэчыла іх сьветаглядным устаноўкам, бо яны зыходзілі зь вядомага і распаўсюджанага ва ўсіх рэлігіях прынцыпу, што Бог можа быць толькі там, дзе ёсьць праўда. Таму яны шукаць праўду да пары… не баяліся. Але тое, што адбывалася потым, давайце разгледзем на прыкладах лёсаў некаторых асоб.

4.1. Капернік.

На пачатак возьмем прасьцейшы феномен – ўяўленьне аб паходжаньні й пабудове нашай Сонечнай сістэмы, без тлумачэньня якога ня можа абысьціся ні водная вялікая рэлігія. Уявім сабе, што мы крэацыяністы (то бок людзі з рэлігійным сьветаглядам, якія на ўсе пытаньні аб механізмах зьяўленьня ў нашым Сьвеце таго ці іншага вялікага аб’екту, феномену, заканамернасьці, прыцыпова істотных для сьветагляду людзей, адказваюць, што ўсе іх “стварыў Бог”). Тады для адказу на пытаньне аб пабудове і паходжаньні Сонечнай сістэмы мы павінны зьвярнуцца да “сьвятых пісаньняў”…

Глядзім, што пра гэта сказаў Бог, напрыклад, старажытным габрэям, “каб сказанае Ім слова было запісана ў Бібліі”:

“1. На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.

2. А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою.

3. І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло.

4. І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры.

5. І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін.

6. І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады.

7. І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так.

8. І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі.

9. І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так.

10. І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

11. І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так.

12. І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

13. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.

14. І сказаў Бог: хай будуць сьвяцілы на цьвердзі нябеснай дзеля аддзяленьня дня ад ночы, і на азнакі і поры, і дні і гады;

15. і хай будуць яны сьвяцільнямі на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю. І сталася так.

16. І стварыў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіраваць днём, і сьвяціла меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі;

17. і паставіў іх Бог на цьвердзі нябеснай, каб сьвяціць на зямлю,

18. і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць сьвятло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

19. І быў вечар, і была раніца: дзень чацьвёрты.” (гл. Біблія, Стары запавет, Быцьцё, РАЗЬДЗЕЛ 1 — гл. http://carkva-gazeta.org/chytanne/biblia.php).

Такім чынам, у Бібіліі своеасаблівай мовай запісана, што ў наша Сонечнай сістэме Зямля знаходзіцца ў цэнтры, вакол яе на “цьвердзі нябеснай” разьмешчаны і рухаюцца Сонца, Месяц, зоркі…

Усё, здавалася б, ладна і… цалкам адпавядае нашым адчуваньням. Мы гэта ж і самі бачым: напрыклад, што Сонца кожны дзень узыходзіць на усходзе і заходзіць на захадзе. Значыцца верціцца вакол нас…

На грунце гэтых пачуцьцяў і ўяўленьняў была распрацавана геацэнтрычная сістэма сьвету (часта называная Пталемееўскай) з цэнтральным разьмяшчэньнем Зямлі – прыкладна такая, як паказана на малюнку. Па гэтых уяўленьнях Зямля нават чыста тэарэтычна, ну, ніяк не магла круціцца вакол Сонца, бо тады б яна мусіла рэгулярна прабіваць “цьвердзі”, на якіх разьмешчаны Месяц, Меркурый, Венера і Сонца! “Гэтага не адбываецца, значыць у Бібліі ўсё апісана дакладна” – прыкладна так калісьці маглі думаць практычна ўсе людзі…

Аднак былі й тыя, хто вырашыў праверыць (!), на колькі гэтыя ўяўленьні адпавядаюць сапраўднасьці (справа ў тым, што пры больш дакладным азнаямленьні, неабходным, напрыклад, для прадказаньня астранамічных падзей, геацэнтрычная сістэма выглядала надзвычай складанай – у прыватнасьці, па ёй атрымлівалася, што многія нябесныя целы маюць складаныя арбіты, рухаюцца па іх фрагментах з рознай хуткасьцю, а то і робяць зваротны рух). Аднім зь першых, хто западозрыў тут нешта ня тое, быў Мікалай Капернік (гады жыцьця 1473 — 1543; гл. малюнак).

Капернік нарадзіўся ў Торуні ў купецкай сям’і. Гэты горад увайшоў у склад Польшчы за некалькі гадоў да яго нараджэньня і да таго называўся Торн, быў часткай Заходняй Прусіі. Пытаньне аб этнічнай прыналежнасьці Каперніка да сёньня застаецца дыскусійным. Маці яго была немкай, нацыянальнасьць бацькі не вядомая. Тым самым ён быў, як мінімум на палову немцам (гл. Вікіпедыю). Капернік усё жыцьцё пісаў па нямецку альбо лацінскай мовай – ніводнага дакумента, напісанага яго рукой па польску, ня знойдзена. Калі ён і называў сябе палякам, верагодна меў на ўвазе тэрытарыяльна-палітычную, а не этнічную прыналежнасьць (тады так магло быць, дый і сёньня бывае…).

Капернік у 9-гадовым узросьце страціў бацьку і выхоўваўся ў сям’і дзядзі па лініі маці.  Апошні быў канонікам (гэта сьвятар каталіцкай царквы, які падпарадкоўваўся пэўнаму статуту, але не даваў манаскага абету), а пазьней нават епіскапам. Капернік вучыўся ў Кракаўскім універсітэце (вывучаў матэматыку, медыцыну, багаслоўе, астраномію), а таксама ў Балонскім (багаслоўе, права, старажытныя мовы і зноў астраномія) і Падуанскім універсітэтах (медыцына). У 1503 г. ён завяршыў сваю адукацыю, атрымаўшы навуковую ступень доктара кананічнага права. З 1506 года Капернік пачаў выкладчыцкую дзейнасьць у Кракаве, адначасна працуючы лекарам, сакратаром у свайго дзядзі й… займаючыся астраноміяй.  У 1512 годзе пасьля сьмерці дзядзі ён пераехаў у Фромбарк – маленькі горад на беразе Вісьлінскай затокі, дзе за ім ужо было замацавана месца каноніка, і прыступіў да сваіх “духоўных абавязкаў”. Навуковыя дасьледваньні, аднак, ня кінуў – адна з башняў крэпасьці ў Фромбарку стала для яго абсерваторыяй.

Асноўныя ідэі аб новай астранамічнай сістэме склаліся ў Каперніка ўжо ў 1500-я гады. Ён пачаў пісаць кнігу з апісаньнем новай мадэлі сьвету і адкрыта абмяркоўваў свае ідэі зь сябрамі. Праца над галоўнай кнігай свайго жыцьця зацягнулася на 40 гадоў. Чуткі ж аб новай астранамічнай тэорыі шырока распаўсюдзіліся па ўсё Еўропе ўжо ў 1520-я гады.

Капернік ня быў сканцэнтраваны толькі на астраноміі: па яго праекце ў Польшчы была ўведзена новая манетарная сістэма; у Фромборку ён пабудаваў гідраўлічную машыну, якая забясьпечвала вадой усе дамы; асабіста, як лекар, займаўся барацьбой з эпідэміяй чумы ў 1519 годзе. У час польска-тэўтонскай вайны 1519-21 гг. Капернік арганізоўваў пасьпяховую абарону епіскапцтва ад тэўтонаў, а ў 1525 годзе прымаў удзел у мірных перамовах, якія завяршыліся стварэньнем на землях ордэна першай пратэстанцкай дзяржавы – герцагства Прусія.

У 1531 годзе старэючы Капернік вырашый адысьці ад суетных спраў і сканцэнтравацца на сваёй кнізе. Але праца шла марудна. Тады яго паплечнік Рэцік (сапраўднае імя Георг Ёахім фон Лаўхен) дапамог распаўсюдзіць Каперніку сярод сяброў кароткі кансьпект яго працы пад назвай “Малы каментар” (Commentariolus). У 1542 годзе стан здароўя навукоўца рэзка пагоршыўся — яго разьбіў параліч правай паловы цела. Капернік памёр 24 траўня 1543 года ва ўзросьце 70 гадоў ад інсульту. Легенда сьцьвярджае, што ён пасьпеў убачыць сваю галоўную кнігу De revolutionibus orbium coelestium («Аб колазвароце нябесных сьфер»), надрукаваную ў Нюрнбергу ў 1543 годзе, але некаторыя дасьледчыкі кажуць, што гэта было малаверагодна, паколькі апошнія месяцы жыцьця Капернік знаходзіўся ў… коме (http://ru.wikipedia.org/).

Між тым, кніга Каперніка De revolutionibus orbium coelestium (гл. фота ўнізе) пераўтварылася ў выдатны помнік у гонар навукова-рэалістычнай думкі чалавека. А час яе зьяўленьня лічыцца пачаткам першай навуковай рэвалюцыі.

Тытульная старонка «De revolutionibus orbium coelestium»  і старонка, дзе ў яго рукапісу Каперніка намаляваны “Нябесные сьферы” з цэнтральным разьмяшчэньнем Сонца.

Сярод галоўных палажэньняў, выкладзеных (ды абгрунтаваных) у гэтай кнізе, якія цалкам пярэчылі дамінуючай на той час геацэнтрычнай сістэме, можна назваць наступныя:

- цэнтар Зямлі — ня цэнтар Сусьвету; усе планеты рухаюцца па арбітах, цэнтрам якіх зьяўляецца Сонца, і таму Сонца зьяўляецца цэнтрам Сьвету;

- адлегласьць паміж Зямлёй і Сонцам вельмі малая ў параўнаньні з адлегласьцю паміж Зямлёй і нерухомымі зоркамі;

- сутачны рух Сонца толькі ўяўляецца, і выкліканы эфектам кручэньня Зямлі, якая за 24 гадзіны паварочваецца адзін раз вакол сваёй восі;

- Зямля круціцца вакол Сонца і таму тыя перамяшчэньні, якія, як падаецца, робіць Сонца – ня больш, чым эфект руху Зямлі.

З сучаснага ўзроўню разьвіцьця астраноміі нам вядома, што ўяўленьні Каперніка былі ня цалкам дакладнымі (так, напрыклад, Ёган Кеплер даказаў, што форма арбіт планет не дакладна нагадвае кола, а зьяўляецца трохі эліптычнай; па гэтай прычыне ў Кеплера атрымалася скласьці яшчэ больш дакладныя табліцы з прадказаньнем руху планет, чым гэта зрабіў Капернік), але і тое, што ён зрабіў, мела рэвалюцыйны эфект на сьветагляд людзей. Адкрыцьці Каперніка нанесьлі сакрушальны ўдар па архаічных аўтарытэтах, па Бібліі, падрыхтавалі глебу для будучага ньютонаўскага сумяшчэньня “зямных” і “нябесных” законаў…

Кіраўніцтва каталіцкай царквы не адразу ўбачыла ў адкрыцьцях Каперніка пагрозу для сябе. Гэта было абумоўлена шэрагам абставін. Царква мела патрэбу ў працы Каперніка, як астранома, і зьвярталася да яго па дапамогу (дарэчы, Капернік ветліва адмовіўся). У гэты ж час каталікі былі занятыя барацьбой з Рэфармацыяй, правадыры якой рэзка адмоўна паставіліся да Каперніка… Папа рымскі Клімент VII нават дабразычліва праслухаў лекцыю аб тэорыі Каперніка, падрыхтаваную адным з кардыналаў. Аднак некаторыя епіскапы адразу западозрылі небясьпеку для рэлігійнага сьветагляду людзей (а значыць і пагрозу для сябе) і выступілі з заўзятай крытыкай геліяцэнтрызму, аб’явіўшы тэорыю Каперніка… ерасьсю. У 1616 годзе каталіцкая царква афіцыйна забараніла прытрымлівацца і бараніць тэорыю Каперніка. Яго кніга «De Revolutionibus Orbium Coelestium»  была ўнесена ў рымскі Індэкс забароненых кніг з аднакай “да выпраўленьня”.

Самым вядомым наступствам гэтага рашэньня ў XVII стагоддзі стаў суд сьвятой інквізіцыі над Галілеем у 1633 годзе, які парушыў царкоўную забарону ў сваёй кнізе «Дыялогі аб дзьвюх найгалоўных сістэмах сьвету».

І яшчэ цікавы момант — лёс пахаваньня Каперніка. Доўгі час месца, у якім  знаходзіцца яго магіла, заставалася невядомым. І толькі ў час раскопак у кафедральным саборы Фромбарка ў 2005 годзе былі адкапаныя косткі чэрапа і… ног нейкага нябожчыка. Параўнаўчы ДНК-аналіз гэтых астанкаў і двух валасоў Каперніка, знойдзеных у адной зь яго кніг, паказаў, што косткі належылі… Каперніку (гэта азначае, што верагодна ў свой час “сьвятая інквізіцыя” ўсё ж пастанавіла адпомсьціць навукоўцу – нават пасьмяротна – загадаўшы, напрыклад, спаліць парэшкі Каперніка; але той, хто выконваў гэтае рашэньне, зрабіў справу… неахайна, пакінушы некаторыя часткі цела ў магіле). У траўні 2010 года адбылася цырымонія перазахаваньня. Труну з астанкамі выбітнага навукоўца спачатку правезьлі праз шэраг гарадоў Польшчы, зь якімі Капернік быў зьвязаны пры жыцьці, а потым даставілі ва ўсё той жа кафедральны сабор Фромбарка. Пасьля ўрачыстай цэрымоніі, якую правёў… сам прымас Польшчы, парэшткі вялікага навукоўца былі там жа ўрачыста і пахаваныя.

4.2. Бруна.

Пра Галілео Галілея мы ўжо ўзгадалі вышэй. Ён пад жорскім прымусам у 1633 годзе вымушаны быў публічна адмовіцца ад ідэі геліяцэнтрызму, працягваючы ведаць, што менавіта яна адпавядае сапраўднасьці… Ад сьмерці на вогнішчы яго выратавала толькі тое, што ён быў аб’яўлены не ерэтыком, а тым, хто “падазраецца ў ерасі”. Астатак жыцьця Галілей правёў пад хатнім арыштам і тэрорам з боку езуіцкай інквізіцыі  (http://ru.wikipedia.org)

Але ў гісторыі чалавецтва былі выпадкі, калі людзі не адмаўляліся ад праўды (у т.л. ад навуковай, сьветагляднай) нават перад пагрозай жахлівай сьмерці. Адным з такіх быў Філіпа (Джарда́на) Бру́на - філосаф, паэт, італьянскі манах-дамініканец (гады жыцьця 1548 – 1600; гл. малюнак; http://ru.wikipedia.org; http://www.aska-life.com.ua/people/Dzhordano_Bruno1185573.html).

Нарадзіўся Бруна ў мястэчку Нола паблізу ад Неапаля ў сям’і салдата Джавані Бруна. Пасьля нараджэньня яму далі імя Філіпа. У 11-12 гадоў Бруна прывезьлі ў Неапаль вывучаць літаратуру, логіку, дыялектыку. Тут і стаў зрэалізоўвацца яго неапанаваны запал да Ведаў  (ужо ў юнацкім узросьце Бруна нароўні з навуковымі трактатамі запоем чытае Лукрэцыя, Вергілія, іншых паэтаў, філософаў, вывучае міфалогію, драматургію, зачытваецца Макіявелі, прысутнічае на навуковых дыспутах, цікавіцца складанымі тэалагічнымі й філасофскімі пытаньнямі).

Адначасна з гэтым у 15-гадовым узросьце ён паступае у мясцовы дамініканскі манастыр, дзе ў 1565 годзе (па іншых зьвестках у 1566-м) становіцца манахам зь імем Джардана. Аднак хутка за сумненьні адносна сэнсу пераўтварэньня хлеба і віна ў цела ды кроў Хрыста падчас эўхарыстыі, сумненьні што да непарочнага зачацьця Дзевы Марыі, а таксама за тое, што павыносіў зь кельлі іконы, пакінуўшы толькі Расьпяцьце, Бруна прыцягнуў да сябе падазрэньні. Кіраўніцтва манастыра пачало рассьледваньне, але на першы раз вырашыла прабачыць маладому чалавеку.

Пытаньні пабудовы і паходжаньня Сусьвету пачалі хваляваць юнага манаха вельмі рана. У той час вучэньне Арыстоцеля аб космасе і сістэма Пталемея выкладаліся як безумоўныя ісьціны – Зямля лічылася цэнтрам Сусьвету і знаходзілася ў пакоі. Аднак Бруна, які нічога не жадаў прымаць на веру, хутка расчараваўся ў гэтых вучэньнях, бо як толькі гаворка заходзіла пра рэчы, якія складалі сутнасьць хрысьціянскай веры, ён чуў адказ: “Сіе адбываецца неспасьціжымым чынам”… Але Бруна ўжо ведаў, што яшчэ Дземакрыт (старажытная Грэцыя) вучыў, што сьветы ёсьць у бясконцай колькасьці, што яны рознай велічыні, знаходзяцца на рознай адлегласьці адзін ад аднаго і на розных стадыях свайго разьвіцьця (некаторыя квітнеюць, а некаторыя – занепадаюць). Блізкія ўяўленьні былі ў Эпікура і Лукрэцыя. Але найбольшы ўплыў на сьветагляд Бруна аказаў Мікола Кузанскі, які быў сынам рыбака, а стаў – кардыналам, выбітным матэматыкам, дыялектыкам, вытанчаным тэолагам. Кузанскі за 100 гадоў да Каперніка выказаў думку, што Зямля не зьяўляецца цэнтрам Сусьвету, што такога цэнтра няма ўвогуле, бо Сусьвет бясконцы; што Зямля верціцца вакол сваёй восі і, магчыма, праходзіць шлях вакол Сонца; што любая частка неба знаходзіцца ў руху, пры гэтым нябесныя целы ўзаемна ўплываюць адно на адно. І, нарэшце, самы вялікі пераварот у душы Бруна зрабіла кніга Каперніка, працай якога ён захапляўся.

У 1572 годзе Бруна было загадана немарудзячы выехаць у Неапаль, дзе ён быў прыняты ў студэнты Вышэйшай багаслоўскай школы. Тут ён добра вучыўся, зьдзіўляючы выкладчыкаў сваімі ведамі, але і выклікаючы сталае незадавальненьне ў начальства ды студэнтаў. Сапраўдны скандал усчаўся, калі ў школу прыехаў выбітны тэолаг – гонар ордэна. На паказальным дыспуце Бруна выкрыў яго ў няведаньні першакрыніц, у дадатак паказаўшы веданьне забароненых кніг. Атрымалася так, што юнак бароніць ерэтыкоў, а значыць і сам — ерэтык. Было распачата рассьледаваньне. Пазьней у дадатак з Тыбру выцягнулі труп дамініканца, які прыехаў у Рым зь Неапаля выкрываць ерась Джардана. Цяпер юнака маглі абвінаваціць яшчэ і ў забойстве…

Не чакаючы вынікаў рассьледаваньня, Бруна вымушаны быў уцякаць з Рыму на поўнач Італіі (скінуўшы расу і вярнуўшы сабе імя Філіпа), а пазьней пачаць бадзяцца ў адзіноце па ўсёй Еўропе, запрацоўваючы на жыцьцё ў асноўным выкладчыцкай дзейнасьцю — Жэнева, Тулуза, Парыж, Лондан, зноў Парыж, Марбург, Вітэнберг, Прага, Гельмштад, Франкфурт-на-Майне, Цюрых, Венецыя (гл. http://www.renesans.narod.ru/bruno.htm).

У Францыі на Бруна зьвярнуў увагу кароль Генрых ІІІ Валуа, які прысутнічаў на адной зь яго лекцый і на якога зрабілі вялікае ўражаньне веды і памяць лектара (сярод іншага, Бруна быў выбітным знаўцам мастацтва памяці, нават пісаў кнігі па мнематэхніцы). Кароль запрасіў Бруна да двара, падараваўшы яму некалькі гадоў спакою і бясьпекі (да 1583 г.), а пазьней даў рэкамендацыйныя лісты для паездкі ў Англію. З 35-гадовага ўзросту філосаў-паэт жыў у Оксфардзе і Лондане. Там выдаў некалькі працаў, сярод якіх адна з галоўны – “Аб бясконцасьці Сусьвету і сьветах” (1584 г.).  У гэтай ды іншых працах, разьвіваючы геліяцэнтрычную тэорыю Каперніка і філасофію Міколы Кузанскага, Джардана Бруна выказаў шэраг здагадак, якія апярэдзілі яго эпоху і былі пацьверджаны пазьнейшымі астранамічнымі адкрыцьцямі: аб існаваньні ў межах Сонечнай сістэмы невядомых у яго часы планет і аб адсутнасьці ў яе складзе матэрыяльных нябесных сьфер; пра тое, што Сусьвет бясконцы і ў Ім існуе практычна бясконцая колькасьць целаў, падобных на наша Сонца; што зоркі – гэта далёкія сонцы; выказаў гіпотэзу аб магчымасьці жыцьця на іншых планетах; насуперак распаўсюджаным у тыя часы меркаваньням, Бруна лічыў каметы нябеснымі целамі, а мі ў межах зямной атмасьферы. Пры гэтым, баронячы геліяцэнтрычнуюне пара сістэму, ён адкідаў довады, заснаваныя на “Сьвятым пісаньні”, адрынаў сярэднявечныя ўяўленьні аб тым, што Зямля і Неба маюць розныя законы свайго існаваньня.

У Англіі Бруна спрабаваў пераканаць высокапастаўленых асоб з асяроддзя каралевы Елізаветы ў сапраўднасьці ідэй Каперніка (гэта было задоўга да таго, як Галілей абагуліў дактрыну Каперніка). Аднак большасьць зь іх, нават такія інтэлектуалы, як Шэкспір і Бэкон, не паддаліся на яго высілкі й працягвалі лічыць па Арыстоцелю-Пталеемею, што Сонца – адна з планет, якая круціцца вакол Зямлі (хаця пэўны ўплыў на Шэкспіра ўсё ж быў). Только Уільям Гілберт – лекар і фізік – прыняў за ісьціну сістэму Каперніка. Нягледзячы на заступніцтва вышэйшай улады Англіі, Бруна ў 1585 годзе вымушаны быў фактычна бегчы ў Францыю, затым у Нямеччыну, дзе яму і там праз пэўны час было забаронена чытаць лекцыі…

За што яшчэ? У дадатак да ўяўленьняў пра будову Сонечнай сістэмы і Сьвета ў цэлым, якія супярэчылі Бібліі, у філасофіі Бруна прысутнічалі погляды, блізкія да антычных матэрыялістаў і пафігарыйцаў. У Міколы Кузанскага Бруна пазычыў ідэю “адмоўнай тэалогіі”, якая сцьвярджала немагчымасьць станоўчага вызначэньня Бога, а праз гэта супрацьпаставіў сваю філасофію натуралістычнага пантэізма схаластычнай філасофіі Арыстоцеля. Бруна лічыў, што мэтай філасофіі зьяўляецца не пазнаньне звышнатуральнага Бога, а — Прыроды, якая ёсьць “богам у рэчах”. Асноўнай адзінкай быцьця Бруна называў “манаду” (мы прапануем лічыць аб’ект, які непарыўна зьвязаны зь яго ўласнымі ўласьцівасьцямі ), у якой зьліваюцца “цялеснае” і “духоўнае”, аб’ект і суб’ект. Пры гэтым вышэйшай субстанцыяй Сьвету ёсьць “манада манад”, альбо Бог, які як цэлае праяўляе сябе ва ўсім адзінкавым – “усё ва ўсім” (дададзім: многія ідэі, выказаныя Бруна, пазьней распрацоўваліся Сьпінозай, Лейбніцам, Шэлінгам, Гегелем).

Натуральна, што погляды Бруна, у якіх усё яшчэ спалучаліся (не маглі не спалучацца) містычныя і натуральна-навуковыя ўяўленьні аб Сьвеце, вельмі моцна пярэчылі тагачаснай афіцыйнай сьветаглядна-рэлігійнай канцэпцыі хрысьціянскай царквы, надзвычай раздражнялі царкоўную бюракратыю, якая ўспрымала Бруна небясьпечным ідэалагічным супернікам (нагадаем, той быў каталіцкім манахам!).

У 1591 годзе Бруна прыняў запрашэньне маладога венецыянскага арыстакрата Джавані Мачаніга дапамагчы яму авалодаць майстэрствам запамінаньня і прыехаў у Венецыю. Верагодна гэта была пастка, бо вядома, што хутка стасункі паміж Бруна ды Мачаніга “сапсаваліся” і 23 траўня 1592 года апошні напісаў на Бруна данос венецыянскаму інквізітару, у якім было напісана: “Я, Джавані Мачаніга, данашу па доўгу сумленьня і па загадзе духаўніка, што шмат разоў чуў ад Джардана Бруна, калі размаўляў зь ім у сваім доме, што сьвет вечны і што існуюць бясконцыя сьветы … што Хрыстос рабіў яўныя цуды і быў магам; што Хрыстос паміраў не па ўласнай волі і, наколькі мог, імкнуўся пазьбегчы сьмерці; што адплата за грахі не існуе; што душы, створаныя прыродай, пераходзяць з адной жывой істоты ў іншую. Ён распавядаў пра свой намер стаць заснавальнікам новай секты пад назвай “Новая філасофія”. Ён казаў, што Дзева Марыя не магла нарадзіць; што манахі ганьбяць сьвет і ўсе яны – аслы; што ў нас няма доказаў таго, ці мае наша вера заслугі перад Богам”.

Праз некалькі дзён Мачаніга накіраваў чарговыя даносы на Бруна, пасьля чаго філосаф-манах быў арыштаваны і заключаны ў вязьніцу.  У лютым 1593 г. Джардана Бруна быў перавезены ў Рым, дзе ў турмах правёў яшчэ 7 гадоў, не пагаджаючыся прызнаць памылковымі свае навуковыя і рэлігійныя перакананьні (дакладна вядома, што ў час сьледства, якое праводзіла інквізіцыя, касмалагічныя пытаньні, якія прысутнічалі ў вучэньні Бруна – пра пабудову Сонечнай сістэмы, пра шматлікасьць сьветаў – абмяркоўваліся неаднаразова; нягледзячы на тое, што геліяцэнтрычная сістэма ў той час яшчэ афіцыйна не была забаронена інквізіцыяй, інквізіцыйны трыбунал упікаў Бруна тым, што яго тэорыя пабудовы Сонечнай сістэмы пярэчыць “Сьвятому пісаньню”).

Нарэшце ў студзені 1600 года Папа рымскі пастанавіў перадаць Бруна ў рукі сьвецкай улады… І ўжо 9 лютага рашэньне Папы было выканана – інквізіцыйны трыбунал сваім прысудам прызнаў Бруна “тым, хто не раскаўся, упарціцца і зьяўляецца непахісным ерэтыком”. Інквізіцыя пазбавіла яго сьвятарскага сана, адлучыла ад царквы і перадала на суд губернатару Рыма, даручыўшы падвергнуць яго “самаму міласэрнаму пакараньню і без праліцьця крыві”. Гэта азначала патрабаваньне… спаліць жыўцом на вогнішчы.

У адказ на прысуд Бруна заявіў суддзям: “Спаліць – ня значыць абвергнуць!”

Вядома, што ў тэксьце прысуду над Бруна было 8 “ерэтычных палажэньняў”, але на сёньня мы дакладна ведаем толькі адно (іншыя 7 застаюцца схаванымі й сёньня). Таму пакуль не магчыма дакладна сказаць, ці ўваходзілі ў прысуд “памылковыя касмапалагічныя ўяўленьні Бруна”. Логіка, а таксама веданьне жыцьця падказваюць, што хутчэй за ўсё ўваходзілі. Але і сёньня каталіцкія клерыкалы лічаць за лепшае (для сябе) хаваць гэты асьпект лёсу вялікага чалавека і гісторыі чалавецтва…

Па рашэньні сьвецкага суду 17 лютага 1600 года Бруна быў публічна спалены ў Рыме перад вялікім натоўпам і ў прысутнасьці 50 кардыналаў на плошчы Кветак (італ. Campo dei Fiori). Каты прывялі яго на месца пакараньня зь кляпам у роце, з дапамогай жалезнага ланцуга прывязалі да слупа ў цэнтры раскладзенага вогнішча і перацягнулі мокрай вяроўкай, якая пад дзеяньнем агню сьцягвалася і ўразалася ў цела…

Усе творы Джардана Бруна ў 1603 годзе былі занесеныя ў каталіцкі Індэкс забароненых кніг і былі ў ім да апошняга выданьня 1948 года.

Прайшлі стагоддзі, і ў 1889 годзе на той самай плошчы Кветак у Рыме, на якой інквізіцыя спаліла філосафа-манаха, у яго гонар быў пастаўлены… помнік. На ім напісана: “Джардану Бруна – ад стагоддзя, якое ён прадбачыў, на тым месцы, дзе быў спалены на вогнішчы” (гл. фота).

На 400-годдзе сьмерці Бруна кардынал Анджэла Садана назваў пакараньне сьмерцю Бруна “сумным эпізодам”, але, тым ня менш, указаў на правільнасьць дзеяньняў інквізітараў, якія па яго словах “зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць яму жыцьцё”…

4.3. Мальтус.

Томас Роберт Мальтус (гады жыцьця 1766 — 1834) — ангельскі эканаміст, заснавальнік мальтузіянства (паводле http://ru.wikipedia.org; www.encyklopedia.narod.ru/bios/nauka/malthus/malthus; http://bibliotekar.ru/100otkr/93.htm;  http://demoscope.ru/weekly/009/nauka03.php).

Нарадзіўся ў маёнтку Рукеры (англійскае графства Сурэй, паблізу ад горада Гілдфорд) у багатай дваранскай сям’і. Яго бацька Даніэль Мальтус быў гарачым прыхільнікам Жан Жака Русо і Дэвіда Юма (зь якімі быў асабіста знаёмы), выхоўваў сына ў адпаведным духу.

Томас Мальтус атрымаў пачатковую адукацыю дома, пад наглядам бацькі. У 1784 г.  паступіў у Джызас-каледж Оксфардскага ўніверсітэта, дзе пасьпяхова вывучаў матэматыку, рыторыку, латынь і грэцкую мову. Пасьля заканчэньня каледжа ў 1788 годзе пэўна час быў ад’юнкт-прафесарам і сябрам рады Джызас-каледжа. У 1796-м, будучы асьвечаны ў духоўны сан, прыняў прыход у Олберы (графства Сурэй).

У 1804 годзе Мальтус ажаніўся, у яго было трое дзяцей.

Шматлікія дыскусіі з бацькам адносна дасканаленьня арганізацыі грамадства сьхілілі Мальтуса да таго, каб выказаць свае ідэі пісьмова. У 1798 г. зьявіўся артыкул, шырока вядомая як «Аналіз папуляцый», а затым у тым жа годзе Мальтус ананімна публікуе «Эсэ пра закон народанасельніцтва і яго ўплыў на будучае паляпшэньне грамадства» (An Essay on the Principle of Population as it affects the Future Improvement of Society, with remarks on the Speculations of Mr. Godwin, M. Condorcet, and other Writers), якое адразу ж зрабіла яго знакамітым. У 1803 выйшла другое, дапоўненае выданьне гэтай працы (апошняе, 6-е дапоўненае выданьне выйшла ў 1826 годзе).

У гэтым “Эсэ…” Мальтус даволі карэктна апісаў заканамернасьці эканоміка-дэмаграфічнай дынамікі даіндустрыяльных грамадстваў, сфармуляваўшы наступныя асноўныя тэзісы:

- у дадатак да біялагічнай здольнасьці чалавека да працягу роду яго фізічныя здольнасьці выкарыстоўваюцца для павелічэньня сваіх харчовых рэсурсаў;

- насельніцтва строга абмежавана сродкамі існаваньня; яно расьце ў геаметрычнай прагрэсіі, а сродкі існавання — у арыфметычнай;

- рост народанасельніцтва можа быць спынены толькі сустрэчнымі прычынамі – альбо сьвядомым маральным устрыманьнем, альбо няшчасцямі (войны, эпідэміі, голад).

Пасьля жаніцьбы ў 1804 годзе Мальтус заняў пасаду прафесара кафедры гісторыі й палітычнай эканоміі каледжа Ост-Індскай кампаніі ў графстве Хартфардшыр, дзе працаваў да канца жыцьця (адхіліўшы нават запрашэньне стаць вікарыем Эфінгема ў Сурэі). Гэта была адна з першых кафедр палітэканоміі ў Англіі, а Мальтус стаў першым акадэмічным эканамістам краіны.

З 1811 году пачаў сябраваць з Давідам Рыкарда. У 1815 г. апублікаваў трактаты па эканоміцы: «Дасьледаваньні прыроды і ўзрастаньня рэнты, а таксама рэгулюючых яе прынцыпаў», «Падставы для думкі адносна забароны імпарту замежнага хлеба».

У 1820 годзе была апублікавана яшчэ адна зь яго значных прац — «Прынцыпы палітычнай эканоміі з пункту гледжаньня іх практычнага прымяненьня».

Нягледзячы на непрыманьне многімі яго канцэпцый аб лёсах папуляцый, Мальтус быў прызнаны выбітным мысляром свайго часу. У 1819 г. Мальтус быў абраны чальцом Каралеўскага таварыства Вялікабрытаніі, у 1826-м — ганаровым членам Пецярбургскай АН, у 1833-м — членам Французскай акадэміі навук (этыкі й палітыкі), чальцом Каралеўскай акадэміі ў Берліне. У 1831 г. ён заснаваў Клуб палітычнай эканоміі, а ў 1834-м садзейнічаў стварэнню Лонданскага статыстычнага таварыства.

Усё жыцьцё Мальтус пражыў вельмі сьціпла, пасьлядоўна адмаўляючыся ад высокіх дзяржаўных і рэлігійных пасад, лічачы галоўным сэнсам свайго жыцьця навуковую працу.

Пахаваны ў абацтве горада Бат. На надмагільным камні напісана: «Яго творы будуць вечным помнікам глыбіні й вернасьці яго разуменьня».

Асноўныя ідэі.

У эпоху Мальтуса быў прыняты «аптымістычны» погляд на развіццё грамадства, і многія эканамісты былі перакананыя, што рост народанасельніцтва зьяўляецца спрыяльным працэсам, якія забяспечваюць моц дзяржавы. І гэтае ўяўленьне цалкам адпавядала біблейскаму: «Пладецеся і множцеся» (гл. Біблія, Быцьцё, раздзел 1, верш 28).

Мальтус запрапанаваў альтэрнатыўнае бачаньне: рост насельніцтва далёка не заўсёды пажаданы, бо рост гэты часта ідзе хутчэй, чым растуць магчымасьці забеспячэньня насельніцтва прадуктамі харчаваньня. У сваёй першапачатковай фармулёўцы Мальтус сцьвяржаў, што колькасьць насельніцтва павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі (1, 2, 4, 8, 16 і г.д.), а вытворчасьць прадуктаў харчаваньня — у арыфметычнай (1, 2, 3, 4, 5 і г.д .). Па Мальтусу, менавіта гэты разрыў і зьяўляецца прычынай шматлікіх грамадскіх бедаў — беднасьці, голаду, эпідэмій, войнаў. У далейшым Мальтус прапанаваў некалькі іншае бачаньне сітуацыі: рост насельніцтва пастаянна набліжаецца да мяжы, на якім яно ўсё ж можа існаваць, утрымліваючыся на гэтым узроўні за кошт голаду, войнаў, хваробаў.

У другім выданьні «Эсэ…» Мальтус прапанаваў практычныя меры, якія дазваляюць змагацца з наступствамі «натуральнага закона народанасельніцтва»: адмова ад ўступленьня ў шлюб малазабяспечаных людзей, захаваньне строгіх нормаў маралі да ўступленьня ў шлюб, адмова ад праграм сацыяльнай дапамогі бедным. Аднак ён выступаў супраць кантролю над нараджальнасьцю, мяркуючы, што, калі б шлюбныя пары мелі магчымасьць лёгка абмяжоўваць колькасьць дзяцей, першасны стымул да сацыяльна-эканамічнага прагрэсу апынуўся б згубленым: людзі сталі б весьці бязьдзейны лад жыцьця і ў грамадстве наступіў бы застой. Па той жа прычыне Мальтус лічыў непрымальнымі прававыя абмежаваньні на ўступленьне ў шлюб.

Неэфектыўнай ёсьць на думку Мальтуса і палітыка заахвочваньня эміграцыі, якая можа прынесьці карысьць толькі ў тым выпадку, калі людзі будуць практыкаваць ўстрыманьне. У адваротным выпадку адток насельніцтва будзе хутка кампенсаваны высокім узроўнем нараджальнасьці.

Такім чынам, цэнтральны тэзіс вучэньня Мальтуса просты: людзі размножваюцца настолькі хутка, што эканоміка за імі ўгнацца ня можа, таму рост насельніцтва варта абмяжоўваць. Абмежавальнікі могуць быць прэвентыўнымі: позьнія шлюбы і палавое ўстрыманьне (як да так і пасьля ўступленьня ў шлюб), — так і поствентыўнымі: высокая сьмяротнасьць, зьвязаная з хваробамі, войнамі або голадам. Пры гэтым найбольш прымальным спосабам памяншэньня колькасьці нараджэньняў Мальтус лічыў адкладваньне ўступленьня ў шлюб, лічачы кантрацэпцыю і аборты… грахоўнымі.

У далейшым ідэя кантролю над нараджальнасцю, як сродку барацьбы зь непрапарцыйным павелічэньнем колькасьці насельніцтва, стала граць галоўную ролю ў канцэпцыі г.зв. нэамальтузіянства, да якой Мальтус мае толькі ўскоснае дачыненьне.

4.4. Дарвін.

У межах абранага прадмета дасьледваньня мы ня можам абысьці ўвагай такога навукоўца і першапачаткова перакананага хрысьціяніна-верніка, як Чарльз Дарвін (гл. малюнак; зь яго біяграфіяй можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: http://ru.wikipedia.org; http://www.biografia.ru/cgi-bin/search.pl?oaction=show&id=1066; http://www.tonnel.ru/?l=gzl&uid=480).

Многія ведаюць, што менавіта гэты чалавек распрацаваў эвалюцыйную тэорыю натуральнага паходжаньня ўсіх відаў жывых арганізмаў на зямлі, уключаючы і чалавека-чалавецтва.

Таму перад тым, як апісваць біяграфію Дарвіна, давайце паглядзім, што па тым жа пытаньні гаворыць Біблія (гл. Стары запавет, Быцьцё, Разьдзел 1 — гл. http://carkva-gazeta.org/chytanne/biblia.php):

“20. І сказаў Бог: хай утворыць вада паўзуноў, душу жывую; і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цьвердзі нябеснай.

21. І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, якіх утварыла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

22. І дабраславіў іх Бог, кажучы: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай множацца на зямлі.

23. І быў вечар, і была раніца: дзень пяты.

24. І сказаў Бог: хай утворыць зямля душу жывую паводле роду яе, быдла, і гадаў, і зьвяроў зямных паводле роду іх. І сталася так.

25. І стварыў Бог жывёлаў зямных паводле роду іх, і быдла паводле роду яго, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра.

26. І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.

27. І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.

28. І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.

29. І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, што сее насеньне, якая ёсьць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у якога плод дрэўны, што сее насеньне, — вам гэта будзе ежаю:

30. а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так.

31. І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты”.

(канец цытаваньня Бібліі)

Такім чынам, тыя, хто шмат стагоддзяў верылі ў міфічнага Бога (працягваюць верыць і надалей) і ўзводзілі Біблію ў абсалют (працягваюць узводзіць), лічылі (працягваюць лічыць), што на пяты дзень сваёй працы Бог стварыў жывёл водных і паветраных, а на штосты – зьвяроў зямных, чалавека і расьлінны сьвет, каб усім папярэдне створаным жывёлам і чалавеку было што есьці…

Чарльз Дарвін нарадзіўся 12 лютага 1809 года ў горадзе Шрусьберы (Вялікабрытанія). Яго бацька, Роберт Уорынг, сын вядомага ў свой час паэта і навукоўца Эразма Дарвіна, зарабляў на жыцьцё лекарскай практыкай. У Чарльза было яшчэ тры сястры і брат. Маці памерла, калі будучаму сусьветна вядомаму навукоўцу не было і 8 гадоў, і пра яе ў яго амаль не засталося ўспамінаў.

На 9-м годзе жыцьця Дарвін пачаў вучыцца ў элементарнай школе, дзе ён меў посьпехі істотна меншыя ў параўнаньні са сваёй сястрой Кацярынай. Праз год Чарльз быў аддадзены ў гімназію доктара Бетлера, дзе ён правучыўся 7 гадоў. Націск у гімназіі рабіўся на класічныя мовы, славеснасьць і да т.п. прадметы, да якіх у Дарвіна не аказалася ні жаданьня, ні здольнасьцяў. Адсутнасьць выбітных дасягненьняў юнага Дарвіна ў вучобе кампенсавалася яго вялікай цікавасьцю да прыроды і цягай да калекцыянаваньня – з 8 гадоў ён зьбірае расьліны, мінералы, ракавіны, насякомых, а таксама пячаткі, аўтографы, манеты. Акрамя таго, юны Чарльз рана заахвоціўся паляваньнем і рыбалкай, праводзячы з вудай шмат гадзін. Праўда, усе апошнія захапленьні не ўхваляліся ні бацькам, ні яго саліднымі знаёмымі…

У 1825 годзе, пераканаўшыся, што са школьных заняткаў сына ня будзе істотнай карысьці, бацька забраў Чарльза зь гімназіі й накіраваў вучыцца ў Эдзінбургскі ўніверсітэт – рыхтавацца да медычнай кар’еры. Аднак і тут заняткі падаліся маладому Дарвіну нуднымі. Тады праз два гады бацька запрапанаваў яму абраць… “духоўную ніву”. Дарвін падумаў і… пагадзіўся. У 1828 годзе ён паступае ў Кембрыджскі ўніверсітэт на багаслоўскі факультэт з намерам па заканчэньні яго стаць сьвятаром. Аднак і тут на фоне даволі пасрэдных посьпехаў па абавязковых прадметах яго дадатковыя заняткі захавалі ранейшы характар — стараннае калекцыянаваньне, паляваньні, рыбная лоўля, назіраньні за сьветам жывёл. У Кембрыджы Дарвін наладжвае асабістыя знаёмствы з навукоўцамі-натуралістамі, наведвае навуковыя таварыствы, удзельнічае ў натуралісцкіх экскурсіях. Да гэтага часу адносіцца першая навуковая праца Дарвіна (ненадрукавная) зь яго першымі навуковымі назіраньнямі. Пад канец вучобы ў Кэмбрыджы ён становіцца ўжо сапраўдным натуралістам-калекцыянерам, але… усё яшчэ ўсур’ёз не задаецца пэўнымі пытаньнямі што да сваёй кар’еры.

У 1831 годзе Дарвін закончыў універсітэт,  дзе па сваёй багаслоўскай сьпецыялізацыі ён па адных зьвестках апынуўся ў ліку “многіх” – г.зн. быў тым, хто ня меў асаблівых выбітнасьцяў, а па іншых  заняў 10-е месца ў сьпісе са 178 вучняў, якія здалі экзамены.

І тут адбыўся той шчасьлівы выпадак, які кардынальна паўплываў на лёс будучага аўтара эвалюцыйнай тэорыі. Кембрыджскі прафесар батанікі Джон Генслоў (гл. малюнак), які здолеў разглядзець здольнасьці Дарвіна, запрапанаваў яму паспрабаваць заняць месца натураліста на караблі “Бігль” (дарэчы, без аплаты), які накіроўваўся ў эксьпедыцыю ў Паўднёвую Амерыку (пазьней эксьпедыцыя аказалася кругасьветнай). Капітан “Бігля” Фіцрой (гл. малюнак), перад якім былі пастаўлены ў асноўным картаграфічныя задачы, не без ваганьняў… пагадзіўся.

Перад адплыцьцём Дарвін пазнаёміўся з працамі геолага Чарльза Лаеля, адну з кніг якога ён узяў з сабой у падарожжа (дарэчы, Лаель па духу аказаўся блізкім Дарвіну, пазьней яны сябравалі).

Эксьпедыцыя расьцягнулася амаль на 5 гадоў (1831-36 гг.). За гэты час даследчыкі наведалі сярод іншага Бразілію, Аргентыну, Чылі, Перу, Галапагоскія выспы — дзесяць скалістых астравоў у Ціхім акіяне каля ўзбярэжжа Эквадора, на кожным зь якіх былі свае асаблівасьці фаўны (гл. сьхему падарожжа). У маладога натураліста было дастаткова часу, і каб пра многае падумаць, і каб сабраць вялікія калекцыі (горныя пароды, скамянеласьці, гербарыі, пудзілы жывёл), якія потым апрацоўваліся ня толькі ім, а і некаторымі іншымі навукоўцамі. Акрамя таго, ён вёў падрабязны дзённік экспедыцыі, зь якога таксама пазьней вынікова скарыстаўся.

Малады Дарвін пачынаў удзельнічаць у экспедыцыі, як глыбока веруючы чалавек. Таму пытаньне аб паходжаньні арганічнага сьвету тады яшчэ не паўстала перад ім у дастаткова выразнай форме, але ад пачатку малады натураліст зьвяртаў асаблівую ўвагу на тыя факты, якія датычылі вялікіх праблем прыродазнаўства (напрыклад, на пытаньне аб спосабах расьсяленьня жывёл і расьлін, на пераходныя формы жывых арганізмаў, якія былі нязручнымі для сістэматыкаў і таму часта ігнараваліся імі).  У пампасах Паўднёвай Амерыкі ён сутыкнуўся з дадатковай вялікай групай фактаў, якія таксама пазьней ляглі ў падмурак эвалюцыйнай тэорыі — зь геалагічнай пераемнасьцю відаў. Яму ўдалося знайсьці шмат выкапняў-астанкаў старажытных жывёл і адкрыць сваяцтва прадстаўнікоў вымерлай фаўны з сучаснымі насельнікамі Паўднёвай Амерыкі (напрыклад, вымерлых гіганцкіх мегатэрыяў з сучаснымі ляніўцамі, выкапняў старажытных браняносцаў зь відамі, якія жывуць цяпер). Усе такія факты ня толькі не абміналі дапытлівы розум маладога Дарвіна, а наадварот прываблівалі яго…

Калі Дарвін вярнуўся з падарожжа (а яму было 27 гадоў), ён быў ужо іншым чалавекам. Пытаньне пра далейшую прафесійную дзейнасьць цяпер было вырашына само сабой — на руках апынуліся велізарныя матэрыялы, багатыя калекцыі, акрамя таго, у яго ўжо былі планы будучых дасьледаваньняў. Заставалася, не мудрагелячы хітра, прымацца за працу. Дарвін так і зрабіў. Наступныя 20 гадоў ён прысьвяціў апрацоўцы сабраных матэрыялаў.

Спачатку Дарвін некалькі месяцаў пражыў у Кембрыджы, затым — 5 гадоў у Лондане, дзе меў шырокія кантакты ў навыковым асяроддзі (асабліва блізка сышоўся з Лаелем і Гукерам), часта бываў у таварыстве, шмат працаваў, чытаў, рабіў паведамленьні ў навуковых асяродках, тры гады быў ганаровым сакратаром Геалагічнага таварыства. Але, прывыкшы жыць сярод вольнай прыроды, Дарвін у цэлым гнёўся гарадскім жыццём. Акрамя таго, яго здароўе станавілася ўсё слабейшым…

У 1839 годзе ён ажаніўся на сваёй кузіне (стрыечнай сястры) – міс Вуджвуд, і ў 1842 годзе пасяліўся ў размешчаным непадалёк ад Лондана купленым ім маёнтку Доўн. Практычна ўсе астатнія 40 гадоў жыцьня Дарвіна прайшлі ў бесперапынным замаганьні з хваробай і ў сталай працы (ён працавай практычна кожны дзень з 8 да 12 гадзін, а затым гуляў, адпачываў, займаўся бытавымі справамі). Дарвін шмат часу аддаваў сваім дзецям (іх нарадзілася 10, але трое памерлі ў раньнім дзяцінстве), і ў цэлым быў шчасьлівым у сямейным жыцьці. Ён вёў у сваім маёнтку спакойнае, аднастайнае, даволі адасобленае жыцьцё. Дарвіна наведвалі сябры — Гукер, Ляйелль, Форбес ды іншыя. Пазьней, з ростам папулярнасьці «дарвінізму», Доун стаў прыцягваць наведвальнікаў з самых розных, у т.л. аддаленых, краін. Дарвін заўсёды ўражваў гасьцей сваёю ветлівасьцю, прастатой, глыбокай шчырасьцю і сьціпласьцю.

Грошы на такое жыцьцё Дарвін атрымаў у спадчыну ад бацькі. Акрамя таго, дастаткова вялікі прыбытак прыносіла выданьне кніг, чым знакаміты эвалюцыяніст вельмі ганарыўся. Пад канец жыцьця Дарвін стаў нават мецэнатам – нярэдка аказваў грашовую дапамогу навукоўцам, фундаваў разьвіцьцё навукі.

Цярпеньне, педантызм і ўпартасць, якія характэрызуюць працу Дарвіна, проста ўражваюць — некаторыя кнігі ён пісаў і некаторыя досьледы праводзіў дзесяцігоддзямі. Напрыклад, пытаньне аб паходжаньні відаў Дарвін распрацоўваў больш за 20 гадоў (з 1837 па 1858 гады) перш, чым адважыўся надрукаваць кнігу.

У выніку яго працы ўбачылі сьвет, напрыклад, такія выданьні, як: «Аб пабудове і размеркаваньні каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіраньні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя даследаваньні ў Паўднёвай Амерыцы» (1846). Акрамя гэтых сьпецыяльных матэрыялаў ён выдаў свой дзёньнік — «Падарожжа вакол сьвету на караблі “Бігль”«. Усе гэтыя працы (асабліва апошняя) зрабілі Дарвіна вядомым у коле вучоных, і з гэтых часоў ён ужо цалкам прысьвячае ўсе свае сілы навуцы.

Дарэчы, Дарвіна нельга назваць бліскучым стылістам, але гэтага і ня трэба для навуковых выданьняў: любоў да прыроды, вялікія веды, тонкая назіральнасьць, разнастайнасць і шырыня інтарэсаў аўтара, якія спалучаліся з прастатой і даступнасьцю выкладаньня сваіх думак, стваралі толькі перавагі для гэтай і наступных яго прац.

Яшчэ пад канец падарожжа Дарвін паставіў сабе пытаньне аб паходжаньні відаў і вырашыў прыступіць да яго распрацоўцы. У 1839 г., пасьля прачытаньня кнігі Томаса Мальтуса  (які, дарэчы, таксама быў сьвятаром), у яго выразна сфармулявалася ідэя натуральнага адбору. У 1842 г. Дарвін склаў першы накід сваёй тэорыі, а ў 1844 г. — больш падрабязны нарыс, зь якім пазнаеміў свайго сябра Дж.Гукера. Затым 12 гадоў прайшлі ў зьбіраньні й апрацоўцы матэрыялу, і толькі ў 1856 г. Дарвін, па радзе Лаеля, пачаў складаць «выманьне» са сваёй працы для друку. Невядома, калі б убачыла сьвятло гэтае «выманьне», калі б у 1858 г. Альфрэд Уолес (гл. малюнак), які займаўся прыродазнаўча-гістарычнымі дасьледваньнямі на Малайскім архіпелагу, не даслаў Дарвіну артыкул, які ўтрымліваў у кароткай форме тую ж ідэю натуральнага адбору і… просьбу надрукаваць працу ў часопісе Лінееўскага таварыства. Дарвін параіўся зь сябрамі, якія пераканалі яго надрукаваць разам з артыкулам Уолеса кароткае выманьне са сваёй працы. Так ён і паступіў, а затым ўзяўся за складаньне больш падрабязнага нарыса, які выйшаў у сьвет у наступным, 1859 г., пад назвай «Паходжаньне відаў шляхам натуральнага адбору…» («Origin of species by means of natural selection»;   гл. http://charles-darwin.narod.ru/origin-content.html).

У гэтай кнізе Дарвін паказаў, што пераўтварэньне парод хатніх жывёл і гатункаў культурных расьлін адбываецца на аснове зьмяненьняў у адзнаках асобных арганізмаў. Чалавек свядома выбірае арганізмы, якія валодаюць найбольш каштоўнымі з гаспадарчай пункту гледжаньня асаблівасьцямі, захоўвае іх і ад іх атрымлівае нашчадкаў, то бок праводзіць штучны адбор. Аналагічны працэс назіраецца і ў прыродзе… Дарвін зыходзіў зь існаваньня двух асноўных тыпаў зьмяняльнасьці: пэўнай, якая ўяўляе сабой прыстасавальныя рэакцыі арганізмаў на ўзьдзеяньне чыньнікаў вонкавага асяроддзя (цяпер такая зьмяняльнасьць завецца мадыфікацыйнай), і няпэўнай, што таксама ўзьнікае пад уплывам зьнешніх чыньнікаў, але найчасьцей ня мае прыстасаваўчага характару (цяпер такая зьменлівасьць завецца мутацыйнай). Пэўныя клікалі, зьнікаюць ужо ў наступнымзьмены пры зьнікненьні чыньнікаў, якія іх вы пакаленьні. Няпэўныя зьмены, наадварот, перадаюцца ў пакаленьнях. Таму галоўны матэрыял для эвалюцыі пастаўляе менавіта няпэўная зьмяняльнасьць. Аднак эвалюцыя да данага віду зьмяняльнасьці ня зводзіцца. Яшчэ ёсьць ўзаемадзеяньне арганізмаў з навакольным асяроддзем, якое выяўляецца ў «барацьбе за існаваньне». Згодна Дарвіну, гэтая зьява абумоўлена недахопам жыцьцёвых сродкаў (ежы, сьвятла, сховішчаў, тэрыторыі й г.д.) для ўсіх асобін віду, што нарадзіліся. У працэсе барацьбы за існаваньне ў асобін, якія апынуліся менш прыстасаванымі да ўмоў асяроддзя, зьніжаецца верагоднасьць пакіданьня нашчадкаў. У выніку ўзаемадзеньня мутацыйнай зьменлівасьці й натуральнага адбору ў шэрагу пакаленьняў адбываецца паступовае прагрэсіўнае дасканаленьне віду, найперш у сэнсе лепшага прыстасаваньня да ўмоў вонкавага асяроддзя (гэта першы вынік эвалюцыйнага прагрэса), а таксама назіраецца разыходжаньне прыкмет у прадстаўнікоў віду – дывергенцыя, што ў рэшце прыводзіць да расшчапленьня зыходнага віду на разнавіднасьці, якія пазьней пераўтвараюцца ў новыя віды (гэта другі вынік біялагічнай эвалюцыі).

Кніга “Паходжаньне відаў” адразу мела вялікі посьпех і адначасна… спарадзіла шмат шуму, бо супярэчыла традыцыйна-рэлігійным уяўленьням аб узьнікненьні ўсяго жывога на Зямлі. У ёй былі сцьвярджэньні, што разьвіцьцё жывога на Зямлі адбывалася за кошт натуральных мехнізмаў і працягвалася многія мільёны гадоў. Гэта кардынальна пярэчыла Бібліі, узбуджаючы перагуды ня толькі ў асяроддзі тэолагаў, а і ў агульнай літаратуры, штодзённай прэсе. Аднак тэорыя Дарвіна была выкладзена так падрабязна і старанна, абапіралася на такі гмах фактаў, тлумачыла столькі загадкавых зьяў, паказвала столькі новых шляхоў для праверкі й пацьверджаньня, што зацьвердзілася ў навуцы вельмі хутка, нягледзячы ні на што.

Пасьля выхаду ў сьвет “Паходжаньня відаў…” Дарвін ня стаў пачываць на лаўрах. Да канца жыцьця ім было напісана яшчэ шмат кніг, большасьць зь якіх уяўляюць сабой далейшую распрацоўку тых ці іншых прыватных прынцыпаў яго тэорыі («Прыстасаваньні архідэй да апладненьня пасродкам насякомых», «Прыручаныя жывёлы і апрацаваныя расьліны», «Аб выражэньні пачуцьцяў у чалавека і жывёл», «Насякомаедныя расьліны», «Самаапыленьне і перакрыжаванае апыленьне ў расьлінным царстве», «Рух і лад жыцьця лазячых расьлін», «Розныя формы кветак у расьлін аднаго і таго ж віду», «Здольнасьць расьлін да руху», «Утварэньне расьліннай зямлі дзякуючы чарвякам»). Пры гэтым практычна кожная новая праца Дарвіна таксама станавілася сенсацыяй у навуковым сьвеце. Аднак найбольшае значэньне для далейшага фармаваньня рэалістычнага сьветагляду людзей мела кніга «Паходжаньне чалавека і палавы падбор» (1871 г.), у якой сярод іншых разьбіраецца пытаньне аб паходжаньні чалавека ад ніжэйшай продкавай формы жывёл (http://www.fidel-kastro.ru/biology/darvin/HOMO.htm).

У гэтай кнізе Чарльз Дарвін сярод іншага адзначае: “Ва ўсіх бачных прыкметах, чалавек менш адрозніваецца ад вышэйшых малпаў, чым гэтыя апошнія ад ніжэйшых членаў таго ж атрада прыматаў … Чалавек адбыўся ад некаторай менш высока арганізаванай формы. Грунт, на якім пакоіцца гэта цьверджаньне, ніколі ня будзе разбураны: блізкае падабенства паміж чалавекам і ніжэйшымі жывёламі ў эмбрыянальным разьвіцьці, а таксама ў шматлікіх рысах будовы і целаскладу, як важных, так і самых дробных, разам з утрыманымі ім рудыментамі ды атавізмамі, якія ў яго часам узьнікаюць, — усе гэтыя факты, не падлягаюць аспрэчаньню … Чалавек і ўсе іншыя млекакормячыя аказваюцца нашчадкамі ад агульнага продка”.

Пасьля “Паходжаньня відаў…” і “Паходжаньня чалавека…” Дарвіну давялося перажыць шматлікія і жорсткія нападкі  сьветаглядных супраціўнікаў (асабліва ў Францыі), якія выкарыстоўвалі любыя сродкі, каб дыскрэдытаваць эвалюцыйную тэорыю (узоры такой агрэсіі, якія не патрабуюць дадатковых каментароў, вы бачыце зьлева).

І ўсё ж, нягледзячы ні на што, паступова да Дарвіна прыйшло прызнаньне афіцыйных улад і прадстаўнікоў навуковых колаў. Ён стаў ганаровым доктарам Бонскага, Брэслаўскага, Лейдэнскага ўніверсітэтаў, членам-карэспандэнтам Пецярбургскай, Берлінскай, Парыжскай акадэмій навук, атрымліваў медалі і ордэны ад імя ўладаў Вялікабрытаніі, Прусіі. Дарэчы, да ўсяго гэтага Дарвін ставіўся зь вялікай абыякавасьцю – будучы педантам у працы, ён губляў ганаровыя дыпломы, а калі было трэба, высьвятляў у сяброў, членам якой акадэміі ён зьяўляецца…

Памёр Дарвін 19 красавіка 1882 года на 74-м годзе жыцця. Яго розум заставаўся ясным, працаздольным да апошніх дзён. Цела Чарльза Дарвіна было перанесена ў Вестмінстэрскае абацтва і пахавана побач з магілай Ньютана.

Усё пададзенае вышэй апісвае фармальную частку біяграфіі Дарвіна. Давайце на гэтым фоне паспрабуем прасачыць зьмену яго сьветагляду ад чалавека глыбока веруючага (у міфічнага Бога) да таго, хто ў сталым веку лічыў: “… чалавек зьявіўся ў выніку эвалюцыі жывёльнага царства, а яго продкамі былі млекакормячыя … прытрымлівацца іншага погляду, значыць прымаць, што наша ўласная будова, як і будова жывёл вакол нас, ёсьць пастка, прыдуманая толькі для таго, каб зацямніць наш розум … сумнявацца ў агульным паходжаньні ўсяго жывога няма прычыны, і толькі забабоны ды фанабэрыя людзей прымушаюць іх адмаўляць відавочныя факты”.

Сям’я, у якой нарадзіўся Чарльз, і па лініі бацькі, і па лініі маці была хрысьціянскай, пратэстанцкай — яго бацькі зьяўляліся адэптамі англіканцкай царквы. Яшчэ яны прызнавалі ўнітарыянства (унітарыянства – гэта рэлігійны рух у пратэстантызьме, зьвязаны зь непрыняцьцем дагмата аб Троіцы, вучэньня аб грэхападзеньні, таінстваў).

У эдынбургскі перыяд свайго жыцьця, у 1825-27 гг., малады Дарвін далучыўся да Плініеўскага студэнцкага таварыства, дзе бывала актыўна абмяркоўваўся радыкальны матэрыялізм. Тут жа ён пазнаёміўся з эвалюцыйнымі ідэямі Ж.Б.Ламарка, як і з аналагічнымі ідэямі свайго дзеда Эразма. Усё гэта, па словах самаго Дарвіна, пасеяла ў ім сумневы што да царкоўных дагматаў. Аднак пазьней, рыхтуючыся да паступленьня ў Кембрыдж, каб стаць дыпламаваным сьвятаром-пастарам, ён старанна чытае багаслоўскія кнігі й урэшце прымае рашэньне аб… прыймальнасьці для яго ўсё тых жа царкоўных дагматаў.

У час навучаньня ў Кембрыджскім хрысьціянскім каледжы, у 1828-31 гг., Дарвін асабліва захапляўся тэолагам Вільямам Пэйлям (які, як крэацыяніст, лічыў, што “разумная” пабудова прыроды “даказвае існаваньне Бога”, але тлумачыў адаптацыю арганізмаў у пантэістычным духу — як “узьдзеяньне Бога пасяродкам законаў прыроды”). У час першай паловы падарожжа на “Біглі” Дарвін чытае Лаеля і ў цэлым яшчэ прымае пункт гледжаньня апошняга на “цэнтры стварэньня відаў”, але яго палеанталагічныя знаходкі, пра якія ішла гаворка вышэй, ужо прымушаюць сумнявацца ў ідэі  Лаеля аб “нязьменнасьці відаў”.

Карабель “Бігль” вяртаў назад трох вогнезямельцаў, якія правялі ў Вялікабрытаніі каля года і цяпер вярталіся на сваю радзіму — Вогненную зямлю. Гэтыя людзі, на погляд Дарвіна, выглядамі цывілізаванымі й сяброўскімі, у той час як іх супляменьнікі выглядалі “дзікунамі”. Для Дарвіна гэты факт добра дэманстраваў значэньне людскай культуры і пярэчыў ідэі расавай непаўнавартасьці.

На Галапагоскіх астравах Дарвін заўважыў, што некаторыя віды птушак, якія належаць да сямества перасьмешнікавых, адрозьніваюцца ад аналагічных відаў, якія жывуць у Чылі, а таксама паміж сабой на розных астравах. Ён таксама чуў, што панцыры сухапутных чарапах настолькі адрозьніваюцца на розных астравах, што па іх асаблівасьцях можна даведацца, зь якога вострава паходзіць тая ці іншая асобіна.

У Аўстраліі Дарвін пазнаёміўся з сумчатымі кенгуровымі пацукамі й качканосам. Жывёлы падаліся будучаму эвалюцыяністу настолькі дзіўнымі, што ў яго зьявілася меркаваньне “быццам два творцы адначасна працавалі над стварэньнем гэтага сьвету”.

Пад уплывам гэтых ды іншых фактаў, якія зьбіраліся пад час падарожжа на “Біглі”, рэлігійная вера Дарвіна пачала вагацца. Ён яшчэ мог спасылацца на аўтарытэі Бібліі ў пытаньнях маралі, аднак усё часьцей разглядаў гісторыю “стварэньня” ў тым выглядзе, у якім яна пададзена ў Ветхім Запавеце, як памылковую. “Ветхі Запавет … заслугоўвае ня большага даверу, чым … вераваньні якога-небудзь дзікуна”, — аднойчы запісаў ён.

Рэлігійная вера Дарвіна ўвесь час слабла і пасьля падарожжа. У 1851 годзе пасьля сьмерці дачкі Эні, якую ён вельмі любіў, Дарвін канчаткова згубіў усялякую веру ў хрысьціянства. Ён працягваў падтрымліваць мясцовую царкву, але ў нядзелю, калі ўся сям’я накіроўвалася на службу, Дарвін ішоў… на прагулку. Пазьней, калі ў яго пыталіся аб рэлігійных поглядах, Дарвін адказваў, што ён ня ёсьць атэістам у сэнсе адмаўленьня існаваньня Бога, і што ў цэлым яго сьветагляд можна апісаць хутчэй як агнастычны. Разам з тым, асобныя выказваньні Дарвіна пачалі выглядаць дэістычнымі, а то і атэістычнымі. У прыватнасьці ў “Аўтабіяграфіі” ён напісаў: “Так патроху закрадвалася ў маю душу нявер’е, і ўрэшце я стал цалкам няверуючым. Але адбывалася гэта настолькі марудна, што я не адчуваў ніякага засмучэньня і ніколі з таго часу нават на секунду не засумняваўся ў слушнасьці майго заключэньня”.

Дзеці Дарвіна заўсёды аспрэчвалі й адкідалі як ілжывыя ўсялякія чуткі, што іх бацька нібыта вярнуўся да рэлігійнай веры ў час хваробы незадоўга да сьмерці. Гэтага не было.

4.5. Мендэль.

Таксама глыбока веруючым чалавекам, дасьледваньні якога мелі вялікае значэньне для разьвіцьця науковых ведаў аб нашай рэчаіснасьці, быў Ёган (Грэгар) Мендэль (гады жыцьця: 1822 – 1884 гг.; гл.  http://ru.wikipedia.org; http://www.piplz.ru/page-id-210.html; http://to-name.ru/biography/gregor-mendel.htm).

Будучы заснавальнік класічнай генетыкі нарадзіўся 20 ліпеня 1822 года ў гарадку Хейнцэндорф (цяпер Гінчыцэ; тады гэты горад быў у складзе Аўстра-Вугорскай імперыі, цяпер належыць Чэхіі), у сялянскай сям’і зь сярэднім дастаткам (сям’я Антона і Разіны Мендэляў была этнічна мяшанай – нямецка-чэскай па паходжаньні бацькоў). У Ёгана было яшчэ дзьве сястры – старэйшая і малодшая.

Цікаўнасьць да прыроды Ёган Мендэль пачаў выяўляць рана (вядома, што яшчэ хлопчыкам ён працаваў садоўнікам). У пачатковай школе Мендэль выявіў выбітныя матэматычныя здольнасьці й па парадзе настаўнікаў працягнуў адукацыю ў гімназіі горада Тропаў (цяпер г. Апава), 6 класаў якой скончыў у 1840 годзе. Аднак для далейшай адукацыі грошаў у сям’і не хапала (зь вялікай цяжкасьцю іх удалося наскрэсьці на завяршэньне гімназічных курсаў – выручыла Мендэля малодшая сястра Тэрэза, якая для гэтага ахвяравала… сваім прыданым).

У 1841 годзе Мендэль паступіў на філасофскія курсы пры ўніверсітэце г. Ольмюце (цяпер г. Аламоўц). Аднак матэрыяльнае становішча сям’і ў гэтыя гады было ўжо такім, што малады чалавек мусіў самастойна клапаціцца аб сваім харчаваньні й пражытку. Ня маючы больш сілаў выносіць напружаньне, зьвязанае з гэтым, Мендэль выкарыстаў параду прафесара матэматыкі Франца і па сканчэньні філасофскіх курсаў ў кастрычніку 1843 годзе пастрыгся ў манахі-паслушнікі Аўгустынскага манастыра ў горадзе Брунэ (цяпер Брно, Чэхія), узяўшы манаскае імя Грэгар.

Манастыр у той час узначальваў абат Кірыл Нап, які быў чалавекам шырокіх поглядаў, заахвочваў займацца навукай. Таму ў манастыры Мендэль знайшоў заступніцтва і фінансавую падтрымку для далейшай адукацыі — у 1844-48 гг. ён вучыцца ў Брунскай багаслоўскай школе, а ў 1847 годзе становіцца сьвятаром.

У гэтым жа годзе манастыр накіроўвае свайго 25-гадовага манаха настаўнікам у сярэднюю школу бліжэйшага гарадка Цнайм, дзе Мендэль працуе настаўнікам грэцкай мовы ды матэматыкі й дадаткова самастойна вывучае розныя навукі. У 1849-51 гг. ён ужо выкладае матэматыку, фізіку, латынь і грэцкую мовы ў Цнаймскай гімназіі. Аднак у Мендэля не атрымалася здаць экзамен на званьне выкладчыка — на ім ён, як ня дзіўна, атрымаў нездавальняўчыя адзнакі па геалогіі й… біялогіі.

Бачачы запал да ведаў і высокія інтэлектуальныя здольнасьці, настаяцель манастыра пасылае Мендэля працягнуць адукацыю ў Венскі ўніверсітэт, дзе будучы заснавальнік генетыкі правучыўся ў якасьці вольнага слухача чатыры сяместры (у 1851-53 гг.). Тут ён вывучаў натуральную гісторыю, матэматыку, іншыя натуральныя навукі (у прыватнасьці, наведваў курсы вядомага фізіка К.Доплера). Менавіта тут, у Вене, Мендэль зацікавіўся гібрыдызацыяй расьлін і, у прыватнасьці, рознымі тыпамі гібрыдных нашчадкаў й іх статыстычнымі суадносінамі. Добрая матэматычная падрыхтоўка, артыманая ва ўніверсітэце, пазьней дапамагла Мендэлю пры фармуляваньні законаў спадкаваньня.

У 1854 годзе ён, так і ня стаўшы дыпламаваным сьпецыялістам, атрымаў месца выкладчыка фізікі й натуральнай гісторыі ў Вышэйшай рэальнай вучэльні ў Брно. У 1856 годзе Мендэль зноў двойчы спрабуе здаць экзамен па біялогіі, але абодва разы… правальваецца. У выніку, ён так і застаўся манахам (пазьней стаўшы абатам Аўгісьцінскага манастыра ў Брно). Усё гэта адбылося нягледзячы на тое, што педагагічную працу Мендэля, якая ў суме працягвалася 14 гадоў, высока цанілі і калегі-выкладчы, і вучні (ва ўспамінах апошніх Мендэль належыў да найбольш любімых настаўнікаў).

Натхніўшыся вывучэньнем спадкаваньня адзнак у расьлін, Мендэль паралельна са сваёй манаскай службай пачаў праводзіць эксьперыменты на гароху. Досьледы ён рабіў з 1856 па 1863 гг. у манастырскім садзіку, плошча якога была трохі большай за дзьве соткі. У выніку скрыжаваньняў розных сартоў гароха і выкарыстаньня статыстычнага аналізу атрыманых вынікаў ім былі адкрыты шэраг важнейшых заканамернасьцяў спадкаваньня манагенных спадчынных адзнак у пакаленьнях. Гэтыя заканамернасьці, вядомыя цяпер як “Законы Мендэля”, аказаліся дастаткова ўніверсальнымі (характэрнымі для спадкаваньня ў ходзе палавога размнажэньня большасьці шматклеткавых арганізмаў), яны заклалі падмурак класічнай генетыкі.

Але ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя вялікае значэньне генетычных адкрыцьцяў Мендэля ўсьвядомлена не было. 8 сакавіка 1865 г. Мендаль даклаў вынікі сваіх досьледаў брунскаму Таварыству натуралістаў, якое пад канец наступнага году апублікала кансьпект яго даклада ў чарговым томе “Працаў Таварыства…” пад назвай “Досьледы над расьліннымі гібрыдамі”.  Гэты том трапіў у бібліятэкі 120 універсітэтаў сьвету. Мендаль заказаў дадаткова 40 асобных адбіткаў яго працы, зь якіх практычна ўсе разаслаў буйным навукоўцам-батанікам. Але яго сучасьнікі амаль не зьвярнулі ўвагу на вынікі гэтых досьледаў (праца Мендэля мела толькі адзін добразычлівы водгук – ад прафесара батанікі зь Мюнхена К.Нэгелі; яна таксама 15 разоў цытавалася ў сводцы аб расьлінных гібрыдах за 1881-ы год)…

Гэта тым больш цікава, што яшчэ да Мендэля былі заўважаны і апісаны факты дамінаваньня, расшчапленьня і камбінаваньня праяў адзнак (асабліва ў досьледах французскага батаніка Ш.Надэна).  Нават Дарвін, скрыжоўваючы сарты львінага зеву, адрозныя па будове кветак, атрымаў у другім пакаленьні гібрыдаў расшчапленьне, блізкае да 3:1, але ўбачыў у гэтым толькі “капрызную гульню спадчыннасьці”. Разнастайнасьць досьледаў, праведзеных рознымі навукоўцамі, толькі павялічвала колькасьць меркаваньняў, але памяншала іх абгрунтаванасьць — механізмы спадкаваньня, а тым больш уяўленьні аб арганізацыі спадчыннасьці, заставаліся туманнымі…

Адкрыцьці ж Мендэля, сфармуляваныя ў выглядзе дакладных законаў спадкаваньня, дазвалялі сярод іншага рабіць прадказаньні вынікаў скрыжаваньня, а таксама давалі магчымасьць сфармуляваць уяўленьне аб дыскрэтнасьці спадчыннасьці й бінарнасьці спадчынных зачаткаў.

Верагодна Мендэль першапачаткова ўсьведамляў, што ў яго атрымалася зрабіць вельмі важныя адкрыцьці (найважнейшае ў іх было тое, што яны дазвалялі дадумацца да самага галоўнага прынцыпу арганізацыі спадчыннасьці – усьвядоміць яе дыскрэтны характар). Аднак пад уплывам некаторых навукоўцаў і з мэтай пацьвердзіць універсальны характар сваіх высноў Мендэль паспрабаваў дадаткова праверыць адкрытае ім на гароху на іншых біялагічных відах. Ён правёў серыю скрыжаваньняў паміж разнавіднасьцямі ястрабінкі (гэта расьліна зь сямейства астравых; гл. малюнак) і пародамі пчол. Але выбар відаў, на жаль, аказаўся няўдалым — у абодвух выпадках Мендаля чакала расчараваньне: вынікі, якія да таго былі атрыманы ім на гароху, не пацьвердзіліся… Сёньня мы ведаем, што прычына гэтага заключалася ў тым, што механізмы размнажэньня і ястрабінкі, і пчол, маюць асаблівасьці, пра якія ў той час навуцы не было вядома, а тымі сьхемамі скрыжаваньня, якімі карыстаўся Мендэль, гэтыя асаблівасьці не ўлічваліся. У выніку, вялікі навуковец паступова сам разуверыўся ў тым, што адкрыў нешта істотнае… Акрамя таго, у 1868 годзе Мендэль быў абраны настаяцелем манастыра і ў сувязі з гэтым больш біялагічнымі дасьледваньнямі не займаўся.

І толькі ў пачатку ХХ стагоддзя ў сувязі з разьвіцьцём уяўленьняў аб генах навуковай супольнасьцю была ўсьвядомлена ўся важнасьць зробленых Мендэлем адкрыцьцяў. Гэта адбылося пасьля таго, як шэраг іншых навукоўцаў (Дэ Фрыз, Корэнс, Чэрмак) незалежна адзін ад аднаго занава перааткрылі галоўныя законы спадкаваньня (якія 35 гадоў да іх вывеў Ёган Грэгар Мендэль) і ў 1900 годзе апублікавалі вынікі сваёй працы.

У манастыры, дзе працаваў Мендэль, цяпер існуе яго музей; выдаецца адмысловы навуковы часопіс «Folia Mendeliana», а самае галоўные – базавыя законы класічнай генетыкі носяць яго імя.

І яшчэ. Годам “нараджэньня” генетыкі лічыцца 1900-ы год – час усьведамленьня навуковай супольнасьцю сутнасьці заканамернасьцяў спадкаваньня, якія былі адкрыты і апісаны Мендэлем…

4.6. Шардэн.

П’ер Тэяр дэ Шардэн (гл. фота) – сьвятар (ераманах-езуіт) і адначасна вядомы натураліст (палеантолаг, антраполаг), грамадскі дзеяч, філосаф, адзін са стваральнікаў тэорыі ноасьферы (тэрмін “ноасьфера” Вернадскі ўзяў у яго), які значную частку свайго жыцьця прысьвяціў спробам аб’яднаць каталіцкую хрысьціянскую традыцыю з запрапанаванай ім гіпотэзай касьмічнай эвалюцыі (гл. http://ru.wikipedia.org; http://www.krugosvet.ru/enc/gumanitarnye_nauki/filosofiya/TEYAR_DE_SHARDEN_PER.html;  http://religion.ng.ru/people/2006-05-03/7_sharden.html).

Спадар Шардэн нарадзіўся 1 траўня 1881 года ў замку Сарсена каля г. Клермон-Ферана (поўдзень Францыі) у каталіцкай сям’і фермера, дзе ён быў 4-м з 11 дзяцей.

У 1892 годзе ва ўзросьце 11 гадоў ён паступіў у каледж, які належыў ордэну езуітаў, а ў 1899 годзе скончыў яго, атрымаўшы ступень бакалаўра па сьпецыяльнасьцях філасофія і матэматыка. У гэтым жа годзе Шардэн уступіў у ордэн езуітаў, нягледзячы на тое, што яшчэ ў каледжы захапіўся паленталогіяй. У 1899-1901 гг. вучыўся ў семінарыі. Пасьля двух гадоў навіцыяту прынёс першыя манаскія абяцаньні. У 1901-02 гадах працягваў філасофскую і тэалагічную адукацыю ў езуіцкай семінарыі на востраве Джэрсі (Брытанія), паколькі ў Францыі ў тыя часы ордэн езуітаў быў забаронены. У 1904-07 гг. выкладаў фізіку і хімію ў езуіцкім каледжы Сьв. Сямейства ў Каіры (Егіпет). У 1908 годзе быў накіраваны ў Гасцінгс (Англія) для далейшага вывучэньня тэалогіі. У 1911 годзе, ва ўзросьце 30 гадоў, быў высьвечаны ў сьвятары. У 1912-14 гг. працаваў у Інстытуце палеанталогіі чалавека пры парыжскім Музеі натуральнай гісторыі пад кіраўніцтвам М.Буля (буйнога аўтарытэту ў галіне антрапалогіі й археалогіі), разам з якім прымаў удзел у раскопках на паўночным захадзе Гішпаніі. З гэтага часу палеанталогія становіцца галоўным кірункам яго навуковай дзейнасьці.

У 1914 годзе Шардэн быў прызваны ў войска, служыў санітарам-насільшчыкам. Прайшоў усю вайну, атрымаў Ваенны медаль і ордэн Ганаровага легіёна. Падчас вайны напісаў сваё першае эсэ «Касмічнае жыцьцё» («La vie cosmique») — філасофскія і навуковыя разважаньні аб містыцы і духоўным жыцьці.

У 1918 годзе даў “вечныя абяцаньні”.

З 1920 года працягваў навучаньне ў Сарбоне, дзе ў 1922 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне прыродазнаўчых навук (геалогія, батаніка, заалогія) па тэме «Млекакормячыя ніжняга эацэну Францыі» і атрымаў прызначэньне на пасаду прафесара кафедры геалогіі Парыжскага каталіцкага ўніверсітэта.

У 1923 годзе спадар Шардэн накіроўваецца ў якасьці эксьперта-палеантолага ў даследчую экспедыцыю ў Цяньцзынь (Кітай). Тут у пустыні Ордас ён напісаў некалькі артыкулаў і эсэ, у якіх спрабаваў спалучыць неспалучаемае – багаслоўе і навуку. На Шардэна быў напісаны шэраг даносаў і ў выніку кіраўніцтва каталіцкай царквы забараніла яму… публікацыі й публічныя выступы.

Канфліктная сітуацыя працягвалася да канца жыцьця манаха-навукоўца – гэтая забарона не была зьнятая нават пасьля абраньня спадара Шардэна сапраўдным сябрам Французскай акадэміі навук. З гэтай пасткі можна было б выйсьці, калі б спадар Шардэн выйшаў з ордэна. Але ён ня мог адмовіцца ад дадзеных ім абяцаньняў…

У такой сітуацыі ў 1926 года Тейяр дэ Шардэна зноў накіраваўцца ў Кітай (дзе ў агульнай колькасьці правёў 20 год). З 1926 па 1935 г. ён прымае ўдзел у пяці геалагічных экспедыцыях па Кітаі, ўдакладняючы геалагічную карту краіны.

У 1929 годзе, удзельнічаючы ў раскопках у Чжоўкоўдзяні блізу Пекіна, Тейяр дэ Шардэн разам з калегамі ўдзельнічае ў выкопваньні астанкаў сінантропа (праўдстаўнік віду Homo erectus – найстаражытны чалавек, архантроп). Дзякуючы гэтаму ён атрымаў шырокую вядомасьць у навуковых колах. Яшчэ большую славу спадару Шардэну і яго калегу Анры Брэйлю (гл. фота) – выбітнаму сьпецыялісту па пячорным мастацтве першабытных людзей і таксама каталіцкаму сьвятару, прынесла адкрыцьцё ў 1931 годзе таго факту, што сінантроп, які жыў каля мільёна гадоў таму карыстаўся… прымітыўнымі прыладамі працы і агнём.

У наступныя гады Шардэн працаваў дарадцам ў нацыянальным геалагічным дэпартаменце Кітая, прымаў удзел у навукова-даследчых экспедыцыях (Кітай, Цэнтральная Азія, Памір, Бірма, Індыя, Ява), бываў у Францыі, наведваў ЗША. Паралельна з ростам яго вядомасьці як навукоўца, спадар Шардэн усё больш востра адчувае патрэбу ў асэнсаваньні атрыманых навуковых даных з пазіцыі… хрысьціянскага сьветагляду. Забарона на публікацыю прац дзейнічае – ён піша “ў стол”.

Але царкоўнай бюракратыі й гэтага падаецца мала. У 1933 годзе Ватыкан забараніў Шардэну вяртацца ў Парыж. З гэтай нагоды ён піша: «Рым паведаміў мяне аб тым, што я павінен адмовіцца ад усялякай пасады, месца або званьня, якія мне могуць быць прапанаваныя ў Парыжы … Цяпер мне ўсё роўна, ці буду друкавацца ці не; тое, што я бачу, невымерна большае за ўсе перашкоды». Канчаткова страціўшы падтрымку свайго ордэна, спадар Тэяр распаўсюджвае вынікі сваіх прац праз вусныя казаньні, а таксама з дапамогай ратапрынта. Гэты «самвыдат» распаўсюджваецца з рук у рукі. Дарэчы, у 1937 годзе на кангрэсе ў Філадэльфіі Шардэна ў знак прызнаньня яго выбітных заслуг перад навукай ўзнагароджваюць медалём іншага вялікага манаха-навукоўца Грэгары Мендэля.

У 1938-39 гг. спадар Шардэн працуе ў Парыжы ў часопісе езуіцкіх інтэлектуалаў «Etudes» (у гэтыя гады яму было часова дазволена аднавіць публічную дзейнасьць). Аднак ўжо ў чэрвені 1939 года ён зноў вымушаны вярнуцца ў Кітай, дзе знаходзіўся ў Пекіне ў фактычна вымушанай ізаляцыі, да заканчэньня Другой сусьветнай ваны. Тут у 1940 годзе ён разам з П’ерам Леруа заснаваў геабіялагічны інстытут, а ў 1943 годзе — таксама з Леруа — пачаў выпускаць новы часопіс «Геабіялогія».

У 1937-46 гг. Шардэн піша свой галоўнае твор — «Феномен чалавека», рукапіс якога адпраўляе ў Ватыкан, але атрымлівае… забарону на публікацыю. У 1946 годзе сам едзе ў Рым, каб дамагчыся адмены забароны, але безвынікова…

У траўні 1946 года спадар Шардэн вяртаецца ў Францыю, дзе пачынае ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях, прысьвечаных эвалюцыі. У 1950 годзе ва ўзросьце 70 гадоў быў абраны ў… Парыжскую акадэмію навук, а праз год – у Нацыянальную акадэмію навук ЗША (пры гэтым забарона на публікацыі й публічныя выступы па-ранейшаму застаецца ў сіле).

У 1952 годзе ён пакінуў Францыю і зьехаў працаваць у Нью-Ёрк у Фонд антрапалагічных даследаваньняў. Удзельнічаў у некалькіх экспедыцыях у Паўднёвую Афрыку. Але нават перад сьмерцю езуіцкі ордэн забараніў Шардэну ўдзельнічаць у Сусьветным кангрэсе палеантолагаў. І ён, як заўсёды, падпарадкаваўся…

Памёр спадар Тейяр дэ Шардэна у красавіку 1955 году ў Нью-Ёрку.

Пасьля яго сьмерці была створана камісія, у якую ўвайшлі многія сябры, у тым ліку выбітныя навукоўцы. Камісія падрыхтавала да выданьня 10-томны збор твораў спадара Тэяра, які пачынаўся зь «Феномена чалавека»… У сваю чаргу “Кангрэгацыя свяшчэннай канцылярыі” ў 1957 годзе пастанавіла… выключыць кнігі Шардэна з бібліятэк каталіцкіх навучальных устаноў, а таксама забараніла перакладаць яго працы на іншыя мовы.

Маючы такую біяграфію і характар, ня дзіўна, што гэты чалавек зрабіў спробу сінтэзу навуковага і рэлігійнага досьведу з мэтай раскрыцьця пытаньня аб паходжаньні й эвалюцыі сьвету, якая — і спадар Шардэн гэта прызнаваў — прывяла да зьяўленьня чалавека з уласьцівым яму розумам і пачуцьцямі.

Тэяр дэ Шардэн лічыў, што сучасны чалавек ёсьць вынік эвалюцыі, якая запланавана звыш. Бог на яго думку нібы распушчаны ў сьвеце і пранікае ва ўсе “поры існага праз моц свайго абсалютнага духовага сэнсу”, які пранізвае Сьвет і накіроўвае яго разьвіцьцё [гэта тыповы пантэізм – Рэд.]. Ён сцьвярджаў, што паміж рэлігіяй і навукай ня можа і не павінна быць супярэчнасьцяў, “бо ісьціна адна і прырода яе Боская”.

Для ілюстрацыі падаем невялікі фрагмент тэксту, напісанага спадаром Шардэнам, зь якога бачны галоўныя элементы яго выпакутаванага сьветагляду: “Некалькі мільярдаў гадоў таму ў выніку нейкага неверагоднага выпадка з часткі матэрыі, якая адарвалася ад Сонца, сфармавалася наша планета. Яе рэчыва прайшло шэраг пасьлядоўных трансфармацый на шляху ўскладненьня і ўтварыла на сваёй паверхні біясьферу. Дыферэнцыяныя жывой масы перасьледуе мэту фармаваньня істот, здольных найбольш поўна ажыцьцявіць задуму Бога. Гэтая задума заключаецца ў стварэньні віда, які ўсьвядоміў сваё прызначэньне. Рашэньне гэтай задачы патрабуе вялікай канцэнтрацыі духовых ды разумовых высілкаў. Найбольш поўна гэтым прынцыпам адпавядае чалавек. Са зьяўленьнем чалавека Зямля “зьмяняе скуру” і набывае душу … Эвалюцыя праходзіць чатыры ступені Боскага промыслу: пераджыцьцё, жыцьцё, думка, звышжыцьцё. У цяперашні час чалавецтва знаходзіцца ў трэцяй стадыі разьвіцьця і яго задачай ёсьць пошук шляхоў уваходжаньня ў 4-ю, заключную фазу, якая павінна прывесьці яго да яднаньня з Богам”.

Вось прыкладна да такога сьветаўспрыняцьця прыйшоў глыбока веруючы ў Бога спадар П’ер Тэяр дэ Шардэн, за што і перасьледаваўся клерыкаламі…

Заключэньне.

Усе прыведзеныя вышэй прыклады паказваюць, што вера ў міфічнага Бога не перашкаджала людзям з пытлівым розумам шукаць ісьціну. Яны звычайна пачыналі шукаць яе зь лёгкім сэрцам, паколькі ім было намоўлена, што “Бог – гэта і ёсьць ісьціна”. Калі такія людзі дасягалі посьпехаў у адкрыцьці аб’ектыўных заканамернасьцяў нашага Сьвету, у іх, як правіла, паўставалі праблемы з царкоўнай бюракратыяў, якая такім чынам заяўляла пра сябе, як галоўнага ўласьніка рэлігійных міфаў, якія, як высьвятлялася, яна бараніла ад разбурэньня праўдай рэчаіснасьці. Для вернікаў-навукоўцаў і вернікаў-папулярызатараў навуковых ведаў далейшыя негатыўныя наступствы былі рознымі ў залежнасьці ад таго, канкрэтна якія заканамернасьці Сьвета яны адкрывалі-папулярызавалі і ў якой ступені гэтыя веды пярэчылі рэлігійным уяўленьням (напрыклад, у Мендэля негатыўных наступстваў практычна не было, а ў Каперніка, Дарвіна, Шардэна і асабліва Бруна — былі, і значныя).

У такой ступені, у якой новаадкрытыя веды пярэчылі “Сьвятому пісаньню”, у такой ступені вернікі-навукоўцы траплялі ў двайную праблемную сітуацыю: з аднаго боку, у іх узьнікаў унутраны шызафрэнічны стан, абумоўлены канфліктам паміж накінутым ім зь дзяцінства рэлігійным сьветаглядам і новымі праўдзівымі ведамі аб рэчаіснасьці; з другога боку, у іх узьнікаў канфлікт з клерыкаламі той рэлігійнай арганізацыі, да якой яны належалі (а то і з уладамі, зьвязанымі з клерыкаламі). Там, дзе канфлікт з царкоўнай бюракратыяй быў значным, некаторыя вернікі-навукойцы падпарадкоўваліся начальству (Шардэн), некаторыя імкнуліся перагуляць яго (Капернік, Галілей), а некаторыя – прынцыпова ішлі на канфлікт да канца, не саступаючы веданьню ісьціны (Бруна). Вырашэньне ўнутранага канфлікта таксама адбывалася па-розныму: адныя за кошт прыдумваньня штучных “тэорый” імкнуліся паяднаць у сваім сьветаглядзе “навуку і рэлігію” (Шардэн, Мальтус), іншыя — пераходзілі з кансерватыўна-рэлігійнага сьветагляду на больш рэалістычны (Дарвін).

Такім чынам, праблемы людзей, якія адкрывалі тыя ці іншыя ісьціны, былі абумоўлены ступеньню падпарадкаванасьці міфічна-рэлігійнаму сьветагляду як іх саміх, так і грамадства, у якім яны жылі. Пры гэтым, нягледзячы ні на што, навуковая праўда раней ці пазьней, але заўсёды перамагала…

У завяршэньні, абагульваючы ўсё, што адзначана вышэй, мы яшчэ раз зьвяртаем увагу, што вырашэньне сьветаглядных праблем чалавека ў правільным кірунку зьвязана з правільным разуменьнем узаемаадносін Бога й ісьціны. Ключавая формула гучыць так:

ня Бог – ісьціна, а Ісьціна – Бог!

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 1: Сьветаглядны прагрэс чалавецтва)
Алесь Астроўскі

Пададзены ніжэй матэрыял ўяўляе сабой першае абагульненьне (і абгрунтаваньне) шэрагу прынцыпаў Сьветагляднай дактрыны. Гэтым абумоўлена яго важнасьць. Але праца над ім будзе працягвацца. Тэкст, застаючыся па сваім Е-адрасе, будзе дапаўняцца, удакладняцца (уключаючы зьяўленьне дадатковых аўтараў). Так вырашана зрабіць, і каб працягваць працу сайта і каб адначасна нашы чытачы маглі бачыць яе новыя вынікі.

Рэдакцыя.

Зачын

Ёсьць шэраг вялікіх сьветаглядных пытаньняў, якія цікавілі чалавецтва ўсю яго гісторыю, працягваюць хваляваць і сёньня.

Напрыклад:

- адкуль і як узяўся Сусьвет, уключаючы яго практычна бясконцую прастору, а таксама ўсе галактыкі, нашыя Сонца і Зямлю, іншыя касьмічныя аб’екты;

- як на Зямлі зьявіліся жывыя арганізмы і як яны набылі сучасны выгляд;

- адкуль і як на Зямлі ўзьнік чалавек-чалавецтва;

- ці ёсьць яшчэ ў Сусьвеце жыцьцё на іншых планетах й іншыя цывілізацыі разумных істот.

З улікам навуковых дасягненьняў, якія мы маем на пачатак 21-га стагодзьдзя, адказ на гэтыя ды аналагічныя пытаньні можа быць дадзены больш дакладны, чым дзесяцігоддзі, а тым больш стагоддзі таму. Аднак і сёньня ўсе гэтыя ды ім падобныя праблемы маюць адну істотную асаблівасьць: хто б ні браўся за іх асьвятленьне, той, нават не жадаючы таго, уступае ў істотнае ўзаемадзеяньне са сьветаглядамі чытачоў, слухачоў, суразмоўцаў, якія ў іх ужо маюцца ў больш ці менш сфармаваным выглядзе.

Нагадаем, сьветагляд – гэта сістэма абагуленых поглядаў на Сьвет і месца чалавека ў ім, вызначаючая стаўленьне чалавека да навакольнай рэчаіснасьці й самога сябе ў найбольш прынцыповых пытаньнях (гл. http://otvety.google.ru/otvety/thread?tid=784b87e0730125d6). Сьветагляд зьяўляецца часткай больш шырокай сістэмы ўяўленьняў, якая неабходная кожнаму чалавеку, каб арыентывацца ў самых розных  пытаньнях, якія могуць паўстаць перад ім у яго жыцьці – ад прасьцейшых побытавых да найбольш маштабных, “філасофскіх”. У гэтым шэрагу сьветагляд чалавека датычыць адказаў на найбольш маштабныя пытаньні (даную частку сьветагляда некаторыя прапануюць называць “карцінай сьвету” — http://otvety.google.ru/otvety/thread?tid=784b87e0730125d6). Адначасна ён зьяўляецца ядром сьвядомасьці чалавека — у яго ўваходзяць і зь яго вынікаюць асноўныя жыцьцёвыя пазіцыі людзей, іх перакананьні, ідэалы, арыентацыі.

Сьветагляд у розных людзей па-рознаму эмацыйна афарбаваны (сьветаадчуваньне), мае розны аб’ём і зьмест у залежнасьці ад асаблівасьцяў атрыманай чалавекам моўнай і невербальнай інфармацыі (сьветаўспрыняцьце). Пры гэтым сьветагляд кожнага асобнага чалавека фармуецца ва ўмовах узаемадзеяньня яго генетычна абумоўленых псіхічных асаблівасьцяў зь інфармацыяй, якую ён атрымлівае ў сям’і, побыце, адукацыйнай сістэме, са СМІ, у тым ці іншым рэлігійным асяроддзі, зь якім можа быць зьвязаны (пры гэтым відавочна, што генетычныя асаблівасьці чалавека – рэч індывідуальна абумоўленая, а інфармацыя, якую ён атрымлівае – рэч сітуацыйна і гістарычна абумоўленая).  Вынікі азначанага вышэй ўзаемадзеньня і вызначаюць сьпецыфічны зьмест сьветагляду кожнага канкрэтнага чалавека.

Характар ўяўленьняў пра Сьвет у сфармаваным выглядзе ў сваю чаргу вызначае фармаваньне ў чалавека адпаведных ідэалаў, жыцьцёвых мэт і спосабаў іх дасягненьня, дае пазіцыю, зь якой успрымаецца і перажываецца ўсё, што адбываецца ў Сьвеце – у выніку чалавек набывае ўпэўненасьць у праваце сваіх ідэй і ўчынкаў. У скрайніх выпадках ідэйныя перакананьні чалавека дапамагаюць яму пераадольваць нават інстынкт самазахаваньня – прымушаюць рабіць подзьвігі ў імя пэўных ідэалаў.

Паколькі ў людзей сьветагляды часта істотна розьняцца сваім аб’ёмам, праўдзівасьцю/міфічнасьцю, цэласнасьцю-сістэмнасьцю, то й іх узаемадзеяньне можа мець розныя наступствы – прычым, нярэдка вельмі драматычныя, а то і трагічныя – для лёсаў людзей, гісторыі народаў, усёй людскай цывілізацыі (пра гэта будзе больш пашыраная гаворка ніжэй). Таму кожнаму дапытліваму чалавеку варта аддаць пэўны час і ўвагу, каб набыць веды аб прычынах і механізмах фармаваньня розных сьветаглядаў у людзей.

Вышэйшая ж мэта дадзенай працы – паспрыяць афармленьню і распаўсюду ў сістэме секулярнай адукацыі, СМІ (і, натуральна, сярод чытачоў нашага сайта) таго, што тут азначана, як навукова-рэалістычны сьветагляд.

1. Сьветаглядны прагрэс чалавецтва – сьветагляды: міфалагічны, рэлігійны, філасофскі, навукова-рэалістычны

1.1. Міфалагічны сьветагляд.

Гістарычна найбольш старажытнай формай сьветагляда зьяўляецца міфалагічны сьветагляд (http://www.ckct.org.ru/study/phil/phil1.shtml). Ён узьнік на самай раньняй стадыі інтэлектуальнага і грамадскага разьвіцьця чалавецтва, дзесяткі, а можа, і сотні тысяч гадоў таму – але тады, калі людзі ўжо спрабавалі даваць адказы на такія глабальныя пытаньні як паходжаньне і пабудова Сьвету, узьнікненьне найбольш важных зьяваў прыроды і зьяў, характэрных для чалавека. Адказы на гэтыя пытаньні першапачаткова маглі быць (і былі) толькі ў форме міфаў.

Справа ў тым, што псіхіка людзей пабудаваная так, што яна ня церпіць адсутнасьці адказаў на важнейшыя пытаньні, якія паўстаюць перад чалавекам. Прынцып такі: “ніякіх “чорных дзірак” ва ўяўленьні пра Сьвет у мяне не павінна быць, калі ёсьць прынцыповае пытаньне, на яго павінен быць адказ. Лепш хоць які, чым ніякага”. Ва ўмовах прысутнасьці розуму і натуральнай адсутнасьці ведаў аб нашым Сьвеце адказы атрымліваліся ў выглядзе міфаў, зьмест якіх напаўняў розныя паданьні.

Значную частку старажытнай міфалогіі складалі касмалагічныя міфы, прысьвечаныя ўладкаваньню прыроды. Разам з тым, вялікая ўвага ў міфах надавалася розным бакам жыцьця людзей – таямніцам нараджэньня і сьмерці, розным выпрабаваньням, якія чакаюць чалавека на яго жыцьцёвым шляху. Асаблівае месца займаюць міфы пра здабыцьцё агню, вынаходніцтва рамёстваў, земляробства, прыручэньне дзікіх жывёл.

Асноўным прынцыпам рашэньня сьветаглядных пытаньняў у міфалогіі быў генетычны – тлумачэньні паходжаньня прыродных і грамадскіх зьяў, як правіла, зводзілся да апавяданьня пра тое, “хто каго спарадзіў”.

Пры гэтым міф у першабытным грамадстве быў ня столькі гісторыяй, якую апавядаюць, колькі рэчаіснасьцю, у якой жывуць (www.ckct.org.ru/study/phil/phil1.shtml). Зьмест міфаў уяўляўся першабытнаму чалавеку ў вялікай ступені рэальным, заслугоўваючым поўнага даверу. Таму міфы часта былі важкімі стабілізатарамі грамадскага жыцьця, усталёўвалі гармонію паміж Сьветам, прыродай і чалавекам, грамадствам й індывідам, забясьпечваючы ўнутраную згоду ў людскім жыцьці.  Міфы ня столькі давалі веды ці тлумачылі зьявы рэчаіснасьці, колькі служылі для апраўданьня грамадскіх установак, санкцыянавалі пэўны тып паводзін і вераваньняў (дазваляючы ці забараняючы нешта — табу), ды й у цэлым былі практычным кіраўніцтвам да дзеяньня.  Міф хутчэй быў не першапачатковай формай ведаў, а сьпецыфічнай вобразнай формай уяўленьняў аб прыроде і калектыўным жыцьці чалавека, у якой аб’ядноўваліся зародкі ведаў, рэлігійных вераваньняў, маральныя ацэнкі.

Натуральна, у розных народаў сфармаваліся свае асаблівасьці міфалогіі (як і свае асаблівасьці культуры, мовы, сімвалаў), абумоўленыя гісторыяй іх этнагенэзу і прыроднымі ўмовамі жыцьця. Па гэтых адзнаках людзі здаўна адрозьнівалі “сваіх” ад “чужых”…

1.2. Рэлігійны сьветагляд.

У вераваньнях першабытных людзей, заснаваных на міфах, ужо зьмяшчалася пэўнае ўяўленьне аб суадносінах псіхічнага і фізічнага, душы і цела. Больш паглыбленае фармуляваньне гэтых адносін станавілася магчымым дзякуючы развіцьцю абстрактнага мысленьня. Лічыцца, што гістарычна гэтая ступень інтэлектуальнага разьвіцьця супадае са зьяўленьнем істотных адрозьненьняў паміж разумовай і фізічнай працай.

Варта таксама адзначыць, што на раньніх стадыях разьвіцьця чалавецтва выказаныя ў міфах уяўленьні шчыльна перапляталіся з абрадамі, якія служылі прадметам рэлігійнай веры. У тыя часы міфалогія і рэлігія складалі адзінае цэлае.

Аднак рэлігія мае сваю сьпецыфіку… І гэтая сьпецыфіка заключаецца ня столькі ў асаблівым тыпе сьветаглядных канструкцый (у прыватнасьці такіх, у якіх ужо прысутнічае падзел Сьвету на натуральны і звышнатуральны), і ня столькі ў асаблівым стаўленьні да гэтых канструкцый (сьпецыфічныя адносіны да рэлігійнай веры), колькі ў тым, што асноўным элементам рэлігіі зьяўляецца культавая сістэма – то бок сістэма абрадавых дзеяньняў, накіраваных на “ўсталяваньне” пэўных дачыненьняў (зносінаў, стасункаў, кантактаў) са звышнатуральным. Усялякі міф станавіўся рэлігійным у такой ступені, у якой ён злучаўся зь сістэмай рэлігійнага культу, у якой міф выступаў у якасьці зьместа – так сьветаглядныя канструкцыі, уключаныя ў культавую сістэму, набывалі характар рэлігійных веравучэньняў. Яны, гэтыя канструкцыі, як і ў выпадку міфаў, станавіліся грунтам для фармальнай рэгуляцыі й рэгламентацыі грамадскага жыцьця, захаваньня і ўпарадкаваньня норм, звычаяў, традыцый.

Абагульняючы, можна сказаць, што і міфалагічны, і рэлігійны сьветагляды насілі духова-практычны, арганізуючы характар (што, натуральна, ёсьць станоўчай зьявай). Іх гістарычная асаблівасьць і часовасьць былі зьвязаныя зь першапачаткова нізкім узроўнем засваеньня чалавекам рэчаіснасьці, залежнасьцю чалавека ад незразумелых яму сілаў прыроды і грамадскага разьвіцьця; у цэлым — зь недастатковымі ведамі аб Сьвеце. Пры гэтым асноўная пазітыўная функцыя рэлігіі заключаецца ў тым, што яна дапамагае чалавеку ўладкаваць адносіны з грамадствам, пераадольваць зьменлівыя, часовыя, адносныя асьпекты быцьця і далучае яго да чагосьці абсалютнага, вечнага – таго, што надае сэнс, значэньне (хай сабе і эфемернае, уяўнае, зданевае) людскаму жыцьцю.

Але ў рэлігійным сьветаглядзе ёсьць і некалькі адмоўных бакоў, як для яго носьбітаў, так і для людскага грамадства ў цэлым.

Па-першае, грунтам любога рэлігійнага сьветагляду ўсё ж зьяўляецца міф, які аб’ектыўна ў той ці іншай ступені не адпавядае рэчаіснасьці, уводзіць людей у зман, прымушаючы падпарадкаваць сваё жыцьцё несапраўднаму, неіснуючаму. Гэта ў сваю чаргу становіцца зыходным грунтам для таго, каб “вернікі” любой рэлігіі маглі пачаць маніпулятыўна выкарыстоўвацца рэлігійнай бюракратыяй (клерыкаламі), якая абстаўляе ўсё так, што нібыта яна “бліжэй да Бога”, чым звычайныя людзі.

Для таго, каб лепш зразумець, што такое рэлігійны сьветагляд у сучаснай яго форме (і ў дадзеным выпадку, у хрысьціянскай версіі), праілюструем яго ніжэй фрагментамі двух тэкстаў (узяты адсюль: http://bogomir.ru/?Religioznoe_mirovozzrenie; http://uy.by/page/mifologicheskoe-religioznoe-mirovozzrenie). Зь іх бачна, як людзі на грунце рэлігійна-хрысьціянскага сьветагляду ўспрымаюць Сьвет, адказваюць на ключавыя пытаньні нашай рэчаіснасьці. Паколькі найбольш абсурдныя догмы ў сучасных прапагандыстаў такога сьветагляду хаваюцца, мы дазволілі сабе выцягнуць іх на паверхню і пракаментаваць непасрэдна па ходу тэкста (гл. каментары пададзены [ў квадратных дужках]):

“… Усе людзі, незалежна ад сацыяльнага становішча і этнічнай прыналежнасці, роўныя перад Богам [і створаны толькі Ім]. Чалавек — носьбіт найвялікшага, да сёньня незапатрабаванага багацця — несмяротнай душы, крыніцы  маральнай сілы, духоўнай стойкасці, брацкай салідарнасьці, бескарыслівай любові і міласэрнасці [якія ўсе ад Бога, толькі ад Яго і абавязкова прысутнічаюць у кожнага чалавека, якім бы ён ня быў]. Адкрыўся новы, невядомы людзям папярэдніх эпох космас [у тым ліку язычнікам ды мусульманам, ці толькі хрысьцянам?] — космас людскай душы, унутраная апора абяздоленага і прыніжанага чалавека [якога абяздолеў і прынізіў хто-заўгодна, толькі ня Бог, які пры гэтым, аднак, самы галоўны ды ўсемагутны]. Запытаемся: дзякуючы чаму чалавек можа знаходзіць апору, зазірнуўшы ў сваю ўласную душу? Дзякуючы таму, што яна атрымлівае ў рэлігійнай свядомасці асаблівы анталагічны статус [даведка: паняцьце “анталагізм” можа выкарыстоўвацца ў двух сітуацыях: у філасофіі яно абазначэе адзін зь ідэалістычных накірункаў, у якім прынята лічыць, што ідэі існуюць незалежна ад рэчаў й існавалі раней за рэчы (першая сітуацыя); акрамя таго, паняцьце “анталагізм” азначае перакананьне ў тым, што дасягненьне чалавекам ведаў аб Сьвеце магчымае не інакш, як дзякуючы пазнаньню Бога (другая); так, напрыклад, Самарын сцьвярджаў, што рацыяналізм – гэта лагічныя веды, аддзеленыя ад маральнага, хрысьціянскага пачатку, а таму непаўнавартасныя, у той час як сапраўдную аснову пазнаньня складае толькі анталагічнае - зыходнае “асабістае адкрыцьцё Бога”, які “асьвятляе душу кожнага чалавека”]. Душа несмяротная і падаравана нам звыш [яна незалежная ад цела – магчыма, існавала да зьяўленьня цела і абавязкова будзе існаваць пасьля сьмерці цела чалавека]. Дзякуючы гэтаму мы здольны  адчуваць наше жыццё як быццё ў Богу і праз  Яго [а да хрысьціянства, што відавочна, душы ў чалавека, а тым больш думак пра Бога, не было і не магло быць?]”.

“… Паняцце Бога — геніяльнае дасягненне розуму [бывае, што рэлігійнікі прагаворваюцца, што і яны разумеюць, што прыдуманага ім Бога на самай справе няма – ёсьць толькі яго “паняцьце”; акрамя таго, тут бачна пярэчанне з меркаваннем аўтара папярэдняй цытаты, які заяўляў пра анталагічнасьць душы чалавека – то бок пра тое, што пазнаваць Свет, а тым больш Бога рацыянальна, праз розум...  немагчыма]. Бог знаходзіцца за межамі часу і прасторы, ён глыбока схаваны [затое хрысьціянам дакладна вядома, што ён падобны на чалавека, бо стварыў апошняга па “свайму вобразу і падабенству”]. Таму знайсці і адкрыць Бога — вельмі складаная задача. Яе рашэнне азначае, што розум праявіў вышэйшую ступень геніяльнасці [таму кантактаваньне з Богам даступна ня ўсім; хаця ідэальная, высокамаральная душа, як мы даведаліся з папярэдняй цытаты, ёсьць у кожнага]. На практыцы наяўнасць гэтага паняцця ў галаве чалавека [зноў, толькі “паняцьця”!] дапамагае яму пазбегнуць двух крайнасцяў – быць дзікуном і спрабаваць стаць “звышчалавекам” [а вось гэта сапраўды так]. Рэлігія не дазваляе чалавеку быць дзікуном, дапамагае яму знаходзіцца ў цывілізаваных рамках. Чалавек на практыцы спрабуе стаць звышчалавекам, калі ставіць задачы радыкальнага пераўтварэння сябе і навакольнага свету. Па-першае, рашэнне гэтых задач немагчыма, таму што радыкальныя пераўтварэнні азначаюць разбурэнне [радыкальныя пераўтварэньні вядуць да разбурэньняў таму, што ўсе мы зьяўляемся часткамі Сьвету, цалкам залежым ад Яго, але пры гэтым любім дзейнічаць пад уплывам эгаістычных памкненьняў]. Зробленае Богам не прызначана для пераробкі [паколькі яно зроблена ідэальна і лепш стаць ня можа?]. Глыбокае ўмяшальніцтва ў таямніцы свету вядзе да разбурэння свету [пранікненьне розумам да такога выніку не вядзе; вядзе толькі неразумнае фізічнае, а таксама драпежніцка-паразітычнае, хцівае пранікненьне; больш за тое, пазнаньне – гэта ня ёсьць умяшальніцтва ў рэчаіснасьць увогуле]. Менавіта гэтым і займаецца сённяшняя навука [прычым тут навука? а, можа, больш разбуральнымі сіламі зьяўляюцца хцівыя, драпежныя глабальныя кампаніі й палітыкі з паразітычнымі, імперскімі мэтамі?], калі займаецца кланаваннем, стварэннем генетычна змененых прадуктаў (ежы д’ябла) і шматлікім іншым [кланаваньне, стварэньне генетычна мадыфікаваных прадуктаў - гэта ня ёсьць навука, а тэхналогіі, якія могуць выкарыстоўвацца ў т.л. і хцівымі, амаральнымі людзьмі; навука – гэта сьфера грамадскай дзейнасьці, накіраваная на адкрыцьцё закамернасьцяў нашай рэчаіснасьці, гэта сьферай пазнаньня]. Глыбока веруючы навуковец ня змог бы ўмешвацца ў гэтак глыбокія таямніцы [зьвярніце увагу, як рэлігійнікі накідаюць абмежаваньні на пазнаньне нашай рэчаіснасьці; дадаткова адзначым: пасьлядоўных прыхільнікаў рэлігійнага сьветагляду сярод сапраўдных навукоўцаў сапраўды няма, але не з-за амаральнасьці навукі (што некаторыя спрабуюць ёй накідаць), а таму, што адкрыцьцё аб’ектыўных законаў Сьвету разбурае рэлігійныя міфы, з-за чаго чалавек трапляе ў сітуацыю выбару: альбо перастаць быць рэлігійнікам, альбо захаваць свой рэлігійны сьветагляд і адысьці ад навукі]”.

(канец цытаваньня)

Каб ня быць абвінавачанымі ў прадузятасьці да хрысьціянства – бо мы ў аднолькавай ступені крытычна ставімся да любога рэлігійнага сьветагляду – падаем дадаткова прыклад тэкста, які дэманструе асаблівасьці ісламскай версіі рэлігійнага сьветагляда пры сутыкненьні з навуковымі фактамі. Зьвярніце ўвагу, як мусульманскія рэлігійнікі спрабуюць адаптаваць сучасныя дасягненьні навукі да сваіх міфічных уяўленьняў (узята адсюль: http://azannews.com/2011-01-09-umma-pub3276.php)

“Упершыню ў заходнім навуковым часопісе апублікаваныя тэорыі, заснаваныя на Каране. Канцэпцыя, запрапанаваная доктарам Вахідам, дапамагае патлумачыць некаторыя адкрыцці Карана з навуковага пункту гледжаньня. Ён выкарыстоўваў каранічныя адкрыцці ў спалучэньні з навукай у распрацоўцы комплексных, цэласных ведаў, якія ён называе ісламскай навукай. З навуковага пункту гледжаньня важным вынікам зьліцьця Карана і навукі зьяўляецца дакладнае разуменьне зьяваў жыцьця і сьмерці, якія дасёньня заставаліся загадкай у біялогіі [?]. Гэтыя зьявы былі вызначаны і патлумачаны ў сьвятле адкрыццяў Карана. Прафесар Вахід паказвае на няздольнасьць патлумачыць гэтыя зьявы ў біялогіі [?]. Ён сцвярджае, што матэрыял генома — не біялагічная праграма, не прычына жыцьця [?]. У адпаведнасьці з Каранам [сутнасьць біялагічнага жыцьця] не падуладная нашаму разуменьню [непазнавальная!], а душа складаецца не з малекул, а створаная па боскай праграме [!]. На самай справе нефізічныя гены [?], якія першапачаткова запрапанаваў Вільгельм Ёхансэн у 1909 годзе [так у тэксьце; на самай справе Ёхансэн усяго толькі запрапанаваў называць “генамі” дыскрэтныя адзінкі спадчыннасьці, пра якія яшчэ ў 1865 г. пісаў заснавальнік генетыкі Грэгар Мендэль], узгадняюцца з адкрыццямі Карана, але не з малекулярнымі генамі [?]. У мадэлі доктара Вахіда ўсе часткі арганізма (уключаючы геном) уяўляюць зь сябе апаратныя біялагічныя праграмы, якія хутчэй за ўсё захоўваюцца ў храмасомах — жорсткіх дысках клетак, якія зьяўляюцца боскім бія-праграмным забесьпячэньнем [вядома, “боскім”, каго ж яшчэ?]. Душа ж арганізма-кампутара захоўваецца ў нябачным [і непазнавальным!] жорсткім дыску. Аналагічным чынам душа чалавека зьяўляецца нябачным [і непазнавальным!] праграмным забесьпячэньнем. [Такім чынам,] феномен жыцьця быў вызначаны як праява і выкананьне боскага бія-праграмнага забесьпячэньня. Каран указвае таксама (С.К. 6:93), што выдаленьне душы вядзе да сьмерці. Гэта азначае, что мёртвыя целы — гэта як кампутар без праграмнага забесьпячэньня [каб выкрыць падвох, нагадаем: “праграмнае забесьпечэньне клеткі” – гэта генетычная інфармацыя, якія прысутнічае ў выглядзе спецыфіснай пасьлядоўнасьці (!) нуклеадыдаў на ДНК; пры гэтым сама ДНК – гэта палімер, складзены з нуклеатыдаў]. Менавіта з-за адсутнасьці бія-праграманага забесьпячэньня ў клетках [?], мёртвае цела ня можа праяўляць «жыцьця», хаця яно нясе ў сабе геном у кожнай клетцы [каб выкрыць падвох, нагадаем: трупы клетак ці арганізмаў не праяўляюць жыцьця не з-за таго, што зь іх адляцела “ў іншы сьвет” “боскае нябачнае праграмнае забесьпячэньне”, а з-за таго, што ў іх па той ці іншай прычыне разбурыліся сувязі, неабходныя для “жывой” сістэмнай арганізацыі; ДНК – галоўная, але не адзіная абавязковая частка гэтай сістэмы]. Па словах прафесара Вахіда, немагчыма стварыць жыцьцё зь не-жыцьця, таму што «жыцьцё» выклікана нефізічным (г.зн. не малекулярным) бія-праграмным забесьпячэньнем [нядаўна навукоўцы паказалі, што можна сінтэзаваць ДНК з асобных нуклеатыдаў у адпаведнасьці з пэўнай генетычнай праграмай (інфармацыяй), увесьці ў прокарыятычную клетку з папярэдне выдаленай уласнай ДНК і тая пераўтворыцца ў новы жывы арганізм, які будзе мець уласьцівасьці таго арганізму, у якога была пазычана праграма для стварэньне штучнай ДНК – гл. http://forum-msk.org/material/news/3195422.html, а таксама http://www.membrana.ru/lenta/?4112; гэта яшчэ раз паказвае, што пасьлядоўнасьць нуклеатыдаў на ДНК – гэта і ёсьць генетычная праграма (інфармацыя), якая цалкам забясьпечвае жыцьцядзейнасьць кожнага канкрэтнага арганізма ў канкрэтных умовах яго экалагічнай нішы]”.

(канец цытаты)

Па-другое, паколькі ўсе рэлігіі заснаваныя на міфах, прыдумляемых людзьмі, то, як і проста міфы, рэлігіі таксама здольны множыцца. І сапраўды — рэлігій, цэркваў, канфесій на сёньня існуе шмат. Будучы накінутымі людзям, яны, бывае, штучна падзяляюць народы, а, бывае, што і супрацьпастаўляюць іх часткі паміж сабой (сербы, харваты, басьнійцы былой Югаславіі; грузіны — хрысьціяне і мусульмане; беларусы – праваслаўныя, каталікі, пратэстанты; немцы — каталікі й пратэстанты; татары — хрысьціяне і мусульмане; і г.д.).

Па-трэцяе, актыўныя прадстаўнікі той ці іншай рэлігіі могуць ня толькі на словах спрачацца паміж сабой аб тым, “у каго больш правільная вера”, а і пераходзіць да агрэсіўных фізічных дзеяньняў. Гісторыя чалавецтва ведае шмат рэлігійных войнаў: міліёны і мільёны людзей (!) загінулі ў перыяд насаджэньня хрысціянства ў сьвеце (інквізіцыя, хрышчэньне язычнікаў й г.д.), у крыжовых паходах на Блізкі Ўсход “за вызваленьне гроба Гасподня”, у час войнаў паміж каталікамі й пратэстантамі ў Заходняй Еўропе і г.д.

Так, па зьвестках некаторых дасьледчыкаў, толькі ў выніку “хрышчэньня Русі” – гэта ў асноўным тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі – якое на справе адбывалася агнём і мячом, з 12 мільёнаў насельніцтва было зьнішчана аж 9 мільёнаў (!), з 300 гарадоў засталося толькі 30. Пазьней большая частка гэтых жахлівых людскіх страт была сьпісана на татара-мангольскае ярмо (гл.  http://www.politforums.ru/internal/1289550560.html;  http://www.levashov.info/Articles/Rus_Pravo.html;  scepsis.ru/library/id_1807;  forum.j-fan.net.ru/index.php?showtopic=20492).

У якасьці ілюстрацыі да гэтых падзей гл. ніжэй фрагмент гравюры XVI ст. “Аўтадафэ ў Вальядалідзе, 1559 г.” (аўтадафэ – урачыстая публічная цэрэмонія, уключаючая ў сябе рэлігійныя працэсіі, багаслужэньні, выступы прапаведнікаў, публічныя пакаяньні асуджаных ерэцікоў, зачытваньне прысудаў, вынесеных судом інквізіцыі, і іх выкананьне – спальваньне вінаватых у “злачынствах супраць веры Хрыстовай” на вогнішчы; некаторыя навукоўцы сьцвярджаюць, што вынікам дзейнасьці інквізіцыі ў Еўропе ў сярэднія вякі сталі сотні тысяч спаленых на вогнішчы людзей, а таксама мільёны тых, хто пакутаваў у вязьніцы, быў пакалечаны, адрынуты ад грамадства, пазбаўлены маёмасці, добрага імя).

За гісторыяй распаўсюду па сьвеце многіх рэлігій, прадстаўнікі якіх любяць заяўляць аб іх выключна мірным характары, на справе цягнецца шырокі крывавы сьлед…

Пры ўсім тым варта ясна ўсьведамляць, што апошняе абумоўлена не столькі сьпецыфікай той ці іншай рэлігіі, колькі хцівымі інтарэсамі канкрэтных ўладароў і зьвязаных зь імі клерыкалаў (царкоўная бюракратыя), якія інструментальна выкарыстоўваць асаблівасьці рэлігійных сьветаглядаў людзей у сваіх палітычных (а дакладней эгаістычна-захопніцкіх) мэтах. Пры гэтым уладары-клерыкалы звычайна хаваюцца за заявамі аб неабходнасьці “навяртаньня дзікуноў да веры”, “хрышчэньня паганцаў”, “вызваленьня зямлі ад няверных”, “выкрыцця ерэцікоў” і да т.п.

У час укараненьня хрысьціянства на нашых беларускіх землях (якое пачалося тысячагоддзе таму), хрысьціянскія месіянеры, а пазьней і хрышчаныя ўладары, таксама называлі нашых продкаў-язычнікаў “паганцамі-многабожнікамі, якія моляцца каменным ідалам”. На самай справе язычніцтва было ня менш “монатэістычнай і духоўнай” рэлігіяй, чым псеўда-монатэістычнае хрысьціянства. Язычніцтва ўяўляе сабой духоўны лад жыцця, заснаваны на старажытных рэлігіях народаў сьвету, якія ў сваю чаргу грунтаваліся на законах Прыроды, адзіных для ўсяго свету (http://www.ru.paganfederation.org/aboutpaganism_ru.php). Язычнікі ўслаўлялі і ўслаўляюць святасць Прыроды, бачачы ва ўсім існым Боскі пачатак, пад якім разумеюць бясконцы і непазнавальны дух, які “распасьціраецца па ўсім Сусьвеце, ёсьць як бачны, так і ўтоены ад нас”, і які “выяўляе сябе ва ўсіх магчымых асьпектах нашай рэчаіснасьці”. У язычніцтве асабліва падкрэсьліваецца значэньне асабістага духоўнага досьведу, асабістай сувязі з Боскім Пачаткам — язычнікі ўступаюць у дачыненьні з Богам праз духоўна-эмацыйную сувязь з усімі праявамі Прыроды. Яны прызнаюць мужчынскае і жаночае як дзьве неад’емныя часткі аднаго цэлага, любяць і шануюць дзяцей, сваю грамаду. Сярод язычнікаў берагуцца і цэняцца лясы і лугі, рэкі і азёры, дзікія зьверы ды птушкі.

Таму язычніцкі сьветагляд ані трохі ня горшы за любы іншы рэлігійны сьветагляд. Яго недахоп мае выключна палітычны характар — у кожнага народа была свая язычніцкая рэлігія, а таму на грунце такой веры ім цяжэй было аб’яднацца для змаганьня з агульнымі ворагамі, якія, накідаючы “монатэістычныя рэлігі”, на справе ставілі выключна захопніцкія, імперскія мэты…

1.3. Філасофскі сьветагляд.

Па меры далейшага тэхналагічнага разьвіцьця людскага грамадства, адкрыцьця і засваеньня чалавекам пэўных ведаў аб аб’ектыўных заканамернасьцях, дасканаленьня пазнавальных механізмаў і адукацыйнай сістэмы паўстала магчымасьць для зьяўленьня і распаўсюду новай формы сьветагладу, які насіў ня толькі духоўна-практычны, але і тэарэтычны характар.

На зьмену вобразам, сімвалам, міфам прыходзіць Логас – розум. Нараджаецца філасофія. Яна робіць спробу вырашыць асноўныя сьветаглядныя праблемы сродкамі мысьленьня, абапіраючыся на паняцьці й меркаваньні, якія зьвязваюцца адно з адным па пэўных лагічных законах.

Філасофія выступіла на гістарычнай арэне як пошук сусьветнай мудрасьці (тэрмін “філасофія” ў перакладзе з грэцкай мовы і азначае “люблю мудрасць”; упершыню слова “філосаф” выкарыстаў грэцкі матэматык і мысьляр Піфагор яшчэ ў VI стагоддзі да н.э.) — спачатку паняцьце “філасофія” выкарыстоўвалася ў найбольш шырокім значэньні, азначаючы сукупнасьць тэарэтычных ведаў, назапашаных чалавецтвам.

У адрозьненьне ад рэлігійнага сьветагляду зь яго пераважнай увагай да пытаньняў адносін чалавека з міфічнымі Надсіламі-Звышістотамі, у філасофіі на першы план выносяцца інтэлектуальныя сьветаглядныя асьпекты. Гэтая перамена адлюстроўвала нарастаючую ў грамадстве патрэбу ў разуменьні Сьвета і ролі чалавека ў ім з пазіцыі Ведаў. Грунтуючыся на іх, філасофія вядзе пошук гармоніі людскага індывіда са Сьветам ды іншымі людзьмі.

Хаця філасофія спадкавала ўвесь аб’ём пазітыўных ведаў, якія назапасіла чалавецтва за тысячагоддзі свайго сьвядомага існаваньня, аднак яна таксама ўзяла ў міфалогіі ды рэлігіі іх характар погляду на рэчаіснасьць й іх сьветаглядныя сьхемы – то бок усю сукупнасьць пытаньняў пра паходжаньне Сьвету ў цэлым, пра яго пабудову, паходжаньне чалавека і да т.п. Праўда, вырашэньне сьветаглядных праблем у народжанай філасофіі ўжо адбывалася пад іншым ракурсам — а менавіта з пазіцыі рацыянальнай ацэнкі, з пазіцыі розуму. Таму можна сказаць, што філасофія – гэта тэарэтычна сфармуляваны сьветагляд ці тэарэтычна асэнсаванае сьветаўспрыняцьце.

Апошняе ў філасофіі выступае ў форме пэўных ведаў і носіць сістэматызаваны, упарадкаваны характар. Гэты момант істотна зьбліжае філасофію з навукай. Па меркаваньні нямецкага філосафа Л.Феербаха, пачатак філасофіі складаў пачатак навукі ў цэлым. “Філасофія – маці навук”. Філасофію з навукай таксама зьбліжае імкненьне абаперціся на тэарэтычныя метады дасьледваньня, выкарыстоўваць лагічны інструментар для абгрунтаваньня сваіх палажэньняў, выпрацаваць даставерныя, агульныя прынцыпы і палажэньні. Першыя дасьледчыкі-навукоўцы былі адначасна і філосафамі (дададзім: у сярэднія вякі й пазьней многія навукоўцы мелі пераважна рэлігійную адукацыю і нярэдка глыбокія рэлігійныя перакананьні).

Аднак па меры таго, як накопліваўся эмпірычны матэрыял і дасканаліліся метады навуковага дасьледваньня (што непарыўна зьвязана з прагрэсіўным разьвіцьцём чалавецтва), адбывалася дыферэнцыяцыя спосабаў пазнаньня ды стаўленьня да сапраўднасьці. Унутры філасофіі пачалі фармавацца самастойныя галіны ўжо чыста навуковых ведаў – матэматыка, фізіка, біялогія, медыцына, геаграфія і да т.п. З-за гэтага філасофія страціла сваю ролю быць адзінай формай тэарэтычнага засваеньня рэчаіснасьці. Адціснутая іншымі сьпецыялізаванымі навукамі, яна набыла новую сьпецыфіку – стала формай імкненьня да пазнаньня найбольш агульных, нават усеагульных, механізмаў быцьця. Сучасная філасофія бывае спрабуе разглядаць Сьвет за межамі людскага досьведу — то бок спрабуе адказваць на тыя пытаньні, для адказу на якія яшчэ няма навуковых фактаў ці яны вельмі няпэўныя.

Грунтуючыся на сваіх падыходах, філосафы і сёньня імкнуцца спасьцігнуць Сьвет як цэласную, бязьмежную ў прасторы і часе, бясконца мацнейшую за людскія сілы і практычна незалежную ад чалавека ды ўсяго чалавецтва аб’ектыўную рэчаіснасьць, зь якой людзі мусяць увесь час лічыцца. Універсалізм – характэрная прыкмета філасофскага спосабу засваеньня рэчаіснасьці (праўда, па гэтай рысе да філасофіі апошнім часам набліжаюцца, а то і апярэджваюць яе, такія навукі як матэматыка і кібернэтыка).

Аднак на справе многія філосафы бывае дазваляюць сабе, у адрозьненьне ад навукоўцаў, больш абапірацца ў метадалагічным плане ня столькі на аб’ектыўныя факты нашай рэчаіснасьці, колькі на ўнутраны сьвет людзей, на такія бакі рацыянальнага і псіхічнага, як “лагічнасьць, арыгінальнасьць, прыгажосьць”. Пералічаныя рысы філасофскіх канцэпцый часта падаюцца філосафам больш каштоўнымі, чым адэкватнасьць іх погладяў сапраўднасьці, якая пры гэтым можа ў той ці іншай ступені ігнаравацца.

Таму сёньня ва ўзаемаадносінах паміж філасофіяй і навукай праглядаюцца такія ж дачыненьні, як, напрыклад, у парах наступных зьяў: інтэлект — розум; суб’ектыўнасьць — аб’ектыўнасьць, віртуальнасьць — рэальнасьць, фармалізм — зьмястоўнасць, рамантызм — рэалізм, de jure – de fakto і г.д.

Чыстая логіка, занадта адарваная ад рэчаіснасьці, здольна прывесьці да абсурдаў (што ўжо казаць пра логіку, калі нават нашы пачуцьці нас мыляць: напрыклад, “інфармуюць” нас, што Сонца рухаецца вакол Зямлі; мы можам бачыць міражы і галюцынацыі, бачым рыбу ў вадзе ня там, дзе яна ёсьць і г.д.). Гэта ведалі нават філосафы старажытнай Грэцыі. Так, каб паказаць недастатковасьць адной толькі логікі для высвятленьня ісьціны, некаторыя зь іх прапаноўвалі сваім вучням адгадаць, напрыклад, загадку: “Чаму Ахіл, які ідзе ў 10 разоў хутчэй за чарапаху, па логіцы ня здольны дагнаць яе?”

Тым ня менш, ня маючы строга аб’ектыўнага крытэру на права да існаваньня, філасофскія канцэпцыі яшчэ і… бесперапынна множацца. У гэтым асьпекце ў філасофіі адбываецца тое ж, што характэрна і для міфалогій-рэлігій.

1.3.1. “Асноўнае пытаньне філасофіі”.

Такім чынам, філасофскіх канцэпцый сёньня існуе шмат. Мы ня будзем усе іх далей характарызаваць (гэта адмысловая праблема), затое нам варта прыглядзецца да некаторых падыходаў да сістэматызацыі філасофскіх сьветаглядных канцэпцый, а таксама адмыслова прааналізаваць тыя зь іх, якія аказалі найбольшы ўплыў на лёс чалавецтва.

Давайце пачнем зь першага пытаньня – сістэматызацыі філасофскіх канцэпцый на прыкладзе той, што прапанавалася (і прапагандавалася) у СССР – каб працягнуць наш далейшы аналіз.

Філасофская адукацыя на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, як і само яго існаваньне, грунтаваліся сярод іншага на камуністычнай ідэалогіі (заўвага: ідэалогія – сьфера грамадскага жыцьця людзей, зьвязаная з фармуляваньнем і абгрунтаваньнем грамадскі значных мэт). У апошняй вялікая ўвага надавалася вызначэньню стаўленьня да г.зв. “асноўнага пытаньня філасофіі” (далей АПФ), якое выкарыстоўвалася ў т.л. і для таго, каб дапамагчы з’арыентавацца ў разнастайнасьці філасофскіх вучэньняў. АПФ інтэрпрэтавалася, як пытаньне пра “суадносіны сьвядомасьці й быцьця, адносіны духоўнага да матэрыяльнага ўвогуле” (http://bse.sci-lib.com/article085387.html). Заяўлялася, што гэтае пытаньне складае “зыходны пункт філасофскага дасьледваньня, з-за чаго той ці іншы адказ на яго (матэрыялістычны, ідэалістычны, дуалістычны) утварае грунт для кожнага філасофскага вучэньня” (там жа).

Для таго, каб пацьвердзіць слушнасьць менавіта такога падыходу да ацэнкі й класіфікацыі розных філасофскіх сьветаглядаў, савецкія філосафы рабілі тое, што сапраўдныя навукоўцы рабіць не павінны – яны спасылаліся на аўтарытэты (што характэрна больш для рэлігійнікаў). Сярод апошніх савецкімі філосафамі й ідэолагамі лічыліся “класікі марксізма-ленінізма” – Карл Маркс, Фрыдрых Энгельс, Уладзімір Ульянаў-Ленін (гл. ілюстрацыю; быў час, калі да іх дадаваўся яшчэ і Ёсіф Сталін).

Так, Ф.Энгельс, паказваючы на значэньне АПФ, сапраўды пісаў: «Філосафы падзяліліся на два вялікія лагеры па тым, як адказвалі яны на гэтае пытаньне. Тыя, хто сцьвярджаў, што дух існаваў перш прыроды…, — склалі ідэалістычны лагер. Тыя ж, якія асноўным пачаткам лічылі прыроду, далучыліся да розных школаў матэрыялізму» (Маркс К. і Энгельс Ф., Сач., 2 выд., Т. 21, с. 283). На думку Энгельса, у сярэднія вякі, калі рэлігія была пануючай формай грамадскай сьвядомасьці, АПФ ужо мела наступны выгляд: “ці створаны Сьвет Богам, ці ён існуе ад стагоддзяў?”. Пазьней дзякуючы буржуазным рэвалюцыям і ліквідацыі духоўнай дыктатуры клерыкалізму АПФ «… магло быць пастаўлена з усёй рэзкасцю, магло набыць усё сваё значэнне…» (гл. там жа).

Таму Энгельс разглядаў АПФ як зьмест і «тэарэтычны вынік інтэлектуальнай гісторыі чалавецтва«. Цытата: “У вырашэнні АПФ выяўляюцца два галоўныя філасофскіх кірункі — матэрыялізм й ідэалізм, барацьба якіх складае змест гісторыка-філасофскага працэсу” (там жа).

(У якасьці рэмаркі — каб у нашых чытачоў ня складалася скажоных ўяўленьняў — заўважым: многія дамарксісцкія і сёньняшнія немарксісцкія філосафы ня лічаць пытанне аб “адносінах духоўнага да матэрыяльнага” асноўным пытаньнем філасофіі. Напрыклад, для Ф. Бэкана АПФ — гэта праблема авалодання “стыхійнымі сіламі прыроды”. Французскі філосаф ХХ ст. А. Камю лічыў, што АПФ – гэта пытаньне аб тым, “ці варта жыць”. Некаторыя філосафы ў якасьці галоўнага пытаньня аб’яўляюць наступнае: “ці можна стаць багатым і пры гэтым захаваць сумленьне?”. А аўтары данага выданьня ў якасьці АПФ прапануюць высьветліць: ці мы — людзі, можам накінуць Сьвету свае суб’ектыўныя “законы”, ці аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету ёсьць адзіны сэнсоўны арыентыр для нас?).

Калі б АПФ у той форме, у якой яно было запрапанавана Энгельсам, заставалася толькі ў рамкам філасофіі, вялікай бяды не было б. Аднак усьлед за камуна-савецкімі філосафамі й ідэалогі марксізму-ленінізму (г.зн. прыхільнікі ідэалогіі, сфармаванай на грунце філасофскіх уяўленьняў пералічаных вышэй класікаў) таксама паўтаралі, што пры фармуляваньні АПФ паняцьці духоўнага і матэрыяльнага, суб’ектыўнага і аб’ектыўнага (іначае, суб’ектыўнай і аб’ектыўнай рэчаіснасьці) слімае”.утвараюць дыхатамію, “якая ахоплівае ўсё існае, усё магчымае, усё мы Таму любыя грамадскія зьявы яны таксама заўсёды імкнуліся аднесьці да “духоўнага ці матэрыяльнага”.

Пры гэтым камуна-савецкія філосафы й ідэолагі самі сябе аб’яўлялі “матэрыялістамі” — г.зн. тымі, хто ва ўсім прызнаваў прыярытэт, большую важнасьць матэрыяльнага — і супрацьпастаўлялі сябе “ідэалістам” — тым, хто прызнаваў першаснасьць ідэальнага. Да апошніх яны адносілі, напрыклад, аб’ектыўных ідэалістаў Гегеля (які прымаў за першаснае нейкае «па-за чалавекам існае мысленьне, абсалютную ідэю”), А.Шапенгаўэра (які зыходзіў з уяўленьня аб «несьвядомай касьмічнай волі»),  суб’ектыўнага ідэаліста Э.Маха (які лічыў, што «ўсе рэчы складаюцца з адчуваньняў»).

Дадаткова матэрыялісты называлі сябе “атэістамі” — г.зн. тымі, хто не прызнае існаваньне Бога — і аб’яўлялі вайну рэлігійнікам.

Калі б АПФ у азначанай вышэй энгельсаўскай пастаноўцы заставалася толькі ў рамках ідэалагічных спрэчак, зноў жа вялікай бяды не было б. Аднак ідэалогі марксізму-ленінізму разам з таталітарнымі ўладарамі савецкай імперыі актыўна ўзяліся гвалтам укараняць “матэрыялізм-атэізм” у якасьці абавязковага сьветагляду ўсяму грамадству. На гэтым фоне далей ужо разгортвалася эпапея палітычнай барацьбы “самага перадавога класа”, якім аб’яўляўся пралетарыят, супраць “рэакцыйнага класа капіталістаў-эксплуататараў” (на справе, шмат у гэтай “барацьбе” ад марксістаў-ленінцаў дасталося і сялянам, сьвятарам, вайскоўцам, “праслойцы” – інтэлігенцыі, дый… тым жа рабочым).

Так ва ўмовах штучна накінутай непазьбежнасьці выбару паміж двума варыянтамі адказу на АПФ, пастаўленым бальшавікамі-камуністамі, “барацьба паміж матэрыялізмам й ідэалізмам” перацякла са сьферы філосафіі й ідэалогіі ў грамадска-палітычную рэчаіснасьць на ўсёй тэрыторыі былога СССР і… далей,  набыўшы характар вострага палітычнага супрацьстаяньня (заўвага: палітыка – сьфера грамадскага жыцьця людзей, зьвязаная з захопам, утрыманьнем і распараджэньнем уладай). У выніку, як і ў выпадку з узгаданым вышэй накіданьнем народам хрысьціянства, усё гэты прывяло да страты… дзесяткаў мільёнаў (!) людскіх жыцьцяў (найперш на тэрыторыі былой савецкай імперыі).

Пры гэтым бальшавікі-камуністы сваю звышзлачынную дзейнасьць прапагандысцкі заўсёды падавалі канструктыўна і прывабна — як барацьбу “за сьветлую камуністычную будучыню ўсяго чалавецтва”…

Аднак накіданьне марксістамі-ленінцамі народам сьвету свайго варынта вырашэньня АПФ і блізка ня мела б такіх грандыёзных негатыўных наступстваў, калі б іх філасофскі сьветагляд сапраўды забясьпечваў грамадскі прагрэс, а не ўтрымліваў нейкія прынцыповыя сьветаглядна-філасофскія “дэфекты” (магчыма, нават наўмысна закладзеныя), якія ў сваю чаргу адразу становяцца бачнымі, як толькі мы пачынаем пастлядоўна ставіць і разьвіваць прасьцейшыя пытаньні адносна таго, канкрэтна што лічыць “матэрыяльным”, а што “ідэальным, духоўным”.

Так, калі матэрыяльным лічыць усё, што мае масу, памер, структуру, тады прастора, час, рух, моц, разьвіцьцёвы патэнцыял, інфармацыя, работа, розум, каханьне, прыгажосьць, жыцьцё, культура, мараль, мова, гісторыя, сэнс і мэта жыцьця, і да т.п. – гэта што? “Матэрыяльнае” ці “ідэальнае”?

У гэтай сітуацыі “матэрыялісты” звычайна пачыналі выкручвацца, ратуючы свой АПФ, і заяўлялі, што прастора і час (як правіла, “забываючы” пра іншае) – гэта формы існаваньня матэрыі… Аднак, калі так, дык нават з пазіцыі матэрыялізму атрымліваецца, што ў Сьвеце прысутнічае яшчэ штосьці, што не ўкладаецца ў дзьве шуфлядкі, пазначаныя “матэрыялістычнамі” этыкеткамі: “Матэрыяльнае” і “Ідэальнае”…

Пытаньне ж яшчэ больш заблытвае тое, што у фармулёўцы Энгельса матэрыяльнае падаецца як сінонім аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Аднак гэта ня верна, паколькі ў апошняй ёсьць такія ўласьцівасьці, як, напрыклад, названыя вышэй час, рух, разьвіцьцёвы патэнцыял і да т.п., якія “матэрыяльным” назваць, ну, ніяк не выпадае.

Аналагічная праблема паўстае і зь ідэальным, духоўным. Што гэта такое? Думкі, пачуцьці, жаданьні? Усе? Ці толькі самыя высокія? Толькі мае, ці ўсіх жывых істот на Зямлі? Ці толькі людзей? Усіх разам, ці кожнага паасобку? І ці раўназначна паняцьце “ідэальнае” паняцьцю “духоўнае”, а тым больш паняцьцю “суб’ектыўная рэчаіснасьць”? А што матэрыялісты, абапіраючыся на свой варыянт АПФ, здольныя сказаць ідэалістам пра Бога? Ён матэрыяльны ці ідэальны? І ўвогуле, ідэальнае – гэта тое, што існуе ці не існуе? Нашыя думкі існуюць ці не?

Уся гэтая мешаніна і неадназначнась ужо павінны выклікаць у нас падазрэньне, што тут — з энгельсаўскім АПФ — нешта ня тое… А ўся справа ў тым, што марксісцка-ленінскае АПФ – гэта проста… няверна пастаўленае, зманлівае пытаньне, якое адводзіць убок ад сапраўднасьці. Яно, як мінімум, “не працуе”, не дае ясных уяўленьняў, не стварае надзейнай апоры для аналізу нашай рэчаіснасьці, а як максімум — наадварот заблытвае.

(Каб вам, нашыя чытачы, не заставацца ў заблытаным стане, адразу адзначым: аб’ектыўная рэчаіснасьць (з усімі яе ўласьцівасьцямі, умовамі існаваньня і да т.п.) – гэта ніяк ня “ўсё матэрыальнае”, не “матэрыя”; многае з таго, што прыхільнікі энгельсаўскага варыянта АПФ называюць “ідэальным” (напрыклад, думкі іншых людзей), на самай справе ёсьць часткай аб’ектыўнай рэчаіснасьці; а прастора, час і да т.п. – гэта ня “формы”, а ўмовы існаваньня ў Сьвеце матэрыяльных аб’ектаў, меншых за Яго, бо прастора, час, рух — гэта ўласьцівасьці Сьвету).

Калі б Энгельс спыніўся на падзеле Сьвету на аб’ектыўную і суб’ектыўную рэчаіснасьць (не заяўляючы, што сінонімам гэтага зьяўляюцца паняцьці матэрыяльнага й ідэальнага), тады б у яго прапанове было б больш дарэчнасьці, але адначасна… і не было інтрыгі. Усё выглядала б простай канстатацыяй усім відавочнага. Энгельс жа вырашыў (відаць, пад уплывам К.Маркса) закруціць думку… У выніку сьветаглядны хаас у галовах людзей, які ствараў энгельсаўскі варыянт АПФ, быў тым зыходным фонам, які ствараў умовы і для масавага тэрору зь гібельлю мільёнаў, часта лепшых, і для працяглага накіданьня людзям ўтапічнага камуністычнага міфа, які ў сваю чаргу пераўтвараў у бессэнсоўшчыну жыцьці сотняў мільёнаў людзей на працягу дзесяцігоддзяў…

Наша задача супрацьлеглая – усё, што можна, праясьняць. Таму і парада ў нас наступная: калі вы жадаеце мець адэкватны сьветагляд, не трапляйце на вуду энгельскаўскага АПФ у такой жа ступені, як і на прапаганду рэлігійнікаў. Ігнаруйце іх, бо і тое, і тое — гэта небясьпечныя ментальныя тэхналогіі адцягваньня людзей убок ад сапраўднасьці…

Такім чынам, галоўнае “філасофскае” зло марксістаў-ленінцаў было схавана ў іхным АПФ, але было яшчэ і дадатковае зло ў тым, як бальшавікі-камуністы разумелі й разьвівалі “матэрыялізм”.

1.3.2. “Матэрыялізм”.

Філосафы-ідэалісты, вядома — не рэлігійнікі. Але апошнія могуць выкарыстоўваць погляды такіх філосафаў для доказу “праўдзівасьці” свайго сьветагляду. Маўляў, вось і аўтарытэтныя філосафы заяўляюць аб існаваньні за межамі нашага сьвету Кагосьці звышмагутнага, недасягальнага, непазнавальнага – Таго, Хто стварыў увесь сьвет. “Хто ж гэта можа быць, як ня Бог, якому мы павінны падпарадкоўвацца?” – пытаюцца рэлігійнікі ў сваім ідэйна-слоўным круцельстве. Таму ідэалістычны філасофскі сьветагляд сёньня варта ўспрымаць як, па сутнасьці, мадэрнаваны рэлігійны сьветагляд, пазбаўлены састарэлых форм рыторыкі й культу ды ўпісаны ў метадалагічна-тэрміналагічныя рамкі філасофіі… З-за яго адноснай грамадскай бяскрыўднасьці (на фоне чыста рэлігійнага сьветагляду) мы ня будзем далей аддаваць яму нашу ўвагу, а больш падрабязна прааналізуем асаблівасьці дзейнасьці марксістаў-ленінцаў, якая мела надзвычай негатыўныя наступствы. Тым больш, што іх “рашэньне АПФ”, як й іх разуменьне “матэрыялізму” ўсё яшчэ застаецца ў галовах многіх людзей у якасьці прыярытэтнага.

Вялікая Савецкая Энцыклапедыя даволі бяскрыўдна вызначае паняцьце “Матэрыялізм” (http://bse.sci-lib.com/article074340.html): “Матэрыялізм (ад лацінскага materialis — рэчыўны) – адзін з двух галоўных філасофскіх кірункаў, які вырашае асноўнае пытаньне філасофіі на карысьць першаснасьці матэрыі, прыроды, быцьця, фізічнага, аб’ектыўнага і разглядае мысьленьне як уласьцівасьць матэрыі ў супрацьлегласьць ідэалізму, які за зыходнае прымае дух, ідэю, сьвядомасьць, псіхічнае, суб’ектыўнае. Прызнаньне першаснасьці матэрыі азначае, што яна нікім ня створана, а існуе вечна, што прастора і час – суць аб’ектыўна існуючыя формы быцьця матэрыі, што мысьленьне ёсьць неаддзяляльным ад матэрыі, якая мысьліць, што адзінства Сьвету заключаецца ў яго матэрыяльнасьці” (больш падрабязна гл. http://filosof.historic.ru/enc/item/f00/s06/a000644.shtml; тут бадай што можна паспрачацца толькі з “першаснасьцю матэрыі”. Напрыклад так: 13,7 млрд. гадоў таму наш Сьвет, які толькі што нарадзіўся, быў яшчэ няразьвітым – фактычна зародкам нашага сёньняшняга Сьвету. Але ў яго быў патэнцыял стаць тым Сьветам, якім ён ёсьць цяпер. Той вялікі разьвіцьцёвы патэнцыял у зародка Сьвета – гэта матэрыяльнае ці ідэальнае? А калі ідэальнае, дык няўжо спачатку зьявіўся зародак сёньняшняга Сьвету, а толькі затым яго разьвіцьцёвы патэнцыял? А, можа, яны зьявіліся адначасна?!).

Аднак, адносна рэчаіснасьці больш-менш удалая філасофская формула значыць вельмі мала на фоне таго, хто і як пажадае ёй пакарыстацца. Акрамя таго, адзначаная вышэй размытасьць паняцьця “матэрыяльнае” паспрыяла стварэньню шматлікіх варыяцый у разуменьні гэтага паняцьця і зьяўленьню розных матэрыялістаў. Такім чынам, нават у межах матэрыялістачнай галіны філасофіі ўзьнікала сітуацыя, якая магла быць “вырашана” не шляхам філасофскіх спрэчак, а толькі… гвалтоўным чынам.

Так яно і адбывалася. Марксісты-ленінцы ня толькі крытыкавалі апанентаў з рэлігійна-ідэалістычным сьветаглядаі, а і самастойна разьвівалі матэрыялізм, і адначасна крытыкавалі розныя версіі «немарксісцкага матэрыялізму». У апошняй сваёй дзейнасьці яны зьвярталі ўвагу на «метафізічнасьць і механіцызм” такога матэрыяліму, на яго і яго носьбітаў “абмежаванасьць” ды “ідэалістычнае разуменне гісторыі” (гэта ўсё гаворка пра матэрыялістаў!), якія, маўляў, былі пераадолены “толькі філасофіяй марксізму».

Пры гэтым самі марксісты-ленінцы падавалі сябе прыхільнікамі той галіны матэрыялізму, якую называлі “дыялектычным матэрыялізмам”.

Аднак, разумеючы “ідэальнае, духоўнае” толькі як “спецыфічны прадукт разьвіцьця матэрыі”, марксісты-ленінцы ў сваю чаргу механічна пераносілі сваё рашэньне АПФ на ўяўленьні ня толькі аб сутнасьці біялагічнага, а і нават індывідуальна-людскага ды грамадскага жыцьця. Яны, у прыватнасьці, заяўлялі: «Калі матэрыялізм наогул тлумачыць сьвядомасьць з быцьця, а не наадварот, то ў выкарыстаньні да грамадскага жыцьця чалавецтва матэрыялізм патрабаваў тлумачэньня грамадскай сьвядомасьці з грамадскага быцьця» (Ленін У. І., Поўны збор твораў, 5-е выд., т. 26, с. 55-56). Камуна-савецкімі філосафамі й ідэолагамі такое ўяўленьне лічылася “адпраўным пунктам матэрыялістычнага разуменьня гісторыі”.

Прынцыповую тэарэтычную памылковасьць гэтага “адпраўнога пункта” лёгка паказаць лагічна — усім жа зразумела: ня толькі быцьцё людзей вызначае іх сьвядомасьць, а і ў ня меншай ступені сьвядомасьць людзей вызначае іх быцьцё!..

Практычная ж “памылковасьць” гэтага “пункта”, а па-просту яго зло, выразна бачнае на фоне вынікаў гістарычнай практыкі (дарэчы, бальшавікі-камуністы любілі паўтараць Леніна, які недзе заявіў, што практыка – крытэр ісьціны): савецкая “матэрыялістычна-атэістычная” імперыя, заснаваная на “самым перадавым вучэньні Маркса, Энгельса, Леніна”, урэшце ня толькі развалілася, а і папярэдне загнала ў бессэнсоўшчыну і небыцьцё мільёны людскіх жыцьцяў!..

Нарэшце, зманлівасьць ды зло энгельскаўскага варыянту АПФ і “марксісцка-ленінскага дыялектычнага матэрыялізму” добра бачныя на фоне іх уплыву на працэс пазнаньня аб’ектыўных заканамернасьцяў нашай рэчаіснасьці.

1.3.3. “Дыялектычны матэрыялізм” у сьферы пазнаньня біялагічных заканамернасьцяў.

Для паўнаты апісаньня сітуацыі мусім нагадаць, што ў дадатак да пытаньня аб “суадносінах духоўнага і матэрыяльнага” марксісты-ленінцы заяўлялі, што АПФ заключае ў сабе таксама і пытаньне аб адносінах пазнавальных здольнасьцяў чалавека да рэчаіснасьці: «… Як стасуюцца нашы думкі аб сьвеце, які навокал нас, да самаго гэтага сьвету? Ці ў стане наша мысьленьне спазнаваць сапраўдны сьвет, ці можам мы ў нашых уяўленьнях і паняцьцях дакладна адлюстраваць рэчаіснасьць?». Адмоўны адказ на гэтае пытаньне быў характэрны для прадстаўнікоў ськептыцызму, агнастыцызму. Калі ж гэтая праблема вырашалася станоўча, яе рашэньне мела рознае афармленьне ў матэрыялізме й ідэалізме. Так матэрыялісты бачаць у пазнаньні адлюстраваньне ў людскай сьвядомасьці незалежнай ад чалавека рэчаіснасьці (што, у адрозьненьне ад галоўнай інтэрпрэтацыі імі “АПФ”, можна цалкам прыняць). Ідэалісты ж выступаюць супраць тэорыі адлюстраваньня. Яны тлумачаць пазнавальную дзейнасьць як камбінаваньне пачуцьцёвых даных з канструяваньнем аб’ектаў пазнаньня пасродкам апрыёрных катэгорый і з лагічным працэсам атрыманьня новых высноў з наяўных аксіём і дапушчэнняў (у многім гэта тое самае, што і ў матэрыялістаў; толькі першыя кажуць пра зьмест пазнаньня, а другія – пра яго псіхічна-суб’ектыўныя механізмы).

Аднак зноў, як і ў папярэдніх выпадках, верныя словы ў кніжках марксістаў-ленінцаў – гэта адно, а практыка дзейнасьці апошніх – гэта нешта зусім іншае… Напрыклад, на практыцы камуністычныя матэрыялісты-дыялектыкі бяруць і ўводзяць у літаратурную творчасьць адзін з крытэраў ісьціны – прынцып “партыйнасьць у літаратуры”. Гэты прынцып  азначае, што ўсе факты і заканамернасьці нашай рэчаіснасьці павінны апісвацца ў літаратуры з пазіцыі… “інтарэсаў партыі” – г.зн. КПСС. Вось і ўсё “адлюстраваньне рэчаіснасьці” – толькі праз марксісцка-ленінскія акуляры, толькі праз інтарэсы кампартыйнай бюракратыі…

У навуцы – галоўнай сьферы пазнаньня аб’ектыўных заканамернасьцяў Сьвету – у часы СССР было нешта аналагічнае.

Напэўна, многім вядома, што бальшавікі (спачатку трацкісты-ленінцы, пазьней ленінцы-сталінцы), якія захапілі ўладу ў 1917 годзе на тэрыторыі былой Расейскай імперыі, былі не ў ладах з многімі навукамі й перадавымі навукоўцамі. Ім разам з “матэрыялістамі-дыялектыкамі” не падабалася шмат з таго, што было адкрыта ў кібернетыцы, псіхалогіі, сацыялогіі, эканоміцы, гісторыі, біялогіі. З-за гэтага яны (як раней інквізіцыя) альбо забаранялі ведаць тыя ці іншыя навуковыя факты і нават цэлыя навуковыя галіны, альбо прыдумвалі свае “новыя, перадавыя вучэньні” замест “буржуазна-рэакцыйных”. Давайце каротка прааналузуем, што ім канкрэтна не падабалася, напрыклад, у біялогіі, а затым паспрабуем адказаць на пытаньне: чаму ім гэта не падабалася? (выкладаючы гэтую частку матэрыяла, аўтары разьлічваюць, што чытачы маюць базавыя агульнабіялагічныя веды, каб бачыць у прыведзеным ніжэй  матэрыяле ўражвальнае цемрашальства — фактычна новую бальшавіцкую рэлігію).

Пачнем з найбольш вядомага факта – разгрома і наступнай шматгадовай забароны генетыкі. Гэтыя падзеі зьяўляюцца шчыльна зьвязанымі зь імёнамі прэзідэнта Ўсесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У.І.Леніна (далей, УАСГНІЛ) акадэміка Трафіма Лысенкі (гл. малюнак) і яго напарніка акадэміка Ісака Прэзента.

Апафеозам разгрому генетыкі ў СССР лічыцца сесія ЎАСГНІЛ, якая адбылася 31 ліпеня 1948 года. Выступаючы там зь вялікім праграмным дакладам, азаглаўленым “Аб становішчы ў біялагічнай навуцы”, Лысенка сярод іншага заяўляў, што “гісторыя біялогіі – гэта арэна ідэалагічнай барацьбы”, што ёсьць “два сьветы [камуністычны і капіталістычны] і дзьве ідэалогіі ў біялогіі”, выкрываў “схаластыку, бясплоднасьць і рэакцыйную сутнасьць мендэлізма-вейсманізма-марганізма”, прыпісваў заходнім навукоўцам “ідэю непазнавальнасьці” ў вучэньні аб спадчынным рэчыве, сьцьвярджаў, што толькі “мічурынскае вучэньне зьяўляецца асновай навуковай біялогіі”, што толькі яно ёсьць “творчым” і прыгодным для “падрыхтоўкі кадраў маладых савецкіх біёлагаў” (Лысенко Т.Д. О положении в биологической науке. – Москва, “Сельхозгиз”. — 1948 г. – С. 64).

Каб лепш уяўляць сітуацыю, у якой на тэрыторыі былога СССР з 1930-х па 1960-я гады знаходзіліся гінетыка і сапраўдныя генетыкі, прыводзім ніжэй ілюстрацыю з фрагментам даклада Лысенкі, зь якога бачна, за што “перадавыя савецкія генетыкі” крытыкавалі “генетыкаў рэакцыйных”, і што яны прапанавалі ў якасьць “правільнай” альтэрнатывы.

Нават з дадзенага фрагмента бачна, што “перадавыя савецкія генетыкі” на чале з Лысенкам цалкам адрыналі ўяўленьні Вейсмана аб існаваньні спадчыннага рэчыва (Вейсман, дарэчы, яшчэ і першым западозрыў, што спадчыннасьць зьвязана з храмасомамі), а таксама законы класічнай генетыкі Мендэля і Моргана. Яны крытыкавалі Дарвіна за прыхільнасьць ідэям Мальтуса (пра апошнія будзе далей) і нават за прызнаньне ўнутрывідавой канкурэнцыі. У той жа час яны актыўна падтрымлівалі памылковыя ўяўленьні Ламарка зь яго ідэяй “спадкаваньня добранабытых адзнак” і асабліва Мічурына, які сцьвярджаў тое ж ды “практычна гэта давёў”. “Савецкія генетыкі” заяўлялі, што супрацьстаяньне па гэтых пытаньнях у біялагічнай тэорыі набыло характар “непрымірымай, вострай ідэалагічнай барацьбы” і што верным ёсьць толькі мічурынскае вучэньне, бо яно “па сваёй сутнасьці зьяўляецца матэрыялістычна-дыялектычным”.

Далей у сваім выступе (гл. там жа), гаворачы ад імя “перадавых савецкіх генетыкаў”, Лысенка дазваляў сабе выказвацца пра Мендэля, Вейсмана, Моргана і пра іх паслядоўнікаў у Савецкім Саюзе (Кальцова, Дубініна, Завадоўскага, Маліноўскага, Жэбрака, Жукоўскага, іншых), як пра “ненавукоўцаў”, “схаластаў”, “ідэалістаў”, “метафізікаў”, “агностыкаў” і, ўрэшце… “рэакцыянераў”. У якасьці альтэрнатывы ім рэкламаваліся Ціміразеў і асабліва Мічурын.

Было ў дакладзе Лысенкі і цікавае вызначэньне спадчыннасьці. На думку прэзідэнта УАСГНІЛ, “спадчыннасьць – гэта эфект канцэнтраваньня ўзьдзеньняў умоў вонкавага асяроддзя, асіміляваных арганізмамі ў шэрагу папярэдніх пакаленняў”.

“Біёлаг-педагог” акадэмік І.Прэзент (гл. фота; бліжэйшыя супрацоўнікі Лысенкі ў 1938 г.; Прэзент — зьлева ўнізе, Лысенка сядзіць у цэнтры) таксама актыўна прапагандаваў ламаркісцкія погляды і метады “вывядзеньня новых гатункаў пладовых расьлін шляхам выхаваньня”, запрапанаваныя садоўнікам-самавучкай Мічурыным (які, дарэчы, перад сьмерцю пасьпеў заявіць: “Прыродазнаўства па сваёй сутнасьці матэрыялістычнае … Яно стыхійна цягнецца да дыялектыкі. Для пазьбяганьня памылаковага разуменьня … неабходна ведаць адзіна правільную філасофію – філасофію дыялектычнага матэрыялізму … Толькі на грунце вучэння Маркса, Энгельса, Леніна і Сталіна магчыма цалкам рэканструяваць навуку”. – гл. И.В.Мичурин. Соч., т. І, ст. 623).

У сваёй брашуры, прысьвечанай гэтаму садаводу-самавучцы (гл. И.И.Презент. В.И.Мичурин – основоположник советского творческого дарвинизма. — Из-во «Правда», М. 1951 г. – С.24.), Прэзент зьвязаў вядомае выказваньне К.Маркса: “Філосафы толькі розным чынам тлумачылі сьвет, але справа заключаецца ў тым, каб зьмяніць яго” (К.Маркс и Ф.Энгельс. Соч. т. IV, ст. 589,591) — з наступнай устаноўкай Мічурына: “Перарабліваць жывую прыроду адпаведна наўмысна выпрацаванаму плану”.  Затым ён па ўсёй брашуры і на ўсе лады рэкламавай метады “навуковай працы”, запрапанаваныя Мічурыным, якія нібыта вельмі хутка давалі запланаваныя вынікі. “Думка Мічурына крыштальна ясная: трэба не шукаць расьліны сярод мільёнаў гібрыдаў, а выхоўваць планамерна падабранымі сродкамі кожны сеянец і такім чынам вывадзіць гатункі асэнсаванай воляй чалавека, ня робячы стаўку на шчасьлівы выпадак”, – рэкамендаваў ва ўсё той жа брашуры савецкі біёлаг-філосаф І.Прэзент.

У тыя часы падобныя абсалютна ілжывыя ўстаноўкі, але пададзеныя з высокай трыбуны ад імя кіраўнікоў КПСС і СССР, азначалі сітуацыю жорсткага выбару для ўсіх грамадзян (але асабліва для навукоўцаў-генетыкаў): альбо ты прымаеш “дыялектыка-матэрыялістычны” сьветагляд, пачынаеш паўтараць усю гэту лухту і так-сяк жывеш, альбо не прымаеш, і табе пагражаюць самыя розныя рэпрэсіі – ад астракізма і звальненьня з працы да зьняволення, катаваньняў, сьмерці.

Напрыклад, на фота зьлева бачныя І.Мічурын і Мікалай Вавілаў. Апошні – сусьветна знакаміты генетык. Ён абраў другі шлях. І таму, нягледзячы на тое, што Вавілава ведаў увесь сьвет, ён загінуў у вязьніцы НКВД у студзені 1943 г.

Вось з-за такіх дзеяньняў у т.л. і лысенкаў-прэзентаў, “узброеных матэрыялістычна-дыялектычным сьветаглядам й ідэалогіяй марксізму-ленінізму”, “самая перадавая ў сьвеце савецкая генетыка” была адкінутая ў сваім разьвіцьці мінімум на 20-30 гадоў (дарэчы, цяжкую атмасьферу ў асяроддзі селекцыянераў у тыя часы паказвае знакаміты серыял “Белыя адзенні”, зьняты ў Беларусі па аднайменнаму раману Ул.Дудзінцава, аўтар якога ў сваю чаргу абапіраўся на рэальныя падзеі, меўшыя месца ў адным з беларускіх ВНУ ў тыя часы).

Аналагічныя падзеі пад уплывам матэрыялістаў-дылектыкаў адбываліся і ў цыталогіі, гісталогіі, эмрыялогіі.  Там быў свой Лысенка – акадэмік Вольга Лепешынская (гл. фота). Яна насуперак “рэакцыйным навукоўцам Захаду” ўнесла свой “перадавы ўклад” у разьвіцьцё гэтых навук. Галоўнае дасягненьне Лепешынскай заключалася ў тым, што яна выступала катэгарычна супраць аднаго з палажэньняў клеткавай тэорыі, запрапанаванага нямецкім патолагам Р.Вірхавым – “кожная клетка з клеткі”. Яна сьцьвярджала, што клеткі могуць утварацца з “жывога рэчыва”.

У якасьці ілюстрацыі да такога “адкрыцьця”, прывядзем некалькі цытат з адной зь яе брашур (гл. О.Б.Лепешинская. Клетка и её происхождение. – М., Сельхозгиз. – 1951 г. – С. 48). У гэтай брашуры пасьля абавязковых заклінаньняў пра тое, што “савецкія навукоўцы, пасьлядоўныя матэрыялісты-дыялектыкі, зрабілі найбуйны скачок на шляху дзейнага пазнаньня прыроды”, што “наш урад, партыя [у тыя часы гэта была толькі КПСС. – Рэд.] і асабіста таварыш Сталін стварылі ўсе неабходныя ўмовы для разьвіцьця самай прагрэсіўнай у сьвеце савецкай навукі”, Лепешынская заяўляе: “Навукоўцы матэрыялісты-біёлагі, узброеныя дыялектычным метадам, вывучаючы будову і жыццё клеткі, прыйшлі да вельмі важных адкрыццяў і высноў. На грунце навейшых даных, можна лічыць, што кожная кропелька, кожная драбнейшая часцінка бялковага рэчыва, здольная да абмену рэчываў, зьяўляецца жывой і можа, пры пэўных умовах, разьвіцца ў бачную клеткавую структуру”.

Далей у брашуры Лепешынскай можна прачытаць: “Вірхавіянцы лічылі, што ў наш час клеткі, нібыта, ніколі не ўзьнікаюць і не развіваюцца з арганічнага рэчыва … Вірхавіянскае ілжэвучэньне аб нязьменнасьці ўсяго жывога адкрыла шлях для рэлігійнага адурманьваньня народа … На грунце вірхавіянскіх ідэй вырасла буржуазнае ілжэвучэньне аб спадчыннасьці – старая, так званая фармальная, генетыка Вейсмана, Мендэля і Моргана. Гэтае вучэньне спрабавала апраўдаць эксплуатацыю чалавека чалавекам, стварыла чалавеканенавісьніцкую “расавую” тэорыю, якая апраўдвала войны і зьністажэньне людзей у інтарэсах імперыялізму … Насуперак Вірхаву, Гаранінаў, Шлейдэн і Шван спрабавалі даказаць, што новыя клеткі ў арганізме ўзнікаюць шляхам разьвіцьця з няклетачнага рэчыва”.

Дык пры якіх абставінах, па дадзеных Лепешынскай, могуць узьнікаць клеткі з жывога рэчыва і ў наш час? А, напрыклад, пры такіх:

- “Мы пераканаліся, што клеткі крыві, якая выцякла ў рану, распадаюцца на зярністасьць. З гэтай зярністасьці праз шэраг стадый разьвіваюцца новыя клеткі, якія выконваюць вялікую ролю ў зажыўленьні раны, у стварэньні рубца”;

- “Нашай лабараторыяй былі вывучаныя зьявы, якія адбываюцца ў бялку птушынага яйка. Аказалася, што ня толькі жаўток, але і бялок яйка курыцы, качкі, гуся, голуба, вераб’я, фазана, папугая ды іншых птушак зьяўляеца жывым рэчывам, здольным разьвівацца ў паўнавартасныя клеткі” (гл. фота зьлева, узятае з цытуемай працы Лепешынскай, на якім нібыта бачны “працэс развіцьця клетак у бялку курынага яйка”).

Заключае сваю працу акадэмік Лепешынская наступным патрабаваннем: “Клеткавая тэорыя Вірхава павінна канчаткова сысці са сцэны і саступіць месца новай дыялектыка-матэрыялістычнай тэорыі паходжаньня і развіцьця клетак з жывога рэчыва”.

Вось так выглядалі рэцэпты псеўданавуковага шарлатанства і яго абгрунтавання ў выкананьні вернага ленінца-сталінца В.Лепешынскай і яе паслядоўнікаў на падставе самай перадавой філасофіі – дыялектычнага матэрыялізму. Але зноў жа, справа ня толькі ў тым, што нехта недзе свае фальсіфікацыі ды фантазіі аб’яўляе “навукай”, а яўчэ і ў тым, што ўсе цытолагі, эмбрыёлагі, гістолагі ў СССР мусілі, ды яшчэ публічна, прызнаваць падобную “навуку” самай перадавой, цытаваць і ўслаўляць працы Лепешынскай і яе пасьлядоўнікаў на навуковых канферэнцыях і ў сваіх публікацыях. Акрамя таго, праілюстраваным вышэй чынам выкладаліся ў падручніках адпаведныя раздзелы.

Так з дапамогай “дыялектычнага матэрыялізму” на дзесяцігоддзі было затарможана развіцьцё і гэтай групы біялагічных навук.

Пасьля сьмерці Лепешынскай ў 1963 годзе яе “дасягненьні”, як і ўзгадкі пра яе саму,  паступова выветрыліся з навуковых часопісаў. Але “бялковыя цельцы” працягвалі жыць у СССР яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў у самых розных брашурах, навуковых часопісах, падручніках (у т.л. прызначаных для навучання ў школах і ВНУ).

Так, як толькі паўставала пытаньне пра сутнасьць біялагічнага жыцьця, яшчэ зусім нядаўна трэба было на памяць цытаваць фармулёўку Ф. Энгельса зь яго працы “Анты-Дзюрынг”: «Жыцьцё ёсьць спосаб існаваньня бялковых цел, істотным момантам якога зьяўляецца сталы абмен рэчываў з навакольнай прыродай, прычым са спыненьнем гэтага абмену рэчавыў спыняецца і жыцьцё, што прыводзіць да раскладаньня бялку» (http://www.atheism.ru/science/science.phtml?id=298).

У пытаньні пра самазараджэньне жыцьця на Зямлі, якое адбылося каля 4 мільярдаў гадоў таму, трэба было цытаваць Аляксандра Апарына (гл. фота), які сцьвярджаў, што жыцьцё на Зямлі ўзьнікла шляхам аб’яднаньня сінтэзаваных абіягенным чынам арганічных рэчываў (найперш бялкоў), у калоідныя гідрафільныя комплексы, названыя “каацэрватамі” [гэта, па сутнасьці, тыя ж бялковыя цельцы; гл. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BE%D0%B0%D1%86%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%B0%D1%82 – Рэд.], зь якіх пазьней праз адбор нібыта ўтварыліся першыя клеткі (http://www.genon.ru/GetAnswer.aspx?qid=a309debe-9536-4c25-aebc-e25e5220337d).

На самай справе на пачатак другой паловы ХХ стагоддзя ўжо даўно было вядома, што любое “бялковае цельца” ці “каацэрватная кропля”, якія не зьяўляюцца клеткамі й у якіх можна выявіць нейкі “абмен рэчывамі”, зьдзяйсьняюць апошні толькі ў кірунку проэнтрапійнага самаразбурэньня – г.зн. праяўляюць такую форму абмену, якая характэрная для целаў некалі жывых, а цяпер ужо мёртвых аб’ектаў, што распадаюцца — трупаў. Гэта ж датычыць і бялкоў, зь якіх нібыта мусілі складацца каацэрваты. А гэта ў сваю чаргу значыць, што “бялковыя цельцы і каацэрваты”, калі б і былі здольныя ўзьнікнуць нейкім чынам, дык існавалі б вельмі кароткі час. На іх аснове нішто сапраўды жывое паўстаць ніяк не магло, бо зьмястоўнай уласьцівасьцю любога жывога аб’екта (клетка, шматклеткавы арганізм) зьяўляецца якраз антыэнтрапійная накіравасьць унутранага абмену рэчываў, які ў ім адбываецца непасрэдна ці прысутнічае ў выглядзе патэнцыйнай магчымасьці (вірус, спора, цыста, насеньне, калі яны знаходзяцца ў стане анабіёзу).

Для знаходжаньня адказаў на пытаньні пра сутнасьць жыцьця, пра паходжаньне жывога ў біялагічнай навуцы быў патрэбны свабодны навуковы пошук. Але ён і па гэтых пытаньнях быў заблакаваны ў СССР “аўтарытэтам” Энгельса і Апарына, якія грунтаваліся ўсё на тым жа “дыялектычным матэрыялізме”. У выніку і тут у савецкай навуцы назіраўся застой, на фоне якога навукоўцы заходніх краін маглі вырвацца далёка наперад…

Адной зь біялагічных праблем, па якой пасьпеў выказацца непасрэдна адзін з класікаў марксізму-ленінізму (гаворка пра Ф.Энгельса), была праблема гістарычнага паходжаньня чалавека-чалавецтва – праблема антрапагенэзу.  У 1876 годзе Энгельс напісаў артыкул “Роля працы ў працэсе пераўтварэння малпы ў чалавека” (http://www.rummuseum.ru/lib_e/engels_trud.php). У ім ён ня толькі стаў на бок ідэі натуральнасьці паходжаньня чалавека (што ёсьць несумнеўным плюсам гэтай працы), але і выказаўся па пытаньні механізмаў антрапагенэзу – запрапанаваў уласную версію, якая, на яго меркаваньне, тлумачыла, што і як штурхала жывёльных продкаў чалавека эвалюцыянаваць у кірунку людзей сучаснага тыпу. На жаль, гэтыя механізмы былі пададзены Энгельсам з ламаркісцкіх (а ня дарвінскіх) пазіцый. Але паколькі ён быў “класікам марксізму-ленінізму”, гэта зноў стала вялікай праблемай як для савецкіх біёлагаў, антраполагаў, філосафаў, так і для ўсіх дапытлівых грамадзян.

Працытуем некаторыя думкі Энгельса, датычныя механізмаў антрапагенэзу:

- “Праца… – першая асноўная ўмова ўсяго людскага жыцця, і прытым у такой ступені, што мы ў пэўным сэнсе павінны сказаць: праца стварыла самаго чалавека”;

- “Нашы продкі … былі цалкам пакрытыя валасамі, мелі бароды, востраканечныя вушы і жылі статкамі на дрэвах. Пад уплывам у першую чаргу, трэба думаць, свайго вобразу жыцця, патрабуючага, каб пры лазанні рукі выконвалі іншыя функцыі, чым ногі, гэтыя малпы пачалі адвыкаць ад дапамогі рук пры хаджэньні па зямлі і сталі засвойваць усё больш і больш вертыкальную паходку. Гэтым быў зроблены вырашальны крок для пераходу ад малпы да чалавека”;

- “Рука стала свабоднай і магла цяпер засвойваць для сябе ўсё новыя і новыя снароўкі, а набытая праз гэта большая гібкасць перадавалася ў спадчыну і ўзрастала з пакалення ў пакаленне … Рука, такім чынам, ёсць ня толькі орган працы, яна таксама і яе прадукт”;

- “Развіццё працы па неабходнасці спрыяла больш шчыльнаму з’яднанню членаў грамадства, бо дзякуючы ёй сталі больш частымі выпадкі ўзаемнай падтрымкі, сумеснай дзейнасці, і стала ясьней усведамленне карысці гэтай сумеснай дзейнасці для кожнага асобна члена. Карацей кажучы, людзі, якія фармаваліся, прыйшлі да таго, што ў іх з’явілася патрэба нешта сказаць адзін аднаму. Патрэба стварыла сабе свой орган – няразвітая гартань малпы марудна, але няўхільна пераўтварылася шляхам мадуляцыі для ўсё больш развітай мадуляцыі, а органы рота паступова навучыліся вымаўляць адзін выразны гук за адным”;

- “Прыручаныя жывёлы … набывалі здольнасць да такіх пачуццяў, як пачуццё прыхільнасці да чалавека, пачуццё ўдзячнасці і да т.п., якія раней былі ім чужыя. Кожны, каму шмат даводзілася мець справу з такімі жывёламі, наўрад ці адмовіцца ад пераканання, што ёсць нямала выпадкаў, калі яны сваю няздольнасць размаўляць адчуваюць цяпер як недахоп”;

- “Спачатку праца, а затым і разам з ёй выразная гаворка з’явіліся двума самымі галоўнымі стымуламі, пад уплывам якіх мозг малпы паступова пераўтварыўся ў людскі мозг”;

- “Мясная ежа ўтрымлівала ў амаль гатовым выглядзе найбольш важныя рэчывы, у якіх меў патрэбы арганізм для свайго абмену рэчываў; яна скараціла працэс страванання … і гэтым зберагла больш часу … для актыўнага жывёльнага жыцця … Так звычка да мясной стравы … надзвычай спрыяла павелічэнню фізічнай сілы і самастойнасці чалавека, які фармаваўся”;

- “Найбольш істотны ўплыў мясная ежа аказала на мозг, які дзякуючы ёй атрымліваў у значна большай колькасці, чым раней, тыя рэчывы, якія неабходныя для яго сілкавання і развіцця, што дало яму магчымасць хутчэй і паўней дасканаліцца з пакалення ў пакаленне”.

Такім чынам, як мы бачым, уся інтэрпрэтацыя Энгельсам механізмаў антрапагенэзу цалкам упісваецца ў рамкі памылковай эвалюцыйнай тэорыі Жана Баціста Ламарка, якая грунтавалася на ўяўленьні, што прагрэсіўнае развіцьцё ў жывых арганізмаў фенатыповых адзнак (рысаў, уласцівасцяў), як й іх саміх, адбываецца пад уплывам трэніроўкі і “ўнутранага імкненьня да прэгрэсу” з наступным спадкаваньнем (!) паўсталых такім чынам “добранабытых адзнак”. Усё гэта тым больш прыкра, што ў тыя часы ўсёй Еўропе ўжо была вядома эвалюцыйная тэорыя Дарвіна, у якой былі прадэманстраваныя сапраўдныя механізмы эвалюцыйнага прагрэсу.

Прыклады, якія б паказвалі, як “дыялектыкі-матэрыялісты” ў былым СССР блакавалі разьвіцьцё біялагічных ды іншых навук, можна было б прыводзіць далей, але і апісаных дастаткова, каб усьвядоміць: варыянт філасофскага сьветагляду, які называўся матэрыялістычна-дыялектычным, на практыцы ня толькі не спрыяў працэсу атрыманьня новых ведаў, але і зьяўляўся ў час яго масавага распаўсюду істотнай перашкодай на шляху да пазнаньня сапраўднасьці. Нягледзячы на апломб, зь якім звычайна выступалі матэрыялісты-дыялектыкі, у іх сьветаглядзе былі, як мінімум, дзьве істотныя заганы:

- усе яго носібіты былі настроеныя прыніжаць значэньне ўласьцівасьцяў любых аб’ектаў нашай рэчаіснасьці, уключаючы тыя ўласьцівасьці, якія маюць чалавек, грамадства, чалавецтва, Сьвет. Яны аб’яўляліся нечым “другасным, вытворным ад першаснага матэрыльнага”, а значыць, і менш істотным, чым само “матэрыяльнае”;

- рэчаіснасьць у цэлым для іх часта мела меншае значэньне на фоне “логікі, ідэяў, задач партыі”.

Калі абмежаванасьць філасофскага сьветагляду ўсьведамлялі ўжо старажытна-грэцкія філосафы, гэтага не маглі ня ведаць перадавыя людзі ў ХХ-м стагоддзі. Чаму ж тады “марксісты-ленінцы” ў падмурак сваёй палітычнай дзейнасьці ўзялі ня проста філасофскі, а менавіта матэрыялістычны сьветагляд, дадалі сюды ўтапічную ідэалогію, а ўсе іх разам накіравалі супраць аб’ектыўнай рэчаіснасьці й грамадства?

Гэта было зроблена з мэтай альбо наўмыснага тармажэньня эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця народаў на тэрыторыі былой расейскай імперыі (напрыклад, для аслабленьня галоўнага “канкурэнта” ЗША), альбо пад уплывам паранаяльна хворага жаданьня, якое магло прысутнічаць у прадстаўнікоў пэўных сіл, захапіць уладу ў Расейскай імперыі, вынішчыць усю нацыянальную апазіцыю, а затым з дапамогай рэсурсаў новай імперыі захапіць і перарабіць увесь сьвет пад свае эгаістычныя памкненьні…Тое, што пасьпелі зрабіць марксісты-ленінцы ў палітычнай і сьветаглядна-ідэалагічнай сьферах, пацьвярджае абедзьве версіі. Таму спрэчкі па даным пытаньні паміж гісторыкамі, палітолагамі працягваюцца…

Завяршаючы разьдзел, яшчэ раз адзначым галоўнае: дыялектычна-матэрыялістычны сьветагляд яго найбольш тыповых носьбітаў характарызуецца прыніжэньнем функцыянальных, “духоўных” уласьцівасьцяў матэрыяльных аб’ектаў. Заяўляючы аб першаснасьці матэрыяльнага, аб тым, што ўсё “духоўнае” зьяўляецца вынікам матэрыяльнага, паўстае зь яго (а таму, маўляў, матэрыяльнае ёсьць першасным, галоўным, а ідэальнае – другасным), матэрыялісты-дыялектыкі на справе фактычна імкнуліся адмяніць аб’ектыўныя ўласьцівасьці Сьвету, накінуць жыцьцю свае штучныя, утапічныя уяўленьні. Паколькі ўсё гэта рабілася са сьветаглядамі людзей (з рэчаіснасьцю такое рабіць немагчыма), можна меркаваць, што “будаўнікі камунізму”, па сутнасьці, стваралі новую форму рэлігійнага сьветагляду. З той толькі розьніцай, што месца Бога ў галовах людзей павінны былі займаць галоўныя бальшавіцка-камуністычныя правадыры…

1.4. Пераход да рэалістычнага сьветагляду.

Многія пасьля азнаямленьня з усім папярэднім могуць задаць пытаньне: а які ж сьветагляд ёсьць правільны, калі ні рэлігійна-ідэалістычны, ні матэрыялістычны такімі не зьяўляюцца? Бо, як вынікае з энгельсаўскага варыянту АПФ, акрамя матэрыялізму і ідэалізму нічога больш у філасофіі няма і ня можа быць…

На справе, каб мець больш рэалістычны сьветагляд – то бок той, які максімальна набліжае нас да сапраўднасьці (а гэта, у сваю чаргу, і ёсьць тое, да чаго толькі і варта імкнуцца, бо ў веданьні праўды схаваны аб’ектыўны інтарэс кожнага чалавека), усё існуючае проста варта бачыць і класіфікаваць інакш.

У адпаведнасьці з сучасным узроўнем ведаў, Сьвет лепш успрымаць як  надзвычай маштабную, складаную, шматузроўневую сістэму зьвязаных і ўзаемадзеючых паміж сабой аб’ектаў, кожны зь якіх мае свае неад’емныя ўласьцівасьці. Кожны з нас – людзей, з нашымі думкамі, пачуцьцямі – адзін з такіх аб’ектаў.

Калі ж мы трапім у сітуацыю, калі нам пазарэз трэба будзе прадставіць сваё бачаньне Сьвету праз прызму якога-небудзь чарговага АПФ, тады Сусьвет лепш падзяляць на аб’ектыўную рэчаіснасьць і ўнутраны сьвет чалавека (апошняе ёсьць блізкім, часткова сінанімічным таму, што раней прапанавалася называць суб’ектыўнай рэчаіснасьцю; падзел на “матэрыяльнае” і “ідэальнае” мы адкідаем). Пры гэтым унутраны сьвет чалавека – гэта адна з уласьцівасьцяў пэўнага чалавека (таго рэальнага чалавека, пра каго ідзе гаворка, і які знаходзіцца ў пэўным месцы ў пэўны час), канкрэтна – гэта тыя думкі, уяўленьні, пачуцьці, якія напаўняюць яго “душу”. Там — ва ўнутраным сьвеце чалавека — могуць быць міфы, а могуць і ня быць, можа быць міфічны Бог і ўяўленьні аб тым, як яму дагадзіць, а можа і ня быць ні таго, ні другога, а замест іх будуць, напрыклад, навуковыя веды. Адносна думак, пачуцьцяў, уяўленьня пэўнага чалавека ўсё іншае – у т.л. яго ўласнае цела, яго дзеяньні, а таксама ўяўленьні, эмоцыі, учынкі іншых людзей – зьяўляецца аб’ектыўнай рэчаіснасьцю.

Паколькі ўнутраны сьвет кожна чалавека ў сваю чаргу зьяўляецца часткай усяго Сьвета, пададзенае можна адлюстраваць формулай:

С  = А + ў,

у якой А сімвалізуе аб’ектыўную рэчаіснасьць (гэты паказчык мяняецца ў сувязі з разьвіцьцём нашай рэчаіснасьці); ў — унутраны сьвет канкрэтнага чалавека (параметр мяняецца ў залежнасьці ад таго, пра якога канкрэтна чалавека ідзе гаворка); С — ўвесь Сьвет (параметр мяняецца ў залежнасьці ад эвалюцыі параметра А, у т.л. і ад уплыву ў на яго).

Так, выглядае наша версія “АПФ”.

Думкі чалавека, яго ідэі, памкненьні маюць значэньне для Сьвета тады, калі яны ўплываюць на рэчаіснасьць. Калі ж усё застаецца толькі ў галаве чалавека, калі ён застаецца незрэалізаваным, то яго ўнутраны сьвет, якім бы ён прагрэсіўным, патэнцыйна карысным ня быў, зьнікае са Сьвету бяссьледна. На шчасьце, у нашым жыцьці мы маем Каложу, пабудаваную старажытнымі майстрамі, ваенныя перамогі Вітаўта вялікага, Статут ВКЛ Льва Сапегі, паланэз Агінскага, нацыянальна-вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Каліноўскага, вершы Багдановіча, паэмы Коласа, спартовыя дасягненьні Корбут, творчасьць Караткевіча і Мулявіна, матэматычныя разьлікі Кіта, аповесьці Быкава і шмат, шмат іншага… Гэта тое, што ўзбагачае, прагрэсіўна разьвівае наш сьвет, і адначасна тое, у выглядзе чаго працягваюць сваё жыцьцё… рэальныя людзі пасьля іх сьмерці.

Яшчэ адной стратэгічнай асновай рэалістычнага сьветагляду зьяўляецца адэкватнасьць нашых уяўленьняў пра Сьвет самаму гэтаму Сьвету (у т.л. уяўленьняў пра яго частку, у якой мы жывем — нашу рэчаіснасьць). Гэты прынцып чалавек мусіць прыняць як найпершую, літаральна абсалютную аксіёму. Зыходзячы зь яе, найбольш паважаным, апорным элементам рэалістычнага сьветагляду прызнаецца факт – рэальны аб’ект, сапраўдная падзея, зьява аб’ектыўнай рэчаіснасьці, зьвескі пра якія толькі й маюць права быць перанесенымі ва ўласны сьветагляд, быць прынятыя ім.

Многія факты, якія маюць вялікае сьветагляднае значэньне, далёка не заўсёды лёгка выявіць (успомніце, напрыклад, колькі ўсякага было вакол высьвятленьня, здавалася б, прасьцейшага факту, што Зямля верціцца нібы ў вальсе вакол Сонца; дарэчы, мы яшчэ пра гэта паразважаем). Выяўленьнем, аналізам, сістэматызацыяй тых фактаў, якія маюць прынцыповае сьветагляднае значэньне, зьяўляюцца істотнымі для забесьпячэньня тэхналагічнага і гуманістычнага прагрэсу, займаецца такая сьфера грамадскага быцьця, як навука.

Каб усьвядоміць тое, наколькі навука імкнецца абапірацца на факты аб’ектыўнай рэчаіснасьці,  варта ўжыцца ў вобраз рэдактара навуковага выданьня. Ён, з аднаго боку, мусіць ствараць магчымасьці для публікацыі артыкулаў, якія раскрываюць новыя важныя факты і зьявы (пры гэтым ня мае права прапусьціць, не заўважыць самыя важныя), а, з другога боку, ён ні пры якіх абставінах не павінен прапусьціць у друк матэрыялы, якія падаюць непраўдзівыя факты, неправераныя ідэі, неабгрунтаваныя “тэорыі”, карацей, лухту, міфы ці адкрыты падман…

Таму сінонімам паняцьця “рэалістычны сьветагляд” у значнай ступені зьяўляецца паняцьце “навуковы светагляд”.

Людзі з такім стаўленьнем да жыцьця ўспрымаюць рэчаіснасьць, яе заканамернасьці як тое, чаму варта падпарадкоўваць сваё мысьленьне, свой сьветагляд.

Акрамя таго, наша рэчаіснасьць на ўсіх адна (!), а таму людзі з азначанымі жыццёвымі прынцыпамі (у адрозьненьне ад рэлігійнікаў ці філосафаў) у сваім успрыняцьці Сьвету зьяўляюцца ў цэлым сьветаглядна адзінымі. І будуць заставацца такімі надалей, нягледзячы на інтэнсіўнае разьвіцьцё навукі, утварэньне ўсё новых навук, бо жорсткая арыентацыя на рэчаіснасьць, сапраўднасьць застаецца ўніверсальным прынцыпам і рэалістычнага сьветагляду, і ўсіх навук.

Варта таксама ніколі не забываць, што паколькі аўтарытэт навукі з кожным дзесяцігоддзем павялічваецца, на ім могуць спрабаваць паразітаваць розныя шарлатаны, падаючы сябе ў якасьці “навукоўцаў”. Але трэба памятаць: тое, што не адпавядае сапраўднасьці, навукай не зьяўляецца – што б там ні казалася, як ні абстаўлялася, якімі б аргументамі ні баранілася… Таму час існаваньня шарлатана ў навуцы (ці ад імя навукі) вызначаецца толькі яго вонкавай падтрымкай з боку “моцных гэтага сьвету” (прыведзеныя вышей прыклады, зьвязаныя з жыцьцём і дзейнасьцю Лысенкі, Прэзента, Мічурына, Лепешынскай, Апарына, іншых яскрава пра гэта сведчаць; на будучуню такі лёс напэўна чакае таксама надзвычай расьпіяраных у наш час Фрэйда, Эйнштэйна, некаторых іншых…).

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 7)
“ПОЛЬСКІЯ” СПРАВЫ

Хацелася б яшчэ спыніцца на Бічэль-Загнетавай. Спачатку яна вельмі добра ставілася да мяне, а потым я заўважыў, што стала ставіцца варожа. Гэта, відаць, пасьля таго, як я стаў выступаць, што ў нас праводзіцца паланізацыя, выступаць супраць уніі, якая робіцца для паланізацыі.

Быў я ў ксяндза Жыліса (быў у Індуры такі літовец, добры чалавек) і пытаюся ў яго:

- Скажыце, калі ласка, як Вы разумееце унію?

- Я разумею – саюз: дзьвюх дзяржаў, дзьвюх галінаў рэлігіі.

- Дык калі будзе унія, дык у нас ня будзе каталікоў і праваслаўных, будуць усе ўніятамі?

- Не, толькі праваслаўныя стануць уніятамі, а каталікі застануцца…

- То якая ж гэта унія? Які ж гэта саюз? Як “саюз” Беларусі і Расеі: Расея будзе, а Беларусі ня будзе. Гэта – не саюз, а анэксія.

Гэта я казаў і Надсану, казаў і Луцкевічу – яны сталі ставіцца да мяне дрэнна. Казаў і Дануце Бічэль-Загнетавай — і, відаць, за гэта яна ўзьелася на мяне. Я ўбачыў, што гродзенскія хлопцы-каталікі пачалі горш ставіцца да мяне, праваслаўныя – не. Значыць, яна праводзіла сваю чорную справу… Я не магу зразумець, што можна дрэннае пра мяне сказаць? Можа, толькі тое, што не хачу апалячваньня і русіфікацыі…

АА: Гэтага мы ня толькі ня хочам, мы з гэтым будзем змагацца – як з Расейскай імперыяй, так і з Польскай імперыяй. На нашым сайце (nashaziamlia.org) ёсьць вялікі матэрыял пра так званую “Карту паляка”, там пункт гледжаньня нашай рэдакцыі. Калі польскае кіраўніцтва ўвяло гэту “Карту”, дык Лукашэнка спачатку павыступаў троху: як гэта так, у яго вотчыне палякі робяць сваю справу, ігнаруючы яго. Але потым хутка супакоіўся, бо аргументаў у яго няма: палякі робяць этнацыд на Беласточчыне, а ён робіць этнацыд ва ўсёй Беларусі. І калі б ён пачаў бараніць беларусаў, палякі б сказалі: “Дык ты ж іх сам зьнішчаеш”.

НН: Саветы пасьля вайны фактычна радыкальна вырашылі пытаньне з палякамі: каго не пазабівалі, таго выслалі назад у Польшчу. Праўда, занадта шмат і беларусаў разам зь імі. Але саветы ўпершыню на нашай тэрыторыі пазбавілі Польшчу эліты. А цяпер, з 1990-х гадоў пачынаючы, палякі мэтанакіравана рыхтуюць тут сваю эліту – новую. І як яны робяць. “Маці школьная” праводзіць тэставаньне на веданьне польскай мовы. Тутэйшы чалавек ведае польскую мову – і яго залічваюць у польскую ВНУ. І ўсё. Бясплатна ён там навучаецца пяць гадоў. Мэта толькі адна: чалавек падпісвае паперу, што пасьля гэтых пяці гадоў вернецца ў Беларусь. Яны вяртаюцца чысьцюткімі, проста стэрыльнымі палякамі. І яны “юж таке сон поляцы”, што лепш за саміх палякаў.

АА: Цяпер выязджае ў Польшчу моладзь па праграме Каліноўскага (пад эгідай Мілінкевіча, Кулей). Я ведаю такія выпадкі, што чалавек – беларус, цьвёрда лічыць сябе беларусам, але каталік. І вось ён вучыцца, яго заўважаюць як таленавітага маладога чалавека. І потым яму раяць: “Ты каталік – ты паляк, перапішыся на паляка – мы табе тут усе магчымасьці адкрыем”, — потым другі, трэці раз раяць… Некаторыя кажуць: “Даходзіць да таго, што штодзённа прапануюць узяць “Карту паляка”, перапісацца на паляка”. То бок адкрыта палякі гэта робяць і асабліва ў дачыненьні да таленавітай моладзі. І гэтыя маладзёны пачынаюць успрымаць, што перапісваньне з беларуса на паляка адкрывае перад імі перспектывы: рэсурсы, ЕЗ, “цывілізаванасьць” і гэтак далей.

І сапраўды дапамогуць яму.

НН: Абавязкова дапамогуць, яшчэ як! Ён будзе для нас страчаны і яшчэ будзе чорную справу рабіць, нібы янычар… А зараз у іх ёсьць такія праграмы навучаньня: аднагадавая і, здаецца, двухгадавая. Праграма такая: чалавек бярэ нейкую тэму дасьледаваньня, едзе ў якую-небудзь польскую ВНУ, яму даюць вельмі добрага прафесара, усе ўмовы ствараюць, плацяць вялікія грошы. Чалавек павінен хадзіць на заняткі, вучыцца і ў выніку дасьледваньня напісаць навуковую працу. Працу абараняе – і ўсё. Але пры гэтым яны бяруць ключавых асоб з беларускага руху, напрыклад, тых, каторыя вельмі персьпектыўныя і – самае галоўнае – тых, якія ўзначальваюць нейкія сістэмы, асабліва распаўсюды інфармацыі. Напрыклад, Булгакаў там на стыпендыі год ці два пабыў, тры ці чатыры чалавекі з “Нашай Нівы”. І цяпер у “НН” першыя эксьперты – гэта Анджэй Пісальнік і Анжаліка Борыс.

АА: Яны ж польскія імперыялісты. І гэта называецца “беларуская газета”?

НН: “Белсат” – таксама. Гэта ўсё створана палякамі. Ясна, што там ёсьць некаторыя рэчы, карысныя для нас. Напрыклад, паэты і пісьменьнікі маюць магчымасьць зарабіць, гэта іх падтрымлівае, яны ўсе ж такі беларускую справу робяць. Але публіцыстычныя, культурніцкія праграмы робяцца з адным ухілам – прапольскім. І гэта відаць проста няўзброеным вокам.

АА: Анджэя Пісальніка мы ведаем. Гэта гродзенскі журналіст, які заявіў, што кожны беларус, які лічыць, што “Карта паляка” нясе ў сабе пагрозу – мудак. Мы ў рэдакцыі падумамі: “Ах, так! Дык будзем называць цяпер “Карта мудака”!” І патлумачылі, каб людзі не хваляваліся, што тут мы нікога не абразілі, а проста адказалі адэкватна…

Мама і тата ведалі савецкую ўладу. І калі яна прыйшла ў 1939 годзе, то цешыліся, што ня будзе палякаў, але баяліся бальшавікоў. А сястра танцавала. І я радаваўся: “Божа ты мой, гэта ўжо ня будуць нас апалячваць! Ня будуць усяго пазбаўляць”.

Была ў нас крама толькі таму, што бабуля пісалася палячкай. А яна ніякая не палячка. Нават прыдумалі такую версію, што яе муж загінуў, баронячы Польшчу. А на самой справе ён памёр, калі ехалі зь бежанства. І пакуль бабуля жыла, то мы маглі мець краму. А калі яна памерла – то ўжо не. Беларусам не давалі…

Гэта страшна. Ні на працу нідзе не ўладкавацца: ні настаўнікам, ні чыноўнікам – усіх беларусаў пад корань…

АА:  Дакладна зараз у Беласточчыне так – тая самая ганебная імперская тэхналогія.

Так – пішыся палякам. Праваслаўны паляк – і усё.

АА:  Потым у школе: “Хто ты естэсь?” – “Поляк малы.”

Так. Страшныя рэчы. Ведаеце, апалячваньне ідзе і цяпер. І гэтая сволач аддасьць ім яшчэ палову Гродзеншчыны. А як улады злучаць нас з Расеяй, дык Пуцін аддасьць і Брэстчыну, і Гродзеншчыну, каб палякі далі Расеі калідор да Калінінграда.

Чужога не шкада.

НН: Яны дзялілі нас усё жыцьцё. І зараз працягваюць. Дарэчы, план падзелу Беларусі існаваў даўным-даўно: тыя землі, дзе пераважае каталіцкае насельніцтва, яны хацелі б “выкінуць”, а на захаваных землях праваслаўнае насельніцтва лягчэй асіміляваць у Расію. Каталіцкае насельніцтва хоць нейкае структурнае. Каталіцкая царква беларускую справу ня робіць, але ж робіць польскую. Каталікі сябе проста іншымі адчуваюць.

У 1950-х гадах я многага не разумеў яшчэ. Можа, пайшоў бы ў любую “банду” супраць бальшавікоў (ці была б яна нямецкая, ці французская, ці польская) – так яны мне дапякалі моцна. Добра, што ня склалася. А потым разабраўся… Вядома, тое, што я беларус – я разабраўся даўно, але тады мне хацелася змагацца супраць ворагаў, ня важна, пад чыімі сьцягамі. Так сама, як зь Сібіры беларусы ехалі ў польскую армію Андэрса, каб толькі як ратавацца.

Маёй жонкі дзядзька быў вывезены ў Сібір у 1940 годзе, тады трапіў у армію Андэрса. Калі ўжо прыехаў дахаты, пабыў троху і яго арыштавалі і вывезьлі разам зь яго сям’ёй і сям’ёй брата. Там ён ізноў запісаўся палякам і зь сястрою яны выехалі ў Польшчу. Дык кажа (гэта было, калі ваяваў у арміі Андэрса): “Мы размаўляем у хаце шэптам, бо як пачуюць, што мы па-беларуску размаўляем – заб’юць. А як выйдзем на двор – толькі па-польску”. Кажа: “Божа ты мой, я аддаў бы поўжыцьця, каб толькі вырабіцца адтуль. Але сюды прыедзь – ізноў арыштуюць”. Няма куды падзецца…

Машко – старшыня абласнога Савету дэпутатаў – мне кажа: “Заехаў у Польшчу. Сядзімо, выпіваем, сьпяваем беларускія песьні, размаўляем па-беларуску. Выйшлі на вуліцу – усе па-польску загаварылі. Я пытаюся: “Хлопцы, а чаму гэта вы?”. Кажуць: “Пачуюць, што па-беларуску размаўляем – заб’юць”.

Суседка (дачка дзяка, праваслаўная) выйшла замуж за Дыкаловіча (меў, мусіць, гектараў семдзесят зямлі). Прыязджае сюды з сынам ужо з Польшчы, сын зранку становіцца на калені і чытае малітву па-польску.

Мама кажа:

- Оля, а чаму ён па-польску моліцца?

Тая гаворыць:

- Ціха, я Вам потым раскажу.

Калі дзіця некуды пайшло, яна кажа:

- Мы ня кажам яму, што мы беларусы, мы кажам, што мы палякі, і ходзім у касьцёл.

- Чаму?

- Забіваюць. Як хто беларусам пішацца і па-беларуску размаўляе – забіваюць…

АА: Гэта ў якім годзе было?

Прыкладна ў 1971-м. Можа, тады ўжо і не забівалі, але людзі працягвалі баяцца і прывыклі, што нельга паказваць сябе беларусам.

НН: У Гайнаўцы беларусы сёньня таксама баяцца размаўляць на вуліцы па-беларуску.

СТАЎЛЕНЬНЕ ДА ЛУКАШЭНКІ, АПАЗІЦЫІ, “ЗАХАДУ”

АА: Алесь Мікалаевіч, з большага мінуўшчына за нашымі плячыма, давайце наш час абмяркуем. Як Вы ставіцеся да сёньняшняй улады лукашэнкаўскай?

Як можна ставіцца да здраднікаў. Гэта ж здраднікі прадаюць свой народ, гандлююць ім. І яны могуць гандляваць зь кім хочаце: могуць з Расеяй, могуць з Польшчай, могуць з Захадам, могуць зь Іранам. Ім усё роўна, каму прадаваць, абы ўлада была.

Вось так я стаўлюся.

АА: А як Вы думаеце, улады цяперашнія і ўлады савецкія, бальшавіцкія чым-небудзь адрозьніваюцца па ступені свайго злачыннага ўзьдзеяньня на наш народ?

Там, можа, гэта хітрэй рабілася, цяпер — нахабней.

АА: Скажыце, а якое Ваша стаўленьне да сёньняшняй апазіцыі: ёсьць так званая “аб’яднаная апазіцыя”, трошкі побач стаіць Мілінкевіч, трошкі з другога боку – Пазьняк. Ваша меркаваньне?

Усюды ў апазіцыі на 90% кіруюць палякі.

АА: Гэта па Гродзеншчыне ці па Беларусі ў цэлым?

Па Беларусі.

АА: Я лічу, што больш сіяністы: Саньнікаў, Міхалевіч, часткова той жа Мілінкевіч. У сіянюг больш грошай.

І ў палякаў грошы ёсьць…

АА: Палякі нібыта сказалі “Захаду”, што яны ведаюць сітуацыю ў Беларусі, і будуць разьмяркоўваць грошы, прызначаныя на барацьбу за дэмакратыю.

І робяць тут Польшчу за гэтыя грошы…

Тут неяк арганізавалі паездку студэнтаў Гродзенскага ўніверсітэта ў Польшчу, і трапіла мая ўнучка. Там, мусіць, тыдняў два была, прыехала. Пытаю:

- Як?

- Я ў захапленьні! Там так добра ўсё. Там так за беларусаў. Там беларускія школы. Там машыны новыя. Там усё танна, а зарплаты вялікія.

Пытаю:

- А скуль ты пазнала, што машыны новыя?

- Так яны чыстыя ўсе.

- Вядома, як у нас машыны ў Гродна прыходзяць заляпаныя, а там па Варшаве езьдзяць па чыстых вуліцах, дык яны і чыстыя. А якія машыны, можа, старэйшыя за нашы. Ну, а тое, што ім больш плацяць, дык і яны больш плацяць: там кватэра, напрыклад, вельмі дорага.

Вядома, яны лепш жывуць, чым у нас. Адным словам, яна ў захапленьні. Дык не яна ж адна – усе так. Так палякі купляюць. Яны ім стварылі рай на зямлі – гэтым дзецям.

АА: Далёкая крэўная маёй жонкі працуе ў Польшчы лекарам высокай кваліфікацыі, дык яна з цяжкасьцю зводзіць канцы з канцамі. Так што ніякага раю там няма, усё гэта няпраўда…

Значыць, на конт апазіцыі Вы лічыце, што існуе вельмі моцны польскі ўплыў?

Вядома.

АА: А пра Мілінкевіча, пра Казуліна нічога не жадаеце сказаць? Пра Шушкевіча? Пра Пазьняка?

Пазьняк – паланізатар. Як я выступіў на зьездзе Таварыства беларускай мовы і сказаў пра паланізацыю, то ён мне рукі не падаў…

Усё ясна: паланізацыі не чапай, яны будуць паланізаваць, а ты маўчы.

Што да Мілінкевіча, я зь ім некалькі разоў спрачаўся. Заходзіш у “Ратушу” – там усё па-руску або па-польску. Кажу:

- Чаму ў вас няма беларускай мовы?

- А-а, трэба будзе. Я ўжо гаварыў зь імі.

І так кожны раз. Не патрэбная яму беларуская мова.

А Казулін і не прыкідваецца беларусам. Гэтакі ж самы будзе, як і гэты прэзідэнт. Яшчэ, можа, і горшы.

Што да Шушкевіча, дык нашы вучаніцы пісалі да яго лісты, я сьпецыяльна даваў каталічкам…

АА: Вы казалі, што бацька яго адказваў на падобныя лісты і добра ставіўся да музея.

Так, бацька яго адказваў і пісаў так, што “мы таксама каталікі, але ж мы беларусы, мы размаўляем па-беларуску, сьпяваем беларускія песьні і мы лічым сябе беларусамі”.

А ў цэлым, я вельмі дзіўлюся з нашага народу. Выбіралі першых прэзідэнтаў: Кебіч – паляк, Шушкевіч – паляк, Пазьняк – паляк, Лукашэнка па маці – беларус, а хто бацька – ня ведаем. Ні аднаго беларуса…

АА: Гэта ня дзіўна. Нядаўна былі выбары ў палатку. Ад апазіцыі па Гродне – адзін габрэй, адзін – паляк, адзін – маскаль. Беларуса – ні аднаго.

НН: У Гродне дзіцячыя садкі: усе расейскамоўныя, тры групы – польскія афіцыйна, адна, нядзельная – летувіская. А беларускую ўлады і адну ня хочуць адкрыць, ужо два гады выбіваем. І школы – таксама няма.

Нас паставілі ў такія ўмовы, што мы нічога ня можам зрабіць.

АА: Справа вось у чым. У нас не хапае аднаго інстынкта – інстынкта да самаарганізацыі. Беларусы павінны зразумець, што яны беларусы, што яны гаспадары на сваёй зямлі і што адзіны спосаб іх ратаваньня – гэта самаарганізацыя: аб’яднацца ўсім разам на глебе агульных каштоўнасьцяў. Арганізавацца – гэта найперш значыць лепшых, найбольш разумных і сумленных беларусаў, падняць вышэй.

Каго вы можаце назваць у Гродне, хто б змагаўся за беларусаў, супраць паланізацыі? Мусіць, цяжка назваць. Я паглядзеў, Пяткевіч ідзе на паваду ў палякаў поўным чынам. Ня ведаю, як Сьцяцко. Пэўна, таксама, бо яго выбіралі ва ўсе гэтыя органы, а выбіраюць яны тых, хто зь імі згаджаецца. Хто не згаджаецца – не бяруць. Мне ўжо і запрашэньняў не прысылаюць…

АА: Ужо пару гадоў, як радыё “Свабода” перастала браць у мяне інтэрвю. Бо я супраць лібералізму, які на справе прыкрывае новую форму імперыялізму – фінансавы імперыялізм. Я асуджаю дзеяньні польскіх імпер-шавіністаў. “Свабода” падпарадкаваная ім напэўна. Асобныя журналісты ёсьць сьмелыя. Вось там была Вольга Караткевіч, цяпер зьнікла кудысьці. Але нават на радыё “Свабода” цяжка знайсьці журналіста, які гатовы быў бы стопрацэнтова чымсьці ахвяраваць. Відаць, у іх ёсьць добрыя заробкі, ёсьць шмат што страціць. А пачынаць трэба з нуля, з аскетычнага існаваньня, каб змагацца за правы свайго народу. Духу не хапае ў пераважнай большасьці людзей. Нават у тых, якія прыхільнікі нашай беларускай справы і гатовыя штосьці рабіць.

Прыехаў сюды калісьці Даньчык (гл. фота). Прывёз мне кампутар у падарунак і кажа Скоблу:

- Ты, Міхась, арганізуй зь дзесяць перадач з Алесем Мікалаевічам.

- Добра.

Скобла арганізаваў.

Мне адзін карэспандэнт кажа:

- Алесь Мікалаевіч, майце на ўвазе, што за кожную перадачу Вам павінны выплачваць па трыста даляраў.

Як я выступаў, дык даляраў пяцьдзесят даваў Скобла.

Я думаю — грошы патэбныя. Тут і кажу яму:

- Ведаеце, як будзеце атрымліваць гэтую маю плату, то пакіньце сабе нешта, бо казаў такі і такі, што трыста даляраў выплачваюць за перадачу.

- Ну-у, менш, як трыста.

Прайшло дзевяць перадач – прывозіць роўна тысячу даляраў…

АА: Алесь Мікалаевіч, як Вы лічыце, ці можна ад Захаду чакаць дапамогі?

Не. Захаду патрэбная магутная Польшча, мы Захаду не патрэбныя.

АА: А чаму не патрэбныя. Здавалася б, яшчэ за Польшчай краіна адна – дэмакратычная, нацыянальная…?

Мы гэтым 600-гадовым прыгнётам так аслаблены, што няма на нас спадзяваньня. Мы ня маем беларускай царквы. У нас руская царква і польскі касьцёл…

АА: Але колькі б прыгнёту не было, ён, па-першае, закончыцца, а па-другое, колькі б і што ні пачынаць – заўсёды пачынаецца з малога. Калі б 15 гадоў таму пачалі будаваць дэмакратычную дзяржаву – гэта б ужо 15 гадоў за плячыма было б.

Дык “Захад” разьлічвае, што Польшча адарве кавалак, Расея адарве астатняе – і гэта нармальна будзе?

Так. Яны гатовы Польшчы ўсю Беларусь аддаць, каб Польшча была магутная.

А.А. Значыць, Вы лічыце, што на “Захад” нельга разьлічваць.

Нельга.

БУДУЧЫНЯ, ВЫЙСЬЦЕ

АА: І, на мой погляд, ключавое пытаньне: Як Вы бачыце выйсьце? Што трэба рабіць беларусам – маладым разумным высакародным беларусам, і ня толькі маладым, якія хочуць нешта зрабіць, каб нашу справу агульную зрушыць?

“Нас мала, але мы ёсьць!” – так кажа Рычард Казлоўскі з Баранавічаў, які таксама супраць паланізацыі выступае.

АА: Дык як у такой абстаноўцы змагацца? Калі б Вы былі палітыкам і мелі ўплыў на нейкія палітычныя рашэньні, грамадска-палітычныя праграмы, што б Вы запрапанавалі?

Я б арганізоўваў партыю, у якой не было бы каталікоў. Бо на каталікоў вельмі ўплываюць ксяндзы, іх паланізуюць… Я б арганізаваў у Беларусі нават кальвінісцкую, лютэранскую або яшчэ якую царкву, каб на яе не ўплывалі ні палякі, ні рускія…

АА: А можа, усё ж такі такую партыю, дзе былі б беларусы, бо я ведаю беларусаў-каталікоў, якія зацятыя беларусы, здольныя патрабаваць, каб у касьцёле гучала беларуская мова…

Калі могуць два праваслаўных беларусы паручыцца за каталіка – у тым выпадку можна яго прыняць.

АА: Вось Вы бачыце, што нейкая павінна арганізоўвацца сіла, якая ўсё ж такі павінна грунтавацца на тых людзях, якія беларускія карані маюць і якія перакананыя ў тым, што яны беларусы, пераважна праваслаўныя.

Так.

АА: Дарэчы, што да праваслаўя, то ў нас зараз ідзе змаганьне за Беларускую Аўтакефалію Праваслаўную.

Даўно трэба. А іначай царква – гэта русіфікацыя, як касьцёл – паланізацыя.

АА: Алесь Мікалаевіч, самае цікавае, што мы незалежна прыйшлі да аднолькавых высноваў. Наш сайт працуе ўжо больш за тры гады і мы запрапанавалі хаця б тым людзям, хто ведае наш сайт і хоча арганізавацца, пачаць нешта рабіць, далучацца да Руху, які мы запрапанавалі назваць Беларускі Дэмакратычны Рух. Такія людзі павінны адпавядаць двум крытэрам: першы – аб’ектыўна быць і цьвёрда лічыць сябе беларусам, другі – мець жаданьне далучыцца да арганізацыі, якая будзе адстойваць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу. Вось два асноўныя крытэры. Усе іншыя размовы накшталт: “усіх будзем браць, а потым разьбярэмся, галоўнае, каб рух быў шырокі” – мы адкідаем.   Наш жыцьцёвы досьвед паказвае, што за беларускую дэмакратыю (а беларускую дэмакратыю мы разумеем як аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі, якія зьдзяйсьняюцца з дапамогай яго беларускай дзяржавы) мы зможам будаваць толькі, калі будзе нейкая магутная грамадска-палітычная сіла, якая будзе строга прытрымлівацца вышэйназваных прынцыпаў. Іначай будуць унутраныя супярэчнасьці, свары вакол нейкіх пытаньняў, розныя ўплывы.

Алесь Мікалаевіч, скажыце, а каго Вы лічыце чалавекам прыблізна Вашага жыцьцёвага фармату, у якога нам варта было б узяць аналагічнае інтэрвю яго жыцьця? Каб усё гэта максімальна засталося ў гісторыі, стала ўрокам, прыкладам, каб маладыя людзі хутчэй дасьпявалі да разуменьня сітуацыі.

Шмат сяброў было ў мяне, але многія спужаліся. Хоць яны і беларусы, і лічаць сябе беларусамі, але стараюцца гэтага не паказваць вельмі…

АА: Але такія ўжо не падыходзяць.

Не падыходзяць.

АА: Нас цікавяць такія ж упартыя, як Вы, якія за жыцьцё шмат зрабілі і тое, што яны беларусы, ніколі не хавалі.

Ёсьць у мяне такі стрыечны брат – сын роднай сястры майго бацькі – Зубко Іван. Гэта вельмі таленавіты хлопец. На XXI-м З’ездзе Хрушчоў у сваім дакладзе спамінаў яго прозьвішча. Ён быў заатэхнікам у нашай Сьвіслачы і вельмі вялікіх дасягненьняў дамогся. Дык гэты хлопец ужо пры савецкай уладзе арганізоўваў сустрэчы сваіх калектываў (ён быў дырэктарам саўгаса імя Леніна ў Бабруйску; у саўгасе дзьве фабрыкі – джэмавая і крахмальная) зь беларускімі пісьменьнікамі. Гэта ў той час небясьпечна было. Так ён мне кажа: “Саша, дзякуй табе вялікі! Я ж мог застацца такім самым тумаком, як і быў. А я зразумеў, што я – беларус”. Ён зараз ужо стары, таксама, можа, якіх год семдзесят шэсьць мае.

АА: Гэта выдатна, у гэтага чалавека ёсьць сьмеласьць, пазіцыя. Але пажадана, каб яшчэ дасягненьні былі. Вось у Вас музей, у Вас вучні, у Вас дзейнасьць такая і пазіцыя такая, што Вы ўзор для многіх…

Беларусам застаецца праз усё жыцьцё Радзім Гарэцкі. Варта запісаць яго ўспаміны, высновы.

Чаму жыды жывуць ня толькі сярод нас – беларусаў, але і сярод драпежных нацыяў, і застаюцца сабою?

Іхняя рэлігія не праваслаўная і не каталіцкая. Яны маюць сваю юдэйскую рэлігію, якая бароніць інтарэсы жыдоў, выхоўвае іх у духу бязьмежнага шавінізму і юдэйскага патрыятызму.

Наша ж трагедыя ў тым, што мы маем рэлігіі прыгнятальнікаў і яны імкнуцца нас русіфікаваць або паланізаваць. Нам трэба сваю рэлігію, якая не падпарадкоўвалася б ні РПЦ, ні Ватыкану або Варшаве.

У гэтым наш паратунак.

Амаль сем стагоддзяў палякі і маскалі нішчаць самых разумных, самых мужных, самых патрыятычных беларусаў. Выжываюць толькі асьцярожныя. У выніку складаецца нацыя асьцярожных людзей…

АА, НН: Алесь Мікалаевіч, вялікі Вам дзякуй і за гэтае інтэрвю, і за ўсё Вашае жыцьцё…

P.S.

Пасьля таго, як мы выставілі інтэрвю з Алесем Белакозам на нашым сайце, у яго ж узялі інтэрвю і «белсатаўцы».

Першую частку гэтага інтэрвю можна паглядзець тут: http://belsat.eu/be/nasze_programy/episode/m,1620,alies-bielakoz.html

Другую частку тут: http://belsat.eu/be/nasze_programy/episode/m,1640,alies-bielakoz-ch2-pra-larysu-gieniiush-zosku-vieras-maksima-baghdanovicha.html

Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 6)
НАШЫЯ  ЛЮДЗІ

НН: Раскажыце яшчэ, калі можна, пра людзей, якія рабілі беларускую справу разам з Вамі і вартыя, каб іх узгадвалі. Гэта з Вашага досьведу, на Ваша меркаваньне, і найперш не пра тых, каго і так узгадвае, напрыклад, радыё «Свабода» ці іншыя СМІ.

Такі факт цікавы. Прыкладна 1986 год. Званок па тэлефоне ў школу — просяць паклікаць Алеся Мікалаевіча. Я падыходжу. Мне гавораць:

- Заўтра да вас прыедзе камісія ў складзе сакратара райкаму партыі, прадстаўніка ад абкаму партыі і Вас будуць лаяць, што ў Вас фатаграфія Сакрата Яновіча. Я падумаў: «І за што ж мяне лаяць? Што тут такога?» — і нічога не рабіў. Але назаўтра выходжу з будынка (школа была ў трох будынках, але мне пашанцавала, што я меў урок якраз там, дзе быў музей) – пад’ехала «волга» і высаджваюцца сакратар райкаму, адзін незнаёмы чалавек і Вольга Іпатава ад абкаму камсамолу. Відаць, яна і званіла. Я вярнуўся (а ў гэтым жа будынку была і музейная зала), зьняў фатаграфію Сакрата Яновіча і паклаў сабе ў кішэню, а Пысіна і Забэйду-Суміцкага рассунуў і выходжу.

А тыя ўжо каля музея. Заходзяць:

- Почему у Вас здесь так много немецких «касок»?

- Каскі ж гэтыя я павыкідаў, бо ў нас літаратурна-краязнаўчы музей, але гісторык прынёс гэтыя «каскі», дык я іх не выкідаю. Ён напэўна меў на ўвазе, што немцаў таксама многа гінула, бо яны ўсе прабітыя кулямі. Як хочаце, дык мы пакладзем савецкія каскі часоў вайны.

- Нет, не надо.

А прадстаўнік абкаму ўжо стаіць каля таго стэнда, дзе была фатаграфія Сакрата Яновіча (у абкамаўца дакладна было запісана), і кажа:

- А что у вас здесь делает фотографія Сократа Яновіча?

Кажу:

- Ніякай фатаграфіі Сакрата Яновіча там няма, — і працягваю размову з сакратаром райкаму і Вольгай Іпатавай.

- Как же нет? Вот он!

Падыходзім. Вольга Іпатава кажа:

- Гэта Аляксей Пысін.

- Так, значит, вот этот Сакрат Янович!

- Не, — кажу, — гэта Забэйда-Суміцкі.

- А почему вы Забейду-Сумицкого поместили здесь?

- Ведаеце, ён піша, што бацька быў парабкам і яны часта пераязджалі з месца на месца, а дзяцей многа і маці добра не памятае, дзе ён нарадзіўся, але хутчэй за ўсё – у Ваўкавыскім раёне. Дык ён жа наш зямляк. Як не памясьціць земляка з сусьветнай славай?…

Так адбіўся…

Пытаю ў іх:

- Чаму вы так узяліся за Сакрата Яновіча, чым ён вам не падабаецца?

Прадстаўнік абкаму кажа:

- Его исключили из ПОРП (Польская аб’яднаная рабочая партыя. – Рэд.).

Кажу:

- Яго выключылі, але тых, што яго выключалі, таксама ж павыключалі. Так што, можа, яго трэба вярнуць?

Нічога на гэта не адказалі. Але ж не было фатаграфіі Сакрата Яновіча – дык і прычапіцца няма за што. Прадстаўнік абкаму кажа:

- У вас тут всё националистическое и Вы сам националист…

- Чаму?

- Вы па-беларуску гаворыце.

- Дык я ж выкладчык беларускай мовы, і я — беларус!

Сакратар райкама кажа:

- И я белоруска.

Кажу:

- Каб Вы былі беларуска, дык Вы па-беларуску размаўлялі б.

- Нет, я белоруска!

- Дык Вы не ўмееце па-беларуску?

- Умею.

- Каб умелі, то гаварылі б.

Прадстаўнік абкаму таксама кажа, што і ён беларус, і ён умее.

Кажу:

- Не, каб вы ўмелі, то гаварылі б.

І яны… загаварылі па-беларуску.

Выходзім, а ідзе загадчык гаспадаркі. Кажу:

- Канстанцін Сяргеевіч, пабылі дзесяць хвілін у музеі – па-беларуску загаварылі!

Эх, як дзьмухнулі яны ў «волгу» і паехалі!

Дык мне надта спадабалася, што нехта парупіўся папярэдзіць, што будзе такая праверка.

Калі вельмі прыціскалі наш музей, дык Вольга Іпатава зьмясьціла добры артыкул у “Літаратуры і мастацтве” пад псеўданімам “Белязека”. І там музей бараніла. Гэта яе артыкул, бо я пазнаў па тым, што мы гаварылі пад час яе наведваньняў у музей.

НН: Відаць, гэта Вольга Іпатава Вас тады папярэдзіла, ці папрасіла кагосьці Вам пазваніць.

Напэўна. Гэта мяне вельмі на духу падняло, што я не адзін. Я меў магчымасьць падрыхтавацца. Каб ня гэта, дык прыехалі б, сказалі: “Каго вы прапагандуеце? Зачыніць музей!” А так не было да чаго прычапіцца.

Аднойчы быў З’езд беларусаў сьвету. Карэспандэнты бяруць інтэрвю — наладзілася невялікая прэсканферэнцыя. Хто з удзельнікаў з’езду хацеў, засталіся на гэтай прэсканферэнцыі. І я застаўся. Прыехалі мы пасьля прэсканферэнцыі. Што цікава, я на З’ездзе беларусаў сьвету ведаю амаль усіх людзей: у музей усе прыязджалі, усе мне знаёмыя. А тут зайшлі ў залу, дзе частуюць – нікога знаёмага. Там усе іншыя людзі: абы хто і абы скуль. І ўсе месцы занятыя. А нас прыехала аўтобусаў тры — і няма куды падзецца. Стаім на двары, чакаем. І Радзім Гарэцкі стаіць з жонкай (ён тады быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі Навук). Ён падыходзіць да мяне і кажа:

- Мы маглі б Вам ад Інстытута геалогіі АН БССР даць калекцыю карысных выкапняў Беларусі. Наша Беларусь вельмі багата карыснымі выкапнямі, і гэта ў музеі варта паказаць.

- Дзякуй Вам! А як гэта зрабіць?

- Прыедзьце калі-небудзь, толькі папярэдзьце мяне. Я падрыхтую.

Я паехаў у Менск. Вядома, папярэдзіў Гарэцкага. Завёў ён мяне да нейкага чалавека, каб той падабраў калекцыю карысных выкапняў. Аказалася, я сам ня ведаў, што Беларусь такая багатая на карысныя выкапні. І калі б мы не будавалі лядовыя палацы, а распрацоўвалі нашы карысныя выкапні, дык мы былі б багацейшай краінай сьвету.

АА: Так, гэта ўладам толькі выгадна казаць, што мы маленькая і бедная еўрапейская краіна. А калі параўнаць тэрыторыі і рэсурсы ўсіх еўрапейскх краін, дык высьветліцца, што мы ўваходзім у першую трэць самых вялікіх і багатых краінаў Еўропы. Атрымліваецца наадварот — вялікая і багатая еўрапейская краіна!

Тая самая драўніна – амаль гектар на душу насельніцтва! Цяжка знайсьці ў сьвеце другую такую краіну! Дык мы ўсё прадаем бярвеньнем, замест таго, каб зрабіць цэлулоідныя заводы, мэблевыя, папяровыя фабрыкі… Лядовыя палацы маглі б быць, але пасьля, а гэта трэба хутчэй рабіць.

Ці, напрыклад, марскія расолы – неабсяжныя запасы. Там уся табліца Мендзялеева. А толькі нядаўна пачалі здабываць ёд і бром.

У нас ёсьць руда алюмінію, а разам з ёй выходзяць добрыя соды.

У нас ёсьць паліўныя сланцы – 11 мільярдаў тон. Эстонцы зь іх робяць салярку, мазут, бензін, а мы – нічога.

У нас велізарныя запасы торфу. Немцы купляюць у нас торф і здабываюць зь яго бензін, салярку, воск, салідол, нават лекі. А мы на палі вывозім.

А той самы крэмень! Калі завезьці яго, напрыклад, у Кувейт, дзе прэсная вада даражэй за нафту, а прывазная вада псуецца. З крэмнем вада не будзе псавацца, будзе лекавая. Завезьці кантэйнер крэменю ў падарунак. Потым яны захочуць купіць. Дык няхай плацяць, даюць нафту нам. А мы пакуль што гэты крэмень выкідаем.

І так бясконца.

Дык я лічу, што Радзім Гарэцкі вельмі моцна дапамог нам у стварэньні гэтага аддзела.

Пімен Панчанка заўсёды падтрымліваў нас на духу, як патрыёт. Спачатку мы зь ім трошкі не сышліся. Ён перакладаў “Цыганы” Пушкіна на беларускую мову і некалькі рускіх зваротаў пакінуў. Вучаніца напісала яму, што гэта не беларускія звароты – ён пакрыўдзіўся. Але потым адышоў, паглядзеў, што робім добрую справу, і стаў вялікім нашым сябрам.

Яго лісты такія, што Валеры Задаля — былы рэдактар гродзенскага абласнога тэлебачаньня — узяў у загаловак радок яго верша пра настаўніц:

“Вы — мае мілыя, вы — мае родныя,

Многа было ў вас крыўды і сьлёз,

Вас пахваліў бы за мову народную

Мудры настаўнік Алесь Белакоз”.

Для мяне гэта была вялікая радасьць, што Панчанка так напісаў!

Янка Брыль таксама настолькі спачуваў мне ў гэтай працы, настолькі ён паважаў наш музей. Праўда… так ні разу і не прыехаў, хаця зьбіраўся.

Зь Нілам Гілевічам (гл. фота) адзін час не знаходзілі паразуменьня: я за тое, каб увесьці мяккі знак, а ён – каб ня ўводзіць. Ён не настаўнік – ён не разумее. Паглядзіце: давучыла настаўніца Лукашэнку, што ён ня мог вымавіць слова “Расія”, казаў “Расыя”. А чаму? Нашыя настаўніцы не вучылі мякка казаць, а, напрыклад, настаўніца суседняй школы вучыла казаць цьвёрда: “снег”, сцяг”. Пытаю ў яе:

- Чаму Вы так вучыце?

- Правіла такое, што сам чорт нагу зломіць. Нашто, каб дзіця памылкі рабіла? Яно гаворыць “снег” – і піша “снег”.

І вось прыходзяць у нашу школу вучні з іншай школы (да нас з чатырох школ прыходзілі) і я першым чынам даю ўрок літаратурнага чытаньня: чытаем верш “Ручэй” Якуба Коласа. Вучань чытае: “спевы”. Кажу:

- Чаму “спевы”? Трэба вымаўляць: “сьпевы”. Скажы: “сьнег”.

- Снег.

- Скажы: “зіма”.

- Зыма.

Адвучылі мяккія зычныя вымаўляць. А мяккасьць нашай мовы – гэта яе прыгажосьць.

Кажу:

- Вывучы гэты верш на памяць. Калі на наступным уроку ты будзеш так сама вымаўляць, я табе пяцёрку не пастаўлю, нават калі ты на “пяць” раскажаш.

І да ўсіх вучняў:

- Дзеткі, пастаўце сабе аловачкам мяккі знак у словах “сьнег”, “сьпевы”…

Выпісвалі мяккія знакі, і праходзіла месяцы два – яны ўжо нармальна адказвалі.

І мне здаецца, што ў нашай школе не знайшлося б такога здрадніка, які б беларускія школы забараніў ці беларускі друк. Хоць былі стукачы і ў нашай школе. Белакоз вёў працу ў адным напрамку, а яны вялі ў супрацьлеглым. Але я задаволены, што ўсё ж я перамагаў.

Караткевіч дапамагаў. Памятаю, у 1982 годзе я намагаўся выдаць кнігу М.Арла, а Гілевіч кажа:

- Каго ж узяць рэдактарам? Я ня маю часу.

Я кажу:

- А каб Караткевіча?

- Каб згадзіўся, дык лепшага рэдактара і ня трэба.

Тэлефаную Караткевічу. Ён кажа:

- Вы ў Менску?

- У Менску.

- Прыходзьце да мяне.

А я заўсёды думаў так, што як я пайду, то забяру ў яго час, а ён, можа, працаваў бы, можа, штосьці напісаў бы за гэты час. Таму я сказаў:

- Выбачайце, але не магу – мой цягнік хутка адходзіць.

І Караткевіч па тэлефоне даў згоду рэдагаваць кнігу М.Арла.

Потым Пяткевіч мне кажа:

- Дзівак Вы. Пісьменьнікі сілкуюцца размовамі зь людзьмі. Ён бы ад Вас многа чаго ўзяў для мастацкай літаратуры. А Вы не заходзілі.

А Караткевіч аднойчы кажа мне па тэлефоне:

- Я ведаю трох Белакозаў. Аднаго – што быў паўстанцкім начальнікам у 1863-м годзе ў Беластоку, гэта Адольф Белакоз. Другі – што са Шварцам выдаваў “Гутарку старога дзеда” на беларускай мове. І трэці – гэта настаўнік з Гудзевіч. То Вы каторы?

- Я настаўнік з Гудзевіч.

- О-о, то Вы прыходзьце да мяне, што ж Вы толькі звоніце.

Вядома, Ларыса Геніюш падтрымлівала духоўна. Часам у нас спрэчкі ўзьнікалі. Часам ёй здавалася, што яна робіць беларускую справу, а мы ня робім. Я кажу:

- Ларыса Антонаўна, выхоўваць дзяцей – гэта ня менш важна, чым пісаць творы для дзяцей ці для дарослых.

Яна і падказвала нам пэўныя рэчы. Я ёй вельмі ўдзячны. І асабліва ўдзячны за тое, што яна той мой разгромны ліст, першапачаткова дасланы да яе, усё ж такі пераслала Машэраву. Я лічыў, што з гэтага нічога добрага не атрымаецца, бо ведаў, чым канчаюцца такія пасылкі, але на гэты раз напэўна гэта дапамагло.

Семяняка Юры – у нейкай ступені наш зямляк (праўда, яго радзіма на Беласточчыне сёньня ўжо ў Польшчы апынулася) – ставіўся вельмі добра да нас. Ён напісаў музыку да верша нашай вучаніцы “Апошні школьны вальс”, за што я яму шчыра ўдзячны. Гэта ня мала.

Аляксей Марачкін і Купава – гэтыя хлопцы падтрымалі мяне з карцінамі. Купляць мы не маглі, а які ж музей, калі няма карцін, няма скульптуры. Дык гэтыя мастакі шмат дапамаглі і пісалі тое, што мы прасілі.

Алесь Ліпень вельмі многа зрабіў для нашага музея.

АА: Ліпень зь вёскі маёй маці, яны зь дзяцінства знаёмыя…

Іваноўскі Дзіма. Дзед яго, Мікалай, быў старшынём Луненскага райкаму КПЗБ, вельмі стойкі чалавек. Сядзеў у турмах: у Картуз-Бярозе, потым у Гродне. Чытаў я яго паказаньні ў архівах: ён гаварыў толькі, што нічога ня ведае, ня чуў, ня бачыў: “Ці ёсьць камуністы, ці няма – ня ведаю, пра такое я ніколі не чуў”.

Яны дамаўляліся не прызнавацца. Бо калі прызнаўся, што ты камуніст, закатуюць да сьмерці, каб выдаў астатніх.

Бацька Дзімы дапамагаў рабіць музей бясплатна. А сам Зьміцер Іваноўскі – мастак – вельмі шмат зрабіў карцін, каб увекавечыць нашы Гудзевічы, за што я яму вельмі ўдзячны.

ЯШЧЭ ПАМОЧНІКІ

А.А. Алесь Мікалаевіч, раскажыце, калі ласка, яшчэ пра тых людзей, якія Вам дапамагалі.

Такіх людзей набярэцца, па мне, дык сотні. Прыходзіць мясцовы чалавек Алёша Пронька, пытае:

- Вам у музей патрэбны кросны?

- Патрэбны.

- А снойніца патрэбна?

- Патрэбна.

- А калаўротак, сукала?

- Патрэбныя.

- А слончык? (так называюць прыладу, у якую ўстаўляюць бойкі) А вітушкі?

- Патрэбныя.

- То прыязджайце забірайце.

Я папрасіў машыну, нагрузілі і прывезлі.

Гэты чалавек часта прыходзіў у музей. Памёр ужо.

Праўда, быў адзін выпадак. Зайшоў я да людзей, якія крышку і сваякі, а жанчына мне кажа:

- Ты, Саша, мусіць, здурнеў – ужо жабраваць пайшоў.

- Не. Я ж не для сябе, я для музея.

- Усё роўна. Вось іншыя настаўнікі ня ходзяць і не жабруюць, а табе трэба?

- Ну, выбачайце, — і пайшоў я з гэтым.

Прайшло, можа, месяц-два, прыходзіць гэтая жанчына:

- Я вось дыван прынесла для музея.

- Дзякуй за дыван.

- Але, можа, дасі сьпісы, дзе напісана, якога я года нараджэньня, бо да пенсіі яшчэ працаваць трэба тры гады.

- Не, сьпісаў такіх мы ня маем і… ня трэба дывана твайго, нясі яго дахаты.

А ёй патрэбныя былі сьпісы са школы з 1940 года, калі запісвалі дзяцей у класы і пісалі, хто якога года нараджэньня. Па іх давалі пенсію. Пасылалі гэтыя сьпісы на эксьпертызу, і суд ім верыў. Праўда, я гэтых сьпісаў тады ня меў. Дык кажу ёй:

- Ніна, ты схадзі да тых, разумных, настаўнікаў, якія ня ходзяць і не жабруюць – хай яны табе памогуць…

Так што не заўсёды ўсё гладка было. Але, дзякуй Богу, неяк пражылося і абышлося…

Звычайна, у нядзелю, у выходны, я вызначаў якую-небудзь вёску і ехаў на ровары – зьбіраў экспанаты. У нядзелю звычайна то дзеці прыязджалі да людзей, то госьці. Заходзіш у хату – выпіваюць, запрашаюць. Я ўзяў сабе такое правіла: пакуль усю вёску ні прайду – ні грама.

Вельмі дапамагаў старшыня райвыканкаму Вашко Ўладзімір Іванавіч. Калі б ня ён – нічога не было б. Ён казаў да старшыні калгасу:

- Мы будзем вам памагаць. Мы дамо грошай калгасу, колькі вам патрэбна, ад райвыканкаму. Дамо рабочых дапамагаць бульбу выбіраць ці летам прышлем, колькі вы скажаце. Дамо матэрыялы, дамо лішніх (звыш плану) сто кубоў лесу, дамо сто тон цэменту зьверх плану. Толькі вы дапамагайце музею.

А старшыня калгасу быў такі, што начальства слухаў. Ён разумеў, чым пагражае няміласьць начальства.

Аднойчы старшыня райвыканкаму мне і кажа:

- Алесь Мікалаевіч, навошта нам дурыцца з гэтым Пронькам, давайце перавядзем яго ў іншае месца, а сюды назначым свайго чалавека.

Адказваю:

- Свайго ці не свайго – але каму гэта хочацца займацца музеем, выдзяляць рэсурсы.

НН: Дык Вы яго яшчэ гэтага старшыню і ратавалі?

Я яшчэ і ратаваў.

Заехаў да Домаша (тады быў старшынём аблвыканкаму), кажу:

- Дайце Проньку заслужанага работніка сельскай гаспадаркі.

- Добра, — запісаў.

Прысвоілі званьне. Заязджаем на паседжаньне апошняй рады абласнога савета – Лукашэнка прыехаў. Выступае Лукашэнка – уручыў яму пасьведчаньне, павіншаваў. Наважыліся ехаць “замочваць”. У іх рафік начальства сабралася і старшыня райвыканкаму нашага. Апалонік кажа:

- Алесь Мікалаевіч, ці ня Вы пастараліся яму “заслужанага”? Бо райвыканкам нічога ня ведае пра гэта, а зь неба яны ж не ўзялі, нехта ж прасіў за яго.

- Не.

А старшыня калгасу пасьля гэтага не дазволіў мне вады ў хату правесьці: у суседа справа – ёсьць, у суседа зьлева – ёсьць, а нам ня можна.

НН: Скажыце, а як Сямён Домаш да Вас ставіўся?

Вельмі добра. І да гэтай пары так. Яму напэўна, вельмі падабалася тое, што я рабіў, але сам ён, можа, надта моцна не хацеў засьвечвацца.

А вось старшыня калгасу чамусьці дрэнна ставіўся. Можа, тут згуляла яшчэ тое, што я сказаў яму аднойчы:

- Паглядзіш, дык усюды палякі – начальнікі. Што тут такое?

Кажа:

- Што Вы! Нават палякі пішуцца беларусамі, бо да беларусаў лепей ставіцца савецкая ўлада.

Тым часам даведваюся потым, што Пронька – паляк. І, відаць, з таго часу ён на мяне меў зуб.

А.А. Так, гэта асноўная тэхналогія перамогі любога этнасу: толькі шляхам арганізацыі і ўзаемападтрымкі – так габрэі выіграюць, палякі. Будзем і мы калісьці…

Вашко Лёнік – сын старшыні райвыканкаму – напісаў недзе ліст. Ня ведаю, куды ён напісаў, але напісаў добра. Бо прыехала старшыня сельсавета:

- Мы Вам правядзем ваду.

- А колькі гэта будзе каштаваць?

- Калгасу – тысяч трыста. МЧС будзе прабіваць пад асфальтам трубу – сто тысяч, а, можа, дзьвесьце.

Неўзабаве ўжо і падвялі ваду.

Дык вось старшыня райвыканкаму Вашко вельмі дапамагаў – дзе толькі мог. Ён не падпарадкоўваўся партыі. Ён першы выйшаў з партыі. Яго выбіралі ў бюро райкаму. Ён кажа:

- Я не хачу.

Гэта ж не было такога, каб старшыня райвыканкаму не хацеў у бюро райкаму партыі.

Яму тэлефануе сакратар райкаму:

- Ты падыдзі да мяне (а кабінеты былі ў адным будынку), абмяркуем такое і такое пытаньне.

Вашко кажа:

- Ты будзеш ісьці на абед, з чацьвёртага паверха спусьцішся на трэці – заходзь і абмяркуем. А то мне падымацца.

Так што многа людзей дапамагала ў гэтай справе. Але былі і такія, што тут ненавідзелі усё. Асабліва прыезджыя рускія. Потым палякі ўжо “раскусілі”. Спачатку яны падтрымлівалі, а потым ксёндз іх настроіў і цяпер…

Мне аднойчы калгасьнік кажа:

- Алесь Мікалаевіч, а Вас ня любяць нашы механізатары.

А за што мяне любіць? Палякі ненавідзяць, бо я выступаю супраць Польшчы. Камуністы ненавідзяць, бо я выступаю супраць камуністаў. Я выступаю супраць русіфікатара папа і кажу яму гэта ў вочы — пра гэта таксама ведаюць. Так хто ж мяне можа любіць?

АА: Я ў свой час адкрыцьцё зрабіў: калі гаворыш праўду – заўсёды будуць ворагі…

Абавязкова.

І яшчэ: калі хтосьці вам зробіць сьвінства, дык стане вашым ворагам. Хоць вы яму даравалі, але ён не даруе вам свайго сьвінства…