nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Адразу мусім папярэдзіць пра некалькі рэчаў. Па-першае, многія, напэўна, ужо здагадаліся, што гаворка пойдзе пра вэрхал вакол г.зв. “Карты паляка”, і падумалі (у адпаведнасьці са знакамітай беларуска-літвінскай культурай і сьціпласьцю – “барані Божа, каб каго не пакрыўдзіць”…): ці не занадта крута гучыць загаловак? Хочам запэўніць: не хвалюйцеся – не занадта. Кожнае слова тут адпавядае форме і зьместу матэрыяла, выкладзенага далей, і надзейна абгрунтаванае – нідзе мы ня выйшлі за сьцяжкі, выстаўленыя апанентамі. Па-другое, пасьля ўзгаданага вэрхалу, які ўсчаўся ў афіцыйных і “незалежных” СМІ РБ з нагоды “карты”, прайшло 11 месяцаў. Часу больш чым дастаткова, каб мог выказацца кожны, хто прэтэндуе на ролю палітычнага лідэра беларускай нацыі – ад Пазьняка, Вячоркі, Мілінкевіча, Шушкевіча да Лябедзькі, Калякіна, Казуліна, іншых. Яны не выказаліся. Дэманстратыўна. Што ж, зноў інтарэсы беларусаў-літвінаў будзем бараніць мы! (хаця, вядома, пытаньне цікавае: як ты хочаш быць лідэрам беларускай нацыі, калі ўхіляешся ад яе справядлівай абароны?). Па-трэцяе, заключны эпізод косаўскіх падзей і асабліва агрэсія Расеі супраць Грузіі, якія адбыліся ў названы прамежак часу, паказалі такія механізмы анэксіі, якія цяпер здольны прымусіць паставіцца сур’ёзней да акцыі польскіх імперскіх колаў нават закаранелых скептыкаў… І апошняе: паколькі гаворка ідзе пра “карту”, мы вырашылі пачаць артыкул з дэманстрацыі мапы беларуска-літвінскіх Заходніх крэсаў. Далей гэтая мапа нам яшчэ прыдасца…
Анджэй Новак - прафэсар Ягелонскага ўніверсітэту, супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, галоўны рэдактар грамадзка-культурнага штодвухмесячніка «ARCANA». Аўтар шэрагу манаграфій (артыкул падаецца паводле http://arche.by/by/8/10/120/).
Узята з kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/21/62937.shtml (у РФ і РБ усе сайты КаўказЦэнтру адкрываюцца толькі праз проксі-сервер)
20 сьнежня г.г. на пашыранай сесіі Мілі Меджліса (Парламента) Татарскага народу была прынята Дэкларацыя аб незалежнасьці Татарстана, тэкст якой падаецца ніжэй. Якія-небудзь дадатковыя каментары беларусам-літвінам, думаем, не патрэбныя.
Рэдакцыя.
Анатоль Сідарэвіч (узята з http://www.arche.by/by/8/40/151)
Падаем артыкул вядомага публіцыста, літаратурнага крытыка, гісторыка, аднаго з заснавальнікаў адноўленай Сацыял-дэмакратычнай Грамады Анатоля Сідарэвіча. Шмат якія думкі (на жаль, ня ўсе), выказаныя ім, пераклікаюцца з тым, пра шматкроць пісалі мы. Што да яго галоўнай высновы пра тое, што “сучасная Расея беларускай дэмакратыі не саюзнік, а сучасная Еўропа – у лепшым разе ненадзейны, хісткі партнёр”, дык яна практычна адзін у адзін паўтарае тое, што ўжо даўно сфармулявана намі ў якасьці Д пр-пу 5. І яшчэ, мы, у адрозьненьне ад аўтара, ужо даўно імкнемся не карыстацца паняткамі “Расея”, “Захад”. Мы імкнемся называць імёны канкрэтных суб’ектаў тых ці іншых грамадска-палітычных працэсаў у Еўропе і сьвеце.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
Ніжэй прыводзяцца гэтыя адказы (з самім зваротам можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2008/10/24/1571). Зьвярніце ўвагу, толькі Міністэрства фінансаў РБ дазволіла сабе парушыць закон і даць адказ сп-ру Беламу не на нармальнай мове. Што ж, час ідзе, а напісанае застаецца… Але ў цэлым прыемна, што ўсе адказы носяць пазітыўны кантэкст.
Ахмад Ічкерыйскі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/10/62722.shtml; цяпер і з тэрыторыі РБ адкрываецца праз проскі-сервер)
Мы выстаўляем гэты артыкул вядомага чачэнскага журналіста з нагоды спаўненьня 14 год змаганьня чачэнскага народу за сваю свабоду і з абсалютнай верай у яго будучую перамогу над расейскім імперскім монстрам. За нашу і Вашу свабоду! (Артукул ілюструюць фотаздымкі разбуранай Чачні, верхні шэраг, і групаў сёньняшніх маджахедаў, ніжні)
Рэдакцыя.
Паводле http://briansk.ru/politics/20081111/187518.html)
11 лістапада ў Маскве адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная праблемам сацыяльнага разьвіцьця “Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”. У яе час было зададзена пытаньне што да народных сходаў, якія адбыліся ў шэрагу раёнаў Бранскай вобласьці. На іх былі прынятыя звароты да мясцовых радаў прыняць рашэньні па далучэньні гэтых раёнаў да Беларусі.
Іна Студзінская (паводле www.svaboda.org/content/Article/1360199.html)
У матэрыяле сп-ні Іны гаворка пойдзе пра другое выданьне кнігі Паўла Севярынца “НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ. Фэнамэналёгія Беларусі”. Паколькі мы ўзялі на сябе абавязак друкаваць усе матэрыялы, прысьвечаныя тэме “Беларуская нацыянальная ідэя”, на якія мы напаткаем, мы гэтую кнігу ўжо даўно выставілі на нашым сайце (пачынаць адсюль http://nashaziamlia.org/2007/07/29/809/). Аднак, вымушаны папярэдзіць нашых наведвальнікаў, каб не сьпяшаліся радавацца – у першай кнізе Севярынца адсутнічае беларускі народ, затое на фоне разнастайных каштоўнасьцяў нашай бацькаўшчыны – Беларусі – шматкроць праслаўляецца… народ габрэйскі. Што гэта азначае, мы дакладна пакуль ня ведаем, але быць пільнымі заклікаем.
Рэдакцыя.
Галіна Арцёменка
Калі праўду казаць, то мой узровень ведаў і блізка не дазваляе мне стаяць з такімі людзьмі як Белы, Лыч, Янка Купала, а не тое што дыскутаваць. І тым не менш, я рызыкну выказаць сваё меркаванне. На днях, выпадкова, напаткала геніальную думку: “Няма больш моцнай улады, чым маральная (духоўная)”. Сапраўды так. Ідэя адраджэння сваёй мовы, культуры, гісторыі, сімвалаў — гэта і ёсць адраджэнне маральнай (духоўнай) улады ў нашым беларускім грамадстве.
“Прастымуляваныя” заявай Ганса Віка, мы вырашылі падаць яшчэ адзін артыкул. У ім распавядаецца, што “ліберальныя эканамічныя рэформы” ў дадатак да ўсяго негатыўнага, што пералічана ў папярэднім матэрыяле, яшчэ, як правіла, і не вядуць да паляпшэньня эканамічнага стану краіны… Пры чым тут Яраслаў Раманчук? — запытаюцца некаторыя (гл. фота). Па-першае, ну, не Лукашэнку ж паказваць – той проста суне галаву ў даўгавую пастку – і ўсё. Што пра яго можна яшчэ сказаць?.. Іншая справа Я.Раманчук. Ён у “аб’яднанай апазіцыі” галоўны прапагандыст радыкальных ліберальных рэформ, яго ўзахлёб прапагандуюць усе “незалежныя” “беларускія” СМІ (г.зн., што “Захад” ужо прызначыў яго міністрам эканомікі ў будучы ўрад Мілінкевіча). Раманчук – гэта запланаваная для Беларусі будучыня. Аднак, тое, на чым настойвае ён, ужо зрабілі ў суседніх краінах розныя бальцаровічы ды чубайсы. Жалосныя вынікі, думаем, вам таксама вядомыя…
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Усе, хто пражыў гадоў па 40 і больш, напэўна маюць у сваіх галовах моцна заселае ўяўленьне аб бальшавіцкай рэвалюцыі (“Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, якая адбылася 7 лістапада 1917 года”), намоўленае бальшавіцкай прапагандай у адпаведнасьці з прыкладна наступнай сьхемай: жылі-былі добрыя дзядзечкі й цётачкі неістотна якой нацыянальнасьці, якія былі вельмі абураныя эксплуатацыяй рабочых і сялян з боку буржуеў-капіталістаў ды розных іншых эксплуататараў. Яны прачыталі “Капітал” К.Маркса, дзе патлумачана, як такая эксплуатацыя адбываецца, і вырашылі зрабіць у Расеі (а затым і ва ўсім сьвеце) рэвалюцыю, каб пабудаваць дзяржаву новага тыпу без эксплуатацыі. Лад, які наважваліся стварыць бальшавікі, зваўся б камунізмам – г.зн. такім, дзе кожны працаваў бы колькі хацеў, а атрымліваў розных дабротаў, колькі жадаў… Але вось недарэчнасьць, за час пабудовы камунізму толькі на тэрыторыі былой Расеі ад іх рук загінула – было расстраляна, закатавана, заморана голадам, закатавана іншым чынам – да 60 мільёнаў чалавек. Так бы мовіць, пабочныя наступствы добрых памкненьняў… Нічога сабе “пабочныя”. З наўмысным, мэтанакіраваным забойствам 60.000.000 людзей нічога ня можа параўнацца! Блякне нават Гітлер! Гэта сатанінскае Злачынства бальшавікоў, якое Лукашэнка адзначае 7 лістапада як дзяржаўнае сьвята (і з гэтай нагоды), мы вырашылі прааналізаваць з крыміналістычных пазіцый. Матэрыялы, пададзеныя вышэй, цалкам абвяргаюць бальшавіцкі міф – казачку для дурняў – і высьвечваюць зусім іншыя прычыны бальшавіцкага Злачынства, іншыя вобразы і мэты злачынцаў, і, што найважней, высьвечваюць сапраўдных заказчыкаў…
Вялікае значэньне для разуменьня зьместу падзей у Расеі, якія мелі месца ў сувязі з бальшавіцкім пераваротам, мае таксама аналіз паводзін краін Антанты, якія, здавалася б, павіны былі быць галоўнымі ворагамі бальшавікоў. Тым больш, што пра першыя пасьлярэвалюцыйныя гады нават Ленін казаў наступнае: “На працягу трох гадоў на тэрыторыі Расеі былі арміі англійская, француская, японская. Няма сумневу, што самага малога напружаньня сілаў гэтых трох дзяржаў было б цалкам дастаткова, каб за некалькі месяцаў атрымаць перамогу над намі” (ПСС, т. 42, с.22). А, можа, правільна сказана ў адной з крыніц (www.volk59.narod.ru/inter14.htm): “Славутай “інтэрвенцыі 14 краін супраць савецкай рэспублікі” проста не было. Задача зьнішчыць бальшавіцкую ўладу шляхам прамых ваенных дзеяньняў ставілася толькі аднойчы – 27 кастрычніка 1918 года францускім прэм’ерам Клемансо. Але і тады высаджаныя на поўдні Украіны і ў Крыме дзьве французскія дывізіі нават не ўступілі ў баявое сутыкненьне з войскамі бальшавікоў”. Вось мы і маем чарговы цікавы факт, які патрабуе разьбіральніцтва. Матэрыял ілюструе бальшавіцкі прапагандысцкі плакат і фота некаторых заходніх паліыткаў (Парыж, 1919 год. Зьлева направа: Лойд-Джордж, В.Арланда, Ж.Клемансо, В.Уільсан).
Рэдакцыя.
Пытаньне аб фінансаваньні бальшавікоў з-за мяжы напярэдадні, падчас і пасля рэвалюцыі 1917 года – гэта яшчэ адно вельмі істотнае пытаньне, аналіз якога можа дапамагчы зразумець сапраўдны зьмест тагачасных падзей. Найбольш шуму ёсьць пра “нямецкія грошы” бальшавікоў. Давайце зь іх і пачнем, ведаючы, аднак, што шум нярэдка робіцца для таго, каб схаваць больш істотныя факты за інфармацыйнай шырмай… (матэрыял ілюстраваны фота Парвуса (Ізраіль Гельфанд; зьлева) і Ганецкага (Якаў Фюрстэнберг)).
Рэдакцыя.
Калі чалавек упершыню знаёміцца з матэрыяламі, у якіх адлюстраваны склад прадстаўнікоў галоўных органаў улады ў першыя дзесяцігоддзі існаваньня СССР (дый яшчэ на фоне таго, што яны выраблялі), усе расповеды пра тое, што бальшавікі былі накіраваныя на ідэю “пабудовы камунізму”, на “сьветлую будучыню ўсяго чалавецтва” і г.д. пачынаюць выглядаць вельмі сумніўнымі. Але толькі пазьней, праз гады, у чалавека цьвёрда замацоўваецца думка, што сапраўды аповеды пра “камунізм” – гэта было ня больш, чым прапагандысцкія міфы, што сапраўдны зьмест падзей хаваецца ў іншым. Таму, калі сумненьні ў праўдзівасьці пададзеных ніжэй зьвестак узьнікнуць і ў нашых чытачоў, прапануем паспрабаваць іх удакладніць. Для нас праўда вышэй за ўсё (у якасьці ілюстрацыі да матэрыялу пададзены фота некаторых бальшавіцкіх дзеячаў тых часоў).
Рэдакцыя.
Паколькі адзначэньне 7 лістапада – даты бальшавіцкага перавароту 1917 года – на ўсёй постсавецкай прасторы (уключна з самой Расеяй!) толькі ў Беларусі ўсё яшчэ адбываецца як Агульнадзяржаўнае сьвята з выходным днём (што, апроч іншага, ганьбіць нас, беларусаў, перад усім сьветам), мы вырашылі працягнуць аналіз феномену бальшавізму. Сёньня мы каротка праінфармуем аб распрацаванай бальшавікамі-НКВДшнікамі сістэме катаваньняў, якая выкарыстоўвалася ў адносінах да, як правіла, абсалютна нявінных людзей. Катаваньні прызначаліся для таго, каб тэрарызаваць грамадства. Тактычная мэта заключалася ў тым, каб арыштаваны сам “прызнаўся” ў неіснуючых “контррэвалюцыйных” думках і дзеньнях. Матэрыял узяты з шэрагу крыніц, якія пададзены ніжэй.
Рэдакцыя.
Аляксандр Якаўлеў – архітэктар кароткай вясны Расеі (паводле www.gulag.ipvnews.org/article20060911.php)
Няма большай подласьці, чым вайна ўлады з дзецьмі з выкарыстаньнем усёй моцы карнага апарату. Абапіраючыся на ўказаньні Палітбюро ЦК, асабіста Леніна і Сталіна, бальшавікі стварылі асаблівую сістэму “апальнага дзяцінства”. Гэтая сістэма мела ў сваім распараджэньні дзіцячыя канцэнтрацыйныя лагеры і калоніі, мабільныя прыёмна-разьмеркавальныя пункты, сьпецыяльныя дзіцячыя дамы і ясьлі. Дзеці павінны былі забыць, хто яны, адкуль родам, хто і дзе іхныя бацькі. Гэта быў асаблівы – дзіцячы ГУЛАГ… (уверсе прапагандысцкі фотаздымак: Сталін і Молатаў на стадыёне “Дынама” ў Маскве прымаюць кветкі ад дзяцей у час фізкультурнага парада).
Паводле www.gulag.ipvnews.org/article20061017.php, скарочана
Аграмадныя лічбы стратаў насельніцтва толькі адной расейскай губерні (240.000 чалавек) красамоўна сьведчаць, што на Тамбоўшчыне ўжо пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны паміж белымі й краснымі распачалася новая грамадзянская вайна. На гэты раз сапраўды народная – паміж сялянамі й ЧК…
Паводле www.gulag.ipvnews.org/article20070225.php, скарочана
Я ўспамінаю сваё дзяцінства, мікалаеўскіх дзядоў і бабуль (так яны сябе называлі, бо нарадзіліся яшчэ пры цару Мікалаі). Я ім чытала кніжкі пра Леніна, пра бальшавікоў, а яны качалі толькі галовамі й казалі: “Ня слухай іх, бо гэта былі бандыты”. Я думала, што яны проста так кажуць. Але калі я даведалася пра іх лёсы, то гэта аказалася самай сапраўднай праўдай. Тое, што рабілі бальшавікі зь людзьмі, нават нельга сабе ўявіць. Галівудскія фільмы жахаў і блізка нельга параўнаць з жудаснымі здзекамі ЧК. Каб ведаць праўду, раю пазнаёміцца з матэрыяламі, якія пададзены на сайце http://www.gulag.ipvnews.org.
Галіна Арцёменка.
Бальшавіцкая імперыя – гэта адна з рэінкарнацый расейскай імперыі. Самы час гэта ўспомніць на Дзяды і на “сьвята” 7 лістапада, паколькі, на жаль, цяперская ўлада ў Беларусі па-ранейшаму ўшаноўвае бальшавікоў.
Рэдакцыя.