
Да кнігі матэрыялаў канферэнцыі (“Беларуская нацыянальная ідэя”. – Мн.: Бел. выд. Тав-ва “Хата”, 2000. – 448 ст.) рэдакцыйнай калегіяй была напісана прадмова, якая, аднак, у само выданьне не ўвайшла. Мы ж лічым яе вельмі важнай часткай канферэнцыі. Нягледзячы на само паняцьце - “прадмова”, напісана яна была пасьля завяршэньня канферэнцыі і канчаткова абагульняе яе вынікі. Дадзеную Прадмову (адсутную ў адпаведным выданьні) мы і падаем у якасьці апошняга матэрыялу, прысьвечанага гэтай знакамітай канферэнцыі.
Рэдакцыя сайта.
Далей »
Надыйшоў час выставіць на наш сайт адзін з апошніх раздзелаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” (Гродна, 18-19 красавіка 1999 г.). Гэта – матэрыялы дыскусіі, якая адбылася ў завяршэньні другога дня працы канферэнцыі, працягвалася дзьве гадзіны і была запісана на магнітафон (выказаліся, часта па некалькі разоў, 20 чалавек). Вядоўцам дыскусіі быў Сямён Домаш. З нагоды варта нагадаць, што гэты чалавек быў старшынём Гродзенскага аблвыканкаму, сьвядома зышоў з гэтай пасады пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі, быў старшынём Каардынацыйнага камітэта “Гродзенская ініцыятыва”, сябрам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ХІІІ скліканьня, у 2001-м годзе быў зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты, але зьняў сваю кандыдатуру на карысьць “адзінага кандыдата ад апазіцыі” Ганчарыка (хаця той выбіўся ў “адзіныя” праз двайное ашуканства). Паводзіны С.Домаша – рэдкі выпадак выключна прыстойных паводзінаў палітыка ў найноўшай беларускай гісторыі… Зьвесткі аб ўдзельніках дыскусіі прыведзены на час правядзеньня канферэнцыі.
Рэдакцыя.
Далей »
Алесь Астроўскі

Гэты артыкул быў пададзены ня толькі ў матэрыялах канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя”, але і пад назвай “Эліта і маса” быў надрукаваны ў №№58-61 газеты “Пагоня” за 1999 год.
Рэдакцыя.
Далей »
Аляксей Саламонаў, Мікалай Бандарук.
Далей »
Аляксей Саламонаў, Мікалай Бандарук.
Далей »
Аляксей Саламонаў, Мікалай Бандарук.
1. Агульная зыходная існасць такой ідэі для любой краіны.
У адным з нашых артыкулаў “Беларуская нацыянальная ідэя як канцэпцыя жыццядзейнасці і развіцця беларускай дзяржавы ў якасці самастойнага звяна ў ланцугу агульначалавечай супольнасці” паказана, што адным з галоўных яе складнікаў з’яўляецца фактар пастаянна ўдасканальванага, рацыянальнага па выніковасці і экалагічнага ў існасці прыродакарыстання з улікам рэгіянальных магчымасцяў краіны і яе нацыянальных асаблівасцяў.
Далей »
Прыступаем да выстаўленьня апошніх артыкулаў раздзела “Праектаваньне будучыні” міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” (Гродна, 18-19 красавіка 1999 года). Аўтар кароткага артыкула, пададзенага ніжэй, Анатоль Едзіновіч прэзентаваў сябе, як жыхар Менску.
Далей »
Аркадзь Блінкоўскі
Табл.1. Нацыянальны склад працаўнікоў дзяржаўных устаноў Беларусі ў 1929 годзе ( %%).

Праблема беларускага нацыянальнага адраджэння, стварэння ўмоваў для паўнавартаснага развіцця нацыі на працягу ХХ ст. вырашалася і вырашаецца ва ўмовах жорсткага супрацьдзеяння імперскіх і вялікадзяржаўных сіл Расіі і СССР, а таксама значнай часткі расійскага і дэнацыяналізаванага насельніцтва Беларусі з ярка выражанай “постсавецкай” ментальнасцю. Аб гэтым яскрава сведчаць вынікі рэферэндумаў, ініцыяваных прэзідэнтам РБ у траўні 1995 і лістападзе 1996 гг., што адначасова раскрывае антынацыянальны характар дзяржаўнай улады сённяшняга дня ў Беларусі.
Далей »
Станіслаў Урбановіч
Відавочным і бясспрэчным сведчанням вельмі працяглага самараспаду вялікай еўраазіяцкай імперыі – Расіі, такім як беззваротны адыход Фінляндыі (Суомі), самастойнасць Польшчы, самастойнасць дзяржаваў Прыбалтыкі, у метраполіі не было ў свой час нададзена належнага значэння. І як вынік – не было і няма адэкватных прагматычных дзеянняў кіраўнічага цэнтру з метраполіі. Замест іх з дапамогай гвалту праводзіўся ўзмоцнены ціск метраполіі на тубыльцаў. Так, была “па просьбе працоўных” ліквідавана Беларуская Народная Рэспубліка, а пасля 17 верасня 1939 г. (пры так званым “паўторным вызваленні”) цэлыя цягнікі спецзавербаваных з Расіі ехалі на “новыя” заходнія землі пад выглядам супрацоўнікаў вельмі высокай кваліфікацыі. У сустрэчным кірунку рухаліся цягнікі з дэпартаванымі “ворагамі народу” і іншымі “шкоднікамі”.
Далей »
Юры Корыкаў
Э.Сміт у сваёй кнізе “Нацыяналізм у 20-м стагоддзі” піша, што нацыяналізм, а гэта значыць увасабленне нацыянальнай ідэі, мае чатыры складнікі: тэрыторыя, на якой жыве народ, культура гэтага народу, дзяржава і, нарэшце, нацыянальная салідарнасць усіх грамадскіх аб’яднанняў.
Далей »
Аляксандр Заранок
Трансфармацыя каланіяльна-камуністычнай краіны ў народную (нацыянальную) прававую дэмакратычную дзяржаву - складаны і працяглы працэс. Ён патрабуе шмат намаганняў, настойлівасці і цярплівасці ад беларускага народу. Дэкаланізацыя павінна ахапіць усе сферы грамадства і палітычнага жыцця і доўжыцца некалькі гадоў.
Далей »
Людміла Курловіч
Сустракаюцца юнак і дзяўчына, кахаюць адзін аднаго. Яны ствараюць сям’ю, часта супраць волі бацькоў. Маладым здаецца, што іх ніхто не разумее, а яны згодны ісці побач цэлае жыццё. Але праходзіць тры месяцы, год, два, і сям’я распадаецца, і нават тады, калі ў ёй з’явіліся дзеці. Чаму? Адказ у большасці выпадкаў: ”Не зышліся характарамі”. Але гэты адказ уключае шмат прычын. Сярод гэтых прычын у Беларусі важнае месца займае жыллёвая праблема, уладкаванне на працу, праблема матэрыяльнага забеспячэння сям’і, канфліктныя ўзаемадачыненні паміж маладымі і бацькамі, алкагалізм. У рэдкіх выпадках сям’я можа існаваць без дапамогі бацькоў.
Далей »
Аляксей Мікуліч
Чарнобыльская трагедыя, экалагічныя катастрофы, хваробы цывілізацыі, урбанізацыя і індустрыялізацыя. Зашмат новых з’яў і здарэнняў у жыцці беларускага народу. Мяняецца яго генафонд, мяняюцца менталітэт і паводзіны. Найцяжэй сёння выжыць простаму чалавеку. Зараз дакладна вядома, што на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях пражывае болей за 1,6 млн. чал., з іх 420 тыс. дзяцей. 4,3 млн. чал. кантактуюць з высокімі (у 2-3 разы вышэй за ПДК) канцэнтрацыямі такіх надзвычай шкодных для здароўя хімічных рэчываў, як фенолы, фармальдэгід, вокіслы серы, дыяксіды і цяжкія металы. З’яўляюцца новыя сацыяльна і экалагічна абумоўленыя хваробы цывілізацыі, назіраецца рост хранічных захворванняў.
Далей »
Максім Пуранок, Валянціна Забароўская
У сённяшні неспрыяльны для існавання беларускай нацыі час глабальных працэсаў знікнення культурных межаў, складанай палітычнай сітуацыі ў краіне і г.д. мы лічым недастатковым развіццё нацыянальнай ідэі ў традыцыйна прынятым на Беларусі разуменні гэтай ідэі. Улічваючы рэальную пагрозу існаванню асновы нацыі - гаранта яе захавання і развіцця дзяржавы, - мэтазгодна распрацоўваць менавіта ДЗЯРЖАЎНА-НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ІДЭЮ, стрыжнем якой будзе ўмацаванне беларускай дзяржавы, што ў сваю чаргу забяспечыць магчымасці ўсебаковай самарэалізацыі нацыі. Пры гэтым дзяржаву мы разумеем не толькі як асноўны інстытут палітычнай сістэмы грамадства, але шырэй - як пэўную тэрыторыю са своеасаблівымі духоўнымі і матэрыяльнымі багаццямі, а нацыю - не проста як гістарычна складзеную ўстойлівую спалучнасць людзей, якая ўзнікла на базе агульнай мовы, культуры, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхалагічнага складу, але як спалучнасць людзей незалежна ад паходжання, веравызнання, адукацыі, месца жыхарства і г.д. з агульнымі пэўна вызначанымі духоўнымі ідэаламі і жыццёвымі мэтамі, акрэсленым жаданнем захавання сваёй непаўторнасці і адасобленасці [у рэдакцыі мы лічым, што абавязковым (!) ядром беларускай нацыі заўсёды павінен быць беларускі народ. – Рэд.]. Пры ўмове стварэння такой ідэі, добра распрацаванай тэарэтычна і выказанай у дасціпнай лаканічнай форме, можна разлічваць на аб’яднанне вакол яе насельніцтва краіны.
Далей »
Зьміцер Абразцоў
Гістоpыя зьяўленьня чалавека на планеце яшчэ зусім маладая. Маладая ў паpаўнаньні з гістоpыяй самой планеты. Маланкавае імгненьне. Але гэтае імгненьне вельмі багатае вопытам, які набыло чалавецтва на шляху свайго pазьвіцьця. Тут было ўсё: жыцьцё асобных людзей і наpодаў, наpаджэньне і скон дзяpжаў і цывілізацый. Усё гэта каштоўны скаpб чалавецтва – ягоны досьвед, які здабываўся заўсёды на вастpыні ляза - паміж жыцьцём і сьмеpцю. Чалавецтву, якое існуе на планеце цяпер, выпала нялёгкая доля - адказнасьць ня толькі за сябе як за жывых істот, але і за ўсіх, хто жыве і хто жыць будзе, за ўсё жывое ў сьвеце, за той бясконцы Дух, які завецца Жыцьцём. Сваю частку гэтай адказнасьці нясем і мы – наpод Белаpусі.
Далей »
Пачынаючы з гэтага артыкула Алеся Астроўскага, рэдакцыя «нашайзямлі.орг» перыядычна будзе выстаўляць матэрыялы, якія былі прадстаўлены на знакамітай навукова-практычный міжнароднай канферэнцыі на тэму «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (канферэнцыя адбылася 18-19 касавіка 1999 г. у Гародні) і апублікаваны ў аднайменным друкаваным выданьні. Літары “кБНІ” абазначаюць: матэрыял належыць да дадзенай канферэнцыі.
Рэдакцыя.
Далей »