Рэдакцыя.
Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Рэдакцыя.
Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.
Рэдакцыя.
З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) — мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.
Алесь Астроўскі
2. Прынцыпы рэалістычнага сьветагляду
Выкарыстоўваючы вышэй запрапанаваныя сімвалы, сутнасьць рэалістычнага сьветагляду можна выказаць формулай: A --> ў —> A, якая азначае, што чалавек імкнецца зрабіць зьмест свайго ўнутранага сьвету максімальна адпаведным, адэкватным зьместу аб’ектыўнай рэчаіснасьці.
Алесь Астроўскі
У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла патлумачана пра два падыходы, выкарыстаньне якіх дазваляе пабудаваць кібернетычную мадэль многіх складаных шматузроўневых сістэм – “эвалюцыйны” і “структурны”. Час паспрабаваць скласьці ўніверсальную мадэль дзяржавы.
Алесь Астроўскі

Мой, як і ўсёй нашай рэдакцыі, адказ вельлерам такі: мэта, а зь ёй і сэнс існаваньня Сьвету заключаюцца ня ў сьмерці, а ў неабмежаваным (практычна неабмежаваным з пазіцый часу жыцьця любога чалавека і ўсяго чалавецтва) прагрэсіўным разьвіцьці (запішам як С пр-п 5а). Прагрэс – гэта ўладкаваньне, упрыгожаньне, ўдасканаленьне, падвышэньне ўзроўню арганізацыі (запішам як С пр-п 5б). Дадзеныя палажэньні патрабуюць адмысловага аналізу і канкрэтызацыі.
Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы — гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.

Калі гаворка ідзе пра манізм і пантэізм – філасофію адзінства Бога і Сьвета – адным з найбольш часта ўзгадваных аўтараў (у сусьветным маштабе) зьяўляецца Тэяр дэ Шардэн. Мы вырашылі пазнаёміцца самі й пазнаёміць вас і з гэтым чалавекам, і зь яго сьветаглядам. Галоўная задача ранейшая – супаставіць наша разуменьне суадносін Сьвета і Бога з тым, якое прапануюць іншыя філосафы. Матэрыял, які падаецца ніжэй, сабраны з наступных крыніц: ru.wikipedia.org; www.gumer.info/bogoslov_Buks/Philos/Spirk/35.php; http://filosof.historic.ru/enc/item/f00/s11/a001116.shtml; http://save-kolbich.livejournal.com/53093.html; http://www.alexandermen.ru/books/tom1/1_pril10.html
Алесь Астроўскі (у якасьці ілюстрацыі да артыкула пададзены фотаздымкі Галактык, якія сутыкаюцца, зробленыя тэлескопам Габла).

Думаю, што гэты артыкул будзе адным з ключавых у фармаваньні Сьветагляднай дактрыны на нашым сайце. У ім вызначаецца наша ўспрыняцьце Сьвету, у якім мы маем гонар жыць, сфармулявана наша разуменьне Бога і зроблена прапанова аб’яднацца рацыяналістам-навукоўцам, якія высока цэняць маральныя каштоўнасьці (апошнія маюць ня толькі рэлігійнае паходжаньне), і веруючым людзям, якія шукаюць апірышча для ўласных маральных каштоўнасьцяў у рамках той ці іншай рэлігіі. Усім нам – змагарам за Дабро прагрэсу – не перамагчы зло дэградацыі, калі не аб’яднацца. Нягледзячы на істотныя сьветаглядныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж людзьмі Ведаў й людзьмі Веры, нас на фоне нарастаючага панаваньня ў сёньняшнім сьвеце сілаў зла аб’ядноўвае нашмат больш, чым падзяляе. І хаця навука грунтуецца на аб’ектыўных фактах, а рэлігія на тых ці іншых аўтарытэрах, кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука. (Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца).
Паводле www.soskin.info/material.php?pokaz=2480
25 вересня 2008 року директор Інституту трансформації суспільства, професор, завідувач кафедри міжнародної економіки та підприємництва Національної академії управління, заступник голови Координаційної ради Громадської ліги Україна — НАТО Олег Соскін провів на сайті ОКІА «Новини Полтавщини» online-відео-конференцію на тему євроатлантичної інтеграції України. Нижче наводимо спілкування учасників online-конференції.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
4. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Хто на чыім баку.
Калі аналізаваць сусьветную рэакцыю, дык атрымліваецца выснова, што на баку крэмлядзяў выступіла фактычна… толькі Куба. Пра іх спадзяваньні на “саюзьнічка” Лукашэнку трэба весьці асобную гаворку (апошні стаіўся і ні гу-гу – робіць выгляд, што з галавой заняты выбарчай кампаніяй у Палатку, сьвета белага ня бачыць…). З-за гэтага вышэйшыя прадстаўнікі палітычнай галіны расейскай імпербюракратыі вымушаны псіхічна падтрымліваць самі сябе. Усё гэта бачна…
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Заключны аналіз, высновы і Дактрынальныя прынцыпы па “кітайскай” тэме.
Рэдакцыя.
Валянцін Лучко (паводле газеты “Пагоня” ад 26 студзеня – 1 лютага 1996 года)
У шасьці выстаўленых частках абранай намі “кітайскай” тэмы прыведзены асноўныя факты. Здавалася б пара рабіць высновы. Але ёсьць людзі, якія ўжо 12 гадоў таму зрабілі прагноз, які застаецца актуальным і сёньня. Зыходзячы з павагі да аўтара і аўтарскага права мы паўтараем адпаведны артыкул.
Рэдакцыя.
Нарошчваньне кітайскай ваеннай моцы – апошні прынцыповы асьпект, які варта разгледзець перад падвядзеньнем канчатковых высноваў па тэме. Адбываецца яно пад прэтэкстам “вострай неабходнасьці” “інтэграваць” Тайвань у Кітай, натуральна… зь кітайскага боку. Пакуль другая кітайскай дзяржава знаходзіцца пад пратэктаратам ЗША. Ці дастаткова моцны гэты пратэктарат? Як доўга ён здольны пратрымацца? Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні становяцца ўсё менш пэўнымі, бо матэрыковыя кітайцы ўжо зразумелі — армія павінна быць ня толькі шматлікай, але і тэхналагічна сучаснай…
Рэдакцыя.
У дадзены фрагмент тэмы мы сабралі матэрыялы, прысьвечаныя дэмаграфічнай і эканамічнай палітыцы Кітаю ў глабальным маштабе. Можна заўважыць, што кітайская імперыякратыя ў апошнія гады кардынальным чынам мяняе прынцыпы сваёй імперскай палітыкі, узбройваецца істотна большай агрэсіўнасьцю. Расея і ЗША ня ведаюць, што рабіць. Артыкулы самых розных па сваіх сьветаглядах асобаў з усёй відавочнасьцю сьведчаць пра гэта.
Рэдакцыя.
Матэрыялы гэтай часткі тэмы прысьвечаныя кітайскаму наступу на Расею. Каб лепш у ім арыентавацца, мы падаем мапу РФ, уключна зь Сібірру і Далёкім Усходам.
Рэдакцыя.
Гэтая частка нашага агляду прысьвечаная кітайскай экспансіі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі (на малюнку ўверсе пазначаныя рознымі адценьнямі жоўтага) і найперш у Сярэднюю Азію (больш цёмнае адценьне). Кітайцы лічаць, што гэта “пустая тэрыторыя” (?!). Тры матэрыялы розных аўтараў, пададзеныя ніжэй, апісваюць сітуацыю з інтэрвалам у год і, як нам падаецца, даволі дакладна апісваюць маштаб і зьмест падзей.
Рэдакцыя.
Аляксей Шырапаеў
У разьвіцьцё нашай галоўнай тэмы – высьвятленьня, як глядзяць на сёньняшнюю сітуацыю ў Расеі разнастайныя рускія дэмакраты, як яе ацэньваюць і што парапануюць – падаем брашуру Аляксея Шырапаева. Мы лічым гэты матэрыял настолькі важным для нас – дэмакратаў беларускіх – што вырашылі пазначыць яго адмысловым сімвалам і ўнясем у адпаведную рубрыку. Паводле lj.rossia.org/users/shiropaev.
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач
Нагадаем. Апошніх восем артыкулаў з фактамі й думкамі, пададзенымі ў іх, былі выстаўленыя для таго, каб найглыбей прааналізаваць падзею “вымушанай праўды”, якой стала абраньне Пуціным Мядзьведзева ў якасьці свайго пераемніка. Давайце падагулім сабранае і паспрабуем удакладніць, у якім стане знаходзіцца расейская імперыя і яе імперыякратыя, а таксама паспрабуем сфармаваць прагноз што да лёсу Беларусі ў бліжэйныя 2-4 гады.
А вось меркаваньне яшчэ аднаго расейскага дэмакрата на конт чарговай крамлёўскай “ракіровачкі”. Ня будзем хаваць, яно вельмі блізкае да нашага. Артыкул належыць аглядальніку інтэрнэт-праекта “Саюз Народных Рухаў РФ” А. Ермалаеву (паводле http://www.snd-su.ru; kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/18/55092.shtml)