У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі - аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя - не злачынцы…
Рэдакцыя.
Далей »
У двух папярэдніх матэрыялах прысутнічаюць цяжкія абвінавачваньні ў бок расейскай ФСБ. Маўляў - гэта злачынная арганізацыя, якая бароніць ня столькі інтарэсы грамадзян Расеі, колькі інтарэсы алігархаў ды купкі крамлёўскіх уладароў. Прадстаўнікі ФСБ забіваюць людзей і скідаюць віну на іншых, арганізуюць з палітычна матываваных прычын маштабныя крывавыя правакацыі ўзроўню Норд-Оста, Беслана, падрываў дамоў зь мірнымі грамадзянамі… Прымаць на веру такія абвінавачваньні можна толькі разам зь вельмі сур’ёзнымі доказамі. Апошнія варта зьбіраць з розных ня зьвязаных паміж сабой крыніц. Ніжэй мы падаем некаторыя меркаваньні й факты, якія пацьвярджаюць матэрыял двух папярэдніх артыкулаў.
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.4. Расейская апазіцыя,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.4.5. Расея,
4.4. Падаем дакумент,
4.8. Важныя сайты,
4.9. Тэрарызм?,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.1. Ідэал.тэрытар. бюракратыі | Сакавік 13, 2010
Падаем яшчэ адзін вялікі дакумент, выданы тэрытарыяльна-імперскім крылом расейскай імперыякратыі й накіраваны супраць яе ж “ліберальнага” крыла. Тэкст і ілюстрацыя да яго (гл. зьлева) кажуць самі за сябе, узятыя адсюль: http://3rm.ru/mainnews/602-vozzvanie-k-russkomu-narodu-k-oficeram-armii-i.html (каб адкрыць, трэба падабраць ананімайзер). Не паддавайцеся пачуцьцю злосьці ці агіды на аўтараў дадзенай інструкцыі-звароту з-за іх імперскага сьветагляду, ігнаруйце іх пазітыўнае стаўленьне да “камуністаў”, расейскага праваслаўя, Сталіна, СССР і да т.п. дзеля таго, каб узяць рацыянальнае зерне. Яно ў тым, што тэрытарыяльныя імперыцы раскрываюць свой сьветагляд і падаюць шмат каштоўных фактаў пра сваіх ворагаў, якія ёсьць ня толькі іхнымі ворагамі.
Рэдакцыя.
Далей »
Рэдакцыя
Час падаць інфармацыю пра другую частку расейскай імперыякратыі - старую тэрытарыяльную. Зрух балансу сілаў у Расеі (паміж новай сіянісцкай і старой класічна маскальскай часткамі расейскай імперскай бюракратыі) у бок першай часткі сёньня зьяўляецца відавочным. У руках алігархаў-сіяністаў знаходзіцца большая доля ўласнасьці, якая ў норме павінна належаць народам Расеі, у т.л. і рускаму, а таксама большая доля прапагандысцкіх рэсурсаў (СМІ) й палітычнай улады. У сваім інтэрвю Дзерыпаска адкрыта кажа (гл. ранейшыя матэрыялы сайта), што яго сёньня турбуе толькі расейская армія, у якой трэба “пачысьціць генералітэт”, і тады “сапраўдная расейская ўлада” (г.зн., ён і такія як ён) можа лічыць, што іх поўнае панаваньне ў Расеі будзе забясьпечана. Да расейскіх імперцаў-шавіністаў у шэрагах арміі нарэшце дайшло, што новыя ўладары Расеі пасьля здушэньня супраціву з боку звычайных грамадзян хутка пачнуць рэзаць, як баранаў, й іх саміх. Яны вырашылі пасупраціўляцца. Яскравым прыкладам пачатку арганізацыі такога супраціву ёсьць дакумент, які падаецца ніжэй. Натуральна, што вельмі многае ў ім мы не падзяляем, але друкуем яго, каб прасьвятліць сітуацыю ў тым пытаньні, якое разьбіраем. Матэрыял ілюструе фота палкоўніка Квачкова, вядомага тым, што ён нібыта спрабаваў забіць Чубайса.
Далей »
Юры Падалка
Выстаўлены ніжэй тэкст належыць чалавеку з прозьвішчам, якое сустракаецца ў беларусаў (гл. фота зьлева). Аднак падае ён сябе, як “рускі праваабаронца”, “веруючы праваслаўны хрысьціянін”, “соцыя-псіхолаг, ігратэхнік-канфліктолаг”. Спадар Падалка выказвае сваё разуменьне таго, як выглядае сёньняшняя расейская апазіцыя. Па сутнасьці, ён гаворыць, што ўся яна, за рэдкім выключэньнем, ёсьць працягам расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім ліберастызаваным выглядзе, паколькі цалкам прасякнута яе агентурай. Не з усімі поглядамі аўтара мы згодныя, але многае, што ён сьцьвярджае, моцна пераклікаецца зь беларускай апазіцыйнай сітуацыяй, падштухоўваючы да пэўных высноў, якія мы, дарэчы, ужо зрабілі - гл. Д пр-п 66… (матэрыял выстаўляецца паводле http://padalko-y-d.livejournal.com/21666.html)
Рэдакцыя.
Далей »
Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (узята з www.ari.ru/doc/?id=3377)
Сёньня мы выстаўляем адзін з артыкулаў рускіх шавіністаў, якія называюць сябе “арыйцамі”. Апошнім часам такое мы робім рэдка. Але ў дадзеным выпадку і тэма, якую мы аналізуем, і погляды аўтараў, якія ў многім супадаюць з нашымі (гл., напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2006/04/07/19; http://nashaziamlia.org/2007/03/03/554), гэтаму паспрыялі.
Рэдакцыя
Далей »
Рэдакцыя (узята з www.russobor.org/index.php?stat=1_570; матэрыял ад 26.09.2008 г.).
Адной са “сьвятых кароў” усіх “лібералаў” (расейскіх у тым ліку), зь якіх напалову складаецца сёньняшняя расейская імперыякратыя, зьяўляецца “свабода слова”. Аднак мы ведаем, што гэта толькі словы (прабачце за каламбур). Удакладніць гэта дапаможа матэрыял-факт, які падаецца ніжэй. Мы яго абралі з-за добрай ілюстратыўнасьці…
Далей »
“The Wall Street Journal”, США (перакладзена з http://kprf.ru/opponents/74654.html)
Год таму здавалася, што вялізныя даўгі Алега Дзерыпаскі робяць яго самай верагоднай ахвярай крызісу з усіх расейскіх магнатаў. Аднак аказалася, што, дзякуючы фінансавай дапамозе Крамля і паслабленьням з боку замежных крэдытораў, у яго, відаць, атрымаецца захаваць большую частку сваёй вялізнай імперыі.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
3.4.6. Цэнтр. і Сярэд. Азія,
4.8. Важныя сайты,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Сакавік 2, 2010
Рэдакцыя
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта - алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска - узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна - даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Ва ўсіх артыкулах, выстаўленых за апошнія два тыдні на нашым сайце і прысьвечаных аналізу расейскай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, гэтая рэчаіснасьць апісваецца з розных пазіцый. Замежныя аўтары (Райтшустэр, Кэмерон) выказваюць свае расчараваньні з нагоды адсутнасьці ліберальных зьмен у Расеі, правалу сваіх спадзяваньняў на Мядзьведзева (аказвацца, усё ж спадзяваліся…). Расейскія праваабаронцы і лібералы (Бонэр, Букоўскі, Арлоў, Іларыёнаў, Каспараў, Навадворская, Кавалёў ды іншыя) паказваюць, наколькі здэградаваў імперскі рэжым у сваёй злачыннай сутнасьці й мягка намякаюць, што гэта адбылося не без патуральніцтва з боку краін “цывілізаванага дэмакратычнага” Захаду… Малады кіна-дакументаліст Сідзельнікаў, ведаючы, што галоўны вораг нармальнага жыцьця людзей у Расеі - расейская бюракратыя, яшчэ спадзяецца знайсьці рэцэпт, каб сітуацыю выправіць. Затое больш дасьведчаны і глыбокі Стругацкі тлумачыць, што вяртаньне ў застойна-агрэсіўны “савок” - гэта ўсур’ёз і надоўга.
Далей »
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
3.4. Украіна,
3.4.1. Польшча,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.4. Падаем дакумент,
4.8. Важныя сайты,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Сакавік 1, 2010
Заява Палітвыканкаму УА “Свабода” (паводле www.svoboda.org.ua/diyalnist/komentari/013898)

Дзякуючы падказцы аднаго з нашых чытачоў, выстаўляем важную заяву Усеўкраінскага аб’яднаньня “Свабода” з нагоды вартага жалю рашэньня Еўрапарламенту. Раім нашым чытачам зьвярнуць увагу, наколькі блізкім ёсьць разуменьне як сёньняшніх, так і гістарычных падзей намі - беларусамі-літвінамі - і сапраўднымі ўкраінскімі дэмакратамі.
Рэдакцыя.
Далей »
Паводле http://www.svaboda.org/content/article/1969594.html
У сваёй учорашняй рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў і заклікаў перагледзець рашэньне былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі надаць званьне Героя Украіны кіраўніку Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру. Заклік адмяніць адпаведны ўказ Юшчанкі “зьяўляецца прыкрым элемэнтам прынятай учора Еўрапарламентам рэзалюцыі”. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў старшыня Камітэту ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк.
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
3.4.1. Польшча,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.5. Ідэал.шавіністыч. | Люты 24, 2010
Рэдакцыя.
Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “калі да 1 студзеня 2010 г. акцыя з польскай “картай” ня будзе спынена і адмененая, польскія імпер-шавіністы будуць аб’яўлены намі чарговым (№4) ворагам нашага беларуска-літвінскага народу (гл. месца, падрыхтаванае пад Д пр-п 112б). Прааналізаваць, як выглядае сітуацыя ў дадзеным пытаньні, і выканаць сваё абяцаньне мы зьбіраліся адразу пасьля завяршэньня аналізу актуальнага стану расейскай імперыякратыі, які мы робім цяпер. Аднак так складаюцца абставіны, што мы вымушаны перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі, каб выканаць сваё абяцаньне што да польскіх імперыялістаў ужо зараз.
Далей »
Аляксей Шырапаеў (узята з http://shiropaev.livejournal.com/41689.html)

Іван Жахлівы - фігура матрычная. Менавіта ён перадвызначыў «нашае ўсё»: тып дзяржавы, характар яе ўзаемаадносінаў з народам, са зьнешнім сьветам і нават «з Богам». Калі і можна казаць пра «бацьку-заснавальніка” Расеі, які заклаў усе яе культурна-дзяржаўныя параметры, то гэта, вядома ж, Іван Жахлівы. Спрэчка аб Грозным - гэта спрэчка аб самой Расеі, аб яе каштоўнасьцях і сэнсах. Гэта спрэчка аб нашым мінулым, цяперашнім і, галоўнае - нашай будучыні.
Далей »
Барыс Стамахін (http://lj.rossia.org/users/stomahin/44187.html#cutid1)
У канцы прэзентацыі дыяпазону думак пра тое, што адбываецца ў сёньняшняй Расеі, выстаўляем два апошнія артыкулы. Першы зь іх, дадзены, належыць Б.Стамахіну – расейскаму радыкальнаму лібералу, які, відаць, прызначаны замяніць небезьвядомую В.Навадворскую. Мы, вядома, паважаем гэтага чалавека за мужнасьць, але лічым яго пазіцыю (перакладваньне ўсёй віны за злачынствы “Расеі” на яе звычайных жыхароў) малапрадуктыўнай. І на Захадзе сёньня абсалютная большасьць людзей застаецца абыякавай да трагедыяў чачэнскага ды іншых народаў (у тым ліку абыякавымі да будучага лёсу сваіх дзяцей), і ў Расеі быў час (напрыклад, у першую чачэнскую), калі людзі актыўна пратэставалі. Не ў саўку справа, ён ёсьць паўсюль і масава. Ён – заўсёдны аб’ект гісторыі, чым і вызначаецца яго другаснае значэньне. Справа заўсёды ў кіраўніцтве. Другую палову артыкула Стамахіна, прысьвечаную аналізу расейскай апазіцыі, мы прымаем без асаблівых пярэчаньняў. Артыкул А.Шырапаева, які будзе выстаўлены наступным, нам падаецца менш супярэчлівым.
Рэдакцыя.
Далей »
Падаецца паводле http://newsru.com/russia/20feb2010/memo.html

Расейскія ўлады павінны сур’ёзна паставіцца да высноваў міжнароднага дакладу, у якім гаворыцца пра існаваньне сакрэтных турмаў на Паўночным Каўказе. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алега Арлова (гл. фота ўверсе зьлева). “Улады РФ лічаць за лепшае не ліквідаваць беззаконьне, а па-ранейшаму адмаўляць відавочныя для ўсіх рэчы“, - заяўляе ён.
Далей »
Зварот. Пераклад зь Le Monde (паводле www.lemonde.fr/opinions/article/2010/02/18/m-poutine-muselle-les-libertes_1307884_3232)

У дадзеным і наступным матэрыялах падаюцца ацэнкі актуальнай расейскай і ваколрасейскай сітуацыі з боку г.зв. праваабаронцаў і апазіцыйных палітыкаў ліберальнага гатунку.
Рэдакцыя.
Далей »
Арсені Несьцераў
Пададзены ніжэй артыкул яшчэ аднаго расейца ёсьць трохі мутны, але прэзентуе цікавыя развагі, у многім больш глыбокія за папярэднія. У прыватнасьці, аўтар прапануе падзяліць расейскую “эліту” на эканамічную і палітычную “эліты”. На грунце ўзаемаадносін паміж імі (дзе эканамічнай эліце, па аўтару, адводзіцца галоўная роля) ён робіць свой аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў расейскай імперыі й прагноз разьвіцьця падзей. Аўтар таксама выдатна нагадвае, што ёсьць такое рэвалюцыйная сітуацыя, якая можа рэальна забясьпечыць істотныя грамадска-палітычныя зьмены. Ён таксама зьвяртае ўвагу на крыніцы фінансаваньня рэвалюцый 1917 і 1991 гг. у Расеі, празрыста намякаючы на іх заакіянскае месцазнаходжаньне. Для павелічэньня яснасьці матэрыяла мы тое-сёе ў тэксьце скарацілі, а тое-сёе дазволілі сабе ўдакладніць (узята з http://forum-msk.org/material/politic/2414996.html).
Рэдакцыя.
Далей »
Інтэрвю Івана Сідзельнікава - рэжысёра-дакументаліста, кіраўніка Інстытута альтэрнатыўных тэхналогій (паводле vkrizis.ru/news.php?news=1565&type=rus&rub=anal; скарочана)
- Што значыць «Расея стамілася»?
- Пасля распаду савецкага блоку наша краіна апынулася ў сьвеце адкрытых межаў і глабальнай рынкавай эканомікі. Правілы гульні й паводзінаў тут пакуль што пішуць іншыя гульцы, яны ж - іх стала парушаюць, а мы - спрабуем падстроіцца, а не зьмяніць гэтыя правілы пад свае інтарэсы. Гэта з аднаго боку.
Далей »
Інтэрвю Барыса Стругацкага “Новай газеце”. Ітэрвюэр – Барыс Вішнеўскі (узята з leicacit.livejournal.com/165809)
- Барыс Натанавіч, 2009 год скончыўся цэлай серыяй катастроф: аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС, «Неўскі экспрэс», пажар у Пермі … Выпадковасьць? Або пачаў развальвацца міф аб «пуцінскім дабрабыце» і «пуцінскім цудзе»?
- Ідзе даўно ўжо прадказаная серыя тэхнагенных катастроф - вынік безнадзейнай зношанасьці «матчасткі», чыніць якую нецікава і нявыгадна нікому. «Дзяржава заплаціць». Выродлівае спараджэньне пераходу ад сьпелага сацыялізму да «чырвонага» капіталізму: уласнасьць, пенкі зь якой здымае начальнік (ня ўласьнік, а менавіта начальнік - прызначаны бюракрат), а страты пакрывае дзяржава (іншы бюракрат) [падмена: старты пакрывае… народ! – Рэд.].
Далей »
Фрэйзер Кэмерон - дырэктар Цэнтра “Еўразьвяз-Расея”, незалежнага інфармацыйнага рэсурса па Расеі (узята з www.nytimes.com/2010/02/11/opinion/11iht-edcameron; перакладзена ў рэдакцыі)
Прэзідэнт РФ Дзьмітры Мядзведзеў публічна заявіў, што Расея павінна зьмяніць свой курс, калі ня хоча ў канчатковым выніку стаць краінай трэцяга сьвету. Ігар Шувалаў, першы намесьнік прэм’ер-міністра, нядаўна заявіў інвестарам, што хоць Расея пацярпела з нагоды найгоршай рэцэсіі за 10-годдзе, яна будзе пераўтворана ў “новую краіну” да 2020 года з дапамогай інавацый ды інвестыцый у “людскі капітал”. Ён сказаў, што інвестыцыйны клімат будзе значна палепшапны на працягу года за кошт скарачэньня бюракратычных перашкод і ачышчэньня судовай сістэмы. Праблема заключаецца ў тым, што мы гэта ўжо чулі раней.
Далей »