nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

Мы не выключныя — усе такія, як мы

Лістапад 24, 2011 | Каментары (21)

Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў — наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.

Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны КарпыКалі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як «экспрапрыявалі» збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.

Далей »

“Захапі Ўол-Стрыт” – даўно чаканая архіважная падзея (Д пр-п 130)

Лістапад 23, 2011 | Каментары (6)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Зь сярэдзіны верасьня г.г. (а дакладней, зь 17-га чысла) з ЗША сталі паступаць вельмі цікавыя паведамленьні (дарэчы, іх з-за важнасьці вымушаны былі падаваць нават ліберальныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода”; і гэта нягледзячы на выразны анты-ліберастычны зьмест гэтых паведамленьняў, які, зразумела, хаваўся). Маўляў, у Ню-Ёрку зьявілася група энтузіястаў-дзівакоў (спачатку некалькі дзесяткаў), якія ўсталявалі намёты ў фінансавым цэнтры Ню-Ёрка – паблізу ад Ўол-Стрыт, на плошчы “Дзукоці-парк” на Манхэтэне, і аб’явілі сябе ініцыятарамі стварэньня руху “Захапі (займі, акупуй) Ўол-Стрыт” (Occupy Wall Street). Гэта былі пераважна маладыя людзі, якія прапанавалі арганізавана пратэставаць супраць палітыкі ўладаў, якая праводзіцца ў інтарэсах буйных “міжнародных”, у т.л. фінансавых карпарацый, а не звычайных грамадзян.

Далей »

Выйшла чарговая кніга, прысьвечаная забойству прэзідэнта Польшчы

Лістапад 19, 2011 | Каментары (9)

Дзякуючы сайту kavkazcenter, стала вядома, што “польскі дасьледчык, фатограф, публіцыст Лешэк Шымоўскі” выдаў кнігу пад назвай “Тэракт у Смаленску”. У ёй ён выклаў вынікі больш чым гадовага журналісцкага рассьледаваньня авіякатастрофы, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю пад назвай Катынь-2. Адно зь італьянскіх сеціўных СМІ апублікавала рэцэнзію на кнігу Шымоўскага (гл. http://it.paperblog.com/ma-il-disastro-di-smolensk-fu-davvero-una-disgrazia-685425/). Гэта ня першая кніга на даную тэму за апошнія месяцы, але адна з найбольш канкрэтных і доказных. Таму трохі скарочаны пераклад рэцэнзіі на яе, які дапаўняе раней абнародаваныя факты, мы вырашылі выставіць і ў нас.

Рэдакцыя.

Далей »

Во, прапанова!

Лістапад 16, 2011 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Сёньня некаторыя апазіцыйныя СМІ (гл., напрыклад,  http://www.svaboda.org/content/article/24392593.html; http://www.svaboda.org/content/article/24392133.html) паведамілі, што старшыня Хельсінскай каміі ЗША, кангрэсмэн Крыстафер Сміт, запрапанаваў ініцыяваць абвінавачаньне супраць Лукашэнкі ў Гаазе.

Далей »

Усе агрэсары так рабілі перад агрэсіяй

Лістапад 13, 2011 | Каментары (3)

Янка Базыль

Працягваючы крытычна аналізаваць бездапаможную дзейнасьць цяперашняй “аб’яднанай беларускай дэмапазіцыі”, як і “дапамогу” беларускаму народу з боку “Захаду”, мы вырашылі падаць на нашым сайце артыкул сябры КХП, які піша ў сеціве пад нікам “Янка Базыль” (матэрыял узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2011/11/02/2499, нязначна адрэдагаваны). Многія ацэнкі, якія даюцца ім, супадаюць з нашымі, рэдакцыйнымі. Але ёсьць адрозьненьні. Варта перыядычна зьвяраць нашы аналітычныя гадзіньнікі, каб мы – прыхільнікі сапраўднай беларускай дэмакратыі – маглі бачыць асаблівасьці нашага разуменьня сітуацыі ў Беларусі й вакол яе і спрыяць праз гэта як разьвіцьцю адзін аднаго, так і выніковасьці змаганьня за нашу агульную справу.

Рэдакцыя.

Далей »

У Варшаве ў Дзень незалежнасьці Польшчы адбыўся марш “правых”

Лістапад 12, 2011 | Каментары (6)

Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota;     http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html;      http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772). Іншыя “незалежныя СМІ” – напрыклад, тая ж “Свабода” ці “Наша Ніва” – пра іх прамаўчалі, што само па сабе сімптаматычна. З кароткіх інфармацыйных паведамленьняў, узятых з названых ды іншых крыніц, а таксама фота- і відэаматэрыялаў, мы рэканструявалі агульную карціну і зьмест падзей. Спадзяемся, што пазьней нам удасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, зь якой мы пазнаёмім і вас, нашы чытачы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Заходнікі” пішчом лезуць дапамагаць Лукашэнку і яго цяперцам утрымацца ва ўладзе. Перад імі зачынілі дзьверы, яны — у вокны…

Лістапад 6, 2011 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Мы ўжо, была, думалі, што на доўгі час зачынілі тэму аказаньня “Захадам” істотнай падтрымкі прарасейскаму антынароднаму рэжыму ў Беларусі (гл. папярэдні матэрыял). З-за падзей, якія разгарнуліся на нашай зямлі 19.12. 2010 г. і пазьней, ужо абсалютна ўсім прыстойным людзям стала відавочным, што ў Беларусі няма легітымнай улады, затое буйна квітнее этнацыдна-генацыдная, расейска-імперская, усё больш жорсткая і таталітарная дыктатура. Здавалася, гэта азначае, што “добразычлівы Захад”, які, па словах сваіх шматлікіх прадстаўнікоў, “імкнецца спрыяць усталяваньню дэмакратыі ў Беларусі”, цяпер ужо аўтаматычна спыніць фінансавую падтрымку гэтай дыктатуры. Аргументы ж пра тое, што, маўляў, фінансаваньне “Захадам” цяперцаў “спрыяе лібералізацыі беларусафобскага рэжыму”, што Лукашэнка “вось-вось павернецца тварам на Захад”, адрынутыя канчаткова. Як бы ня так. Эх, якія мы яшчэ недасьведчаныя ў веданьні сілаў, якія вызначаюць сёньня глабальны гістарычны працэс… Спыніць фінансаваньне нелігітымнай дыктатары ў Беларусі паабяцала толькі Нямеччына (гл. папярэдні матэрыял) і некаторыя еўрапейскія банкі (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24373231.html). Дый тое зроблена гэта было аж праз 10 месяцаў пасьля гістарычных сьнежаньскіх падзей 2010 г. і пасьля шматлікіх ультыматыўных зваротаў і пікетаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў краінах Еўразьвязу (гл. перадпапярэдні матэрыял). Іншыя фінансавыя структуры “Захаду” па-ранейшаму гатовыя падтрымліваць этнацыдна-генацыдны рэжым у Беларусі мільярднымі валютнымі ін’екцыямі. Факт гэты настолькі ж ганебны, наколькі варты фіксацыі й аналізу. З фактаў і пачнем.

Далей »

Беларусы пратэстуюць супраць фінансавай падтрымкі “Захадам” цяперскага рэжыму ў Беларусі

Кастрычнік 23, 2011 | Няма каментараў

Сябры рэдакцыі заўсёды лічылі, што фінансавая падтрымка этнацыднага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі як з боку “Расеі”, так і з боку “Захаду” – гэта найперш проста падтрымка гэтага рэжыму. Яе прычына ў тым, што рэжым якраз і мае этнацыдны характар — спачатку адбываецца зьнішчэньне беларускай мовы, гістарычнай памяці, нацыянальнай культуры, а затым чужынцам будзе лягчэй захапіць нашы заводы, нафта-газаправоды, зямлю, лясы, транзітныя шляхі ды іншыя каштоўнасьці беларускага народу. Менавіна таму “ўсходнікі” й “заходнікі” фінансава падтрымліваюць цяперцаў. Ведаюць, што робяць… Але пасьля 19.12.2010 фундаваньне этнацыднага рэжыму ў Беларусі, каб падтрымаць яго на плаву, пачало выглядаць ўжо зусім цынічна. У вялікай колькасьці беларусаў паадчыняліся вочы, а беларусы за мяжой наважыліся нават на серыю акцый пратэсту. Мы вырашылі зафіксаваць гэтыя падзеі і зьвярнуць увагу нашых чытачоў на іх.

Рэдакцыя.

Далей »

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 3: Супрацьстаяньне паміж сьветаглядамі ў наш час)

Чэрвень 3, 2011 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

3. Супрацьстаяньне паміж сьветаглядамі ў наш час

Падчас сьветагляднай эвалюцыі, якая адбывалася ўсю гісторыю чалавецтва, будзе працягвацца і надалей, назіраецца заканамерны пераход ад адной сьветагляднай стадыі да іншай. Але гэта не азначае, што ўсе людзі разам — адначасна ды арганізавана — засвойваюць новы, больш перадавы сьветагляд. Не, мы бачым іншы працэс – паўстаюць і распаўсюджваюцца новыя сьветагляды, састарэлыя адміраюць, але ня ўсе. Некаторыя зь іх мадыфікуюцца і… застаюцца. Многае ў апошнім працэсе залежыць ад таго, якая грамадская роля адводзіцца ўладамі сацыяльным групам, зацікаўленым у тых ці іншых сьветаглядах і прапагадуючым іх. Таму і сёньня перад кожным чалавекам ёсьць шырокі выбар сьветаглядных “акуляраў” (у тым ліку ў нас у Беларусі), зь якога можна выбраць любыя зь іх, апрануць і праз гэтыя “акуляры” глядзець на Сьвет.

Далей »

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 2: Прынцыпы рэалістычнага сьветагляду)

Чэрвень 3, 2011 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

2. Прынцыпы рэалістычнага сьветагляду

Выкарыстоўваючы вышэй запрапанаваныя сімвалы, сутнасьць рэалістычнага сьветагляду можна выказаць формулай:  A --> ў > A,  якая азначае, што чалавек імкнецца зрабіць зьмест свайго ўнутранага сьвету максімальна адпаведным, адэкватным зьместу аб’ектыўнай рэчаіснасьці.

Далей »

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 1: Сьветаглядны прагрэс чалавецтва)

Чэрвень 3, 2011 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі

Пададзены ніжэй матэрыял ўяўляе сабой першае абагульненьне (і абгрунтаваньне) шэрагу прынцыпаў Сьветагляднай дактрыны. Гэтым абумоўлена яго важнасьць. Але праца над ім будзе працягвацца. Тэкст, застаючыся па сваім Е-адрасе, будзе дапаўняцца, удакладняцца (уключаючы зьяўленьне дадатковых аўтараў). Так вырашана зрабіць, і каб працягваць працу сайта і каб адначасна нашы чытачы маглі бачыць яе новыя вынікі.

Рэдакцыя.

Далей »

Які канец Кадафі быў бы карысным

Люты 24, 2011 | Каментары (11)

Глеб Шчарбатаў

Артыкул, які мы падаем ніжэй, узяты з сайта рускіх шавіністаў (гл. http://ari.ru/news/3656/), верагодна, зьвязаных з расейскім ФСБ ці ГРУ (мы пра гэта адкрыта папярэджваем). Але бываюць выпадкі, калі падыдзе нават матэрыял расейскіх “арыйцаў”, каб, не губляючы шмат уласнага часу, адзначыць некаторыя рэчы… Аўтарскі стыль у цэлым захаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

Тайныя спружыны й урокі сьнежаньскай «рэвалюцыі»

Люты 12, 2011 | Каментары (8)

Кастусь  Калiновiч

Нечакана жорсткімі й драматычнымі падзеямі завяршылася чарговая выбарчая «рэвалюцыя» 19 сьнежня ў Менску. Вельмі  стратнымі  вынікі «рэвалюцыі» сталі для ўсіх яе арганізатараў і шматлікіх удзельнікаў. Стратнымі яны сталі й для рэжыму Л. Стратнымі для Беларусі, для Захаду, стратнымі для ўсіх нас. Хто ж выйграў? Чаму так адбылося?

Далей »

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

Люты 10, 2011 | Каментары (23)

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.

Далей »

Як пазьбегчы “афрыканізацыі” замежнай дапамогі для Беларусі

Люты 9, 2011 | Каментары (14)

YK (Яраслаў Крывы)

Пасьля таго, як “Захад” вырашыў “дапамагчы беларускай дэмакратыі” аж на 120 мільёнаў, на гэтыя – будучыя – мільёны, як мухі на ***, пачалі зьлятацца розныя “дэмакраты” як у Беларусі, так і ў замежжы. Натуральна, са сваімі прапановамі. На аднаго такога “дэмакрата” нас вывела радыё “Свабода” (інфармацыя вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2300118.html), якое падала частку яго артыкула, выстаўленага па-англійску. Мы выстаўляем гэты артыкул цалкам у перакладзе на нашу мову (узята адсюль: http://belarusdigest.com/2011/02/07/preventing-africanization-of-foreign-aid-to-belarus/; аўтар падае сябе пад нікам “YK”, у матэрыяле “Свабоды” ён падаецца як Яраслаў Крывы; верагодна, гэта таксама псеўданім). Азнаямленьне з гэтым артыкулам дапамагае даведацца пра шмат з таго, што большасьці з нас малавядомага. Матэрыял ілюструе фота канферэнцыі “доранаў Беларусі ў Варшаве” (на трыбуне бачны Сікорскі, у прэзідыюме – Мілінкевіч; на заднім плане – сьцягі заходніх краін і лозуг “Салідарнасьць зь Беларусьсю”).

Рэдакцыя.

Далей »

Вялікая еўрапейская гара нарадзіла… вялікі пшык з пахам еўра і даляра

Люты 7, 2011 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Прайшло больш за 40 дзён пасьля гістарычных падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі, і пачатак гэтага тыдня прынес зьвесткі пра канчатковую рэакцыю “Эўропы” і ў цэлым “Захаду” на яе. Час фіксіраваць факты для будучага аналізу і высноў. Гэта тым больш важна, што яшчэ ў многіх беларусаў да нядаўняга часу застаецца спадзеў на “Эўропу”, што бачна хаця б на прыкладзе фота зьлева з адназначным сімбалічным зьместам. Мы ж ужо даўно папярэджваем нашых чытачоў што да хлусьлівасьці-крывадушнасьці “Захаду”, паказваем на факты і нават тлумачым іх прычыны. Нас успрымаюць ня ўсе. Але момант ісьціны набліжаецца…

Далей »

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі

Студзень 28, 2011 | Няма каментараў


27 студзеня ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў “The situation in Belarus in the aftermath of the presidential election”. Арыгінал тэкста знаходзіцца тут: http://assembly.coe.int/Mainf.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta11/ERES1790.htm,  — падаецца ніжэй у перакладзе, узятым адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2289493.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Дзьве версіі аднаго інтэрвю

Студзень 24, 2011 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Адразу скажам: мы не зьяўляемся прыхільнікамі Барыса Абрамыча Беразоўскага. І таму што ён былы расейскі алігарх (а гэта значыць, грошы ў яго вялікія і… крадзеныя), і таму што ён зьяўляецца вядомым кампаньёнам Лукашэнкі, і таму што ніколі не бараніў інтарэсы беларускага народу. Але і гэтага чалавека, бывае, карысна паслухаць з мэтай глыбей разабрацца ў сёньняшняй рэчаіснасьці.

Далей »

Ці заклікае Еўрапарламент правесьці ў нас новыя выбары? (+дадатак)

Студзень 21, 2011 | Каментары (3)


На сэсіі Еўрапарламенту ў Страсбуры сёньня была адзінагалосна прынятая рэзалюцыя па Беларусі – самая жорсткая з усіх рэзалюцыяў, якія Еўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі. Падаем ніжэй яе тэкст (асноўная частка ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/2281921.html; ключавы пункт №1 перакладзены з арыгіналу: http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?type=MOTION&reference=P7-RC-2011-0044&language=EN — адрозьніваецца ад перакладу “Свабоды”)

Рэдакцыя.

Далей »

Нашы людзі істотна вырасьлі ў апошні час

Студзень 20, 2011 | Каментары (7)

Рэдакцыя

Чытаючы матэрыялы, прысьвечаныя ацэнцы падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі з боку асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы розных замежных сіл, мы са ўсё большым задавальненьнем знаёмімся і з каментарамі да гэтых матэрыялаў з боку звычайных беларусаў. Бачныя прыкметы выразнага паглыбленьня разуменьня сітуацыі нашымі людзьмі, якое істотна наблізілася да таго, пра што ўжо шмат гадоў пішам мы. Нам невядома, з-за чаго гэта адбываецца — ці з-за таго, што мае эфект наша праца (як і праца тых, хто зьвязаны з нашым сайтам), ці з-за таго, што самі падзеі вакол Крывавай нядзелі многім раскрылі вочы. Магчыма, і тое, і тое. Зрэшты, гэта ня так важна. Важкім ёсьць сам факт істотнага нарастаньня крытычнасьці  стаўленьня да “дэмакратычнага Захаду” і “брацкай Расеі”, як і нарастаючае разуменьне, што дэмакратыю ў Беларусі можа ўсталяваць толькі сам беларускі народ — калі нацэліцца на гэта. Давайце зафіксуем гэты факт.

Далей »

Няўжо гэта ня толькі піяр?!

Студзень 13, 2011 | Каментары (9)

Рэдакцыя.



Сёньня, 12.01.11г., з Захаду прыйшлі дзьве даволі прыемныя навіны. Падаем ніжэй інфармацыю пра іх.

Далей »

Старонка 3 з 3412345...102030...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы