Алесь Астроўскі
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Зь Лявонам Баршчэўскім я пазнаёміўся, і даволі блізка, у другой палове 1990-х. У нас ёсьць нават сумесная кніга: «Палітычная барацьба за незалежнасьць Беларусі ў варунках інфармацыйнага таталітарызму і каляніялізму. — Гародня, Менск, Магілёў. – 1998. – 201 с.». Нядаўна сп-р Лявон даў інтэрвю «Свабодзе», большасьць палажэньняў якога (адкрытых і кантэкстных) я падзяляю. Але ёсьць і спрэчныя. Паколькі наш сайт ідэалагічны – менавіта тое, што спрэчнае, і ёсьць для нас самым цікавым і важным. Пры гэтым ня варта думаць, што маё стаўленьне да сп-ра Лявона неяк пагоршылася. Лічыў і, хутчэй за ўсё, буду лічыць яго чалавекам, які зрабіў і робіць вельмі шмат добрага для нашага народу.
Мы ўжо казалі пра сваё неадназначнае стаўленьне да такіх асоб, як Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Але адносіны – гэта адно, а агульная справа – другое. Паколькі мы перакананыя ў шчырасьці Вячаслава і яго палітычнай праніклівасьці, паколькі пытаньні ён узьняў надзвычай актуальныя і ўсе стратэгічныя моманты мы падзяляем амаль абсалютна, вырашана прадставіць найбольш важныя на наш погляд часткі яго інтэрвю, якое ён даў месяц таму «Свабодзе» пад час он-лайн канферэнцы. Усё, што вялікімі літарамі, выдзелена намі.
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Як паведаміла радыё «Свабода», на днях лідары «аб’яднанай апазіцыі» ў асобах Мілінкевіча і Вячоркі наведалі Еўропу, дзе сустрэліся з шэрагам важных персон (з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу, віцэ-сьпікерамі Эўрапарлямэнту Яцкам Сарыюшам-Вольскім і Эдвардам Макміланам Скотам, з прадстаўнікамі кабінэту гэнэральнага сакратара Рады Эўразьвязу Хавіера Саляны). Аказваецца, задалі яны сабе гэты клопат толькі для таго, каб перад самітам «васьмёркі» ў Пецярбурзе паведаміць вядучым палітыкам Еўропы ЭЛЕМЕНТАРНЫ ТРУІЗМ.
Міністэрства Інфармацыі й Друку ЧРІ павядоміла (у прыватнасьці, праз сайт www.kavkazcenter.com), што ў выніку няроўнага бою з расейскімі бандыцка-тэрарыстычнымі фармаваньнямі, якія незаконна акупуюць тэрыторыю Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, быў забіты 4-ы законны Прэзідэнт ЧРІ Абдул-Халім Садулаеў.
Рэдакцыя сайта nashaziamlia.org з гэтай нагоды выказвае свае спачуваньні родным сп-ра Садулаева, а таксама ўсяму чачэнскаму народу.
Віталь Хромаў
Раней мы ўжо расказалі пра некаторыя пікантныя асаблівасьці біяграфіі будучага патрыярха Рускай Праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦ) мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага Кірыла (Гундзяева), які зараз разам са сваім штучным барытонам рэгулярна мільгае ў «скрыні» з нагоды і без нагоды (http://nashaziamlia.org/2006/06/02/130/#more-130). Але сеціва запоўнена ня менш цікавымі падрабязнасьцямі біяграфіі цяперашняга патрыяха РПЦ Алексія ІІ. Паколькі людзі маюць права на праўду, вырашана прадставіць некаторыя найбольш даставерныя доказы супрацоўніцтва сп-ра Рыдзігера з КГБ.
(прыглядаемся да Захаду — 5)
Рэдакцыя.
Прадстаўляем яшчэ адзін (трэці) погляд на Рускую Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхата (РПЦ МП). На гэты раз аўтар — Андрэй Бачкароў – мае сьветагляд, скажоны ў ліберальны бок. Для такіх людзей уласьціва няўменьне адрозьніваць такія зьявы, як нацыяналізм, шавінізм, імперыялізм; хаатычная (мёртвая) і структураваная (жывая) разнастайнасьць і т.п. Але асаблівасьць бачаньня сітуацыі й такімі людзьмі ў цэлым карысная для нашай скарбонкі ведаў. Артыкул узяты з сайта: www.kavkazcenter.com.
Рэдакцыя.
А вось пункт гледжаньня на РПЦ, падпарадкаваную Маскоўскай патрыярхіі, прадстаўнікоў г.зв. Катакомбнай царквы. Гэтая галіна РПЦ адкалолася ў 1920-я гады (пасьля згодніцкай угоды вышэйшых гіерархаў РПЦ з бальшавіцкім рэжымам), доўгі час падвяргалася ганеньням і таму дзейнічала ў падпольлі. Многія яе прадстаўнікі загінулі ў перыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Катакомбнікі завуць РПЦ (МП) Чырвонай Царквой. Яны бачаць у ёй фармалізацыю служэньня Богу, выпустошваньне сутнасьці свяшчэннадзеяньняў, а значыць, і зьністажэньне ўсёй містычнай часткі рэлігіі. Суцэльны самападман… У пацьверджаньне, прадстаўляем фрагменты кнігі «Трагедия Красной Церкви», выдадзенай у 1992 годзе Багародзічным цэнтрам, блізкім да катакомбнікаў.
Рэдакцыя.
Прадстаўляем вашай увазе погляд на Рускую Праваслаўную Царкву (РПЦ) яшчэ аднаго рускага «нацыяналіста», які пажадаў выступіць у сеціве пад нікам Helgi Yar Chally. Пасыл той жа: як да РПЦ павінны ставіцца мы – беларусы, калі так да яе ставяцца самі рускія… Акрамя таго, папярэджваем, аўтар блытае такія «рэчы», як хрысьціянства, праваслаўе, РПЦ, клер; ідэалогія і палітычная сістэма. Між іншым, гэта чамусьці характэрна для многіх рускіх «нацыяналістаў-імперыялістаў».
Рэдакцыя.
(Дзякуем і запамінаем — 3)
(ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 5,
Дзякуем і запамінаем — 2)
Да Нацыянальнага дня Швэцыі, які адзначаўся 6 чэрвеня, прадпрыемства “Менскі кінавідэапракат” падрыхтавала своеасаблівы «падарунак» – адмовілася прадставіць арганізатарам Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі традыцыйную для такіх выпадкаў пляцоўку –кінатэатр “Перамога”.
Многія былі зьдзіўлены рашэньнем аб’яднацца, здавалася б яшчэ нядаўна двух заклятых ворагаў – Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦМ) і Рускай Праваслаўнай Царквы Замежнай (РПЦЗ). Выстаўляем матэрыял, які аналізуе прычыны гэтага. Ён зроблены на падставе артыкула Аляксандра Міларадавіча, які зьявіўся ў сеціве яшчэ ў 2003 г.
Ад рэдакцыі: Віталь Хромаў, Барыс Керзач.
Паводле Кастуся Бандарука
Прадстаўляем вашай увазе погляд на Рускую Праваслаўную Царкву (РПЦ) аднаго з тэарэтыкаў рускага шавінізму Аляксея Шырапаева. Робім так для таго, каб нас не абвінавацілі ў прадузятасьці. На думку рускіх шавіністаў РПЦ увесь час свайго існаваньня займалася вынішчэньнем нацыянальнай культуры, спрыяла эксплуатацыі рускага народу — заўсёды станавілася на бок прыгнятальнікаў, абслугоўваючы іх інтарэсы… Як да РПЦ павінны ставіцца мы – беларусы, калі так да яе ставяцца самі рускія – вось наш пасыл. Артыкул скарочаны, асабліва на тыя абзацы, дзе прэзентаваліся расісцкія і каляфашыстоўскія погляды.
Рэдакцыя.
Барыс Керзач
Дзеля справядлівасьці нельга не сказаць і пра тыя сродкі, якія выдзяляе Захад на «барацьбу за дэмакратыю» ў Беларусі. Вось некаторыя зьвесткі, атрыманыя з адкрытых крыніц за апошні год.
Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Па даных некаторых інтэрнэт-выданьняў у бюджэце Расеі на 2006 г. прадугледжана выдзяленьне 600 млрд. рублёў (21 млрд.$) на армію і амаль столькі ж — 540 млрд.рублёў (19 млрд.$) — на «дзяржаўную бясьпеку». Для параўнаньня: вайсковы бюджэт ЗША на 2006 г. складае 426 млрд.$, а на “дзяржаўную бясьпеку” будзе патрачана 30 млрд.$. Такім чынам, РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРСКАЯ БЮРАКРАТЫЯ ў гэтым годзе скіравала на барацьбу з уласным грамадствам, а таксама з грамадзянамі Беларусі й іншых краін постсавецкай прасторы (сачэньне, падслухоўваньне; вярбоўка; агентурная дзейнасьць у апазіцыйна-дэмакратычных асяродках, скіраваная на іх дэзарганізацыю; шантаж, катаваньні; атручаньні, забойствы; падаўленьне інтэрнэт-сайтаў й іншых СМІ, якія распаўсюджваюць праўду; распаўсюджваньне няпраўды і г.д., і т.п.) 47% бюджэтных сродкаў, скіраваных на фінансаваньне ўсіх «сілавых структур», а КАЛЯЛІБЕРАЛЬНАЯ ЎЛАДНАЯ ЭЛІТА ЗША — толькі 6,5%. Акрамя таго, сродкі ЗША, хоць й ня будуць дапамагаць сапраўднай беларускай дэмакратыі, дык і шкодзіць амаль ня будуць. З гэтага вынікае, што бюджэт Расеі з’яўляецца сьпецслужбісцкім, і гэты факт несумніўна негатыўна праявіць сябе ў беларускай і сусьветнай палітыцы…
Віталь Хромаў
Выкарыстаньне Рускай праваслаўнай царквы ў мэтах выведкі было «звычайнай практыкай» савецкіх, а сёньня зьяўляецца «звычайнай практыкай» расейскіх сьпецслужбаў.
(вось, гэта іншая справа)
Сёньня ўвечары тэлеканал “Эўраспорт” вёў наўпроставую трансьляцыю тэніснага матчу са знакамітых тэнісных кортаў “Ралан Гарос” у Парыжы. У матчы другога раўнду сустракаліся беларуская спартоўка Анастасія Якімава і вядомая бэльгійская тэнісістка Жусьцін Энэн-Ардэн. Нечакана нават для спэцыялістаў Якімава прабілася ў наступны этап, перайграўшы перад гэтым амэрыканку Джыл Крэйбас у першым коле. І хоць менш вопытная 20-гадовая беларуска сёньня саступіла бэльгійскай зорцы (2:6, 5:7), камэнтатары вельмі высока ацанілі яе прафэсійны ўзровень.
Для тэлезаўзятараў паказальным было тое, што інфармацыя пра Анастасію Якімаву, а таксама лік у гэймах і сэтах, дэманстравалася побач зь БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЬЦЯЖКОМ каля прозьвішча беларускі. Такім чынам, Беларусь на адным з самых прэстыжных тэнісных турніраў была прадстаўленая пад нацыянальна-гістарычным бел-чырвона-белым сьцягам.
Прадстаўнікі беларускай грамады Бэльгіі паведамілі Радыё Свабода, што маюць намер навіраваць КІРАЎНІЦТВУ ТЭЛЕКАНАЛУ “ЭЎРАСПОРТ” ліст з падзякай.
Рэдакцыя «нашайзямлі.орг» зь вялікай радасьцю далучаецца да гэтага.
Паводле сайта http://www.svaboda.org за 1 чэрвеня 2006 г.