Алесь Астроўскі
Падам яшчэ некалькі выпадкаў неабгрунтаванага блакаваньня “Свабодай” маіх, і, як высьвятляецца, ня толькі маіх каментароў (неабгрунтаванага з пазіцыі пошуку ісьціны, абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу).
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Алесь Астроўскі
Падам яшчэ некалькі выпадкаў неабгрунтаванага блакаваньня “Свабодай” маіх, і, як высьвятляецца, ня толькі маіх каментароў (неабгрунтаванага з пазіцыі пошуку ісьціны, абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу).
Алесь Астроўскі
Нечаканым пабочным прадуктам аналізу тэмы магчымага вайсковага перавароту ў Расеі (гл. папярэднія матэрыялы) стала для мяне і сябраў рэдакцыі канчатковае перакананьне ў тым, што радыё “Свабода” (прынамсі, яго беларуская служба) на справе не зацікаўленае ў “пашырэньні інфармацыі й ідэяў”, добрым “інфармаваньні грамадства”, якому даюцца “альтэрнатыўная інфармацыя”, “незалежныя і прафесійныя” веды, у павелічэньні “ўзаемаразуменьня паміж народамі” – г.зн. усяго таго, пра што гаворыцца ў місіі радыё (гл. http://www.svaboda.org/section/About+us/65.html). Заява пра такую “мі́сію”, фанабэрыстыя спасылкі на яе аказаліся чарговым банальным блефам, так распаўсюджаным сёньня. На справе радыё “Свабода” сярод іншага займаецца нечым супрацьлеглым – накіданьнем беларускім грамадзянам сьветаўяўленьняў, выгадных цьмяным сілам, якія за ім стаяць. Такое больш характэрна не для рэсурса, прызначанага праўдзіва інфармаваць грамадства аб падзеях у сьвеце, а для органа прапаганды – таго, што вядомае многім з нас яшчэ з савецкіх часоў, і ад чаго мы – беларусы-літвіны – хочам адысьці як найдалей. Але спачатку факты.
Рэдакцыя
У сеціве працягваецца абмеркаваньне мітынгу вайскоўцаў й іх адмовы праводзіць паўстаньне ў Маскве, верагодна, з-за подкупу і запужваньня. Сайт рускіх шавіністаў Арі.ру правёў абмеркаваньне падзеі, (http://ariru.info/newsline/71/), скіраванае на тое, каб высьвятліць глыбінныя прычыны, з-за якіх расейская армія аказалася няздольнай пастаяць за сябе і чаму яе не падтрымлівае народ. Адзін жыхар Пермі пад нікам “халяўшчык” зрабіў падборку найбольш цікавых выказваньняў грамадзян Расеі пра сваю армію і вайскоўцаў, пра свой народ і ўладу, узятых з вышэй адзначанай крыніцы (гл. http://community.livejournal.com/nationalliberal/643503.html#cutid1). Блогер піша: “такое знарок не прыдумаеш і не падстроіш. «Рускія афіцэры» ва ўсёй прыгажосьці. Я заўсёды ведаў, што яны — сьмецьце, але тут яны самі пацвярджаюць”.
Розныя падзеі, якія адбыліся вакол мітынга 7 лістапада на Паклоннай гары ў Маскве, зьяўляюцца істотнымі крыніцамі інфармацыі пра стан расейскай “патрыятычна-імперскай” апазіцыі. Апошняе ёсьць адной са стратэгічным тэм, па якой мы імкнемся зьбіраць інфармацыю. Таму мы падаем ніжэй напісаны Алегам Дзьмітрыевым артыкул, які па гэтай праблеме (і ў сувязі з узгаданай падзеяй) падаўся нам дастаткова зьмястоўным (артыкул узяты адсюль: ананімайзер + http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/11/10/76402.shtml)
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
7 лістапада ў Маскве адбыўся мітынг дэсантнікаў. Яго вынікі ацаніць адназначна сёньня немагчыма. Галоўнае: арганізатарам не ўдалося сабраць заяўленую колькасьць дэсантнікаў, з-за чаго падзея сенсацыяй ня стала… Адной з прычын такога зыходу на даным этапе вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі стала тое, што напярэдадні Ачалаў усё ж адмовіўся вылучаць палітычныя патрабаваньні – зьняцьце з пасады Сердзюкова, пакінуўшы толькі эканамічныя. З заклікам не ўступаць у канфлікт з міністрам абароны выступіла таксама былое і актуальнае кіраўніцтва ПДВ.
Рэдакцыя.
За погляды чалавека забіваюць не заўсёды. Ці мала ў каго якія погляды… Соцыяпаразітныя ўлады пачынаюць забіваць тады (асабліва лідараў), калі ў апазіцыйна настроеных людзей заканчваецца жаданьне шаптацца па кухнях-курылках, угаворваючы адзін аднаго, і ўзьнікае вострае жаданьне дзейнічаць, а на пачатак – аб’яднацца, арганізавацца. Верагодна, і ў выпадку з адпаведна настроенымі расейскімі генераламі-палкоўнікамі (якія ў іх настроі, чытай папярэдні матэрыял) іх пачалі забіваць найперш па гэтай прычыне. Пра тое, што стымулявала расейскіх імперскіх вайскоўцаў менавіта цяпер пачаць сваю грамадска-палітычную дзейнасьць і што яны плануюць зьдзейсьніць у бліжэйшы час, пойдзе размова ў гэтай частцы данага матэрыялу.
Рэдакцыя.
Натуральна, што такая колькасьць расейскіх генералаў, якія загінулі ў розных абставінах у даволі кароткі й мірны (!) час, ёсьць наўпроставым сьведчаньнем таго, што іх зьнішчаюць. “Адстрэльваюць”, нібы качак. Хто і за што іх забівае? – вось ключавыя пытаньні, на якія варта пашукаць адказ. І знайсьці яго не складана. Трэба ўявіць сабе тых, у каго быў матыў. А для гэтага варта пазнаёміцца са сьветаглядам генералаў-нябожчыкаў, з тым, за што яны змагаліся, каму пераходзілі дарогу, каго аб’яўлялі сваімі ворагамі. Апошнія хутчэй за ўсё і зьяўляюцца рэальнымі заказчыкамі шматлікіх забойстваў высокапастаўленых расейскіх імперскіх вайскоўцаў. З тых вайскоўцаў, якія ўзгадваюцца ў першай частцы данага матэрыялу, зробім невялікую выбарку — пададзім погляды двух чалавек – генералаў Пятрова (на фота зьлева) і Дубава (справа).
Рэдакцыя.
З таго, што прысутнічае ў папярэднім матэрыяле, для нас істотным з’яўляецца тое, што палкоўнік Квачкоў — вядомы апанент Чубайса ды іншых расейскіх алігархаў – падтрымлівае Лукашэнку. Яшчэ больш важным з’яўляецца тое, што Лукашэнка праз афіцыйнае выданьне РБ (!) рэкламуе палкоўніка Квачкова. Але ёсьць і яшчэ больш важкая рэч – гэта веды пра тое, якія сілы ў Расеі прадстаўляе Квачкоў сваёй персонай. Гэтым сілам, іх ідэалогіі й апошнім падзеям вакол іх прысьвечаны даны матэрыял. Пачнем мы з артыкула расейскіх шавіністаў – г.зв. “арыйцаў” — якія своеасабліва абгульваюць тэму гібелі многіх вядомых расейскіх генералаў у апошнія гады.
Рэдакцыя
Нечакана адкрыты матэрыял па тэме, якую мы разглядаем, зьявіўся яшчэ тыдзень таму на сайце радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/2134577.html). Адзін з журналістаў гэтага радыё вырашыў апытаць трох палітолагаў на тэму, ці зьбіраецца Еўразьвяз неяк выкарыстоўваць канфліктную сітуацыю паміж “Беларусьсю” і “Расеяй” у сувязі з будучымі “выбарамі” ў Беларусі. Адказы атрымаліся на дзіва вочараскрывальныя і мозгапрасьвятляльныя літаральна для ўсіх, хто цікавіцца зьместам падзей у Беларусі, а таму асабліва важныя для нас — актывістаў Беларускага дэмакратычнага руху.
Рэдакцыя
Пасьля публічнага пагаршэньня ўзаемаадносін паміж Лу-кам і сёньняшнімі кіраўнікамі Расеі, сімвалічным апафеозам чаго можна лічыць шматсерыйны фільм “Хросны Бацька”, многія “беларускія” афіцыйныя апазіцыянеры пачалі бегаць, скакаць і крычаць, што нарэшце ў гэтых выбарах “Расея дапаможа ім скінуць Лу-ку”. Мы прааналізавалі сітуацыю і першымі заявілі, што “Расея” ўсяго толькі выкарыстоўвае перадвыбарчую слабасьць Лу-кі — у чарговы раз цісьне на яго, каб той перад сваім “пераабраньнем” пабольш здаў “Расеі” каштоўнасьцяў нашага народу (якія яму не належаць), але скідаць яго не зьбіраецца (http://nashaziamlia.org/2010/08/25/3554/#more-3554). Лу-ка расейскай імперыякратыі патрэбны тут як яе ж каштоўны агент. Прыкладна тое ж мы даўно кажам і пра ўзаемадзеяньне “Расеі” і “Захаду” па пытаньні стаўленьня да лёсу Беларусі (гл., напрыклад, http://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747).
Рэдакцыя
Адно з важнейшых дасягненьняў нашай працы – гэта вывядзеньне ў ідэалагічную сьферу паняцьця “аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу”. Калі стала і ўпарта трымаць у галаве і гэтае выслоўе, і асабліва яго зьмест, калі не дазваляць сабе адуважвацца на інфармацыйныя падзеі, прызначаныя для адцягваньня ўвагі ад правоў й інтарэсаў беларусаў на іх уласнай зямлі (напрыклад: “патрэбна лібералізацыя эканомікі”, “патрэбна прыватызацыя”, “свабода СМІ”, “правы чалавека”, “шлях у Еўропу” і да т.п. – гэта з аднаго боку; “без Расеі мы не пражывем”, “патрэбна моцная ўлада”, “чарка і шкварка”, “тры брацкія славянскія народы”, “інтэграцыя”, “Вялікая Расея”, “Саюзная дзяржава” і да т.п. – гэта з другога боку), можна атрымаць сапраўды істоныя вынікі. Мы вырашылі трохі адхіліцца ад логікі працягу тэмы, каб, скарыстаўшыся з фону, створанага папярэднімі матэрыяламі, прадэманстраваць усё азначанае на сьвежых прыкладах.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Тое, што Пуцін, верагодна — буйны карупцыянер [гл. напрыклад, папярэдні артыкул. – Рэд.], зусім не азначае, што Мядзьведзеў, прадстаўнікі яго адміністрацыі, расейскія міністры, армейскія ды іншыя генералы, дэпутаты ўсіх узроўняў, кіраўнікі СМІ, “сьвятары” РПЦ, губернатары ды іншыя чыноўнікі на месцах — лепш. Практычна ўсе расейскія імперыякраты як прадстаўнікі застарэлай соцыяпаразітнай структуры лічаць, што расейская імперыя разам з усімі яе казачнымі багацьцямі прызначана для забесьпячэньня толькі іх казачнага жыцьця. Звычайныя людзі, народы, іх правы й інтарэсы расейскіх імперцаў не хвалююць. А калі хвалююць, дык толькі як нейкі непрыемна-недарэчны, пабочны цяжар — накшталт “што ім тут трэба?”, “адчапіцеся”, “закрыць пытаньне”, “галоўнае, каб было ціха” і г.д. Такое стаўленьне расейскай імперыякратыі да сваіх кіраўнічых абавязкаў (а іншага стаўленьня ў яе і быць ня можа – не для добрага жыцьця людзей імперыі ствараюцца) заканамерна вядзе да дэградацыі “кіруемага” аб’екта. Расейскае грамадства на нашых вачах у чарговы раз спаўзае ў крызіс. Пажары, якія ахапілі Расею – толькі сімвал нарастаньня істотна больш глыбокіх грамадскіх супярэчнасьцяў (як дымок над тарфянікам можа сьведчыць пра глыбіннае гарэньне, якое ў любы момант можа перайсьці ў страшны пажар). Чытачам нашага сайта варта ведаць апошнія факты, якія пра гэта сьведчаць.
У папярэднім матэрыяле была разгледжана праблема сацыяльнага паразітызму, але з большага ў тэарэтычнай плоскасьці. Матэрыялы, якія разьмешчаны ніжэй, а таксама тыя, якія мы плануем выстаўляць у бліжэйшыя дні, можна ўспрымаць, як прыклады канкрэтных соцыяпаразітных праяў, уключаючы апісаньне іх механізмаў і наступстваў. З практычна бясконцай колькасьці такіх прыкладаў, якія можна знайсьці ў сеціве сёньня (што будзе заўтра, мала каму вядома), мы вырашылі сканцэнтравацца найперш на тых, якія закранаюць Беларусь. Першым падаем матэрыял, які датаваны 22 ліпеня г.г. і належыць нейкаму сп-ру Навальнаму (гл. http://navalny.livejournal.com/485080.html). Ці гэтыя матэрыялы ёсьць сьведчаньнем пачатку рэальнага ціска на Пуціна, які мы прагназавалі, ці проста так супала, пакажа будучыня.
Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)
Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым — абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.
Рэдакцыя.
Святкаванне 1000-годдзя першага ўзгадвання наймення Літва паказала, што ўрад сучаснай прыбалтыйскай Рэспублікі Летува і яе грамадскасць блытаюць два розначасавыя гістатычныя назовы – “Літва” ў значэнні Вялікае Княства Літоўскае 13-18 стст. і “Летува” ў значэнні дзяржава аднаго толькі летувіскага народу з 1918 г. – і гэтым самым свядома ўводзяць у зман як свой народ, так і народы свету. Такім чынам урад Летувы праводзіць палітыку двайных стандартаў: самі сябе называюць “летувісамі” новай Рэспублікі “Летува” ХХ-га ст., мову сваю «летувіскай”, але суседнім народам накідаюць называць іх “літоўцамі” як насельнікаў старажытнай Літвы, якія карыстаюцца “літоўскай” мовай. Але ж цяперашнія летувісы гістарычна – гэта жамойць, жамойты, і мова іхная жамойцкая.
18. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ЭЎРОПЕ
Цывілізацыйныя канфлікты ў гісторыі Эўропы – найнебясьпечнейшыя. Злучэньне абшараў, рэлігій, этнічнасьці, розных узроўняў разьвіцьця гаспадаркі, тыпаў натуральнага прыросту і іншых чыньнікаў дае небясьпечны эфэкт выбуху.
6. РЫСЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ЭЎРОПЫ
Цывілізацыя Эўропы сфармавалася ў выніку часапрасторавай трансфармацыі міжземнаморскай цывілізацыі пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, дакладней яе заходняй часткі.
Віталь Куплевіч
УВОДЗІНЫРэдакцыя
Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.
Рэдакцыя.
Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51
Рэдакцыя
Пра тое, што некалькі дзён таму на тэрыторыі Польшчы маштабна адзначалася 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, ведаюць напэўна ўсе чытачы нашага сайта. Але ў гэтай падзеі былі істотныя моманты, інфармацыю пра якія наўрад ці дзе-небудзь можна сустрэць. Між тым, тое, пра што мы паінфармуем ніжэй у сувязі з арганізацыяй і правядзеньнем гэтага мерапрыемства, на наш погляд, павінны ведаць усе беларусы. Бо мае сэнс ведаць сапраўдную рэчаіснасьць, а ня міфы пра яе…