nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3.1. Беларусь. Асобы

100 гадоў першаму ў найноўшай гісторыі зьезду беларусаў-вялікалітвінаў

Красавік 29, 2017 | Каментары (9)

Гадлеўскі, Скірмунт

 

 

7 красавіка  1917 г. (25 сакавіка па старым стылі) у Менску адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Прэ гэту вялікую гістарычную падзею  апавёў Анатоль Сідарэвіч, запісаў Сяргей Мікулевіч (узята адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=188642; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

«У кожным раёне Беларусі ёсьць свае Курапаты», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады

Красавік 24, 2017 | Каментары (10)

Татаранка 1Чым больш злачынныя ўлады, тым больш яны імкнуцца да таго, каб народ ня ведаў сваёй гісторыі. Відаць, таму цяпер у нас, бывае, даходзіць да таго, што некаторыя пачынаюць казаць у пазітыўным ключы пра часы былога СС ці Польшчы… Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка (гл. фота) рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны перыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў (узята адсюль — http://www.svaboda.org/a/28251153.html, нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Толькі Расея зацікаўлена ў дэстабілізацыі Беларусі

Красавік 1, 2017 | Каментары (62)

Царык дубльМы ніколі не спадзяваліся сустрэць сапраўдных герояў у асяроддзі, якое непасрэдна кантактуе зь цяперцамі. Аднак актуальная беларуская гісторыя прыносіць нам і такія сюрпрызы!…  Падаем ніжэй чарговае і яшчэ больш адкрытае інтэрвю аднаго зь кіраўнікаў Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў Юрыя Царыка, якое ён даў журналісту сеціўнага рускамоўнага выданьня “Навіны.бай” Аляксандру Ванковічу (інтэрвю ўзята адсюль: http://naviny.by/article/20170329/1490784362-yuriy-carik-rossiya-edinstvennaya-zainteresovana-v-destabilizacii — і перакладзена на нармальную мову). Інфармацыя, якую агучыў спадар Юры, несумненна нясе яму небясьпеку для жыцьця. Але ён сьвядома пайшоў на гэта, баронячы вышэйшыя інтарэсы – незалежнасьць нашай Вялікалітвы-Беларусі. Пакуль беларускі народ будзе працягваць нараджаць такіх герояў – ён будзе жыць.

Рэдакцыя.

Далей »

Адышлі ў вечнасьць яшчэ два прадстаўнікі нашай нацыянальнай эліты

Снежань 19, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%be%d0%b7-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%b0%d0%ba%d0%be%d1%9e

Далей »

“Сёньня мне сорамна, што я падазраваў беларускамоўных у няшчырасьці”

Ліпень 21, 2016 | Каментары (18)

Рэдакцыя.

Шарамет 1

 

Учора ў Кіеве праз падрыў машыны быў забіты вядомы ў Беларусі, на Расеі і ва Украіне журналіст Павел Шарамет (гл. фота). Спадар Павел быў чалавекам няпростым. Так, разумны. Але ці мала разумнікаў знаходзіцца сёньня на самым нізе сацыяльнай ерархіі? Між тым Шарамет з маладых гадоў і заўсёды быў на версе — займаў высокія пасады, круціўся ў асяроддзі грамадскіх вяршкоў (быў прадстаўлены, а то і сябраваў са знакавымі асобамі пераважна зь ліберальнага лагеру; гл. фота ўнізе).

Далей »

Памерла Вольга Караткевіч

Чэрвень 30, 2016 | Няма каментараў

В.КараткевічПра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст радыё «Свабода» Сяргей Навумчык. Адтуль інфармацыя распаўсюдзілася па іншых беларускіх СМІ (гл, напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=172819).

Вольга Караткевіч скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года. Працавала на Радыё 101.2, у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, радыё «Свабода». Пісала ў «Нашу Ніву».

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала ад раку, але да апошняга сачыла за беларускім жыцьцём, дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва. Яна не дажыла 10 дзён да 44 гадоў.

Сябрам рэдакцыі “НашайЗямлі” пані Вольга запомнілася шчырай адданасьцю беларускай справе. Так, напрыклад, нягледзячы на тое, што яе начальства на радыё “Свабода” ня раіла ёй зьвязвацца з намі, яна ўсё роўна брала ў некаторых з нас інтэрвю (http://nashaziamlia.org/2007/05/16/679/), хаця мы папярэджвалі, што будзем казаць… толькі праўду.

На жаль, працягваюць адыходзіць у вечнасьць лепшыя беларусы-літвіны, затое ўсё добрае, зробленае імі, назаўсёды застаецца сярод жывых…

У чым нашая праўда

Травень 6, 2016 | Каментары (25)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

Далей »

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

Красавік 26, 2016 | Каментары (36)

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) — у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

Далей »

Расейцы злапалі “Джона Сільвера”

Красавік 18, 2016 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Пальчыс 1

 

Як паведаміла “Наша Ніва” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=168711, аўтар — Арцём Гарбацэвіч), на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьявіўся матэрыял, прысьвечаны беларусу, заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікам John Silver. Паводле аўтара, на справе гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс (гл. фота). Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэньні ўкраінска-расейскай мяжы. Маўляў, цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласьці. Чарнасоценцы выклалі фота беларуса, зробленае, відаць, расейскімі сілавікамі. Далей карэспандэнт НН паведамляе наступнае.

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

Красавік 10, 2016 | Каментары (8)

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

У памяць пра сьветлага беларуса Васіля Бязьмена

Красавік 3, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Бязьмен 1аПершая чвэрць 2016 г. адзначылася шэрагам смутных падзей. Пайшлі з жыцьця некалькі асабліва вядомых беларускіх патрыётаў ды іншых заслужаных у змаганьні за сапраўдную дэмакратыю ў Беларусі людей. Так, у дадатак да папярэдняга матэрыяла, прысьвечанага памяці Ніла Гілевіча, можам назваць прозьвішчы Льва Бялевіча – сябры падпольнага Саюзу беларускіх патрыётаў (http://nn.by/?c=ar&i=165924), Валерыя Сядова – актыўнага сябры БНФ, хаця і рускага па нацыянальнасьці (http://www.svaboda.org/content/article/27609196.html). Але мы, як гарадзенцы, хацелі б яшчэ раз узгадаць пра сьціплага ды сьветлага беларуса, які памёр 14 сакавіка г.г. Гаворка пра Васіля Бязьмена (гл. фота).

Далей »

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

Красавік 1, 2016 | Няма каментараў

Гілевіч 129 сакавіка ўвечары пасьля цяжкай хваробы памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданьнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі. Па-за гэтымі тамамі засталося матэрыялу яшчэ на 7 кніг (многія творы паэта былі датаваныя 2012-14 гадамі). Нілу Гілевічу споўнілася 84 гады. Пахаваны ён будзе на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. З нагоды смутнай падзеі выстаўляем матэрыял, прысьвечаны спадару Нілу, які ўзяты з сайта Беларускага Радыё “Рацыя” (адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-nil-gilevich/ — і адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/shto-z-tago-shto-belarus-budze-nezale/).

Рэдакцыя.

Далей »

Сёньня ў Менску пройдзе вечарына памяці Зьмітра Сідаровіча

Кастрычнік 14, 2015 | Няма каментараў

Сідаровіч 

 

 

 

Сёньня 14 кастрычніка 2015 г. у 19.00 ў мескай “Галерыі Ў” адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага музыкі, дзеяча нацыянальнага Адраджэньня Зьмітра Сідаровіча (http://eurobelarus.info/news/society/2015/10/14/sennya-m-nsku-proydze-vecharyna-pamyats-zm-tra-s-darov-cha.html). 2 кастрычніка г.г. яму споўнілася б 50 гадоў.

Далей »

Курапаты: гульня на костках працягваецца

Жнівень 7, 2015 | Каментары (10)

Зьміцер Захарэвіч

Курапаты 1Верагодна, ужо амаль усім вядома, што на ўскрайку Менска ва ўрочышчы Курапаты ў 1930-я гады бальшавікі-камуністы рабілі масавыя расстрэлы цывільных беларускіх грамадзян. У сярэдзіне 2001 году прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі наважыўся зьнішчыць тыя мясьціны, наўмысна пачаўшы пракладку празь іх Менскай кальцавой дарогі. У адказ на гэтую сатанісцкую акцыю 24.08.2001 г. пачалася беспрэцэдэнтная варта ў Курапатах супраць разбурэньня Нацыянальнага некропаля. Беларуская Партыя Свабоды адыгрывала вядучую ролю ў Курапацкім чыне. Тады праз арышты, ціск на працы і па месцы навучаньня, праз спробы АМАПу гвалтоўнымі дзеяньнямі зьнішчыць варту і нават праз спальваньне намёту, у якім жылі валантэры, прайшлі дзясяткі сябраў БПС (цяжка  сумнявацца, што ўсё гэта рабілася бязь ведама Лу-кі). Але, нягледзячы на ўсё ўзгаданае і шмат чаго іншага, Курапацкая варта цягнулася больш за 9 месяцаў і дагэтуль зьяўляецца АДЗІНАЙ перамогай апазіцыі над рэжымам − траса была часткова аднесеная ў бок ад першапачатковага плану яе пракладкі.

Далей »

Беларускамоўнае навучаньне ў гімназіі: “адзінкі” ды “баранкі”

Люты 26, 2015 | Каментары (3)

Яўген Бяласін, Гродна – Беласток – Баранавічы – Вільня — Брэст.  31.12.2014

1.2 

 

 

 

 

 

 

 

У гродзенскай гімназіі №10 дзяўчынцы Сьвятлане і хлопчыку Мікіце (гл. фота зьлева) дзякуючы настойлівасьці бацькоў большасьць прадметаў выкладаюць на беларускай мове. А вось у Баранавічах (на слэнгу журналістаў “Баранкі”) такое “не пракаціла”. І ў Брэсце скрозь расейскамоўныя гімназіі ды ліцэі. Пра гэта, а таксама пра адукацыю беларускай дыяспары ў Беластоку, пра гісторыю пытаньня, прэцэдэнты і накіды вырашэньня чытайце ў рэпартажы.

Далей »

Памёр Генадзь Бураўкін

Травень 31, 2014 | Няма каментараў

 Бураўкін

 

 

Учора раніцай на 78-м годзе жыцьця ў Менску ў сваёй кватэры памёр паэт і грамадска-палітычны дзеяч Генадзь Бураўкін. Прычынай сьмерці стала злаякасная пухліна. Некаторыя сябры нашай рэдакцыі ведалі спадара Генадзя асабіста і могуць засьведчыць, што сваю паэтычную творчасьць ён цаніў больш за ўсе свае іншыя дасягненьні. Ніжэй падаем інфармацыю пра спадара Генадзя, якую мы ўзялі ў асноўным адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129285

Далей »

На вайне як на вайне

Кастрычнік 16, 2013 | Каментары (8)

Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі 

БПСНа  днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць  нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца  “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае — наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў — ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.

Далей »

Памёр прафесар Мікола Крукоўскі

Кастрычнік 2, 2013 | Каментары (11)

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў радыё “Свабода” і газеты “Наша Ніва”)

Крукоўскі 

 

30 верасьня г.г. на 90-м годзе жыцьця ў Менскім шпіталі хуткай дапамогі памёр Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі —  доктар філасофскіх навук, прафесар, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, якія надалі яго імені еўрапейскую вядомасьць. Цырымонія разьвітаньня з прафесарам прайшла сёньня, 2 кастрычніка, у 13:00 у рытуальнай зале морга 9-га клінічнага шпіталя Менска. Адпяваў нябожчыка ўніяцкі сьвятар Яўген Усошын. Над труной быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. У гонар нябожчыка была выстаўлена вайсковая варта —  Крукоўскі быў ветэранам Другой сусьветнай вайны.

Далей »

Барадач, Падгол, Мурашка. Ідэнтыфікацыя 4

Сакавік 4, 2013 | Каментары (11)

Нядаўна ў сеціве разгарэлася цікавая дыскусія паміж некаторымі беларускімі грамадска-палітычнымі дзеячамі, добра вядомымі ў колах, апазіцыйных цяперашняму беларусафобскаму рэжыму. Ініцыятарам яе стаў Уладзімір Падгол, які ў сваім блогу на сайце “Беларускі партызан” зрабіў “ідэнтыфікацыю” Ўладзіміра Барадача (гл. тут: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15434/). У гэтую справу ўмяшаўся Яўген Мурашка, які выказаў сваю порцыю меркаваньняў. І разгарэлася… Паколькі ўзьнятыя ў дыскусіі пытаньні падаліся нам дастаткова важнымі для вырашэньня шэрагу ключавых праблем агульнанацыянальнага маштабу, мы вырашылі ня толькі зафіксаваць пазіцыі бакоў на нашым сайце (пры гэтым нязначна скараціўшы, адрэдагаваўшы матэрыял, тое-сёе пераклаўшы на мову), а і разьвілі тэму. Атрымаўся досыць вялікі матэрыял, які падаецца ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вянок памяці: Сакрат Яновіч

Люты 18, 2013 | Каментары (1)

 

 

Памёр Сакрат Яновіч — адзін з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы, яму было 76 гадоў (падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/transcript/24905552.html).

Далей »

Памёр Мікалай Мельнікаў

Верасень 27, 2012 | Каментары (1)

 

24 верасьня ў Гародні на 89-м годзе жыцьця памёр Мікалай Мельнікаў. Ён, нарадзіўшыся ў 1924 годзе, быў ветэранам Другой Сусьветнай вайны, працаваў выкладчыкам філалогіі ў Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, быў сябрам БСДГ, сябрам Саюза беларускіх пісьменьнікаў, кіраўнком гарадзенскай філіі дэмакратычных ветэранаў Беларусі, стваральнікам у Гародні грамадскага музея Васіля Быкава (гэта адзінае месца, дзе жыхары і госьці горада могуць пазнаёміцца з жыцьцём і творчасьцю знакамітага беларускага пісьменьніка, які пражыў тут шмат гадоў).

Далей »

Старонка 1 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы