Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце http://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.
Галіна Арцёменка
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце http://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.
Галіна Арцёменка
Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Хто яны? Што гэта за людзі? На меркаваньне рэдакцыі, гэта тыя, хто значную частку свайго жыцьця прысьвячае адстойваньню аб’ектыўных інтарэсаў нашага беларуска-літвінскага народу, хто ў гэтай справе ўпарты, нязломны, непадкупны, хто разумны, дасьведчаны і мае здабыткі… Некаторым можа падацца, што такія людзі могуць быць толькі ў нашым уяўленьні, маўляў, яны – ідэальныя, і таму іх… няма. На шчасьце такія людзі сярод беларускага народу ёсьць. Іх цяпер не рэкламуюць, пра іх сёньня не ўзгадваюць СМІ (у т.л. “незалежныя”, “апазіцыйныя”). Таму за справу азнаямленьня нашага народу з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты вырашыла ўзяцца наша рэдакцыя. Самым яскравым прадстаўніком такіх людзей на Гарадзеншчыне сёньня несумненна зьяўляецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. Больш года таму мы, сябры рэдакцыі (далей пазначаныя як АА і НН), пачалі запісваць фрагменты вуснага аповеда Алеся Мікалаевіча пра яго жыцьцё і змаганьне, каб пазнаёміць зь ім вас – нашых чытачоў. Выконваем таксама просьбу Алеся Мікалаевіча і папярэджваем, што пададзены ніжэй тэкст з’яўляецца запісам непасрэднай жывой размовы і таму мае стылістычныя асаблівасьці, характэрныя для вуснай гаворкі… (Усе чорна-белыя ілюстрацыі — фотаздымкі з уласнага архіва спадара Алеся)
Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Заўтра апошні й галоўны дзень галасаваньня па выбарах на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што вынікі будуць сфальшаваныя, што пераможцам будзе аб’яўлены Лукашэнка. Гэты вынік у беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы мы спрагназавалі першымі, яшчэ летам (гл. кароткую серыю матэрыялаў, якая пачынаецца адсюль: http://nashaziamlia.org/2010/08/30/3580/ — і заканчваецца тут: http://nashaziamlia.org/2010/08/31/3590/#more-3590). Больш за тое, мы ня толькі даўно спрагназавалі гэты вынік, але і патлумачылі, чаму так будзе: таму што і “Расея”, і “Захад” вырашылі пакінуць нам Лукашэнку разам зь яго соцыяпаразітнай зграяй цяперцаў. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Мы паставілі апошняе цьверджаньне ў форме пытаньня і патлумачылі, чаму “Расея” і “Захад” так вырашылі. Адказ: таму што Лукашэнка ім выгадны! Бо ён разам зь цяперцамі, каб захаваць уладу, будзе перадаваць нашы каштоўнасьці (найперш уласнасьць, але ня толькі) расейскім і заходнім алігархічным кланам. А толькі гэта і цікавіць расейскую імперастыю ды заходнюю ліберастыю! Аказваецца, Лукашэнка – іх паплечнік! Такая вось іх “дэмакратыя”…, сапраўдны сэнс і сімвал якой ужо даўно пададзены ў адным з нашых артыкулаў (гл. http://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/).
Алесь Астроўскі
Галоўнае, з-за чаго розныя «бенедзікты» могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму не існуе», а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні” (гэты факт прыведзены ў папярэднім матэрыяле), абумоўлена тым, што абсалютная большасьць людзей проста ня ведаюць фактаў ці забыліся пра іх. Так атрымалася, што ў папярэднім матэрыяле мне давялося закранаць праблему сіянізму, апаніруючы ў тым ліку і “бенедзіктам”. Час узгадаць і польскі імперыялізм… 13 лістапада ў Менску, у Палацы мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысьвечаная 600-годдзю Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы і 660-годдзю Вялікага князя Вітаўта. Яе праводзіў аднайменны грамадскі аргкамітэт. На гэтай канферэнцыі адмысловае паведамленьне рабіў і я. Ніжэй падаю яго тэкст.
Рэдакцыя.
Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51
Рэдакцыя.
Мы выходзім з-пад чарговай хвалі тэхнічных праблем і плануем патроху пачынаць выконваць тое, што планавалі й павінны рабіць. На гэты раз падаем матэрыял, падрыхтаваны Галінай Абакунчык пра Кастуся Тарасава, які памёр роўна месяц таму (22 сакавіка) на 70-м годзе жыцьця (падаецца паводле www.svaboda.org/content/transcript/1990831).
Павал Біч
Іван Саланевіч — публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька — школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен — барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе «дыктатурай праваслаўнага сумлення».
Рэдакцыя

Гэтага выбітнага беларуса — на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка — ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.
Рэдакцыя
Пра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.
Павал Біч (кандыдат тэхнічных навук)
Падаем чарговы артыкул нашага цяпер ужо сталага аўтара (гл. іншыя артыкула Паўла Біча на сайце). На гэты раз ён на фоне крытычнага стаўленьня да выказваньняў вядомага філосафа Валянціна Акудовіча (гл.фота 2), які, аказаваецца, як і Ўладзімір Мацкевіч (фота 4), прапануе беларусам стаць “рускамоўнай нацыяй” (цяпер будзем ведаць пра абодвух, разам зь Сямёнам Букчыным, фота 3, якога П.Біч крытыкаваў раней…), падае цікавую і важкую аргументацыю на карысьць нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці. Мяркуем, артыкул будзе карысным усім прыстойным беларусам. Найбольш істотнае мы, як сайт ідэалагічны, дазволілі сабе выдзяліць тоўстым шрыфтам, а асноўныя нашы каментары пакінулі пасьля артыкула.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя
2.
У свой час мы ўжо інфармавалі вас — нашых чытачоў — пра слабасьці Віктара Юшчанкі як палітыка і пра некаторыя яго плюсы на фоне іншых вядомых нам кіраўнікоў (гл., напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2006/11/23/406; nashaziamlia.org/2009/12/18/2843). Сёньня свае ацэнкі 5-гадовага прэзідэнцтва пана Юшчанкі (паколькі яно заканчваецца) прапануюць многія. Мы выбралі найбольш цікавыя на наш погляд матэрыялы і падаем вам.
Анатоль Валахановіч (пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнавец)

Ніжэй мы падаем тры тэксты аўтара, прысьвечаныя жыцьцю і працы вядомага беларускага грамадскага і культурнага дзеяча Анатоля Белага. З радасьцю далучаемся да ўсіх віншаваньняў юбіляру, жадаем здароўя, працягу выніковых працы і змаганьня. З нагоды інфармуем, што 12 сьнежня г.г. у Менску ў Чырвоным касьцёле ў 16 гадзін пачнецца ўрачыстая вечарына, прысьвечаная спадару Анатолю, створаным ім клубу “Спадчына” і Старадарожскаму мастацкаму музею.
Рэдакцыя.
Да нашага папярэдняга артыкула нейкі Ільля даў дастаткова зьневажальны рускамоўны каментар ды яшчэ даслаў спасылку на выступ у фармаце YouTube нейкага самаўлюбёнага тыпа сьпецыфічнага выгляду і з такім жа прозьвішчам (Васерман), які заяўляе, што “беларускай і ўкраінскай моваў… не існуе”; маўляў, “гэта — дыялекты рускай мовы”. Аргументацыя Васермана нікчомная, прыцягнутая за вушы (разумеем, такая была зададзена ўстаноўка яго гаспадарамі; з такім жа посьпехам, было б жаданьне, можна заявіць, што на Зямлі ўвогуле існуе толькі адна мова, паколькі мовы ўсіх народаў сьвету складаюцца са слоў), затое сама падзея мае прынцыповае значэньне. З гэтай нагоды мы часова перапыняем нашы планы і выстаўляем на сайце адзін зь нядаўніх артыкулаў рускіх шавіністаў-імперыялістаў – г.зв. “арыйцаў” (узята з www.ari.ru/doc/?id=3384). Мы добра ведаем, хто яны такія, як, спадзяемся, і нашы чытачы. Але, па-першае, у пададзеным ніжэй артыкуле Г.Шчарбатага ёсьць прынамсі адно вельмі важкае меркаваньне, якое варта цьвёрда засвоіць максімальнай колькасьці беларусаў; а, па-другое, пасьля нашага адказу (у такой форме) мы маем права спадзявацца, што “ільлі” й “васерманы” больш ня будуць сунуць свае насы ў нашы справы. Мы – беларусы, украінцы, летувісы, іншыя народы – як-небудзь самі разьбярэмся і ў сваіх мовах, і ў іншых сваіх каштоўнасьцях ды праблемах…
Рэдакцыя.
Сяргей Высоцкі

Гэтыя словы давялося пачуць яшчэ ў 2006 годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ад аднаго з дзеячаў новага блоку “а ля Мілінкевіч + палітмоладзь”. Маўляў, усё загадзя вядома, аніякіх шанцаў няма, але трэба ўзяць заходнія гранты. Можа, пазьней спатрэбяцца… Аднак, калі не маеш веры і бачыш наперадзе поўны аблом, то навошта бярэш сродкі “на барацьбу”. Гэта ж падман людзей, падстаўленне паплечнікаў. Такія падыходы марнуюць усялякую справу на карню, робяць немагчымым абнаўленне апазіцыі, ператвараюць маладых патрыётаў у цынічных, прадажных палітыканаў. Сёньня гісторыя паўтараецца.
Павал Біч
Мы ў рэдакцыі ўжо даўно аб’явілі галоўным суб’ектам расейскага імперыялізму, ад якога пакутуе наш і шматлікія іншыя народы, расейскую імперскую бюракратыю. У сваёй працы Павел Макаравіч Біч (кандыдат тэхнічных навук, сёньня пенсіянер) па-сутнасьці ўзьнімае дадатковае пытаньне – пра віну непасрэдна рускага народа і рускай інтэлігенцыі ў правядзеньні злачыннай імперскай палітыкі. Крытычнае стаўленьне аўтара да пазіцыі “нашага” Сямёна Букчына рэдакцыя падзяляе. Дробныя ўдакладненьні мы, як звычайна, падалі па ходу тэкста.
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Барыс Керзач
На грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.
Алесь Астроўскі
У папярэдняй частцы гэтага матэрыяла патлумачана пра два падыходы, выкарыстаньне якіх дазваляе пабудаваць кібернетычную мадэль многіх складаных шматузроўневых сістэм – “эвалюцыйны” і “структурны”. Час паспрабаваць скласьці ўніверсальную мадэль дзяржавы.
Алесь Астроўскі

Мой, як і ўсёй нашай рэдакцыі, адказ вельлерам такі: мэта, а зь ёй і сэнс існаваньня Сьвету заключаюцца ня ў сьмерці, а ў неабмежаваным (практычна неабмежаваным з пазіцый часу жыцьця любога чалавека і ўсяго чалавецтва) прагрэсіўным разьвіцьці (запішам як С пр-п 5а). Прагрэс – гэта ўладкаваньне, упрыгожаньне, ўдасканаленьне, падвышэньне ўзроўню арганізацыі (запішам як С пр-п 5б). Дадзеныя палажэньні патрабуюць адмысловага аналізу і канкрэтызацыі.
Алесь Астроўскі
Некалькі ўступных заўваг.
Мы, у рэдакцыі нашага сайта, ад пачатку дамовіліся, што адным з галоўных сэнсаў нашага існаваньня ў і-сеціве павінна быць спрыяньне гуманістычнаму прагрэсу чалавецтва, які мы разумеем як ўзрастаньне ўзроўню ўнутранай уладкаванасьці ва ўзаемаадносінах паміж асобнымі людзьмі, іх сацыяльнымі групамі, усімі народамі, а таксама паміж чалавецтвам і асяроддзем яго існаваньня. Па сутнасьці, гэтая задача зьяўляецца для нас такой жа важнай, як і спрыяньне зьмястоўнай дэмакратыі ў Беларусі (дарэчы, абедзьве гэтыя задачы зьяўляюцца сістэмна зьвязанымі: nashaziamlia.org/2009/04/25/2096/#more-2096).
(узята з kryuja.org/artykuly/recenziji/bielarusy_radavod_da_sto_tryccataha_kaliena.html; спасылкі скарочаны)
Кніга вядомага антраполага і генетыка, доктара біялагічных навук Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы”, што нядаўна ўбачыла свет, з’яўляецца фактычна падсумаваннем шматгадовай працы даследніка ў галіне вывучэння асаблівасцяў генафонду і антрапалагічнага аблічча прадстаўнікоў беларускага этнасу. Многія высновы, зробленыя ў кнізе, можна было знайсці і ў ранейшых публікацыях, але некаторыя з іх, што маюць важнае значэнне для этнагенетычнай праблематыкі, агучаныя ўпершыню.
Падставовая тэза, якую даводзіць аўтар – гэта магчымасць вылічыць з дапамогаю новай генагеаграфічнай тэхналогіі вывучэння прасторавай структуры генафонду прыкладны ўзрост беларускага этнасу. У звязку з гэтым, між іншага, адзначаецца, што генафонд беларусаў «заставаўся абароненым ад вонкавага ўплыву і заўважнага пранікнення генаў суседніх этнасаў. І такім чынам фенатыпы і генатыпы пры ўсёй стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць» (с. 12).
Джон Дэй (узята з http://kryuja.org/artykuly/druvis/dej_indajeurapiejcy.html; пераклаў з ангельскай мовы Аляксей Дзермант паводле: Day J. V. In Quest of Our Linguistic Ancestors. The Elusive Origins of the Indo-Europeans // The Occidental Quarterly. 2002. Т. II. № 3)

Па прапанове аднаго з нашых чытачоў мы зьвярнулі ўвагу на сайт http://kryuja.org. Па шэрагу прыкмет асноўны кірунак працы рэдакцыі гэтага сайта сапраўды ёсьць вельмі важным. Тут выстаўляецца навуковая інфармацыя пра гісторыю нашага народу шматтысячагадовай даўніны. З мэтай паспрыяць таму, каб чытачы нашага сайта пазнаёміліся з kryuja.org, мы вырашылі выставіць тры артыкулы з гэтага сайта, якія падаліся нам цікавымі (усе тры артыкулы некалькі скарочаны).
Рэдакцыя.