nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.2. Фіксуем варварства ўладаў

Беларуская мова: на словах – “дазвол”, а фактычна – “ўдушэнне”

Ліпень 4, 2014 | Каментары (7)

Яўген Бяласін, германіст

Бяласін 1 

 

1. Фонавае

Гэты тэкст не мае быць усеабдымным. Бо каб зразумець з’яву, дастаткова кропкава заглыбіцца ў некалькі ключавых яе месцаў. Таму невыпадкова аснову тэкста склала агульная частка тэзісаў спавешчання на канферэнцыі Таварыства беларускай школы 12 красавіка гэтага года. На жаль, адно да аднаго – кладзецца ў кантэнт і звальненне з Гродзенскага медычнага ўніверсітэта аднаго з прафесароў, які чытаў свае лекцыі на беларускай мове. Так атрымліваецца, што ахвяры і матэрыяльныя страты самых паслядоўных беларусаў, поруч з іншымі рэлевантнымі рысамі, акрэсліваюць этнацыд беларусаў ва ўласнай краіне.

Далей »

Песьні й пляскі ў доме гаспадара… цяжка параненага і амаль закатаванага злачынцамі

Чэрвень 7, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

ФестывальЭтнацыд — адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям — прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада — на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі).  Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе — гэта сьмерць народа!   Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі.  Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў — народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці.       Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны — г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…

Далей »

Марыянеткі ды “ліберасты” адчыняюць браму расейскай агрэсіі

Травень 17, 2014 | Каментары (5)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 4Калі адноўлены праект ФСБ – РНЕ – зноў пачне душыць у Беларусі афіцыйную апазіцыю ды “ліберальных” журналістаў, мы ў гэта не павінныя ўмешвацца… Мы — АК БПС, Самаабарона ды нашыя саюзьнікі — шмат гадоў ахвярна падстаўляліся, атрымоўвалі ад РНЕшнікаў траўмы, пераломы, як і рэпрэсіі ад уладаў, а прадажная і кручаная публіка ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі папросту карысталася чынам шчырых і адданых бацькаўшчыне людзей дзеля сваіх скурных, дробных інтарэсаў… Апошняй кропкай  мярзотнасьці стала нядаўняя публікацыя на сайце радыё “Свабода” пра адноўленую РНЕ.

Далей »

Як вош на грабеньчыку

Травень 14, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Лу-ка 1Напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу з паліталагічных пазіцый зьяўляецца тыповай сітуацыяй “крука ў лесе” (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513/), бо прымушае многіх вызначацца і публічна тлумачыць сваё разуменьне таго, што адбываецца, выказваць сваю пазіцыю. І калі “беларускія” апазіцыйныя СМІ й непасрэдна сама афіцыйная “беларуская апазіцыя” яшчэ могуць скарыстацца з прывілея маўчаньня (дарэчы, як мы сёньня назіраем, усе яны карыстаюцца з гэтага прывілея зь вялікім энтузіязмам…), гэтага не заўсёды можа дазволіць сабе той жа Лу-ка — займаная пасада прымушае яго казаць хоць нешта. Акрамя таго, “Захад і Ўкраіна”, з аднаго боку, а з другога боку “Расея” ўвесь час падціскаюць яго зрабіць адназначны выбар. Вось давайце і паглядзім, як у сапраўды больш-менш крытычнай сітуацыі паводзіць сябе “моцны прэзідэнт”, “круты палітык”, “сапраўдны мужык”, “апошні дыктатар Еўропы” і да т.п. (гэта ўсё эпітэты, якія даюць Лу-ку розныя каментатары і якім ён сам старанна падыгрывае) — гэта табе ня юных студэнтаў  у Менску разганяць, схаваўшыся за сьпінамі незьлічонай арміі жлабоў-АМАПаўцаў…

Далей »

Нарэшце Лу-ка вызначыўся ў расейска-украінскім канфлікце: пры ўсіх абставінах ён будзе на баку… расейскай імперыі!

Сакавік 24, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Лука 1

Сказаў ён гэта ўчора групе журналістаў, якія прадстаўляюць розныя выданьні. Калі паўтарыць яго словы больш дакладна, то сказаў ён не зусім так. На справе Лу-ка, які вось ужо 20 гадоў як узурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі й ужо даўно атаесамляе сябе зь ёй, сказаў нешта накшталт таго, што “мы (Беларусь) заўсёды будзем на баку Расеі”. Прынамсі, так яго зразумелі расейскія журналісты!…  Каб быць больш дакладнымі, мы вырашылі на пачатак даць магчымасьць выказацца прадстаўнікам розных СМІ, якія апісалі падзею.

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 2: падзеньне Карабанава)

Травень 12, 2013 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Карабанаў 1 

Пагаворым цяпер пра “сьвята Перамогі”, альбо 9-май. Летась мы сфармулявалі прынцыпы свайго стаўленьня да шэрагу асьпектаў адзначэньня цяперцамі (і расейскай імперыякратыяй) гэтага сьвята (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/). Карыстаючыся сфармуляванымі крытэрамі, цяпер можна аналізаваць ацэнкі іншых (да таго ж, гэта ідэалагічна карысна). Давайце зробім такі аналіз з нагоды толькі што адсьвяткаванага 9-мая ў Беларусі й на Расеі, што справакавала выказацца многіх…

Далей »

Ці варта адзначаць 23 лютага ў цяперашнім фармаце і ўвогуле

Люты 23, 2013 | Каментары (2)

Сёньня на Расеі адзначаецца “сьвята 23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны”. У нас у Беларусі адбываецца тое самае. Цяперцы давялі нашу дзяржаву да стану расейскай напаўкалоніі, таму факт супадзеньня адзначэньня ў Беларусі й на Расеі гэтых “сьвятаў” — рудыментаў бальшавіцка-савецкага мінулага — не зьдзіўляе. Акрамя таго, фармат адзначэньня “23 лютага” яшчэ ў бальшавіцка-савецкія часы быў даведзены да абсурду. Застаецца такім і сёньня — 5-6-гадовыя дзяўчынкі ў дзіцячых садках і школах віншуюць такіх жа “абаронцаў” зь “іх днём”… Каб яшчэ больш падкрэсьліць абсурднасьць адзначэньня гэтага “сьвята”, тым больш у Беларусі, мы вырашылі нагадаць нашым чытачам, што на самай справе адбылося 23 лютага 1918 года на тэрыторыі захопленай бальшавікамі-сіяністамі расейскай імперыі.

Рэдакцыя.   

Далей »

9-май і яго сімвал — каларадская стужачка (Д пр-п 133)

Травень 28, 2012 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Да пытаньня, што адзначаюць 9 траўня цяперскія ўлады ў Беларусі й імперыякратыя на Расеі, мы вяртаемся мусова, бо гэтыя адзначэньні ўсё працягваюцца і працягваюцца (дарэчы, яны суправаджаюцца характэрнай у апошнія гады прыкметай — павязваньнем паласатых стужачак на розныя месцы аўтамабіляў; сёлета ў Гародні гэтыя стужачкі можна было бачыць прыкладна на 2-3 аўта са 100; летась было больш). Паколькі няма адзнак, што цяперцы й імперасты зьбіраюцца спыніць цынічна выкарыстоўваць “перамогу ў Вялікай айчыннай” у сваіх палітычных мэтах, з тэмай неабходна добра нарэшце разабрацца і канчаткова вызначыцца.

Далей »

Радзькоў стаў у чаргу на прысуд. Прычым канкрэтна

Сакавік 13, 2012 | Каментары (19)

Рэдакцыя.

 

У распараджэньне газеты «Наша Ніва» трапіў тэкст дакладной запіскі, у якой першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лу-кі Аляксандр Радзькоў (гл. фота) патрабуе ад кіраўнікоў абласных адміністрацый не дапускаць… “прымусовую беларусізацыю” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=69975). Дакумент датаваны 2 сакавіка г.г. Яго копія (з падкрэсьліваньнем найбольш істотнага) выстаўлена ніжэй.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 2)

Снежань 11, 2011 | Каментары (3)




Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.

Рэдакцыя.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

Снежань 7, 2011 | Каментары (7)

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Хто жанглюе лёсамі беларусаў у PR-аўскіх мэтах, а хто падыгрывае

Сакавік 7, 2011 | Каментары (14)

Рэдакцыя



Прайшло 2,5 месяцы з часу гістарычных падзей Крывавай нядзелі, а цяперцы ўсё ніяк ня могуць супакоіцца. Во як перас*лі — карацей, перапужаліся… Вось толькі некалькі цытатаў з апазіцыйных СМІ, якія адлюстроўваюць грамадскую атмасьферу ў лукашэнкаўскай РБ пачатку 2011 году:

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

Люты 28, 2011 | Каментары (10)

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Адкрыты ліст у Раду ЕўраЗьвязу ад Зянона Пазьняка

Студзень 25, 2011 | Каментары (22)

Сталыя чытачы нашага сайта ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Зянона Пазьняка, пачынаючы ад 1992 году. Навырабляў пан Зянон і ў час апошняй выбарчай кампаніі, пра што абавязкова будзе на сайце пазьней. Але бываюць выпадкі, калі Пазьняк робіць учынкі, якія мы ацэньваем станоўча, бо яны цалкам упісваюцца ў Беларускую дактрыну, якая фармуецца на нашым сайце. Да такіх выпадкаў належыць яго ўчорашні адкрыты зварот, тэкст якога мы паўтараем ніжэй (узята з http://www.narodnaja-partyja.org/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—fr—pg/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—bk—an—01/00—20110124—01; папраўлена ў адпаведнасьці з нармальнай беларускай лексікай).

Рэдакцыя.

Далей »

Як у гестапа

Студзень 14, 2011 | Каментары (15)

Аляксандр Астаф’еў

Карэспандэнт расейскай «Новай газеты», вярнуўшыся зь Менску, упершыню апавёў пра падзеі на плошчы Незалежнасьці ў «дзень перамогі» Лукашэнкі і пра норавы, якія пануюць у лукашэнкаўскіх вязьніцах (падаецца паводле http://www.novayagazeta.ru/data/2011/002/06.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Кроў на сьнезе

Студзень 2, 2011 | Каментары (8)

Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)

Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Сумесная заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) і Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)

Снежань 21, 2010 | Каментары (10)

Паважанае спадарства!

Сёньня ноччу, 19-20.12.2010 г., дыктатар Лукашэнка зьдзейсьніў сваё чарговае крывавае злачынства. Супраць бяззбройнага беларускага народу былі кінутыя магутныя сілы: міліцыя, АМАП, КДБ, войска. Гэта кваліфікуецца як гвалтоўны захоп улады, бо вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя. Гвалт над народам завяршыўся крывавай бойняй, зьдзейсьненай дзякуючы правакацыі з боку рэжыму. Сіла і жорсткасьць, зь якой зьбівалі людзей, несуразмерныя зь мірным характарам дэманстрацыі пратэсту. Адзінае, чаго патрабавалі людзі – гэта каб Лукашэнка пакінуў пасаду прэзідэнта, на якую ён згубіў юрыдычнае і маральнае права. Беларускі народ усьведамляе сваё жабрацкае становішча і ня хоча болей жыць у сталым страху, жадае пераменаў. Беларусы маюць права на ўласны выбар разьвіцьця, і на плошчы яны гэта даказалі.

Далей »

На фэст “Аршанская бітва” змаглі трапіць толькі 22 чалавекі

Верасень 12, 2010 | Каментары (10)



Асноўная частка матэрыяла, які мы падаем ніжэй, першапачаткова з’явілася тут: http://www.svaboda.org/content/article/2155364.html.  Мы паўторна выстаўляем яе на нашым сайце, каб папоўніць прыклады ўладнага варварства (зьлева на фота — Памятны камень, усталяваны на месцы Аршанскай бітвы).

Рэдакцыя.

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА — 20

Жнівень 26, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя



У якасьці дакументальнага дапаўненьня да матэрыялаў папярэдняга артыкула ніжэй падаем некаторыя факты — невялікую частку таго, што можа быць прыведзена — беларусафобскай, этнацыднай палітыкі цяперцаў за пошнія два гады.


Далей »

“Чеснейшие ребята” і зусім не “ідыёты”, а некаторыя ўжо за кратамі ці ў бягах

Жнівень 25, 2010 | Каментары (2)

Рэдакцыя

Тое, што посткамуністычная бюракратыя ў Беларусі на чале з Лу-кам – г.зв. цяперцы – з’яўляецца вытворнай ад расейскай імпербюракратыі, думаем, сёньня мала каму трэба даводзіць. У перакладзе на больш універсальную паліталагічную мову можна сказаць, што ў Беларусі вось ужо 17-ы год пануе класічны каланіяльны рэжым на чале з прарасейскім беларусафобскім дыктатарам Лу-кам. Перыядычна мы вяртаемся да тэмы ўласьцівасьцяў гэтага рэжаму і яго злачыннай сувязі (залежнасьці) з расейскай імперыякратыяй. Думаем, што пасьля апісаньня некаторых асьпектаў грамадска-палітычнай сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й стану яе ўлады, якія былі зроблены раней, зноў настаў час, каб пра гэта пагаварыць.

Далей »

“Беларусы вымушаны штодня змагацца за свае правы”

Ліпень 21, 2010 | Каментары (3)



Матэрыял, які пададзены ніжэй, узяты зь сёньняшняга сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2106049.html). Мы верым: калісьці ўсе этнацыдчыкі па поўнай адкажуць за свае злачынствы, зьдзейсьненыя супраць нашага народу…

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 2 з 612345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы