nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.2. Фіксуем варварства ўладаў

Забарона на прафесію па-цяперску

Студзень 30, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

d0a6d18fd0bfd0b5d180d186d18b1Апошнія пару гадоў нашы РБ-шныя ўлады-цяперцы робяць столькі злачынстваў супраць беларусаў, што мы патанулі ў шматлікасьці фактаў і з-за гэтага даўно не абнаўлялі матэрыялы нашай рубрыкі “Фіксуем варварства ўладаў”. Але бываюць выпадкі, калі мы абавязаны назваць усё сваімі імёнамі. На гэты раз гаворка пойдзе пра ўчынкі двух людзей, фота якіх вы бачыне зьлева. На першым фота — кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, на другім — генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Далей »

У Менску жорстка разагнана акцыя “Расейская армія, ідзі дамоў!”

Верасень 9, 2009 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

909-1У свой час Зьвяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) зьвярнуўся, у т.л. і праз наш сайт, з заклікам да беларускага народу пратэставаць супраць запланаваных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі (nashaziamlia.org/2009/06/10/2324). Пазьней да гэтага закліку далучыліся й іншыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі. Яны заклікалі грамадзкасьць прыйсьці сёньня ў 18 гадзін на Кастрычніцкую (Каліноўскага) плошчу Менска, каб прыняць удзел у акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Лозунг акцыі: “Не — расейскай акупацыі!

Далей »

«Памятай, маскаль, 1514 год!»

Верасень 8, 2009 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

809-1Сёньня гадавіна славутай Аршанскай бітвы. Віншуем усіх наведвальнікаў сайта са сьвятам! 8 верасьня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве – адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Дата 8 верасьня сімвалізуе ў беларусаў імкненьне да свабоды і незалежнасьці – такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. малюнак) нанесла сакрушальную паразу маскоўскім захопнікам. Прычым, колькасна войска ВКЛ саступала ворагу ледзь ня ў тры разы — 30 тысяч супраць 80 тысяч. Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Сёння гэтая дата лічыцца ў нас Днём беларускай вайсковай славы.

Далей »

Прыхільнік беларускасьці? Гэць з працы! (+дадатак)

Верасень 3, 2009 | Каментары (21)

d0a3d0bbd0b0d0bdd0b0d0b2d0b0Гэты матэрыял мы вырашылі выставіць як ілюстрацыю да папярэдняга. Яго аўтар – карэспандэнт радыё “Свабода” Алег Грузьдзіловіч (гл. www.svaboda.org/content/article/1812328). Здавалася б, зьява звычайная ў наш час – шчырых, сумленных, прафесійных, дэмакратычна арыентаваных беларусаў улады выкідаюць з працы, пазбаўляючы магчымасьці зарабляць на жыцьцё. І робяць гэта менавіта таму, што яны шчырыя, сумленныя, дэмакратычна арыентаваныя (г.зн. здольныя ахвярна служыць інтарэсам свайго народу). Факт, абнародаваны сп-ром Грузьдзіловічам, дазваляе больш прадметна абмеркаваць некаторыя істотныя моманты нашага жыцьця, у т.л. тыя, што закрануў прафесар Лыч у сваім артыкуле.

Рэдакцыя.

Далей »

Ратуйцеся, беларусы!

Верасень 1, 2009 | Няма каментараў

Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар

d09bd18bd187Сёньня, 1 верасьня 2009 г., у Дзень Ведаў, мы мусім працягваць жыць 16-год у нашай роднай Беларусі ва ўмовах беларусафобскай дыктатуры. І мы па-ранейшаму маем жахлівую сітуацыю: нашы беларускія дзеткі на іх уласнай зямлі ў абсалютнай большасьці вымушаны зноў пачынаць вучыцца на… імперска-акупацыйнай мове. Рэдкасная па сваім глыбінным сатанізьме зьява. У дадатак напярэдадні 1 верасьня прыйшло чарговае сумнае паведамленьне: у Беларусі яшчэ два буйных горада – Магілёў і Бабруйск – цалкам, пад нуль, страцілі школьнае беларускамоўнае навучаньне (www.svaboda.org/content/article/1811527), далучыўшыся да такіх гарадоў, як і наша Гародня… Гэта поўнасьцю супярэчыць нядаўнім заявам магілёўскага ваяводы Пятра Рудніка адносна яго пазітыўнага стаўленьня да беларусізацыі (www.svaboda.org/content/article/1804477). Тактыка прыкрыцьця злачынства далейшага этнацыду? Цалкам можа быць… Артыкул паважанага прафесара Лыча, які мы падаем ніжэй, выйшаў у некалькіх нумарах “Народнай волі” яшчэ ў лютым г.г. (www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13067; …=13103; …=13331). Мы яго лічым дарэчным падаць і на нашым сайце, і менавіта сёньня – у Дзень Ведаў.

Рэдакцыя.

Далей »

І пасьля 3 ліпеня 1944-га беларусаў зьнішчаюць

Ліпень 3, 2009 | Каментары (2)

Рэдакцыя

d09fd0b0d180d0b0d0b4Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы — працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль: www.ari.ru./doc/?id=3270), трохі адаптавалі пад беларускія рэаліі й падаем ніжэй.

Далей »

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

Сакавік 8, 2009 | Каментары (2)

d09fd0b0d0bbd18fd0bad0bed0b2d0b0У ноч з 6-га на 7-е сакавіка 2009 года злачыны беларускі рэжым задзьмуў сьвечку жыцьця 33-гадовай Яніны Паляковай. Яна стала ахвярай пераследу за сваю праваабарончую дзейнасьць. Гэта мужная жанчына кінула выклік магутнаму рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі і – загінула. Загінула не ад кулі, не ад гарматнага стрэлу, а ад цкаваньня, пераследу і абыякавасьці тых, хто быў побач. Яна коштам свайго жыцьця абрала свабоду, не пагадзіўшыся на няволю. У 1968 годзе чэскі студэнт Ян Палех спаліў сябе ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхіі савецкімі войскамі. Народ Чэхіі лічыць гэты ўчынак гераічным і памятае аб ім. Чаму Яна пайшла на гэты гераічны учынак, з маральнага пункту гледжаньня? Таму, што беларускае грамадства і палітычныя апаненты рэжыму моўчкі назіраюць за прававым бязмежжам, лічачы, што гэта іх абміне. Сёньня Я.Палякова, раней А. Майсеня, Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З. Завадскі В.Чаркасава. А колькі загінула простых нашых суайчыньнікаў, прозьвішчы якіх мы ня ведаем? Рэпрэсіўны механізм патрабуе ахвяр і яны пастаўляюцца. Сёньня за кратамі знаходзяцца А.Дубскі, М.Аўтуховіч, У.Астапенка, Ю.Лявонаў. Які лёс рэжым падрыхтаваў ім? Хто наступны?

Далей »

Адкладзена чарговая акцыя па зьнішчэньні нашай дзяржавы. Чаму ж мы ня скачам ад радасьці? (Д пр-п 109)

Снежань 5, 2008 | Каментары (1)

��ка � ��двед.JPG

Запланаванае на 1 сьнежня паседжаньне Вышэйшай дзяржрады г.зв. “Саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі” было адменена. Візіт у Маскву Лукашэнкі не адбыўся. Мы вырашылі ўдакладніць, што адбылося (інфармацыя была ўзята з шэрагу сайтаў, якія пададзены ніжэй), і выказаць сваё меркаваньне. 

Рэдакцыя.

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 1: Зьверствы бальшавікоў

Лістапад 5, 2008 | Каментары (3)

Паводле www.gulag.ipvnews.org/article20070225.php, скарочана

Т��о� бал��ав��к� 0.JPG

Я ўспамінаю сваё дзяцінства, мікалаеўскіх дзядоў і бабуль (так яны сябе называлі, бо нарадзіліся яшчэ пры цару Мікалаі). Я ім чытала кніжкі пра Леніна, пра бальшавікоў, а яны качалі толькі галовамі й казалі: “Ня слухай іх, бо гэта былі бандыты”. Я думала, што яны проста так кажуць. Але калі я даведалася пра іх лёсы, то гэта аказалася самай сапраўднай праўдай. Тое, што рабілі бальшавікі зь людзьмі, нават нельга сабе ўявіць. Галівудскія фільмы жахаў і блізка нельга параўнаць з жудаснымі здзекамі ЧК. Каб ведаць праўду, раю пазнаёміцца з матэрыяламі, якія пададзены на сайце http://www.gulag.ipvnews.org.

Галіна Арцёменка.

Бальшавіцкая імперыя – гэта адна з рэінкарнацый расейскай імперыі. Самы час гэта ўспомніць на Дзяды і на “сьвята” 7 лістапада, паколькі, на жаль, цяперская ўлада ў Беларусі па-ранейшаму ўшаноўвае бальшавікоў.

Рэдакцыя.

Далей »

Грамадзкі трыбунал вынес абвінавачаньне сталінізму

Лістапад 1, 2008 | Няма каментараў

Алесь Дашчынскі (паводле www.svaboda.org/content/Article/1335898.html)

Т��б�нал.JPG

З 1 па 7 лістапада — час, калі варта нагадваць пра вялікія людскія страты беларускага народу ад розных фашызмаў, імперыялізмаў, бальшавізмаў. Каб будучыя пакаленьні памяталі, каб больш ніколі не дапусьцілі, каб адплацілі… З 2005 году ў Менску праходзілі грамадзкія слуханьні на тэму “Злачынствы сталінізму ў Беларусі”. Грунтуючыся на матэрыялах гэтых слуханьняў, а таксама на дакументах дзяржаўных і асабістых архіваў, сьведчаньнях пацярпелых 28 кастрычніка 2008 году грамадзкі трыбунал вынес і агучыў абвінаваўчае заключэньне злачынствам сталінізму ў Беларусі.

Далей »

Пра што распавялі “выбары” ў палатку?

Кастрычнік 6, 2008 | Каментары (4)

А.Астроўскі, В.Хромаў, Б.Керзач

��ба�� 2008.JPG

Толькі што адбылыя нібы-выбары ў палатку Лукашэнкі далі шмат чарговых фактаў, на падставе якіх можна ўдасканаліць нашы веды пра беларускую і ваколбеларускую грамадска-палітычную рэчаіснасьць. Тут выразна выявілі свае ўласьцівасьці тры стратэгічныя аб’екты: “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” (першы), Захад (другі), Лукашэнка і яго рэжым (трэці). З гэтай нагоды было б нерацыянальна даденую падзею не прааналізаваць.

Далей »

Алесю Белакозу — 80!

Верасень 12, 2008 | Няма каментараў

Іна Студзінская (паводле www.svaboda.org/content/Article/1199305.html; гл. таксама www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=5548&sn_cat=46)

Ð�леÑ�Ñ� Ð�елакоз.JPG 

Учора, 11 верасьня, вядомаму пэдагогу, краязнаўцу Алесю Белакозу споўнілася 80 гадоў. Усё жыцьцё ён працаваў настаўнікам у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну ў нас на Гарадзеншчыне. Спадар Алесь стварыў у сваёй школе ўнікальны літаратурна-этнаграфічны музэй. Цяпер ён на пенсіі, аднак час ад часу водзіць экскурсіі, бо ніхто ня здольны гэта рабіць так захапляльна.

Далей »

Яшчэ раз пра тое, як бессэнсоўнае змаганьне за беларускую школу ператварыць у выніковае (частка 2; Д пр-п 3б; П пр-п 16) (+дадатак)

Верасень 7, 2008 | Каментары (7)

Алесь Астроўскі

Я.JPG

“Дню ведаў” (1 верасьня) і

Перамозе войскаў ВКЛ над Масквой

у бітве пад Воршай (8 верасьня) прысьвячаецца.

4. Увесь матэрыял, пададзены вышэй, сьведчыць: здаецца, і клапоцяцца нашы людзі пра нашу беларускую мову і школу, перажываюць за іх (дый шмат нас такіх), але вынікаў няма! Замест вынікаў – поўная бездапаможнасьць, разгубленасьць, стомленасьць, безвыходнасьць! Здаецца, ужо ўсім павінна стаць зразумелым – такое “змаганьне” з тымі падыходамі, якія выкарыстоўваліся, вынікаў ня дасьць. Дзесяцігоддзі часу (калі лічыць з канца 1980-х), бессэнсоўна страчаныя на “змаганьне за беларускую мову і школу” – найяскравае сьведчаньне гэтаму. Не атрымаўшы вынікаў, большасьць “змагароў” кінулі праблему і не выказваюцца па ёй. Вырашылі, што задача ім не па зубах. А тыя, што засталіся, заняліся складаньнем летапісу этнацыднага злачынства – паступовага зьнішчэньня беларускай мовы ды беларускай адукацыі, ці выкалупваньнем хоць чаго-небудзь станоўчага, што яшчэ засталося, ва ў цэлым безнадзейна разбуральнай, дэградатыўнай плыні. Спадарове, гэта – ня вынік, і гэта – ня справа. Гэта іх імітацыя і падмена… Хай у каго заўгодна апускаюцца рукі, хто заўгодна хай займаецца самападманам, а мы – сябры рэдакцыі – так рабіць ня будзем. Так мы вырашылі. У адпаведнасьці з гэтым, ад імя рэдакцыі сайта бяруся яшчэ раз прааналізаваць сітуацыю і зрабіць прапановы.

Далей »

Яшчэ раз пра тое, як ня трэба змагацца за беларускую школу (частка 1)

Верасень 2, 2008 | Каментары (9)

Алесь Астроўскі (выкарыстаны матэрыялы www.svaboda.org/content/Article/1195303; …/Article/1195275; …/Article/1195425)

Ð�озка, Скобла.JPG 

Учора было 1 верасьня. І зноў, як і ўсе апошнія гады мы маем у Гародні, дый па ўсёй Беларусі, жахлівую, перавернутую дагары нагамі, нясьцерпна балючую сітуацыю – нашы беларускія дзеткі ідуць у беларускія школы, дзе будуць вучыцца на… акупацыйна-каланіяльнай мове! Зь недарэчнасьцю, жахам гэтай сітуацыі мала што можа параўнацца. Бадай што горшымі ёсьць толькі маштабны генацыд народу накшталт таго, што мы перажылі ў XVII стагоддзі,  ці экацыд (зьнішчэньне ўсяго жывога на дастаткова вялікай тэрыторыі) у выніку, напрыклад, ядзернага ўдару. Нават, калі ўзгадваць пра пераробку балгарскіх дзяцей у лютых турэцкіх янычараў – ворагаў свайго ж народу і сваіх маці, гэта будзе хай і таксама сатанінская справа, але меншага памеру. Бо ператварэньне дзяцей беларусаў-літвінаў з дапамогай рускай школы ў янычар-маскоўцаў мае ТАТАЛЬНЫ характар. І што цікава, абсалютнай большасьці дабрахотаў, у т.л. з Захаду, на гэта пляваць. Ні ў адной іх рэзалюцыі, якая апісвае сітуацыю ў Беларусі, пра этнацыд няма ні слова. Гэта таксама працягвае хваляваць і абураць, хаця ўжо даўно розумам усьведамляеш, што ружовыя ўяўленьні маладосьці пра “дэмакратычны Захад” даўно пара адкінуць. Усё, што можна зрабіць у гэтай справе, можам зрабіць толькі мы – беларусы – самі й адны…  Таму:  Што рабіць, як супрацьстаяць цяперска-дэгенератыўнай уладзе ? – гэта і ёсьць ключавое пытаньне, якое варта абмеркаваць з нагоды “Дню ведаў”.  

Далей »

Адкрыты ліст старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы да беларускага народу

Жнівень 30, 2008 | Няма каментараў

Паводле www.svaboda.org/content/Article/1193198.html

СÑ�Ñ�вÑ�ла1.JPG 

Дарагія суродзічы беларусы, зьвяртаюся да вас з адкрытымі лістамі рэдка, і толькі калі ўважаю, што жыцьцё вашае і беларуская дзяржава ў вялікай небясьпецы. Сёньня пішу вам ў сувязі з падзеямі ў Грузіі і праектам А.Лукашэнкі падпісаць новыя вайсковыя дамовы з Масквой.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

Жнівень 30, 2008 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2; Д пр-пы 16а, 103)

Жнівень 14, 2008 | Каментары (5)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 2.JPG 

4. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Хто на чыім баку.

Калі аналізаваць сусьветную рэакцыю, дык атрымліваецца выснова, што на баку крэмлядзяў выступіла фактычна… толькі Куба. Пра іх спадзяваньні на “саюзьнічка” Лукашэнку трэба весьці асобную гаворку (апошні стаіўся і ні гу-гу – робіць выгляд, што з галавой заняты выбарчай кампаніяй у Палатку, сьвета белага ня бачыць…).  З-за гэтага вышэйшыя прадстаўнікі палітычнай галіны расейскай імпербюракратыі вымушаны псіхічна падтрымліваць самі сябе. Усё гэта бачна…

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 3: пра асаблівасьці той жа праблемы на постсавецкай прасторы ва Ўсходняй Еўропе)

Ліпень 27, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У калгаÑ� 3.JPG 

А цяпер давайце пяройдзем у значна больш знаёмую нам Усходнюю Еўропу, на тую яе тэрыторыю, якую называюць “постсавецкая прастора”. У адрозьненьне ад араба-афрыканцаў Заходняй Еўропы, многія зь якіх былі запрошаны туды, ва Ўсходняй Еўропе дэструктыўна дзеюць іншыя сілы імперскіх каланіяльных “імігрантаў”. Галоўнае адрозьненьне, што тут пасьля распаду былой СССР на былых каланіяльных тэрыторыях камуністычнай формы расейскай імперыі, нібы ракавіны на марскім беразе пасьля адыходу хвалі, засталіся людзі зь ментальнасьцю расейцаў-імперцаў. Давайце прааналізуем, што робіць цяпер гэты тып імігрантаў у Эстоніі, Латвіі, ва Украіне.

Далей »

Рэжым абвясьціў “выбары”…

Ліпень 18, 2008 | Каментары (17)

У папярэднім артыкуле мы зрабілі пэўны пралік – не ўзгадалі пазіцыю КХП-БНФ па ўзьнятым пытаньні. З задавальненьнем выпраўляем яго, друкуючы зварот Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі з нагоды рыхтуемых рэжымам “выбараў у палатку” (паводле http://pbpf.org/art.php?art=1544&cat=7&lang=be). Рэдакцыя.

Ð�Ð¥Ð�-Ð�Ð�Ф.JPG 

Да грамадзянаў Беларусі!

На верасень 2008 г. рэжым рыхтуе “выбары” сваёй палаты. Ёсьць рэальная небясьпека, што пад “выбары” рэжым можа падсунуць рэфэрэндум па канстытуцыйным акце незаконнай “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Або праз нібыта “легітымную” палату зацьвердзяць незаконнае ўтварэньне – “саюзную дзяржаву”. Беларусы мусяць адвярнуцца ад рэжыму, ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні. Калі беларусы не адвернуцца, ня выстаяць супраць падманнага і прымусовага зацягваньня іх на выбарчыя ўчасткі, то з усімі намі можа здарыцца вялікае няшчасьце. Прадажны рэжым можа выкарыстаць магчымасьць, каб зьнішчыць нашу незалежнасьць, ператворыць Беларусь у губернію расейскай імпэрыі, а нашых хлопцаў (можаце не сумнявацца) пагоняць гінуць у “гарачыя кропкі” вечна ваюючай Масковіі. КАЛІ МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗМАГАЦЦА, — БЕЛАРУСКУЮ МАЁМАСЬЦЬ, ЗЯМЛЮ заграбуць ДА [СВАІХ] РУК МАФІЙНЫЯ МАСКОЎСКІЯ КЛАНЫ.

Далей »

Кузьма Казак: “Вёска Дражна — тыповы прыклад. Такіх вельмі шмат”

Чэрвень 18, 2008 | Каментары (2)

��ажна, а.�еан�д.JPG

Учора Старадароскі раённы суд пакараў аштрафам болей як на мільён рублёў айца Леаніда Акаловіча сьвятара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ). Яго пакаралі за асьвячэньне крыжа ў памяць пра ахвяры партызанкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пакаралі й мясцовага жыхара Алеся Апанасевіча за тое, што прынёс рыдлёўку, каб укапаць крыж.  За некалькі хвілін да суду сьвятар Л.Акаловіч згадаў, што за сваё жыцьцё асьвячаў дзясяткі крыжоў, але судзяць яго за гэта ўпершыню. Нагадаем, 19 красавіка г.г. ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых у 1943 годзе партызанамі савецкага габрэйскага атраду. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, ацэненага як несанкцыянаваны сход”, а крыж дэмантавалі. У красавіку і ў траўні за гэтую акцыю былі асуджаныя на 15 сутак грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна Віктар Хурсік (паводле www.svaboda.org/content/Article/1140167.html).

Як з усім гэтым змагацца? Чарговай порцыяй праўды пра Вялікую Айчынную. Пра падзеі ў вёсцы Дражна ў 1943-м мы ўжо паведамлялі (http://nashaziamlia.org/2007/10/06/919/). Падаем чарговы матэрыял (паводле Галіны Абакунчык, www.svaboda.org/content/Article/1140188.html).

Рэдакцыя.

Далей »

ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”

Чэрвень 12, 2008 | Каментары (1)

Фе��.на� к�л����.JPG

Беларусафобскі рэжым, які захапіў уладу над нашым беларускім народам, у чарговы раз праводзіць у Гародні “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім прымаюць удзел прадстаўнікі розных нацынальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 14 гадоў зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд бларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Паколькі два гады таму абсалютная большасьць нацыянальных грамадаў НЕ ПРЫСЛУХАЛАСЯ да нашага звароту, і паколькі сітуацыя ў Беларусі за гэты час толькі пагоршылася, мы ПАЎТОРНА зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “фестывалю” з нашым зваротам. Інфармуем: раней ці пазьней улада ў Беларусі будзе нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. Тады сёньняшнія Вашыя паводзіны будуць абавязкова ўлічаны.

З павагай, рэдакцыя.

Далей »

Старонка 3 з 612345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы