nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.2. Фіксуем варварства ўладаў

ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”

Чэрвень 12, 2008 | Каментары (1)

Фе��.на� к�л����.JPG

Беларусафобскі рэжым, які захапіў уладу над нашым беларускім народам, у чарговы раз праводзіць у Гародні “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім прымаюць удзел прадстаўнікі розных нацынальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 14 гадоў зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд бларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Паколькі два гады таму абсалютная большасьць нацыянальных грамадаў НЕ ПРЫСЛУХАЛАСЯ да нашага звароту, і паколькі сітуацыя ў Беларусі за гэты час толькі пагоршылася, мы ПАЎТОРНА зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “фестывалю” з нашым зваротам. Інфармуем: раней ці пазьней улада ў Беларусі будзе нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. Тады сёньняшнія Вашыя паводзіны будуць абавязкова ўлічаны.

З павагай, рэдакцыя.

Далей »

Ліст да нямецкага знаёмага

Травень 24, 2008 | Каментары (1)

��ла��н Я�ген 3.JPG

Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.

Рэдакцыя.

Далей »

Фіксуем акты ўладнага варварства — 19

Травень 23, 2008 | Каментары (2)

Ф�У�-19.JPG

Рэдакцыя

Далей »

Фіксуем акты ўладнага варварства — 18

Травень 23, 2008 | Каментары (1)

Ф��У-18.JPG

Рэдакцыя

Далей »

Фіксуем акты ўладнага варварства — 17

Травень 22, 2008 | Няма каментараў

Ф��У-17.JPG

Адзін з нашых наведвальнікаў у каментары да артыкула, прысьвечанага ацэнцы вынікаў ВАВ (гл. каментары да nashaziamlia.org/2008/05/09/1346), параўнаў злачынны дэструктыўны ціск на наш беларускі народ з боку цяперскага рэжыму, падпарадкаванага расейскай імперыякратыі (як у часы Вялікай Айчыннай паліцаі былі падпарадкаваныя нацыстам), з “планам ОСТ”, які нібыта быў у гітлераўцаў у адносінах да славянскага насельнітцва Еўропы. Нам падалося, што дадзенае параўнаньне – гэта і ўдалы вобраз, які адлюстроўвае зьмест падзей, і дадатковы доказ таго, што ў Крамлі сапраўды існуе план этнацыду беларусаў з наступнай анэксіяй Беларусі, і трапнае абгрунтаваньне, чаму нам варта працягваць зьбіраць факты аб злачынствах цяперцаў. Нюрнберг-2 набліжаецца…

Рэдакцыя.

Далей »

Вар’яту ня месца на троне!

Красавік 29, 2008 | Няма каментараў

���а�ка.JPG

Пару дзён таму Лукашэнка з нагоды 22-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС наведваў пацярпелыя раёны Беларусі. Даючы інтэрвю журналістам, Лукашэнка назваў беларускіх навукоўцаў і палітычных дзеячаў, якія выступаюць супраць стварэньня ўмоў для паўтарэньня чарнобыльская бяды, ворагамі народу (?!). Прыйдзе час, Лукашэнка адкажа і за гэтае сваё выказваньне, і за шмат што іншае… А пакуль, з нагоды 22-й гадавіны Чарнобыля, падаем артыкул былога гамельчука Яўгена Мурашкі.

Рэдакцыя.

Далей »

Ю.Беленькі: “Пераварот быў зьдзейсьнены тады…”

Красавік 12, 2008 | Няма каментараў

Паводле Уладзіміра Глода (svaboda.org/content/Article/1106496.html)

Ð�еленÑ�кÑ�.JPG 

Ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, безумоўна, увойдзе ў гісторыю Беларусі. Тады дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад апазыцыі БНФ абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць дзеяньняў Лукашэнкі. Падставай для пратэсту стала жаданьне  апошняга правесьці рэфэрэндум аб скасаваньні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і скасаваць бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” як дзяржаўныя сымбалі

Далей »

Прырода зла: у эксьперыментах і ў жыцьці

Красавік 9, 2008 | Каментары (2)

Дар’я Бабылёва (паводле rnd.cnews.ru/liberal_arts/reviews/index_science.shtml?2008/03/14/292162);

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�аÑ�аванÑ�нÑ�.GIF 

У каментары да аднаго з нашых папярэдніх артыкулаў, прысьвечаных уладнай параноі, чытач Сяргей пытаецца: “А тыя шматлікія “людзі”, што выконваюць загады параноіка — хто яны? Якое атачэнне было ў Леніна, Сталіна, Гітлера? Чаму людзі не адыходзяць убок ад параноіка, а транслююць вар’яцва на ўвесь народ?”. Пададзены ніжэй матэрыял – спроба адказаць на гэтае пытаньне з прыцягненьнем навуковых даных. Артыкул ілюстраваны фотадакументамі маральных катаваньняў у Іраку ў турме Абу-Грэйб, якія сталі шырока вядомыя сусьветнай грамадскасьці некалькі гадоў таму (верхні шэраг), а таксама актамі фізічнага гвалту супраць актыўных шчырых беларусаў з боку служак цяперскага рэжыму на вуліцах сёньняшняга Менску (ніжні шэраг).

Рэдакцыя.

Далей »

Калі правіць баль параноя…

Сакавік 28, 2008 | Каментары (3)

���нал���а� паг�ом.JPG

Мы – ня сайт навінаў, а ідэалагічны. Мы настроеныя на нясьпешны аналіз стратэгічных пытаньняў і ня маем магчымасьці рэагаваць на бягучыя падзеі. Аднак бываюць выпадкі, калі мы вымушаныя гэта рабіць. Ну, як не адрэагаваць на тое, што спадзеў на “лібералізацыю” рэжыму закончыўся так хутка. 25 і 27 сакавіка г.г. усё пачалося зноў —  масавыя зьбіцьці й арышты мірных дэманстрантаў, масавая ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў.  З нагоды таго, што адбываецца, мы заяўляем пра свой пратэст і падмацоўваем яго артыкулам Алеся Астроўскага, надрукаваным у газеце “Пагоня” яшчэ ў 1995 годзе.   

Рэдакцыя.

Далей »

“Аб’яднаная апазіцыя” і… кроў на сьнезе

Сакавік 26, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

�ен�к 25 �акав�ка.JPG

Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.

Далей »

Уладзімер Лыско: “Для мяне было гонарам “сядзець” за Радзіму ”

Сакавік 17, 2008 | Няма каментараў

Паводле Ігара Карнея (www.svaboda.org/content/Article/1047930.html)

Ð�Ñ�Ñ�ко.JPG 

На пытаньні: Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі? Як лепей адзначаць гэтую дату? — сёньня адказвае адзін зь першых беларускіх палітычных вязьняў Уладзімер Лыско (за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка 1997 году быў асуджаны да двух гадоў “хіміі”).

“Дзень Волі, Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта дзень нашай незалежнасьці. І я перакананы, што гэта самае вялікае сьвята ў нашай Беларусі. Гэтую дату буду адзначаць  як і ўсе — 25 сакавіка будзе шэсьце, таксама пайду на плошчу Якуба Коласа. Гэта ўжо без аніякіх пытаньняў.   …   Я не шкадую, што быў пакараны за палітыную дзейнасьць. Да таго ж, ад прызначанага тэрміну я адбыў толькі палову, роўна год. І, як некалі сказаў Юры Хадыка, для мяне гэта гонар – “сядзець” за Радзіму”

Дажыліся. Аказваецца, у Беларусі небеларуская армія!

Сакавік 8, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/None/1046629.html)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

Для гісторыі й будучых судовых разьбіральніцтваў у нас ёсьць рубрыка “Фіксуем акты ўладнага варварства”. Мы зьбіраем пад ёй адпаведныя матэрыялы (якія ўдаецца), сістэматызуем іх і перыядычна выстаўляем. Але бываюць выпадкі, якія патрабуюць больш хуткага рэагаваньня. 

Далей »

2 сакавіка г.г. у Менску перад расейскай амбасадай адбыўся антыядзерны пікет БПС, БАПЦ, БНДЦ (+ дапаўненьне)

Сакавік 4, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

��ке� ��С.JPG

Далей »

ЧАРНУХА ПРАЦЯГВАЕЦЦА. ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 16 (Д пр-п 95)

Люты 12, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Феда��к.JPG

Далей »

Зьміцер Жалезьнічэнка – стальны цьвік на этнацыднай дарозе

Люты 10, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле паведамленьняў беларускіх інтэрнэт-СМІ, найперш ww.svaboda.org; pahonia.org)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

На фоне ганебнай, прадажнай, здраднай расейскамоўнасьці “беларускіх” “незалежных” СМІ, на якую мы зьвярнулі ўвагу тут: nashaziamlia.org/2008/02/08/1186, прыводзім яшчэ адзін выпадак (у датак да папярэдняга матэрыялу) ахвярнага змаганьня за адну з галоўных каштоўнасьцяў беларускага народу – нашу мову. Гаворка пойдзе пра сапраўднага героя сучаснай Беларусі Зьмітра Жалезьнічэнку. Гэты 20-гадовы жыхар Гомеля ўступіў у барацьбу з сістэмай міністэрства абароны, гомельскай міліцыяй і адміністрацыяй Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.

Далей »

Гарадзенскія цяперцы ўсяляк блакуюць адкрыцьцё беларускамоўных садкоў, каб патрафіць галоўнаму этнацыдчыку

Люты 9, 2008 | Каментары (3)

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.svaboda.org, pahonia.org, www.t-styl.info).

��з�м�н��.JPG

Яшчэ летась адзін з гарадзенскіх актывістаў, выкладчык універсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч сабраў 19 бацькоў сярод сваіх знаёмых, якія хацелі б аддаць дзетак у беларускамоўныя садкі. Кузьмініч: “Цяпер у бацькоў няма выбару, у які садок аддаць дзяцей, паколькі беларускамоўнага наагул няма, а застаецца толькі ў рускамоўны”.

На свае грошы бацькі-ініцыятары пачалі распаўсюджваць рэкляму ў гарадзкіх перыядыных выданьнях і на транспарце, каб пашырыць кола жадаючых. Прыватны прадпрымальнік пагадзіўся запісаць і распаўсюджваць тэкт рэклямы ў тралейбусным транспарце бясплатна. Калі ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму даведаліся пра гэта, рэкляму адразу забаранілі, спаслаўшыся на тое, што “яе тэкст ніхто не ўзгадняў у аддзеле адукацыі гарвыканкаму”.

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 7, заключная; Д пр-пы 90, 91, 92)

Студзень 31, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Заключны аналіз, высновы і Дактрынальныя прынцыпы па “кітайскай” тэме.

Рэдакцыя.

Далей »

Што беларусу да Кітая? (частка 1)

Студзень 20, 2008 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

���ай 4.JPG

Здавалася б, сапраўды, што? Вялікая, але далёкая ад нас краіна. І ўсё… На справе ж, па-першае, калі мы аналізуем падзеі ў людскім сьвеце, як мы можам абысьці сучасны Кітай зь яго “цудамі”, якія зьдзіўляюць і палохаюць вельмі й вельмі многіх? Мы проста мусім, у адпаведнасьці з абавязкамі, якія ўзялі на сябе, як мінімум, і прааналізаваць “кітайскі феномен”, і выпрацаваць сваё стаўленьне да яго. А, па-другое, як мы можам абысьці Кітай увагай, калі ў Беларусі нашым дзецям у вялікіх гарадах мову ўласнага народу – беларускую — цяперцы ведаць не дазваляюць (у рамках этнацыднай праграмы), затое пачалі прымушаць вучыць… кітайскую? Тут, дарэчы, варта таксама нагадаць “знакамітыя” думкі, выказаныя правадыром мясцовых цяпераў пра тое, што Беларусь будзе “сапраўдным аплотам Кітая ў Еўропе” (студзень 2008 г.; www.soyuzinfo.ru), што Кітай — “наш вядучы саюзьнік на міжнароднай арэне” (красавік 2007 г.; http://naviny.by), што “ў нас абсалютна адзіная пазіцыя на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя пагляды на ўладкаваньне сьвету” (сьнежань 2005 г. у час візіту Лукашэнкі ў Кітай; гл. фота ўнізе: Лукашэнка і Ху Дзіньтаа). Памятаем мы і пра намёкі, зробленая напярэдадні гэтага візіту й паказаны па ўсім “беларускім тэлебачаньні”: маўляў, у Беларусі жыве толькі 10 млн. чалавек, а магло б жыць 30 млн., і нават — усе 70! Так што, хочаш ня хочаш, а ўжо проста мусіш з гэтым Кітаем і разьбірацца, і вызначацца…

Далей »

Ліст Лявона Баршчэўскага да міністра адукацыі (+дадатак)

Снежань 22, 2007 | Каментары (2)

�а������к�.JPG

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі звярнуўся са зваротам да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова (паводле pahonia.org/str/2007-12/400.htm). Мы да этнацыдчыкаў таксама зьвярталіся праз наш сайт і папярэдзілі, што за этнацыд будзем судзіць…

Рэдакцыя.

Далей »

Беларуская Атлянтыда: Русыфікацыя

Снежань 22, 2007 | Няма каментараў

�азе�-Рак��к�1.JPG

Як ведаюць чытачы нашага сайта, мы зьбіраем зьвесткі пра злачынныя ЭТНАЦЫДНЫЯ акцыі камуністычна-бюракратычных уладаў у Беларусі ў савецкія часы, як і сочым за іх посткамуністычнымі нашчадкамі цяпер (для будучага суду прыдасца…). Гутарка Вячаслава Ракіцкага і Валянціна Мазеца, як кажуць, у гэтую тэму… (паводле svaboda.org/content/Transcript/822774.html; эфір ад 13 сьнежня 2007 году; “Наша ніва”, ад 16 кастрычнiка 2007 году.). Адзінае, што мы лічым – што гаворку варта весьці пра ЭТНАЦЫД, у якім русіфікацыя зьяўляецца толькі аднім зь яго элементаў…

Рэдакцыя.

Далей »

Будучы лёс нашай моладзі

Снежань 21, 2007 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі  (старшыня БПС)

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�.JPG 

Ганебнае становішча

Пасля “еўрапейскага маршу” ўзнікла ў мяне жорсткая спрэчка з адным зацятым БНФаўцам. Мой апанент са шчаслівай усмешкай даказваў мне, “якая цудоўная акцыя адбылася”. І ніякія аргументы не маглі пераканаць яго ў адваротным. Я адказаў, што калі падобнае дзейства з падобнымі правадырамі і ёсць “еўрапейскі выбар беларусаў”, то нашаму народу можна толькі спачуваць.

Далей »

Старонка 4 з 6« Першая...23456
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы