1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
3.4.1. Польшча,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.5. Ідэал.шавіністыч. | Люты 24, 2010
Рэдакцыя.
Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “калі да 1 студзеня 2010 г. акцыя з польскай “картай” ня будзе спынена і адмененая, польскія імпер-шавіністы будуць аб’яўлены намі чарговым (№4) ворагам нашага беларуска-літвінскага народу (гл. месца, падрыхтаванае пад Д пр-п 112б). Прааналізаваць, як выглядае сітуацыя ў дадзеным пытаньні, і выканаць сваё абяцаньне мы зьбіраліся адразу пасьля завяршэньня аналізу актуальнага стану расейскай імперыякратыі, які мы робім цяпер. Аднак так складаюцца абставіны, што мы вымушаны перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі, каб выканаць сваё абяцаньне што да польскіх імперыялістаў ужо зараз.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
2.5.4. Фіксуем варварства "Захаду",
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.4. Падаем дакумент,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Люты 14, 2010
Валеры Грыцук
Аўтар пададзенага ніжэй тэксту - палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.8. Кірункі глабалізацыі,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Люты 12, 2010
Павал Біч (кандыдат тэхнічных навук)
Падаем чарговы артыкул нашага цяпер ужо сталага аўтара (гл. іншыя артыкула Паўла Біча на сайце). На гэты раз ён на фоне крытычнага стаўленьня да выказваньняў вядомага філосафа Валянціна Акудовіча (гл.фота 2), які, аказаваецца, як і Ўладзімір Мацкевіч (фота 4), прапануе беларусам стаць “рускамоўнай нацыяй” (цяпер будзем ведаць пра абодвух, разам зь Сямёнам Букчыным, фота 3, якога П.Біч крытыкаваў раней…), падае цікавую і важкую аргументацыю на карысьць нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці. Мяркуем, артыкул будзе карысным усім прыстойным беларусам. Найбольш істотнае мы, як сайт ідэалагічны, дазволілі сабе выдзяліць тоўстым шрыфтам, а асноўныя нашы каментары пакінулі пасьля артыкула.
Рэдакцыя.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Сьнежань 27, 2009
Рэдакцыя.
У сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта тut.by Кастусю Лашкевічу (news.tut.by/society/154609).
Далей »
Рэдакцыя.
У адным са сваіх інтэрвю (гл. перадпапярэні матэрыял) амбасадар Швецыі пан Стэфан Эрыксан параіў пазнаёміцца са шведска-беларускім гісторыкам Андрэем Катлярчуком. Мы вырашылі скарыстацца з гэтай рэкамендацыі, але для большай глыбіні пранікненьня ў сітуацыю вырашылі падаць матэрыял ня толькі пра гэтага чалавека, а і яшчэ пра аднаго беларуса, які цяпер знаходзіцца ў Швецыі. Думаем, два беларуса дапамогуць нам лепш зразумець і гэтую краіну, і сьветабачаньне, якое прапануецца нам сёньня ў якасьці ўзорнага ад імя “цывілізаванай Еўропы”. Дзьмітры Плакс, зь якім мы хацелі б пазнаёміць нашых наведвальнікаў (праз інтэрвю, якое той даў карэспаднэту tut.by Кастусю Лашкевічу) - мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст (гл. фота). Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Ён добра знаёмы ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-шведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот. Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая была цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі. Спадар Зьміцер - па сутнасці амбасадар беларускай культуры ў “Трэ крунур”, які за дзесяцігоддзе ўадзіночку зрабіў больш за цэлую ўстанову (падаецца паводле news.tut.by/culture/153389).
Далей »
Алесь Астроўскі
16 сьнежня г.г. на радыё “Свабода” адбылася вялікая онлайн-канфэрэнцыя з амбасадарам Шведскага каралеўства Стэфанам Эрыксанам (поўны тэкст гл. тут: www.svaboda.org/discussion/1/111789). У абвестцы да гэтай канферэнцыі было адзначана, што сп-р Эрыксан нарадзіўся 18.03.1962. Закончыў Стакгольмскую школу эканомікі (спецыялізацыя “міжнародная геаграфія і эканоміка”), год стажаваўся ў Маскоўскім дзяржунівэрсітэце. У 2005 годзе заняў пасаду кіраўніка беларускага аддзелу амбасады Швецыі ў Маскве, ад 2008-га пасол Швецыі ў Беларусі. Апрача роднай шведскай, валодае англійскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей. Перад онлайн-канфэрэнцыяй Эрыксан актыўна запрашаў задаваць самыя розныя пытаньні. Я вырашыў задаць спадару амбасадару сваё пытаньне. Цяпер лічу вартым прааналізаваць яго адказ, як і адказы на некаторыя іншыя пытаньні наведвальнікаў радыё “Свабода”. Але пачну з інтэвю, якое спадар Стэфан даў напярэдадні карэспандэнтам партала TUT.BY (гл. news.tut.by/154808.html).
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.4. Расейская апазіцыя,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Кастрычнік 10, 2009
Павал Біч
Мы ў рэдакцыі ўжо даўно аб’явілі галоўным суб’ектам расейскага імперыялізму, ад якога пакутуе наш і шматлікія іншыя народы, расейскую імперскую бюракратыю. У сваёй працы Павел Макаравіч Біч (кандыдат тэхнічных навук, сёньня пенсіянер) па-сутнасьці ўзьнімае дадатковае пытаньне – пра віну непасрэдна рускага народа і рускай інтэлігенцыі ў правядзеньні злачыннай імперскай палітыкі. Крытычнае стаўленьне аўтара да пазіцыі “нашага” Сямёна Букчына рэдакцыя падзяляе. Дробныя ўдакладненьні мы, як звычайна, падалі па ходу тэкста.
Рэдакцыя.
Далей »
Зварот кіраўнікоў 27 арганізацый і суполак ды лідэраў беларускай інтэлігенцыі да грамадскасці з нагоды перапісу насельніцтва.
Далей »
Гэты матэрыял мы вырашылі выставіць як ілюстрацыю да папярэдняга. Яго аўтар – карэспандэнт радыё “Свабода” Алег Грузьдзіловіч (гл. www.svaboda.org/content/article/1812328). Здавалася б, зьява звычайная ў наш час – шчырых, сумленных, прафесійных, дэмакратычна арыентаваных беларусаў улады выкідаюць з працы, пазбаўляючы магчымасьці зарабляць на жыцьцё. І робяць гэта менавіта таму, што яны шчырыя, сумленныя, дэмакратычна арыентаваныя (г.зн. здольныя ахвярна служыць інтарэсам свайго народу). Факт, абнародаваны сп-ром Грузьдзіловічам, дазваляе больш прадметна абмеркаваць некаторыя істотныя моманты нашага жыцьця, у т.л. тыя, што закрануў прафесар Лыч у сваім артыкуле.
Рэдакцыя.
Далей »
Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар
Сёньня, 1 верасьня 2009 г., у Дзень Ведаў, мы мусім працягваць жыць 16-год у нашай роднай Беларусі ва ўмовах беларусафобскай дыктатуры. І мы па-ранейшаму маем жахлівую сітуацыю: нашы беларускія дзеткі на іх уласнай зямлі ў абсалютнай большасьці вымушаны зноў пачынаць вучыцца на… імперска-акупацыйнай мове. Рэдкасная па сваім глыбінным сатанізьме зьява. У дадатак напярэдадні 1 верасьня прыйшло чарговае сумнае паведамленьне: у Беларусі яшчэ два буйных горада – Магілёў і Бабруйск – цалкам, пад нуль, страцілі школьнае беларускамоўнае навучаньне (www.svaboda.org/content/article/1811527), далучыўшыся да такіх гарадоў, як і наша Гародня… Гэта поўнасьцю супярэчыць нядаўнім заявам магілёўскага ваяводы Пятра Рудніка адносна яго пазітыўнага стаўленьня да беларусізацыі (www.svaboda.org/content/article/1804477). Тактыка прыкрыцьця злачынства далейшага этнацыду? Цалкам можа быць… Артыкул паважанага прафесара Лыча, які мы падаем ніжэй, выйшаў у некалькіх нумарах “Народнай волі” яшчэ ў лютым г.г. (www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13067; …=13103; …=13331). Мы яго лічым дарэчным падаць і на нашым сайце, і менавіта сёньня – у Дзень Ведаў.
Рэдакцыя.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.4. Фіксуем варварства "Захаду",
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.6. Праверым прагноз,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Жнівень 11, 2009
Aлесь Астроўскі
У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара - 1, Леаніда Стонава – 2).
Далей »
10 ліпеня 1994 года ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамог Аляксандар Лукашэнка. 20 ліпеня 1994 года адбылася яго інагурацыя як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пайшоў 16-ы год беларусафобскай дыктатуры. Яе негатыўныя наступствы для лёсу нашага беларуска-літвінскага народа відавочныя ўсім прыстойным людзям. Скарочана найгалоўныя зь іх адлюстраваны ў 80-м прынцыпе нашай Дактрыны. На гэтым фоне цікава, як адбрэхваюцца ад такіх вынікаў 15-гадовай дыктатуры ідэалагічныя служкі рэжыму, што кажуць розныя падазроныя асобы нібы ад апазіцыі, як на ўсё гэта рэагуюць прыстойныя беларусы – на колькі яны разумеюць сітуацыю і ўзброены аргументамі? Некаторыя адкуазы на гэтыя пытаньні былі ў перадачы Валерыя Карбалевіча (на малюнку уверсе, 3) на радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/1774267.html)
Рэдакцыя.
Далей »
1.2. Беларусь пераход,
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.6. Дзякуем і запамінаем,
2.7. Сьпіс замежн.сяброў бел.нар,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Ліпень 25, 2009
Рэдакцыя.
18—19 ліпеня ў Менску ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB) прайшоў V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ён быў зладжаны за сродкі самой арганізацыі, а таксама некаторых асяродкаў дыяспары. Мы сабралі матэрыялы з гэтай падзеі (у асноўным інтэрнэт-рэпартажы радыё “Свабода”, уключна з фотаздымкамі), апрацавалі іх й вырашылі зафіксаваць для будучыні ды абмеркаваць. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.
Далей »
Яўген Мурашка
Паважаныя суайчыннікі, Звяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) вітае вас у Бацькаўшчыне.
На вялікі жаль, прадстаўнікі нашай арганізацыі – ЗБН - не маюць магчымасці прысутнічаць у агульнай з вамі залі. Аргкамітэт з’езду не запрасіў нас прыняць удзел у такой важнай для кожнага беларуса замежжа падзеі, як сустрэча з суайчынікамі, і нават не даслаў тлумачэнняў на конт адмоўнага адказу, хаця мы своечасова даслалі у аргкамітэт (сп. Ніне Шыдлоўскай) усе неабходныя паперы. Таму мы вымушаны прасіць дапамогі у паважаннага сп-ра Юркі Станкевіча - сябра Аргкамітэту па стварэньні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнаг Руху - быць звязуючым звяном паміж намі і нашымі дарагімі суайчыннікамі.
Далей »
Рэдакцыя.
Нядаўна з “Эўропы” прыйшло некалькі чарговых навін, якія ў той ці іншай ступені закранаюць Беларусь й інтарэсы нашага народа. На жаль, толькі адна з гэтых навін пазітыўная. Усе іншыя па-ранейшаму сьведчаць аб дэградаваным стане еўразьвязаўскіх уладаў (матэрыялы, якія пададзены ніжэй узяты з сайта радыё “Свабода”, ілюстрацыі – адтуль жа).
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
2.5.4. Фіксуем варварства "Захаду",
2.7.1. Заходнікі крытыкуюць Зах.,
3.4.4. Чачня, Паўночны Каўказ,
3.6. Праверым прагноз,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.4. Падаем дакумент,
5.5. Паралелі сацыяльныя | Чэрвень 30, 2009
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам - суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” - падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”, як і яго носьбітаў… Пачнем з матэрыяла Валянціна Жданко “Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ”, пададзенага тут: www.svaboda.org/content/article/1760756.html.
Далей »
Франц Аўдзей
Чалавек у крытычнай сітуацыі, кожны на свой лад і ў меру сваіх асабістых уласьцівасьцяў, вырашае свае праблемы. Часта ён зьвяртаецца па дапамогу да сяброў. Значна складаней, калі ў бядзе знаходзіцца краіна, якая, уласна кажучы, ня мае сяброў. Пра так званы ўсходні вектар трапна напісалі Павел Біч і Алег Гаеўскі ў артыкуле “Нашае сёння”, таму няма неабходнасьці паўтарацца. Нацыянальна сьвядомыя беларусы і, перш за ўсё інтэлегенцыя, павінны стварыць новыя сілы супраціву каланізацыі краіны. Гэтаму будзе супраціў як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Розныя ваколпалітычныя хаўрусы, каб застацца пры сытнай кармушцы, будуць перафарбоўвацца, перафармоўвацца, словам, рабіць усё, каб не дапусьціць да сьвядомасьці людзей ідэі нацыянальнага адраджэньня Беларусі.
Далей »
Барыс Керзач
Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл. nashaziamlia.org/2007/08/31/868 – Рэд.]. Вось цяпер ініцыятыва Белага і Якавенкі… Аналагічных зваротаў дзясяткі, але з вынікамі пакуль слабавата. Таму мне здаецца, варта зайсьці і зь іншага боку. На пачатак давайце пазнаёмімся зь некаторымі падзеямі ва Украіне (узята адсуль: http://top.rbc.ru/politics/25/05/2009/305908.shtml).
Васіль Якавенка (каардынатар; гл. фота) і яшчэ больш за 200 сяброў і прыхільнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Інстытут нацыянальнай памяці”

Нядаўна да цяперашніх ўладаў Беларусі быў дасланы зварот, сэнс якога выказаны ў загалоўку, а поўны тэкст падаецца ніжэй. Гэты зварот быў надрукаваны ў газеце “Наша слова” №24 (915) за 17 чэрвеня 2009 г., а таксама “Нашай нівай” (гл. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27179), сайтам “Пагоні” (http://pagonia.org/index.php?option=com_content&task=view&id=31105&Itemid=20). Пэўную інфармацыю аб падзеі падало і радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/1753194.html). Мы заўсёды гатовыя падтрымаць падобныя ініцыятывы, а іх арганізатарам з прыемнасьцю выказаць падзяку. Ніжэй падаем тэкст звароту і наш кароткі каментар да яго.
Рэдакцыя.
Далей »

5 траўня г.г. пяць прадстаўнікоў Беларусі – Івонка Сурвіла, Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч - мелі сустрэчу з чэскім прэм’ер-міністрам Мірэкам Тапаланкам. Пасьля яе завяршэньня карэспандэнт радыё “Свабода” Ганна Соўсь узяла інтэрвю ў сп-ні Івонцы. Пададзім гэтае інтэрвю і сьцісла абмяркуем.
Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/transcript/1622739.html)
Далей »