nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.3. Такая “апазіцыя”

ЗАЯВА Аргкамітэту па стварэнні Беларускай Партыі Свабоды

30 жніўня, 2008 | 3 каментарыя

��С.JPG

Ужо шмат гадоў, як АК БПС адмовіўся ад усякага супрацоўніцтва ня толькі з каланіяльным рэжымам, але і з ягонай апазіцыяй. Аднак, у сувязі з апошнімі падзеямі і працягам ціску супраць нас з боку сілавых структур, мы вырашылі агучыць нашую пазіцыю.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

30 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2; Д пр-пы 16а, 103)

14 жніўня, 2008 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 2.JPG 

4. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Хто на чыім баку.

Калі аналізаваць сусьветную рэакцыю, дык атрымліваецца выснова, што на баку крэмлядзяў выступіла фактычна… толькі Куба. Пра іх спадзяваньні на “саюзьнічка” Лукашэнку трэба весьці асобную гаворку (апошні стаіўся і ні гу-гу – робіць выгляд, што з галавой заняты выбарчай кампаніяй у Палатку, сьвета белага ня бачыць…).  З-за гэтага вышэйшыя прадстаўнікі палітычнай галіны расейскай імпербюракратыі вымушаны псіхічна падтрымліваць самі сябе. Усё гэта бачна…

Далей »

Сярод іх ёсьць героі!

23 ліпеня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Ð�еÑ�оÑ�.JPG 

На днях на свабоду выйшлі апошнія з прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі арыштаваныя сьпецслужбамі Лукашэнкі ў сувязі з выбухамі ў Менску ў ноч на 4-е ліпеня. Падаем іх фота (якія здолелі знайсьці) ды імёны. Робім гэта, зыходзячы з таго прынцыпу, што герояў, калі можна, варта ўшаноўваць яшчэ пры жыцьці. А тое, што сярод паказаных вышэй беларусаў большасьць – гэта сапраўдныя героі нашага часу, мы не сумняемся. У тым, што рэжым дапамог нам убачыць іх – адзін са станоўчых бакоў памянёнай вышэй у цэлым негатыўнай падзеі.  Два нюансы псуюць справу: 1) напэўна, ня ўсіх герояў нашага часу мы здолелі й здольныя адзначыць; 2) сярод пададзеных асобаў  могуць быць і агенты рэжыму, закінутыя для ўкараненьня ў шэрагі апазіцыі.

 

Рэжым абвясьціў “выбары”…

18 ліпеня, 2008 | 17 каментарыяў

У папярэднім артыкуле мы зрабілі пэўны пралік – не ўзгадалі пазіцыю КХП-БНФ па ўзьнятым пытаньні. З задавальненьнем выпраўляем яго, друкуючы зварот Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі з нагоды рыхтуемых рэжымам “выбараў у палатку” (паводле http://pbpf.org/art.php?art=1544&cat=7&lang=be). Рэдакцыя.

Ð�Ð¥Ð�-Ð�Ð�Ф.JPG 

Да грамадзянаў Беларусі!

На верасень 2008 г. рэжым рыхтуе “выбары” сваёй палаты. Ёсьць рэальная небясьпека, што пад “выбары” рэжым можа падсунуць рэфэрэндум па канстытуцыйным акце незаконнай “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Або праз нібыта “легітымную” палату зацьвердзяць незаконнае ўтварэньне – “саюзную дзяржаву”. Беларусы мусяць адвярнуцца ад рэжыму, ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні. Калі беларусы не адвернуцца, ня выстаяць супраць падманнага і прымусовага зацягваньня іх на выбарчыя ўчасткі, то з усімі намі можа здарыцца вялікае няшчасьце. Прадажны рэжым можа выкарыстаць магчымасьць, каб зьнішчыць нашу незалежнасьць, ператворыць Беларусь у губернію расейскай імпэрыі, а нашых хлопцаў (можаце не сумнявацца) пагоняць гінуць у “гарачыя кропкі” вечна ваюючай Масковіі. КАЛІ МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗМАГАЦЦА, – БЕЛАРУСКУЮ МАЁМАСЬЦЬ, ЗЯМЛЮ заграбуць ДА [СВАІХ] РУК МАФІЙНЫЯ МАСКОЎСКІЯ КЛАНЫ.

Далей »

Крумкачы закружылі над нашымі заводамі. Апошнія, што, ужо падліна?

17 ліпеня, 2008 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя

Ð�зеÑ�Ñ�паÑ�ка-Ð�Ñ�бедзÑ�ка.JPG 

У адказ на рашэньне глабалісцкай сіянакратыі не дапусьціць уступленьня Украіны і Грузіі ў НАТА ды спрыяць захаваньню “цэласнасьці” расейскай імперыі мы выставілі шэраг артыкулаў, якія раскрываюць сутнасьць гэтай глабальнай соцыяпаразітнай сілы, а таксама яе повязі зь іншай такой жа сілай – расейскай імперыякратыяй. Ніжэй падаем апошні матэрыял з гэтай серыі, які непасрэдна датычыць ужо нас – беларусаў. У цэлым жа, і надалей мы маем намер прыкладна так рэагаваць на вычыны сусьветных злодзеяў. Што можам зрабіць – тое і робім.

Далей »

Што гэта бухала ў ноч на 4-е? (версія 2)

5 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

��ка � ���.JPG

У свой час мы ўжо разьбіралі пытаньне, пададзенае ў загалоўку (гл. https://nashaziamlia.org/2006/07/05/181). Тады мы прыйшлі да высновы, што ў беларускім небе ў ноч з 3 на 4 ліпеня ўсе апошнія гады бухае “ўладны ідыятызм”. Але новы погляд на сітуацыю робіць неабходным разгледзець яшчэ адну версію. Гэтая версія бярэ за аснову ня дурасьць мясцовага начальства, а яго схаваныя каштоўнасьці – тыя, якія яно патаемна ад грамадства на самой справе адзначае і менавіта 3 ліпеня.

Далей »

Беларуская сітуацыя і роля дзяржаў-суседзяў

23 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.

���о�к� 1.JPG

Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.

Рэдакцыя.

Далей »

Подзьвіг лідара

25 мая, 2008 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

���а�ка.JPG

Далей »

Ліст да нямецкага знаёмага

24 мая, 2008 | Каментары (1)

��ла��н Я�ген 3.JPG

Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.

Рэдакцыя.

Далей »

Вітаўтас Ландсбэргіс: “Я ня ведаю рэзону беларускім апазіцыянерам весьці перамовы з Расеяй”

8 мая, 2008 | Няма каментараў

Акрамя Расеі, Украіны пара зьвярнуць увагу на нашу добрую суседку Летуву. Прапануем інтэрвю Вольгі Караткевіч з Вітаўтасам Ландсбергісам (паводле www.svaboda.org/content/Transcript/1109913.html). Найбольш важкае на наш погляд выдзелена. Рэдакцыя.

Ð�андзбеÑ�гÑ�Ñ�.JPG 

Далей »

Як я быў грамадскім рэдактарам Радыё “Свабода”

3 мая, 2008 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі

Я.JPG 

1 траўня г.г., зноў, як і 26-27 красавіка, была заблакаваная праца сайта радыё “Свабода”. Выказваю пратэст супраць дзеяньняў цяперскіх уладаў і салідарнасьць з нашым галоўным беларускамоўным сайтам. Дарэчы, у пачатку красавіка мне пашцасьціла пабываць грамадскім рэдактарам гэтага радыё. Дадзеная падзея неардынарная, бо вядома – многім ворагам беларускага народу дзейнасьць нашай рэдакцыі вельмі недаспадобы. Таму выказваю падзяку ўсім, хто спрычыніўся да прапановы і зьдзяйсьненьня ідэі майго рэдактарства, а найбольш – журналісту “Свабоды” Аляксандру Уліцёнку. На жаль, ня ўсе матэрыялы, якія прагучалі ў наўпроставым эфіры, своечасова зьявіліся на сайце радыё. Некаторыя ўвогуле не зьявіліся. Дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” сп-р Аляксандр Лукашук  запэўніў, што гэта – вынік зьмены канцэпцыі грамадскага рэдактара радыё. А планавалася, што будзе 4 інтэрвю, прысьвечаныя сітуацыя вакол і ўнутры Беларусі, а таксама вялікая перадача ў пятніцу, у якой будуць разгледжаныя 5 прынцыповых пытаньняў. Такім чынам, спачатку матэрыялы, потым дадатак і абмеркаваньне.

Далей »

12 гадоў таму Джахар Дудаеў стаў шахідам

22 красавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/21/57822.shtml)

��дае�.JPG

Позна ўвечары 21 красавіка 1996 года ў выніку тэрарыстычнага акту стаў Шахідам першы прэзідэнт Чачэнскай Незалежнай Дзяржавы генерал Джахар Дудаеў. Ракетны ўдар па Дудаеву быў нанесены ў момант, калі чачэнскі прэзідэнт размаўляў па спадарожнікавым тэлефоне ў бязьлюднай мясцовасьці непадалёк ад вёскі Гехі-чу на захадзе ЧРІ.

Далей »

Здрада – раз, здрада – два…

4 красавіка, 2008 | 16 каментарыяў

Рэдакцыя.

Ð�дÑ�аднÑ�кÑ�.JPG 

У той жа дзень, 2 красавіка, калі побач з расейскай амбасадай арыштавалі Паліну Дзьякаву і Паліну Кур’яновіч за спробу правесьці пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі й лозунгам “Расеі – не!”, іншая група палітыкаў проводзіла на сумна вядомым Бангалоры свой мітынг пад супрацьлеглымі ідэямі яднаньня з Расеяй… Найперш гэта былі вядомыя актывісты групы Фралова, да якіх далучыліся партыі БСДП (Грамада) і ПКБ. Ідэолагам усёй гэтай дзіўнай лявацка-імперскай кампаніі выступіў с-р Парфяновіч.

Далей »

“Беларусь – у Эўропу!” (?)

31 сакавіка, 2008 | 3 каментарыя

Яўген Мурашка

���а�ка1.JPG

Прачытаў гэты заклік апазыцыі – і дзіву даўся. Ну, думаю, Яўген, пакуль ты ў Нямеччыне жыруеш ды плаваеш, як сыр ў масле, Беларусь наша…таго… цю-цю на Варкуцю. Ўсхапіўся, дастаў мапу, зазірнуў, а сэрцца тук-тук, тук-тук, а калі праўда, што Беларусь… таго і цю-цю?. Не, на месцы, якраз пасярэдзіне той самай Эўропы. Адлегла ад сэрца, а ў маіх мазгах застаўся сумнеў, бо мапа 1995 г. Ці мала чаго. Хуценька сеў на ровар і ў краму, набыў навяк (нават муха ня сядзела), тут жа, на месцы, разгарнуў, зазірнуў і канчаткова супакоіўся: на месцы мая каханая, родная Беларусь, на месцы, менавіта там, дзе і належыць ёй быць.

Далей »

Слёзы роспачы і немачы, альбо Куды падзеліся “важдзі”? (П пр-п 13)

31 сакавіка, 2008 | 4 каментарыя

Сяргей Высоцкі

��д��� апаз����.JPG

Часам раздражняе ўласная інтуітыўная здатнасць прадбачыць расклад бліжэйшых падзей, палітычных акцый. Так адбылося і з акцыяй “аб’яднанай апазіцыі” ў Дзень Незалежнасці 25.03.2008 г. На сайце www.nashaziamlia.org былі размешчаныя мае артыкулы, у якіх папярэджваў аб маючым адбыцца правале. Але ступень правалу пераўзышла нават мой прагноз. Сапраўды, пра які ўзровень арганізацыі можна было казаць, калі людзі ішлі прама ў процілеглых напрамках… Адчай і боль дэзарганізаваных, кінутых, збянтэжаных грамадзян. Роспач і слёзы ад сваёй немачы.

Далей »

Адкрыты ліст Алены Захаранка да Аляксандра Казуліна

27 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

�а�а�анка-�аз�л�н.JPG
Да нас у рэдакцыю з просьбай надрукаваць адкрыты ліст да Аляксандра Казуліна зьвярнулася дачка былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Алена Захаранка. Мы выконваем яе просьбу, вычакаўшы, як прыстойныя людзі, патрэбны час пасьля вядомай трагедыі ў сям’і Казуліных. Каб усім чытачам была зразумелая фабула падзеі, спачатку мы пададзім словы А.Казуліна, якія сталі прычынай адпаведнай рэакцыі з боку сям’і былога міністра – вельмі паважанага чалавека.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці патрэбнае беларусам адраджэнне шляхецкага стану

27 сакавіка, 2008 | 47 каментарыяў

Галіна Арцёменка (з Нямеччыны)

����менка.JPG

Такое пытанне у некаторых беларусаў выклікае насмешку над тым, хто пытае, у іншых – надзею. Сапраўды, гэтая тэма незвычайная для вуха беларусаў. Але спачатку невялікі аналіз.

Далей »

Любое добрае падтрымаем: дзьве заявы “адзінага”

26 сакавіка, 2008 | 2 каментарыя

��л�нкев��.JPG

Наш падыход да любых падзеяў у Беларусі быў і будзе выключна канструктыўны і дэмакратычны – ўсё, што адпавядае аб’ектыўным інтарэсам беларускага народу, мы падтрымліваем; з усім, што ім пярэчыць – мы змагаемся.  Таму мы палічылі магчымым выставіць дзьве заявы А.Мілінкевіча з нагоды падзеяў вакол 25 Сакавіка. Тое, што мы лічым станоўчым, выдзелена тоўстым шрыфтам, негатыўнае – абмеркавана пасьля тэкстаў.

Рэдакцыя.

Далей »

“Аб’яднаная апазіцыя” і… кроў на сьнезе

26 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

�ен�к 25 �акав�ка.JPG

Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.

Далей »

Спачатку праўда, потым аб’яднанне

24 сакавіка, 2008 | 2 каментарыя

Сяргей Высоцкі (старшыня незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды)

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ� 2.JPG 

Узнікла нядаўна ў мяне спрэчка з адным нашым “дэмакратам”, чалавекам, які ў курсе ўсіх апазіцыйных павеваў, ходзіць на ўсе мітынгі.

– Вось хутка будзе падзея, збяруцца ўсе (назваў дату акцыі). Ты будзеш?

– Не, не буду.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы