nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.3. Такая «апазіцыя»

Дазвольце не пагадзіцца…

Чэрвень 25, 2009 | Каментары (10)

Рэдакцыя

d0afd0bad0b0d0b2d0b5d0bdd0bad0b0-d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0baПрацуючы над папярэднім матэрыялам, мы сутыкнуліся са спрэчкай, якая разгарэлася ў кастрычніку летась на старонках “Народнай волі” паміж сп-рамі Васілём Якавенкам і Зянонам Пазьняком. Спрэчка была справакаваная выхадам кнігі ўспамінаў Галіны Вашчанкі (цяпер Пазьняк) “Беларусь у сэрцы”. Праз гэтую кнігу абодва названыя вышэй сп-ры абвінавацілі адзін аднаго ў розных грахах. Мы палічылі неабходным зафіксаваць факт дадзенай спрэчкі. Падаем спачатку пазіцыю сп-ра Якавенкі, затым Пазьняка, а затым і нашыя развагі.

Далей »

Спыніць вынішчэньне беларускай мовы : Зварот да Лукашэнкі, да кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, да ўсіх грамадзян Беларусі

Чэрвень 25, 2009 | Каментары (4)

Васіль Якавенка (каардынатар; гл. фота) і яшчэ больш за 200 сяброў і прыхільнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Інстытут нацыянальнай памяці”

d092d0b0d181d196d0bbd18c-d0afd0bad0b0d0b2d0b5d0bdd0bad0b0

Нядаўна да цяперашніх ўладаў Беларусі быў дасланы зварот, сэнс якога выказаны ў загалоўку, а поўны тэкст падаецца ніжэй. Гэты зварот быў надрукаваны ў газеце “Наша слова” №24 (915) за 17 чэрвеня 2009 г., а таксама “Нашай нівай” (гл. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27179), сайтам “Пагоні” (http://pagonia.org/index.php?option=com_content&task=view&id=31105&Itemid=20). Пэўную інфармацыю аб падзеі падало і радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/1753194.html). Мы заўсёды гатовыя падтрымаць падобныя ініцыятывы, а іх арганізатарам з прыемнасьцю выказаць падзяку. Ніжэй падаем тэкст звароту і наш кароткі каментар да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт І (частка 2)

Чэрвень 10, 2009 | Каментары (10)

Аляксандр Мілінкевіч

d0bfd0b0d0bbd18fd0bad196-d0bcd0b0d181d0bad0b0d0bbd196

 

 

У адказ на зьяўленьне артыкула М.Падаляка ў рэдакцыю “НВ” быў дасланы ліст А.Мілінкевіча і яго артыкул. І.Сярэдзіч нэрвова адрэгаваў на пасланьне Мілінкевіча, але яго артыкул надрукаваў (26.05.2009   №79-80). Ніжэй мы падаем усе гэтыя дакументы – ліст Мілінкевіча, адказ на яго Сярэдзіча, артыкул Мілінкевіча сё ўзята з http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14494) – а затым і наш кароткі каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт І (частка 1)

Чэрвень 9, 2009 | Каментары (6)

Міхаіл Падаляк

d09fd0b0d0b4d0b0d0bbd18fd0ba-d09cd196d0bbd196d0bdd0bad0b5d0b2d196d187Набліжаецца чарговая правальная (і гэта ўжо бачна цяпер) прэзідэнцкая выбарчая кампанія. У апазіцыі ажывілася традыцыйная валтузьня, зьмет якой ня мае ніякага дачыненьня да інтарэсаў беларусаў, а зьвязаны ў асноўным з перахопам рэсурсаў і выкананьнем агентурных заданьняў прарасейскіх імперскіх ці празаходніх псеўдаліберальных сіл. Відаць, пачаткам гэтай валтузьні варта лічыць артыкул вядомага правакацыйнага журналіста М.Падаляка, які “Народная воля” надрукавала 19 траўня г.г. у №75-76 (адрас у сеціве: http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14390). Мы вырашылі зафіксаваць падзею. З гэтай мэтай мы падаем артыкул і Падаляка, і рэакцыю на яго А.Мілінкевіча. Як звычайна, у канцы мы пададзім наш кароткі каментар на абодва матэрыялы.

Рэдакцыя.

Далей »

Дыялог ці сон эўрапейскіх палітыкаў?

Травень 13, 2009 | Каментары (5)

Валеры Грыцук

d09dd0b5d0b2d18fd0b4d0bed0bcd18b

Напісаў я гэты артыкул адразу па сустрэчы “партнераў” у Празе [гаворка пра сустрэчу чыноўнікаў ЕЗ і РБ. – Рэд.], але перш чым апублікаваць, хацеў пабачыць рэакцыю эўрапейскага грамадзтва. Але гэтая тэма была мала цікава для эўрапейскіх медыя. А таму ўжо можна сказаць, што для Эўропы гэта праект кшталту: галоўнае працэс, а не вынік.

Далей »

ПРАЖСКІ АКЦЭНТ

Травень 9, 2009 | Каментары (6)

Яўген Мурашка

d09fd180d0b0d0b3d0b0

7-га траўня ў Празе на Polackeho nameste згодна ініцыятывы Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН; гл. http://nashaziamlia.org/2009/03/30/2010/#more-2010) адбылася акцыя пратэсту супраць легітымізацыі дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі праз прыняцьце ва “Усходняе партнэрства”. На акцыі таксама адным з галоўных было ўзьнята пытаньне аб знікненьні Юрыя Захаранкі, які быў забіты рэжымам роўна 10-годдзе таму (гл. фота ў пачатку і ў канцы артыкула).

Далей »

З.Пазьняк: “Калі зьнішчыць культуру, ня будзе ані дэмакратыі, ані правоў чалавека, ані незалежнасьці”

Травень 7, 2009 | Каментары (2)

d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0ba

Сваё інтэрвю з нагоды сустрэчы з прэм’ерам Чэхіі й “Усходнім партнэрствам” даў Зянон Пазьняк. Інтэрвю ён даваў карэспандэнту радыё “Свабода” В.Цыганкову падчас круглага слала (гл. http://www.svaboda.org/content/article/1622960.html). Інтуіцыя нам падказвае, што гэтае інтэрвю нам яшчэ прыдасца, таму мы вырашылі яго падаць і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

“Культура – гэта чыньнік палітычны”

Травень 6, 2009 | Няма каментараў


d0a1d183d180d0b2d196d0bbd0b0


5 траўня г.г. пяць прадстаўнікоў Беларусі – Івонка Сурвіла, Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч — мелі сустрэчу з чэскім прэм’ер-міністрам Мірэкам Тапаланкам. Пасьля яе завяршэньня карэспандэнт радыё “Свабода” Ганна Соўсь узяла інтэрвю ў сп-ні Івонцы. Пададзім гэтае інтэрвю і сьцісла абмяркуем.


Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/transcript/1622739.html)

Далей »

І.Сурвіла, З.Пазьняк, С.Шушкевіч і А.Казулін зьвярнуліся да Эўразьвязу

Травень 4, 2009 | Каментары (15)

Сяргей Навумчык (паводле www.svaboda.org/Content/Article/1610280.html)

d0a1d183d180d0b2d196d0bbd0b0-d0b4d18b-d196d0bdd188

Яны заклікаюць не запрашаць Лукашэнку ў Прагу, бо вынікам гэтага, на іх думку, стане “ўзмацненьне рэпрэсіяў і этнацыду беларусаў, ціску на народ, перасьледу з палітычных прычынаў”.

Далей »

Беларусь – у растэрміноўку

Травень 1, 2009 | Каментары (3)

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b01

 

Паважаныя наведвальнікі сайта. Нам давядзецца часова перапыніць адносна спакойную плынь разьвіцьця Сьветагляднай дактрыны, каб зафіксаваць на нашым сайце матэрыялы істотнага грамадскага гучаньня (потым мы зноў вернемся да нашай стратэгічнай, на гэты год, тэматыкі). Першым падаем артыкул аднаго з нашых сталых няштатных аўтараў – сп-ра Я.Мурашкі.

Рэдакцыя.

Далей »

Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 2; С пр-п 9)

Красавік 25, 2009 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі

Далей »

Аргентынскае танга ці Беларускі лохатрон

Сакавік 12, 2009 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b0Вось і скончыўся яго чарговы “працоўны” дзень. Праблем вышэй крышы. Тут табе і крызіс, тут табе і газ, і Каўказ. Апазыцыя зноў пагражае ўсялякімі “сацыяльнымі маршамі” – і не надакучыла ім хадзіць туды-сюды. Зноў жа, МВФ захаміў пазыку. Вось жлабы. Хаця іх можна зразумець – гэта яны і справакавалі гэты крызіс. А Расея – “аддай кантрольны пакет “Белтрансгазу” – дадзім 100 мільярдаў драўляных “. Не, тут трэба меркаваць, можа здарыцца, як з Малдовай, ці той жа Аргенцінай – набралі пазыкаў, а вяртаць нечым. Забралі прамысловасць – поўны трындзец. Відаць, трэба патаньчыць з Бруселем. Можа так здарыцца, што і да новых выбараў не працягну, а ў мяне дзіцё малое без маці, шкада Міколку. Ніякія ахоўнікі-мардавароты яму яе не заменяць.

Лукашэнка – відаць, вы яго ўжо пазналі – паклаўся на ложак і, цяжка ўздыхнуўшы, прамовіў – “ О, Господи Иисусе, вперёд не суйся и в зад не адставай”. Аднак не пасьпеў заплюшчыць вочы, як пачуў:

- Хто імя Госпада спамінае мімаходзь?

Спалохана ўсхамянуўшыся, навастрыўшы вушы, пачаў пільна ўглядацца ў цемру:

- Нет, видно, показалось. Да и что удивительного, с такими проблемами и не то памярэшчыцца. Крыша и так набекрень, можа и совсем съехать.

Далей »

Думкі шэрагоўца

Сакавік 10, 2009 | Каментары (3)

Ігар Макарэвіч (ліст у рэдакцыю, прозьвішча зьменена)

d09dd0b5d0b2d18fd0b4d0bed0bcd18b

Цікавыя метады ў апошні час выкарыстоўвае ў сваёй працы кіраўніцтва БНФ у адносінах да сваіх чальцоў. Напрыклад, мне, як шараговаму чальцу партыі БНФ (я не выходзіў з шэрагаў), сталі пастаянна прыходзіць канверты то зь якой-небудзь газэтай, то з запрашэньнем на справаздачна-выбарчы сход. Некалькі разоў я схадзіў на гэтыя сходы. Пасяджу, паслухаю палымяную прамову Вячоркі ці Івашкевіча, падыму за нешта руку і ціхонька сыходжу. Ні прамога дыялогу, ні дыскусіяў няма, што ты думаеш – нікому не цікава. Сходаў рады раёна няма, ці проста мяне не запрашаюць. А я і не напрошваюся.

Далей »

“Выбары” – закончыліся, Выбары – пачаліся!

Сакавік 10, 2009 | Каментары (3)

З. Сейбіт

d091d183d181d0bbd18b-d0a1Мінулі яшчэ адныя, так званыя “выбары” бяз выбару. Колькі іх ужо было: і за савецкім часам, і ў незалежнай, але неправавой, недэмакратычнай Беларусі. Ці навучыліся мы чаму-небудзь? Ці можна ўзяць яшчэ якія-кольвек урокі акрамя абурэньня “ўладай” і “апазыцыяй” ды паглыбленьня атамізацыі грамадства? Пад час апошніх “прэзідэнцкіх” і апошніх “парлямэнцкіх” “выбараў” найбольш частай тэмай былі лінейныя спрэчкі “за” ўдзел ці “супраць” удзелу ў “выбарах”, нібыта ў гэтым слоўным перацягваньні каната (пры адсутнасьці стратэгіі будовы дэмакратычнай дзяржавы) нешта вырашалася. (Быццам бы жыцьцё і тысячы чыньнікаў, якія на яго ўплываюць, можна зьвесьці да пэўнай “лініі” ці нават “кропкі” бачаньня.) Розьніца паміж папярэднімі выбарамі і цяперашнімі толькі тая, што тады самае часта ўжываемае ключавое слова было “перамога”, а цяпер – слова “канец”. Да якога “канца” зьбіраліся ўдзельнічаць пэўныя асобы і групы людзей, яны не ўдакладнялі: “канца рэжыму”, “канца апазыцыі”, “свайго канца”, “канца выдзеленых рэсурсаў”, “канца выбараў” ці яшчэ якога. Вядома, добра мець дзяжурныя адказы на любыя пытаньні, што нам патрэбная “перамога” (як на “прэзідэнцкіх”) ці трэба дайсьці да нейкага “канца” (як на цяперашніх “парляманцкіх”). Але што мы будзем рабіць з той “перамогай” ці з тым “канцом”, калі яны раптам нам зваляцца?

Далей »

Праблемы сацыяльнага транзіту ў Кыргызскай Рэспубліцы

Сакавік 8, 2009 | Каментары (2)

Валенцін Багатыроў, віцэ-прэзідэнт Цэнтральнаазіяцкага інтэлектуальнага фонда “Усход”

d09ad18bd180d0b3d18bd0b7d181d182d0b0d0bd

Гэты даклад зь семінара «(Не)Грамадзянская  супольнасьць» у Цэнтральнай Азіі» (27 траўня 2008 г., Варшава) даслаў у рэдакцыю з Польшчы наш сталы чытач Франц Аўдзей. Мы падаем яго (у значна скарочаным выглядзе), каб паказаць агульнасьць праблем розных грамадстваў на постсавецкай прасторы. Нягледзячы на модны цяпер псеўда-ліберальны дыскурс, у матэрыяле прысутнічае шмат фактаў, якія цікавыя і для нас – зьмястоўных дэмакратаў.

Рэдакцыя.

Далей »

Што яднае Гебельса, ідэолагаў КПСС і… Галівуд

Сакавік 5, 2009 | Каментары (1)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b0d0bbd196d0b2d183d0b4-1Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. — Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.

Не, шаноўныя. Сувязь тут ёсьць і яна нашмат больш зьмястоўная. Усе трое – зацятыя стваральнікі міфаў, заснаваных на хлусьні й прызначаных абслугоўваць злачынныя мэты. Розьніца толькі ў тым, што два першыя ўжо гісторыя, а апошні – Галівуд – гэта наша з вамі рэчаіснасьць. Прычым, найактуальная. У папярэднім матэрыяле наша рэдакцыя трохі пакрытыкавала філосафа В.Акудовіча, але потым мы падумалі, што варта дапамагчы дзядзьку, усё ж, магчыма, беларус. І паколькі ён любіць разбураць міфы, варта знайсьці яму добрую работу – паказаць які-небудзь сапраўды вялікі і сапраўды значны МІФ. Хай выкарыстоўвае свае памкненьні па прызначэньні. Будзе карысьць і яму асабіста, і беларусам.

Далей »

Другая сусветная вайна

Сакавік 2, 2009 | Каментары (4)

Валянцін Акудовіч (паводле baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/akudovicz01_3-4.htm; частка артыкула “Нацыянальная парадыгма: Ракурс канцэптуальнай перамены”)

d090d0bad183d0b4d0bed0b2d196d187Мы хацелі, былі, завяршыць на дадзеным этапе (толькі на дадзеным) тэму “Беларускі народ у Другой сусьветнай вайне”, падаўшы артыкул паважанага філосафа з разьлікам на добрае абагульненьне. На жаль, гэтага не атрымалася. Пан Акудовіч, якога мы заўважылі на фоне акцыі з “картай апалячанага”, у дадзеным выпадку нас у многім расчараваў (не ва ўсім!). У чым канкрэтна, мы патлумачылі па ходу тэкста і пасьля яго. Наша задача ператвараць недахопы ў перавагі, як мінімум, у лепшую арыентацыю ў сучаснай рэчаіснасьці. Ідэалагічны фармат нашага сайта гэта зрабіць дазваляе. У цэлым жа высьвятляецца, што тэма лёсу беларусаў у Другой сусьветнай вайне павінна стаць адной з важнейшых на нашым сайце. Бо беларуская ідэалогія без фармуляваньня свайго стаўленьня да тых падзей, на жаль, паўнавартаснай ня будзе…

Рэдакцыя.

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 2, Д пр-пы 115, 116, 117, П пр-п 17)

Люты 24, 2009 | Каментары (20)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў

d09dd0b0d186d18bd18fd0bdd0b0d0bbd196d0b7d0bcd18b3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.

Чым небясьпечная тая сітуацыя, якая складаецца па-над Беларусьсю?

Відавочна, яна небясьпечная тым (і мы пра гэта неаднаразова казалі), што на карку беларуса замест скінутага імперца-маскаля можа тут жа зьявіцца сіяніст-шавініст. Адзін паразіт заменіць іншага. Вось і усё. Такім можа апынуцца вынік шматсотгадовага змаганьня беларускага народу за вызваленьне з-пад маскоўскай навалы, за тое, каб на ўласнай зямлі чалавекам звацца! Натуральна, такі вынік ня можа задаволіць ніводнага беларуса, дый увогуле ніводнага прыстойнага чалавека. Але, улічваючы інстынкты сіянакратыі, якія даволі лёгка праглядаюцца, сітуацыя можа пайсьці й па яшчэ горшым сцэнары.

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Перафарматаваць сьветаглядную дыхатамію (частка 1; Д пр-п 114)

Люты 23, 2009 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

d0a3d0b7d180d0bed19ed0bdd196-d0bbd18ed0b4d0b7d0b5d0b9-d196-d0b3d180d0b0d0bcd0b0d0b4d181d182d0b2d0b0Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747. У наступных артыкулах мы гэтыя прыклады падалі. Яны датычаць групы непатапляльных цынікаў пад назвай “Хартыя”; аднаго “Алеся”, які фармальна “белы”, а па зьместу чорны; газеты “Наша Ніва” (“НН”), якая, як высьвятляецца, ужо даўно “Ніва Ня Наша” (“ННН”); дзівоснай эвалюцыі сьветаглядаў некалі персьпектыўных беларускіх маладзёнаў, якія істотна ўплываюць на іншую беларускую моладзь і ствараюць “беларускую” “хрысьціянскую” “дэмакратыю”; амбіцыяў Міхалевіча стаць прэзідэнтам Беларусі (натуральна, пасьля “раскруткі”); поўнага захопу ідэалагічна-прапагандыскай галіны “на вертыкалі” Лукашэнкі пэўнымі сьпецыфічнымі “кадрамі”. Усе гэтыя, здавалася б, разрозьненыя факты (ёсьць яшчэ) здольны пераканаць любога бестароннага назіральніка ў тым, што акрамя працягу даўняга ціску на беларускі народ і яго дзяржаву з боку крывавай усходняй імперыі, на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі дадаткова нарастае дэструктыўны ціск з захаду. Яго робяць сілы яўна варожыя інтарэсам беларускага народу – тыя, каго мы называем глабалісцкай фінансавай алігархіяй.

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Аб’ект найпільнай увагі – моладзь

Люты 18, 2009 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

d09cd196d185d0b0d0bbd0b5d0b2d196d187Акрамя дзейнасьці, скіраванай у Беларусі на тыя ці іншыя сектары ўлады і грамадства, сіянакратыя ўлічвае і чыньнік часу. Яе паразітныя планы грандыёзныя і нават больш за тое — глабальныя, таму посьпех ёй не абавязкова патрэбны менавіта сёньня ці заўтра. Яна дзейнічае з разьлікам на далёкую персьпектыву. Яе задаволяць вынікі, якія будуць і праз дзесяцігоддзі, абы ўсё ішло “ў патрэбным кірунку”. Праўда, каб гэтыя вынікі мець, сіянакратыя ўжо сёньня закладае грунт пад свае будучыя “дасягненьні” ў розных вузлавых кропках беларускага грамадскага арганізму. Таму яе асабліва цікавіць наша моладзь. Давайце і мы зьвернем увагу на гэта.

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 3, наш каментар; Д пр-п 113)

Люты 16, 2009 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

d097d0b0d0bcd18fd182d0b0d0bbd196d0bdd18bУ папярэдняй частцы гэтага матэрыяла пададзены выдатныя па сваёй якасьці й выніковасьці артыкулы- адказы чарняваму нахабніку пад прозьвішчам “Алесь Белы” (гл. фота ў папярэднім артыкуле). Калі б нам было даручана ацаніць зробленае іх аўтарамі па 10-бальнай шкале, мы б паставілі адзнакі не ніжэй за 9-10. Кожны аўтар даў выдатны адлуп, разглядаючы сітуацыю са свайго ракурсу. Нам асабліва спадабаўся “Ланцуговы слон”. Яго мы напэўна з задавальненьнем пабачылі б сярод аўтараў і нашага сайта, асабліва, калі б ён адразу пісаў па-беларуску. Што да Аляксея Дзерманта, дык мы і так ужо падалі некалькі яго артыкулаў. Усё гэта вельмі прыемна – хаця б тут, у адрозьненьне, напрыклад, ад акцыі з “Картай апалячанага беларуса”, мы не адзіныя і нават ня першыя. Здаецца, тэма цалкам вычарпаная. Аднак на справе ёсьць яшчэ некалькі пытаньняў да асьвятленьня. Праблема ў тым, што і Дзермант, і “Слон”, і Рудкоўскі зрабілі акцэнт на асаблівасьцях беларусафобскага сьветагляду “Белага”, выкрылі падступнасьць яго падыходцаў, запазычаных не інакш як ад лукавага… Аднак засталася амаль цалкам не раскрытай грамадская складовая падзеі. А гэтую нішу запоўніць вельмі важна…

Далей »

Старонка 5 з 11« Першая...34567...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы