nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.4. Расейская апазіцыя

НСП = ФСБ: гэта значыць, што ў Расеі пачалася чарговая “выбарчая кампанія”

Жнівень 15, 2007 | Каментары (2)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�абойÑ�Ñ�ва ФСÐ�.JPG 

Апошнім днямі ў Расеі то падарваныя цягнікі ідуць пад адхон з сотнямі людзей, якія калечацца і гінуць, то па-варварску забіваюць двух нярускіх — дагестанца і таджыка. Пры гэтым усю працэдуру здымаюць на відэа, а затым разьмяшчаюць у сеціве. Па ўсім відаць нехта вырашыў узьняць градус грамадскага напружання. Хто і навошта? – гэта мы ў рэдакцыі і вырашылі паспрабаваць высьвятліць.

Далей »

Прылада палітычнага аналізу – Цясак

Ліпень 26, 2007 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�аÑ�Ñ�Ñ�нкевÑ�Ñ�-ЦеÑ�ак.JPG 

Існуюць розныя спосабы здабычы аб’ектыўнай інфармацыі пра ўдзельнікаў грамадска-палітычных працэсаў. Адзін зь іх – гэта азнаямленьне з матэрыяламі шматгадовай і, як правіла, ахвярнай працы таго ці іншага дасьледчыка, якому чамусьці верыцца (прыклад – папярэдні артыкул). Яшчэ адзін – сачэньне за рэакцыяй суб’ектаў палітычнага поля на нечаканыя і вострыя падзеі. Апошні варыянт здабычы інфармацыі мы назвалі эфектам “крука ў лесе” (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Нядаўні арышт аднаго зь лідэраў расейскіх нацыянал-сацыялістаў Максіма Марцінкевіча (рус. Марцинкевич) у пэўнай ступені адпавядае такому эфекту. Каб прасьвятліць зьмест яшчэ аднаго фрагменту расейскай рэчаіснасьці засталося сабраць разнастайныя зьвесткі ў Інтэрнэце і паспрабаваць сістэматызаваць іх.  

Далей »

Масонскія гульні Пуціна (Частка 4; Д пр-п 64)

Ліпень 22, 2007 | Няма каментараў

Мікалай Смаленцаў-Собаль.

Далей »

“Іду на вы”. 3-га ліпеня дзень разгрому Хазарыі (П пр-п 8)

Чэрвень 30, 2007 | Няма каментараў

Пётр Хамякоў.

Далей »

Стаўрапольскае пасьляслоўе. Што рабіць?

Чэрвень 29, 2007 | Няма каментараў

Пётр Хамякоў (ад імя Круга Рускай Праўды)

Р�кламн� ����.JPG

Толькі што мы трохі зірнулі на ідэалагічны ўзровень рускіх шавіністаў. Цяпер давайце паглядзім на стадыю іх арганізацыйнай падрыхтаванасьці й магчымасьці іх ўплыву на палітычныя падзеі ў Расеі. Для гэтага мы прапануем азнаёміцца з двума артыкуламі Пятра Хамякова – аднаго з ідэолагаў рускіх шавіністаў. Раім таксама зьвярнуць увагу на супадзеньне датаў, 3 ліпеня, у іх і ў нашых лукашыстаў (зьмест гэтай даты ў іх вы бачыце на фота, а пра штучнасьць гэтай даты ў Беларусі ўсім вядома, дый мы ўжо пра гэта пісалі, у т.л. год таму; гл. nashaziamlia.org/2006/07/05/181). Вылучаем гіпотэзу пра невыпадковасьць такога супадзеньня, паколькі акрамя недарэчнасьці гэтай даты ў нас, ёсьць зьвесткі пра фінансаваньне Лукашэнкам нацыяналістычнай апазіцыі ў Расеі, а гэта, як вядома – крытэр вялікай залежнасьці. Няўжо сапраўды, мы – беларусы – з-за комплексу імперскай непаўнавартасьці рускіх шавінюг будзем сьвяткаваць 3 ліпеня іх надуманае сьвята пад маркай “Дня незалежнасьці Беларусі”? Няўжо пра незалежнасьць ад Хазарыі гаворка? Нейкае трызьненьне атрымліваецца. Карацей, сачыце за зьместам сусьветных падзей, а мы са свайго боку будзем рабіць усё, каб гэтаму дапамагаць.

Рэдакцыя.

Далей »

Па нашым шляху? (Частка ІІ; Д пр-п 63)

Чэрвень 27, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Далей »

Па нашым шляху? (Частка І)

Чэрвень 26, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

����н � зо�ка.JPG

Хада падзей усё больш пацьвярджае нашую правату ў тым, што мы даўно сочым за рускімі шавіністамі, якія любяць называць сябе “арыйцамі” (іхныя сайты ari.ru; ariru.info). Настаў час чарговы раз паглядзець, які стан справаў у іх сёньня на ідэалагічным і арганізацыйна-палітычным узроўнях іх дзейнасьці. Пачнем зь ідэалогіі.

Далей »

Прыцемкі ліберальнай імперыі

Чэрвень 20, 2007 | Каментары (1)

Эміль Абрамавіч Паін – загадчык сектара Інстытута сацыялогіі РАН, прафесар ДУ-ВШЭ (узята з www.ng.ru/ideas/2007-06-15/10_empire.html).

РÑ�Ñ�.Ñ�аÑ�Ñ�зм.JPG 

Гэтым артыкулам мы хочам паказаць, што ў Расеі ўсё больш людзей, асабліва “абрамычаў”, пачынаюць адчуваць небясьпеку рускага фашызму. Гэта якраз тое, пра што наш рэдактар папярэджваў і год (гл. http://nashaziamlia.org/2006/08/27/271), і 10 гадоў таму (гл. http://nashaziamlia.org/2006/04/16/50). Каму лянота зазірнуць, працытуем: Аналізуючы гісторыю Расеі, варта зьвярнуць увагу на надзвычай знамянальны факт: пасьля чарговага ўнутранага катаклізму Расея, кожны раз мяняючы сваю форму і часта эліту, якая трымала ўладу на яе тэрыторыі, захоўвала сваю імперскасьць. Так, пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г. царская Расея была пераўтворана ў бальшавіцка-камуністычную, пасьля падзей 1991 г. — з бальшавіцка-камуністычнай у псэўдадэмакратычную. Зараз можна прадбачыць магчымасьць чарговых “пераўтварэньняў” у Расеі, калі яна можа набыць шавіністычна-фашыстоўскую форму, а затым, верагодна, зноў будзе спрабаваць вярнуць “цара-бацюхну”. Але пры ўсім тым Расея і далей “зьбіраецца” захоўваць сваю імперскую ідэалёгію і практыку. Усё гэта можа сьведчыць аб адным: імперскасьць ёсьць існасная характарыстыка Расеі, у дачыненьні да якой зьмена формы — усяго толькі спосаб захаваньня нечага больш істотнага”. Ну, і хто пасьля гэтага лепшы філосаф-аналітык?.. Нагадваем, тое, у чым мы з аўтарам ня згодныя ці жадаем удакладніць, мы, як ідэолагі беларускай дэмакратыі, каментуем у квадратных дужках.

Рэдакцыя.

Далей »

Навадворская пра сябе, Расею і Беларусь

Красавік 20, 2007 | Няма каментараў

Валерыя Навадворская нарадзілася ў 1950 годзе ў Беларусі ў Баранавічах. Да першага арышту ў 1969 годзе за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” вучылася ў інстытуце замежных моў імя Тарэза. Скончыла факультэт замежных моваў Маскоўскага пэдагагічнага інстытута. Займалася самвыдатам. У савецкія часы неаднаразова была асуджаная за дысыдэнцкую дзейнасьць. У 1988 заснавала “Дэмакратычны саюз”, цяпер лідэр партыі “Дэмакратычны саюз Расеі”. Некалькі дзён назад Валерыя Навадворская дала он-лайн інтэрвю, арганізаванае радыё “Свабода”. Падаем яго часткова ў больш сістэматызаваным выглядзе, згрупаваўшы пытаньні й адказы на іх па раздзелах. Не з усімі выказваньнямі сп-ні Навадворскай мы згодныя – найменш з тымі, якія прысьвечаны беларускай гісторыі й беларускай апазіцыі (гэта зразумела – яна іх проста ня ведае…). Найбольш каштоўнымі лічым тыя, якія прысьвечаны характарыстыцы апазіцыі расейскай і расейскай палітычнай сітуацыі.

Рэдакцыя.

�авадво��ка�.JPG

Далей »

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 2).

Сакавік 24, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

Далей »

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 1).

Сакавік 24, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

� апаз���� 2.JPG

У вялікім артыкуле, пададзеным ніжэй (артыкул скарочаны), рускія шавіністы прапануюць сваю версію прычынаў нядаўняга закрыцьця аднаго са сваіх галоўных інфармацыйных рэсурсаў — сайта ari.ru (цяпер – ariru.info). Сябрам нашай рэдакцыя гэтая версія падалася каштоўнай ня толькі з-за таго, што дазваляе лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца ўнутры расейскай апазіцыі, але і з-за аналогій, якія ўзьнікаюць, калі мы параўноўваем расейскую апазіцыйную сітуацыю і нашу — беларускую. Думаем, менавіта гэтым можна патлумачыць нашае інтуітыўнае жаданьне праілюстраваць расейскі матэрыял фотаздымкамі з беларускай апазіцыйнай рэчаіснасьці 2003-07 гг. Няўжо сапраўды сярод фігур, бачных на фотаздымках, ёсьць беларускі Азэф, поп Гапон, розныя іншыя агенты? А, можа, і не па адным? Тыпу: адзін рускамоўны, другі – беларускамоўны…
Рэдакцыя.


… Навошта зачынілі АРІ? Каму мы перашкаджалі? Адцягвалі электарат ад «Единой России» ці ад сп-ра Каспарава? Каму і дзе мы, асьветнікі, скрайне законапаслухмяныя, паліткарэктныя і талерантныя людзі, наступілі на мазоль? [ёрнічаньне – фірмовы стыль АРІ. – Рэд.]. 

Далей »

Дзе знаходзіцца зямля таварыша Бялкоўскага? (П пр-п 6)

Сакавік 15, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў

У сувязі з тым, што вось ужо некалькі дзён заблакавана праца сайту рускіх шавіністаў ari.ru (як, дарэчы, і сайту Нацыянал-бальшавіцкай партыі Лімонава, які дэзарганізавалі сьпецслужбы РФ), і зыходзячы з прынцыпу сапраўднай інтэрнацыянальнай салідарнасьці, мы маем намер перыядычна друкаваць некаторыя матэрыялы дадзенага сайту (асабліва да той пары, пакуль ён будзе ў непрацоўным стане). Хаця сказаць, што ўсе погляды “арыйцаў” мы падзяляем – абсалютна не выпадае. Разьмешчаны тэкст падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Далей »

НАШЫ ІЛЮЗІІ й ІХНЫЯ СТРАХІ (Расея)

Студзень 29, 2007 | Няма каментараў

Калі мы зьбіраліся выстаўляць дадзены матэрыял, галоўным жаданьнем было пазбавіць нашых чытачоў ад ілюзій, якія маглі ўзьнікнуць пасьля азнаямленьня з двума папярэднімі артыкуламі. Маўляў, рускім становіцца сорамна за тое, што яны былі прыладай злачынных, драпежна-паразітычных імперскіх сілаў, сорамна, што іх рукамі, нагамі, зброяй на працягу стагоддзяў (!) захопліваліся чужыя землі, тапталіся і зьнішчаліся чужыя каштоўнасьці, пераўтвараліся ў рабоў і забіваліся невінаватыя, мірныя людзі. Маўляў, гэта выклікае ў іх пакуты сумленьня, з-за чаго яны пачынаюць шукаць «справядлівыя» спосабы разабрацца са сваёй імперыяй. Каб разьвеяць гэтыя ілюзіі (а гэта ілюзіі – большасьць рускіх так ня думае і не адчувае; два прыведзеныя тэксты – гэта асобныя проблескі больш-менш нармальнага кірунку мысьленьня ў моры шавіністычна-імперскага сьветагляду масы, дый тое, выкліканыя небясьпекай зьнішчэньня рускіх, як нацыі), мы вырашылі падаць некаторыя вытрымкі з абмеркаваньня апошняга з гэтых артыкулаў, якое адбылося на сайце рускіх шавіністаў ari.ru. Але, калі вы будзеце чытаць прыведзеныя ніжэй выказваньні, вы, напэўна, ня толькі будзеце пазбаўляцца ад магчымых ілюзій, пра якія мы кажам, а і, напэўна, заўважыце яшчэ некалькі феноменаў, якія мы абмяркуем у канцы дадзенага матэрыялу.
Рэдакцыя.

У��одн�� �����о���.jpg
Далей »

Старонка 6 з 6« Першая...23456
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы