nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5. Прыглядаемся да Захаду

Польшча здулася як прабітая гума

Красавік 17, 2016 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Польшча здулася

 

Паколькі мы працягваем сачыць за тым, як заходнія краіны “дапамагаюць” беларускаму народу змагацца за ўсталяваньне зьмястоўнай дэмакратыі ў Беларусі, мы не маглі прапусьціць сенсацыйны матэрыял, які нядаўна быў выстаўлены на сайце “Польскага радыё” (гл. тут: http://radyjo.net/4/91/Artykul/247984). У беларускіх апазіцыйных СМІ гэты факт пастараліся зрабіць малаістотным (пра афіцыйныя СМІ і ўвогуле ня кажам). Мы ў такіх сітуацыях па меры сіл імкнемся рабіць наадварот – трэба ж ведаць, хто і што напраўду рабіў у цяжкі для нашага народу час… Таму ніжэй выстаўляем узгаданы матэрыял (мы яго нязначна адрэдагавалі), а затым паспрабуем пракаментаваць.

Далей »

Да 6-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам : Шлях да праўды працягваецца

Красавік 10, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Полшча 1Мы шматкроць паведамлялі наведвальнікаў нашага сайта, як адбываецца рассьледваньне авіякатастрофы 10.4.10 пад старабеларускім Смаленскам, у якой загінула значная частка тагачаснага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Польшчы на чале зь яе прэзідэнтам Лехам Качыньскім — братам-блізьнюком сёньняшняга кіраўніка ПіСу Яраслава Качыньскага. У сувязі з тым, што з тае падзеі прайшло 6 гадоў, сёньня ў Польшчы прайшлі адпаведныя жалобныя ўрачыстасьці (гл. фота зьлева, а таксама фотадакументы, напрыклад, тут: http://ru.tsn.ua/svit/polsha-vyhodit-na-marsh-pamyati-v-strane-vspominayut-zhertv-smolenskoy-tragedii-611805.html?g=article&m=385384815). Але ўся праўда пра тую падзею і сёньня застаецца нявысьветленай (!). Таму з нагоды ў чарговы раз хочам паінфармаваць нашых чытачоў, што адбываецца вакол высьвятленьня прычын “смаленскай” трагедыі.

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

Красавік 10, 2016 | Каментары (8)

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

Сакавік 31, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” — гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

Сакавік 27, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

І яны тут як тут… (частка 2)

Люты 8, 2016 | Каментары (27)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Пуцін запрасіў г. 5Чацьвёртае. Гэта словы сп. Кантара пра ворагаў.

Ну, хай сабе гэтыя словы былі б накіраваныя толькі ў адрас тых, хто сапраўды гатовы да нейкіх агрэсіўна-гвалтоўных дзеяньняў у бок габрэяў-сіяністаў – “ультраправыя”, “ісламісты”, нейкія радыкальныя “антысемітчыкі” (хаця і тут трэба разьбірацца – хто канкрэтна і ў чым вінаваты, а таксама з-за чаго чалавек мае такія скрайнія погляды). Аднак ворагамі габрэяў адкрыта і афіцыйна (!) аб’яўлены ўсе тыя, хто толькі словамі выказвае клопат пра лёс карэнных еўрапейскіх народаў, якія тысячагоддзямі жывуць на сваёй зямлі ў Еўропе і да якіх самі належаць, хто кажа, што гэтыя народы не павінны вынішчацца, а маюць права і далей заставаліся гаспадарамі на ўласнай зямлі. Аднак не – і гэтыя людзі ад імя 2,5 мільёнаў габрэяў Еўропы аб’яўлены… “нацыяналістамі, ворагамі” (!). Пагадзіцеся, гэта істотны ідэалагічна-палітычны факт, варты і запамінаньня, і адмысловага аналізу.

Далей »

І яны тут як тут… (частка 1)

Люты 1, 2016 | Каментары (16)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Пуцін запрасіў г. 1Сустрэчы прэзідэнтаў Расеі (Мядзьведзева, Пуціна) з прадстаўнікамі расейскага і міжнароднага габрэйства сталі ў апошнія дзесяцігоддзі сістэматычнымі. Гэта адбываецца практычна рэгулярна напярэдадні гадавіны вызваленьня Асьвенцыма ў канцы Другой сусьветнай вайны, якое ў сьвеце шырока адзначаецца як “Дзень памяці ахвяр халакосту” [адразу нагадваем: у Асьвенцыме акрамя габрэяў загінула шмат палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў, пра што гаворыцца рэдка… – Рэд.]. 19 студзеня г.г. адбылася чарговая такая сустрэча з прэзідэнтам Расеі Ул. Пуціным (гл. фота). У ёй з габрэйскага боку сярод іншых удзельнічалі галоўны рабін Расеі, адначасна прэзідэнт Федэрацыі габрэйскіх арганізацый Расеі (ФГАР) Берл Лазар і прадстаўнікі Еўрапейскага габрэйскага кангрэсу (ЕГК) на чале з Вячаславам Кантарам. Прычым, Лазар сядзеў разам з Пуціным, а Кантар – насупраць.

Далей »

Чорныя меткі вакол Пуціна ўжо проста рая́цца

Студзень 27, 2016 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Чорныя меткі 1

 

З пачатку Новага года мы назіраем ў інфармацыйнай прасторы нарастаньне хвалі матэрыялаў, якія сьведчаць, што “Захад” вырашыў зрабіць Пуціна для сябе канчаткова нерукапаціскальным. Каб нашы чытачы не ўпусьцілі гэты момант, мы вырашылі зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя прыклады такіх матэрыялаў — “чорных метак” для Пуціна.

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

Студзень 22, 2016 | Каментары (10)

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Stratfor пра Еўропу, Расею і ЗША ў бліжэйшае дзесяцігоддзе

Студзень 17, 2016 | Каментары (29)

Стратфор

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы толькі адным сказам узгадалі меркаваньні амерыканскай прыватнай выведча-аналітычнай кампаніі Stratfor што да будучыні Расеі. Мы знайшлі рускамоўную версію адпаведнага даклада (вось тут: http://inosmi.ru/world/20150305/226676529.html), пераклалі на нармальную для нашых умоў беларускую мову некалькі найбольш важных, з нашага пункту гледжаньня, раздзелаў гэтага дакладу і высталяем ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 2)

Студзень 11, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Прагноз для Ро 4Натуральна, што поўны “швах” у дачыненьнях расейскай імперыі з вонкавым сьветам, крызісны стан яе эканомікі, нарастаньне атмасьферы страху ды ўнутрыграмадскай напружанасьці, якія спалучаюцца з шавіністычна-імперскім шаленствам “эліты” і аблудствам масаў, выклікаюць у многіх жаданьне прадказаць бліжэйшую будучыню гэтай імперыі. Бо ўсім відавочна — той стан, у якім Расея знаходзіцца сёньня, ня можа працягвацца ня толькі бясконца, а і дастаткова доўга. У гэтай сітуацыі многія сьпяшаюцца прадказваць Расеі лёс СС. Слова “крах” стала вельмі распаўсюджаным пры спробе зазірнуць у яе бліжэйшую будучыню (на 2-5 гадоў). Але, у якой форме і ў якім кірунку крах? Што павінна адбыцца і ўва што цяперашняя Расея павінна пераўтварыцца? – цікавыя пытаньні, на якія хочацца мець больш-менш праўдзівы адказ. Каб не памыліцца з прагнозам, давайце пачнем са зьбіраньня максімальна вялікай калекцыі ўсіх магчымых варыянтаў расейскай будучыні ў бліжэйшыя гады.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 1)

Студзень 4, 2016 | Каментары (19)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Прагноз для Ро 1Мы, вядома, не прарокі, але ў наш пераходны час і з нагоды Новага году, відаць, абавязаны паразважаць над магчымай будчыняй расейскай імперыі (бо апошняя адна з галоўных прычын нашых беларуска-літвінскіх праблем). Натуральна, мы, як рэалісты, будзем арыентавацца не на мроі цьмяных асобаў, на якіх натыкаешся ў сеціве, як на паганкі ў лесе, а на факты, меркаваньні аналітыкаў, наш досьвед. Каб паспрабаваць асьвятліць тэму, давайце спачатку паслухаем палітычнага аглядальніка Алега Панамара (гл. фота). Яго артыкул ““Мяккі” Абама настроіў увесь сьвет супраць Расеі й перадаў прывітаньне” мы ўзялі адсюль: (https://inforesist.org/myagkiy-obama-tverdo-nastroil-ves-mir-protiv-rossii-i-peredal-privet/). У ім спадар Алег пералічвае праблемы ў сьферы міжнародных дачыненьняў, якія “Расея” назьбірала на сваю галаву за апошні час. Выстаўляем тэкст у нязначна адрэдагаваным выглядзе.

Далей »

Што новага ў Польшчы па пытаньні трагедыі 10.04.10

Снежань 5, 2015 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Польшча 1Адным з ключавых пытаньняў, вырашэньня якога дамагаліся сілы, якія былі ў апазіцыі, а цяпер сталі ў Польшчы кіруючымі — патрабаваньне новага, аб’ектыўнага рассьледаваньня прычын гібелі часткі польскай патрыятычнай эліты на чале з былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Яшчэ да нядаўняга часу польскіх журналістаў, якія заклікалі да такога рассьледваньня, мала хто чуў (http://wpolityce.pl/smolensk/259572-to-wazne-dni-holenderski-rzad-znow-daje-przyklad-w-relacjach-z-rosja-stac-twardo-przy-prawdzie?strona=1). Навукоўцаў, якія даводзілі альтэрнатыўную афіцыйнай версію падзей, таксама ігнаравалі й нават дыскрэдытавалі (http://wpolityce.pl/smolensk/260672-maria-szonert-binienda-we-wsieci-mejle-majace-zdyskredytowac-meza-mialy-zrodlo-w-rosyjskiej-ambasadzie-w-warszawie). Яшчэ некалькі месяцаў таму некаторых выкладчыкаў, журналістаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў “ліберальныя” ўлады Польшчы выкідалі з працы за “няверныя погляды” (http://wpolityce.pl/spoleczenstwo/258533-pluzanski-znam-wiele-osob-ktore-wyrzucono-z-pracy-za-popieranie-nie-tej-jedynej-slusznej-partii). Тады ж урадавыя эксьперты дазвалялі сабе ігнараваць важнейшыя пытаньні, датычныя той трагедыі (http://m.niezalezna.pl/70323-jorgensen-spotkal-laska-zadal-jedno-proste-pytanie-o-smolensk-ekspert-rzadu-milczal). Сёньня PiS пры ўладзе. Як зьмянілася сітуацыя? Паспрабуем адказаць, каб нашыя чытачы былі падрыхтаваныя да яе. Бо гэта важна…

Далей »

Польшча: многія чакалі перамогі кансерватараў, але мала хто – такой

Кастрычнік 31, 2015 | Каментары (40)

Рэдакцыя.

Польшча, ПіС 2У Польшчы толькі што закончылася выбарчая кампанія ў Сейм і Сенат (гэта адпаведна ніжняя і верхняя палаты польскага парламенту). Як і чакалася пасьля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх у траўні г.г. перамог прадстаўнік права-кансерватыўнай партыі “Права і справядлівасьць” Анджэй Дуда (http://nashaziamlia.org/2015/05/25/7547/), гэтая партыя павінна была перамагчы і ў даным выпадку. Паколькі Польшча зьяўляецца парламанцка-прэзідэнцкай рэспублікай, выбары ў Сейм і Сенат мелі ня меншае значэньне, чым прэзідэнцкія. Падаем ніжэй зьвесткі з розных інфармацыйных крыніц, сабраныя нашай рэдакцыяй, датычныя апошняй выбарчай кампаніі. Спачатку падаем вынікі выбараў ды заўвагі да іх, а затым наш каментар па тых тэмах, якія, нягледзячы на іх важнасьць, усе сучасныя раскручаныя СМІ, тым ня менш, абыходзяць.  

Далей »

Чаму маем жалосныя вынікі 20-гадовай барацьбы з Лукашэнкам

Кастрычнік 26, 2015 | Каментары (19)

Барадач

Мы працягваем зьбіраць меркаваньні тых, хто прапануе адказ на пытаньне, чаму ў Беларусі больш за 20 гадоў нязьменна пануе прарасейская этнацыдная дыктатура. Сёньня выстаўляем трохі “непрычэсаны” артыкул Уладзіміра Барадача (гл. фота), які мы ўзялі адсюль: http://belprauda.org/nikto-krome-nas-samih-kaddafi-bolee-soroka-let-vystraival-mirnye-peremeny/. Многія зьвесткі, асабліва датычныя вядомых дзеячаў “беларускай аб’яднанай”, асабліва з Хартыі, нам падаліся надзвычай цікавымі. А раптам усё гэта праўда?…  Прынамсі тое, што “беларуская аб’яднаная”, будучы пад кіраўніцтвам Хартыі, усе 20 гадоў падыгрывала рэжыму, мы самі даўно вывелі на грунце ўласнага досьведу, тэарэтычнага аналізу і бачнага ўсім фактычнага стану спраў…

Рэдакцыя.

Далей »

І гэта вышэйшы ўзровень палітычнага аналізу?…

Кастрычнік 24, 2015 | Каментары (9)

ЦыганкоўПасьля чарговых прэзідэнцкіх “выбараў”, у чарговы раз цалкам праваленых “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” апазіцыяй, прайшло два тыдні. Час дастатковы для таго, каб прааналізаваць тое, што адбылося. Але ўжо і з гэтым – аналізам – у нас робіцца нешта ня тое… Няма нічога больш-менш глыбокага, зьмястоўнага, што ня сорамна было б паказаць людзям. Таму мы ўзялі, на наш погляд, лепшае з таго, што зьявілася ў апазіцыйных СМІ, і выстаўляем ніжэй, каб хоць нешта можна было прад’явіць. Гаворка пра артыкул Віталя Цыганкова (гл. фота) “Чатыры пункты, якія Караткевіч ня выканала”. Падаем гэты артыкул (узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=158507), таксама адказ на яго сп. Дзьмітрыева (гл. фота; у нас цяпер Дзьмітрыеў — галоўны апазіцыянер!), а далей наша кароткае тлумачэньне сітуацыі.

Рэдакцыя.  

Далей »

Напрыклад, далі слова летувіскаму палітолагу…

Кастрычнік 20, 2015 | Каментары (18)

ЮрконісПадаем ніжэй яшчэ адзін доказ таго, што мы бачым асобныя пазітыўныя моманты, якія можна зрэдку сустрэць у апазіцыйных СМІ. Выстаўляем і на нашым сайце крытычнае інтэрвю вядомага летувіскага палітолага Віціса Юрконіса (гл. фота), данае ім пасьля апошняй прэзідэнцкай кампаніі, якая ў чарговы раз была цалкам правалена “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”. Тое, што мы гэты вынік прадказвалі за месяцы да апошніх выбараў (а ў некаторых нашых ранейшых аналітычных матэрыялах — і за гады да іх), мы ўжо стаміліся нагадваць… Інтэрвю ўзятае адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=157984. Адзінае, мы далі яму іншую назву.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму “наша” апазіцыя ўжо чвэрць стагоддзя ялавая

Кастрычнік 11, 2015 | Каментары (14)

Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Елавая 2Заўтра прадстаўнікі беларусафобскага цяперскага рэжыму, якія ўжо больш за 20 гадоў паразітуюць на нашым народзе і фактычна зьнішчаюць яго (шляхам дэмаграфічна-этнацыднага выморваньня), аб’явяць пра сваю “элегантную перамогу на прэзідэнцкіх выбрах”. Аднак усім, хто знаёмы з палітычнымі тэхналогіямі, відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі і ў гэты раз не было. Пасьля 1991 году ні разу не было — вось ужо чвэрць стагоддзя!… Бо ўсе “элегантныя перамогі” забясьпечваюцца тым, што наша інфармацыйная прастора ўвесь гэты час застаецца захопленай расейскай імперакратыяй і яе каланіяльнымі прыхлябаямі — цяперцамі, якія дазваляюць перад камерамі ды мікрафонамі адкрываць раты толькі тым, хто кажа на іх карысьць. А ва ўмовах мінімальнай грамадска-палітычнай стабільнасьці людская маса будзе паводзіць сябе так, як ёй кажа тэлевізар. Гэта базавы закон палітыкі!

Далей »

Чаму збываюцца нашы прагнозы

Кастрычнік 8, 2015 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Алексіевіч 2Сёньня ў Беларусі многія охаюць і ахаюць з нагоды прысуджэньня Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч (беларуска па бацьку, піша толькі па-руску, лічыць сябе чалавекам рускай культуры, касмапалітам). З гэтай нагоды хочам зьвярнуць увагу нашых чытачоў, што гэтая падзея была прадказана адным зь сябраў нашай рэдакцыі яшчэ 9 гадоў таму. Мы б гэта цяпер не ўзгадвалі, калі б яшчэ тады ня толькі было прадказана тое, што сёньня стала фактам, а і патлумачана, ЧАМУ так адбудзецца. Кожны жадаючы можна пазнаёміцца з тым тэкстам тут — http://nashaziamlia.org/2006/10/18/352. Для тых, хто ня мае часу, працытуем некалькі заключных сказаў: “Мы ўжо былі сьведкамі, як Нобля па літаратуры “атрымаў” вядомы на ўвесь сьвет пісьменьнік-франтавік, пісьменьнік-гуманіст Васіль Быкаў  … Наўрад ці варта меркаваць, што адбыўся недарэчны выпадак. У такой справе выпадкаў не бывае …  Ведаючы тое-сёе дадатковае пра сёньняшні рэальны Захад, я гатовы рызыкнуць рэпутацыяй і спрагназаваць, што з двух нашых намінантаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры хутчэй атрымае С.Алексіевіч, чым Рыгор Барадулін. Абвяшчаю галоўную прычыну: таму, што першая піша па-руску, а сп-р Рыгор – толькі па-беларуску. Г.зн., што Нобелеўскі камітэт і ТЫЯ ЛАБІСТЫ, якія стаяць за ім, ЗРОБЯЦЬ ЦАЛКАМ СУПРАЦЬЛЕГЛАЕ ТАМУ, ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ ў сёньняшніх складаных абставінах для станаўленьня нашай беларускай дзяржавы і нашай беларускай нацыі”.

 

“Вайна паміж ЗША і Расеяй пачалася”

Верасень 20, 2015 | Каментары (9)

Канстанцін Баравы

Баравы 1 

 

 

“У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я дапускаў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Усім здавалася, што гэта немагчыма. Сёньня я сцьвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася…

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 1)

Верасень 13, 2015 | Каментары (13)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.

Высоцкі, Захарэвіч 1Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый  (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў — прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) — мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…

Далей »

Старонка 2 з 2112345...1020...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы