nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5. Прыглядаемся да Захаду

Курапаты: гульня на костках працягваецца

7 жніўня, 2015 | 10 каментарыяў

Зьміцер Захарэвіч

Курапаты 1Верагодна, ужо амаль усім вядома, што на ўскрайку Менска ва ўрочышчы Курапаты ў 1930-я гады бальшавікі-камуністы рабілі масавыя расстрэлы цывільных беларускіх грамадзян. У сярэдзіне 2001 году прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі наважыўся зьнішчыць тыя мясьціны, наўмысна пачаўшы пракладку празь іх Менскай кальцавой дарогі. У адказ на гэтую сатанісцкую акцыю 24.08.2001 г. пачалася беспрэцэдэнтная варта ў Курапатах супраць разбурэньня Нацыянальнага некропаля. Беларуская Партыя Свабоды адыгрывала вядучую ролю ў Курапацкім чыне. Тады праз арышты, ціск на працы і па месцы навучаньня, праз спробы АМАПу гвалтоўнымі дзеяньнямі зьнішчыць варту і нават праз спальваньне намёту, у якім жылі валантэры, прайшлі дзясяткі сябраў БПС (цяжка  сумнявацца, што ўсё гэта рабілася бязь ведама Лу-кі). Але, нягледзячы на ўсё ўзгаданае і шмат чаго іншага, Курапацкая варта цягнулася больш за 9 месяцаў і дагэтуль зьяўляецца АДЗІНАЙ перамогай апазіцыі над рэжымам − траса была часткова аднесеная ў бок ад першапачатковага плану яе пракладкі.

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

5 жніўня, 2015 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

3 жніўня, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

Усходняя палітыка “Захаду” – адныя памылкі. Некаторыя заяўляюць пра жаданьне іх выпраўляць…

7 ліпеня, 2015 | 5 каментарыяў

Жураўскі“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы – Варшаве”.

Кастусь Каліноўскі.

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю,  прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя – у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…

Рэдакцыя.

  Далей »

У справу высьвятленьня прычын авіякатастрофы пад Смаленскам ўключаецца генеральная пракуратура Нямеччыны

31 мая, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Рот 1.1

 

Апошнім часам навіны, датычныя падзеі 5-гадовай даўніны пад старабеларускім Смаленскам, сыплюцца нібы з рога багацьцяў.  Літаральна ўчора ў інфармацыйнай прасторы зьявілася новая кароткая навіна, якую мы вырашылі разьмясьціць і на нашым сайце (гл., напрыклад, тут: http://m.niezalezna.pl/67562-jurgen-roth-o-decyzji-niemieckich-sledczych-teraz-czas-na-reakcje-polskiej-prokuratury-wojskow).

Далей »

Мацэрэвіч: “Анджэй Дуда – надзея для Польшчы”

28 мая, 2015 | 4 каментарыя

Мацэрэвіч

 

Толькі мы выставілі два папярэднія матэрыялы, як з Польшчы прыйшла шматабяцальная навіна. У адным з польскіх апазіцыйных СМІ (wPolityce.pl) выступіў намесьнік старшыні “Права і справядлівасьці” (PiS), старшыня камісіі Сейму па высьвятленьні прычын авіякатастрофы 2010 года пад старабеларускім Смаленскам Антон Мацэрэвіч (http://wpolityce.pl/smolensk/246077-macierewicz-andrzej-duda-jest-nadzieja-dla-polski-my-jako-narod-potrzebowalismy-nadziei-i-ona-przyszla-w-osobie-nowego-prezydenta).

Далей »

Пяць гадоў пасьля авіякатастрофы пад старабеларускім Смаленскам

28 мая, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Рот 1

 

 

Прайшоў год пасьля выстаўленьня апошняга нашага матэрыяла, прысьвечанага падзеі 10.04.2010 пад Смаленскам (і 5 гадоў пасьля самой падзеі).  Лічым вартым  апавесьці пра самае важнае, што дадаткова адкрылася за гэты час. Ключавой асобай у справе высьвятленьня праўды ў апошнія месяцы стаў вядомы нямецкі журналіст Юрген Рот (гл. фота).  

Далей »

Прыхільнік “закона і справядлівасьці” выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы!

25 мая, 2015 | Каментары (1)

Польшча, новы прэзідэнтСталым чытачам нашага сайта вядома, што мы не працуем як сайт навінаў. Тым ня менш, навіна, якая прыйшла сёньня з Польшчы, спадзяемся, вартая таго, каб у выключным выпадку гэты прынцып праігнараваць. Справа ў тым, што экзіт-полы паказалі, што там другі тур прэзідэнцкіх выбараў выйграў кандыдат ад партыі “Права і справядлівасьць” (а гэта кансерватыўная партыя братоў Качыньскіх, адзін зь якіх – Лех – 5 гадоў таму загінуў у авіякатастрофе пад старабеларускім Смаленскам разам зь 95 іншым прадстаўнікамі польскай патрыятычнай эліты).  У адпаведнасьці са зьвесткамі, узятымі адсюль – http://top.rbc.ru/politics/24/05/2015/556236059a7947978f68ba72 ; http://nn.by/?c=ar&i=150130Анджэй Дуда (гл. першае фота) на 6% апярэдзіў Браніслава Камароўскага – цяперашняга прэзідэнта Польшчы і адначасна прадстаўніка ліберальнай “Грамадзянскай платформы” (у апошнюю ўваходзяць такія вядомыя фігуры – прыхільнікі Пуціна – як, напрыклад, Туск і Сікорскі). Пры гэтым перад выбарамі Камароўскі лічыўся абсалютным фаварытам.

Далей »

Зянон Пазьняк: “Імперыя зла павінна быць разбурана”

17 мая, 2015 | 2 каментарыя

Пазьняк 

 

 

Падаем сёньня таксама выступ З.Пазьняка на травеньскім 2015 г. Сойме КХП. І хаця мы ў рэдакцыі вельмі крытычна ставімся да асобы гэтага чалавека – як палітыка, так і ідэолага – аднак паданы ніжэй тэкст зьяўляецца аднім зь лепшых, якія давялося чытаць у апошні час сярод усіх іншых тэкстаў беларускіх апазіцыйных палітыкаў.  Узята з    https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-imperyja-zla-pavinna-byc-razburana. Стылёвыя асаблівасьці аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

Далей »

Нашая вайна

12 мая, 2015 | 3 каментарыя

Мурашка 3

Паважаныя суайчыньнікі! Хачу нагадаць вам, што ва Ўкраіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з расейскімі акупантамі й прарасейскімі тэрарыстамі-калабарантамі за сваю незалежнасьць, годнасьць, непадзельнасьць. Сёньня там гінуць як мірныя ўкраінскія жыхары ў сваіх дамах, так і маладыя хлопцы ў акопах. На баку акупантаў найноўшае ўзбраеньне, а таксама цынізм, агрэсія, сквапнасьць да чужога дабра і чужой зямлі. Украінскія ж нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Рэвалюцыі годнасьці. Як і на Майдане, на пярэднім краі насьмерць стаяць добраахвотніцкія батальёны, у якіх поруч з украінцамі змагаюцца прадстаўнікі іншых народаў.

Далей »

Маўладзі Ўдугаў: Людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну, гатовыя змагацца за яе, павінны зьвязвацца паміж сабой і аб’ядноўвацца

4 сакавіка, 2015 | 9 каментарыяў

УдугаўЧым больш часу праходзіць ад пачатку “гібрыднай вайны”, якую пачала расейская імперыякратыя супраць Украіны, тым больш гэтая вайна набывае рысы нейкай незразумелай, недарэчнай. Усё больш людзей жадаюць, каб ім патлумачылі, што на самай справе адбываецца. Мы сочым за такімі тлумачэньнямі. Аднак большасьць зь іх, якія сустракаюцца ў самых розных СМІ, апынаюцца павярхоўнымі, а то і недарэчнымі. Амаль паўгады таму журналіст Каўказ-Цэнтру ўзяў інтэрвю на тэму гэтай вайны ў вядомага ідэолага чачэнскага вызвольнага супраціву Маўладзі Ўдугава. Большасьць зь яго адказаў падаліся нам дастаткова сэнсоўнымі, каб быць выстаўленымі на нашым сайце. Дый час паказаў яго правату шмат у чым. Мы не прызнаем рацыю за Ўдугавым толькі ў некаторых пытаньнях – напрыклад, яго стаўленьне да ўкраінскай мовы, да Беларусі (інтэрвю ўзятае адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2014/09/17/106254.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Беларускі нацыяналізм – сьвятая справа для беларусаў

18 лістапада, 2014 | 43 каментарыя

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей – прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

ТЫЯ, ХТО РОБІЦЬ ГЕШЭФТ НА ЛЮДСКАЙ КРЫВІ…

6 кастрычніка, 2014 | 2 каментарыя

П 1 

Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (https://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.

Рэдакцыя.

Далей »

“Калі Украіна стане Наваросіяй, Еўропа – Еўразіяй, а Захад абрынецца, гэта адбудзецца не з-за сілы Расеі, а з-за нашай разумовай слабасьці”

11 верасня, 2014 | 5 каментарыяў

Оруэл

Мы ўжо шмат гадоў даводзім на нашым сайце, што адной з асноўных прычын бязладдзя, якое назіраецца і нарастае ў сьвеце, зьяўляецца нягегласьць ды маральнае дэграданцтва “Захаду”. Паступова гэтая думка пачынае даходзіць і да некаторых найбольш інтэлектуальных заходнікаў. Што ня можа не абнадзейваць… Аўтарам выказваньня, якое падзена ў загалоўку, як і артыкула, выстаўленага  ніжэй, зьяўляецца Цімаці Снайдэр – прафесар гісторыі Ельскага ўніверсітэта (артыкул узяты адсюль: http://www.politico.com/magazine/story/2014/09/to-understand-putin-read-orwell-110551.html#.VBCMh1eVoRQ; перадклад зроблены сіламі рэдакцыі; зьлева фота галоўных герояў артыкула). Вымушаны папярэдзіць толькі аб адным: аўтар – чалавек, кантужаны заходнім ліберастызмам.

Рэдакцыя.

Далей »

ДАПАМАЖЫЦЕ ЎКРАІНЕ!

1 верасня, 2014 | Каментары (1)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар беларуска-украінскага цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі

 

 

Ведаю, што маю старонку ў Facebook чытаюць ня толькі прадстаўнікі розных сьпецслужбаў, але і розныя чыноўнікі. Напрыклад, калі я аб’ектыўна крытыкаваў бяздарнасьць польскай зьнешняй палітыкі, адсутнасьць хоць якой талковай дапамогі беларускаму руху, няздатнасьць хоць неяк сур’ёзна дапамагчы Ўкраіне – мне перадалі крытычныя папярэджаньні. Маўляў, “Высоцкі – вораг ня толькі расейскі, але і польскі…”. На справе ж я ніколі не ставіў знак роўнасьці між Расеяй і Польшчай.

Далей »

Андрэй Іларыёнаў: падзеі на ўсходзе Ўкраіны пераходзяць у фазу «Тлеючы тарфянік»

24 чэрвеня, 2014 | 15 каментарыяў

Іларыёнаў 3За апошнія два дні ў канфлікце вакол Украіны адбыліся важныя падзеі. Так, Пуцін прапанаваў расейскай Радзе Федэрацыі (гл. http://nn.by/?c=ar&i=130755) адмяніць дазвол ад 1 сакавіка 2014 г. (гл. https://nashaziamlia.org/2014/03/02/6601/#more-6601) на выкарыстаньне ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта, вядома, навіна пазітыўная. У той жа час у Данецку пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў (Кучма) з прарасейскімі тэрарыстамі-сепаратыстамі (гл. фота, а таксама відэа тут: https://www.youtube.com/watch?v=QtxdOiw8ffM&feature=youtu.be). А гэта ўжо непрыемны факт, бо падобныя перамовы аб’ектыўна легітымізуюць прарасейскіх злачынцаў, іх тэрарыстычныя метады і сепаратысцкія мэты.      У гэтай сітуацыі лічым важным улічыць меркаваньне вядомага палітычнага аналітыка Андрэя Іларыёнава (гл. фота), якое ён нядаўна падаў на публічны агляд і якое мы выстаўляем ніжэй (узята адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/702983.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Другое інтэрвю “Сяменчанка”

4 чэрвеня, 2014 | Няма каментараў

 Сяменчанка

 

 

Другі раз даем слова на нашым сайце Сямёну Сяменчанка – камандзіру батальёна “Данбас”. Батальён быў створаны вясной бягучага года з мэтай захаваньня непадзельнасьці Ўкраіны, зьнішчэньня ўзброеных прарасейскіх сепаратыстаў (інтэрвю ўзята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129546).

Рэдакцыя.

Далей »

Паказальныя факты расейска-украінскай вайны

29 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Пракол палякаў 1Сталым чытачам нашага сайта напэўна вядомы прынцып “крука ў лесе”, якім мы сімвалічна пазначаем такія сітуацыі грамадска-палітычнага жыцьця, якія паўстаюць зьнянацку і прымушаюць выварочваць вонкі, на грамадскі агляд, такія зьявы сапраўднай рэчаіснасьці, якія “ўладары гэтага сьвету” да таго імкнуліся ўсяляк хаваць ад публічнага сьвятла. Прычына тамніцы ў тым, што “ўладары” – гэта ў абсалютнай сваёй большасьці сацыяльныя паразіты, а таму многае з таго, што яны робяць, зьяўляецца маральна непрыстойным ды юрыдычна злачынным. Такім перад людзьмі й народамі асабліва не пахвалішся… Прычына ж паўставаньня сітуацыі “крука ў лесе” ў нечаканасьці, непралічанасьці падзеі й, як вынік, непадрыхтаванасьці да яе з боку “ўладароў”. Мае значэньне таксама маштаб падзеі. Вось тады, бывае, выварочваюцца такія факты, пасьля якіх многія людзі вымушаныя істотна пераасэнсоўваць свой сьветагляд. У такой сітуацыі тыя, хто заранёў ведаў нейкую аб’ектыўную заканамернасьць, якую іншыя людзі ігнаравалі ці адмаўлялі, могуць дапамагчы іншым хутчэй засвоіць усьведамленьне сапраўднасьці, а міфы – выкінуць з галавы. Давайце сёньня разгледзім адзін факт, які асабліва ўражвае на фоне вайны расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу.

Далей »

Марыянеткі ды “ліберасты” адчыняюць браму расейскай агрэсіі

17 мая, 2014 | 5 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 4Калі адноўлены праект ФСБ – РНЕ – зноў пачне душыць у Беларусі афіцыйную апазіцыю ды “ліберальных” журналістаў, мы ў гэта не павінныя ўмешвацца… Мы – АК БПС, Самаабарона ды нашыя саюзьнікі – шмат гадоў ахвярна падстаўляліся, атрымоўвалі ад РНЕшнікаў траўмы, пераломы, як і рэпрэсіі ад уладаў, а прадажная і кручаная публіка ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі папросту карысталася чынам шчырых і адданых бацькаўшчыне людзей дзеля сваіх скурных, дробных інтарэсаў… Апошняй кропкай  мярзотнасьці стала нядаўняя публікацыя на сайце радыё “Свабода” пра адноўленую РНЕ.

Далей »

Сапраўдны твар цяперашняй Еўропы

11 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Твар ЕўропыУчора пераможцам конкурсу «Еўрабачаньне-2014» стаў 25-гадавы грамадзянін Аўстрыі адкрыты гей-трансвестыт Томас Нойвірт (сцэнічны псеўданім Канчыта Вурст). Пад час выступу ён быў апрануты ў жаночую сукенку, але быў барадатым (гл. фота). Нойвірт-Вурст прыцягнуў дадатковую ўвагу да конкурсу – інтэрвю выканаўцы і яго фатаграфіі хутка распаўсюдзіліся па інтэрнэце. Прадстаўнік Аўстрыі лічыўся фаварытам у букмекераў. І сапраўды, многія краіны Еўразьвязу паставілі Нойвірта-Вурста на першае месца, дазволіўшы яму датэрмінова выйграць конкурс. Прадстаўніца Ўкраіны – Марыя Ярамчук (гл. фота) – заняла толькі 6-е месца, а дзьве прадстаўніцы Расеі – аж… 7-е. Такім чынам, сучасную Еўропу “заводзіць” эпатажнае вычварэнства геяў, а трагедыя шматмільённага еўрапеўскага народу, на які зноў напала крывавая расейская імперыя, практычна не выклікае пачуцьця салідарнасьці… Чарговы раз пацьвярджаецца наша ранейшая выснова: дэградацыя Еўропы адбываецца цяпер паскоранымі тэмпамі. А гэта значыць, што гісторыя людскай цывілізацыі, на жаль, зноў рухаецца ў кірунку грандыёзнай бяды

 

Як супрацьстаяць тэхналогіі “Акно Овертана” (частка 2)

20 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Яўген Хаўрэнка

Овертан 7аКожны разумны чалавек, які прачытаў папярэднюю (1-ю) частку гэтага матэрыяла, напэўна набыў ці аднавіў непрыемнае пачуцьцё прысутнасьці па-над чалавецтвам нейкай магутнай соцыяпаразітнай сілы, якая можа з мэтай расчалавечваньня (інакш, збыдленьня) беспакарана рабіць з грамадскай сьвядомасьцю, культурай, маральлю любыя злачынствы – ператвараць тое, што было абсалютна непрымальным у грамадстве, у тое, што стане “звычайным”, “нармальным” і нават абароненым законам. Калі даведваешся, што шмат ужо дзе фемінізм, сіянізм, педэрастыя, ювенальная юстыцыя, а там-сям і педафілія сапраўды сталі ўзаконенай публічнай нормай, разумееш, што паказанае Овертанам – ня проста абстрактная гіпотэза, а практычная тэхналогія, якая выкарыстоўваецца кімсьці з закулісься для маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю з мэтай дасягненьня сваіх злачынных мэт. Таму мы зь вялікай цікавасьцю ўзяліся чытаць другую часткай гэтага матэрыяла, бо яе назва натхняла надзеяй (гэтую частку мы ўзялі з таго ж сайта, гл: http://nashaplaneta.su/blog/kak_protivostojat_tekhnologii_okno_overtona/2014-04-18-24895). На жаль, пасьля азнаямленьня, стала зразумела, што ад заяўленага мы атрымалі толькі чвэрць таго, што чакалі. Нашы каментары будуць пасьля тэкста Хаўрэнкі, які мы трохі ўдасканалілі.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы