Паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/03/02/56709.shtml
Міша Дэфансека (сапраўднае імя Монік Дэ Ваеле) – аўтарка кнігі пра “халакост”, перакладзенай на 18 моваў сьвету, у тым ліку і на рускую, нядаўна была выкрыта ў хлусьні. Яе кніга “Сярод Ваўкоў” (у англійскай версіі “Міша, мемуары часоў халакосту”), напісаная пра яе ж саму. У кнізе распавядаецца пра лёс габрэйскай дзяўчынкі ў часы апошняй вайны ў Еўропе, якая хавалася па лясох пасьля таго, як яе бацькоў забілі нацысты.
Далей »

У сьферы публічнай палітыкі (г.зн. піяраўскі й дыпламатычна абмежаванай) часта гаворыцца пра “ўзаемаадносіны паміж Расеяй і ЗША”. Аднак ў ідэалагічна-аналітычнай сьферы такі стыль выказваньняў не спрацоўвае. У сувязі з гэтым мы ўжо даўно заклікаем называць дакладныя імёны канкрэтных (дыскрэтных) сілаў (а яшчэ лепш – імёны іх элітаў), якія зацікаўленыя ў правядзеньні той ці іншай палітыкі. Адначасна мы прапануем не ісьці на повадзе жаданьня гэтых сіл схавацца за значна больш маштабнымі і неўтральнымі аб’ектамі (напрыклад, за “Расею” ці “ЗША”). Каб яшчэ раз прадэманстраваць практычнае значэньне прапануемага намі падыходу, вельмі дарэчна падасьпеў матэрыял Яна Максімюка, перададзены па радыё “Свабода” (гл. www.svaboda.org/content/Article/1181292.html). У ім было паведамлена, што тры чалавекі – Генры Кісынджэр, Стывэн Коэн, Дзьмітры Рагозін – выступілі 2 ліпеня г.г. ва ўплывовым часопісе ЗША “International Herald Tribune” з артыкуламі, дзе заклікалі перагледзець палітыку ЗША ў адносінах да Расеі і, увага, не прымаць Украіну ў NATO (!). Гэтая падзея настолькі паказальная, каб прадэманстраваць унутраную разнароднасьць палітычных сілаў у ЗША і розьніцу, часта супрацьлеглую, іх інтарэсаў (і на гэтым фоне яшчэ раз актуалізаваць наш заклік), што не скарыстацца з аказіі было немагчыма. Мы знайшлі артыкулы першых двух палітыкаў, выстаўляем іх, а затым абмяркуем саму падзею.
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Куплевіч

1. Традыцыйны (ідэалягічна-палітычны) падзел
Пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася «халодная вайна». «Жалезная заслона» падзяліла Эўропу паводле ідэалягічна-палітычнай прыкметы на Заходнюю, дзе паводле марксіскага сьветапогляду панавала капіталістычная грамадзка-эканамічная фармацыя на апошняй стадыі (імпэрыялізм) і Ўсходнюю, дзе пачалі будаваць камуністычную грамадзка-эканамічную фармацыю на першай стадыі (сацыялізм). Такі падзел не датычыў заможнасьці/беднасьці краін, а ні ўзроўню іх разьвіцьця, і прымаўся як на Ўсходзе, так і на Захадзе (!).
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
3.4.1. Польшча,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Чэрвень 23, 2008
Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.
Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.
Рэдакцыя.
Далей »
Паводле ariru.info/doc/?id=3113
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4. Украіна,
4.2. Нацыяналізмы,
3.4.5. Расея,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.5.2. ЗША, прыкметы дэградацыі,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Травень 28, 2008
Сьцяпан Бандэра
Калі мы пазнаёміліся з дадзеным артыкулам славутага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму, мы былі ўражаныя шэрагам уласных адкрыцьцяў - таму, напрыклад, што Сьцяпан Бандэра быў нацыяналістам не эгаістычным, а ўніверсальным, што ён быў выбітным палітычным стратэгам, што тыя папярэджаньні, якія ён рабіў больш паўстагоддзя таму (напрыклад, тыя, якія датычылі сапраўдных мэт расейскай ліберальнай апазіцыі й негатыўнай ролі Захаду ў барацьбе народаў савецкай імперыі за свабоду) зьяўляюцца прынцыпова актуальнымі і дасёньня. Так і хочацца параіць усім беларускім сапраўдным дэмакратам праштудыраваць пададзены ніжэй матэрыял самым дакладным чынам, а тое-сёе і завучыць на памяць. Застаецца толькі зьдзіўляцца, чаму пра такія прынцыповыя матэрыялы мы даведваемся так позна? Артыкул друкуецца паводле www.kavkaz.tv/ukr/content/2008/03/04/3553.shtml, яму папярэднічае каментар украінскай рэдакцыі інфармагенцтва “Каўказ-цэнтар”.
Рэдакцыя.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2. Фіксуем варварства ўладаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
3.5. Героі сярод нас,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
4.4.1. Падаем факты,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Травень 24, 2008

Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.
Рэдакцыя.
Далей »
Паводле www.svaboda.org/content/Transcript/1109948.html

Тэма пасьляваеннага антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі – адна з галоўных, якой цікавіцца наша рэдакцыя. Склалася так, што пра яго ў Прыбалтыцы і ва Украіне вядома даволі шмат. Аналагічныя па зьместу і блізкія па маштабах падзеі, якія мелі месца ў Беларусі, камуністычная прапаганда старанна замоўчвала. У выніку атрымалася, што ў сьветаглядзе большасьці беларусаў гэтых падзеяў проста няма. Гэта несправядліва, мы павінны ведаць нашых герояў! Таму мы прынялі рашэньне прадубляваць адпаведную перадачу Вячаслава Ракіцкага й гісторыка Ірыны Канталян, якая прагучала на радыё “Свабода” 08.05.2008 г.
Рэдакцыя.
Далей »
Андрэй Астальскі
Ужо пару гадоў, як у салідных заходніх выданьнях можна сустрэць артыкулы пад назовам накшталт: “Расея – вораг?” ці “Расея – вораг!”. Натуральна, што іх аўтары маюць погляд на гэтую імперыю, супрацьлеглы таму, які прапагандуе агент расейскай імперыякратыі Аляксандр Рар (яго інтэрвю было пададзена нядаўна на нашым сайце). У студзені г.г. у лонданскім выдавецтве Bloomsbury выйшла кніга Эдварда Лукаса (Edward Lucas) “Новая халодная вайна” (як выглядае вокладка, паказана ўверсе). У ёй аўтар даводзіць, што “Расея стала пагрозай для Еўропы, Амерыкі й сьвету”. З дапамогай сваёй кнігі Эдвард Лукас распачаў кампанію на Захадзе, каб абудзіць і пераканаць грамадства, што час рашуча адкінуць ружовыя летуценьні што да сёньняшняй Расеі. Пра зьмест кнігі можна пачытаць, напрыклад, у артыкуле, які напісаў сам Лукас для “Daily Mail” (гл. тут: www.inosmi.ru/translation/239034.html), ці ў артыкуле, які напісаў Андрэй Астальскі для ВВС (гл. тут: news.bbc.co.uk/hi/russian/international/newsid_7223000/7223467.stm). Сёньня мы прапануем нашым чытачам пазнаёміцца менавіта з апошнім артыкулам.
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4.5. Расея,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
3.4.2. Прыбалтыка,
2.7.1. Заходнікі крытыкуюць Зах. | Травень 8, 2008
Акрамя Расеі, Украіны пара зьвярнуць увагу на нашу добрую суседку Летуву. Прапануем інтэрвю Вольгі Караткевіч з Вітаўтасам Ландсбергісам (паводле www.svaboda.org/content/Transcript/1109913.html). Найбольш важкае на наш погляд выдзелена. Рэдакцыя.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
4.8. Важныя сайты,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
4.4.1. Падаем факты,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Травень 4, 2008
Барыс Керзач, Віталь Хромаў
Нядаўна радыё “Свабода” ўзяло інтэрвю ў новасьпечанага лукашэнкаўскага ідэолага Ўсевалада Янчэўскага. Карэспандэнт Аляксей Знаткевіч упарта спрабаваў высьветліць у яго прычыны негатыўнага стаўленьня цяперскай улады да беларускай мовы, да неабходнасьці яе адраджэньня (гл. www.svaboda.org/content/Article/1108140.html). Так сталася, што тое самае таксама нядаўна паспрабавалі высьветліць карэспандэнты на гэты раз газеты “Свабода” ў рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) сп-ра Анатоля Міхайлава (гл. svabodaby.net/?id=3&sub=193). Нагадаем, дадзеная ўстанова знаходзіцца ў Вільні, прызначаная для гуманітарнай адукацыі найперш беларускай моладзі. Фінансуецца Захадам. Мы вырашылі супаставіць інтэрвю гэтых двух значных для сёньняшняй Беларусі людзей, разьлічваючы ўбачыць істотную розьніцу ў падыходах, аргументацыі. Пагадзіцеся, нашы спадзяваньні былі апраўданымі: першы – ідэолаг беларусафобскага генацыдна-этнацыднага праімперскага рэжыму, другі – высокапастаўлены прадстаўнік “цывілізаванага еўрапейскга Захаду”. Уявіце нашае зьдзіўленьне, калі мы не знайшлі ніякай розьніцы. Але, зноў жа, давайце ўсё па чарзе – спачатку інтэрвю зь Янчэўскім і Міхайлавым, а потым абмеркаваньне.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.1. Беларусь будучая,
1.6. Сьвет сёньня,
1.2. Беларусь пераход,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.1.2. Эканам.пытан. і дэмакратыя,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Травень 3, 2008
Алесь Астроўскі
1 траўня г.г., зноў, як і 26-27 красавіка, была заблакаваная праца сайта радыё “Свабода”. Выказваю пратэст супраць дзеяньняў цяперскіх уладаў і салідарнасьць з нашым галоўным беларускамоўным сайтам. Дарэчы, у пачатку красавіка мне пашцасьціла пабываць грамадскім рэдактарам гэтага радыё. Дадзеная падзея неардынарная, бо вядома - многім ворагам беларускага народу дзейнасьць нашай рэдакцыі вельмі недаспадобы. Таму выказваю падзяку ўсім, хто спрычыніўся да прапановы і зьдзяйсьненьня ідэі майго рэдактарства, а найбольш – журналісту “Свабоды” Аляксандру Уліцёнку. На жаль, ня ўсе матэрыялы, якія прагучалі ў наўпроставым эфіры, своечасова зьявіліся на сайце радыё. Некаторыя ўвогуле не зьявіліся. Дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” сп-р Аляксандр Лукашук запэўніў, што гэта – вынік зьмены канцэпцыі грамадскага рэдактара радыё. А планавалася, што будзе 4 інтэрвю, прысьвечаныя сітуацыя вакол і ўнутры Беларусі, а таксама вялікая перадача ў пятніцу, у якой будуць разгледжаныя 5 прынцыповых пытаньняў. Такім чынам, спачатку матэрыялы, потым дадатак і абмеркаваньне.
Далей »

Застаючыся ў межах еўрапейскай тэматыкі, падаем артыкул Віталя Куплевіча – беларускага географа, навукоўца-аматара, сапраўднага самародка.
Рэдакцыя.
Далей »

У працяг двух папярэдніх артыкулаў падаем інтэрвю Аляксандра Рара (узятае адсюль www.inosmi.ru/press/240772.html; намі скарочанае). Гэты чалавек цікавы тым, што ён часта выступае ў розных залежных і “незалежных” СМІ, праводзячы інтарэсы Нямеччыны і… расейскай імперыі. Акрамя таго, ён нярэдка выдае такое, што проста нельга прапусьціць. Аляксандр Рар нарадзіўся ў 1959 годзе. 1977-85 гг. – навуковы супрацоўнік праекта “Расейская эліта” ў Федэральным інстытуце ўсходнееўрапейскіх і міжнародных дасьледваньняў (ФРН). 1982-94 гг. – навуковы супрацоўнік Радыё “Свабодная Еўропа”/ Радыё “Свабода”. З 1995 г. – Дырэктар праграмы Цэнтра Расеі й краін СНД Нямецкага таварыста вонкавай палітыкі. Сталы ўдзельнік “Пецярбургскага дыялога” і дыскусійнага клуба “Валдай”. У 2003 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ФРН за ўнёсак у разьвіцьцё нямецка-расейскіх адносін. Варта таксама ўлічыць, што пытаньні задавалі расейцы, многія зь якіх кантужаныя расейскай імперскай прапагандай, а многія, несумніўна, канкрэтныя ФСБшнікі, якія падыгрывалі свайму агенту і ўскосна прапагандавалі “Вялікую РаССею”.
Рэдакцыя.
Далей »
Паводле Вольгі Караткевіч (www.svaboda.org/content/Article/1107967.html)
Гэты матэрыял, перададзены журналістам радыё “Свабода” Вольгай Караткевіч, прыцягнуў нашую ўвагу сваім “эфектам крука”, на гэты раз – у еўразьвязаўскім “лесе”. А такі эфект, як мы ўжо пісалі раней, заўсёды цікавы, бо раскрывае зьмест.
Рэдакцыя.
У Эўрапарлямэнце дэбаты адносна гістарычнай ацэнкі камунізму набіраюць усё больш эмацыйны характар. Учора пытаньне было пастаўленае на парадак дня з ініцыятывы посткамуністычных краін. Улічваючы розныя падыходы да ацэнкі камунізму, Эўрапарлямэнт ня здолеў прыняць агульнай дэклярацыі. У часе абмеркаваньня адны члены Эўрапарлямэнту настойвалі, што ацэнка камунізму, хаця б у яго сталінскім праяўленьні, са злачынствамі супраць чалавечнасьці, запатрабуе доўгатэрміновага працэсу дзеля гістарычнай справядлівасьці, іншыя разглядаюць пытаньне перагляду гісторыі як папулісцкую мэту.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.9. Цыклічная падзея,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.9. Тэрарызм?,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.5.2. ЗША, прыкметы дэградацыі,
3.4.4. Чачня, Паўночны Каўказ,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Красавік 22, 2008
Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/21/57822.shtml)
Позна ўвечары 21 красавіка 1996 года ў выніку тэрарыстычнага акту стаў Шахідам першы прэзідэнт Чачэнскай Незалежнай Дзяржавы генерал Джахар Дудаеў. Ракетны ўдар па Дудаеву быў нанесены ў момант, калі чачэнскі прэзідэнт размаўляў па спадарожнікавым тэлефоне ў бязьлюднай мясцовасьці непадалёк ад вёскі Гехі-чу на захадзе ЧРІ.
Далей »
Дар’я Бабылёва (паводле rnd.cnews.ru/liberal_arts/reviews/index_science.shtml?2008/03/14/292162);
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
У каментары да аднаго з нашых папярэдніх артыкулаў, прысьвечаных уладнай параноі, чытач Сяргей пытаецца: “А тыя шматлікія “людзі”, што выконваюць загады параноіка - хто яны? Якое атачэнне было ў Леніна, Сталіна, Гітлера? Чаму людзі не адыходзяць убок ад параноіка, а транслююць вар’яцва на ўвесь народ?”. Пададзены ніжэй матэрыял – спроба адказаць на гэтае пытаньне з прыцягненьнем навуковых даных. Артыкул ілюстраваны фотадакументамі маральных катаваньняў у Іраку ў турме Абу-Грэйб, якія сталі шырока вядомыя сусьветнай грамадскасьці некалькі гадоў таму (верхні шэраг), а таксама актамі фізічнага гвалту супраць актыўных шчырых беларусаў з боку служак цяперскага рэжыму на вуліцах сёньняшняга Менску (ніжні шэраг).
Рэдакцыя.
Далей »

Паколькі галоўным ворагам беларускага народу зьяўляецца расейская імперыякратыя, нам вельмі важным падаўся зьмест інтэрвю, якое некалькі месяцаў таму даў брытанскаму ангенцтву ВВС былы эканамічны дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў (інфармацыя ўзята з grani.ru/Politics/Russia/FSB/m.132610.html). Лічым, што думкі незалежнага эксьперта, прычым, яўнага прыхільніка лібералізму, могуць быць вельмі важныя і для беларускіх дэмакратаў, паколькі даюць магчымасьць лепш асэнсаваць, што ёсьць расейская імперыякратыя, а таксама зьвярнуць увагу на некаторыя іншыя факты.
Рэдакцыя.