nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу

У краінах НАТА кажуць, што Пуцін страціў розум, але дапамагаць украінцам пакуль не сьпяшаюцца

7 сакавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуцін-Захад 1Сёньня ўжо і на Захадзе розныя людзі пачалі заўважаць, што “Захад” не сьпяшаецца выканаць сваё абяцаньне забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ва ўмовах пагрозы ёй. Выстаўляем ніжэй два артыкулы – адзін з Турэччыны, другі з Брытаніі – якія гэта пацьвярджаюць. Іх карысна пачытаць тым, хто ўсё яшчэ не ўсьведамляе (нягледзячы на нашы шматлікія доказы, тлумачэньні, папярэджваньні), што Захаду, на які можна абаперціся любому народу ў час змаганьня за незалежнасьць, дэмакратыю, справядлівасьць, як такога ў прынцыпе не існуе

Далей »

Гэта ўжо было

6 сакавіка, 2014 | 6 каментарыяў

Зубаў

 

Мы працягваем вышукваць у Расеі прыстойных рускіх людзей, зь якімі можна, з нагоды, спрабаваць размаўляць. Агрэсія расейскай імперыі на Ўкраіну несумніўна спрыяе выяўленьню такіх людзей (у сітуацыі маштабнага і відавочнага злачынства прыстойныя людзі павінны голасна абурацца…). Ніжэй падаем артыкул доктара гістарычных навук, прафесара Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА) – адной з самых прэстыжных ВНУ Расеі – Андрэя Зубава (гл. фота). Што адбылося пасьля яго абнародаваньня, мы паінфармуем пазьней (тэкст узяты адсюль: http://www.vedomosti.ru/opinion/news/23467291/andrej-zubov-eto-uzhe-bylo).

Далей »

Украінская Рэвалюцыя – выклік для Еўропы : паралелі зь Беларусьсю

2 сакавіка, 2014 | 3 каментарыя

Высоцкі

 

 

Ніжэй падаем тэкст выступу кіраўніка АК Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага на міжнародным “Круглым стале”, які адбыўся 27 лютага г.г. у Вільнюсе, у Сейме Летувы. У канферэнцыі бралі ўдзел шэраг амбасадараў, міністры і дэпутаты  Латвіі, Летувы, Украіны. Лічым, што даны выступ вядомага беларускага палітыка дае шмат тлумачэньняў што да сітуацыі ва Ўкраіне, Беларусі й вакол гэтых краін.

Рэдакцыя.

Далей »

Падзеі Ўкраінскай Рэвалюцыі 20.02.2014 г. (Кіеў, стоп-кадры)

20 лютага, 2014 | Каментары (1)

120 лютага г.г., як разьвіднела, у Кіеве, нягледзячы на аб’яўленае перамір’е і дзень жалобы па дзясятках загінулых напярэдадні, адбыліся актыўныя падзеі, у час якіх з абодвух бакоў пачалося выкарыстаньне агнястрэльнай зброі. Цяпер можна цьвёрда казаць: ва Ўкраіне пачалася нацыянальна-вызвольная, дэмакратычная рэвалюцыя! Нагадваем, сачыць за гістарычнымі падзеямі можна on-line (трэба выйсьці на YouTube і набраць “Espreso TV”). Ніжэй мы выставілі некаторыя кадры зь Кіева ў асноўным за сьветлы час 20 лютага. Але перад тым, як іх праглядаць, настойліва раім спачатку праглядзець кароткія відэа, на якіх бачна, як расейскія агенты “цітушкі” зьбіваюць у Кіеве ўкраінскіх патрыётаў-майданаўцаў (напрыклад, тут: http://via-midgard.info/news/berkut-i-titushki-izbivayut-protestuyushhix-v.htm; вось такое жыцьцё зноў чакае ўкраінцаў, калі яны не перамогуць… Але, ці толькі іх?).  

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 2: меркаваньні Барыса Міронава)

19 лютага, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Міронаў 1 

 

Перад тым, як прыступіць да ўласнага аналізу кантужаных украінскім Майданам у Расеі й цяперашняй Беларусі, мы вырашылі выставіць у пісьмовым выглядзе выступ па гэтай тэме аднаго зь вядучых “рускіх нацыяналістаў” Барыса Міронава. Мы ўжо паведамлялі, што знайсьці ў Расеі сапраўдных рускіх нацыяналістаў усё яшчэ складана, таму заклікаем перацярпець імперскі прымешак у выступе (асабліва ў пачатку) гэтага ў цэлым заслужанага рускага чалавека (узята адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/b_mironov_oligarkhi_prosypajutsja_v_kholodnom_potu_majdan/2014-02-18-15751).

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

15 лютага, 2014 | 4 каментарыя

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты – гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Швайцарыя супраць імігрантаў і “ліберальнай” агрэсіі з боку ЕЗ увогуле

11 лютага, 2014 | 5 каментарыяў

ШвайцарыяПасьля адносна нядаўніх прыемных навін з Францыі (https://nashaziamlia.org/2013/06/02/5731/; https://nashaziamlia.org/2013/06/05/5744/), а таксама зь Ісландыі ды Венгрыі (https://nashaziamlia.org/2013/11/18/6077/; https://nashaziamlia.org/2013/11/18/6082/), прыйшлі пазітыўныя навіны яшчэ з адной Еўрапейскай краіны – Швайцарыі. Усё гэта яўныя прыкметы таго, што Еўропа пачынае патроху прачынацца ад ліберастычнага ачмурэньня. Тэкст, выстаўлены ніжэй, узяты адсюль –  http://via-midgard.info/news/konservativnaya-shvejcariya-protiv-liberalnogo.htm – і нязначна скарэктаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

“Захад” усё больш “сьвеціцца” як саўдзельнік забойства польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам

13 снежня, 2013 | 6 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі.

Кат 1

 

 

Праз 4 месяцы споўніцца 4 гады, як пад беларускім Смаленскам, які пакуль знаходзіцца на тэрыторыі расейскай імперыі, былі забітыя 96 прадстаўнікоў польскай нацыянальна-патрыятычнай эліты на чале зь дзеючым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім (ніжэй гл. фота загінулых; узята адсюль: http://www.polskieradio.pl/81,smolensk). Тое, што тады было менавіта забойства-тэракт, сёньня ў Польшчы адкрыта гавораць і многія простыя людзі, і палітыкі, і нават СМІ (гл. ілюстрацыю зьлева). Вядома, мы ганарымся, што сярод усіх беларускамоўных інфармацыйных рэсурсаў былі адзінымі, хто ўжо ў самым пачатку прызнаў за версіяй тэракту абсалютна прыярытэтную верагоднасьць. Гэта мы зрабілі, прааналізаваўшы факты, і насуперак магутнай прапагандысцкай плыні, якая накідвала: “адбылася звычайная авіакатастрофа, бо п’яны генерал Бласік, нягледзячы на забарону расейскіх авіядысьпетчараў, упарта саджаў самалёт у смаленскім тумане”.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

7 снежня, 2013 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Лячэбны накаўт для ліберастаў-мультыкультуралістаў ды ўсіх іншых талерастаў

20 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Накаўт 1На Захадзе – у асноўным пакуль у ЗША ды Брытаніі – усчаўся чарговы вэрхал з-за таго, што падлеткі гэтых краін прыдумалі новую забаву пад назвай “Накаўт”, і яна вельмі хутка распаўсюджваецца. Асаблівай праблемы ўсё ж не было б, калі б не адзін ньюансік. У гэтай гульні ёсьць й іншая назва – “Вырубі белага”.  Прычым, гэтым белым нярэдка аказваюцца ня толькі ні ў чым не вінаватыя белыя мужчыны (звычайныя мінакі), а і белыя дзеці-падлеткі, старыя і нават… жынчыны. Каб хутчэй схапіць сутнасьць таго, што адбываецца (бо адразу ў такое проста ня верыцца…), мы вырашылі спачатку падаць тэкст аднаго рэпартажу на расейскім тэлеканале (канкрэтна адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=x9jTsAGDKJk).

Далей »

Як сучасныя вугорскія ўлады ўводзяць краіну з-пад вонкавага кантролю

18 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Вугоршчына 1

Другой еўрапейскай краінай, якая сьледам за Ісландыяй, нягледзячы ні на што, усё больш вяртаецца да палітычнай самастойнасьці й уласных нацыянальных інтарэсаў, зьяўляецца Вугоршчына. Гэта бачна з двух паданых ніжэй матэрыялаў (якія часткова рэдакцыйна скарэктаваныя), якія ўзятыя адсюль:  http://www.pravda-tv.ru/2013/09/28/27586 і адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/10/24/93906.shtml.

Далей »

Мірная рэвалюцыя ў Ісландыі й чаму пра яе маўчаць усе сусьветныя СМІ

18 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Ісландыя

 

Падзеі, пра якія ідзе гаворка ніжэй, зьяўляюцца чарговым прыкладам таго, як мала СМІ апавядаюць нам пра найважнейшыя падзеі ў сьвеце. Між тым, у 2008 годзе ў пачатку фінансавага крызісу было павядомлена, што Ісландыя… абанкроцілася (прычым, чаму так сталася, амаль не аналізавалася). Затым гэты кандыдат у сябры Еўразьвязу і ўвогуле “зьнік з глабальных інфармацыйных радараў”… Мы знайшлі цікавую інфармацыю пра далейшыя вельмі павучальныя падзеі ў гэтай краіне й ніжэй інфармуем вас пра іх. 

Рэдакцыя.

Далей »

Варшава, 11 лістапада 2013

14 лістапада, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Польшча 1У панядзелак 11 лістапада ў Польшчы прайшлі афіцыйныя і неафіцыйныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 95-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краіны. У Варшаве разам з афіцыйнымі мерапрыемствамі адбыўся ўжо традыцыйны “Марш Незалежнасьці“, які арганізавала аднайменная грамадская група “Marsz Niepodległości” у сетцы Facebook, а таксама прымкнулыя да іх маладыя нацыянал-радыкалы з “Młodzież Wszechpolskа” і “Oboz Narodowo-Radykalny” (ніжэй мы падаем тэкст, складзены зь інфармацыі, якая была ўзятая адсюль http://www.gazeta.ru/politics/2013/11/12_a_5748793.shtml і адсюль: http://warsaw-ru.livejournal.com/347013.html; кароткае відэа, датычнае гэтых падзеяў, можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=JsCQzdWFRFM).

Далей »

Такі “ліберальны”, “мультыкультурны”, “талерантны”, “паліткарэктны” Еўразьвяз. Але, чым далей, тым больш… за чужы кошт. З чаго б гэта?

27 кастрычніка, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цыганы 1У свой час, выпрацоўваючы наша, беларусаў-літвінаў, стаўленьне да розных меншасьцяў, мы закранулі праблему цыганоў і запрапанавалі некаторыя крокі па яе вырашэньні (гл. тут:  https://nashaziamlia.org/2008/08/05/1466/; гл. Д пр-п 101). Было гэта больш за 5 гадоў таму. Прайшоў час і сёньня пытаньне цыганоў раптам усплыла, як адна з вострых праблем усяго Еўразьвязу (і, магчыма, Украіны). Можа, СМІ й перабольшваюць? А, можа, і не. Можа, гэтая праблема датычыць толькі “талерантнага” і “мультыкультурнага” Еўразьвязу ды Ўкраіны? А, можа, яна ўжо грукаецца і ў дзьверы нашай краіны? Давайце паглядзім на даступныя нам факты і ацэнім іх значэньне.

Далей »

Палітыка “нямецкіх уладаў”: альбо згаджаешся з разбэшчваньнем тваіх дзяцей, альбо сядаеш у турму

14 кастрычніка, 2013 | 10 каментарыяў

Нямеччына 1У дапаўненьне да папярэдняга артыкула выстаўляем матэрыял, прысьвечаны зьвесткам аб арганізаваным уладамі (!) разбэчваньні дзяцей праз сістэму школьнай адукацыі. Адбываецца гэта ў такой, здавалася б, надзейна добрапрыстойнай, моцнай і самастойнай дзяржаве, як… Нямеччына. Мы перавялі ў пісьмовую форму і падаем ніжэй закадравы тэкст адпаведнага дакументальнага відэа (узяты адсюль: http:// www.youtube.com/watch?v=YVljeQpJRJY). Скажам адразу – гэта інфармацыя, калі мы яе атрымалі, шакавала нас ня менш, чым зьвесткі, паданыя ў папярэднім артыкуле.

Рэдакцыя.

Далей »

Шведская версія ліберальнага выміраньня

12 кастрычніка, 2013 | 8 каментарыяў

Ксенія Сакалова

ШвецыяУ пачатку артыкула, які мы ўзялі адсюль: http://gazeta.zn.ua/SOCIETY/progress_po-shvedski.html – сцьвярджаецца: “сёньня Швецыя перажывае крызіс інстытуту сям’і. Гэта вынік шматгадовай палітыкі праўленьня сацыял-дэмакратычнай партыі, мэтай якой было атрымаць поўны кантроль над грамадствам”. Але наш досьвед падказвае, што падзеі ў Швецыі – гэта хутчэй вынік нейкага злачыннага сацыяльнага эксьперыменту ліберастычнага кірунку, мэта якога – адпрацоўка тэхналогіі дэмаграфічнага выморваньня вялікіх еўрапейскіх нацый. І нам здаецца, што мы ведаем вонкавага заказчыка гэтага злачынства…

Рэдакцыя.

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2в: сьвежыя таямніцы з Ватыканскага двара)

27 ліпеня, 2013 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 17Як абяцалі ў папярэднім матэрыяле, мы вырашылі больш глыбока прааналізаваць адрачэньне Папы рымскага Бенедыкта XVI ад сваёй улады. Увага да гэтага пытаньня абумоўлена тым, што выкрыцьцё сапраўдных прычын гэтай далёка не штодзённай падзеі магло б дапамагчы лепш зразумець зьмест сучасных палітычных працэсаў на еўрапейскім і нават глабальным узроўні. Адразу папярэдзім: заняўшыся названай праблемай, мы і не разьлічвалі на той “улоў” з фактаў, які ў выніку атрымаўся. Галоўнай крыніцай інфармацыі зноў аказалася Вольга Чацьверыкова  – адмысловец ва ўзгаданых пытаньнях (гл. яе фота і вокладку яе кнігі “Здрада ў Ватыкане альбо Змова Папаў супраць хрысьціянства”). Менавіта ад яе былі атрыманы найбольш абгрунтаваныя і каштоўныя зьвесткі. Але ня толькі. Давайце пачнем наша сёньняшняе азнаямленьне з тэмай зь менш важкіх крыніц інфармацыі.

Далей »

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 2б: наш аналіз, працяг)

21 ліпеня, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 127. Юдэі: “Хрыстос – юдэйскі фарысей і габрэйскі нацыяналіст, да забойства якога габрэі ня маюць ніякага дачыненьня”.

Ад спадара Пінхаса мы даведваемся, што аказваецца, сярод юдэяў ёсьць тыя, хто сумняюцца ўвогуле ў быцьці на зямлі гістарычнага Хрыста. Цытата: “На процілеглым полюсе поглядаў знаходзяцца тыя, хто ўвогуле лічыць евангельскае апісаньне Ісуса «зборным вобразам», да чаго іх падштурхоўваюць, напрыклад, паралелі паміж вобразам Ісуса і вобразам «Праведнага Настаўніка» Кумранскай грамады … Тыя выказваньні, якія ёсьць аб «Ешуа га-Нацры» (Ісусе Назарыцяніне) у габрэйскіх талмудысцкіх крыніцах, кажуць пра чалавека, які жыў за 150 гадоў да Ісуса евангельскага” (частка 8).

Далей »

Чаму ў “беларускія партызаны” не бяруць беларусаў

2 ліпеня, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

БП 1Папярэдні матэрыял – яшчэ адзін выдатны дакумент, які зафіксаваў сітуацыю з г.зв. “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй” і ейнымі СМІ.  Усе на ўласныя вочы могуць пабачыць, як шчырых, разумных, дасьведчаных, актыўных беларусаў – спадароў Мурашку і Арцёменку – выкінулі з форуму г.зв. “Беларускага партызана” (далей БП), шляхам зьвядзеньня іх рэйтынгу з 16 балаў да нуля (такая на гэты раз была выкарыстана методыка; дарэчы, на радыё “Свабода” для тых жа задач методыка была выкарыстана больш прымітыўная – рэдакцыя “самага свабоднага радыё”, нічога не тлумачачы, проста перастала выстаўляць іх каментары). Уся гэтая скандальная гісторыя – яскравы сімптом, на грунце якога можна зразумець прычыны і механізмы шматгадовай апазіцыйнай бездапаможнасьці й дэградацыі. Таму мы вырашылі яшчэ глыбей прааналізаваць тое, што адбылося.

Далей »

За заслонай сусьветнай закулісы (частка 1: меркаваньне эксьперта)

9 чэрвеня, 2013 | 6 каментарыяў

Вольга Чацьверыкова

 Чаць 1

Прыгледзеўшыся паўважлівей да выступу-інтэрвю спадарыні Чацьверыковай, пра які было ўзгадана ў мінулым матэрыялае, мы прыйшлі да высновы аб яго вялікай каштоўнасьці па шэрагу крытэраў. Адзін зь іх – удакладненьне нашых ведаў пра ролю сусьветнай закулісы ў сёньняшніх глабальных палітычных працэсах. Таму мы перавялі гэты выступ у пісьмовую форму, каб зручней было яго чытаць і аналізаваць (выступ-інтэрвю ўзяты адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=3LYJQC5ZjCY&feature=player_embedded#!).

Рэдакцыя.

Далей »

Перадача расейскага ТБ: “Збачэнцы ў законе”

5 чэрвеня, 2013 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Збачэнцы 1Працягнем тэму спланаванай культурна-дэмаграфічнай дэградацыі Еўропы. Яе  актыўна падымае ўжо нават расейскае тэлебачаньне. Праўда, робіць яно гэта з пазіцыі зларадства – маўляў, чым горш людзям на Захадзе, тым лепш нам у Расеі (мы ж тут, у Беларусі, назіраем за падзеямі з пазіцыі людзей, якія яшчэ адносна нядаўна разьлічвалі на падтрымку “заходніх дэмакратый”, але цяпер гэтую надзею практычна цалкам страцілі). У якасьці ілюстрацыі вышэй адзначанага прапануем вам адзін сюжет з праграмы “У цэнтры падзей з Ганнай Прохаравай” (гл. фота вядучай), які быў паказны па расейскага канале ТВ “Цэнтар” 2.06.2013 г. Паглядзець гэты сюжэт можна, напрыклад, па наступных е-адрасах: http://www.youtube.com/watch?v=1Puo1RZLLio; http://www.youtube.com/watch?v=tyBIIG5bUHw). Мы запісалі ўсю тэкстоўку і падаем яе ніжэй.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы