nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5.2. ЗША, прыкметы дэградацыі

Даць бой гангстэрскай дзяржаве Пуціна

Снежань 25, 2016 | Каментары (11)

Эдвард Лукас

%d0%bb%d1%83%d0%ba%d0%b0%d1%81Мы ўжо зьбіраліся былі пераходзіць да крытычнага аналізу іншых грамадска-палітычных зьяў-працэсаў, якія адбываюцца ўнутры і вакол Беларусі, але зьвярнулі ўвагу на правакатыўны каментар Паўла Біча да папярэдняга артыкула, які заявіў, што наш сайт “антызаходняй рыторыкай распужаў усіх чытачоў”. Усе 10 гадоў мы папярэджвалі “дэмакратычныя краіны Захаду” пра магчымасьць таго, што ўжо адбываецца, калі Захад будзе працягваць сваю безадказную палітыку ў дачыненьні да Расеі. Мы спрабавалі ня толькі пісаць пра неадэкватнасьць гэтай палітыкі, але і выяўляць яе прычыны. Нас сапраўды мала хто чуў. І гэта ўжо ГІСТАРЫЧНЫ ФАКТ! Сёньня ж мы, як мала хто, ГАНАРЫМСЯ зробленым, бо гэта МЫ БЫЛІ ПРАВЫ! І сёньня ўжо гэта вымушаны прызнаваць вядучыя заходнія грамадска-палітычныя дзеячы ды аналітыкі. У доказ прыводзім артыкул аднаго з аўтарытэтных заходніх (брытанскіх) палітолагаў, у якім ён заклікае і заходніх палітыкаў, і розных “пужлівых чытачоў” прыстухацца да такіх, як мы (Артыкул Эдварта Лукаса перашапачаткова быў выстаўлены тут: http://www.thetimes.co.uk/edition/comment/we-must-stand-up-to-putins-gangster-state-lclxflz9j; для нашага перакладу ўзяты адсюль: https://www.openrussia.org/notes/704284/).

Рэдакцыя.

Далей »

Яшчэ адна паважаная асоба сказала праўду пра Захад

Жнівень 4, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

ГрыбаўскайтэПасьля выказваньняў Букоўскага, Шаўцовай ды некаторых іншых (пра нас мы нават не кажам) яшчэ адной значнай грамадска-палітычнай асобай, якая абнародавала сваё крытычнае стаўленьне да сёньняшняй палітыкі Захаду што да Расеі, стала прэзідэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ. Яшчэ ў канцы красавіка яна дала інтэрвю адносна малавядомаму амерыканскаму выданьню “The Post’s Lally Weymouth”, у якім ня толькі агучыла планы пуцінскай Расеі, але і абвінаваціла Захад у недзеяздатнасьці, у няздольнасьці актыўна і адэкватна дзейнічаць. Кіруючыся прынцыпам: лепш позна, чым ніколі – выстаўляем гэтае інтэрвю і на нашым сайце (узята адсюль: https://surmasite.wordpress.com/2016/04/26/%d0%b4%d0%b0%d0%bb%d1%8f-%d0%b3%d1%80%d0%b8%d0%b1%d0%b0%d1%83%d1%81%d0%ba%d0%b0%d0%b9%d1%82%d0%b5-%d1%81%d1%80%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%b5%d1%82-%d0%bc%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b8-%d1%81-%d0%b7%d0%b0%d0%bf/).

Далей »

Хто б яшчэ пару гадоў таму мог падумаць пра рэальнасьць чарговай небясьпекі для прыбалтыйскіх народаў

Ліпень 28, 2016 | Каментары (13)

Рэдакцыя.

Праблемы Прыбалтыкі 1Сапраўды, столькі гадоў летувісы, лытышы, эстонцы зьяўляюцца сябрамі ЕўраЗьвязу і НАТА. Падкрэсьлім, і НАТА!.. Здавалася б, чаго хваплявацца. Але нешта становіцца ўсё больш неспакойна за іх лёс. Усё больш пачынаеш разумець тых прастаўнікоў прыбалтыйскіх народаў, якія б’юць у набат, заклікаючы кіраўніцтва ўзгаданых аб’яднаньняў пацьвердзіць гатовасьць уступіцца за іх, павялічыць абароназдатнасьць іх дзяржаў. Каб пацьвердзіць адзначанае, выстаўляем ніжэй два матэрыялы, якія розныя, але дапаўняюць адзін аднаго.

Далей »

Лілія Шаўцова: Надышоў час Захаду памыцца…

Чэрвень 2, 2016 | Каментары (5)

Шаўцова 1Матэрыял, які мы прапануем нашым чытачам ніжэй, фактычна працягвае і разьвівае тэму папярэдняга матэрыяла (http://nashaziamlia.org/2016/05/26/8625/), бо паказвае, што пэўныя сілы на Захадзе нарэшце ня толькі пачалі рэвізаваць свае ранейшыя павярхоўна-фармальныя ўяўленьні пра Расею, а і пачынаюць крытычна пераансэнсоўваць уласную ролю – ролю самаго Захаду — у тых негатыўных працэсах, якія ідуць сёньня на глабальнай палітычнай сцэне. Ніжэй мы выставілі тэкст інтэрвю, які дала Лілія Шаўцова (гл. фота) для выданьня Newsader (браў інтэрвю Аляксандр Кушнар). Яна расейская гамадзянка, доктар гістарычных навук, палітолаг, сёньня працуе ў Брукінгскім інстытуце (тэкст інтэрвю набраны адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=DfvTfuH3-kM).

Далей »

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

Сакавік 31, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” — гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

Студзень 22, 2016 | Каментары (10)

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму маем жалосныя вынікі 20-гадовай барацьбы з Лукашэнкам

Кастрычнік 26, 2015 | Каментары (19)

Барадач

Мы працягваем зьбіраць меркаваньні тых, хто прапануе адказ на пытаньне, чаму ў Беларусі больш за 20 гадоў нязьменна пануе прарасейская этнацыдная дыктатура. Сёньня выстаўляем трохі “непрычэсаны” артыкул Уладзіміра Барадача (гл. фота), які мы ўзялі адсюль: http://belprauda.org/nikto-krome-nas-samih-kaddafi-bolee-soroka-let-vystraival-mirnye-peremeny/. Многія зьвесткі, асабліва датычныя вядомых дзеячаў “беларускай аб’яднанай”, асабліва з Хартыі, нам падаліся надзвычай цікавымі. А раптам усё гэта праўда?…  Прынамсі тое, што “беларуская аб’яднаная”, будучы пад кіраўніцтвам Хартыі, усе 20 гадоў падыгрывала рэжыму, мы самі даўно вывелі на грунце ўласнага досьведу, тэарэтычнага аналізу і бачнага ўсім фактычнага стану спраў…

Рэдакцыя.

Далей »

“Вайна паміж ЗША і Расеяй пачалася”

Верасень 20, 2015 | Каментары (9)

Канстанцін Баравы

Баравы 1 

 

 

“У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я дапускаў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Усім здавалася, што гэта немагчыма. Сёньня я сцьвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася…

Далей »

“Захад” зрабіў дымавую маўрытанскую завесу, а цяпер яшчэ і дае адмашку Пуціну

Верасень 9, 2015 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Пуцін - ЗахадНа фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…

Далей »

Беларускі нацыянальны ўніверсітэт: Варта нарэшце пачынаць…

Жнівень 27, 2015 | Каментары (4)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў.

Мілінкевіч 

 

 

 

 

Мы  вырашылі часова перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаную аналізу стану “беларускай апазіцыі” (а дакладней — ступені яе дэградацыі), каб усё ж зафіксаваць і абмеркаваць на нашым сайце апошнюю ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча (гл. фота), накіраваную на спробу пачаць нарэшце хоць якую практычную дзейнасьць па арганізацыі Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Інфармацыю пра гэта мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=149630. Спачатку паведамленьне, потым абмеркаваньне.

Далей »

Курапаты: гульня на костках працягваецца

Жнівень 7, 2015 | Каментары (10)

Зьміцер Захарэвіч

Курапаты 1Верагодна, ужо амаль усім вядома, што на ўскрайку Менска ва ўрочышчы Курапаты ў 1930-я гады бальшавікі-камуністы рабілі масавыя расстрэлы цывільных беларускіх грамадзян. У сярэдзіне 2001 году прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі наважыўся зьнішчыць тыя мясьціны, наўмысна пачаўшы пракладку празь іх Менскай кальцавой дарогі. У адказ на гэтую сатанісцкую акцыю 24.08.2001 г. пачалася беспрэцэдэнтная варта ў Курапатах супраць разбурэньня Нацыянальнага некропаля. Беларуская Партыя Свабоды адыгрывала вядучую ролю ў Курапацкім чыне. Тады праз арышты, ціск на працы і па месцы навучаньня, праз спробы АМАПу гвалтоўнымі дзеяньнямі зьнішчыць варту і нават праз спальваньне намёту, у якім жылі валантэры, прайшлі дзясяткі сябраў БПС (цяжка  сумнявацца, што ўсё гэта рабілася бязь ведама Лу-кі). Але, нягледзячы на ўсё ўзгаданае і шмат чаго іншага, Курапацкая варта цягнулася больш за 9 месяцаў і дагэтуль зьяўляецца АДЗІНАЙ перамогай апазіцыі над рэжымам − траса была часткова аднесеная ў бок ад першапачатковага плану яе пракладкі.

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

Жнівень 5, 2015 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

“Калі Украіна стане Наваросіяй, Еўропа — Еўразіяй, а Захад абрынецца, гэта адбудзецца не з-за сілы Расеі, а з-за нашай разумовай слабасьці”

Верасень 11, 2014 | Каментары (5)

Оруэл

Мы ўжо шмат гадоў даводзім на нашым сайце, што адной з асноўных прычын бязладдзя, якое назіраецца і нарастае ў сьвеце, зьяўляецца нягегласьць ды маральнае дэграданцтва “Захаду”. Паступова гэтая думка пачынае даходзіць і да некаторых найбольш інтэлектуальных заходнікаў. Што ня можа не абнадзейваць… Аўтарам выказваньня, якое падзена ў загалоўку, як і артыкула, выстаўленага  ніжэй, зьяўляецца Цімаці Снайдэр — прафесар гісторыі Ельскага ўніверсітэта (артыкул узяты адсюль: http://www.politico.com/magazine/story/2014/09/to-understand-putin-read-orwell-110551.html#.VBCMh1eVoRQ; перадклад зроблены сіламі рэдакцыі; зьлева фота галоўных герояў артыкула). Вымушаны папярэдзіць толькі аб адным: аўтар – чалавек, кантужаны заходнім ліберастызмам.

Рэдакцыя.

Далей »

Андрэй Іларыёнаў: падзеі на ўсходзе Ўкраіны пераходзяць у фазу «Тлеючы тарфянік»

Чэрвень 24, 2014 | Каментары (15)

Іларыёнаў 3За апошнія два дні ў канфлікце вакол Украіны адбыліся важныя падзеі. Так, Пуцін прапанаваў расейскай Радзе Федэрацыі (гл. http://nn.by/?c=ar&i=130755) адмяніць дазвол ад 1 сакавіка 2014 г. (гл. http://nashaziamlia.org/2014/03/02/6601/#more-6601) на выкарыстаньне ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта, вядома, навіна пазітыўная. У той жа час у Данецку пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў (Кучма) з прарасейскімі тэрарыстамі-сепаратыстамі (гл. фота, а таксама відэа тут: https://www.youtube.com/watch?v=QtxdOiw8ffM&feature=youtu.be). А гэта ўжо непрыемны факт, бо падобныя перамовы аб’ектыўна легітымізуюць прарасейскіх злачынцаў, іх тэрарыстычныя метады і сепаратысцкія мэты.      У гэтай сітуацыі лічым важным улічыць меркаваньне вядомага палітычнага аналітыка Андрэя Іларыёнава (гл. фота), якое ён нядаўна падаў на публічны агляд і якое мы выстаўляем ніжэй (узята адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/702983.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Украіна: расейскія разьлікі

Травень 20, 2014 | Няма каментараў

Расея 1Каб не памыліцца ў сваіх чаканьнях, хочаш ня хочаш, але перыядычна трэба зазіраць у лагер сваіх апанентаў. Таму пасьля інтэрвю Піянткоўскага мы вырашылі паказаць меркаваньне альтэрнатыўнага аналітыка на тую саму сітуацыю — вайсковы напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу. Па сваім сьветаглядзе аўтар — ашалелы расейскі імперыяліст. Яго прозьвішча знайсьці не атрымалася, ёсьць толькі псеўда “Вараг”  (атрымліваецца, чалавек выдае сябе за крутога, а на справе жахаецца адкрыць сябе – г.зн., ён ведае, што ён злачынца!). Улічваючы гэтую і дадатковыя прыкметы, мы лічым, што тэкст, паданы ніжэй, найверагодней належыць нейкай групе піяршчыкаў з расейскай канторы “глыбокага бурэньня”, якая ў такой форме таксама актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі супраць украінскага народу, зарабляючы на братазабойчай вайне свае злачынныя срэбранікі (тэкст узяты адсюль: http://www.liveinternet.ru/community/lj_varjag_2007/post325009176/; матэрыял суправаджаецца разнастайнымі ілюстрацыямі — сур’ёзнымі й ня вельмі, якія можна знайсьці ў Сеціве). 

Рэдакцыя

Далей »

Як супрацьстаяць тэхналогіі “Акно Овертана” (частка 2)

Красавік 20, 2014 | Няма каментараў

Яўген Хаўрэнка

Овертан 7аКожны разумны чалавек, які прачытаў папярэднюю (1-ю) частку гэтага матэрыяла, напэўна набыў ці аднавіў непрыемнае пачуцьцё прысутнасьці па-над чалавецтвам нейкай магутнай соцыяпаразітнай сілы, якая можа з мэтай расчалавечваньня (інакш, збыдленьня) беспакарана рабіць з грамадскай сьвядомасьцю, культурай, маральлю любыя злачынствы — ператвараць тое, што было абсалютна непрымальным у грамадстве, у тое, што стане “звычайным”, “нармальным” і нават абароненым законам. Калі даведваешся, што шмат ужо дзе фемінізм, сіянізм, педэрастыя, ювенальная юстыцыя, а там-сям і педафілія сапраўды сталі ўзаконенай публічнай нормай, разумееш, што паказанае Овертанам — ня проста абстрактная гіпотэза, а практычная тэхналогія, якая выкарыстоўваецца кімсьці з закулісься для маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю з мэтай дасягненьня сваіх злачынных мэт. Таму мы зь вялікай цікавасьцю ўзяліся чытаць другую часткай гэтага матэрыяла, бо яе назва натхняла надзеяй (гэтую частку мы ўзялі з таго ж сайта, гл: http://nashaplaneta.su/blog/kak_protivostojat_tekhnologii_okno_overtona/2014-04-18-24895). На жаль, пасьля азнаямленьня, стала зразумела, што ад заяўленага мы атрымалі толькі чвэрць таго, што чакалі. Нашы каментары будуць пасьля тэкста Хаўрэнкі, які мы трохі ўдасканалілі.

Рэдакцыя.

Далей »

Акно Овертана (частка 1)

Красавік 19, 2014 | Каментары (3)

Овертан 1Для таго, каб выставіць матэрыял, зь якім вы можаце азнаёміцца ніжэй (ён ўзяты адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/tekhnologija_okno_overtona/2014-04-17-24797), сёньня супала тры прычыны. Па-першае, вайна паміж расейскай імперыяй і Ўкраінай, якая спрабуе стаць на шлях дэмакратычнага разьвіцьця, па-ранейшаму працягваецца пераважна ў інфармацыйна-псіхалагічнай сьферы (нягледзячы на першыя баявыя ахвяры) — расейскі бок падае сваё злачынства як “вызваленьне Наваросіі ад жыда-бандэраўцаў”… Па-другое, у папярэднім матэрыяле мы выставілі заяву афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, ЕЗ, Расеі ды Ўкраіны што да “крызіснай сітуацыі” на тэрыторыі апошняй. Аднак у гэтай заяве няма ні слова пра ўкраінскі народ, затое папярэджаньню пра “антысемітызм” там месца знайшлося. Па-трэцяе, заўтрашняе найвялікшае сьвята хрысьціян многія ўсё яшчэ працягваюць называць не Вялікаднём, а “Пейсахам” (што гэта значыць, гл. тут: http://nashaziamlia.org/2013/05/10/5629/). Таму ў адказ на названыя  факты мы вырашылі выставіць матэрыял, у якім апісваецца адна з сучасных тэхналогій дэструктыўнага маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю.

Рэдакцыя.

Далей »

“Украінцы, вам здрадзілі й вас прадалі”

Красавік 18, 2014 | Каментары (1)

Іларыёнаў 

 

Сёньня апублікаваны афіцыйны тэкст чатырохбаковай заявы, датычнай сітуацыі ва Ўкраіне, па выніках сумеснай сустрэчы афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, Еўразьвязу, Расеі ды Ўкраїны, якая адбылася 17 красавіка ў Жэневе (гл. тут: http://www.nytimes.com/2014/04/18/world/europe/text-of-joint-diplomatic-statement-on-ukraine.html?ref=world&_r=0). Мы выставілі ніжэй наш пераклад гэтай заявы, а таксама каментар да яе былога радніка Пуціна і цяперашняга яго апанента Адрэя Іларыёнава (каментар апошняга ўзяты адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/675700.html).

Рэдакцыя.

Далей »

На Захад у сувязі са сконам міжнароднага права пачалі паступаць першыя спачуваньні

Сакавік 22, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Вашадзэ

 

 

Адным зь першых, хто гэта зрабіў, стаў  былы міністар замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ (гл. фота; зьвесткі ўзятыя адсюль: http://apsny.ge/2014/pol/1395171808.php). Грузінскі дыпламат на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» так пракаментаваў так званы рэферэндум у Крыме:

Далей »

І гэта завецца “галоўны гарант”?…

Сакавік 21, 2014 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

АбамаЯк усім вядома, частка тэрыторыі сувярэннай Украіны па факце ўжо злачынна анэксаваная расейскай імперыяй. Аб неабходнасьці прыняць гэта як данасьць на ўвесь сьвет заявілі ўсе ўладныя структуры Расеі.  А як у гэтых абставінах паводзіць сябе галоўны гарант, які 20 гадоў таму ўзяў на сябе абавязкі па абароне незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны? Гаворка, натуральна, пра ЗША. Адказ на гэтае пытаньне мы знайшлі ў інфармацыйнай прасторы. Яго і наша стаўленьне да яго мы падае́м ніжэй.

Далей »

Ніхто ня будзе дапамагаць ахвяры агрэсіі, калі сама ахвяра не супраціўляецца

Сакавік 19, 2014 | Каментары (7)

ІларыёнаўЗусім нядаўна Андрэй Іларыенаў даў інтэрвю двум журналістам “Украінскай праўды” — Мустафе Наему і Сяргею Лешчанку (http://www.pravda.com.ua/articles/2014/03/17/7019339/). У 2000-05 гады Іларыёнаў быў дарадцам прэзідэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Свой пазьнейшы сыход з гэтай пасады патлумачыў так: “краіна спыніла быць палітычна свабоднай”. Сёньня спадар Андрэй зьяўляецца адным з самых цытуемых эксьпертаў па Расеі сярод украінскіх журналістаў — яшчэ летась у кастрычніку Іларыёнаў папярэдзіў аб планах свайго былога боса (гл. “Пуцін лічыць, што частка Украіны павінна належаць Расеі”; http://www.pravda.com.ua/articles/2013/10/10/6999733/). За заклікі супраціўляцца расейскай экспансіі Іларыёнава ў Расеі некаторыя называюць “правакатарам”. Сёньня спадар Андрэй жыве ў Вашынгтоне і працуе старшым навуковым супрацоўнікам прыватнага аналітычнага цэнтра — Інстытута Катона, які вызнае эканамічны лібералізм, а таксама ў Стэнфардскім унівэрсітэце. Што чакае далей Украіну — апавядае Іларыёнаў у новым інтэрв’ю “Украінскай праўдзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 512345
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы