nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.8. Кірункі глабалізацыі

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

Сакавік 11, 2017 | Каментары (13)

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 4, заключная)

Жнівень 17, 2016 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Пераемнік 3в

 

Лічым артыкул Зьміцера Панкаўца (гл. папярэдні матэрыял) у цэлым правільным, але трохі павярхоўным, у стылі фармальнай справаздачы, напісанай у сьпешцы (напрыклад, пад ціскам абмежаванага часу) ці перад адпачынкам, калі ўсе твае жаданьні нястрымна накіраваны на іншае. Таму хочам запрапанаваць нашым чытачам некалькі дадатковых меркаваньняў, якія паспрабуем падаць у больш-менш сістэматызаваным выглядзе.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць… пераемніка (частка 1)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, мае пэўную гісторыю і некалькі ўдзельнікаў. Спачатку 4 жніўня г.г. на расейскім імперскім сайце REGNUM зьявіўся артыкул Аляксея Дзерманта (яго фота зьлева ўверсе) “Беларусь: што будзе пасьля Лукашэнкі?” (https://regnum.ru/news/society/2163476.html). Затым 6 жніўня на тым жа сайце сваім артыкулам “Беларусь: эліта ўжо выбрала пераемніка Лукашэнкі” па тэме выступіў Юры Баранчык (гл. фота ў другім радзе; https://regnum.ru/news/polit/2164093.html). А яшчэ праз два дні ўжо на сайце “Нашай Нівы” сваё меркаваньне пра гэты інфармацыйны ўкід выказаў Зьміцер Панкавец (яго фота ўнізе; артыкул “Regnum.ru: Макей на вуліцы Зыбіцкай рыхтуе майдан…” — http://nn.by/?c=ar&i=174973). Нам падалося, што паважаны спадар Панкавец закрануў ня ўсе важныя асьпекты паўсталай тэмы, таму мы вырашылі працягнуць яе і на нашым сайце. Пачнем з выстаўленьня ўзгаданых артыкулаў у той жа пасьлядоўнасьці і ўсуправаджэньні нашых дробных заўваг (прынцыповае каментаваньне рэдакцыя запланавана напрыканцы 3-й часткі).

Далей »

Уладзімір Букоўскі: “Еўразьвяз — гэта вялізная, надзвычай дарагая і варожая для людзей бюракратычная структура, якая нагадвае Савецкі Саюз”

Чэрвень 29, 2016 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Букоўскі 1Пачатак развалу той мадэлі Еўразьвязу, якую стварылі для сябе глабальныя і еўрапейскія соцыяпаразітныя сілы, настолькі буйная і нечаканая падзея, што палітычна-інфармацыйная валтузьня вакол яе будзе працягвацца яшчэ не адзін месяц, а мо і не адзін год. Таму варта ўзброіцца максімальна надзейнымі фактамі ды аўтарытэтнымі меркаваньнямі, якія датычаць Брэксіту. Уладзімір Букоўскі – вядомы савецкі, а цяпер яшчэ і еўразьвязаўскі дысідэнт – зьяўляецца асобай, якая можа выступаць у ролі найбольш аўтарытэтнага эксьперту па Брэксіту. Па-першае, ён заўсёды кажа толькі тое, што дакладна ведае і шчыра мяркуе. Па-другое, ён ужо некалькі дзесяцігоддзяў зьяўляецца грамадзянінам Вялікабрытаніі, а таму дасканала ведае сітуацыю знутры. Таму меркаваньнем спадара Ўладзіміра мы вырашылі падмацаваць наш папярэдні матэрыял. Адразу адзначым: нам вельмі прыемна, што нашыя ацэнкі Брэксіту і ацэнкі спадара Букоўскага ў многім супалі…

Далей »

Ад сёньняшняга ЕўраЗьвязу адкалоўся першы кавалак

Чэрвень 26, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Брэксіт 2Можна не сумнявацца, што са словам “брэксіт” абсалютная бальшыня наведвальнікаў нашага сайта ўпершыню пазнаёмілася, калі чытала наш папярэдні матэрыял. Прайшло ўсяго тры тыдні, і цяпер ня толькі амаль усім вядомы сэнс гэтага замежнага нэалагізму, а і сам брэксіт пасьпеў адбыцца… Такі сёньня тэмп буйных грамадскіх пераўтварэньняў і такая, настолькі нізкая, інфармаванасьць нашага насельніцтва аб прынцыповых грамадскіх працэсах (у які ўжо раз можна пераканацца: абсалютная бальшыня сёньняшніх СМІ – зусім ня СМІ, а сродкі адуважваньня, дэзінфармацыі, прапаганды, маніпуляцыі). Таму давайце самі абмяркуем і наступствы брэксіту, і тое істотнае, што зь ім зьвязана, пра што з бальшыні сёньняшніх СМІ не даведаешся.

 

Далей »

Лілія Шаўцова: Надышоў час Захаду памыцца…

Чэрвень 2, 2016 | Каментары (5)

Шаўцова 1Матэрыял, які мы прапануем нашым чытачам ніжэй, фактычна працягвае і разьвівае тэму папярэдняга матэрыяла (http://nashaziamlia.org/2016/05/26/8625/), бо паказвае, што пэўныя сілы на Захадзе нарэшце ня толькі пачалі рэвізаваць свае ранейшыя павярхоўна-фармальныя ўяўленьні пра Расею, а і пачынаюць крытычна пераансэнсоўваць уласную ролю – ролю самаго Захаду — у тых негатыўных працэсах, якія ідуць сёньня на глабальнай палітычнай сцэне. Ніжэй мы выставілі тэкст інтэрвю, які дала Лілія Шаўцова (гл. фота) для выданьня Newsader (браў інтэрвю Аляксандр Кушнар). Яна расейская гамадзянка, доктар гістарычных навук, палітолаг, сёньня працуе ў Брукінгскім інстытуце (тэкст інтэрвю набраны адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=DfvTfuH3-kM).

Далей »

САЦЫЯЛЬНЫ МАЛЮНАК СЬВЕТУ (удасканаленая версія)

Красавік 22, 2016 | Каментары (9)

Сяргей Шынкевіч

Шынкевіч 1Спадар Сяргей (гл. фота) — наш сталы чытач і сябра некаторых з нас. Самастойна аналізуе грамадскую рэчаіснасьць, выяўляючы найбольш істотныя, на яго погляд, заканамернасьці, спрабуе скласьці цэласныя, сістэмныя ўяўленьні. Вынікі яго працы ўжо выстаўляліся на нашым сайце (гл. http://nashaziamlia.org/2013/11/22/6099/#more-6099). Сёньня мы прэзентуем чытачам сайта ўдасканаленую версію яго “сацыяльнага малюнка сьвету”. Некаторыя асаблівасьці арфаграфіі аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

 

Далей »

Пісьменьнік і публіцыст Васіль Якавенка выдаў кніжку пра пошукі духоўнасьці й гармоніі ў грамадстве

Красавік 15, 2016 | Каментары (3)

Якавенка

 

Ужо ў назве данага матэрыяла знаходзіцца галоўнае з таго, пра што мы хочам паінфармаваць нашых чытачоў. А менавіта, што ў самым канцы мінулага году выйшла брашура спадара В.Якавенкі, у якой разглядаюцца некаторыя пытаньні лёсу еўрапейскіх нацый, у т.л. нашай – беларускай. Далейшы тэкст, у якім паведамляецца пра зьмест гэтай кніжкі, узяты ў асноўным адсюль (http://naviny.by/rubrics/society/2015/12/13/ic_news_116_468172/).

Рэдакцыя.

Далей »

Каляліберальныя расейскія (не)альтэрнатывы ў асобах

Студзень 1, 2016 | Каментары (21)

Алесь Астроўскі

Калялібералы 0Апошнія паўтары гады даводзіцца шмат часу праводзіць за кампутарам. Праца ў цэлым механічная і дазваляе адначасна праслухоўваць на youtube розныя аўдыё-матэрыялы. У выніку гэтых праслухоўваньняў маю́ ўвагу прыцягнулі шмат расейскіх публічных асоб — сярод іх некалькі калялібералаў (то бок, былых і новых лібералаў ды іхных наймітаў, якія імкнуцца падаваць сябе ў новым іміджавым абліччы). Усе гэтыя людзі дэманструюць грамадска-палітычныя погляды, якія зьяўляюцца антыпуцінскімі й у многіх іншых асьпектах прыймальныя для прыстойных людзей. Таму да гэтых каляліберальных асоб я вырашыў прыгледзецца паўважлівей. А раптам сярод іх могуць быць нашы патэнцыйныя саюзьнікі? Бывае ж так, што ў чалавека адчыняюцца вочы на сьвет, ён пачынае бачыць яго зьмест і сэнс, а затым прымае прынцыповае рашэньне пачаць служыць дабру…

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 3 — заключная; Д пр-п 134)

Верасень 6, 2015 | Каментары (21)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Навала 3.1У першай частцы гэтага матэрыялу мы давялі, што, верагодна, сапраўдная сьмерць 3-гадовага курдскага хлопчыка зь сям’і ўцекачоў зь Сірыі (якія хацелі  пераадолець 4 км мора з Турцыі на бліжэйшы грэцкі востраў) была найбрудна выкарыстаная пэўнымі закуліснымі сіламі для стварэньня магутнай і доўгатэрміновай хвалі піяру. Гэты піяр прызначаны спрыяць дасягненьню злачыннай задачы — а менавіта, прымусіць народы і ўрады краін Еўразьвязу прыняць на сталае жыхарства ў якасьці “уцекачоў” толькі ў гэтым годзе (!) пад два мільёны ксенаэтнічных імігрантаў з краін Афрыкі ды Блізкага Ўсходу (гл. мапу, якая паказвае “карэньні” цяперашняга перасяленьня народаў у Еўропу без шэнгенскіх віз). На наступныя гады запланаваны чарговыя мільёны ксенаімігрантаў, можаце ў гэтым не сумнявацца! Такога дэмаграфічна-культурнага ўдару Еўропа ня мела ніколі. Нашэсьце маўраў у VIII стагоддзі датычыла толькі Гішпаніі (гл. малюнак ніжэй). Сёньня палова імігрантаў ірвецца ў самае сэрца Заходняй Еўропы – Нямеччыну.

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 2)

Верасень 5, 2015 | Каментары (10)

Нашэсьце 2.1Паколькі ва ўсёй гісторыі зь сёньняшняй іміграцыяй з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу ключавую ролю мае пазіцыя Нямеччыны, мы вырашылі пашукаць зьвесткі, датычныя рэакцыі палітыкаў і звычайных немцаў на гэтыя падзеі. Дый у цэлым даведацца, што там робіцца. Падаем ніжэй дзёньнікавыя запісы адной былой расеянкі (імя яе не вядомае), якая любіць Расею (папярэджваем!), але цяпер зьяўляецца жыхаркай Нямеччыны. Назва кажа сама за сябе: “Запісы жыхаркі Мюнхена пра карычневую хвалю ўцекачоў, якая паглынула Нямеччыну” (узята адсюль: http://goldnike-777.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_90.html ; скарочана; за дакладнасьць апісаных падзей не ручаемся – калі нешта ня тое, разьлічваем, што нашы чытачы патрэбнае скарэктуюць).

Рэдакцыя.

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 1)

Верасень 4, 2015 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Курдзі 1Ёсьць верагоднасьць, што трагедыя сапраўды мела месца. Што сям’я Абдулы Курдзі (у складзе яго самаго, жонкі й двух сыноў узростам трох і пяці гадоў — усе яны бежанцы зь Сірыі, якія знаходзіліся ў Турцыі) сапраўды імкнулася перабрацца ў Еўропу. Для гэтага яны на лодцы на пачатак вырашылі трапіць на грэцкі востраў Кос. Лодка перакулілася на хвалях і ўсе, акрамя пана Абдулы… загінулі (http://nn.by/?c=ar&i=155784). Калі ўсё сапраўды было так, выказваем шчырыя спачуваньні пану Абдуле, яго родным і блізкім. Але… Але, паколькі гэтая гісторыя набыла больш чым нават агульнаеўрапейскі маштаб і адначасна выразныя прыкметы бруднага піяру, які звычайна выкарыстоўваецца ў злачынных мэтах (як правіла, для прыкрыцьця істотна большага злачынства), мы вырашылі капну́ць глыбей, каб убачыць сапраўдныя мэты тых, хто заказаў PR-раскрутку гэтага выпадку.

Далей »

Беларускі нацыяналізм — сьвятая справа для беларусаў

Лістапад 18, 2014 | Каментары (43)

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей — прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

Акно Овертана (частка 1)

Красавік 19, 2014 | Каментары (3)

Овертан 1Для таго, каб выставіць матэрыял, зь якім вы можаце азнаёміцца ніжэй (ён ўзяты адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/tekhnologija_okno_overtona/2014-04-17-24797), сёньня супала тры прычыны. Па-першае, вайна паміж расейскай імперыяй і Ўкраінай, якая спрабуе стаць на шлях дэмакратычнага разьвіцьця, па-ранейшаму працягваецца пераважна ў інфармацыйна-псіхалагічнай сьферы (нягледзячы на першыя баявыя ахвяры) — расейскі бок падае сваё злачынства як “вызваленьне Наваросіі ад жыда-бандэраўцаў”… Па-другое, у папярэднім матэрыяле мы выставілі заяву афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, ЕЗ, Расеі ды Ўкраіны што да “крызіснай сітуацыі” на тэрыторыі апошняй. Аднак у гэтай заяве няма ні слова пра ўкраінскі народ, затое папярэджаньню пра “антысемітызм” там месца знайшлося. Па-трэцяе, заўтрашняе найвялікшае сьвята хрысьціян многія ўсё яшчэ працягваюць называць не Вялікаднём, а “Пейсахам” (што гэта значыць, гл. тут: http://nashaziamlia.org/2013/05/10/5629/). Таму ў адказ на названыя  факты мы вырашылі выставіць матэрыял, у якім апісваецца адна з сучасных тэхналогій дэструктыўнага маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю.

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 3б, заключная: іх і нашы мэты)

Сакавік 31, 2014 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Кантужаныя 2аа3. Час зьвярнуць увагу на галоўнага ў глабальным маштабе соцыя-паразітнага суб’екта-монстра – глабалісцкую сіянакратыю (гл. сьхему зьлева, якая ўзятая з часткі 3а гэтага ж матэрыялу). Гэтым тэрмінам мы пазначаем ядро глабалісцкай фінансавай алігархіі – то бок, ключавых асоб сярод банкаўскіх сямействаў (аб’яднаных дадаткова юда-габрэйскім паходжаньнем), якім, сярод іншага, належыць група прыватных банкаў пад назвай “Федэральная рэзервовая сістэма ЗША (ФРС)”, а ўнутры яе – станок разам з правам на друкаваньне даляраў. Сіянакратыя знаходзіцца на самым версе піраміды глабальнай масонска-таемнай (закуліснай) улады і адтуль кантралюе большасьць арыстакратычна-манархічных сем’яў т.зв.  “Захаду”, краўніцтва ўсіх важнейшых глабальных карпарацый, амаль усе глабальныя СМІ, а таксама практычна ўсе ключавыя палітычныя фігуры т.зв. “Захаду” (апошнія ў дачыненьні да сіянакратыі ўсяго толькі марыянеткі, прызначаныя забясьпечыць правядзеньне ў жыцьцё яе стратэгічных мэт й інтарэсаў). Асноўныя прозьвішчы сем’яў, галовы якіх складаюць сіянакратыю, наступныя: ракфелеры, ротшыльды, барухі, коэны, морганы, лейбы, куны і г.д. (гл. ілюстрацыю ўнізе).

Далей »

У краінах НАТА кажуць, што Пуцін страціў розум, але дапамагаць украінцам пакуль не сьпяшаюцца

Сакавік 7, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуцін-Захад 1Сёньня ўжо і на Захадзе розныя людзі пачалі заўважаць, што “Захад” не сьпяшаецца выканаць сваё абяцаньне забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ва ўмовах пагрозы ёй. Выстаўляем ніжэй два артыкулы — адзін з Турэччыны, другі з Брытаніі — якія гэта пацьвярджаюць. Іх карысна пачытаць тым, хто ўсё яшчэ не ўсьведамляе (нягледзячы на нашы шматлікія доказы, тлумачэньні, папярэджваньні), што Захаду, на які можна абаперціся любому народу ў час змаганьня за незалежнасьць, дэмакратыю, справядлівасьць, як такога ў прынцыпе не існуе

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

Люты 15, 2014 | Каментары (4)

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты — гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Папа рымскі ўключаны ў сьпіс «50 габрэяў года»

Лістапад 30, 2013 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Францыск 1Выстаўлены ніжэй артыкул (яго мы ўзялі адсюль: http://communitarian.ru/publikacii/novyy_mirovoy_poryadok_metody/papa_rimskiy_vklyuchen_starshim_bratom_v_spisok_50_evreev_goda_24112013/) належыць пяру добра вядомай нашым чытачам Вольгі Чацьверыковай. Мы вырашылі падаць яго найперш па прычыне скандальнай сенсацыйнасьці, а таксама з-за таго, што, аналізуючы некаторыя новыя заявы ды ўчынкі новага папы Францыска (пра магчымасьць якіх мы, дарэчы, папярэджвалі), аўтарка акцэнтуе ўвагу на такіх асьпектах, на якія мы ўжо таксама зьвярталі ўвагу (гл. http://nashaziamlia.org/2013/09/18/5908/). Для разуменьня тэкста варта ведаць, што цяперашні папа Рымскі меў сьвецкае імя Хорхэ Марыя Берголья. Ён 266-ы Папа, пры гэтым першы ў гісторыі з Новага Сьвету ды яшчэ першы папа-езуіт.

Далей »

Сацыяльны малюнак Сьвету

Лістапад 22, 2013 | Каментары (3)

Сяргей Шынкевіч (рэдактар: Уладзімір Крукоўскі)

Шынкевіч 1а 

Аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй — наш сталы чытач і сябра некаторых чальцоў рэдакцыі. Мы вітаем яго імкненьне самастойна аналізаваць грамадскую рэчаіснасьць, абапіраючыся на надзейныя факты, а таксама лічым найбольш каштоўнымі спробы разабрацца з універсальным соцыяпаразітным злом карупцыі, запрапанаваць матэматычныя мадэлі грамадскіх зьяў, ацаніць значэньне тэхналагічнага прагрэсу для будучыні людскай цывілізацыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Такі “ліберальны”, “мультыкультурны”, “талерантны”, “паліткарэктны” Еўразьвяз. Але, чым далей, тым больш… за чужы кошт. З чаго б гэта?

Кастрычнік 27, 2013 | Каментары (10)

Рэдакцыя.

Цыганы 1У свой час, выпрацоўваючы наша, беларусаў-літвінаў, стаўленьне да розных меншасьцяў, мы закранулі праблему цыганоў і запрапанавалі некаторыя крокі па яе вырашэньні (гл. тут:  http://nashaziamlia.org/2008/08/05/1466/; гл. Д пр-п 101). Было гэта больш за 5 гадоў таму. Прайшоў час і сёньня пытаньне цыганоў раптам усплыла, як адна з вострых праблем усяго Еўразьвязу (і, магчыма, Украіны). Можа, СМІ й перабольшваюць? А, можа, і не. Можа, гэтая праблема датычыць толькі “талерантнага” і “мультыкультурнага” Еўразьвязу ды Ўкраіны? А, можа, яна ўжо грукаецца і ў дзьверы нашай краіны? Давайце паглядзім на даступныя нам факты і ацэнім іх значэньне.

Далей »

Палітыка “нямецкіх уладаў”: альбо згаджаешся з разбэшчваньнем тваіх дзяцей, альбо сядаеш у турму

Кастрычнік 14, 2013 | Каментары (10)

Нямеччына 1У дапаўненьне да папярэдняга артыкула выстаўляем матэрыял, прысьвечаны зьвесткам аб арганізаваным уладамі (!) разбэчваньні дзяцей праз сістэму школьнай адукацыі. Адбываецца гэта ў такой, здавалася б, надзейна добрапрыстойнай, моцнай і самастойнай дзяржаве, як… Нямеччына. Мы перавялі ў пісьмовую форму і падаем ніжэй закадравы тэкст адпаведнага дакументальнага відэа (узяты адсюль: http:// www.youtube.com/watch?v=YVljeQpJRJY). Скажам адразу — гэта інфармацыя, калі мы яе атрымалі, шакавала нас ня менш, чым зьвесткі, паданыя ў папярэднім артыкуле.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 41234
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы