nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.9. Цыклічная падзея

Да 6-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам : Шлях да праўды працягваецца

Красавік 10, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Полшча 1Мы шматкроць паведамлялі наведвальнікаў нашага сайта, як адбываецца рассьледваньне авіякатастрофы 10.4.10 пад старабеларускім Смаленскам, у якой загінула значная частка тагачаснага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Польшчы на чале зь яе прэзідэнтам Лехам Качыньскім — братам-блізьнюком сёньняшняга кіраўніка ПіСу Яраслава Качыньскага. У сувязі з тым, што з тае падзеі прайшло 6 гадоў, сёньня ў Польшчы прайшлі адпаведныя жалобныя ўрачыстасьці (гл. фота зьлева, а таксама фотадакументы, напрыклад, тут: http://ru.tsn.ua/svit/polsha-vyhodit-na-marsh-pamyati-v-strane-vspominayut-zhertv-smolenskoy-tragedii-611805.html?g=article&m=385384815). Але ўся праўда пра тую падзею і сёньня застаецца нявысьветленай (!). Таму з нагоды ў чарговы раз хочам паінфармаваць нашых чытачоў, што адбываецца вакол высьвятленьня прычын “смаленскай” трагедыі.

Далей »

Сакавік 24, 2016 | Каментары (9)

25 сакавікаУсіх шчырых беларусаў-літвінаў віншуем з найвялікім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіка — Днём адраджэньня нашай дзяржаўнасьці!

Жадаем посьпехаў у дасягненьнi асабістых і агульнанацыянальных мэт.

 

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

Люты 28, 2016 | Каментары (67)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 1)

Люты 26, 2016 | Каментары (12)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 1Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.

Далей »

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 1)

Жнівень 15, 2015 | Каментары (12)

Рэдакцыя

БНФ 1На фоне падзей ва Ўкраіне ў апошнія два гады, пра якія ўжо цяпер можна сказаць, што яны маюць гістарычнае значэньне (у выглядзе рэальных прагрэсіўных зрухаў ва ўкраінскім грамадстве), тое, што адбываецца ў Беларусі й сёньня, і два апошнія дзесяцігоддзі, таксама ўжо мае “гістарычнае значэньне”. Але, на жаль, з супрацьлеглым знакам. Найперш у нас назіраецца выбітны прыклад таго, на які ўзровень дэградацыі можа апусьціцца апазіцыя, якая першапачаткова мела такую ж персьпектыву, як і ўкраінская. Калі будзе час, мы правядзем аналіз прычын гэтай дэградацыі, магчыма, выйдзем і на таго “д’ябла”, які спакушаў “апазіцыю” апускацца ў бездань дэгенерацтва… Першыя гады працы сайта мы яшчэ спадзяваліся дагрукацца да сэрцаў і розуму “беларускіх” апазіцыянераў. Аднак пасьля шматлікіх зваротаў, якія засталіся “незаўважанымі”, мы ўрэшце зразумелі, што грукацца туды бессэнсоўна, як бессэнсоўна апеляваць да чагосьці мёртвага, ці неіснуючага, ці да таго, што толькі хаваецца пад прывабнай шыльдай, а на справе зьяўляецца нечым супрацьлеглым… І мы махнулі рукой…

Далей »

Выбіраючы паміж беларускамоўным і рускамоўным навучаньнем, мы выбіраем лёс нашых дзяцей

Травень 24, 2015 | Каментары (9)

Алесь Астроўскі

ЯЦяпер у Гародні, як і ўсе апошнія гады, сябры ТБМ выступаюць на сходах у сярэдніх школах перад бацькамі, якія вядуць сваіх дзяцей у 1-ы клас. Я таксама ўдзельнічаю ў гэтай працы, хаця мала веру ў яе стратэгічную персьпектыву (зь сярэдзіны 1980-х (!) заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў сканцэнтраваць свае высілкі на патрабаваньні першачарговай беларусізацыі ЎНІВЕРСІТЭТАЎ, на што мы, як карэнны народ, маем ПОЎНАЕ ПРАВА!). Тым ня менш, у Гродне, у адрозьненьне ад большасьці іншых абласных гарадоў Беларусі, у апошнія гады атрымалася зрабіць пэўныя крокі па беларусізацыі школьнай адукацыі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць прадстаўнікам гродзенскай філіі ТБМ. Але рана пець дэфірамбы. Гаворка будзе пра іншае.

Далей »

Верасень 8, 2014 | Няма каментараў

Віншуем усіх беларусаў-літвінаў, а таксама ўсіх людзей добрай волі,

з 500-годдзем знакамітай Аршанскай бітвы!

Орша 1

 

 

 

 

 

У гэтай бітве нашы продкі – літвіны (беларусы) – перамаглі амаль утрая большае войска маскоўцаў – гвалтоўных стваральнікаў такой злачыннай формы грамадскай арганізацыі, як заўсёды неўладкаваная ды крывавая расейская імперыя.

 

Далей »

Песьні й пляскі ў доме гаспадара… цяжка параненага і амаль закатаванага злачынцамі

Чэрвень 7, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

ФестывальЭтнацыд — адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям — прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада — на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі).  Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе — гэта сьмерць народа!   Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі.  Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў — народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці.       Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны — г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…

Далей »

Істархаў. У самую кропку, але замала

Травень 26, 2014 | Каментары (3)

Істархаў  1

 

Другім рускім нацыяналістам, які хоць трохі ўзьняўся па-над шавіністычна-імперскім бачаньнем “рускага нацыяналізму”, стаў Уладзімір Істархаў.  Ён аб’явіўся ў Сеціве праз два месяцы пасьля выступу Дзёмушкіна па “ўкраінскім пытаньні” (гл. папярэдні матэрыял) у якасьці аднаго з прамоўцаў на мітынгу, які з нагоды 1 Траўня праводзілі ў Маскве розныя арганізацыі “рускіх нацыяналістаў” (гл. фота зьлева). Тэкст яго выступу мы выставілі ніжэй. Хто жадае паглядзець выступ Істархава па відэа, можа зрабіць гэта па наступных адрасах:  http://www.youtube.com/watch?v=oMvZnOyhAx8; http://www.youtube.com/watch?v=EkwML26289w.

Рэдакцыя.

Далей »

Шматкроць злачынная імперская стужачка

Травень 8, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Стужачка 1Заўтра 9 траўня. Усе прыхільнікі былога Савецкага Саюзу і магчымасьці яго рэстаўрацыі, прыхільнікі сучаснай расейскай імперыі, а таксама камуністычнай ідэалогіі будуць адзначаць гэтую дату як сваё адно з самых галоўных  сьвятаў. Хаця тут ёсьць прынцыповае пытаньне: а беларусы, украінцы, іншыя народы не ўдзельнічалі ў змаганьні зь германскім нацызмам, ці яны не паўнапраўныя саўласьнікі вялікай перамогі? Вядома, удзельнічалі, вядома, саўласьнікі. Прычым, удзел, напрыклад, беларусаў-літвінаў, калі лічыць па адноснай колькасьці ахвяр, пакладзеных на алтар Перамогі, большы, чым у любога іншага народу! Але ці шмат разоў вы пачуеце гэты факт з расейскіх СМІ, якія запаланілі (дзякуючы Лу-ку) нашу інфармацыйную прастору? Вельм верагодна, што такая заўвага не прагучыць адтуль ні разу… Замест гэтага нам увесь час будуць казаць пра Савецкі Саюз, “вялікі рускі народ” (у адпаведнасьці з новай прапагандысцкай модай), больш ці менш празрыста намякаючы пры гэтым, што мы — беларусы-літвіны — некаму нечым абавязаныя… А таксама нам у нос будуць тыцкаць “георгіеўскімі” стужачкамі, быццам тыя зьяўляюцца ня сімвалам расейскага імперыялізму, а галоўнымі сімваламі перамогі над фашызмам (хутка моладзь пачне думаць, што над Берлінам у траўні 1945-га залунаў не чырвоны сьцяг, а… чорна-жоўты паласаты). Такая вось падмена сімвалаў…

Далей »

Чаму здарыўся “Смаленск”?

Красавік 11, 2014 | Каментары (2)

Смаленск 5З нагоды 4-й гадавіны польскай трагедыі пад старабеларускім Смаленскам у Польшчы ўчора адбыліся розныя падзеі — ад маніфестацый перад расейскай амбасадай у Варшаве да падачы грамадству Мацэрэвічам чарговай нізкі фактаў, якія зноў даводзяць, што авіякатастрофа адбылася з-за тэракту (хто ведае польскую, можа пачытаць тут пра сьляды выбуху ўнутры салона прэзідэнцкага “Тупалева”: http://wpolityce.pl/smolensk/190898-macierewicz-salonka-prezydenta-zostala-rozerwana-w-powietrzu-nie-ma-innego-wytlumaczenia-nasz-wywiad; гл. таксама першыя два фота зьлева). Аднак мы на нашым сайце ўжо падавалі столькі фактаў, якія даводзяць арганізаваную невыпадковасьць сьмерці 96 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Качыньскім, што большасьць нашых чытачоў, якія карыстаюцца рацыянальнай часткай псіхікі, напэўна ўжо больш цікавіць пытаньне, пастаўленае ў загалоўку. На гэтае “чаму?” сёньня адказвае рэдактар Газеты польскай штодзённай (Gazeta Polska Codziennie) Томаш Сакевіч (гл. трэцяе фота). Яго артыкул узяты адсюль: http://niezalezna.pl/53990-po-co-byl-smolensk.

Рэдакцыя.

Далей »

Варшава, 11 лістапада 2013

Лістапад 14, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Польшча 1У панядзелак 11 лістапада ў Польшчы прайшлі афіцыйныя і неафіцыйныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 95-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краіны. У Варшаве разам з афіцыйнымі мерапрыемствамі адбыўся ўжо традыцыйны “Марш Незалежнасьці“, які арганізавала аднайменная грамадская група “Marsz Niepodległości” у сетцы Facebook, а таксама прымкнулыя да іх маладыя нацыянал-радыкалы з “Młodzież Wszechpolskа” і “Oboz Narodowo-Radykalny” (ніжэй мы падаем тэкст, складзены зь інфармацыі, якая была ўзятая адсюль http://www.gazeta.ru/politics/2013/11/12_a_5748793.shtml і адсюль: http://warsaw-ru.livejournal.com/347013.html; кароткае відэа, датычнае гэтых падзеяў, можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=JsCQzdWFRFM).

Далей »

11-ая гадавіна завяршэньня Курапацкага Чыну

Чэрвень 3, 2013 | Каментары (8)

Сяргей Высоцкі — кіраўнік АК БПС

Курапаты 1 

 

 

3-га чэрвеня штогод абаронцы Курапатаў адзначаюць чарговую гадавіну перамогі ў Курапацкім Чыне. Цяжка ў некалькі радкоў распавесьці недасьведчаным у гэтай тэме людзям, што гэта было такое…

Далей »

Ці быў надпіс?

Травень 17, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

9-май 5У папярэдніх матэрыялах мы разглядалі асаблівасьці сьвяткаваньня 9-мая цяперцамі й рас.імперыякратамі. Адзначаныя ды іншыя “нюансы”, натуральна, бачым ня толькі мы, а і многія іншыя людзі. Пратэстуем ня толькі мы, а й іншыя. У т.л. дастаткова мужна, ахвярна. Так, мы ўжо апавядалі пра герояў, якія перакрылі адну з маскоўскіх вуліц расьцяжкай “Сьмерць крамлёўскім акупантам!” Ня можам мы праігнараваць й інфармацыю пра тое, што ў час рэпетыцыі да сьвяточнага параду на днішчы аднаго з самалётаў — стратэгічным бамбардыроўшчыку Ту-160, якога цягнуў запраўшчык — лацінскімі літарамі было напісана “Путлер капут!” (гл. фота; адпаведныя відэа можна паглядзець, напрыклад, тут — http://www.from-ua.com/news/edb47f2569f2a.html — і тут — http://sir-michael.ru/2013/05/16/nadpis-putler-kaput-na-dnishhe-strategicheskogo-bombardirovshhika-vse-taki-byla/).

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 3: істотныя пытаньні; Д пр-п 133а)

Травень 14, 2013 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

9-май 1

 

Сёньня, у дзень памяці продкаў рода — на Родаўніцу (які часьцей завуць Радуніцай) — мы завяршаем ідэалагічны аналіз “сьвята 9-мая”. Зьвернем увагу на чарговыя факты, якія маюць істотнае значэньне для разуменьня сітуацыі вакол формы адзначэньня гэтага “сьвята” цяперцамі й рас.імперыякратамі. Гаворка ў гэты раз пойдзе ў асноўным пра лёс значнай часткі “пераможцаў у Вялікай Айчыннай”, якія вярнуліся адтуль інвалідамі.  Матэрыял, выстаўлены ніжэй, заснаваны на артыкуле Сяргея Мельнікафа “Колы пекла на востраве Валаам”, у якім ён падаé цытаты-успаміны шэрагу сьведак адпаведных падзей, і дакументальна-мастацкім фільме Генадзя Зямелі “Бунт палачоў”.

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 2: падзеньне Карабанава)

Травень 12, 2013 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Карабанаў 1 

Пагаворым цяпер пра “сьвята Перамогі”, альбо 9-май. Летась мы сфармулявалі прынцыпы свайго стаўленьня да шэрагу асьпектаў адзначэньня цяперцамі (і расейскай імперыякратыяй) гэтага сьвята (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/). Карыстаючыся сфармуляванымі крытэрамі, цяпер можна аналізаваць ацэнкі іншых (да таго ж, гэта ідэалагічна карысна). Давайце зробім такі аналіз з нагоды толькі што адсьвяткаванага 9-мая ў Беларусі й на Расеі, што справакавала выказацца многіх…

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 1: Няўзороў узьняўся)

Травень 10, 2013 | Каментары (35)

Рэдакцыя.

Няўзораў 1

 

Веснавыя сьвяты, якія толькі што адзначаліся ў Беларусі, Еўропе, на Расеі (гаворка пра “Пасху” і 9-май), выявілі некаторыя ідэалагічныя моманты, якія напэўна паўплываюць на лёсы некаторых асоб з апазіцыйнага лагеру расейскай палітыкі. Гэтыя моманты могуць быць істотнымі й для нас — беларусаў-літвінаў. З гэтай нагоды мы вырашылі часова перапыніць абраны ў рэдакцыі кірунак дзейнасьці, каб зафіксаваць сьвежыя факты на старонках нашага сайта. Пачнем з “Пасхі”, бо яна адзначалася раней.

Далей »

“Нашай зямлі” 7 гадоў (П пр-п 19)

Красавік 14, 2013 | Каментары (10)

Рэдакцыя.

Падаем кароткую справаздачу за чарговы год працы рэдакцыі. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе прысутнічаюць у табліцы. На жаль, мінулы год быў не такі ўдалы, як ранейшыя — сябры рэдакцыі як ніколі былі занятыя прафесійнымі й сямейнымі абавязкамі. Таму нашы дасягненьні мінімальныя — папулярнасьць сайта вырасла за год толькі ў 1,1-1,2 разы. Зь іншага боку, мы па-ранейшаму існуем толькі за кошт уласных беларускіх рэсурсаў, і чым далей, тым больш лічым гэта прынцыповым. Вынікам зьяўляецца наша поўная свабода ў пошуку і абвяшчэньні Праўды. А гэта самае галоўнае! Дайшло да таго, што з усіх СМІ, якія існуюць на беларускай і нават постсавецкай інфармацыйнай прасторы, мы, бывала, заставаліся адзінымі, хто казаў Праўду…

Далей »

Беларусы-літвіны, з Днём Адраджэньня Дзяржаўнасьці!

Сакавік 24, 2013 | Каментары (21)

З нагоды набліжэньня 25 Сакавіка — Дня першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці нашага народу — віншуем усіх беларусаў-літвінаў з гэтым вялікім Сьвятам! Жадаем кожнаму паасобку зьдзяйсьненьня асабістых планаў, а ўсім нам разам — дачакацца часу, калі наш народ, адзіны законны гаспадар Вялікалітвы-Беларусі, стане такім ня толькі ў прынцыпе па законах справядлівасьці, а і ў сапраўднасьці. З нагоды нашага сьвята выстаўляем ніжэй невялікую падборку фотафактаў,  сімвалізуючых знакамітую беларускую ўпартасьць у змаганьні за нашы агульнанацыянальныя каштоўнасьці — свабоду, дзяржаву, дэмакратыю, прагрэс. Перамога, несумненна, будзе за намі!

Далей »

З пункту гледжаньня легіянера

Сакавік 18, 2013 | Каментары (10)

Яніс Домбрава, дэпутат Сейму Латвіі, член праўленьня VL-ТБ/ДННЛ

 

16 сакавіка г.г. у Рызе прайшло штогадовае шэсьце ў памяць аб латышскіх легіянерах, змагаўшыхся супраць расейска-савецкіх захопнікаў Латвіі ў канцы Другой сусьветнай вайны. Большасьць удзельнікаў шэсьця складалі моладзь і людзі сярэдняга пакаленьня. Калону ўзначалілі некалькі депутатаў Сейму Латвіі ад VL-ТБ/ДННЛ. Шэсьце прайшло пасьпяхова, нягледзячы на спробы перашкодаў, якія рабіліся з боку прадстаўнікоў праплачанага Масквой клуба «антыфашыстаў». Мы ведаем, што і расейскія, і “беларускія” ўлады асуджаюць падобныя ўшанаваньні “былах ССаўцаў”. А як усё выглядае з боку прыхільнікаў латышскага супраціву расейскім каланізатам? (узята адсюль: http://rus.delfi.lv/news/daily/versions/yanis-dombrava-s-tochki-zreniya-legionera.d?id=43148050).

Рэдакцыя.

Далей »

8 сакавіка 69 і 8 гадоў таму

Сакавік 8, 2013 | Каментары (5)

У сёньняшні дзень у 1944 годзе 40.000  балкарцаў за адныя суткі былі дэпаратаваныя са сваіх земляў на Паўночным Каўказе ў Казахстан і Сібір.  Пра тое, як гэта адбывалася, чым суправаджалася і якімі прычынамі было абумоўлена, можна прачытаць, напрыклад, тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96665.shtml.  8 сакавіка 2005 года у выніку боя каля паселішча Талстой-Юрт стаў шахідам (быў забіты) абраны народам прэзідэнт ЧРІ, амір маджахедаў Каўказу Аслан Масхадаў. Свае развагі вакол гэтай падзеі падае Саід Ірбахаеў. Ніжэй мы іх выстаўляем (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96664.shtml).

Далей »

Старонка 1 з 612345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы