nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Чэлябінскі “метэарыт” і камісія Гор-Чарнамыдзін. Няўжо ёсьць сувязь? (частка 1)

Травень 5, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 9Пачынаючы аналіз выбуху “метэарыта над Чэлябінскам”, мы і не ўяўлялі, наколькі інфармацыйна важкай можа быць даная падзея. Мы думалі, што гэта ўсяго толькі сімбалічны акт, пакліканы прадэманстраваць незадаволенасьць з боку глабалісцкай сіянакратыі некаторымі дзеяньнямі расейскай імперыякратыі. Напрыклад, тым, што тая працягвае займацца “интеграцией на постсавецкай прасторы” (у т.л. ствараньнем Еўразійскага саюзу). Менавіта таму “метэарытны сьлед” нібы ўказкай паказаў на цэнтральную зону сучаснай расейскай імперыі й адначасна мяжу паміж Расеяй і Казахстанам. Але аказалася, што ў чэлябінскай падзеі ёсьць дадатковы асьпект, які яе надзвычай актуалізуе. Найверагодней, месца падзеньня “метэарыта” было абрана сіянакратыяй яшчэ па адной прычыне, значэньне якой у шмат разоў пераўзыходзіць вышэйадзначанае. Гаворка пра сховішча радыяактыўных адкідаў пад… Чэлябінскам. Матэрыял, які пададзены ніжэй, актуалізуе гэты асьпект. Мы лічым, што важкасьць яго яўна недаацэнена. Нічога, пройдзе час, і ўсё стане на свае месцы…

Далей »

Ад хлусьні пра “метэарыт” у кірунку Праўды

Травень 2, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 1Выстаўляючы свой першы матэрыял аб чэлябінскім “метэарыце” (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2013/03/11/5456/), мы і не разьлічвалі, што ўсе людзі, якія азнаёмяцца зь ім, адразу пагодзяцца, што гэта быў ніякі не метэарыт, а галаўная частка балістычнай ракеты (магчыма, новага тыпу). Мы адкрыта пра гэта папярэдзілі нашых чытачоў і нават патлумачылі дзіўны на першы погляд псіхічны феномен непрыняцьця Праўды чалавекам масы, абумоўлены асаблівасьцямі яго псіхікі (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2013/03/14/5478/). Мы былі ў свой час адзінымі, хто на фоне ўсіх іншых СМІ казаў пра ракету — найверагодней амерыканскую — прыводзячы рацыянальныя аргументы (Жырыноўскага можна не лічыць – ён, гаворачы пра напад на Расею амерыканцаў, слова “ракета” ні разу не вымавіў…). У гэтых умовах людзі, азнаёмленыя з фактамі, пададзенымі намі, заканамерна падзяліліся на тры групы — тых, хто прыняў нашае тлумачэньне (першая і самая малая група); тых, хто працягваў упарта верыць татальнай хлусьні праўладных СМІ (другая і самая вялікая група; гэта група людзей пачне казаць пра ракету толькі пасьля таго, як Пуцін і Лукашэнка ім па ўсіх СМІ пра гэта скажуць); і тых, хто дасёньня вагаецца (трэцяя, прамежкавая па колькасьці й месцы ў аб’ектыўнай сацыяльнай ерархіі, група). Для нас апошнія людзі самыя цікавыя…

Далей »

Расейскі “ядзерны парасон” і што за ім стаіць

Травень 1, 2013 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

Р.вайскоўцы 1 

 

Колькі дзён таму на сустрэчы ў Менску міністар абароны Расеі Шайгу паведаміў Лукашэнку пра намер расейскай імперыякратыі разьмясьціць у Беларусі расейскую вайсковую авіябазу. Сёлета плануецца разьмясьціць першае дзяжурнае вязьмо баявых зьнішчальнікаў (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24966427.html).

 

Далей »

Хто і навошта кінуў “петарду” ў неба Расеі? (частка 2)

Сакавік 14, 2013 | Каментары (10)

4. Наш аналіз.

Калі запытацца ў жыхароў Беларусі: што адбылося пад Чэлябінскам 15 лютага г.г. – больш за 99% скажуць: “упаў метэарыт”. Так паінфармавалі насельніцтва асноўныя афіцыйныя расейскія і “беларускімя” СМІ — так яно і “думае”. Важная адзнака чалавека масы! Ці ня праўда?

Далей »

Хто і навошта кінуў “петарду” ў неба Расеі? (частка 1)

Сакавік 11, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Тры тыдні таму (а менавіта 15 лютага 2013 г.) у небе над Паўднёвым Уралам адбылася неардынарная падзея. У паветраную прастору над Чэлябінскай,  Сьвярдлоўскай, Цюменскай абласьцямі (а па некаторых зьвестках — і ў паветраную прастору Казахстана — гл. тры мапы ўнізе; мапы 2 і 3 узяты адпаведна адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=S717Jo-dPVk і адсюль: http://top.rbc.ru/incidents/15/02/2013/845392.shtml) зь вялікай хуткасьцю ўварваўся невядомы аб’ект значнага памеру. Тут ён выбухнуў нібы гіганцкая петарда (выбух быў найбольш моцным над паўднёвымі ваколіцамі Чэлябінска), а затым зрабіў яшчэ некалькі адносна невялікіх выбухаў. У чыстым цёмна-сінім блакіце ранішняга неба застаўся выразны асьветлены ўзыходзячым Сонцам сьлед, а ў Чэлябінску і некаторых населеных пунктах вакол яго бяз шкла засталіся многія вокны (гл. фота ў пачатку артыкула; паказана: выгляд з Кацерынбургу за 200 км ад эпіцэнтра выбуху, а таксама месца на мапе Расеі, дзе адбыліся найбольшыя разбурэньні; гл. таксама мапу 1 ніжэй). Па афіцыйных зьвестках, каля 1200 чалавек былі паранены кавалкамі шкла, мэблі. У Чэлябінску і суседніх населеных пунктах спыніла працу ўся мабільная сувязь. Там-сям пачалася паніка… Хутка ўсе афіцыйныя расейскія СМІ дружна паінфармавалі расейскую і міжнародную грамадскасьць, што ў небе над Чэлябінскам 15 лютага ў 7.20 па маскоўскім часе “узарваўся ВЯЛІКІ МЕТЭАРЫТ”. А прэм’ер РФ Мядзьведзеў заявіў нават аб метэарытным дажджы (http://interfax.ru/russia/news.asp?id=290638). За прайшоўшыя тыдні па тэме “падзеньня метэарыта пад Чэлябінскам” выказаліся ўсе жадаючыя. Час выказацца і нам.

Далей »

8 сакавіка 69 і 8 гадоў таму

Сакавік 8, 2013 | Каментары (5)

У сёньняшні дзень у 1944 годзе 40.000  балкарцаў за адныя суткі былі дэпаратаваныя са сваіх земляў на Паўночным Каўказе ў Казахстан і Сібір.  Пра тое, як гэта адбывалася, чым суправаджалася і якімі прычынамі было абумоўлена, можна прачытаць, напрыклад, тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96665.shtml.  8 сакавіка 2005 года у выніку боя каля паселішча Талстой-Юрт стаў шахідам (быў забіты) абраны народам прэзідэнт ЧРІ, амір маджахедаў Каўказу Аслан Масхадаў. Свае развагі вакол гэтай падзеі падае Саід Ірбахаеў. Ніжэй мы іх выстаўляем (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96664.shtml).

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі — сапраўдныя; частка 2д)

Жнівень 24, 2012 | Каментары (16)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Пра Уладзіміра Квачкова (гл. фота) — вайскоўца і адначасна праваслаўнага хрысьціяніна, “рускага нацыяналіста” — мы ўжо ўзгадвалі на сайце ня раз (гл., напрыклад, цікавыя матэрыялы тут: http://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/#more-3142  — і тут: nashaziamlia.org/2010/10/29/3633/). Найбольш жа ён “засьвяціўся” пад канец 2010 года ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем у Маскве мітынгу дэсантнікаў (гл. серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі”; пачынаць тут: http://nashaziamlia.org/2010/10/31/3640/ — заканчваць тут: http://nashaziamlia.org/2010/11/07/3686/). Cамы час прыгледзецца да гэтага неардынарнага чалавека паўважлівей. Пачнем зь біяграфіі.

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі — сапраўдныя; частка 2г)

Жнівень 3, 2012 | Каментары (32)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

     

 

Варта падаць зьвесткі таксама пра “рускіх нацыяналістаў”, якія існуюць у сілавым блоку сёньняшняй Расеі. Хай першым зь іх будзе генерал-палкоўнік Леанід Івашоў. Пачнем зь яго біяграфіі.

 

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі — сапраўдныя; частка 2в)

Ліпень 26, 2012 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Наступным “рускім нацыяналістам”, зь якім мы знаёмім нашых наведвальнікаў, зьяўляецца былы губернатар Краснадарскага краю, Дэпутат Дзярждумы, а цяпер Савету Федэрацыі Расеі, прыхільнік камуністаў Мікалай Кандраценка. Праз сеціва зь ім можна пазнаёміцца, дзякуючы кароткай, але яркай прамове на адной з канферэнцый у Маскве па пытаньнях сельскай гаспадаркі (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=pAGDFxrIPro). Як рускі нацыяналіст, ён шчыра кажа пра рускі народ і яго наўмысны генацыд. Зьвяртаем таксама ўвагу, што Кандраценка свамі землякамі — казакамі — быў названы “бацькам” (Лу-ка назваў “бацькам” сам сябе і пасьля Кандраценкі; таму наш “бацька”… не сапраўдны).

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі — сапраўдныя; частка 2б)

Ліпень 25, 2012 | Каментары (11)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

 

Сярод тых, хто ў Расеі ўдзельнічае ў супраціве зьнішчэньню рускага народу, дастаткова шмат навукоўцаў. Гэтаму напэўна спрыяе абсалютна неабходны для іх прафесійнай дзейнасьці крытычны (рэалістычны) склад розуму. Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў “рускіх нацыяналістаў” ад навукоўцаў зьяўляецца прафесар Уладзімір Жданаў (фізік і псіхолаг). Многія ўжо маглі завочна пазнаёміцца зь ім, дзякуючы лекцыям на тэму “Як вярнуць сабе зрок па метаду Бейца-Шычко” ці лекцыі пра карысьць для нашага здароўя ад прадуктаў пчалярства.

Далей »

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі — сапраўдныя; частка 2а)

Ліпень 22, 2012 | Каментары (1)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Сярод асобаў, якія таксама змагаюцца за інтарэсы рускага народа, але істотна адрозьніваюцца ад узгаданай у першай частцы гэтага матэрыяла тусоўкі, у апошнія гады можна было бачыць такіх людзей, як генералы Канстанцін Пятроў і Леанід Івашоў, палкоўнік Уладзімір Квачкоў, былы міністар па друку ва ўрадзе раньняга Ельцына Барыс Міронаў, прафесар Уладзімір Жданаў, губернатар Краснадарскага краю Мікалай Кандраценка (першы “бацька”), некаторыя іншыя (большасьць з гэтых асоб таксама ня супраць заявіць пра сябе, як пра рускіх нацыяналістаў, таксама зьяўляючыся пры гэтым больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі). Для таго, каб ахарактэрызаваць гэты гатурак рускіх нацыяналістаў варта і ў даным вырадку спачатку зьвярнуць увагу на тое, што хвалюе гэтых людзей, зь якім пасланьнем яны выходзяць да расейскага грамадства, як яны называюць сілы, віноўныя ў бедах рускага ды іншых народаў расейскай імперыі. Прапануем пачаць з сына Барыса Міронава Іван (гл. фота), які, у адрозьненьні ад папярэдняга нашага “героя” спадара Крылова, ужо адседзеў 2 гады у турме да суду па абвінавачаньні ў пакушэньні на Чубайса.

Далей »

Усё больш сьпецыялістаў кажуць пра тэракт. Але пальшавікі справу зачынілі й Абама яе ігнаруе…

Ліпень 14, 2012 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Тое, што мы ня маем ніякай перадузятасьці да польскага народу як такога, з усёй выразнасьцю сьведчыць таксама і тое, што мы працягваем сачыць за разьвіцьцём падзей вакол Катыні-2. Гэтая тэма вельмі небясьпечная і мы моцна падстаўляемся. Пра гэта сьведчыць хаця б тое, што ў Беларусі больш ні водная іншая інфармацыйная крыніца — ні афіцыйная, ні апазіцыйная — гэтую вельмі важную і цікавую тэму не закранае. Робяць выгляд, што яна “не актуальная”… Мы ж, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, працягваем пошук праўды ў трагедыі 10.04.10, ведаючы яе найістотнае значэньне для лёсу польскага народа. Вось бы так хоць якія палякі пачалі адстойваць аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў-літвінаў. Хаця б з-за ўзаемнай ветлівасьці, культуры ці з-за шляхецтва, годнасьці, пра якія яны так любяць казаць…

Далей »

Палякі далі адпор т.зв. “расейскім балельшчыкам” : На чыім баку быць беларусам-літвінам

Ліпень 4, 2012 | Каментары (11)

Рэдакцыя.

Кожны раз пасьля выстаўленьня матэрыяла, аналагічна папярэдняму, у сябраў рэдакцыі ўзьнікае жаданьне яшчэ раз падрэсьліць, што пры ўсім тым мы ня маем ніякай асаблівай перадузятасьці да польскага народу як такога. Народ сабе, як народ… Калі ёсьць магчымасьць падтрымаць палякаў у іх праведных дзеяньнях, мы, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, робім гэта з задавальненьнем. Калі ж нехта хоча, каб мы здраджвалі праўдзе і справядлівасьці, якія адпавядаюць аб’ектыўным інтарэсам беларусаў-літвінаў, мы з-за штучнай “паліткарэктнасьці” рабіць такое ня будзем (хай да здрады апускаюцца тыя, хто залежыць ад польскіх імперыялістаў; сьцяг ім ў рукі й чорная метка на лоб…). Каб і ў дадзеным выпадку пацьвердзіць адзначаныя прынцыпы, мы пасьля папярэдняга падаем ніжэй новы матэрыял, які падтрымлівае палякаў у іх праведных дзеяньнях.

Далей »

9-май і яго сімвал — каларадская стужачка (Д пр-п 133)

Травень 28, 2012 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Да пытаньня, што адзначаюць 9 траўня цяперскія ўлады ў Беларусі й імперыякратыя на Расеі, мы вяртаемся мусова, бо гэтыя адзначэньні ўсё працягваюцца і працягваюцца (дарэчы, яны суправаджаюцца характэрнай у апошнія гады прыкметай — павязваньнем паласатых стужачак на розныя месцы аўтамабіляў; сёлета ў Гародні гэтыя стужачкі можна было бачыць прыкладна на 2-3 аўта са 100; летась было больш). Паколькі няма адзнак, што цяперцы й імперасты зьбіраюцца спыніць цынічна выкарыстоўваць “перамогу ў Вялікай айчыннай” у сваіх палітычных мэтах, з тэмай неабходна добра нарэшце разабрацца і канчаткова вызначыцца.

Далей »

Барадзінская гадавіна як люстэрка рускага рабства

Травень 24, 2012 | Каментары (10)

У калекцыю абмеркаваньня гістарычных падзей, зьвязаных з рэгулярным адзначэньнем цяперскімі ўладамі 9-маяў, мы вырашылі ўключыць меркаваньне вядомага расейскага дысідэнта Барыса Стамахіна (гл. фота). Адразу папярэджваем: яго артыкул адзін з самых спрэчных. Але для таго, каб ахапіць увесь дыяпазон меркаваньняў, мы павінны разгледзець і тыя, якія знаходзяцца на мяжы дазволенага. Артыкул Стамахіна ўзяты зь яго ж ЖЧ (гл. http://lj.rossia.org/users/stomahin/74064.html). Абмеркаваньне будзе пасьля.  

Рэдакцыя.


Далей »

Дзень нацыянальнай ганьбы, або аб перамозе ў Другой сусьветнай вайне

Травень 20, 2012 | Каментары (10)

 

Падаем яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны “перамозе ў Вялікай айчыннай вайне”. Яго аўтар — Юры Несьцярэнка (гл. фота) — у адрозьненьне ад двух папярэдніх аўтараў, падае дадатковыя цікавыя факты і спрабуе аналізаваць гэтую падзею зь іншых пазіцый — максімальнай бесстароннасьці, аб’ектыўнасьці. Наколькі ў яго гэта артымліваецца — кожны чытач сайта можа ацаніць сам (узята з http://yun.complife.ru/miscell/antivict.htm; нязначна скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Другая сусьветная вайна вачыма маджахедаў

Травень 13, 2012 | Каментары (2)

Саад Мінкаілаў (на грунце апублікаваных архіўных матэрыялаў)

 

З нагоды адзначэньня цяперцамі й расейскімі імперцамі “сьвята 9-мая”, падаем яшчэ адзін артыкул. Яго аўтар разглядае праблему зусім зь іншай пазіцыі — ідэалогіі ісламу. Ацэнкі спадара Мінкаілава зьяўляюцца, на наш погляд, хаця і не ідэальнымі, але ня менш цікавымі, чым спадара Росава (узята з http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/05/09/90496.shtml; нязначна скарочана).

Рэдакцыя.

  Далей »

Міф пра «вялікую айчынную» вайну (частка 2)

Травень 12, 2012 | Каментары (1)

З канцом савецка-нямецкай вайны адбыўся гістарычны надлом рускага народу. Уласна рускі чалавек стаў сыходзіць зь гісторыі й усё хутчэй выціскацца чалавекам савецкім, прадстаўніком «новай гістарычнай супольнасьці людзей», якія і паняцьця ня маюць, што СССР — гэта не Расея, што Маскоўская Патрыярхія — ня Руская Царква, а савецкая ілжэ-ЦАРКВА, што савецкая армія — ня «наша», а савецкі ўрад — акупацыйны. І што наогул магчымы нейкі іншы патрыятызм, акрамя савецкага, і нейкая іншая назва вайны, акрамя як «вялікая айчынная». Ці такі павінен быў быць вынік гэтай вайны, калі б яна і напраўду была Айчыннай?

Далей »

Міф пра «вялікую айчынную» вайну (частка 1)

Травень 10, 2012 | Каментары (3)

З адыходам у мінулае яшчэ аднаго году пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны 1939-45 гг. улады Расеі й залежнай ад іх Беларусі ўсё грамчэй адзначаюць чарговую гадавіну пераможнага заканчэньня “Великой отечественной войны 1941-45 гг.”. Усё сьведчыць пра тое, што гэтыя адзначэньні будуць працягвацца і пасьля сьмерці апошняга ветэрана той вайны. Мы ўжо ня раз пратэставалі супраць блюзьнерскага выкарастаньня палітычнымі прайдзісьветамі вялікай трагедыі, якая адбылася ў тыя гады ў дачыненьні найперш да беларускага, украінскага, расейскага народаў — не для ветэранаў і тым больш не для блізкіх славянскіх народаў прызначаецца гэтае адзначэньне… Як прыстойныя людзі, мы мусім пратэставаць. З нагоды выстаўляем артыкул, прысьвечаны азначанай тэме, невядомага нам В. Росава (узяты адсюль: http://my.mail.ru/community/stalin_criminal/43AF130DAA1BA384.html). Адразу папярэджваем: аўтар ня ёсьць пасьлядоўны беларускі ці рускі дэмакрат. Па кантэксьце бачна, што ён расейскі нацыяналіст, патрыёт, праваслаўны й, такім чынам — імперыяліст (таму пасьля выстаўленьня яго артыкула мы тое-сёе вымушаны будзем дадаткова абмеркаваць). Аднак многія думкі нават такога чалавека што да цяперашняга адзначэньня “9-маеў” нельга не прызнаць слушнымі…

Рэдакцыя.       

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 2)

Сакавік 8, 2012 | Каментары (36)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

3.

Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт — народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс — грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму — быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 1)

Сакавік 6, 2012 | Каментары (17)

Зянон Пазьняк — старшыня КХП

Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі — хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 10 з 26« Першая...89101112...20...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы