nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Косткі як стратэгічная зброя Крамля

Травень 1, 2007 | Няма каментараў

Гэты артыкул Міхася Кукабакі – беларуса і вядомага маскоўскага дысідэнта – мы ўзялі з сайта

www.kavkazinfo.org (артыкул скарочаны). У ім аўтар каментуе нядаўнія падзеі ў Эстоніі. Мы рыхтуем свой аналітычны матэрыял на дадзеную тэму, які плануем выставіць трохі пазьней. Мы хочам даць выказацца (альбо паказальна адмаўчацца) ўсім істотным палітычным суб’ектам, бо лічым падзеі ў Эстоніі чарговым яскравым прыкладам феномену “крука ў лесе”…

Рэдакцыя.  

 

Далей »

ЛІСТ БОНЭР і БУКОЎСКАГА ДЖОРДЖУ БУШУ (пачатак сакавіка 2003 г.)

Красавік 12, 2007 | Няма каментараў

�он��-��ко��к�.JPG

А вось і той знакаміты ліст (каб цалкам быць у курсе кантэксту, гл. два папярэдніх артыкула) – узор палітычнай публіцыстыкі, пасьля якога ні пра Букоўскага, ці пра Бонэр мы амаль нічога ня чулі 4 гады. Аказваецца, каб заставацца сумленным чалавекам, нават на Захадзе даводзіцца шмат чым ахвяраваць. Прысутнасьць дысідэнцтва – праява грамадскай хваробы. Чатыры гады замоўчваньня пэўных пазіцый Букоўскага і Бонэр –яшчэ адзін факт, які сьведчыць, што і Захад ня цалкам здаровы… А гэта значыць, што глядзець на яго трэба рэалістычна…

Рэдакцыя.

Далей »

“Еўразьвяз прыдумалі для таго, каб сацыялісты з Захаду і маскоўскія камуністы маглі аб’яднацца… Гэта яшчэ адзін Савецкі Саюз… Але з Расеяй нічога не атрымалася – усё коціцца назад”

Красавік 10, 2007 | Няма каментараў

Уладзімір Букоўскі

��ко��к�.JPG

Уладзімір Букоўскі (нар. у 1942 г.) – выбітны расейскі пісьменьнік і публіцыст, па адукацыі біёлаг, адзін з самых вядомых дысідэнтаў Савецкага Саюзу. За апазіцыйную дзейнасьць улады неаднаразова зьнявольвалі яго ў турмах і ў псіхіятрычных лякарнях. У 1976 г. быў высланы з СССР наўзамен за чылійскага камуніста Луіса Карвалана. Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Вядомы крытычнымі выказваньнямі ў адрас сучасных уладаў Расеі і негатыўным стаўленьнем да Еўрапейскага Саюзу (а мы ўжо пачыналі былі камплексаваць, што мы адзіныя такія). Апублікаваў шэраг кнігаў, у тым ліку “І вяртаецца вецер”, “Пацыфісты супраць міру”, “Маскоўскі працэс”. Нядаўна Ул.Букоўскі разам з шэрагам палітолагаў, у прыватнасьці, з Расеі (Глебам Паўлоўскім), Польшчы (Анджэям Новакам) выступаў на вялікай канферэнцыі, якая праходзіла ў Польшчы і была прысьвечана ацэнцы сітуацыі ў Еўропе і Расеі. Яго адказы на пытаньні былі пададзены, у прыватнасьці, у польскім часопісе Dziennik“. Ня будзем хаваць, шэраг пазіцый, выкладзеных Букоўскім, вельмі блізкія да поглядаў сябраў нашай рэдакцыі… Ён выступаў пасьля Г.Паўлоўскага, які заявіў, што “1990-я гады былі ў Расеі бесперапыннай катастрофай… Усё па-сапраўднаму кепскае, што ёсьць там цяпер, зьвязана з тым часам, а не з камунізмам… Гады кіраваньня Пуціна – гэта час радыкальнага абнаўленьня… Адзінае, што азмрочвае карціну – гэта рэлікты ельцынізму”.

Рэдакцыя.

Далей »

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 2).

Сакавік 24, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

Далей »

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 1).

Сакавік 24, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

� апаз���� 2.JPG

У вялікім артыкуле, пададзеным ніжэй (артыкул скарочаны), рускія шавіністы прапануюць сваю версію прычынаў нядаўняга закрыцьця аднаго са сваіх галоўных інфармацыйных рэсурсаў — сайта ari.ru (цяпер – ariru.info). Сябрам нашай рэдакцыя гэтая версія падалася каштоўнай ня толькі з-за таго, што дазваляе лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца ўнутры расейскай апазіцыі, але і з-за аналогій, якія ўзьнікаюць, калі мы параўноўваем расейскую апазіцыйную сітуацыю і нашу — беларускую. Думаем, менавіта гэтым можна патлумачыць нашае інтуітыўнае жаданьне праілюстраваць расейскі матэрыял фотаздымкамі з беларускай апазіцыйнай рэчаіснасьці 2003-07 гг. Няўжо сапраўды сярод фігур, бачных на фотаздымках, ёсьць беларускі Азэф, поп Гапон, розныя іншыя агенты? А, можа, і не па адным? Тыпу: адзін рускамоўны, другі – беларускамоўны…
Рэдакцыя.


… Навошта зачынілі АРІ? Каму мы перашкаджалі? Адцягвалі электарат ад «Единой России» ці ад сп-ра Каспарава? Каму і дзе мы, асьветнікі, скрайне законапаслухмяныя, паліткарэктныя і талерантныя людзі, наступілі на мазоль? [ёрнічаньне – фірмовы стыль АРІ. – Рэд.]. 

Далей »

Будучыня Расеі – у яе пакаяньні

Сакавік 21, 2007 | Няма каментараў

Ярамір Шцеціна – сябра Сенату Чэшскай Рэспублікі, пісьменьнік (крыніца – inosmi.ru)

�ам���н�не Ча�н�.JPG

Фота. “Замірэньне” чэхаў было 40 гадоў таму, а цяпер адбываецца “замірэньне” “чэхаў”.

Далей »

КАСТА ЦЯПЕРЦАЎ (Д пр-п 49)

Сакавік 18, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Ц�пе���-па�аз���.JPG

З самага пачатку працы нашай рэдакцыі мы дамовіліся, што галоўным ворагам нашага народу – ворагам №1 – заўсёды будзем лічыць расейскую імперскую бюракратыю (імперыякратыю). Ад яе злачыннай, антылюдскай дзейнасьці мы і нашы продкі, а таксама шматлікія іншыя народы Еўразіі пакутуюць ужо не адно стагоддзе. Мясцовае чынавенства ў Беларусі (а па сутнасьці посткамуністычная бюракратыя), якое ў 1991 годзе на нашай зямлі пераняла ўладу непасрэдна з рук бюракратыі савецка-камуністычнай, мы вырашылі назваць цяперцамі (г.зн. людзьмі хоць у большасьці і мясцовымі, але найчасьцей прымітыўнымі з абмежаваным сьветаглядам, якія, кантужаныя камуна-савецкай селекцыяй і выхаваньнем, працягваюць жыць у значнай ступені па-за сувязьзю зь лёсам свайго народу, нярэдка згодна з прынцыпам “схапіць цяпер, а там хоць трава не расьці”).

Далей »

ВЯРТАННЕ ДА СЯБЕ: ГАСПАДАРСТВА БЕЗ ЧЫНОЎНІКАЎ З МЕТРАПОЛІІ (кБНІ)

Сакавік 17, 2007 | Няма каментараў

Станіслаў Урбановіч

Відавочным і бясспрэчным сведчанням вельмі працяглага самараспаду вялікай еўраазіяцкай імперыі – Расіі, такім як беззваротны адыход Фінляндыі (Суомі), самастойнасць Польшчы, самастойнасць дзяржаваў Прыбалтыкі, у метраполіі не было ў свой час нададзена належнага значэння. І як вынік – не было і няма адэкватных прагматычных дзеянняў кіраўнічага цэнтру з метраполіі. Замест іх з дапамогай гвалту праводзіўся ўзмоцнены ціск метраполіі на тубыльцаў. Так, была “па просьбе працоўных” ліквідавана Беларуская Народная Рэспубліка, а пасля 17 верасня 1939 г. (пры так званым “паўторным вызваленні”) цэлыя цягнікі спецзавербаваных з Расіі ехалі на “новыя” заходнія землі пад выглядам супрацоўнікаў вельмі высокай кваліфікацыі. У сустрэчным кірунку рухаліся цягнікі з дэпартаванымі “ворагамі народу” і іншымі “шкоднікамі”.

Далей »

Март Хэльме пра вэрхал вакол “Бронзавага салдата” (ПрПр).

Люты 14, 2007 | Няма каментараў

Паводле матэрыялаў сайта www.regnum.ru/news/773327.html

 

Далей »

НАШЫ ІЛЮЗІІ й ІХНЫЯ СТРАХІ (Расея)

Студзень 29, 2007 | Няма каментараў

Калі мы зьбіраліся выстаўляць дадзены матэрыял, галоўным жаданьнем было пазбавіць нашых чытачоў ад ілюзій, якія маглі ўзьнікнуць пасьля азнаямленьня з двума папярэднімі артыкуламі. Маўляў, рускім становіцца сорамна за тое, што яны былі прыладай злачынных, драпежна-паразітычных імперскіх сілаў, сорамна, што іх рукамі, нагамі, зброяй на працягу стагоддзяў (!) захопліваліся чужыя землі, тапталіся і зьнішчаліся чужыя каштоўнасьці, пераўтвараліся ў рабоў і забіваліся невінаватыя, мірныя людзі. Маўляў, гэта выклікае ў іх пакуты сумленьня, з-за чаго яны пачынаюць шукаць «справядлівыя» спосабы разабрацца са сваёй імперыяй. Каб разьвеяць гэтыя ілюзіі (а гэта ілюзіі – большасьць рускіх так ня думае і не адчувае; два прыведзеныя тэксты – гэта асобныя проблескі больш-менш нармальнага кірунку мысьленьня ў моры шавіністычна-імперскага сьветагляду масы, дый тое, выкліканыя небясьпекай зьнішчэньня рускіх, як нацыі), мы вырашылі падаць некаторыя вытрымкі з абмеркаваньня апошняга з гэтых артыкулаў, якое адбылося на сайце рускіх шавіністаў ari.ru. Але, калі вы будзеце чытаць прыведзеныя ніжэй выказваньні, вы, напэўна, ня толькі будзеце пазбаўляцца ад магчымых ілюзій, пра якія мы кажам, а і, напэўна, заўважыце яшчэ некалькі феноменаў, якія мы абмяркуем у канцы дадзенага матэрыялу.
Рэдакцыя.

У��одн�� �����о���.jpg
Далей »

ПРАЎДА пра БЕСЛАН. Што хавае пуцінская адміністрацыя

Лістапад 28, 2006 | Няма каментараў

Беслан1.jpgГэтым артыкулам Дэвіда Сэтэра, надрукаваным у штотыднёвіку “The Weekly Standard” (ЗША), мы хочам праілюстраваць, як цяпер у замежным друку пачалі асьвятляцца вострыя пытаньні найноўшай гісторыі г.зв. Расеі. Раней падобныя меркаваньні можна было прачытаць толькі ў адкрытых апанентаў цяперашняй расейскай улады. Аўтар – супрацоўнік шэрагу дасьледчых інстытутаў (Hoover Institution, Hudson Institute) і універсітэта Джона Хопкінса (Johns Hopkins). Яго апошняя кніга завецца «Цемра на сьвітаньні : Паўстаньне расейскай крымінальнай дзяржавы».
Рэдакцыя.

Далей »

Героі сярод нас: Леанід МАРАКОЎ

Лістапад 7, 2006 | Няма каментараў

�а�ако�.jpg

Многім, хто жыве цяпер, здаецца, што геніі й героі ў беларуска-ліцьвінскага народу былі калісьці. Сапраўды, з гістарычнай персьпектывы, хто быў кім, бачна лепей. Але людзі, якіх нашы нашчадкі назавуць сваімі героямі, жывуць і сёньня сярод нас. Толькі часта мы іх не заўважаем. Напрыклад, Пазьняка, і ў шмат чым заслужана, ведае практычна кожны беларус, а многіх іншых людзей, якія заслугоўваюць павагі НЯ МЕНШАЙ, бывае, ведаюць літаральна адзінкі. Гэта НЕСПРАВЯДЛІВА! Сутыкнуўшыся з адным матэрыялам, выстаўленым на сайце tut.by, мы вырашылі адкрыць адмысловую рубрыку «Героі сярод нас», каб ушаноўваць такіх людзей па магчымасьці пры жыцьці. Сёньня, з нагоды «Сьвята Вялікага Кастрычніка», а на справе — даты захопу ўлады ў Расейскай імперыі тэрарыстычна-сіянісцкай групоўкай, мы прадстаўляем такога беларуса-Героя. Інтэрв’юэр і аўтар матэрыялу, выстаўленага на tut.by, Кастусь ЛАШКЕВІЧ.
Рэдакцыя.

69 гадоў таму, у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў менскіх скляпеньнях НКВД абарвалася жыцьцё 100 беларускіх інтэлектуалаў: пісьменьнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі……. У ліку 22 зьнішчаных літаратараў быў і любімы вучань Янкі Купалы, 28-гадовы паэт Валер Маракоў, пляменьнік якога ўжо ў ХХІ стагоддзі вярнуў зь небыцьця ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ загубленых лёсаў…

Далей »

РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРСКАЯ ІДЭЯ І БЕЛАРУСЬ (Частка 2; кБНІ)

Красавік 16, 2006 | Няма каментараў

Далей »

РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРСКАЯ ІДЭЯ І БЕЛАРУСЬ (Частка 1; кБНІ)

Красавік 16, 2006 | Няма каментараў

Пачынаючы з гэтага артыкула Алеся Астроўскага, рэдакцыя «нашайзямлі.орг» перыядычна будзе выстаўляць матэрыялы, якія былі прадстаўлены на знакамітай навукова-практычный міжнароднай канферэнцыі на тэму «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (канферэнцыя адбылася 18-19 касавіка 1999 г. у Гародні) і апублікаваны ў аднайменным друкаваным выданьні. Літары “кБНІ” абазначаюць: матэрыял належыць да дадзенай канферэнцыі.
Рэдакцыя.
Далей »

НАША ГАЛОЎНАЯ ПРАБЛЕМА – ЭТНАЦЫД, НАША МЭТА – БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА! (Ч.6)

Красавік 10, 2006 | Няма каментараў

Частка 6. Мэты і наступствы дэструктыўных тэхналёгій
Далей »

Старонка 26 з 26« Першая...10...2223242526
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы