nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”

26 верасня, 2015 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Атрад П 1Усьлед за цікавым ды важным матэрыялам Сяргея Высоцкага неабходна асьвятліць яшчэ некаторыя пытаньні. Так, апазіцыйныя СМІ ў гэтым месяцы пачалі паведамляць, што ва Ўкраіне на баку ўкраінцаў ваююць ня проста беларусы, а, як мінімум, дзьве групы беларусаў – адныя кансалідуюцца вакол атрада “Пагоня”, а іншыя вакол тактычнай групы “Беларусь”. Гэтая сітуацыя прымушае паспрабаваць высьветліць:  што гэта за групы, чаму іх дзьве, якое адрозьненьне паміж імі, чые інтарэсы яны прадстаўляюць (бо апазіцыйныя СМІ гэтыя пытаньні ўжо чамусьці не асьвятляюць…). Мы, натуральна, дакладна ня ведаем усіх тонкасьцяў, зьвязаных з гэтымі пытаньнямі, але і замоўчваць іх далей немагчыма. Таму давайце дамовімся: мы пададзім ніжэй усё, што нам на сёньня вядома, паразважаем над гэтым, а калі ў нас не атрымаецца раскрыць нешта дастаткова дакладна, то прапануем тым, хто ведае лепш, скарэктаваць нас (калі дадатак не зьяўляецца ваеннай таямніцай). Заклікаем пісаць у каментарах толькі тое, што дакладна вам вядома. Усё ў адпаведнасьці са знакамітым прынцыпам беларуска-літвінскай шляхты: “Кажы, што ведаеш; рабі, што трэба; і хай будзе, што будзе!

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 2)

23 верасня, 2015 | 22 каментарыя

Высоцкі, Захарэвіч 6ГОРАД ПАД БОМБАМІ

Прыфрантавы горад пазнаецца адразу па масах вайскоўцаў, іхных разнастайных машынах (дарэчы, забясьпечаных толькі  валанцёрамі), пастаянных блок-пастах на выездах. Па перыметры гораду збудавана некалькі лініяў абароны, сістэма равоў, процітанкавых палёў ды мінных перашкодаў, доты. У народзе гэтая лінія абароны займела назоў “лінія Парашэнкі”… І хоць будаўніцтва атрымала шмат крытыкі – не абышлося бяз праславутай украінскай карупцыі й тут – лінія збудаваная. Падаецца, яна досыць сур’ёзная. Гэта адна зь лепшых справаў палітычнага кіраўніцтва краіны па марыўпальскай тэме. Ва ўсялякім выпадку, са слоў байцоў, “каб узяць Марыўпаль, маскалі тут заплацяць такой крывёй, якой гэтая вайна яшчэ ня бачыла…”. Горад быццам ашчэрыўся перад нападам ворага.

Далей »

“Вайна паміж ЗША і Расеяй пачалася”

20 верасня, 2015 | 9 каментарыяў

Канстанцін Баравы

Баравы 1 

 

 

“У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я дапускаў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Усім здавалася, што гэта немагчыма. Сёньня я сцьвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася…

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 1)

13 верасня, 2015 | 13 каментарыяў

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.

Высоцкі, Захарэвіч 1Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый  (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў – прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) – мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…

Далей »

Галоўны рэсурс любой дыктатуры – страх

11 верасня, 2015 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Шэндар 1Адзін сталы чытач нашага сайту любіць сцьвярджаць, што ён знайшоў галоўную прычыну, чаму беларусы “слаба змагаюцца” (на яго меркаваньне) за свае агульнанацыянальныя інтарэсы. Маўляў, калі мы, беларусы-літвіны, зваліся б не беларусамі, а літвінамі, усё было б кандынальна інакш і з нашай мовай, культурай, гісторыяй, і з нашай эканомікай, і з нашай дзяржаўнай уладай, і з умовамі нашага жыцьця. Мы рэгулярна спрачаемся зь ім, кажам: часткова згодныя, але ёсьць і больш важкія прычыны… Калі іх усе доўга не пералічаць ды не абгрунтоўваць, а назваць самую галоўную прычыну, ёй акажацца (ужо на наша меркаваньне) звычайны людскі страх. Да гэтай высновы прыходзяць й іншыя. У пацьверджаньне выстаўляем ніжэй артыкул Віктара Шэндаровіча вядомага расейскага публіцыста ліберальнай арыентацыі (гл. фота). Матэрыял узяты адсюль: http://mvvc44tv.cmle.ru/?a=note&id=28270# .

Далей »

“Захад” зрабіў дымавую маўрытанскую завесу, а цяпер яшчэ і дае адмашку Пуціну

9 верасня, 2015 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Пуцін - ЗахадНа фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…

Далей »

Курапаты: гульня на костках працягваецца

7 жніўня, 2015 | 10 каментарыяў

Зьміцер Захарэвіч

Курапаты 1Верагодна, ужо амаль усім вядома, што на ўскрайку Менска ва ўрочышчы Курапаты ў 1930-я гады бальшавікі-камуністы рабілі масавыя расстрэлы цывільных беларускіх грамадзян. У сярэдзіне 2001 году прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі наважыўся зьнішчыць тыя мясьціны, наўмысна пачаўшы пракладку празь іх Менскай кальцавой дарогі. У адказ на гэтую сатанісцкую акцыю 24.08.2001 г. пачалася беспрэцэдэнтная варта ў Курапатах супраць разбурэньня Нацыянальнага некропаля. Беларуская Партыя Свабоды адыгрывала вядучую ролю ў Курапацкім чыне. Тады праз арышты, ціск на працы і па месцы навучаньня, праз спробы АМАПу гвалтоўнымі дзеяньнямі зьнішчыць варту і нават праз спальваньне намёту, у якім жылі валантэры, прайшлі дзясяткі сябраў БПС (цяжка  сумнявацца, што ўсё гэта рабілася бязь ведама Лу-кі). Але, нягледзячы на ўсё ўзгаданае і шмат чаго іншага, Курапацкая варта цягнулася больш за 9 месяцаў і дагэтуль зьяўляецца АДЗІНАЙ перамогай апазіцыі над рэжымам − траса была часткова аднесеная ў бок ад першапачатковага плану яе пракладкі.

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

5 жніўня, 2015 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Ва Ўкраіне народу супрацьстаіць… “сістэма”

28 ліпеня, 2015 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

Арэстовіч 1Многія, хто знаёміцца з нашымі “ўкраінскімі” матэрыяламі, могуць ўспрымаць іх з засьцярогай. Маўляў, мы паказваем украінскую сітуацыю пераважна вачыма “правых”.  Добра, тады давайце дадзім слова вядомаму эксьперту Аляксею Арэстовічу (гл. фота). Ён – грамадзянін Украіны, але этнічны беларус, арганізацыйна ніяк не зьвязаны з Правым сектарам ці любымі іншымі аналагічнымі структурамі ды яшчэ рускамоўны. Карацей, абсалютна бесстаронная асоба. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=TEHc588HIZ8 ці тут  https://www.facebook.com/100005328857054/videos/454964421357849/?hc_location=ufi – можна паглядзець фрагмент аднаго зь яго інтэрвю. Тэкст гэтага інтэрвю таксама пададзены ніжэй у перакладзе на нашу мову.

Далей »

Правы сектар трымае слова і ставіць новыя задачы

27 ліпеня, 2015 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Правы сектар 1

 

 

Апошні наш матэрыял, прысьвечаны выключна ўкраінскім падзеям, заканчваўся абяцаньнем Дзьмітрыя Яраша ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася ва Ўкраіне з-за падзей у Мукачава, правесьці ў цэнтры Кіева зьезд Правага сектару. На ім мусілі быць прынятыя рашэньні пра далейшую дзейнасьць арганізацыі (гл. тут – https://nashaziamlia.org/2015/07/17/7699/#more-7699). Зьезд, а за ім і народнае веча, былі праведзены – абяцаньне выканана. Для ўсіх, хто цікавіцца грамадска-палітычнай сітуацыяй ва Ўкраіне, кіраўніцтвам ПС была патлумачана пазіцыя, пастаўлены новыя задачы. Ніжэй інфармуем чытачоў пра некаторыя дэталі.

Далей »

Як берасьцейская міліцыя прымусіла аўтамабіліста зьдзерці непрыстойную налепку

25 ліпеня, 2015 | Каментары (1)

Яўген Бяласін

спасибо деду 0

 

Падзея дазваляе адсачыць, адкуль плыве “патриотическая” аўтапрапаганда, як пульсава ды выбарча рэагуе наша міліцыя і як інструменталізаваўся імідж “Великой победы”.

Гэтую гісторыю найбольш тэхналагічна было б падаць як фотафакт: “Форд-універсал” да ўмяшальніцтва міліцыі і пасьля. Але як працытаваць нецэнзурную лаянку прыстойным людзям? Таму давядзецца апісваць. Анекдоты, як вядома,  пры пераказе губляюць гумар. Але па-мойму, не да гумару ўжо. Занадта  мы пасунуліся ў перарабляньні жыцьця ў анекдот. Даволі.

Далей »

Зноў “русскій мір” на парозе?

24 ліпеня, 2015 | 2 каментарыя

Зьміцер Захарэвіч

Беларуская Беларусь 

 

 

На мінулым тыдні Малады Фронт (МФ) выставіў сьпіс 100 прарасейскіх арганізацыяў, якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня крымска-данецкага сцэнару ўжо на нашай зямлі (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html).

Далей »

Чалавек са зброяй у руках

22 ліпеня, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Людзі са зброяй 1За апошнія некалькі гадоў у беларускай інфармацыйнай прасторы істотна павялічылася колькасьць сітуацый, калі мы бачым чалавека ці групу людзей са зброяй у руках. Нават, калі гэта паляўнічыя, мае пачуцьці да іх нельга назваць нейтральнымі. Мала таго, што чалавек загнаў усе іншыя зямныя істоты ў самыя непрыдатныя для жыцьця месцы, ён яшчэ прыходзіць туды, каб і там іх забіваць. Прычым, у абсалютнай большасьці выпадкаў не дзеля таго, каб пазбавіцца ад голаду (для гэтага сёньня ёсьць крамы, заваленыя мясам выгадаваных чалавекам хатніх жывёл), а дзеля задавальненьня ўласнай прыхамаці – пабачыць, як дзікая жывая істота курчыцца ад болю і памірае. На тваіх вачах і па тваёй волі… Такія дзеяньні людзей – гэта ўжо цяжкае злачынства, злачынства супраць жыцьця. Але яшчэ больш насьцярожанае стаўленьне ў мяне да людзей, у руках якіх не паляўнічая, а ваенная зброя. Удумайцеся, чалавек узброіўся прыладамі для забойства… іншых людзей! Калі бачу такіх, не магу пазбавіцца ад пакутлівага пытаньня: чалавеча, а ты дакладна ведаеш, ЗА ШТО ЗЬБІРАЕШСЯ ЗАБІВАЦЬ ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ?! Сапраўды ўяўляеш, сапраўды ведаеш? І дакладна?..

Далей »

Малады Фронт выставіў чарнавы сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый, дзеючых у Беларусі. Сочым за рэакцыяй уладаў…

10 ліпеня, 2015 | 3 каментарыя

Чорная сотня 1

 

 

Учора Малады Фронт выставіў сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня Расеяй крымска-данецкага сцэнару, але ўжо на нашай зямлі. Гэтая інфармацыйная падзея вельмі знаменальная, таму і мы выстаўляем гэты сьпіс, а таксама зварот маладафронтаўцаў, які яго суправаджае.

Рэдакцыя.

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 4, грамадскі сьветагляд сп. Кульнёва і некаторых яго чытачоў)

1 ліпеня, 2015 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кульнёў 4.1У першых дзьвюх частках данага матэрыялу выказаўся спадар Кульнёў, а ў трэцяй мы падалі выказваньні яшчэ дзясяткаў чалавек – як з украінскага боку, так і расейскага – якія былі справакаваны яго артыкулам. Аднак, як часта бывае на нашым сайце, адзначанае – толькі матэрыял для далейшага аналізу. У даным выпадку – аналізу таго сьветагляднага канфлікту, які сёньня распалены (!) паміж  брацкімі славянскімі народамі. Галоўны канфлікт у чарговай вайне расейскай імперыі супраць Украіны (на гэты раз – гібрыднай), вядома, вайсковы, бо ў ёй ужо загінулі ды паранены тысячы людзей, а сотні тысяч сталі ўцекачамі. Каб не было недасказанасьці, паўторым у чарговы раз: усе сябры рэдакцыі цалкам на баку ўкраінскага народу, жадаюць яму хуткай і поўнай перамогі. Пра гэта мы вызначыліся адразу і адназначна… Таму цяпер нас больш цікавіць, што робіцца ў галовах расейцаў. Няўжо 80% зь іх на пытаньне: “Ці хочуць рускія вайны [сёньня з украінцамі]?”, – упэўнена адказваюць: “Так, хочам!

Далей »

Горад, які выгнаў Пуціна

19 чэрвеня, 2015 | 25 каментарыяў

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, каардынатар АБЧН

Марыўпаль 1Зараз, калі я пішу гэты артыкул, паветра тут, у Кіеве, страшна сьмярдзіць гарэлым. Дыхаць цяжка. Улады папярэджваюць, што нельга доўга знаходзіцца на адкрытым паветры, неабходна часта абмывацца. Паветра насычанае атрутай, але дзе ты вытрымаеш у закрытым памяшканьні, калі  сьпякоцьце  больш за 30 градусаў… Каля Кіева гараць сховішчы для нафты. Ніхто пакуль ня можа вызначыць прычыну выбухаў ды пажару. Але пажарным затушыць агонь не ўдаецца ўжо 5-я суткі. Амаль як па камадзе адбыліся два выбухі ў Адэсе, падарвана чыгунка Марыўпаль – Кіеў, яшчэ выбух у Віньніцы. Нейкія бандзюгі ў масках учынілі разьню ў Харкаве. З гранатамётаў быў разбураны газапровад, які забясьпечваў газам Марыўпаль. І ўсё гэта за двое сутак! Расейская імперыя вядзе жорсткую дыверсійную вайну супраць Украіны, і адначасна намагаецца сеяць роспач ды канфлікты сярод украінцаў, каб дэмаралізаваць іх. ФСБ знутры наносіць удары па ўкраінскаму грамадству. Увесь набор гібрыднай вайны – гэта так у стылі старога чэкіста… Але людзі ва Ўкраіне  усьміхаюцца, працуюць, жывуць…

Далей »

Якога віду “кляшчы”?

17 чэрвеня, 2015 | Каментары (1)

Яўген Бяласін

Бяласін 1 

 

У беларускай мове адрозьніваюцца  паняткі “любоў” і “каханьне”. “Любіць” можна цукеркі, рэпу, сала, але і сон, свабоду… Нават бізун любіць можна. А вось ”кахаць” можна толькі жанчыну. У нямецкай мове паводле такога тыпу раз’ехалася на два словы  жывая істота – клешч. Немцы адрозьніваюць паміж кляшчом “Milbe” і кляшчом “Zecke”.

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 3, каментары чытачоў)

15 чэрвеня, 2015 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Кульнёў, абмеркаваньнеДля нас, як сайта ідэалагічнага, пачуцьці й думкі Івана Кульнёва ўяўляюць не такую ўжо значную цікавасьць. Нашмат больш цікавай зьяўляецца рэакцыя на іх прадстаўнікоў розных грамадскіх груп, так ці інакш зьвязаных з расейскай імперыяй ці з Украінай, зь іх далейшымі лёсамі. Як гэтыя людзі рэагуюць на нашумелы ў сеціве артыкул? Якія аргументы прыводзяць, на што зьвяртаюць увагу, што дадаюць ці адпрэчваюць? Вось што больш цікава. Бо, нібы сімптомы хваробы, па якіх лекар ставіць дыягназ, чытацкія рэакцыі дазваляюць вызначыць тыпалогію сьветаглядаў названых грамадскіх груп, ацаніць узровень іх аргументацыі. Таму мы і ўзяліся за працу фіксацыі ўсёй разнастайнасьці меркаваньняў чытачоў на артыкул Кульнёва. Каментары былі ўзяты з расейскага ліберальнага сайта http://ehorussia.com/new/node/10937 і ўкраінскага сайта http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/. З-за вялікага аб’ёму матэрыяла мы вымушаны былі яго істотна скарачаць, найперш за кошт меркаваньняў, якія паўтараліся, а таксама за кошт выказваньняў падазроных у тралізьме “чытычоў”. Хаця многія “меркаваньні” яўных троляў мы таксама пакінулі – каб матэрыял адпавядаў духу часу. Спадзяемся, што нашы чытачы самі выявяць, хто ёсьць хто.    

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 2)

7 чэрвеня, 2015 | 16 каментарыяў

Кульнёў 7Дзень дзясяты. Перадапошні

Калі б не было гэтага дню, не было б, магчыма, і патрэбы ўсё гэта пісаць…  Ён пачаўся выдатна. За некалькі дзён наперад я, рамантык па натуры, уважліва праглядзеў расейскія і “варожыя” метэасайты [так робіць не рамантык, а чалавек практычны – рэаліст-прагматык. – Рэд.]. Хоць у чымсьці было адзінства паміж “намі” ды “імі”: надвор’е абяцала быць ясным, шматсонечным, без адзінага воблачка і зь лёгкім марозцам – як раз такое, якое я люблю і пра якое заўсёды сумую ў Еўропе.

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 1)

5 чэрвеня, 2015 | Няма каментараў

Кульнёў 1За апошнія месяцы мы перабралі шмат тэкстаў розных аўтараў, у якіх знутры апісваецца стан псіхікі сёньняшняга расейскага грамадства. Як высьвятляецца, у “вялікай Расеі” душы большасьці яе звычайных жыхароў сёньня апанаваныя няпэўнасьцю, бессэнсоўнасьцю, пусткай, стратай маральных арыентыраў, злосьцю, страхам, нянавісьцю. Тэкст, што падаецца ніжэй, на наш погляд, адзін зь лепшых, які ўсё гэта дакументуе. Яго аўтар Іван Кульнёў (ці Кульнеў; гл. фота) – расейскі студэнт, які, як мы зразумелі па кантэксьце, апошнія гады навучаецца ў Нямеччыне. Ён прыехаў на Расею, на сваю радзіму і… не пазнаў яе. Тэкст узяты адсюль:  http://ehorussia.com/new/node/10937 (дубль гл. http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/). Ён нязначна скарочаны і падаецца ў дзьвюх частках. Вымушаны папярэдзіць: сьветагляд аўтара часткова дэфармаваны заходняй ліберальнай ідэалогіяй.

Рэдакцыя.

Далей »

Нацыянальная мова – сродак абароны народа, імперская мова – сродак імперскай агрэсіі

2 чэрвеня, 2015 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мова 2 

 

 

 

Тэза, паданая ў загалоўку гэтага матэрыяла, сёньня ў Беларусі зразумелая і падзяляецца многімі. Тым ня менш, мы вырашылі прывесьці два сьвежыя факты, якія яе пацьвярджаюць.  Для ўзмацненьня пазіцыі прыстойных людзей…

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы