Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).
Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.
Cярод такіх людзей – прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.
Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).
Далей »