nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Латвія ў 2012, як Чачня ў 1999? (Д пр-п 132)

Студзень 27, 2012 | Каментары (13)

Барыс Стамахін

Адна з чытачоў нашага сайта пракаментавала перадпапярэдні артыкул у наступным ключы: маўляў, цяперашнія падзеі вакол Польшчы – гэта ні што іншае, як адпрацоўка еўрапейскімі касмапалітызатарамі (рознымі мультыкультуралістамі-талерастамі) на прыкладзе гэтай краіны тэхналогіі зьнішчэньня еўрапейскіх нацый. Зь іншага боку, у Беларусі не зьнікаюць енкі, сэнс якіх цалкам супрацьлеглы: маўляў, Беларусь можа стаць дэмакратычнай і незалежнай толькі ўвайшоўшы ў “Эўропу”. Якая з гэтых пазіцый рэалістычная, а якая рамантычна-ілюзорная? Хто правы: Dora ці беларускія “эўрааптымісты”? Рэдакцыя вырашыла пашукаць адказ на гэтыя пытаньні як у меркаваньнях паважаных людзей, так і ў сёньняшніх грамадска-палітычных падзеях у еўрапейскіх краінах. Нядаўна мы ўжо паказалі словамі прэзідэнта Эстоніі Томаса Ільвеса й расейскай ліберал-дэмакраткі Валерыі Навадворскай, што сёньняшні “Еўразьвяз” зусім не дапамагае прыбалтыйскім народам супрацьстаяць новаму наступу расейскай імперыякратыі на іх культуры і мовы  (гл. http://nashaziamlia.org/2011/12/13/4574/; http://nashaziamlia.org/2011/12/03/4511/). У працяг шэргу меркаваньняў названых асоб падаем артыкул вядомага расейскага ліберала (сапраўданага ліберала, зь вялікай літары, а не дэгенерата-лібераста!) Барыса Стамахіна (гл. фота). Яго артыкул прысьвечаны актуальным падзеям у Латвіі (узяты адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/01/25/88389.shtml). У ім спадар Стамахін сярод іншага таксама дае ацэнку той “дапамогі”, якую аказвае латвійскаму народу ў цяжкую гадзіну такі “цывілізаваны”, такі “дэмакратычны” Еўразьвяз.  

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 3, заключная)

Студзень 25, 2012 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Набліжаецца другая гадавіна падзеі 10/04 2010 году. Да яе засталося два з паловай месяцы. Калі ў сувязі з гэтым у сьвеце зьявіцца дадатковая асабліва важная інфармацыя, датычная аналізуемай падзеі, мы пастараемся вас, нашы чытачы, пра яе паінфармаваць. У завяршэньні ж аналізуемага фрагмента тэмы (тэма – татальная дэградацыя “ліберальнага Захаду”; фрагмент – падзеі вакол 10/04) прапануем вам даклад “Міжнароднага камітэту “Катынь-2””, падрыхтаваны да першай гадавіны смаленскай трагедыі. На жаль, усё, што нам вядома пра склад і дзейнасьць гэтага міжнароднага камітэту, гэта тое, што яго даклад быў выстаўлены на вядомым сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/12/80667.shtml; матэрыял ілюструецца калажам з удзелам твараў найбольш вядомых пальшавікоў; тэкст падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе).

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 2)

Студзень 23, 2012 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Штотыднёвік “Наш дзёньнік” у нумары ад 13 ліпеня паставіў пытаньне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/07/14/83426.shtml): як перавезьці рэшткі Тупалева ў Польшчу? Эксьперты мяркуюць, што, нягледзячы на ​​працяглую адтэрміноўку, рэшткі павінны быць вывучаныя. На думку прадстаўніка акруговай вайсковай пракуратуры ў Варшаве, якая вядзе рассьледаваньне крушэньня Ту-154М 10 красавіка 2010 г. у Смаленску, пакуль яшчэ занадта рана казаць аб дасьледаваньні абломкаў. Спачатку іх трэба яшчэ прывезьці ў Польшчу. Гэта, паводле папярэдняга запэўніваньня прадстаўніка пракуратуры, павінна адбыцца восеньню 2011 года (ужо хутка вясна 2012 году; а рэшткі самалёта амаль 2 гады праветрываюцца пад Смаленскам). Ён дадаў: «Тое, што на абломках няма сьлядоў выбуховых рэчываў (траціл, гексаген, октаген і да т.п.), сцьвярджаюць расейцы”.

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 1)

Студзень 21, 2012 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

У некалькіх папярэдніх артыкулах мы паказалі цэлую серыю ўсялякіх “праколаў”, якія рэгулярна ў наш час дапускае такі “цывілізаваны”, “дэмакратычны”, “прававы”  “Захад”, праз якія ён на справе выкрывае сваё сапраўднае нутро. Гэта і сяброўскія шахер-махер з азіяцкімі дыктатарамі, і невыкананьне сваіх унутрысаюзьніцкіх абавязальніцтваў, і здача на расправу ў Расею чачэнскіх уцекачоў, і шмат чаго аналагічнага. І ўсё ж гэта яшчэ кветачкі. Яны малавядомыя беларускаму абываталю, недастаткова кранаюць яго за жывое. Давайце пяройдзем да разгляду больш выразістых падзей, якія, аднак, дэманструюць усё той жа цынічна-крывадушны характар г.зв. “Захаду”. Адной з такіх падзей, несумніўна, зьяўлецца гібель амаль сотні прадстаўнікоў польскай кансерватыўна-партыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, якая мела месца 10 красавіка 2010 года пад старажытным беларускім Смаленскам.

Далей »

Пуцін рыхтуе расейскую імперыю да ўдара ў адказ

Снежань 5, 2011 | Каментары (6)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй (у арыгінале “Putin prepares the Russian empire to strike back”), нядаўна быў напісаны каментатарам Сайманам Цісдала і надрукаваны ў якасьці рэдакцыйнага ў папулярным брытанскім выданьні The Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2011/dec/01/putin-prepares-russian-empire). Выстаўляем яго і мы. Робім гэта, каб на брытанскім узоры паказаць, як у апошні час зьмянілася стаўленьне да Расеі на Захадзе. А, між тым, усяго толькі 5 гадоў таму ўсё тое ж брытанскае выданьне прапагандавала зусім іншыя погляды (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2006/12/24/464/#more-464 - “Асьцярожна, The Guardian!”). Тады брытанцы з энтузіазмам, фантазіяй, месцамі вычварна, даходзячы да блюзьнерства, баранілі імперскасьць Расеі. Яна іх не пужала, не бянтэжыла, а наадварот — узбуджала… Цяпер усё выглядае наадварот (і тон, і кантэкст, і мэтанакіраванасьць). Што стала прычынай такіх перамен? Толькі адно: калі з-за шматсотгадовай крывавай імперыі пакутавалі іншыя народы, брытанцам было пляваць. Калі ж пачалі закранаць за жывое іх саміх (зьявілася пагроза эканамічнага шантажу і нават нацэльваньня расейскіх ядзерных ракет на Захад), разуменьне рэчаіснасьці ў рэдактараў і выдаўцоў таго ж The Guardian зьмянілася на супрацьлеглае… Ну, ні якой адказнасьці, рэспектабельнасьці. Ганьба! Раім параўнаць абодва артыкулы, каб атрымаць карысны досьвед…

Рэдакцыя.

Далей »

Навадворская: руская мова – палітычная прылада імперыі

Снежань 3, 2011 | Каментары (6)

Нядаўна двое расейскіх праваабаронцаў Валерыя Навадворская (далей, В.Н.) і Канстанцін Баравы (далей, К.Б.; гл. фота) далі інтэрвю парталу TVNET (браў інтэрвю Андрэй Мураўеў). У ім яны апавялі аб сваім стаўленьні да актуальных (у т.л. ускосна і для Беларусі) падзеях у Латвіі. Рэдка бывае, калі мы амаль з усім згодныя зь людзьмі. У дадзеным выпадку гэта так (выключэньне датычыць адценьняў). Больш за тое, у інтэрвю знаходзіцца прыклад пазіцыі й шэраг аргументаў для многіх з тых, хто здольны ў сваім ўяўленьні перанесьці сітуацыю з Латвіі ў Беларусь, і наадварот (узята адсюль: http://rus.tvnet.lv/novosti/kommjentariy/183957-novodvorskaja_za_sborom_podpisjey_slishjen_gimn_sssr_vidjeointjervju; падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі).

Рэдакцыя.

Далей »

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

Снежань 1, 2011 | Каментары (8)

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

Ландсбергіс: вайна цывілізацый магчымая не з мусульманамі, а з Расеяй

Лістапад 28, 2011 | Каментары (3)

Меркаваньне, якое пададзена ў загалоўку, нядаўна выказаў першы прэзідэнт незалежнай Летувы (а цяпер еўрапарламентар) Вітаўтас Ландсбергіс, разважаючы аб савецкім мінулым і Еўропе, якая пакутуе ад амнезіі ды ўсё больш нагадвае Расею. Так ён заявіў, выступаючы на канферэнцыі «Гісторыя і памяць. Савецкае мінулае 1953-90 гг.». Паколькі выказваньні спадара Ландсбергіса ў цэлым удакладняюць тое, пра што шмат гадоў кажам мы, было вырашана падаць больш поўныя зьвесткі пра яго выступ на канферэнцыі (узята з: http://balancer.ru/society/2011/11/t83547—landsbergis-vojna-tsivilizatsij-ugrozhaet-ne-s-musulmanami-a.165.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Мы не выключныя — усе такія, як мы

Лістапад 24, 2011 | Каментары (21)

Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў — наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.

Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны КарпыКалі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як «экспрапрыявалі» збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.

Далей »

Літварусь і польскае пытанне

Лістапад 20, 2011 | Каментары (19)

Павал Біч


Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны «Літварусь» лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

Далей »

Выйшла чарговая кніга, прысьвечаная забойству прэзідэнта Польшчы

Лістапад 19, 2011 | Каментары (9)

Дзякуючы сайту kavkazcenter, стала вядома, што “польскі дасьледчык, фатограф, публіцыст Лешэк Шымоўскі” выдаў кнігу пад назвай “Тэракт у Смаленску”. У ёй ён выклаў вынікі больш чым гадовага журналісцкага рассьледаваньня авіякатастрофы, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю пад назвай Катынь-2. Адно зь італьянскіх сеціўных СМІ апублікавала рэцэнзію на кнігу Шымоўскага (гл. http://it.paperblog.com/ma-il-disastro-di-smolensk-fu-davvero-una-disgrazia-685425/). Гэта ня першая кніга на даную тэму за апошнія месяцы, але адна з найбольш канкрэтных і доказных. Таму трохі скарочаны пераклад рэцэнзіі на яе, які дапаўняе раней абнародаваныя факты, мы вырашылі выставіць і ў нас.

Рэдакцыя.

Далей »

У завяршэньне папярэдняй тэмы

Кастрычнік 26, 2011 | Каментары (20)


Пасьля папярэдняй публікацыі прайшло ня так шмат часу, а тэма, узьнятая ў ёй, спадзяемся, набыла рысы пэўнага завяршэньня. У сувязі з гэтым падаем у трохі скарочаным выглядзе артыкул Ігара Карнея на сайце радыё “Свабода” “На Ўсход — перадам, да Захаду — задам”, які з большага раскрывае сутнасьць пытаньня (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24371987.html)

Рэдакцыя.

Далей »

23 лютага – Дзень дэпартацыі народаў Паўночнага Каўказу ў Сібір і Сярэднюю Азію

Люты 23, 2011 | Каментары (8)

Ахмед Сараліеў

Аўтарскі артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы падаем з нагоды таго, што ў Беларусі па-ранейшаму працягваецца адзначэньне бальшавіцка-сіянісцкіх сьвятаў, а таксама ў знак салідарнасьці з народамі Каўказу, якія, як і беларуска-літвінскі народ, працягваюць змагацца за сваю незалежнасьць ад расейскай імперыі (падаецца паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/02/23/79495.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму захлынулася чарговая беларусiзацыя

Люты 13, 2011 | Каментары (12)

Павал Біч

Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая — у 1917-30 гады, другая — у 1941-44 гг., i трэцяя — на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна  з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя — абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. - Рэд.].

Далей »

Тайныя спружыны й урокі сьнежаньскай «рэвалюцыі»

Люты 12, 2011 | Каментары (8)

Кастусь  Калiновiч

Нечакана жорсткімі й драматычнымі падзеямі завяршылася чарговая выбарчая «рэвалюцыя» 19 сьнежня ў Менску. Вельмі  стратнымі  вынікі «рэвалюцыі» сталі для ўсіх яе арганізатараў і шматлікіх удзельнікаў. Стратнымі яны сталі й для рэжыму Л. Стратнымі для Беларусі, для Захаду, стратнымі для ўсіх нас. Хто ж выйграў? Чаму так адбылося?

Далей »

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

Люты 10, 2011 | Каментары (23)

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.

Далей »

Дзьве версіі аднаго інтэрвю

Студзень 24, 2011 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Адразу скажам: мы не зьяўляемся прыхільнікамі Барыса Абрамыча Беразоўскага. І таму што ён былы расейскі алігарх (а гэта значыць, грошы ў яго вялікія і… крадзеныя), і таму што ён зьяўляецца вядомым кампаньёнам Лукашэнкі, і таму што ніколі не бараніў інтарэсы беларускага народу. Але і гэтага чалавека, бывае, карысна паслухаць з мэтай глыбей разабрацца ў сёньняшняй рэчаіснасьці.

Далей »

Кроў на сьнезе

Студзень 2, 2011 | Каментары (8)

Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)

Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вось усе бы так у Беларусі – журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы…

Студзень 1, 2011 | Каментары (1)

Напярэдадні Новага году адбылася знакавая падзея. Ня тое, каб яна была занадта вялікай і пры гэтым незаўважанай. Не такая ўжо вялікая і заўважаная многімі. Але, на наш погляд, заўважаная і адзначаная недастаткова. Таму гэты матэрыял мы і прысьвячаем ёй. Гаворка пра, фактычна, заяву журналіста радыё “Свабода” (!) Сяргея Абламейкі, якая інсьпіраваная падзеямі Крывавай нядзелі 19 сьнежня (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/2261138.html). Чаму заява гэтага чалавека настолькі важная? А таму, што ён – журналіст (ды яшчэ радыё “Свабода”, якое займаецца прапагандай ліберастызму) — і сказаў пра “Захад” такое, што вельмі набліжана да праўды. Гэта сустракаецца вельмі рэдка ў наш час і таму дорага каштуе. Па-другое, праўда гэтая аказалася той, пра якую мы ўжо шмат гадоў кажам на нашым сайце – нам, беларусам-літвінам, з багны прарасейскай беларусафобскай дыктатуры давядзецца выбірацца… толькі самім. Захад нам не дапамагаў і дапамагаць ня будзе! Эх, калі б усе беларускія журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы дайшлі да разуменьня гэтага ж, мы б ужо пачалі жыць у Новай, значна лепшай Беларусі. Але лёд, як бачна, трэснуў і зрушыўся! Ніжэй падаем аўтарскі тэкст і большасьць каментароў да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Іларыёнаў: 19 сьнежня былі дзьве правакацыі — расейская і “беларуская”

Студзень 1, 2011 | Каментары (3)



Былы дарадца расейскага прэзідэнта па эканоміцы Андрэй Іларыёнаў у эфіры Еўрарадыё распавёў сваю версію таго, што адбывалася ў Менску 19 сьнежня. Чалавек яўна мае нейкія дадатковыя крыніцы інфармацыі (падаецца паводле http://euroradio.by/ru/1443/reports/59128/?tpl=208).

Далей »

Дзіўны зварот групы «праваслаўных прыхаджан» да патрыярха РПЦ МП Кірыла

Снежань 27, 2010 | Каментары (4)



Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.

Далей »

Старонка 1 з 1512345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы