У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі - аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя - не злачынцы…
Рэдакцыя.
Далей »
Рэдакцыя (узята з www.russobor.org/index.php?stat=1_570; матэрыял ад 26.09.2008 г.).
Адной са “сьвятых кароў” усіх “лібералаў” (расейскіх у тым ліку), зь якіх напалову складаецца сёньняшняя расейская імперыякратыя, зьяўляецца “свабода слова”. Аднак мы ведаем, што гэта толькі словы (прабачце за каламбур). Удакладніць гэта дапаможа матэрыял-факт, які падаецца ніжэй. Мы яго абралі з-за добрай ілюстратыўнасьці…
Далей »
“The Wall Street Journal”, США (перакладзена з http://kprf.ru/opponents/74654.html)
Год таму здавалася, што вялізныя даўгі Алега Дзерыпаскі робяць яго самай верагоднай ахвярай крызісу з усіх расейскіх магнатаў. Аднак аказалася, што, дзякуючы фінансавай дапамозе Крамля і паслабленьням з боку замежных крэдытораў, у яго, відаць, атрымаецца захаваць большую частку сваёй вялізнай імперыі.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
3.4.6. Цэнтр. і Сярэд. Азія,
4.8. Важныя сайты,
5.2. Маніпуляваньне СМІ,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Сакавік 2, 2010
Рэдакцыя
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта - алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска - узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна - даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).
Далей »
Рэдакцыя

Нядаўна ў нас адбылася чарговая невялікая падзея, але з шэрагу тых, што дазваляюць асьцярожна казаць пра фармаваньне вакол сайта зародка пэўнай грамадскай сілы. Сіла любой арганізацыі ў чым? Адзін для агульнай справы можа зрабіць нешта адно, другі – нешта іншае, трэці – трэцяе. І г.д. Усе могуць рабіць і… робяць. Тады ўсё разам па тэхналагічным ланцужку складаецца ў канчатковы вынік, які аднаму чалавеку, як правіла, не дасягнуць. Так адбылося і ў гэта раз.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
2.5.4. Фіксуем варварства "Захаду",
2.8. Кірункі глабалізацыі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.2. Ідэал.рэлігійная,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Люты 8, 2010
Міхаіл Аляксандраў
Сёньня зьявіліся навукоўцы і эканамісты, якія сцьвярджаюць, што прычынамі [найгалоўнымі! – Рэд.] перажываемых сьветам глабальных фінансавага і экалагічнага крызісаў на нашай планеце зьяўляюцца наступствы паступовага назапашваньня на працягу стагоддзяў немаральных і чалавеканенавісьніцкіх дактрын, выкладзеных у шэрагу духоўных ідэалогій.
Далей »
Міхаіл Аляксандраў (паводле forums.svetrus.org/showthread.php?t=3838)
Адзін з нашых наведвальнікаў, які дасёньня ня выбачыўся за неабгрунтаваныя напады на Анатоля Белага і Васіля Чырванія, запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”. З гэтай нагоды вымушаны зноў зьмяніць нашыя планы і нагадаць: па-першае, мы ў рэдакцыі грунтуемся на навуковых падыходах ў пошуку ісьціны і таму не абмежаваны рэлігійнымі догмамі; па-другое, нягледзячы на гэта, даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі). На яго мы натрапілі нядаўна, але ў артыкуле нас зьдзівіла прысутнасьць многіх паняцьцяў, якія мы ўжо даўно выпрацавалі й выкарыстоўваем, а таксама многія думкі, да якіх мы таксама даўно і самастойна прыйшлі. Лічым матэрыял надзвычай карысным, хаця некаторыя дэталі хацелася б удакладніць. Калі яго будзе недастаткова, мы гатовыя тэму разьвіць.
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
4.
У заключнай частцы кароткай серыі матэрыялаў, прысьвечаных актуальнай сітуацыі ва Ўкраіне, варта ўзгадаць пра вонкавы палітычны фон, на тле якога адбываюцца сёньняшнія драматычныя ўнутрыўкраінскія падзеі. Гэты фон, як і ў выпадку зь Беларусьсю, найперш зьвязаны з працягам даўно вядомага імперскага ціску расейскай імпербюракратыі на свае былыя калоніі й з крывадушнай пазіцыяй “Захаду”, якая хаваецца, але год за годам усё больш выходзіць наяў.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
4.1. Дэмакратыя,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.2. Нацыяналізмы,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Студзень 17, 2010
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
1.3. Беларусь сёньня,
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.5. Героі сярод нас,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Студзень 15, 2010
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой - гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы - мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.1.3. Польскае пытаньне | Сьнежань 15, 2009
Выдзеліўшы ключавыя меркаваньні Пазьняка і сістэматызаваўшы іх, мы можам бачыць (натуральна, сьхематычна) актуальнае палітычная сьветабачаньне гэтага палітыка. Па найбольш істотных момантах яно мае наступны выгляд:
Далей »
Вікторыя Паповіч (паводле rynok.biz/rss/a/2009/08/17/JEkonomika_Rossii_kontroli; дадаткова fintimes.km.ru/57525)
Партыя АГП заўсёды была за любую прыватызацыю ў РБ, абы хуткую. Адсюль бачна, што АГП – той палітычны інструман-патэнцыял, які наўмысна створаны пэўнымі заходнімі коламі, каб забясьпечыць у Беларусі у спрыяльны момант алігархічную прыхватызацыю на карысьць новых соцыяпаразітных сіл. Тым цікавей прасачыць за наступствамі, да якіх ужо прывёў падобны спосаб “прыватызацыі” ў іншых краінах. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта фрагмент працы расейскіх навукоўцаў (Уладзіслава Іназемцава і Мікіты Крычеўскага), якія паказалі згубнасьць для іх краіны алігархічнай прыватызацыі. Падаем гэты матэрыял, каб у чарговы раз папярэдзіць беларусаў і не дапусьціць паўтарэньня аналагічных падзей у нас.
Рэдакцыя.
Далей »
1.1. Беларусь будучая,
1.2. Беларусь пераход,
1.3. Беларусь сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
4.1.2. Эканам.пытан. і дэмакратыя,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Жнівень 4, 2009
Рэдакцыя.
Пайшоў 16-ы год прамаскоўскага этнацыднага дыктатарскага рэжыму ў РБ. У 1994 годзе Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, абяцаў пабудаваць “нябачную ў сьвеце дзяржаву”. У канцы ліпеня г.г. ў Менску прайшла нарада Рады Міністраў РБ, на якой падводзіліся эканамічныя вынікі першых шасьці месяцаў 2009 году. Гэта стварыла магчымасьць абмеркаваць эканамічныя вынікі ўсяго 15-гадовага “будаўніцтва” “нябачнай у сьвеце дзяржавы”. Грунтуючыся на перадачы Віталя Цыганкова (фота №3) на радыё “Свабодна” “Вечныя аптымісты ва ўрадзе мусяць знайсьці яшчэ 5 мільярдаў” (www.svaboda.org/content/transcript/1787520.html), давайце паспрабуем гэта зрабіць.
Далей »
Рэдакцыя.

7-га ліпеня ў Ватыкане была прадстаўлена чарговая энцыкліка Бенедыкта XVI “Caritas in Veritate” (Любоў - у праўдзе). Зь яе поўным тэкстам на англійскай мове можна пазнаёміцца тут: http://www.vatican.va/holy_father/benedict_xvi/encyclicals/documents/hf_ben-xvi_enc_20090629_caritas-in-veritate_en.html. Гэта трэцяя энцыкліка цяперашняга папы – дзьве папярэднія, “Deus Caritas Est” (Бог ёсьць любоў) i “Spe Salvi” (Уратаваныя надзеяй), былі апублікаваныя ў 2005 і 2007 гг. Поўны аб’ём новай энцыклікі складае каля 150 старонак тэксту. За яе абнародаваньнем пасьледавалі каментары. Грунтуючыся на іх, пададзім ключавыя моманты гэтага дакумента і абмяркуем яго.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Люты 23, 2009
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747. У наступных артыкулах мы гэтыя прыклады падалі. Яны датычаць групы непатапляльных цынікаў пад назвай “Хартыя”; аднаго “Алеся”, які фармальна “белы”, а па зьместу чорны; газеты “Наша Ніва” (“НН”), якая, як высьвятляецца, ужо даўно “Ніва Ня Наша” (“ННН”); дзівоснай эвалюцыі сьветаглядаў некалі персьпектыўных беларускіх маладзёнаў, якія істотна ўплываюць на іншую беларускую моладзь і ствараюць “беларускую” “хрысьціянскую” “дэмакратыю”; амбіцыяў Міхалевіча стаць прэзідэнтам Беларусі (натуральна, пасьля “раскруткі”); поўнага захопу ідэалагічна-прапагандыскай галіны “на вертыкалі” Лукашэнкі пэўнымі сьпецыфічнымі “кадрамі”. Усе гэтыя, здавалася б, разрозьненыя факты (ёсьць яшчэ) здольны пераканаць любога бестароннага назіральніка ў тым, што акрамя працягу даўняга ціску на беларускі народ і яго дзяржаву з боку крывавай усходняй імперыі, на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі дадаткова нарастае дэструктыўны ціск з захаду. Яго робяць сілы яўна варожыя інтарэсам беларускага народу – тыя, каго мы называем глабалісцкай фінансавай алігархіяй.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.1. Дэградацыя ЕўраЗьвязу,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.3. Мясцовыя цяперцы,
3.4. Украіна,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6.1. Ідэал.тэрытар. бюракратыі,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Студзень 26, 2009
Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Аналітычны матэрыял, пададзены ніжэй, ёсьць вынік абагульненьня шэрагу фактаў сучаснай палітыкі, якія ня “любяць” аналізаваць практычна ўсе СМІ, хаця і падаюць. Мы, наадварот, важкія моманты імкнемся ня толькі заўважаць, а і аналізаваць. У некаторых выпадках з мэтай акцэнтаваньня ўвагі мы робім прагноз, каб пазьней праверыць, наколькі былі блізкія да разуменьня зьместу падзей (нагадаем, адным з крытэраў навуковасьці любой тэорыі зьяўляецца здольнасьць рабіць на яе грунце адэкватны прагноз).
Далей »
Паводле www.soskin.info/material.php?pokaz=2480
25 вересня 2008 року директор Інституту трансформації суспільства, професор, завідувач кафедри міжнародної економіки та підприємництва Національної академії управління, заступник голови Координаційної ради Громадської ліги Україна - НАТО Олег Соскін провів на сайті ОКІА “Новини Полтавщини” online-відео-конференцію на тему євроатлантичної інтеграції України. Нижче наводимо спілкування учасників online-конференції.
Далей »

За тыя дні, якія засталіся да Новага году, мы вырашылі ўзьняць буйныя тэмы, якія мы “завінаваціліся”. Калі мы сапраўды сур’ёзны ідэалагічны сайт, мы ня маем права ўхіляцца ад спробаў патлумачыць значныя грамадска-палітычныя падзеі (іншыя палітыкі, палітолагі, журналісты-аглядальнікі РБ у аналагічных выпадках рэгулярна адмоўчваюцца; але гэта іх праблема). Азначаны падыход немагчыма праігнараваць у адносінах да нядаўняга неверагоднага феномену – абраньня Абамы прэзідэнтам ЗША. Адразу заявім, калі мы пішам “цёмны чалавек”, маем на ўвазе ня колер скуры (як добра вядома сталым чытачам нашага сайта, мы прыхільнікі ідэі ўніверсальнага нацыяналізму – таго, што на Зямлі павінна быць месца ўсім расам, што кожны народ, які здольны мець сваю дзяржаву, павінен яе мець; мы прыхільнікі разнастайнага і, адначасова, сістэмна арганізаванага Каляровага сьвету, а не касмапалітызавана-хаатызаванага сьвету-сьметніка, які накідаюць лібералы). Маецца на ўвазе зусім іншы асьпект – слова “цёмны” азначае палітычную і сьветаглядную недасьведчанасьць Абамы, а таксама відавочную цьмянасьць механізмаў яго палітычнага ўзьлёту. У спробах адказаць на пытаньні, узьніклыя ў сувязі з “феноменам Абамы”, мы прыйшлі да высноў, блізкіх тым, якія зрабілі чальцы рэдакцыі сайта “ары.ру”. Нягледзячы на тое, што мы на фоне нядаўніх грузінскіх падзей выкрылі іх як агентаў уплыву маскоўскага імперыялізму, гэта ў дадзеным выпадку ня мае вырашальнага значэньня. Праўда не становіцца няпраўдай, калі яна ідзе хаця б і ад ворагаў. З улікам усіх названых абставін ніжэй падаем артыкул, прысьвечаны Абаму, узяты з ariru.info/doc/?id=3178; ariru.info/doc/?id=3179. Чаму побач з фота апошняга (справа) разьмешчана фота Лукашэнкі (зьлева), кожны чытач зразумее з каментару да адпавенага фрагмента тэксту. А чаму там ёсьць і пані Хілары (пасярэдзіне) – з каментару пасьля асноўнага тэксту.
Рэдакцыя.
Далей »
П.Красноў (псеўданім)
І, нарэшце, трэці матэрыял, справакаваны выказваньнем Ганса Віка пра эканамічны лібералізм (а, што? – хай “лібералы” думаюць перад тым, як нешта казаць). Ён узяты з сецевай версіі газеты “Заўтра” за 2005 год (гл. http://zavtra.ru/cgi/veil/data/zavtra/05/623/32.html). Мы не асаблівыя прыхільнікі гэтага выданьня. Але, па-першае, мы бярэм факты (а ня іх інтэрпрэтацыю), а, па-другое, кампанія “Мансанта” – галоўны “герой” ніжэй пададзенага матэрыяла – актыўна імкнецца пранікнуць на расейскую й беларускую тэрыторыі… Цікава таксама, што зьмест дадзенага арыкула нейкім дзіўным чынам пераклікаецца са зьместам некаторых ранейшых нашых матэрыялаў, якія закраналі, здавалася б, зусім іншыя тэмы (гл., напрыклад, http://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/#more-1606).
Рэдакцыя.
Далей »

“Прастымуляваныя” заявай Ганса Віка, мы вырашылі падаць яшчэ адзін артыкул. У ім распавядаецца, што “ліберальныя эканамічныя рэформы” ў дадатак да ўсяго негатыўнага, што пералічана ў папярэднім матэрыяле, яшчэ, як правіла, і не вядуць да паляпшэньня эканамічнага стану краіны… Пры чым тут Яраслаў Раманчук? - запытаюцца некаторыя (гл. фота). Па-першае, ну, не Лукашэнку ж паказваць – той проста суне галаву ў даўгавую пастку – і ўсё. Што пра яго можна яшчэ сказаць?.. Іншая справа Я.Раманчук. Ён у “аб’яднанай апазіцыі” галоўны прапагандыст радыкальных ліберальных рэформ, яго ўзахлёб прапагандуюць усе “незалежныя” “беларускія” СМІ (г.зн., што “Захад” ужо прызначыў яго міністрам эканомікі ў будучы ўрад Мілінкевіча). Раманчук – гэта запланаваная для Беларусі будучыня. Аднак, тое, на чым настойвае ён, ужо зрабілі ў суседніх краінах розныя бальцаровічы ды чубайсы. Жалосныя вынікі, думаем, вам таксама вядомыя…
Рэдакцыя.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
2.7.1. Заходнікі крытыкуюць Зах.,
2.8. Кірункі глабалізацыі,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.4.5. Расея,
5.1. Кітайская тэма,
5.6.1. Ідэал.тэрытар. бюракратыі,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Лістапад 30, 2008
Рэдакцыя.
Нядаўна радыё “Свабода” паведаміла (гл. www.svaboda.org/content/Article/1353789.html), што “доктар Ганс-Георг Вік (на фота зьлева) лічыць пазітыўным працэс паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў” паміж рэжымам Лукашэнкі й кіраўніцтвам Еўразьвязу, бо, на яго думку, “ліберальныя эканамічныя рэформы ў Беларусі прывядуць да дэмакратыі”… Мы даўно заўважылі нездаровую цікавасьць да нашых эканамічных каштоўнасьцяў як з боку заходнікаў, у тым ліку і немцаў (гл. гл. www.svaboda.org/content/Transcript/1328893.html; www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/3CB8A170-D658-4A09-8F28-21C9E30FB3E7.html), так і з боку розных фрыдманаў, дзерыпасак, абрамовічаў з Усходу (гл. http://nashaziamlia.org/2008/07/17/1447). Акрамя таго, нам добра вядома стаўленьне Зянона Пазьняка да асобы Віка, які, на думку пана Зянона, асабіста вінаваты ў тым, што ператварыў беларускую нацыянальна-дэмакратычную апазіцыю ў сёньняшнюю афіцыйную практычна небеларускую апазіцыю, абсалютна бездапаможную ў адносінах да рэжыму. Але справа не ў асобах. Справа ў прыцыпе: ці сапраўды прыхватызацыя вядзе да дэмакратызацыі, ці словы Г.Г.Віка ўсяго толькі чарговая разводка, разьлічаная на неадукаваных недасьведчаных лохаў? Вось гэтае пытаньне мы і вырашылі паддаць нашаму аналізу.
Далей »