nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.3. Мясцовыя цяперцы

«У кожным раёне Беларусі ёсьць свае Курапаты», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады

Красавік 24, 2017 | Каментары (10)

Татаранка 1Чым больш злачынныя ўлады, тым больш яны імкнуцца да таго, каб народ ня ведаў сваёй гісторыі. Відаць, таму цяпер у нас, бывае, даходзіць да таго, што некаторыя пачынаюць казаць у пазітыўным ключы пра часы былога СС ці Польшчы… Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка (гл. фота) рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны перыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў (узята адсюль — http://www.svaboda.org/a/28251153.html, нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Толькі Расея зацікаўлена ў дэстабілізацыі Беларусі

Красавік 1, 2017 | Каментары (62)

Царык дубльМы ніколі не спадзяваліся сустрэць сапраўдных герояў у асяроддзі, якое непасрэдна кантактуе зь цяперцамі. Аднак актуальная беларуская гісторыя прыносіць нам і такія сюрпрызы!…  Падаем ніжэй чарговае і яшчэ больш адкрытае інтэрвю аднаго зь кіраўнікаў Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў Юрыя Царыка, якое ён даў журналісту сеціўнага рускамоўнага выданьня “Навіны.бай” Аляксандру Ванковічу (інтэрвю ўзята адсюль: http://naviny.by/article/20170329/1490784362-yuriy-carik-rossiya-edinstvennaya-zainteresovana-v-destabilizacii — і перакладзена на нармальную мову). Інфармацыя, якую агучыў спадар Юры, несумненна нясе яму небясьпеку для жыцьця. Але ён сьвядома пайшоў на гэта, баронячы вышэйшыя інтарэсы – незалежнасьць нашай Вялікалітвы-Беларусі. Пакуль беларускі народ будзе працягваць нараджаць такіх герояў – ён будзе жыць.

Рэдакцыя.

Далей »

Улады “павіншавалі” менчукоў з 25 Сакавіка

Сакавік 25, 2017 | Каментары (18)

25 Сакавіка 1

 

 

 

 

Без каментароў.

Толькі фоты.

 

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

Сакавік 24, 2017 | Каментары (12)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 8: пазіцыя і аргументацыя Ю.Царыка)

Сакавік 20, 2017 | Каментары (15)

Царык 1Лічым важным уключыць у даную серыю матэрыялаў інфармацыю, якую ў апошнія месяцы падаў беларускай грамадскасьці Юры Царык (гл. фота). Важна ўлічваць, што ён зьяўляецца адным зь кіраўнікоў Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў (ЦСЗД), які зьяўляецца  аналітычным інстытутам… афіцыйных уладаў РБ. Спачатку (пад лічбай 1)  выстаўляем ключавыя фрагменты яго даволі абнадзейваючага інтэрвю, якое ён разам зь Дзянісам Івашыным даў Белсату ў лютым г.г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=rBitMpN6xQw), а затым, пад лічбай 2 – яго нашмат больш трывожны сакавіцкі артыкул (яго мы ўзялі адсюль:http://csfps.by/new-research/ukrainskiy-sled-i-otkrytaya-dezinformaciya).  Апошні артыкул пачынаецца з наступнай заўвагі: “Падаем увазе чытачоў вытрымку з новага даклада ЦСЗД «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 году паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Цалкам даклад публікавацца для адкрытага доступу ня будзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 7: удакладненьні ад З.Пазьняка)

Сакавік 19, 2017 | Каментары (10)

Пазьняк 2У данай серыі матэрыялаў мы ўжо выстаўлялі меркаваньне лідара КХП Зянона Пазьняка (гл. частку 2). Тады, як кожны можа пераканацца, у цэлым прагучаў  добры аналіз сітуацыі, былі паданы неблагія парады. Сутнасьць сказанага можна сфармуляваць так: варта пратэставаць супраць дэкрэту Лу-кі №3 аб “лайдаках-дармаедах”, але памятаць, што расейская імперыякратыя сьпіць і марыць скарыстацца з правакацыяў, якія ў час такіх пратэстаў могуць адбыцца. Скарыстацца, натуральна, у сваіх злачынных мэтах — анэксія Беларусі ці замена апастылелага сатрапа №1 на сьвежага сатрапа №2. Аднак 13 сакавіка, даючы інтэрвю радыё “Свабода”, сп. Зянон дазволіў сабе сказіць акцэнты (http://www.svaboda.org/a/28365897.html; гэты тэкст мы падаем ніжэй пад лічбай 1). Пазьней у інтэрвю Белсату (https://www.youtube.com/watch?v=oOH0H1m_g_I  — час 6:40-19:10) Пазьняк, як на наша меркаваньне, у значнай ступені выправіў сітуацыю і ў цэлым вярнуўся ў правільную каляіну (гл. тэкст пад лічбай 2).

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

Сакавік 11, 2017 | Каментары (13)

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 4: меркаваньне С.Высоцкага)

Люты 22, 2017 | Каментары (19)

Высоцкі 1

 

 

 

 

 

 

 

Выстаўляем артыкул Сяргея Высоцкага – кіраўніка БПС-Самаабарона.

 

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 2: меркаваньне З. Пазьняка)

Люты 15, 2017 | Каментары (5)

Пазьняк 1

 

 

 

 

Літаральна на днях стаў вядомы адказ на галоўнае пытаньне 2017 году Зянона Пазьняка. Ён быў агучаны на чарговый сойме КХП. Падаем ніжэй адпаведны тэкст (узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2017/02/14/4708; карэктура наша). На колькі зь яго зразумела, што канкрэтна рабіць беларусу-вялікалітвіну, судзіць вам – наведвальнікам нашага сайта.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 1: адказ Алеся Кіркевіча)

Люты 14, 2017 | Каментары (32)

Адказ 2Цяжкім быў мінулы 2016 год, але цяперашні можа быць нашмат цяжэйшы. Маскоўцы запланавалі ўварваньне ў Беларусь, бо іх даўні сатрап беларусафоб ды этнацыдчык Лу-ка перастаў іх задавальняць. Ён і далей хоча ўладарыць. Яны ж жадаюць супрацьлеглага – замены Лу-кі, захопу Беларусі. Незалежнасьць перашкаджае планам маскоўцаў, але да Лу-кі нарэшце пачало даходзіць, што беларуская незалежнасьць – гэта не “чепуха”, а найвялікшая каштоўнасьць — адзіная гарантыя яго ўлады і фізічнага існаваньня. На што ў гэтай сітуацыі нацэльвацца прыстойным беларусам, а што лічыць адуважваньнем ці правакацыяй? Давайце паслухаем розныя меркаваньні. Сёньня выстаўляем знакаміты, хаця і далёка небясспрэчны артыкул сп. Алеся Кіркевіча (гл. фота; матэрыял узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=185228).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 4, заключная)

Жнівень 17, 2016 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Пераемнік 3в

 

Лічым артыкул Зьміцера Панкаўца (гл. папярэдні матэрыял) у цэлым правільным, але трохі павярхоўным, у стылі фармальнай справаздачы, напісанай у сьпешцы (напрыклад, пад ціскам абмежаванага часу) ці перад адпачынкам, калі ўсе твае жаданьні нястрымна накіраваны на іншае. Таму хочам запрапанаваць нашым чытачам некалькі дадатковых меркаваньняў, якія паспрабуем падаць у больш-менш сістэматызаваным выглядзе.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 3)

Жнівень 16, 2016 | Каментары (1)

Пераемнік 3а

 

 

 

А цяпер выстаўляем меркаваньне што да вышэй паданай сеціўнай спрэчкі паміж двума прыхільнікамі “руского міру”, якое на старонках “Нашай Нівы” выказаў беларускі журналіст  Зьміцер Панкавец (http://nn.by/?c=ar&i=174973).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 2)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1в

 

Перад азнаямленьнем з другім артыкулам  серыі таксама падаем кароткую даведку пра яго аўтара – спадара Юрыя Баранчыка. Нарадзіўся ён у 1972 годзе ў Менску. У 1994 г. скончыў філасофскае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у ВНУ і міністэрстве адукацыі Беларусі, у адміністрацыі прэзідэнта РБ, Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаваньняў пры АП РБ, міністэрстве замежных спраў, НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце РБ. З 2007 года — кіраўнік расейскага інфармацыйна-аналітычнага партала «Імперыя». Падаем артыкул Баранчыка ў нязначна скарочаным і адрэдагаваным выглядзе, з нашымі кароткімі заўвагамі (https://regnum.ru/news/polit/2164093.html).

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць… пераемніка (частка 1)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, мае пэўную гісторыю і некалькі ўдзельнікаў. Спачатку 4 жніўня г.г. на расейскім імперскім сайце REGNUM зьявіўся артыкул Аляксея Дзерманта (яго фота зьлева ўверсе) “Беларусь: што будзе пасьля Лукашэнкі?” (https://regnum.ru/news/society/2163476.html). Затым 6 жніўня на тым жа сайце сваім артыкулам “Беларусь: эліта ўжо выбрала пераемніка Лукашэнкі” па тэме выступіў Юры Баранчык (гл. фота ў другім радзе; https://regnum.ru/news/polit/2164093.html). А яшчэ праз два дні ўжо на сайце “Нашай Нівы” сваё меркаваньне пра гэты інфармацыйны ўкід выказаў Зьміцер Панкавец (яго фота ўнізе; артыкул “Regnum.ru: Макей на вуліцы Зыбіцкай рыхтуе майдан…” — http://nn.by/?c=ar&i=174973). Нам падалося, што паважаны спадар Панкавец закрануў ня ўсе важныя асьпекты паўсталай тэмы, таму мы вырашылі працягнуць яе і на нашым сайце. Пачнем з выстаўленьня ўзгаданых артыкулаў у той жа пасьлядоўнасьці і ўсуправаджэньні нашых дробных заўваг (прынцыповае каментаваньне рэдакцыя запланавана напрыканцы 3-й часткі).

Далей »

“Калі апазіцыя будзе знаходзіцца ў такім стане, яна ніколі не перахопіць уладу ў цяперцаў”

Ліпень 25, 2016 | Каментары (24)

Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.

Астроўскі 1Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: http://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…

Далей »

Зянон Пазьняк: “Наперадзе абарона Незалежнасьці”

Ліпень 11, 2016 | Каментары (10)

Пазьняк 1

 

 

Сталыя чытачы нашага сайту добра ведаюць пра наша крытычнае стаўленьне да Пазьняка, як да грамадска-палітычнага дзеча, з-за яго правальнай дзейнасьці з другой паловы 1990-х.  Аднак некаторыя яго артыкулы мы лічым неабходным выстаўляць і на нашым сайце (у адрозьненьне ад нашых артыкулаў, якія ніколі не выстаўляюцца на яго сайтах) – абы была карысьць для нашага народу… Ніжэй выстаўляем выступ Зянона Пазьняка на чэрвеньскім 2016 г. Сойме КХП. Ён тэматычна складаецца нібы зь дзьвюх частак (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-napieradzie-abarona-niezaliezhnasci).

Рэдакцыя.

 

Далей »

Сёньняшняя Беларусь у цэнтры Еўропы

Травень 22, 2016 | Каментары (18)

Алесь Астроўскі

Ас.1а

 

 

 

 

 

 

Выстаўляю тэкст кароткай (гадзіннай) лекцыі, прачытанай у лістападзе 2015 г. перад студэнтамі аднаго зь кіеўскіх універсітэтаў.

Далей »

Расейцы злапалі “Джона Сільвера”

Красавік 18, 2016 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Пальчыс 1

 

Як паведаміла “Наша Ніва” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=168711, аўтар — Арцём Гарбацэвіч), на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьявіўся матэрыял, прысьвечаны беларусу, заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікам John Silver. Паводле аўтара, на справе гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс (гл. фота). Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэньні ўкраінска-расейскай мяжы. Маўляў, цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласьці. Чарнасоценцы выклалі фота беларуса, зробленае, відаць, расейскімі сілавікамі. Далей карэспандэнт НН паведамляе наступнае.

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

Красавік 10, 2016 | Каментары (8)

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

Красавік 1, 2016 | Няма каментараў

Гілевіч 129 сакавіка ўвечары пасьля цяжкай хваробы памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданьнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі. Па-за гэтымі тамамі засталося матэрыялу яшчэ на 7 кніг (многія творы паэта былі датаваныя 2012-14 гадамі). Нілу Гілевічу споўнілася 84 гады. Пахаваны ён будзе на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. З нагоды смутнай падзеі выстаўляем матэрыял, прысьвечаны спадару Нілу, які ўзяты з сайта Беларускага Радыё “Рацыя” (адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-nil-gilevich/ — і адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/shto-z-tago-shto-belarus-budze-nezale/).

Рэдакцыя.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

Сакавік 27, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

Старонка 1 з 912345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы