nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.3. Мясцовыя цяперцы

Беларускі нацыяналізм — сьвятая справа для беларусаў

Лістапад 18, 2014 | Каментары (43)

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей — прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

Ліпень 24, 2014 | Каментары (23)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама — спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

Далей »

Беларуская мова: на словах – “дазвол”, а фактычна – “ўдушэнне”

Ліпень 4, 2014 | Каментары (7)

Яўген Бяласін, германіст

Бяласін 1 

 

1. Фонавае

Гэты тэкст не мае быць усеабдымным. Бо каб зразумець з’яву, дастаткова кропкава заглыбіцца ў некалькі ключавых яе месцаў. Таму невыпадкова аснову тэкста склала агульная частка тэзісаў спавешчання на канферэнцыі Таварыства беларускай школы 12 красавіка гэтага года. На жаль, адно да аднаго – кладзецца ў кантэнт і звальненне з Гродзенскага медычнага ўніверсітэта аднаго з прафесароў, які чытаў свае лекцыі на беларускай мове. Так атрымліваецца, што ахвяры і матэрыяльныя страты самых паслядоўных беларусаў, поруч з іншымі рэлевантнымі рысамі, акрэсліваюць этнацыд беларусаў ва ўласнай краіне.

Далей »

Песьні й пляскі ў доме гаспадара… цяжка параненага і амаль закатаванага злачынцамі

Чэрвень 7, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

ФестывальЭтнацыд — адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям — прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада — на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі).  Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе — гэта сьмерць народа!   Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі.  Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў — народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці.       Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны — г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…

Далей »

Камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны “Данбас”: “Гэта сур’ёзны вораг, але яго трэба зьнішчаць”

Травень 31, 2014 | Няма каментараў

Данбас

 

Сямён Сяменчанка (псеўданім?), інтэрвю зь якім мы ўзялі адсюль: http://www.belaruspartisan.org/politic/268516/ — гэта камандзір праўкраінскага батальёна “Данбас”. Ён не здымае балаклаву, калі мае зносіны з журналістамі. Сямён рускі па нацыянальнасьці, бацька 4-х дзяцей. Нарадзіўся і вырас на Данбасе, ніколі не рыхтаваў сябе да палітычнай дзейнасьці і, тым больш, ня мог падумаць, што яму са зброяй у руках давядзецца абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Камандзір “Данбаса” падкрэслівае, што ваюе ня супраць рускіх, а супраць расейскага фашызму і бандытаў

Рэдакцыя.

Далей »

Марыянеткі ды “ліберасты” адчыняюць браму расейскай агрэсіі

Травень 17, 2014 | Каментары (5)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 4Калі адноўлены праект ФСБ – РНЕ – зноў пачне душыць у Беларусі афіцыйную апазіцыю ды “ліберальных” журналістаў, мы ў гэта не павінныя ўмешвацца… Мы — АК БПС, Самаабарона ды нашыя саюзьнікі — шмат гадоў ахвярна падстаўляліся, атрымоўвалі ад РНЕшнікаў траўмы, пераломы, як і рэпрэсіі ад уладаў, а прадажная і кручаная публіка ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі папросту карысталася чынам шчырых і адданых бацькаўшчыне людзей дзеля сваіх скурных, дробных інтарэсаў… Апошняй кропкай  мярзотнасьці стала нядаўняя публікацыя на сайце радыё “Свабода” пра адноўленую РНЕ.

Далей »

Як вош на грабеньчыку

Травень 14, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Лу-ка 1Напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу з паліталагічных пазіцый зьяўляецца тыповай сітуацыяй “крука ў лесе” (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513/), бо прымушае многіх вызначацца і публічна тлумачыць сваё разуменьне таго, што адбываецца, выказваць сваю пазіцыю. І калі “беларускія” апазіцыйныя СМІ й непасрэдна сама афіцыйная “беларуская апазіцыя” яшчэ могуць скарыстацца з прывілея маўчаньня (дарэчы, як мы сёньня назіраем, усе яны карыстаюцца з гэтага прывілея зь вялікім энтузіязмам…), гэтага не заўсёды можа дазволіць сабе той жа Лу-ка — займаная пасада прымушае яго казаць хоць нешта. Акрамя таго, “Захад і Ўкраіна”, з аднаго боку, а з другога боку “Расея” ўвесь час падціскаюць яго зрабіць адназначны выбар. Вось давайце і паглядзім, як у сапраўды больш-менш крытычнай сітуацыі паводзіць сябе “моцны прэзідэнт”, “круты палітык”, “сапраўдны мужык”, “апошні дыктатар Еўропы” і да т.п. (гэта ўсё эпітэты, якія даюць Лу-ку розныя каментатары і якім ён сам старанна падыгрывае) — гэта табе ня юных студэнтаў  у Менску разганяць, схаваўшыся за сьпінамі незьлічонай арміі жлабоў-АМАПаўцаў…

Далей »

Шматкроць злачынная імперская стужачка

Травень 8, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Стужачка 1Заўтра 9 траўня. Усе прыхільнікі былога Савецкага Саюзу і магчымасьці яго рэстаўрацыі, прыхільнікі сучаснай расейскай імперыі, а таксама камуністычнай ідэалогіі будуць адзначаць гэтую дату як сваё адно з самых галоўных  сьвятаў. Хаця тут ёсьць прынцыповае пытаньне: а беларусы, украінцы, іншыя народы не ўдзельнічалі ў змаганьні зь германскім нацызмам, ці яны не паўнапраўныя саўласьнікі вялікай перамогі? Вядома, удзельнічалі, вядома, саўласьнікі. Прычым, удзел, напрыклад, беларусаў-літвінаў, калі лічыць па адноснай колькасьці ахвяр, пакладзеных на алтар Перамогі, большы, чым у любога іншага народу! Але ці шмат разоў вы пачуеце гэты факт з расейскіх СМІ, якія запаланілі (дзякуючы Лу-ку) нашу інфармацыйную прастору? Вельм верагодна, што такая заўвага не прагучыць адтуль ні разу… Замест гэтага нам увесь час будуць казаць пра Савецкі Саюз, “вялікі рускі народ” (у адпаведнасьці з новай прапагандысцкай модай), больш ці менш празрыста намякаючы пры гэтым, што мы — беларусы-літвіны — некаму нечым абавязаныя… А таксама нам у нос будуць тыцкаць “георгіеўскімі” стужачкамі, быццам тыя зьяўляюцца ня сімвалам расейскага імперыялізму, а галоўнымі сімваламі перамогі над фашызмам (хутка моладзь пачне думаць, што над Берлінам у траўні 1945-га залунаў не чырвоны сьцяг, а… чорна-жоўты паласаты). Такая вось падмена сімвалаў…

Далей »

НАТА: “Расея гатовая да буйной ваеннай аперацыі ва Ўкраіне”

Красавік 16, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Фота НАТА 1

 

Яшчэ ў пачатку красавіка галоўнакамандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў (гл. фота ніжэй) заявіў, што расейскім войскам спатрэбіцца менш за 12 гадзін, каб пачаць напад на Украіну, калі будзе адданы адпаведны загад. Паводле яго слоў, Расея мае ўсе вайсковыя рэсурсы, неабходныя для ўварваньня ва Ўкраіну, а “дасягнуць сваіх мэтаў яна можа за 3-5 дзён”(http://www.bbc.co.uk/russian/international/2014/04/140402_nato_ukraine_russia_threat.shtml).

Далей »

Нарэшце Лу-ка вызначыўся ў расейска-украінскім канфлікце: пры ўсіх абставінах ён будзе на баку… расейскай імперыі!

Сакавік 24, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Лука 1

Сказаў ён гэта ўчора групе журналістаў, якія прадстаўляюць розныя выданьні. Калі паўтарыць яго словы больш дакладна, то сказаў ён не зусім так. На справе Лу-ка, які вось ужо 20 гадоў як узурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі й ужо даўно атаесамляе сябе зь ёй, сказаў нешта накшталт таго, што “мы (Беларусь) заўсёды будзем на баку Расеі”. Прынамсі, так яго зразумелі расейскія журналісты!…  Каб быць больш дакладнымі, мы вырашылі на пачатак даць магчымасьць выказацца прадстаўнікам розных СМІ, якія апісалі падзею.

Далей »

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ

Сакавік 16, 2014 | Каментары (1)

Мы, прадстаўнікі беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, асуджаем чарговую імперскую агрэсію Расеі ды разьвязаную з боку Масквы вайну з Украінай.

Выказваем пратэст супраць умяшаньня ва ўнутраныя справы незалежнай еўрапейскай дзяржавы, а таксама вызнаем тэрытарыяльную цэласьць Украіны.

Гэтаксама мы асуджаем ганебныя ды небясьпечныя дзеяньні пануючага ў Беларусі рэжыму. Разьмяшчэньне на нашай зямлі дадатковых расейскіх войскаў ды актывізацыя расейскіх імперскіх структур у чарговы раз дэманструюць каланіяльную залежнасьць мясцовага рэжыму ад маскоўскіх бонзаў. З-за падобнай палітыкі цяперашніх уладаў Беларусь уцягваецца ў імперскую авантуру Крамля з непрадказальнымі наступствамі для самаго беларускага народу…

Мы зьдзіўлены слабой рэакцыяй на гэтыя падзеі кіраўнікоў афіцыйных апазіцыйных партый ды рухаў у Беларусі, якія вызнаюць сябе дэмакратычнымі. Тое, што прадстаўнікі  легальных апазіцыйных структур дасёньня не выказалі арганізаванага і адназначнага асуджэньня імперскай агрэсіі Масквы, а абмежаваліся ў асноўным агульна-пацыфісцкімі заклікамі, дыскрэдытуе іх ў вачах нашага і ўкраінскага народаў.

Зьвяртаемся да беларускага народу аказваць усямерную падтрымку справядлівай нацыянальна-вызвольнай барацьбе ўкраінскага народу.

Жыве Беларусь!

Слава Ўкраіне!


Сяргей Высоцкі — кіраўнік АК Беларускай Партыі Свабоды.

Алесь Астроўскі — ініцыятар стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху.

Леанід Акаловіч — сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Яўген Мурашка — старшыня Зьвязу беларусаў Нямеччыны.

16.03.2014 г.

 

Кантужаныя Майданам (частка 3а: іх і нашы мэты)

Сакавік 5, 2014 | Каментары (6)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Кантужаныя 1Каб спрагназаваць магчымыя падзеі ў сьвеце, найперш трэба мець максімальна поўныя і дакладныя веды пра суб’ектныя сілы, якія ў ім дзеюць, а таксама пра мэты, якія гэтыя сілы імкнуцца дасягнуць. У свой час, усьвядоміўшы гэта, мы ў рэдакцыі спынілі выкарыстоўваць такія выразы, як “Расея супрацьстаіць Захаду”, “Захад змагаецца за дэмакратыю”, “Беларусь адказала на выпады ЗША” ды аналагічныя з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці (гэтыя паняцьці ў нас цяпер, як правіла, азначаюць тэрыторыі адпаведных дзяржаў, якія ня могуць “змагацца, супрацоўнічаць, прамаўляць, супрацьстаяць”). Разам з тым, мы ўжо шмат гадоў са старонак сайта прапаноўваем выкарыстоўваць адэкватныя назвы канкрэтных грамадска-палітычных сіл, якія дзеюць у Беларусі, Еўропе, Сьвеце (і нам становіцца сумна кожны раз, калі нашы чытачы працягваюць казаць і пісаць слоўцы, якія нічога не даюць для разуменьня сітуацыі, акрамя адуважвальнага туману ў галаве). Каб зрабіць прагноз на будучыню, без адэкватных паняцьцяў тым больш не абысьціся… Сёньня вырашаецца лёс Украіны, будучыня Беларусі й усёй Цэнтральнай Еўропы. Што будзе ва Ўкраіне далей? Чым усё закончыцца? Хто пераможа? – такія пытаньні хвалююць сёньня вельмі многіх. Давайце на грунце адзначанага і тых зьвестак, якія мы падалі ў першых дзьвюх чатках данага матэрыяла, сфармулюем наш прагноз будучай хады падзей у і вакол Украіны.   

Далей »

Мадэль грамадства, якое памірае і… адраджаецца

Кастрычнік 21, 2013 | Каментары (7)

Зьміцер Сакалоў-Мітрыч, Тацьцяна Пуцяціна (паводле http://copypast.ru/2009/08/31/forfriend-1-lomekhuza_ili_model_umirajushhego_obshhestva.html)

Мерашнік 1На нашым сайце ўжо даўно запрапанаванае паняцьце “сацыяльны паразітызм”. У гэтым асьпекце мы былі калі ня першымі, дык незалежнымі й аднымі зь першых. Сёньня гэтае паняцьце ўжо шырока распаўсюджана ў сеціве. Але праблема ў тым, што рэальныя сацыяльныя паразіты, якіх яно абазначае, добра хаваюцца. Таму людзі часта ўспрымаюць іх наяўнасьць і дзейнасьць не як важнейшую праблему — агульнацывілізацыйную, грамадскую ці асабістую — а як нешта абстрактнае і таму малаістотнае. У гэтай сітуацыі патрэбныя вобразы, з дапамогай якіх чалавеку лягчэй было б усьвядоміць важнейшае значэньне гэтай найнегатыўнай зьявы.

Далей »

8 сакавіка — “вясёлае сьвята” Пурым

Сакавік 8, 2013 | Каментары (4)

У Беларусі й на Расеі сёньня, 8 сакавіка, па-ранейшаму адзначаецца “Міжнародны жаночы дзень”. Прычым, як вялікае Сьвята зь непрацоўным днём. Акрамя негатыўнага кантэкста, на які іранічна паказвае першая ілюстрацыя да гэтага матэрыяла, ёсьць шмат іншых. Удумайцеся, напрыклад, у такія сітуацыі сёньняшняга дню: маленькія дзеткі віншуюць сваіх мам з тым, што яны “жэншчыны”; няёмкая сітуацыя ўзьнікае і тады, калі таты і дзядулі віншуюць сваіх непаўнагадовых дачок і ўнучак з… тым жа. Два гады таму мы ўжо выказвалі свой пратэст з гэтых і некаторых іншых прычынаў (http://nashaziamlia.org/2011/03/07/4173/). У разьвіцьцё крытычнага аналізу “першага сьвята вясны” падаем дадатковы матэрыял, які мы перад выстаўленьнем трохі скарацілі (узята адсюль http://poiskpravdy.com/prazdnik-8-marta-purim/).

Рэдакцыя.

Далей »

Зварот да беларусаў Уладзіміра Барадача і Яўгена Мурашкі

Верасень 16, 2012 | Каментары (16)

 

 

 

Вітаем Вас, нашы паважаныя браты і сёстры.

Далей »

Інтэрвю са Сьвятланай Новікавай (частка 3)

Ліпень 8, 2012 | Каментары (9)

Далей »

Інтэрвю са Сьвятланай Новікавай (частка 2)

Ліпень 8, 2012 | Няма каментараў

Далей »

Радзькоў стаў у чаргу на прысуд. Прычым канкрэтна

Сакавік 13, 2012 | Каментары (19)

Рэдакцыя.

 

У распараджэньне газеты «Наша Ніва» трапіў тэкст дакладной запіскі, у якой першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лу-кі Аляксандр Радзькоў (гл. фота) патрабуе ад кіраўнікоў абласных адміністрацый не дапускаць… “прымусовую беларусізацыю” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=69975). Дакумент датаваны 2 сакавіка г.г. Яго копія (з падкрэсьліваньнем найбольш істотнага) выстаўлена ніжэй.

Далей »

Жонка Сяргея Каваленкі: «Сяргей слабне на вачах»

Сакавік 12, 2012 | Каментары (3)

Сёньня, 12 сакавіка, зь Сяргеем Каваленкам, які галадае ўжо два месяцы, сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Яна выйшла з пакоя для спатканьняў «Валадаркі» ў сьлязах. Алена Каваленка кажа, што Сяргей выглядае яшчэ больш слабым. І гэта ня дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён.  Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася (падаецца паводле: http://www.svaboda.org/content/article/24513181.html).

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 2)

Сакавік 8, 2012 | Каментары (36)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

3.

Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт — народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс — грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму — быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 1)

Сакавік 6, 2012 | Каментары (17)

Зянон Пазьняк — старшыня КХП

Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі — хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 3 з 912345...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы