nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.3. Мясцовыя цяперцы

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 1)

Сакавік 6, 2012 | Каментары (17)

Зянон Пазьняк — старшыня КХП

Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі — хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.

Рэдакцыя.

Далей »

Баляваньне ў час чумы

Люты 20, 2012 | Каментары (32)

Сяргей Высоцкі

У поўнай інфармацыйнай зацыкленасьці на лёсе церпячых Саньнікава і Бандарэнкі (праўда, за кратамі шмат іншых ня менш годных людзей) адсутнічае ўвага да падрыхтоўкі новай хвалі рэпрэсіяў супраць патрыятычных сіл. Напрыклад, сябраў незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды пачалі выклікаць па справах мінулага стагоддзя – адносна сутычак беларускіх патрыётаў з баявікамі РНЕ. Нечаканы інтарэс да сябе з боку Крымінальнай міліцыі ГУУС адчуў і аўтар гэтых радкоў. Разам зь сябрамі выпрацавалі падыход, як на гэта рэагаваць, бо дапамогі ад апазіцыі й апазіцыйных СМІ чакаць ня варта – у беларускай апазіцыйнай прэсе ўсё больш выразнай становіцца тэндэнцыя татальнага замоўчваньня “няправільных апазіцыянераў”.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 2)

Снежань 11, 2011 | Каментары (3)




Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.

Рэдакцыя.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

Снежань 7, 2011 | Каментары (7)

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Ні рэжым, ні афіцыйная апазіцыя!

Лістапад 7, 2011 | Каментары (20)

Сяргей Высоцкі

Патрэба сапраўднай альтэрнатывы

Калі чалавек прафесійна займаецца нейкай справай, прысвячае ёй ільвіную долю часу, то, натуральна, лепш яе робіць, чым іншыя. Бачыць напрацаваным вокам тыя дэталі, якія нябачныя для большасці абываталяў. Гэта ж датычыць і палітыкі. Менавіта таму так скептычна і жорстка ацэньваюць сённяшняе становішча беларускага народу і апазіцыйныя перспектывы інтэлектуалы-патрыёты. Усе прыёмы марыянетак ва ўладзе і ў апазіцыі ўжо даўно раскрытыя і меркаванні недасведчаных міжволі выклікаюць іранічную ўсмешку…

Далей »

Хто жанглюе лёсамі беларусаў у PR-аўскіх мэтах, а хто падыгрывае

Сакавік 7, 2011 | Каментары (14)

Рэдакцыя



Прайшло 2,5 месяцы з часу гістарычных падзей Крывавай нядзелі, а цяперцы ўсё ніяк ня могуць супакоіцца. Во як перас*лі — карацей, перапужаліся… Вось толькі некалькі цытатаў з апазіцыйных СМІ, якія адлюстроўваюць грамадскую атмасьферу ў лукашэнкаўскай РБ пачатку 2011 году:

Далей »

Вакол Някляева

Сакавік 5, 2011 | Каментары (8)

Рэдакцыя

Мы ў рэдакцыі выдатна разумеем супярэчлівае стаўленьне, якое магло скласьціся ў шчырых беларускіх патрыётаў у сувязі зь нядаўняй прэзідэнцкай кампаніяй у адносінах да асобы Ўладзімера Някляева. З аднаго боку – гэта чалавек, які ўвайшоў у выбары зь незразумелымі палітычнымі мэтамі й зь невядома адкуль узятымі вялікімі грашыма (хто іх даваў і пад якія мэты?!); які ў палітыцы практычна аматар і, па ўсім відаць, думаў, што здольны ўзяць прэзідэнцкую ўладу так сабе — “зь лёту”, “з кандачка”; які акружыў сябе людзьмі з далёка ня лепшай рэпутацыяй у вачах сапраўдных беларускіх дэмакратаў (напрыклад, тыя ж Фядута, Дзьмітрыеў); і г.д. З другога боку, Някляеў – сучасны і добры беларускі паэт – яркая, валявая асоба, на якую аддаў астатак свайго аўтарытэту хаця б той жа Зянон Пазьняк (дый Генадзя Бураўкіна з гэтай нагоды варта ўзгадаць). Урэшце Някляеў – гэта кандыдат у прэзідэнты, які па розных даных набраў галасоў выбаршчыкаў больш за іншых апазіцыянераў і павінен быў супрацьстаяць Лукашэнцы ў другім туры выбараў, калі б той ужо канчаткова ня вырашыў перайсьці ў клуб злачынцаў гістарычнага маштабу – стаць дыктатарам-узурпатарам.

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

Люты 28, 2011 | Каментары (10)

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

23 лютага – Дзень дэпартацыі народаў Паўночнага Каўказу ў Сібір і Сярэднюю Азію

Люты 23, 2011 | Каментары (8)

Ахмед Сараліеў

Аўтарскі артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы падаем з нагоды таго, што ў Беларусі па-ранейшаму працягваецца адзначэньне бальшавіцка-сіянісцкіх сьвятаў, а таксама ў знак салідарнасьці з народамі Каўказу, якія, як і беларуска-літвінскі народ, працягваюць змагацца за сваю незалежнасьць ад расейскай імперыі (падаецца паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/02/23/79495.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Цяжка быць чалавекам у часы дыктатуры (+ дадатак)

Люты 14, 2011 | Няма каментараў

Аляксандар Лялікаў

На нашым сайце мы ўжо выстаўлялі матэрыялы, у якіх вядомыя сьнежаньскія падзеі апісваюцца з пазіцыі ўнутраных перажываньняў іх удзельнікаў (гл. http://nashaziamlia.org/2010/12/26/3866/;  http://nashaziamlia.org/2011/01/14/3929/). Матэрыял, які падаецца ніжэй, у тым жа ключы. У ім дацэнт гарадзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы апісвае ўласны досьвед. Перажытыя пачуцьці прымусілі яго напісаць ліст на радыё “Свабода”, які мы падаем і на нашым сайце (узята з http://www.svaboda.org/content/transcript/2304348.html).

Рэдакцыя.
Далей »

Што азначаюць даныя НІСЭПД: “за Лукашэнку 51%”

Студзень 28, 2011 | Каментары (9)

Барыс Керзач

Усім відавочна, што галоўнай інтрыгай “прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010-11 гг.  у Беларусі” (кампанія не завяршылася) застаецца пытаньне: колькі Лу-ка — вядомы ўсяму сьвету ўпыр-беларусаненавісьнік, пастаўлены на пасаду прэзідэнта Беларусі 17 гадоў таму агульным рашэньнем імперыякратыі Расеі й ліберастыі Захаду — набраў галасоў у першым туры палітычнай кампаніі, якую толькі ўмоўна можна назваць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Прычына інтрыгі ў тым, што меркаваньні па гэтым пытаньні істотна розьняцца. Афіцыйныя даныя ЦВК – “за Лу-ку аддалі свае галасы амаль 80% выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні”. Лічбы, якія паказваюць вымяральнікі, адносна незалежныя ад праімперскага беларусафобскага рэжыму, вагаюцца ад 30 да 44%. З элементарна разумных людзей (а такіх у Беларусі абсалютная бальшыня) у лічбу 80 ня верыць ніхто. Ключавая інтрыга, якая разгорваецца вакол відавочнага ўсім факту фальсіфікацыі вынікаў “выбараў” (нагадаю, такая фальсіфікацыя ёсьць вялікім дзяржаўным злачынствам!), заточана на два ўзаемазьвязаныя пытаньні: кім цяпер лічыць Лу-ку — прэзідэнтам ці ўзурпатарам?; а таксама колькі адсоткаў галасоў яму 19 сьнежня прыпісала здэмаралізаваная Ярмошына (ой, сядзець ёй — не перасядзець!) — 29? 39? ці ўсе 49?! Тое, што ва ўсіх “апазіцыйных СМІ” гэтыя пытаньні старанна замоўчваюцца, нічога не мяняе ў зьмесьце актуальных гістарычных падзей, якія перажывае беларускі народ…

Далей »

Адкрыты ліст у Раду ЕўраЗьвязу ад Зянона Пазьняка

Студзень 25, 2011 | Каментары (22)

Сталыя чытачы нашага сайта ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Зянона Пазьняка, пачынаючы ад 1992 году. Навырабляў пан Зянон і ў час апошняй выбарчай кампаніі, пра што абавязкова будзе на сайце пазьней. Але бываюць выпадкі, калі Пазьняк робіць учынкі, якія мы ацэньваем станоўча, бо яны цалкам упісваюцца ў Беларускую дактрыну, якая фармуецца на нашым сайце. Да такіх выпадкаў належыць яго ўчорашні адкрыты зварот, тэкст якога мы паўтараем ніжэй (узята з http://www.narodnaja-partyja.org/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—fr—pg/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—bk—an—01/00—20110124—01; папраўлена ў адпаведнасьці з нармальнай беларускай лексікай).

Рэдакцыя.

Далей »

Як у гестапа

Студзень 14, 2011 | Каментары (15)

Аляксандр Астаф’еў

Карэспандэнт расейскай «Новай газеты», вярнуўшыся зь Менску, упершыню апавёў пра падзеі на плошчы Незалежнасьці ў «дзень перамогі» Лукашэнкі і пра норавы, якія пануюць у лукашэнкаўскіх вязьніцах (падаецца паводле http://www.novayagazeta.ru/data/2011/002/06.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Дзіўны зварот групы “праваслаўных прыхаджан” да патрыярха РПЦ МП Кірыла

Снежань 27, 2010 | Каментары (4)



Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.

Далей »

Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля

Кастрычнік 19, 2010 | Каментары (24)

Сяргей Высоцкі – старшыня АК БПС


Перманентная акупацыя

Тое, што адбываецца зараз паміж Беларуссю і Расеяй – гэта завяршальная фаза перманентнай акупацыі краіны. Расейская імпербюракратыя павольна і метадычна рухалася да падобнага становішча. Ейны паслухмяны сатэліт доўгія гады рабіў юдаву справу разбурэння беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Сёння дайшла чарга і да самаго Лукашэнкі. Цяпер ужо ён сам – ледзь не апошняя перашкода для анэксіі нашай краіны!

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 1: чаму “Расея”)

Жнівень 30, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пасьля публічнага пагаршэньня ўзаемаадносін паміж Лу-кам і сёньняшнімі кіраўнікамі Расеі, сімвалічным апафеозам чаго можна лічыць шматсерыйны фільм “Хросны Бацька”, многія “беларускія” афіцыйныя апазіцыянеры пачалі бегаць, скакаць і крычаць, што нарэшце ў гэтых выбарах “Расея дапаможа ім скінуць Лу-ку”. Мы прааналізавалі сітуацыю і першымі заявілі, што “Расея” ўсяго толькі выкарыстоўвае перадвыбарчую слабасьць Лу-кі — у чарговы раз цісьне на яго, каб той перад сваім “пераабраньнем” пабольш здаў “Расеі” каштоўнасьцяў нашага народу (якія яму не належаць), але скідаць яго не зьбіраецца (http://nashaziamlia.org/2010/08/25/3554/#more-3554). Лу-ка расейскай імперыякратыі патрэбны тут як яе ж каштоўны агент. Прыкладна тое ж мы даўно кажам і пра ўзаемадзеяньне “Расеі” і “Захаду” па пытаньні стаўленьня да лёсу Беларусі (гл., напрыклад,  http://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747).

Далей »

“Чеснейшие ребята” і зусім не “ідыёты”, а некаторыя ўжо за кратамі ці ў бягах

Жнівень 25, 2010 | Каментары (2)

Рэдакцыя

Тое, што посткамуністычная бюракратыя ў Беларусі на чале з Лу-кам – г.зв. цяперцы – з’яўляецца вытворнай ад расейскай імпербюракратыі, думаем, сёньня мала каму трэба даводзіць. У перакладзе на больш універсальную паліталагічную мову можна сказаць, што ў Беларусі вось ужо 17-ы год пануе класічны каланіяльны рэжым на чале з прарасейскім беларусафобскім дыктатарам Лу-кам. Перыядычна мы вяртаемся да тэмы ўласьцівасьцяў гэтага рэжаму і яго злачыннай сувязі (залежнасьці) з расейскай імперыякратыяй. Думаем, што пасьля апісаньня некаторых асьпектаў грамадска-палітычнай сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й стану яе ўлады, якія былі зроблены раней, зноў настаў час, каб пра гэта пагаварыць.

Далей »

Сацыяльныя паразіты

Жнівень 15, 2010 | Каментары (12)

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым — абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

Жнівень 4, 2010 | Каментары (15)

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.

Далей »

Заява аргкамітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху

Красавік 20, 2010 | Каментары (2)

Нагадваем, што 7.01.2010 г. на галоўнай плошчы Віцебска быў затрыманы сябра партыі КХП БНФ Сяргей Каваленка. Яго затрымалі за тое, што ён узьняў нацыянальны сымбаль — бел-чырвона-белы сьцяг — на належную яму вышыню. Гэты сымбаль рэжым Лукашэнкі забараніў у тым ліку і для таго, каб улагодзіць невялікую купку ветэранаў, якія захаваліся дасёньня дзякуючы таму, што ўсю вайну “ваявалі” ў заградатрадах, у СМЕРШы, у лясах заходніх абласьцей Беларусі й Украіны супраць змагароў за незалежнасьць ад улады бальшавікоў.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 12; Наш аналіз і высновы; Д пр-пы 15а, 15б)

Сакавік 24, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d097d18fd0b7d18ed0bbd18cd187d18bd0baЯшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый — г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]”. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра.  Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.

Далей »

Старонка 4 з 9« Першая...23456...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы