Барыс Керзач
Усім відавочна, што галоўнай інтрыгай “прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010-11 гг. у Беларусі” (кампанія не завяршылася) застаецца пытаньне: колькі Лу-ка — вядомы ўсяму сьвету ўпыр-беларусаненавісьнік, пастаўлены на пасаду прэзідэнта Беларусі 17 гадоў таму агульным рашэньнем імперыякратыі Расеі й ліберастыі Захаду — набраў галасоў у першым туры палітычнай кампаніі, якую толькі ўмоўна можна назваць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Прычына інтрыгі ў тым, што меркаваньні па гэтым пытаньні істотна розьняцца. Афіцыйныя даныя ЦВК – “за Лу-ку аддалі свае галасы амаль 80% выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні”. Лічбы, якія паказваюць вымяральнікі, адносна незалежныя ад праімперскага беларусафобскага рэжыму, вагаюцца ад 30 да 44%. З элементарна разумных людзей (а такіх у Беларусі абсалютная бальшыня) у лічбу 80 ня верыць ніхто. Ключавая інтрыга, якая разгорваецца вакол відавочнага ўсім факту фальсіфікацыі вынікаў “выбараў” (нагадаю, такая фальсіфікацыя ёсьць вялікім дзяржаўным злачынствам!), заточана на два ўзаемазьвязаныя пытаньні: кім цяпер лічыць Лу-ку — прэзідэнтам ці ўзурпатарам?; а таксама колькі адсоткаў галасоў яму 19 сьнежня прыпісала здэмаралізаваная Ярмошына (ой, сядзець ёй — не перасядзець!) — 29? 39? ці ўсе 49?! Тое, што ва ўсіх “апазіцыйных СМІ” гэтыя пытаньні старанна замоўчваюцца, нічога не мяняе ў зьмесьце актуальных гістарычных падзей, якія перажывае беларускі народ…
Далей »