nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4. Украіна

Яны папярэджваюць: лёс Беларусі вызначыць лёс Еўропы

Травень 19, 2017 | Каментары (6)

Папярэджвалі 2

 

 

 

Пра тое, што напісана ў загалоўку, мы кажам даўно. Але сёньня гэтая ісьціна адкрываецца ўсё большай колькасьці іншых людзей. Найбольш прыстойныя зь іх пачынаюць казаць заяўленае ўсё больш голасна і настойліва. Іх словы — крытэр ня толькі іх розуму, прыстойнасьці, празорлівасьці, а і нашай даўняшняй правасьці (гл., напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/). Выстаўляем ніжэй падборку матэрыялаў, якія падмацоўваюць адзначанае.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 8: пазіцыя і аргументацыя Ю.Царыка)

Сакавік 20, 2017 | Каментары (15)

Царык 1Лічым важным уключыць у даную серыю матэрыялаў інфармацыю, якую ў апошнія месяцы падаў беларускай грамадскасьці Юры Царык (гл. фота). Важна ўлічваць, што ён зьяўляецца адным зь кіраўнікоў Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў (ЦСЗД), які зьяўляецца  аналітычным інстытутам… афіцыйных уладаў РБ. Спачатку (пад лічбай 1)  выстаўляем ключавыя фрагменты яго даволі абнадзейваючага інтэрвю, якое ён разам зь Дзянісам Івашыным даў Белсату ў лютым г.г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=rBitMpN6xQw), а затым, пад лічбай 2 – яго нашмат больш трывожны сакавіцкі артыкул (яго мы ўзялі адсюль:http://csfps.by/new-research/ukrainskiy-sled-i-otkrytaya-dezinformaciya).  Апошні артыкул пачынаецца з наступнай заўвагі: “Падаем увазе чытачоў вытрымку з новага даклада ЦСЗД «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 году паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Цалкам даклад публікавацца для адкрытага доступу ня будзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 3: меркаваньне Я.Мурашкі)

Люты 19, 2017 | Каментары (18)

Мурашка 1

 

 

 

А ЗАЎТРА БЫЛА ВАЙНА

Паглядзіце на гэты фотаздымак. Гэта не збожжаўборачныя камбайны “Дон” з “Ростсельмашу” і не камбайны “Палесьсе” з “Гомсельмашу”. Гэта машыны, якія створаны адмыслова для забойства. Колькі тысяч людзей загінулі і яшчэ загінуць пад іх гусеніцамі, снарадамі. Так выглядае сімвал сёньняшняй Расеі.

Далей »

Дудаеў таксама пра многае папярэджваў яшчэ чвэрць стагоддзя таму

Студзень 15, 2017 | Каментары (39)

Рэдакцыя.

ДудаеўСёньня ў працяг словаў Кастуся Каліноўскага – нашага нацыянальнага героя (гл. папярэдні матэрыял) – мы выстаўляем на нашым сайце частку інтэрвю знакамітага чачэнскага прэзідэнта-героя Джахара Дудаева (гл. фота). Адпаведны матэрыял быў выстаўлены ў сеціве журналістам Віталём Скобельскім (https://www.youtube.com/watch?v=mSAAZaIKuLU; мы выстаўляем частку ў інтэрвале 9:20-13:40). З нагоды нагадваем, што ўвесь час яго прэзідэнцтва (з кастрычніка 1991 г.) за Дж..Дудаевым палявалі расейскія “сьпецслужбы”. Тры замахі скончыліся няўдачай. Але ў красавіку 1996 года Дудаеў быў забіты расейскай ракетай, наведзенай на яго мабільны тэлефон і выпушчанай з ваеннага самалёта. Па зьвестках чачэнцаў, нацэльваць ракету дапамагалі амерыканскія сьпецслужбы, якім паступіў адпаведны загад з адміністрацыі прэзідэнт ЗША Біла Клінтана (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2016/04/21/112059/20-let-nazad-21-aprelya-1996-goda-byl-ubit-dzhokhar-dudaev.shtml).

 

Далей »

Яшчэ адна паважаная асоба сказала праўду пра Захад

Жнівень 4, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

ГрыбаўскайтэПасьля выказваньняў Букоўскага, Шаўцовай ды некаторых іншых (пра нас мы нават не кажам) яшчэ адной значнай грамадска-палітычнай асобай, якая абнародавала сваё крытычнае стаўленьне да сёньняшняй палітыкі Захаду што да Расеі, стала прэзідэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ. Яшчэ ў канцы красавіка яна дала інтэрвю адносна малавядомаму амерыканскаму выданьню “The Post’s Lally Weymouth”, у якім ня толькі агучыла планы пуцінскай Расеі, але і абвінаваціла Захад у недзеяздатнасьці, у няздольнасьці актыўна і адэкватна дзейнічаць. Кіруючыся прынцыпам: лепш позна, чым ніколі – выстаўляем гэтае інтэрвю і на нашым сайце (узята адсюль: https://surmasite.wordpress.com/2016/04/26/%d0%b4%d0%b0%d0%bb%d1%8f-%d0%b3%d1%80%d0%b8%d0%b1%d0%b0%d1%83%d1%81%d0%ba%d0%b0%d0%b9%d1%82%d0%b5-%d1%81%d1%80%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%b5%d1%82-%d0%bc%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b8-%d1%81-%d0%b7%d0%b0%d0%bf/).

Далей »

САМІТ НАТО Ў ВАРШАВЕ – ПАРАЗА І РЭЖЫМУ, І АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ

Ліпень 13, 2016 | Каментары (45)

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Яшчэ ніколі Саміт НАТО не адбываўся так блізка ад Беларусі. У адрозьненьне ад ляманту прамаскоўскай агентуры ў адміністрацыі Лу-кі ў гэтым ня бачу анічога кепскага для Беларусі. Больш за тое, правядзеньне Саміту ў непасрэдным суседстве з нашай дзяржавай магло б стаць падставай да збліжэньня Беларусі з блокам, умацаваць незалежанасьць краіны ды ейны нейтралітэт… Але гэтага ня сталася. Усё адбылося наадварот. Замест прарыву – фактычна дыпламатычная параза!

Далей »

Надзея на волі

Травень 25, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Саўчанка 1

 

 

Сёньня гераічная Надзея Саўчанка вярнулася на Радзіму з маскоўскай вязьніцы, дзе яна знаходзілася маль два гады. Адбыўся яе абмен на двух расейскіх ГРУшнікаў. Саўчанка выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ва ўкраінскім  аэрапорце “Барыспаль”.

Далей »

Сёньняшняя Беларусь у цэнтры Еўропы

Травень 22, 2016 | Каментары (18)

Алесь Астроўскі

Ас.1а

 

 

 

 

 

 

Выстаўляю тэкст кароткай (гадзіннай) лекцыі, прачытанай у лістападзе 2015 г. перад студэнтамі аднаго зь кіеўскіх універсітэтаў.

Далей »

У чым нашая праўда

Травень 6, 2016 | Каментары (25)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

Далей »

Расейцы злапалі “Джона Сільвера”

Красавік 18, 2016 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Пальчыс 1

 

Як паведаміла “Наша Ніва” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=168711, аўтар — Арцём Гарбацэвіч), на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьявіўся матэрыял, прысьвечаны беларусу, заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікам John Silver. Паводле аўтара, на справе гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс (гл. фота). Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэньні ўкраінска-расейскай мяжы. Маўляў, цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласьці. Чарнасоценцы выклалі фота беларуса, зробленае, відаць, расейскімі сілавікамі. Далей карэспандэнт НН паведамляе наступнае.

Далей »

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

Сакавік 31, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. http://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” — гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

Далей »

Яшчэ дзьве “чорныя меткі” хутка паляцяць у Пуціна

Люты 8, 2016 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Украіна-Польшча 1У замежных СМІ (але не расейскіх) анансавана зараджэньне дзьвюх вельмі важных навін, якія могуць істотна паўплываць на хаду глабальных палітычных падзей, асабліва ўнутрырасейскіх. Па сутнасьці, гэта дадатковыя “чорныя меткі”, адрасаваныя Пуціну, хаця ня толькі яму (пра іншыя такія “меткі” мы ўжо пісалі тут: http://nashaziamlia.org/2016/01/27/8287/#more-8287). З-за важнасьці адзначанага было вырашана ўсё апавесьці і нашым чытачам.

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

Студзень 22, 2016 | Каментары (10)

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Stratfor пра Еўропу, Расею і ЗША ў бліжэйшае дзесяцігоддзе

Студзень 17, 2016 | Каментары (29)

Стратфор

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы толькі адным сказам узгадалі меркаваньні амерыканскай прыватнай выведча-аналітычнай кампаніі Stratfor што да будучыні Расеі. Мы знайшлі рускамоўную версію адпаведнага даклада (вось тут: http://inosmi.ru/world/20150305/226676529.html), пераклалі на нармальную для нашых умоў беларускую мову некалькі найбольш важных, з нашага пункту гледжаньня, раздзелаў гэтага дакладу і высталяем ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Сімптаматычны скандал ва Ўкраіне: Саакашвілі супраць Авакава

Снежань 17, 2015 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Саакашвілі 1Многія з нашых чытачоў ужо маглі даведацца зь іншых інфармацыйных крыніц пра скандал, які выбухнуў ва Ўкраіне на Нацыянальнай радзе рэформ. Публічна, перад тэлекамерамі ды яшчэ ў прысутнасьці прэзідэнта Парашэнкі жорстка пасварыліся міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў (на фота справа) з ваяводам Адэскай вобласьці Міхаілам Саакашвілі (на фота зьлева; былы прэзідэнт Грузіі, які шырока вядомы сваімі пасьпяховымі антыкарупцыйнымі рэформамі, цяпер мае ўзгаданую пасаду ва Ўкраіне). Большасьць інфармацыйных крыініц падалі гэтыя падзеі альбо з фармальных пазіцый, альбо з пазіцыі інтарэсаў аднаго з бакоў канфлікту. Мы паспрабуем зьвярнуць увагу на некаторыя зьмястоўныя моманты. Але пачнем з фармальных.

Далей »

Ад “старэйшага брата” можна чакаць толькі здрады

Снежань 9, 2015 | Каментары (17)

Бессьмяротны 1Раман Бяссьмертны (на фота) – адзін з найбуйных палітычных дзеячаў Украіны. Зь лютага 2010 па чэрвень 2011 года ён быў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, выказаў салідарную зь еўрапейскімі палітыкамі пазіцыю што да падзей у Менску 19 сьнежня 2010 года. За гэта быў адкліканы па патрабаваньні лукашэнкаўскіх уладаў. Сёньня зьяўляецца прадстаўніком прэзідэнта Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны. Зьміцер Лукашук – журналіст Еўрарадыё — узяў інтэрвю ў спадара Бяссьмертнага (http://euroradio.fm/byassmertny-u-staulenni-da-ukrainy-ya-razdzyalyayu-belarusau-i-belaruskiya-ulady). Лічым карысным выставіць гэтае інтэрвю і на нашым сайце, паколькі ў ім многія падзеі на ўсходзе Ўкраіны (і ня толькі там) раскрываюцца ў новым, важным ракурсе.

Далей »

Тактычная група “Беларусь”: “Бараніць нашу Бацькаўшчыну яшчэ прыйдзецца…”

Снежань 9, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

ТГ Беларусь 4Нядаўна на сайце “Нашай Нівы” было выстаўлена меркаваньне Мікалая Бугая па праблеме далейшага ўдзелу беларусаў ў абаронча-вызвольнай вайне ўкраінскага народу супраць расейскай агрэсіі (http://nn.by/?c=ar&i=161276). Скарочана пазіцыю аўтара можна падаць так: маўляў, з-за таго, што сітуацыя на паўднёвым усходзе Ўкраіны стабілізавалася, украінская армія за паўтары гады назапасіла дастаткова ўласнай сілы, зіма і зямля будуць мяккімі, а да таго ж расейскія імперыялісты адуважыліся на Сірыю, сёньня беларускім хлопцам ужо ня варта думаць пра магчымасьць свайго ўдзелу ў інтэр-нацыянальнай дапамозе ўкраінскаму народу. Маўляў, няма ні ваеннага, ні інфармацыйнага сэнсаў. А што да баявога “вопыту”, дык “барані Божа!”

Далей »

«Пайшлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына»

Снежань 7, 2015 | Каментары (13)

Рэдакцыя.

Загінулыя 1Пра рэальную хаду падзей, якія адбываюцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, мы маем зьвестак яўна замала, каб дакладна ведаць фактычны бок справы. Ва ўмовах вайны інфармацыю прынята хаваць ад шырокай публікі. Можна лічыць гэта правільнай тактыкай, якую трэба разумець, а можна – памылковай. І толькі зрэдку па пэўных ускосных даных мы даведваемся, наколькі ўсё сур’ёзна, трагічна, злачынна. Нядаўна беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч разьмясьціў на сваім сайце (http://vasukovich.com/foto-na-pamyat) фота хлопцаў, якіх больш няма, бо яны… загінулі.

Далей »

Заява Тактычнай групы “Беларусь” і падзеі вакол яе

Снежань 6, 2015 | Каментары (4)

ТГ Беларусь 1Чытачы нашага сайта напэўна ведаюць пра Тактычную групу “Беларусь”, якая разам з украінцамі ды прадстаўнікамі іншых народаў ваюе сёньня ва Ўкраіне супраць расейскай імперскай агрэсіі. Нядаўна ўдзельнікі гэтай групы абнародавалі вельмі важную ды пісьменную заяву, датычную пэўных падзей. Некаторыя апазіцыйныя інфармацыйныя рэсуры ўзгадалі пра яе, але поўны тэкст не падалі. Мы вырашылі выставіць заяву цалкам і на нашым сайце (узята адсюль: https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1665091933773538/?type=3&theater), а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні, зьвязаныя зь ёй.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму “наша” апазіцыя ўжо чвэрць стагоддзя ялавая

Кастрычнік 11, 2015 | Каментары (14)

Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Елавая 2Заўтра прадстаўнікі беларусафобскага цяперскага рэжыму, якія ўжо больш за 20 гадоў паразітуюць на нашым народзе і фактычна зьнішчаюць яго (шляхам дэмаграфічна-этнацыднага выморваньня), аб’явяць пра сваю “элегантную перамогу на прэзідэнцкіх выбрах”. Аднак усім, хто знаёмы з палітычнымі тэхналогіямі, відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі і ў гэты раз не было. Пасьля 1991 году ні разу не было — вось ужо чвэрць стагоддзя!… Бо ўсе “элегантныя перамогі” забясьпечваюцца тым, што наша інфармацыйная прастора ўвесь гэты час застаецца захопленай расейскай імперакратыяй і яе каланіяльнымі прыхлябаямі — цяперцамі, якія дазваляюць перад камерамі ды мікрафонамі адкрываць раты толькі тым, хто кажа на іх карысьць. А ва ўмовах мінімальнай грамадска-палітычнай стабільнасьці людская маса будзе паводзіць сябе так, як ёй кажа тэлевізар. Гэта базавы закон палітыкі!

Далей »

Яшчэ раз пра БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ ВА ЎКРАІНЕ і пра тое, куды ляціць атрад-здань “Пагоня”

Кастрычнік 6, 2015 | Каментары (6)

Ап - 1

 

Пасьля публікацыі на нашым сайце артыкула «Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”» на электронную скрыню АК БПС прыйшоў важны ды грунтоўны ліст ад беларускага добраахвотніка з батальёна “Данбас” Андрэя Паўловіча, у якім працягваецца тэма, закранутая ва ўзгаданым вышэй артыкуле. Публікуем атрыманы матэрыял (яго падрыхтаваў Зьміцер Захарэвіч).

Далей »

Старонка 1 з 1212345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы