nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4. Украіна

Яшчэ адна спроба спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка

Травень 15, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Крэсы 1бВядома, расейскай імперыякратыі няёмка знаходзіцца перад усім сьветам у кампаніі Зімбабвэ, Кубы, Паўночнай Карэі, Судана, Лу-кі (гл. папярэдні матэрыял). Таму для дасягненьня сваёй злачыннай мэты — зьнішчэньня Ўкраіны як патэнцыйна магутнай і квітнеючай дзяржавы — расейская імперыякратыя ўпарта імкнецца ўцягнуць у сваю шайку Вугоршчыну, Румынію, Польшчу. Мы ўжо апавядалі пра спробу, зробленую Жырыноўскім і накіраваную на стварэньне міждзяржаўнай злачыннай групоўкі для разьдзярбаньваньня Ўкраіны (гл. http://nashaziamlia.org/2014/04/13/6877/). Нядаўна трапілі на чарговую аналагічную спробу (выкананую, найверагодней, па заказу “двухгаловага кураняткі табака”) спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка. З прапановай аддаць Польшчы ўсе “Крэсы всходне” выступіла нейкая цьмяная асоба па прозьвішчы Ігар Беркут (гл. фота), якая падае сябе лідарам партыі “Вялікая Ўкраіна” (поўны абсурд: як можа стаць Україна вялікай, калі будзе аддаваць направа і налева свае этнічныя тэрыторыі?…).

Далей »

Як вош на грабеньчыку

Травень 14, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Лу-ка 1Напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу з паліталагічных пазіцый зьяўляецца тыповай сітуацыяй “крука ў лесе” (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513/), бо прымушае многіх вызначацца і публічна тлумачыць сваё разуменьне таго, што адбываецца, выказваць сваю пазіцыю. І калі “беларускія” апазіцыйныя СМІ й непасрэдна сама афіцыйная “беларуская апазіцыя” яшчэ могуць скарыстацца з прывілея маўчаньня (дарэчы, як мы сёньня назіраем, усе яны карыстаюцца з гэтага прывілея зь вялікім энтузіязмам…), гэтага не заўсёды можа дазволіць сабе той жа Лу-ка — займаная пасада прымушае яго казаць хоць нешта. Акрамя таго, “Захад і Ўкраіна”, з аднаго боку, а з другога боку “Расея” ўвесь час падціскаюць яго зрабіць адназначны выбар. Вось давайце і паглядзім, як у сапраўды больш-менш крытычнай сітуацыі паводзіць сябе “моцны прэзідэнт”, “круты палітык”, “сапраўдны мужык”, “апошні дыктатар Еўропы” і да т.п. (гэта ўсё эпітэты, якія даюць Лу-ку розныя каментатары і якім ён сам старанна падыгрывае) — гэта табе ня юных студэнтаў  у Менску разганяць, схаваўшыся за сьпінамі незьлічонай арміі жлабоў-АМАПаўцаў…

Далей »

Пад дываном заварушыліся. Мы прыпаднялі край. Ба! Старыя знаёмыя…

Травень 13, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Кісінджар-Рагозін 1Усё пачалося з міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Ён, адпрацоўваючы прывілей прыналежнасьці да шэрагаў расейскай імперыякратыі, на днях заявіў, што гэта кіраўнікі краін Захаду вінаватыя ва ўсіх негатыўных працэсах, якія адбываюцца апошнім часам ва і вакол Украіны, і што спробы асудзіць “Расею” за яе напад на Ўкраіну — гэта “перакладаньне на Расею [іх] адказнасьці за тое, што адбываецца там”.  Натуральна, расейскія тэлеканалы тут жа распаўсюдзілі гэтую “глыбокую і вельмі праўдзівую думку”, але і дадалі, што “з такой ацэнкай згодныя многія ўплывовыя эксьперты і дыпламаты — напрыклад, былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар” (гл. http://www.1tv.ru/news/print/258526). І тут мы адчулі, што пад дываном нехта заварушыўся…

Далей »

Псеўда-рэферэндум як новы метад вядзеньня захопніцкай вайны

Травень 13, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Псеўдарэферэндум 1Расейскай імперскай бюракратыі на чале з Пуціным па ўсім відаць спадабалася тэхналогія, па якой да Расеі быў “далучаны” ўкраінскі Крым, і яны з жаданьнем рынуліся паўтараць апрабаваны сцэнар на тэрыторыі Луганскай і Данецкай вобласьцяў Украіны (гл. мапу Ўкраіны, на якой пазначаны яе паўднёва-усходні рэгіён; больш падрабязная мапа зь пяцьцю ўсходнімі вобласьцямі Ўкраіны падаецца ніжэй).  Аднак сітуацыя тут значна адрозьніваецца ад крымскай па трох прынцыповых рысах: па-першае, доля рускіх на Луганшчыне і Данеччыне істотна мешная, чым у Крыме; па-другое, тут няма расейскіх вайсковых кантынгентаў, што ўскладняе магчымасьць зьяўленьня “зялёных чалавечкаў”, а, па-трэцяе, новае кіраўніцтва Ўкраіны, а таксама ўкраінскія вайскоўцы за апошні месяц трохі апрытомнелі й пачынаюць аказваць — у адрозьненьне ад крымскай сітуацыі — усё большы супраціў расейскім агрэсарам й іх калабарантам зь мясцовых. З-за гэтых прычын Пуціну і яго падзельнікам давялося карэктаваць сцэнар імперскай анэксіі Данеччыны і Луганшчыны. У выніку яны зрабілі акцэнт на імітацыі “ўсенароднага рэферэндуму”, які й адбыўся ўчора, 11 траўня 2014 г.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 6; Пуцін і яго “Крымская нядзеля”)

Травень 8, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуця 1Відаць, самы час паслухаць інтэрпрэтацыю падзей у і вакол Украіны з вуснаў самаго Пуціна. Давайце, каб  настроіцца, пачнем з апісаньня таго, што зафіксавана ў “Расейскай газеце” ад 20 сакавіка 2014 г. №6336 (паводле http://www.rg.ru/2014/03/20/crym.html): “18 сакавіка 2014 г. — абедзьве палаты Федэральнага сходу — Дзярждума і Савет Федэрацыі — сабраліся ў Георгіеўскай залі Крамля, каб заслухаць пазачарговае Пасланьне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў сувязі са зваротам Рэспублікі Крым і горада Севастопаля аб прыёме ў склад Расейскай Федэрацыі. Дэпутаты Дзярждумы, члены Савету Федэрацыі, кіраўнікі рэгіёнаў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэлі першыя словы Пуціна стоячы, бурнымі апладысьментамі. Напэўна, раней ні адзін выступ прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна не суправаджаўся такімі эмацыйнымі рэакцыямі — дэпутаты Дзярждумы і члены Савету Федэрацыі ўскоквалі з месцаў, выкрыквалі ўхваляльныя лозунгі, хапаліся за рукі, крычалі «Ўра!» [нарэшце расейскіх імперастаў “падкармілі”… – Рэд.]. Усё гэта было вельмі эмацыйна… Затым ў Георгіеўскай залі Вялікага Крамлёўскага палаца была падпісаная гістарычная дамова аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі. Свае подпісы пад дакументам паставілі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Дзяржсавету Крыма Уладзімір Канстанцінаў, прэм’ер рэспублікі Сяргей Аксёнаў і ўпаўнаважаны прадстаўнік Севастопаля Аляксей Чалы (гл. фота)” (канец цытаты). Але гэта ўсё для нас — фармальнасьці. Час паслухаць самаго Пуціна.

Далей »

Шматкроць злачынная імперская стужачка

Травень 8, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Стужачка 1Заўтра 9 траўня. Усе прыхільнікі былога Савецкага Саюзу і магчымасьці яго рэстаўрацыі, прыхільнікі сучаснай расейскай імперыі, а таксама камуністычнай ідэалогіі будуць адзначаць гэтую дату як сваё адно з самых галоўных  сьвятаў. Хаця тут ёсьць прынцыповае пытаньне: а беларусы, украінцы, іншыя народы не ўдзельнічалі ў змаганьні зь германскім нацызмам, ці яны не паўнапраўныя саўласьнікі вялікай перамогі? Вядома, удзельнічалі, вядома, саўласьнікі. Прычым, удзел, напрыклад, беларусаў-літвінаў, калі лічыць па адноснай колькасьці ахвяр, пакладзеных на алтар Перамогі, большы, чым у любога іншага народу! Але ці шмат разоў вы пачуеце гэты факт з расейскіх СМІ, якія запаланілі (дзякуючы Лу-ку) нашу інфармацыйную прастору? Вельм верагодна, што такая заўвага не прагучыць адтуль ні разу… Замест гэтага нам увесь час будуць казаць пра Савецкі Саюз, “вялікі рускі народ” (у адпаведнасьці з новай прапагандысцкай модай), больш ці менш празрыста намякаючы пры гэтым, што мы — беларусы-літвіны — некаму нечым абавязаныя… А таксама нам у нос будуць тыцкаць “георгіеўскімі” стужачкамі, быццам тыя зьяўляюцца ня сімвалам расейскага імперыялізму, а галоўнымі сімваламі перамогі над фашызмам (хутка моладзь пачне думаць, што над Берлінам у траўні 1945-га залунаў не чырвоны сьцяг, а… чорна-жоўты паласаты). Такая вось падмена сімвалаў…

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, нахабства, хлусьня, прапаганда… (факт 5; Васерман)

Травень 6, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Васер 1Сёньня акрамя тэлебачаньня ёсьць яшчэ адзін вялікі канал інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства — Інтэрнэт. Натуральна, расейскія імперыякраты не маглі не ўлічыць яго магчымасьці ў сваіх планах імперскай агрэсіі на Ўкраіну. Тым больш, што ў Сеціва свая сьпецыфічная аўдыторыя, больш схільная самастойна шукаць праўду ў параўнаньні са звычайнымі спажыўцамі тэлевізінай дэзынфармацыйнай жуйкі. Патрэбныя тут і свае адмысловыя прапагандысты, якім у свой час быў накінуты флёр “інтэлектуалаў”. Шукаючы, хто сёньня ў расейскім фрагменце Сеціва найбольш актыўна абгрунтоўвае расейскі імперыялізм у яго актыўнай фазе — агрэсіўным нападзе на Ўкраіну, мы трапілі на старога знаёмага. Як жа, пан Васерман, сваёй персонай асабіста… (гл. фота). Мы ўжо сустракаліся з гэтым тыпам па іншых прычынах — у свой час ён выступаў супраць беларускай мовы і нашага народу. Цяпер вось выступае ў якасьці актыўнага агітатара за “рускія інтарэсы на Ўкраіне” ды яшчэ ў такой арыгінальнай ці то каўбойскай, ці то сьпецназаўскай іпастасі… (карацей, цырк! раім паглядзець). Тэкст, які падаецца ніжэй, узяты з вось гэтага сайта: http://www.youtube.com/watch?v=XcWVYxO0hmE.

Далей »

Пра што апавёў медалік

Травень 4, 2014 | Няма каментараў

Сяргей Сухабок (узята з — http://sokrytoe.net/15584-prikaz-i-na-rasstrel-maydana-i-na-agressiyu-otdal-prezident-rossii-vladimir-putin.html)

Медалік 

 

Адзін з прынцыпаў логікі сцьвярджае, што «пасьля» не азначае «з-за». Але чорны для Украіны дзень 20 лютага 2014 г. — калі быў расстраляны кіеўскі Майдан і калі пачалася акупацыя Крыма войскамі РФ — зьвязвае гэтыя падзеі разам. Гэта пацьвярджаюць усе дзеяньні тагачаснага прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Яны ж пацьвярджаюць, што загад і на расстрэл, і на агрэсію аддаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Далей »

Магчымае на Данбасе

Травень 4, 2014 | Няма каментараў

Пётар Шуклінаў (узята з — http://sokrytoe.net/15618-chto-delat-s-donbassom.html)

Данецк

 

 

Дыверсійнае ўварваньне Расеі абвастрыла сітуацыю ў некалькіх абласьцях Украіны. Самымі буйнымі агменямі інсьпіраванага маскоўскім рэжымам сепаратызму сталі Луганская і Данецкая вобласьці, дзе ўзброеныя баевікі й найміты захапілі органы ўлады пры падтрымцы расейскіх дыверсантаў, мясцовых сілавікоў і рэшткаў клану Януковіча. Што рабіць з Данбасам — усе сцэнары.

Далей »

Адэса — мірны ўкраінскі горад (аб падзеях у ім 2 траўня 2014 г.)

Травень 3, 2014 | Каментары (1)

Адэса 1Мы вымушаныя часова перапыніць цяперашнюю серыю матэрыялаў, каб зафіксаваць на сайце значна больш актуальныя падзеі, якія маюць месца ва Ўкраіне ў нашы дні. Усялякае рознае і надзвычай важнае, актуальнае адбываецца там на ўсходзе, у Крыме. Але найбольш важнымі, на наш погляд, сталі ўчорашнія падзеі ў Адэсе. Адзін зь лепшых матэрыялаў, прысьвечаных адэскай трагедыі, зь якімі атрымалася пазнаёміцца, трагедыі, справакаванай прарасейскімі сепаратыстамі-тэрарыстамі (карацей, усё тымі ж цітушкамі), мы знайшлі тут: https://www.facebook.com/poll.lenec/posts/655941377832016?stream_ref=5 — і трохі адрэдагавалі. Відавочца (падае сябе пад нікам Poll Lenec) шчыра апісвае, што бачыў і адчуваў. Ілюстрацыі да апісаньня — гэта стоп-кадры, якія некаторыя сябры рэдакцыі зрабілі ўчора, назіраючы за падзеямі ўжывую, а таксама фота, узятыя адсюль: http://sokrytoe.net/15613-odessa-glazami-uchastnika-sobytiy-02-maya-2014-goda.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 4; расейскія тэлевядоўцы)

Травень 1, 2014 | Няма каментараў

Кіся 1аУ наш час цяжка пераацаніць значэньне тэлевядоўцаў у грамадскіх падзеях —  асабліва тых, хто працуе на цэнтральных, найбольш агляданых тэлеканалах. Гэта тычыцца практычна ўсіх краін сьвету — у тым ліку цяперашняй Беларусі. Бо СМІ сёньня (асабліва тэлебачаньне!) — галоўная прылада маніпуляваньня грамадска-палітычным сьветаглядам масы з боку ўладаў. А гэта галоўнае, што заўсёды цікавіла і працягвае цікавіць большасьць уладароў.  Наколькі ўдала тэлевядоўцы выконваюць гэтую ролю, настолькі яны цэняцца ўладамі, прыласканыя імі. “Праўда”, “веды”, “зьмест падзей”, “справядлівасьць”, “аб’ектыўнасьць” і г.д. — такіх графаў у сьпісе, па якім ацэньваюцца тэлевядоўцы, тэлеканалы, іншыя СМІ, у большасьці выпадкаў і блізка няма. Найперш цэніцца майстэрства ўбіваньня ў галовы масавага тэлегледача тых меркаваньняў ды вобразаў, якія патрэбныя ўладам. Сёньня, у час нападу расейскай імперыякратыі на Ўкраіну, усё адзначанае праяўляецца найбольш выразна. Для прыкладу давайце возьмем такога тыпа, як Дзьмітры Кісялёў (гл. фота), бо ён галоўны, найбольш рэйтынгавы каментатар Першага расейскага тэлеканала.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 3 — Жырыноўскі)

Красавік 29, 2014 | Няма каментараў

Жырык 1

 

Наступнай фігурай, пазіцыю якой па пытаньні нападу Расеі на Ўкраіну мы вырашылі пісьмова зафіксаваць, зьяўляецца шырока вядомы на прасторах СНД “сын юрыста” і адначасна стары крамлёўскі прыхлябай-правакатар Уладзімір Жырыноўскі.  Мы палічылі, што з разнастайных яго інтэрвю, якія можна паглядзець на Ютубе і якія прысьвечаныя “ўкраінскаму пытаньню”, адным з найбольш паказальных зьяўляецца тое, якое ён даў расейскаму тэлеканалу LifeNews напярэдадні 11 сакавіка 2014 года (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=wmweLBzWcHM). Падаем ніжэй яго тэкст.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 2; Кургінян; мітынг супраць украінскай дэмакратыі ў Маскве)

Красавік 26, 2014 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Кургіняша 1Адна з самых яскравых ілюстрацый расейскага імперскага агідства, прыклады якога мы вырашылі пазьбіраць у сувязі з агрэсіяй расейскай імперыі на Ўкраіну, сталі шэсьце ды мытынг У падтрымку Крыма і супраць фашызму, якія адбыліся ў Маскве 15 сакавіка г.г. Галоўным арганізатарам гэтых дзеяў падаецца даволі вядомая сёньня на Расеі асоба —  Сяргей Кургінян (гл. фота зьлева). На мітынгу гэтаму чалавеку давялося цалкам скінуць зь сябе флёр інтэлігента, інтэлектуала, які ён пеставаў раней, і пераўтварыцца ў прапагандысцкага графамана. Відаць, была пастаўлена задача пераплюнуць у гэтай іпастасі старэючага Жырыноўскага ці, нават, дух Гебельса. А, можа, нават самаго…  Каб пераканацца, як нізка давялося ўпасьці пану Кургіняну, можна паглядзець фільм-рэпартаж з таго мітынгу (гл., напрыклад, тут:  http://www.youtube.com/watch?v=O0vyneLOuWI ці тут: http://www.youtube.com/watch?v=lCvcIeHwcqw). Мы ж, са свайго боку, вырашылі дадаткова зафіксаваць у пісьмовай форме выступ новага расейскага прапагандысцкага дараваньня…

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства… (факт 1; невядомы аўтар на via-midgard.info)

Красавік 23, 2014 | Каментары (2)

Фанабэрыя 1Можа стацца так, што праз пэўны час сітуацыя вакол Украіны так ці інакш разрадзіцца (гл. папярэдні матэрыял). А яшчэ праз пэўны час расейцы, якія заўсёды імкнуліся падаваць сябе культурнымі, інтэлігентнымі людзьмі, але якія сёньня так бязбашанна-агрэсіўна ўдзельнічаюць у цкаваньні ўкраінцаў, заявяць, што яны нічога падобнага не казалі, што ўпіканьне іх, напамін пра былы ўдзел у псіхічна-інфармацыйнай вайне расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу — гэта гнюсны паклёп. У сувязі з гэтым мы адчуваем, што настае час зьбіраньня яшчэ аднаго віду “ўраджаю” — фактаў слоўнага, інфармацыйнага злачынства, зьдзейсьненых з боку расейскіх імперыялістаў. Сёньня мы вырашылі завесьці адпаведную рубрыку (“Фанабэрыя, пыха…”) і зафіксаваць ды выставіць на агульны агляд адзін з прыкладаў такога злачыннага выслоўліваньня. Артыкул мы знайшлі месяц таму на “галоўным сайце рускіх нацыяналістаў” (канкрэтна тут: http://via-midgard.info/news/zheleznyj-zhrebij-broshen-obrashhenie-k.htm).

Рэдакцыя.

Далей »

Прадчуваньне пералому

Красавік 22, 2014 | Каментары (9)

Рускія-данецкія 1Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай мае вялікую інфармацыйна-псіхалагічную складовую. Сёньня нам усё цяжэй знайсьці аб’ектыўную інфармацыю, датычную як фармальнага, так і зьмястоўнага бакоў падзей гэтай вайны. Справа ў тым, што, дзякуючы агенту Масквы – Лу-ку – інфармацыйнае асяроддзе ў Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем расейскай імперыякратыі. Мы – беларусы-літвіны – вось ужо два дзесяцігоддзі інфармацыйна жывем нібы не ў Беларусі, а ў Расеі. Галоўнае тут, вядома, ЭТНАЦЫД! Але сёньня дадалося яшчэ і тое, што расейская імперыякратыя з-за вайны адключае сваё грамадства (а заадно і нашае!) ад любых аб’ектыўных крыніц інфармацыі (таму, напрыклад, на знакаміты КаўказЦэнтар, інфармацыйным адборам якога мы раней, бывала, карысталіся, у нас сёньня немагчыма выйсьці ні наўпрасткі, ні празь люстэркі; калі хто ў каментарах падкажа, як цяпер гэта рабіць, будзем удзячныя!). Зь іншага боку, пасьля перамогі Майдану, як і варта было чакаць, разышліся сьцежкі-дарожкі ўкраінскіх лібералаў і дэмакратаў-патрыётаў. У выніку, напрыклад, той жа ўкранскі канал Espresso TV дае сёньня інфармацыю толькі на карысьць некаторых украінскіх алігархаў, “ігнаруючы” многае з таго, што неабходна ведаць для складаньня аб’ектыўнай карціны падзей. Таму мы вымушаныя карыстацца другаснымі крыніцамі інфармацыі, якія пасьля аналізу могуць, на шчасьце, даць дастаткова аб’ектыўную інфармацыю. Прыклад такога матэрыяла пададзены ніжэй. 

Далей »

“Украінцы, вам здрадзілі й вас прадалі”

Красавік 18, 2014 | Каментары (1)

Іларыёнаў 

 

Сёньня апублікаваны афіцыйны тэкст чатырохбаковай заявы, датычнай сітуацыі ва Ўкраіне, па выніках сумеснай сустрэчы афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, Еўразьвязу, Расеі ды Ўкраїны, якая адбылася 17 красавіка ў Жэневе (гл. тут: http://www.nytimes.com/2014/04/18/world/europe/text-of-joint-diplomatic-statement-on-ukraine.html?ref=world&_r=0). Мы выставілі ніжэй наш пераклад гэтай заявы, а таксама каментар да яе былога радніка Пуціна і цяперашняга яго апанента Адрэя Іларыёнава (каментар апошняга ўзяты адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/675700.html).

Рэдакцыя.

Далей »

НАТА: “Расея гатовая да буйной ваеннай аперацыі ва Ўкраіне”

Красавік 16, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Фота НАТА 1

 

Яшчэ ў пачатку красавіка галоўнакамандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў (гл. фота ніжэй) заявіў, што расейскім войскам спатрэбіцца менш за 12 гадзін, каб пачаць напад на Украіну, калі будзе адданы адпаведны загад. Паводле яго слоў, Расея мае ўсе вайсковыя рэсурсы, неабходныя для ўварваньня ва Ўкраіну, а “дасягнуць сваіх мэтаў яна можа за 3-5 дзён”(http://www.bbc.co.uk/russian/international/2014/04/140402_nato_ukraine_russia_threat.shtml).

Далей »

Брудныя прыёмы ды імперскае хамства расейскіх дыпламатаў і дэпутатаў у Еўропе

Красавік 15, 2014 | Няма каментараў

Рус.дыпламаты 1На мінулым тыдні многія маглі назіраць, як Парламенцкая Асаблея Рады Еўропы (ПАРЭ) на сваёй сесіі пазбавіла Расею права голасу і кіраўніцтва ў структурах Асамблеі. Былі й напал абмеркаваньня гэтага пытаньня, і адназначная фармулёўка: “Для таго, каб выказаць сваё асуджэньне-неўхваленьне дзеяньняў Расейскай Федэрацыі ў дачыненьні да Украіны, Асамблея прымае рашэньне … прыпыніць права расейскай дэлегацыі галасаваць да канца сесіі 2014 г.” . Пры гэтым за кадрам засталіся паводзіны прадстаўнікоў Расеі ў сесійнай зале і за яго межамі. Дэлегат Украіны ў ПАРЭ Ірына Герашчанка распавяла аб брудных прыёмах пуцінскай “дыпламатыі” й аб хамстве расейцаў на нядаўняй сесіі Асамблеі. Інтэрвю ў яе ўзяў Яўген Кузьменка (матэрыял узяты адсюль: http://sokrytoe.net/15067-irina-geraschenko-o-gryaznyh-priemah-putinskoy-diplomatii-i-o-hamstve-rossiyan.html).

Далей »

Выпрабаваньне спакусай польскага імперскага дэмана

Красавік 13, 2014 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Спакуса палякаў 1Усім сталым чытачам наша сайта напэўна вядома, што мы шмат увагі надаем праблеме польскага імперыялізму.  Наша цікавасьць да яе асабліва ўзрасла пасьля таго, як польскія імперыялісты распачалі практычную рэалізацыю яўна недружалюбнай акцыі (найперш у дачыненьні да суседняга зь імі беларуска-літвінскага народу) пад назвай “Карта паляка” (http://nashaziamlia.org/2008/12/30/1706/#more-1706). Нядаўна мы падсумавалі сьпіс канкрэтных злачынных грамадска-палітычных дзеяньняў польскіх імперыялістаў, скіраваных толькі сёньня супраць нашага народу, і папярэдзілі, што імперская Польшча рыхтуецца выкарыстаць любую сітуацыю нестабільнасьці, хаасу на ўсход ад яе, якая можа дазволіць ёй зноў захапіць “Крэсы Всходне” Заходнюю Беларусь і Ўкраіну (http://nashaziamlia.org/2014/03/05/6629/). Тады ж мы нагадалі пра магчымасьць супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й польскіх імперыялістаў у гэтай агрэсіі. Прайшло пару тыдняў і высьветлілася, што мы нібы ў ваду глядзелі…

Далей »

Чаму здарыўся “Смаленск”?

Красавік 11, 2014 | Каментары (2)

Смаленск 5З нагоды 4-й гадавіны польскай трагедыі пад старабеларускім Смаленскам у Польшчы ўчора адбыліся розныя падзеі — ад маніфестацый перад расейскай амбасадай у Варшаве да падачы грамадству Мацэрэвічам чарговай нізкі фактаў, якія зноў даводзяць, што авіякатастрофа адбылася з-за тэракту (хто ведае польскую, можа пачытаць тут пра сьляды выбуху ўнутры салона прэзідэнцкага “Тупалева”: http://wpolityce.pl/smolensk/190898-macierewicz-salonka-prezydenta-zostala-rozerwana-w-powietrzu-nie-ma-innego-wytlumaczenia-nasz-wywiad; гл. таксама першыя два фота зьлева). Аднак мы на нашым сайце ўжо падавалі столькі фактаў, якія даводзяць арганізаваную невыпадковасьць сьмерці 96 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Качыньскім, што большасьць нашых чытачоў, якія карыстаюцца рацыянальнай часткай псіхікі, напэўна ўжо больш цікавіць пытаньне, пастаўленае ў загалоўку. На гэтае “чаму?” сёньня адказвае рэдактар Газеты польскай штодзённай (Gazeta Polska Codziennie) Томаш Сакевіч (гл. трэцяе фота). Яго артыкул узяты адсюль: http://niezalezna.pl/53990-po-co-byl-smolensk.

Рэдакцыя.

Далей »

Ну, слушна ж…

Красавік 9, 2014 | Каментары (1)

 Рэзонна

 

 

У цяжкі для блізкага нам украінскага народу час хочацца хоць нечым яму дапамагчы. Гэтае пачуцьцё тым больш узмацняецца, калі дзень за днём бачыш, як новыя ўкраінскія ўлады губляюць патэнцыйныя магчымасьці, каб стрымаць усходняга нахабніка, даць яму ясны, адназначны адпор… Таму сёньня мы вырашылі выставіць тэкст, які падае, на наш погляд, цалкам слушныя парады ўкраінцам у іх сітуацыі.  Артыкул завецца “Супрацьстаяць Расеі: біць ворага яго ж зброяй” (узяты адсюль: http://espreso.tv/article/2014/04/08/protyvostoya_rossyy_byt_vraha_eho_oruzhyem).

Рэдакцыя

Далей »

Старонка 5 з 12« Першая...34567...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы