Рэдакцыя
Апошнія месяцы і нават гады мы зьяўляемся сьведкамі сістэматычных правакацый расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу. Пры гэтым галоўнай персонай, якая непасрэдна зьдзяйсьняе гэтыя правакацыі, зьяўляецца мэр Масквы – Юры Лужкоў. Яго выказваньні скіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне ў цэлым і ў Крыме ў прыватнасьці, а галоўная мэта скіравана на разбурэньне сяброўскіх адносінаў паміж брацкімі ўкраінскім і маскоўскім народамі, на захоп Крыма расейскай імперыяй.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.4. Расейская апазіцыя,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.4. Украіна,
3.6. Праверым прагноз,
4.1. Дэмакратыя,
3.4.5. Расея,
4.8. Важныя сайты,
4.9. Тэрарызм?,
2.5.3. Сусьветная закуліса,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Ліпень 13, 2008
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Давайце абмяркуем, дык што ж адбылося? На пачатак нагадаем: галоўная мэта выстаўленьня двух папярэдніх артыкулаў заключалася ў магчымасьці праілюстраваць, што выказваньні накшталт “ЗША жадаюць разбурыць Расею”, “Расея заяўляе аб сваіх правах на постсавецкую прастору” і да т.п., якія нярэдка сустракаюцца ў палітычным дыскурсе, ёсьць надзвычай недакладнымі, неадэкватнымі зь ідэалагічных пазіцый, а таму непажаданымі для выкарыстаньня там. Паглядзіце, што адбылося ў дадзеным канкрэтным выпадку: у адным з найуплывовых палітычных часопісаў Злучаных Штатаў Амерыкі выступіла група асобаў, якія прадэманстравалі блізкі падыход да ключавых геапалітычных праблем. Няўжо цяпер і мы павінны казаць, што ЗША выступаюць за тое, пра што казалі яны? А, можа, больш правільней прыглядзецца, што гэта за людзі, інтарэсы канкрэтна якой сілы яны прадстаўляюць? (гэта першае пытаньне). І як суадносяцца гэтыя інтарэсы з інтарэсамі розных народаў (напрыклад, украінскага, беларускага), усёй агульналюдскай цывілізацыі, з адзіным сэнсоўным імператывам яе прагрэсіўнага гуманістычнага разьвіцьця? (пытаньне другое).
Далей »

Разам з Кісінджэрам у тым жа нумары “The International Herald Tribune” ад 2 чэрвеня 2008 г. выступіў Стывен Коэн (Stephen F.Cohen). Падаем яго артыкул (паводле www.inosmi.ru/translation/242318.html).
Рэдакцыя.
Далей »

У сьферы публічнай палітыкі (г.зн. піяраўскі й дыпламатычна абмежаванай) часта гаворыцца пра “ўзаемаадносіны паміж Расеяй і ЗША”. Аднак ў ідэалагічна-аналітычнай сьферы такі стыль выказваньняў не спрацоўвае. У сувязі з гэтым мы ўжо даўно заклікаем называць дакладныя імёны канкрэтных (дыскрэтных) сілаў (а яшчэ лепш – імёны іх элітаў), якія зацікаўленыя ў правядзеньні той ці іншай палітыкі. Адначасна мы прапануем не ісьці на повадзе жаданьня гэтых сіл схавацца за значна больш маштабнымі і неўтральнымі аб’ектамі (напрыклад, за “Расею” ці “ЗША”). Каб яшчэ раз прадэманстраваць практычнае значэньне прапануемага намі падыходу, вельмі дарэчна падасьпеў матэрыял Яна Максімюка, перададзены па радыё “Свабода” (гл. www.svaboda.org/content/Article/1181292.html). У ім было паведамлена, што тры чалавекі – Генры Кісынджэр, Стывэн Коэн, Дзьмітры Рагозін – выступілі 2 ліпеня г.г. ва ўплывовым часопісе ЗША “International Herald Tribune” з артыкуламі, дзе заклікалі перагледзець палітыку ЗША ў адносінах да Расеі і, увага, не прымаць Украіну ў NATO (!). Гэтая падзея настолькі паказальная, каб прадэманстраваць унутраную разнароднасьць палітычных сілаў у ЗША і розьніцу, часта супрацьлеглую, іх інтарэсаў (і на гэтым фоне яшчэ раз актуалізаваць наш заклік), што не скарыстацца з аказіі было немагчыма. Мы знайшлі артыкулы першых двух палітыкаў, выстаўляем іх, а затым абмяркуем саму падзею.
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.9. Цыклічная падзея,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4. Украіна,
3.7. Метады прапаганды,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.8. Важныя сайты,
4.9. Тэрарызм?,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.4.1. Падаем факты,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Ліпень 3, 2008
Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя - постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча)
Далей »
Міхаіл Галдзенкоў (паводле n-europe.eu/content/index.php?p=49)
Масковія (сэрца Расеі) не размаўляла па-расейску [на цяперашняй мове расейцаў-маскоўцаў. – Рэд.] да самых Пятроўскіх часоў… Здаецца, гэта лухта, якой і быць ня можа, але факты – рэч упартая. І гістарычныя факты, якія стагоддзямі хавалі царскія гісторыкі, гавораць толькі пра адно – гэта было так.
Далей »
Віталь Куплевіч
Непрызнаныя дзяржава – краіна якая валодае частковым, абмежаваным, або поўным сувэрэнітэтам, але не прызнана іншымі дзяржавамі, або прызнана адной ці некалькімі дзяржавамі.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.4. Украіна,
3.4.5. Расея,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.2.1. Этнацыд беларусаў,
3.4.1. Польшча,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Чэрвень 23, 2008
Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.
Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.
Рэдакцыя.
Далей »
Паводле ariru.info/doc/?id=3113
Паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/18/58955.shtml
На ўкраінскім ваенна-гістарычным форуме робяцца спробы спрагназаваць хаду гіпатэтычнай вайны паміж Украінай і Расейскай імперыяй [падзеі апошніх месяцаў, асабліва паводзіны расейскай імперыякратыі, разгортваюцца так, што пастаноўка дадзенага пытаньня правакацыяй ужо не выглядае. – Рэд.]. Вельмі цікавы прагноз складзены ўкраінскімі ваеннымі прафесіяналамі. Ён пазбаўлены эмоцый і мітынгоўшчыны, аб’ектыўна ацэньвае сілы ды сродкі, якія могуць быць задзейнічаныя ў канфлікце, а таксама асаблівасьці кіраваньня войскамі.
Далей »
Васіль Лапційчук - дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/13/58849.shtml; яшчэ адно інтэрвю сп-ра Лапційчука на гэтую ж тэму пададзена тут http://rus.4post.com.ua/world/97414.html)
Вядомы украінскі навуковец, русавед, дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі Васіль Лапційчук заявіў журналістам выданьня “Фарпост”, што вайна паміж Украінай і Расеяй вельмі верагодная. У прыватнасьці ён адначыў наступнае:
Далей »
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4. Украіна,
4.2. Нацыяналізмы,
3.4.5. Расея,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.5.2. ЗША, прыкметы дэградацыі,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Травень 28, 2008
Сьцяпан Бандэра
Калі мы пазнаёміліся з дадзеным артыкулам славутага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму, мы былі ўражаныя шэрагам уласных адкрыцьцяў - таму, напрыклад, што Сьцяпан Бандэра быў нацыяналістам не эгаістычным, а ўніверсальным, што ён быў выбітным палітычным стратэгам, што тыя папярэджаньні, якія ён рабіў больш паўстагоддзя таму (напрыклад, тыя, якія датычылі сапраўдных мэт расейскай ліберальнай апазіцыі й негатыўнай ролі Захаду ў барацьбе народаў савецкай імперыі за свабоду) зьяўляюцца прынцыпова актуальнымі і дасёньня. Так і хочацца параіць усім беларускім сапраўдным дэмакратам праштудыраваць пададзены ніжэй матэрыял самым дакладным чынам, а тое-сёе і завучыць на памяць. Застаецца толькі зьдзіўляцца, чаму пра такія прынцыповыя матэрыялы мы даведваемся так позна? Артыкул друкуецца паводле www.kavkaz.tv/ukr/content/2008/03/04/3553.shtml, яму папярэднічае каментар украінскай рэдакцыі інфармагенцтва “Каўказ-цэнтар”.
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4. Украіна,
4.2. Нацыяналізмы,
3.4.5. Расея,
4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.,
4.8. Важныя сайты,
5.1.3. Польскае пытаньне,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
3.4.1. Польшча,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Травень 7, 2008
Аляксей Шырапаеў (паводле shiropaev.livejournal.com/13166.html#cutid1)
Ёсьць у Расеі сапраўдныя дэмакраты. Мала, але ёсьць… Крытэры для іх выяўленьня вядомыя даўно – стаўленьне да самастойнасьці Беларусі, Украіны, да будучай дэзінтэграцыі РФ на карысьць выжываньня народаў расейскай імперыі… Шырапаеў і такія, як ён, называюць сябе нацыянал-дэмакратамі. Бачна, як на ідэалагічным узроўні яны эвалюцыянуюць ад эгаістычных нацыяналістаў да ўніверсальных (наперадзе ў іх пераход у соцыя-канструктывізм, сістэмны гуманізм). На палітычным узроўні іх эвалюцыя прайшла стадыю фармальнай дэмакратыі, знаходзіцца ў стадыі зьмястоўнай дэмакратыі, пераходзячы ў сапраўдны інтэрнацыяналізм (просім не блытаць з камуністычным і ліберальным “інтэрнацыяналізмамі”, якія на справе ёсьць формамі дэструктыўнага касмапалітызму). Выйсьце некаторых расейцаў на такі сьветагляд азначае, што зь імі можна мець справу. А, гледзячы па тым, як інтэграцыі зьмястоўных дэмакратаў баяцца самыя розныя соцыя-паразітныя сілы, справу з такімі людзьмі мець яшчэ і пажадана. Артыкул, разьмешчаны ніжэй – узор мысьленьня расейца, якому можна надаць высокае імя прыстойнага чалавека.
Рэдакцыя.
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.2. Сіянізм і антысіянізм,
3.4. Украіна,
4.2. Нацыяналізмы,
4.4. Падаем дакумент,
4.8. Важныя сайты,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.1.3. Грамадзянства і дэмакрат.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Травень 6, 2008

Афіцыйнае выданьне Вярхоўнай Рады Украіны газета “Голас Украіны” 30 красавіка апублікавала “Зварот украінскай інтэлігенцыі Харкаўскай вобласьці”, які падпісалі 328 чалавекі. У дакуменце ўтрымліваюцца заклікі ўвесьці крымінальную адказнасьць за патрабаваньні надаць рускай мове статус другой дзяржаўнай, а таксама гаворыцца, што расейскае ФСБ вядзе падрыўную працу ва Украіне пры дапамозе сьвятароў Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату. Пра гэта мы даведаліся з расейскага сайта www.nr2.ru/kiev/176520.html, які сочыць за падзеямі ва Украіне. Мы лічым мэтазгодным перадаць асноўны зьмест дадзенага звароту, нават у апасяродкаваным фрагментарным пераказе.
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Хромаў
У апошнія гады мы ўсе зьяўляемся сьведкамі нахабнага ўмяшаньня расейскай імперыякратыі ў справы незалежнай Украіны. Найбольш відавочны прыклад – дэманстратыўная падтрымка Пуціным Януковіча напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2004 годзе. Я зрабіў невялікае дасьледваньне дадзенай тэмы ў інтэрвале часу ад абраньня Юшчанкі прэзідэнтам (2005 г.) да нашых дзён. Думаю, украінскі досьвед мае шмат карыснага і для Беларусі.
Далей »

Падаем артыкул украінскага гісторыка Аляксандра Палія (скарочана, паводле www.pravda.com.ua/ru/news_print/2007/2/6/53818.htm; вытрымкі зь летапісаў пададзены ў аўтарскім варыянце). Калі вы яго прачытаеце, пераканаецеся, што ён датычыць ня толькі гістарыі, а і актуальнай палітыкі.
1.6. Сьвет сёньня,
1.2. Беларусь пераход,
3.1. Імпербюракратыя Расеі,
3.4. Украіна,
4.1. Дэмакратыя,
4.2. Нацыяналізмы,
4.4. Падаем дакумент,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
4.1.2. Эканам.пытан. і дэмакратыя,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю | Студзень 13, 2008

18 сьнежня г.г. зь ніжэй пададзеным зваротам да ўкраінскага народа зьвярнулася новаабраная прэмьер-міністар Украіны - Ю.Цімашэнка. Зрабіла яна гэта пасьля таго (!), як нарэшце стала прэмьерам. Хочам зьвярнуць увагу, што ворагамі ўкраінскай нацыі яна называе (вядома ж праз падтэкст) тых, каго і мы адкрыта называем такімі ж – кампрадорскую бюракратыю зь мясцовых і фінансавую алігархію (найперш не ўкраінскую), якія паразітуюць на нашых народах. Ня будзем хаваць, дадзенае супадзеньне ў палітычных сьветаглядах нам вельмі падабаецца. Мы ўсёй душой жада