nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.3. Закаўказьзе

Дудаеў таксама пра многае папярэджваў яшчэ чвэрць стагоддзя таму

Студзень 15, 2017 | Каментары (39)

Рэдакцыя.

ДудаеўСёньня ў працяг словаў Кастуся Каліноўскага – нашага нацыянальнага героя (гл. папярэдні матэрыял) – мы выстаўляем на нашым сайце частку інтэрвю знакамітага чачэнскага прэзідэнта-героя Джахара Дудаева (гл. фота). Адпаведны матэрыял быў выстаўлены ў сеціве журналістам Віталём Скобельскім (https://www.youtube.com/watch?v=mSAAZaIKuLU; мы выстаўляем частку ў інтэрвале 9:20-13:40). З нагоды нагадваем, што ўвесь час яго прэзідэнцтва (з кастрычніка 1991 г.) за Дж..Дудаевым палявалі расейскія “сьпецслужбы”. Тры замахі скончыліся няўдачай. Але ў красавіку 1996 года Дудаеў быў забіты расейскай ракетай, наведзенай на яго мабільны тэлефон і выпушчанай з ваеннага самалёта. Па зьвестках чачэнцаў, нацэльваць ракету дапамагалі амерыканскія сьпецслужбы, якім паступіў адпаведны загад з адміністрацыі прэзідэнт ЗША Біла Клінтана (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2016/04/21/112059/20-let-nazad-21-aprelya-1996-goda-byl-ubit-dzhokhar-dudaev.shtml).

 

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 1)

Верасень 13, 2015 | Каментары (13)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.

Высоцкі, Захарэвіч 1Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый  (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў — прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) — мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…

Далей »

Усходняя палітыка “Захаду” — адныя памылкі. Некаторыя заяўляюць пра жаданьне іх выпраўляць…

Ліпень 7, 2015 | Каментары (5)

Жураўскі“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы — Варшаве”.

Кастусь Каліноўскі.

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю,  прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя — у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…

Рэдакцыя.

  Далей »

Чаму здарыўся “Смаленск”?

Красавік 11, 2014 | Каментары (2)

Смаленск 5З нагоды 4-й гадавіны польскай трагедыі пад старабеларускім Смаленскам у Польшчы ўчора адбыліся розныя падзеі — ад маніфестацый перад расейскай амбасадай у Варшаве да падачы грамадству Мацэрэвічам чарговай нізкі фактаў, якія зноў даводзяць, што авіякатастрофа адбылася з-за тэракту (хто ведае польскую, можа пачытаць тут пра сьляды выбуху ўнутры салона прэзідэнцкага “Тупалева”: http://wpolityce.pl/smolensk/190898-macierewicz-salonka-prezydenta-zostala-rozerwana-w-powietrzu-nie-ma-innego-wytlumaczenia-nasz-wywiad; гл. таксама першыя два фота зьлева). Аднак мы на нашым сайце ўжо падавалі столькі фактаў, якія даводзяць арганізаваную невыпадковасьць сьмерці 96 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Качыньскім, што большасьць нашых чытачоў, якія карыстаюцца рацыянальнай часткай псіхікі, напэўна ўжо больш цікавіць пытаньне, пастаўленае ў загалоўку. На гэтае “чаму?” сёньня адказвае рэдактар Газеты польскай штодзённай (Gazeta Polska Codziennie) Томаш Сакевіч (гл. трэцяе фота). Яго артыкул узяты адсюль: http://niezalezna.pl/53990-po-co-byl-smolensk.

Рэдакцыя.

Далей »

Рускія як праблема

Сакавік 25, 2014 | Каментары (3)

Шырапаеў 1

 

Артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы ніколі б не напісалі самі, а, калі й напісалі, ніколі б не апублікавалі. Іншая справа — Аляксей Шырапаеў (гл. фота). Пытаньні, якія ён уздымае і публічна абмяркоўвае, яму, як рускаму, ставіць і аналізаваць значна спадручней. Ніжэй падаем  развагі спадара Аляксея на найважную сёньня тэму: рэакцыя расейскага (у асноўным рускага) грамадства на ваенную агрэсію расейскай імперыякратыі супраць Украіны (узята адсюль: http://rufabula.com/articles/2014/03/21/russian-as-a-problem).

Рэдакцыя.

Далей »

На Захад у сувязі са сконам міжнароднага права пачалі паступаць першыя спачуваньні

Сакавік 22, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Вашадзэ

 

 

Адным зь першых, хто гэта зрабіў, стаў  былы міністар замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ (гл. фота; зьвесткі ўзятыя адсюль: http://apsny.ge/2014/pol/1395171808.php). Грузінскі дыпламат на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» так пракаментаваў так званы рэферэндум у Крыме:

Далей »

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 2)

Люты 15, 2012 | Каментары (9)

Рэдакцыя.

У папярэдняй частцы гэтага матэрыялу мы падалі зьвесткі пра значныя посьпехі ў разьвіцьці эканомікі й нацыянальна-дэмакратычным будаўніцтве ў Грузіі пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 г. Аднак гэтыя рэформы адбываліся на вельмі неспрыяльным фоне. Мела месца вайна расейскай імперыі супраць Грузіі, якая адбылася ў жніўні 2008 году і ў выніку якой была захоплена частка тэрыторыі Грузіі, вядомая пад назвай “Паўднёвая Асеція” (гл. мапу; пра Абхазію мы цяпер весьці гаворку ня будзем – гэта асобнае пытаньне). Акрамя таго, як перад гэтай вайной, так і пасьля яе грузінскі народ жыў і працягвае жыць ва ўмовах няспынных пагроз з боку Расеі чарговай, яшчэ большай вайны, а таксама эканамічнага эмбарга, актыўнай дзейнасьці прарасейскай апазіцыі, правакацый і тэрактаў, якія зьдзяйсьняюцца расейскімі сьпецслужбамі й агентурай… Ну, і як “цывілізаваны” і “дэмакратычны” “Захад” у гэтых умовах, пра якія ён, дарэчы, добра паінфармаваны, дапамагае грузінскаму народу ўтрымаць і ўмацаваць сваю дэмакратычную дзяржаўнасьць? Давайце прыгледземся спачатку да “падтрымкі” з боку Еўразьвязу, а затым – з боку ЗША. А яшчэ пазьней — з боку іншых краін.

Далей »

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 1)

Люты 10, 2012 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Падзеі вакол Грузіі сёньня – гэта магчымыя падзеі вакол Беларусі заўтра – тады, калі да ўлады ў ВялікаЛітве́-Беларусі прыйдуць прыстойныя людзі, якія нарэшце пачнуць будаваць сапраўды беларускую дэмакратычную дзяржаву. Тады сцэнар будучых падзей вакол нашай краіны, аналізуючы сёньняшнія падзеі вакол Грузіі, можа выглядаць так: ціск расейскай імперыякратыі на Беларусь працягваецца і нават узмацняецца; мы змагаемся за сваю незалежнасьць з усіх сіл, адначасна наладжваючы жыцьцё ў адпаведнасьці з прынцыпамі сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасьці; а ў гэты час “Захад”… А што ў гэты час будзе рабіць “Захад” — якраз і бачна ў тым ліку па тым, што ён робіць сёньня ў адносінах да Грузіі. Давайце пачнем наш аналіз з азнаямленьня з тым станам, у якім знаходзяцца сёньня грузінскі народ і яго дзяржава.

Далей »

Другі дывізіён Еўразьвязу: Балтыя — Чарнаморыя – Каспій

Студзень 10, 2009 | Няма каментараў

Алег Соскін, доктар эканомікі, прафесар, дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства (падаецца паводле газеты “Экспрэс” (Украіна) №2, ад 9-10 сьнежня 2006 году і www.soskin.info/material.php?pokaz=2182)

Со�к�н.JPG

Адгукаючыся на прапанову Сяргея Высоцкага, выстаўляем два артыкулы Алега Соскіна (ніжэй – першы зь іх; гэты ж матэрыял, але ў больш пашыранай версіі, можна прачытаць тут: kyiv.osp-ua.info/index.php?newsid=10874). Дэманструючы павагу да блізкага нам украінскага народу, які, як да гэтага часу, не выяўляў імперскага стаўленьня да народу нашага, разьлічваючы на брацкае супрацоўніцтва і ў будучыні, а таксама на тое, што для большасьці беларусаў украінская мова ня ёсьць істотнай праблемай, падаем артыкулы на мове арыгінала.

Рэдакцыя.

Далей »

На “мядзьведзя” ёсьць “ваўкі”?

Верасень 15, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

�а�к� � м�дз�ведз�.JPG

Пасьля папярэдняга артыкула, у якім выкрываюцца планы “Імперыі зла”, цікава назіраць, як расейская імперыякратыя іх апраўдвае. Імперцы зразумелі, што шантаж Захаду Лаўровым, які запрапанаваў заходнікам выбіраць паміж Грузіяй і Расеяй (гл. nashaziamlia.org/2008/08/24/1509/#more-1509), ці аргументы накшталт таго, што начальству расейскіх ФСБ, МУС, арміі няма дзе адпачываць улетку, таму ім патрэбная Абхазія (гл. ariru.info/doc/?id=3139), ёсьць слабым абгрунтаваньнем анэксіі часткі тэрыторыі Грузіі. Відаць, з гэтай нагоды ў расейскай інфармацыйнай прасторы пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра план “Чыстае поле”, які пэўныя структуры з Захаду нібыта зьдзяйсьняюць супраць Расеі. Актыўную ролю ў распаўсюдзе страхаў пра гэты план адыгрывае і Пуцін. Мы вырашылі разабрацца з дадзенай тэмай.

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

Жнівень 30, 2008 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Працягваем зьбіраць яйкі (Частка 6)

Жнівень 24, 2008 | Каментары (3)

���� 7.JPG

Несумніўна, праявіў свае погляды ў дадзенай сітуацыі й расейскі афіцыйны бок. Для фіксацыі яго аргументаў мы абралі артыкул міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, які ён надрукаваў ва ўплывовай амерыканскай газеце “The Wall Street Journal” (падаецца паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243413, арыгінал знайсьці не атрымалася).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 5)

Жнівень 23, 2008 | Няма каментараў

Ш��апае�.JPG

Зь ня меньшай цікавасьцю мы чакалі, як на апошнія грузінскія падзеі адгукнуца іншыя рускія нацыяналісты – Шырапаеў і Хамякоў. Адгукнуўся толькі Аляксей Шырапаеў. Гэта ўжо досыць сімптаматычна. Што ж, чым багатыя, таму і радыя. Падаем яго пазіцыю (узята з lj.rossia.org/users/shiropaev/29147.html#cutid1).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 4; Д пр-п 63а)

Жнівень 23, 2008 | Каментары (1)

�Р�1.JPG
А вось пазіцыя што да вайны паміж расейскай імперыяй і Грузіяй знакамітага “Агенцтва Рускай Інфармацыі” (АРІ) – г.зв. “арыйцаў”, якія заўсёды падавалі сябе “рускімі нацыяналістамі”, а мы, нягледзячы на тое, што яны ўвесь час крытыкавалі “імперастаў”, упарта называлі іх шавіністамі-маскалямі. Спадзяемся, цяпер кожнаму чытачу стане ясна, што правы былі мы (узята адсюль: ariru.info/doc/?id=3138; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 3)

Жнівень 22, 2008 | Каментары (1)

��г�н.JPG

Для ілюстрацыі рэакцыі на грузінскія падзеі з боку тых, хто заўсёды адкрыта дэманстраваў свой імперскі сьветагляд, мы абралі Аляксандра Дугіна – вядучага ідэолага Крамля – і прадстаўнікоў г.зв. “Рускага клуба”. Шчырым беларусам, але са слабымі нервамі, гэты матэрыял раім не чытаць… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/12/60142; www.1news.az/news/20080821102851745.html; ).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 2)

Жнівень 21, 2008 | Каментары (4)

Зьбігнеў Бжэзінскі: “Калі грузінскі ўрад будзе дэстабілізаваны, доступ Захаду да Баку, Касьпійскага мора і далей будзе абмежаваны”.

Ð�жÑ�зÑ�нÑ�кÑ� 2.JPG 

Паслухаем чарговы голас з Захаду. Гэта добра вядомы нам пан Бжэзінскі – былы дарадца прэзідэнта ЗША Джымі Картэра (паводле www.rian.ru/world/20080613/110335496.html).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў па-над геапалітычнымі й ідэалагічнымі лясамі. “Гнёзды” адгукнуліся, можна зьбіраць яйкі (Частка 1)

Жнівень 21, 2008 | Каментары (1)

Пол Гобл: “Хутка мы можам убачыць новы сьвет”.

Ð�обл.JPG 

Мы ўжо даўно ўвялі ва ўжытак уяўленьне пра эфект “крука ў лесе” (гл.  nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Вайна ў Грузіі, якая працягваецца вось ужо два тыдні, зьяўляецца чарговым прыкладам гэтага эфекту, бо стварае выдатную магчымасьць высьвятліць, хто кім напраўду ёсьць у Расеі, на Захадзе, у Беларусі. Гэта і ёсьць каштоўныя для любога ідэолага “яйкі”. Пачаць іх збор мы вырашылі з Захаду (хаця тое-сёе мы ўжо і так сабралі…). Падаем інтэрвю вядомага амерыканскага палітолага Пола Гобла, якое ён 19 жніўня даў рэдакцыі “Голасу Амерыкі” (паводле www.voanews.com/russian/2008-08-19-voa17.cfm).

Рэдакцыя.

Далей »

Праз 12 дзён “пяцідзённай” вайны

Жнівень 20, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

���� 5.JPG

Перад тым, як прыступіць да канчатковага збору “ідэалагічнага ўраджаю” ў сувязі з чарговай вайной расейскай імперыі супраць Грузіі, варта апошні раз зірнуць на рэальнае поле бою. Прайшло ўжо 12 дзён з часу, калі пачалася вайна, і тыдзень, як прэзідэнт Расеі Мядзьведзеў заявіў пра пасьпяховае завяршэньне аперацыі “прымусу да міру”, загадаў расейскім генералам спыніць агонь і вярнуцца ў месцы зыходнай дыслакацыі… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/18/60339; … 08/19/60357; … 08/20/60374; …08/20/60373).

Далей »

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

Жнівень 20, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

Далей »

Дзьмітры Саймс: “ЗША не заявяць пра ваенную падтрымку Грузіі з мэтай аднаўленьня яе тэрытарыяльнай цэласьці”

Жнівень 19, 2008 | Каментары (2)

Сайм�.JPG

Бываюць сітуацыі, калі артыкулы ці інтэрвю, якія мелі месца шмат часу таму, набываюць актуальнасьць большую, чым у час іх зьяўленьня ў СМІ. Да такіх матэрыялаў належыць эксклюзіўнае інтэрвю Дзьмітрыя Саймса – прэзідэнта Цэнтра Ніксана (ЗША) і выдаўца аналітычнага часопіса The National Interest— журналістам грузінскага выданьня Georgian Times. Гэтае інтэрвю 24 красавіка г.г. было выстаўлена таксама і на расейскім сайце ІноСМІ (www.inosmi.ru/translation/240990). Матэрыял быў азаглаўлены “Скандальнае інтэрвю … Саймса”, а падзагаловак тлумачыў, чаму: “У інтарэсы Амерыкі ўваходзіць абарона суверэнітэту суседніх з Расеяй краін”. Разумеем, з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі – гэта злачынства… У сьвятле апошніх падзей у Грузіі скандальнасьць гэтага даўняшняга і амбівалентнага інтэрвю мы ўбачылі ў іншым, што і адлюстравалі ў нашым загалоўку. Акрамя таго, мы разьлічваем, што ўжо дастаткова падрыхтавалі нашых сталых чытачоў, каб яны (на фоне хаця б папярэдняга артыкула) самі паспрабавалі ўбачыць некаторыя нюансы палітычнай прасторы ЗША…  Інтэрвю падаецца зь неістотнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Далей »

Утаймаваць рускіх (“Time”, ЗША)

Жнівень 18, 2008 | Каментары (3)

Збігнеў Бжэзінскі (паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243263; арыгінал тут: www.time.com/time/world/article/0,8599,1832699,00

Ð�жÑ�зÑ�нÑ�кÑ�.JPG 

Паводле ідэі, заканчэньне “халоднай вайны” павінна было забясьпечыць прыход новай эры, у якой буйныя дзяржавы больш не маглі б дыктаваць суседзям, як ім уладкоўваць сваё жыцьцё. Менавіта таму ўварваньне Расеі ў Грузію – падзея настолькі трагічная і патэцыйна непажаданая. Сёньня ўвесь сьвет глядзіць на Расею: ці будзе яна і далей дамагацца сваіх імперскіх мэтаў метадамі прымусу і сілы, ці яна гатовая працаваць унутры новай сістэмы міжнародных адносін, у якой цэняць супрацоўніцтва і кансэнсус?

Далей »

Старонка 1 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы