nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.3. Закаўказьзе

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 2)

Люты 15, 2012 | Каментары (9)

Рэдакцыя.

У папярэдняй частцы гэтага матэрыялу мы падалі зьвесткі пра значныя посьпехі ў разьвіцьці эканомікі й нацыянальна-дэмакратычным будаўніцтве ў Грузіі пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 г. Аднак гэтыя рэформы адбываліся на вельмі неспрыяльным фоне. Мела месца вайна расейскай імперыі супраць Грузіі, якая адбылася ў жніўні 2008 году і ў выніку якой была захоплена частка тэрыторыі Грузіі, вядомая пад назвай “Паўднёвая Асеція” (гл. мапу; пра Абхазію мы цяпер весьці гаворку ня будзем – гэта асобнае пытаньне). Акрамя таго, як перад гэтай вайной, так і пасьля яе грузінскі народ жыў і працягвае жыць ва ўмовах няспынных пагроз з боку Расеі чарговай, яшчэ большай вайны, а таксама эканамічнага эмбарга, актыўнай дзейнасьці прарасейскай апазіцыі, правакацый і тэрактаў, якія зьдзяйсьняюцца расейскімі сьпецслужбамі й агентурай… Ну, і як “цывілізаваны” і “дэмакратычны” “Захад” у гэтых умовах, пра якія ён, дарэчы, добра паінфармаваны, дапамагае грузінскаму народу ўтрымаць і ўмацаваць сваю дэмакратычную дзяржаўнасьць? Давайце прыгледземся спачатку да “падтрымкі” з боку Еўразьвязу, а затым – з боку ЗША. А яшчэ пазьней — з боку іншых краін.

Далей »

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 1)

Люты 10, 2012 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Падзеі вакол Грузіі сёньня – гэта магчымыя падзеі вакол Беларусі заўтра – тады, калі да ўлады ў ВялікаЛітве́-Беларусі прыйдуць прыстойныя людзі, якія нарэшце пачнуць будаваць сапраўды беларускую дэмакратычную дзяржаву. Тады сцэнар будучых падзей вакол нашай краіны, аналізуючы сёньняшнія падзеі вакол Грузіі, можа выглядаць так: ціск расейскай імперыякратыі на Беларусь працягваецца і нават узмацняецца; мы змагаемся за сваю незалежнасьць з усіх сіл, адначасна наладжваючы жыцьцё ў адпаведнасьці з прынцыпамі сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасьці; а ў гэты час “Захад”… А што ў гэты час будзе рабіць “Захад” — якраз і бачна ў тым ліку па тым, што ён робіць сёньня ў адносінах да Грузіі. Давайце пачнем наш аналіз з азнаямленьня з тым станам, у якім знаходзяцца сёньня грузінскі народ і яго дзяржава.

Далей »

Другі дывізіён Еўразьвязу: Балтыя — Чарнаморыя – Каспій

Студзень 10, 2009 | Няма каментараў

Алег Соскін, доктар эканомікі, прафесар, дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства (падаецца паводле газеты «Экспрэс» (Украіна) №2, ад 9-10 сьнежня 2006 году і www.soskin.info/material.php?pokaz=2182)

Со�к�н.JPG

Адгукаючыся на прапанову Сяргея Высоцкага, выстаўляем два артыкулы Алега Соскіна (ніжэй – першы зь іх; гэты ж матэрыял, але ў больш пашыранай версіі, можна прачытаць тут: kyiv.osp-ua.info/index.php?newsid=10874). Дэманструючы павагу да блізкага нам украінскага народу, які, як да гэтага часу, не выяўляў імперскага стаўленьня да народу нашага, разьлічваючы на брацкае супрацоўніцтва і ў будучыні, а таксама на тое, што для большасьці беларусаў украінская мова ня ёсьць істотнай праблемай, падаем артыкулы на мове арыгінала.

Рэдакцыя.

Далей »

На “мядзьведзя” ёсьць “ваўкі”?

Верасень 15, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

�а�к� � м�дз�ведз�.JPG

Пасьля папярэдняга артыкула, у якім выкрываюцца планы “Імперыі зла”, цікава назіраць, як расейская імперыякратыя іх апраўдвае. Імперцы зразумелі, што шантаж Захаду Лаўровым, які запрапанаваў заходнікам выбіраць паміж Грузіяй і Расеяй (гл. nashaziamlia.org/2008/08/24/1509/#more-1509), ці аргументы накшталт таго, што начальству расейскіх ФСБ, МУС, арміі няма дзе адпачываць улетку, таму ім патрэбная Абхазія (гл. ariru.info/doc/?id=3139), ёсьць слабым абгрунтаваньнем анэксіі часткі тэрыторыі Грузіі. Відаць, з гэтай нагоды ў расейскай інфармацыйнай прасторы пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра план “Чыстае поле”, які пэўныя структуры з Захаду нібыта зьдзяйсьняюць супраць Расеі. Актыўную ролю ў распаўсюдзе страхаў пра гэты план адыгрывае і Пуцін. Мы вырашылі разабрацца з дадзенай тэмай.

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

Жнівень 30, 2008 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Працягваем зьбіраць яйкі (Частка 6)

Жнівень 24, 2008 | Каментары (3)

���� 7.JPG

Несумніўна, праявіў свае погляды ў дадзенай сітуацыі й расейскі афіцыйны бок. Для фіксацыі яго аргументаў мы абралі артыкул міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, які ён надрукаваў ва ўплывовай амерыканскай газеце «The Wall Street Journal» (падаецца паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243413, арыгінал знайсьці не атрымалася).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 5)

Жнівень 23, 2008 | Няма каментараў

Ш��апае�.JPG

Зь ня меньшай цікавасьцю мы чакалі, як на апошнія грузінскія падзеі адгукнуца іншыя рускія нацыяналісты – Шырапаеў і Хамякоў. Адгукнуўся толькі Аляксей Шырапаеў. Гэта ўжо досыць сімптаматычна. Што ж, чым багатыя, таму і радыя. Падаем яго пазіцыю (узята з lj.rossia.org/users/shiropaev/29147.html#cutid1).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 4; Д пр-п 63а)

Жнівень 23, 2008 | Каментары (1)

�Р�1.JPG
А вось пазіцыя што да вайны паміж расейскай імперыяй і Грузіяй знакамітага “Агенцтва Рускай Інфармацыі” (АРІ) – г.зв. “арыйцаў”, якія заўсёды падавалі сябе “рускімі нацыяналістамі”, а мы, нягледзячы на тое, што яны ўвесь час крытыкавалі “імперастаў”, упарта называлі іх шавіністамі-маскалямі. Спадзяемся, цяпер кожнаму чытачу стане ясна, што правы былі мы (узята адсюль: ariru.info/doc/?id=3138; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 3)

Жнівень 22, 2008 | Каментары (1)

��г�н.JPG

Для ілюстрацыі рэакцыі на грузінскія падзеі з боку тых, хто заўсёды адкрыта дэманстраваў свой імперскі сьветагляд, мы абралі Аляксандра Дугіна – вядучага ідэолага Крамля – і прадстаўнікоў г.зв. “Рускага клуба”. Шчырым беларусам, але са слабымі нервамі, гэты матэрыял раім не чытаць… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/12/60142; www.1news.az/news/20080821102851745.html; ).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 2)

Жнівень 21, 2008 | Каментары (4)

Зьбігнеў Бжэзінскі: “Калі грузінскі ўрад будзе дэстабілізаваны, доступ Захаду да Баку, Касьпійскага мора і далей будзе абмежаваны”.

Ð�жÑ�зÑ�нÑ�кÑ� 2.JPG 

Паслухаем чарговы голас з Захаду. Гэта добра вядомы нам пан Бжэзінскі – былы дарадца прэзідэнта ЗША Джымі Картэра (паводле www.rian.ru/world/20080613/110335496.html).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў па-над геапалітычнымі й ідэалагічнымі лясамі. “Гнёзды” адгукнуліся, можна зьбіраць яйкі (Частка 1)

Жнівень 21, 2008 | Каментары (1)

Пол Гобл: “Хутка мы можам убачыць новы сьвет”.

Ð�обл.JPG 

Мы ўжо даўно ўвялі ва ўжытак уяўленьне пра эфект “крука ў лесе” (гл.  nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Вайна ў Грузіі, якая працягваецца вось ужо два тыдні, зьяўляецца чарговым прыкладам гэтага эфекту, бо стварае выдатную магчымасьць высьвятліць, хто кім напраўду ёсьць у Расеі, на Захадзе, у Беларусі. Гэта і ёсьць каштоўныя для любога ідэолага “яйкі”. Пачаць іх збор мы вырашылі з Захаду (хаця тое-сёе мы ўжо і так сабралі…). Падаем інтэрвю вядомага амерыканскага палітолага Пола Гобла, якое ён 19 жніўня даў рэдакцыі “Голасу Амерыкі” (паводле www.voanews.com/russian/2008-08-19-voa17.cfm).

Рэдакцыя.

Далей »

Праз 12 дзён “пяцідзённай” вайны

Жнівень 20, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

���� 5.JPG

Перад тым, як прыступіць да канчатковага збору “ідэалагічнага ўраджаю” ў сувязі з чарговай вайной расейскай імперыі супраць Грузіі, варта апошні раз зірнуць на рэальнае поле бою. Прайшло ўжо 12 дзён з часу, калі пачалася вайна, і тыдзень, як прэзідэнт Расеі Мядзьведзеў заявіў пра пасьпяховае завяршэньне аперацыі “прымусу да міру”, загадаў расейскім генералам спыніць агонь і вярнуцца ў месцы зыходнай дыслакацыі… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/18/60339; … 08/19/60357; … 08/20/60374; …08/20/60373).

Далей »

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

Жнівень 20, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

Далей »

Дзьмітры Саймс: “ЗША не заявяць пра ваенную падтрымку Грузіі з мэтай аднаўленьня яе тэрытарыяльнай цэласьці”

Жнівень 19, 2008 | Каментары (2)

Сайм�.JPG

Бываюць сітуацыі, калі артыкулы ці інтэрвю, якія мелі месца шмат часу таму, набываюць актуальнасьць большую, чым у час іх зьяўленьня ў СМІ. Да такіх матэрыялаў належыць эксклюзіўнае інтэрвю Дзьмітрыя Саймса – прэзідэнта Цэнтра Ніксана (ЗША) і выдаўца аналітычнага часопіса The National Interest- журналістам грузінскага выданьня «Georgian Times«. Гэтае інтэрвю 24 красавіка г.г. было выстаўлена таксама і на расейскім сайце ІноСМІ (www.inosmi.ru/translation/240990). Матэрыял быў азаглаўлены “Скандальнае інтэрвю … Саймса”, а падзагаловак тлумачыў, чаму: “У інтарэсы Амерыкі ўваходзіць абарона суверэнітэту суседніх з Расеяй краін”. Разумеем, з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі – гэта злачынства… У сьвятле апошніх падзей у Грузіі скандальнасьць гэтага даўняшняга і амбівалентнага інтэрвю мы ўбачылі ў іншым, што і адлюстравалі ў нашым загалоўку. Акрамя таго, мы разьлічваем, што ўжо дастаткова падрыхтавалі нашых сталых чытачоў, каб яны (на фоне хаця б папярэдняга артыкула) самі паспрабавалі ўбачыць некаторыя нюансы палітычнай прасторы ЗША…  Інтэрвю падаецца зь неістотнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Далей »

Утаймаваць рускіх («Time», ЗША)

Жнівень 18, 2008 | Каментары (3)

Збігнеў Бжэзінскі (паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243263; арыгінал тут: www.time.com/time/world/article/0,8599,1832699,00

Ð�жÑ�зÑ�нÑ�кÑ�.JPG 

Паводле ідэі, заканчэньне “халоднай вайны” павінна было забясьпечыць прыход новай эры, у якой буйныя дзяржавы больш не маглі б дыктаваць суседзям, як ім уладкоўваць сваё жыцьцё. Менавіта таму ўварваньне Расеі ў Грузію – падзея настолькі трагічная і патэцыйна непажаданая. Сёньня ўвесь сьвет глядзіць на Расею: ці будзе яна і далей дамагацца сваіх імперскіх мэтаў метадамі прымусу і сілы, ці яна гатовая працаваць унутры новай сістэмы міжнародных адносін, у якой цэняць супрацоўніцтва і кансэнсус?

Далей »

Як асецінскі сьпецназ зачышчае грузінскія вёскі

Жнівень 16, 2008 | Каментары (1)

Людміла Наздрачова карэспандэнт “Новых известий”(паводле korrespondent.net/world/552547)

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 4.JPG 

Учора (12 жніўня) сьпецназ міністэрства абароны Паўднёвай Асеціі разам з апалчэнцамі накіраваўся на “зачыстку” грузінскай вёскі Нул (каля Цхінвалі), дзе напярэдадні адбыўся жорскі бой. Ваенныя запланавалі выціснуць усіх мірных жыхароў з гэтай тэрыторыі. Апалчэнцы палілі дамы і вывозілі каштоўныя рэчы, якія не пасьпелі забраць з сабой грузінскія ўцекачы. У бліжэйшы час асеціны зьбіраюцца прайсьці так па ўсіх вёсках, якія разьмешчаны анклавам паміж асецінскімі вёскамі. 

Далей »

14 жніўня. Грузія і навокал

Жнівень 15, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 3.JPG 

Нам даводзіцца часта нагадваць нашым чытачам, што мы – сайт не палітычны, не прапагандысцкі, а тым больш не для навінаў. Задача бачыцца нам у іншым. У чым канкрэтна, мы шмат разоў распавядалі. Але бываюць выпадкі, калі навіны, а тым больш іх супастаўленьне, маюць ключавое значэньне для фармаваньня сьветагляду, адэкватнага рэчаіснасьці. Учорашні дзень прынес шмат такіх навінаў. Частку зь іх мы вырашылі зафіксаваць. Для будучыні…

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2; Д пр-пы 16а, 103)

Жнівень 14, 2008 | Каментары (5)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 2.JPG 

4. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Хто на чыім баку.

Калі аналізаваць сусьветную рэакцыю, дык атрымліваецца выснова, што на баку крэмлядзяў выступіла фактычна… толькі Куба. Пра іх спадзяваньні на “саюзьнічка” Лукашэнку трэба весьці асобную гаворку (апошні стаіўся і ні гу-гу – робіць выгляд, што з галавой заняты выбарчай кампаніяй у Палатку, сьвета белага ня бачыць…).  З-за гэтага вышэйшыя прадстаўнікі палітычнай галіны расейскай імпербюракратыі вымушаны псіхічна падтрымліваць самі сябе. Усё гэта бачна…

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1; Д пр-п 102)

Жнівень 12, 2008 | Каментары (14)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

����.JPG

У нашай рэдакцыі былі свае планы на лета. Але іх даводзіцца адкласьці, каб абмеркаваць новую вострую сітуацыю на Каўказе. Для нас, як сайта ідэалагічнага, зьмястоўна-дэмакратычнага, зыходнае пытаньне заўсёды павінна гучаць прыкладна так: чый бок заняць у канфлікце паміж асетынскім і грузінскім народамі. Дарэчы, пачатак вайны быў дакладна спрагназаваны. І мы гэта ведалі (вось гучныя паведамленьні на гэты конт, якія ўжо 1-4 месяцы таму былі ўнесены ў нашу базу: kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/22/57847; …04/25/57910; …05/09/58184; …05/24/58477; …06/19/58982; …07/05/59287; …07/08/59345; …07/15/59481; …07/16/59517; … 07/17/59531; … 07/19/59572; …07/19/59568). Было ў нас і жаданьне папярэдзіць нашых чытачоў прыкладна так, як мы ўжо папярэджвалі пра магчымую агрэсію ўсходняй імперыі супраць Украіны. Але, на жаль, з-за розных іншых спраў рукі не дайшлі. Вайна пачалася, мы цяпер выгаворваем самі сабе і адначасна ў чарговы раз аддаем належнае чачэнскаму сайту “Каўказ-цэнтaр”, як надзейнай крыніцы інфармацыі аб падзеях на Каўказе.

Далей »

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

Жнівень 11, 2008 | Каментары (11)

��ке� � �оне.JPG
Ілюстрацыя: пікет беларусаў ў Боне 10.03.2008 г.

Рэдакцыя.

Далей »

Partal Prauda пра Украіну, Польшчу, Грузію, Прыбалтыйскія дзяржавы (частка ІV)

Ліпень 5, 2007 | Каментары (1)

�е�б� У��одне-���апей�к��.JPG

Падаем чарговую нізку матэрыялаў, дасланых за апошнія паўгады на адрас нашай рэдакцыі прыхільнікамі КХП-БНФ, якія вядуць сайт www.prauda.org. На гэты раз іх матэрыялы прысьвечаны з большага групе еўрапейскіх краін, разьмешчаных вакол Беларусі. Адзінае, чаго мы не хацелі б, каб у чытача, які знаёміцца з прыхільнымі матэрыяламі адносна Польшчы, склалася ўражаньне, што мы забылі пра прынцып 33 нашай Беларускай дактрыны. Не, мы не забыліся. Але, як інтэрнацыяналісты-гуманісты, мы ня можам ня радавацца посьпехам любога народу, які будуе сваю нацыянальную, сапраўды дэмакратычную дзяржаву.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы