nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.4. Чачня, Паўночны Каўказ

Дудаеў таксама пра многае папярэджваў яшчэ чвэрць стагоддзя таму

Студзень 15, 2017 | Каментары (39)

Рэдакцыя.

ДудаеўСёньня ў працяг словаў Кастуся Каліноўскага – нашага нацыянальнага героя (гл. папярэдні матэрыял) – мы выстаўляем на нашым сайце частку інтэрвю знакамітага чачэнскага прэзідэнта-героя Джахара Дудаева (гл. фота). Адпаведны матэрыял быў выстаўлены ў сеціве журналістам Віталём Скобельскім (https://www.youtube.com/watch?v=mSAAZaIKuLU; мы выстаўляем частку ў інтэрвале 9:20-13:40). З нагоды нагадваем, што ўвесь час яго прэзідэнцтва (з кастрычніка 1991 г.) за Дж..Дудаевым палявалі расейскія “сьпецслужбы”. Тры замахі скончыліся няўдачай. Але ў красавіку 1996 года Дудаеў быў забіты расейскай ракетай, наведзенай на яго мабільны тэлефон і выпушчанай з ваеннага самалёта. Па зьвестках чачэнцаў, нацэльваць ракету дапамагалі амерыканскія сьпецслужбы, якім паступіў адпаведны загад з адміністрацыі прэзідэнт ЗША Біла Клінтана (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2016/04/21/112059/20-let-nazad-21-aprelya-1996-goda-byl-ubit-dzhokhar-dudaev.shtml).

 

Далей »

Адкрыты ліст і выклік на дуэль ад Шаміля Басаева

Ліпень 12, 2016 | Каментары (1)

Басаеў 110 гадоў таму (10.07.2006 г.) загінуў герой чачэнскага народу Шаміль Басаеў (гл. фота). За гэты час адбылося тое, што раней здавалася неверагодным — досьвед чачэнскага народу ў змаганьні з расейскімі імперцамі можа спатрэбіцца і нашаму беларуска-літвінскаму народу (грузінам, украінцам ён ужо спатрэбіўся…). У сувязі з гэтымі абедзьвюмя абставінамі падаем ніжэй ліст, які ў 2001 годзе Басаеў напісаў Піціну. Той не адказаў… Хто з гэтых двух асоб сапраўдны тэрарыст, а хто “тэрарыст” уяўны, штучна зьлеплены прапагандай і ўкінуты ў галовы людзей, вырашаць вам (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/11/112688/dokument—otkrytoe-pismo-vyzov-shamilya-basaeva-v-adres-putina.shtml ; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Дэвід Сатэр: “Сёньняшняя Расея – вынік актаў тэрору, зьдзейсьненага супраць уласнага народу”

Травень 26, 2016 | Каментары (15)

Сатэр 1аДэвід Сатэр (гл. фота) — былы маскоўскі карэспандэнт Financial Times – зьяўляецца аўтарам трох кніг, прысьвечаных Расеі.  Сочыць за падзеямі ў Расеі амаль 40 гадоў. У 2013-м быў акрэдытаваны ў Маскве ў якасьці карэспандэнта радыё “Свабода”, але ўжо праз тры месяцы быў выгнаны з Расеі, стаўшы з часоў Халоднай вайны першым журналістам з ЗША, які быў выдалены адтуль. Зьяўляецца супрацоўнікам шэрагу заходніх дасьледчых інстытутаў (http://henryjacksonsociety.org/people/professional-staff/russia-studies-centre/david-satter/). Сёньня мы падаем тэкст аднаго зь інтэрвю сп. Сатэра, якое было ўзятае ў яго ў сувязі з выхадам яго чарговай кнігі, прысьвечанай сёньняшнім расейскім уладам (тэкст набраны адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=gJ64sDOYNLM).

Рэдакцыя.

Далей »

Чорныя меткі вакол Пуціна ўжо проста рая́цца

Студзень 27, 2016 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Чорныя меткі 1

 

З пачатку Новага года мы назіраем ў інфармацыйнай прасторы нарастаньне хвалі матэрыялаў, якія сьведчаць, што “Захад” вырашыў зрабіць Пуціна для сябе канчаткова нерукапаціскальным. Каб нашы чытачы не ўпусьцілі гэты момант, мы вырашылі зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя прыклады такіх матэрыялаў — “чорных метак” для Пуціна.

Далей »

Маўладзі Ўдугаў: Людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну, гатовыя змагацца за яе, павінны зьвязвацца паміж сабой і аб’ядноўвацца

Сакавік 4, 2015 | Каментары (9)

УдугаўЧым больш часу праходзіць ад пачатку “гібрыднай вайны”, якую пачала расейская імперыякратыя супраць Украіны, тым больш гэтая вайна набывае рысы нейкай незразумелай, недарэчнай. Усё больш людзей жадаюць, каб ім патлумачылі, што на самай справе адбываецца. Мы сочым за такімі тлумачэньнямі. Аднак большасьць зь іх, якія сустракаюцца ў самых розных СМІ, апынаюцца павярхоўнымі, а то і недарэчнымі. Амаль паўгады таму журналіст Каўказ-Цэнтру ўзяў інтэрвю на тэму гэтай вайны ў вядомага ідэолага чачэнскага вызвольнага супраціву Маўладзі Ўдугава. Большасьць зь яго адказаў падаліся нам дастаткова сэнсоўнымі, каб быць выстаўленымі на нашым сайце. Дый час паказаў яго правату шмат у чым. Мы не прызнаем рацыю за Ўдугавым толькі ў некаторых пытаньнях — напрыклад, яго стаўленьне да ўкраінскай мовы, да Беларусі (інтэрвю ўзятае адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2014/09/17/106254.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны “Данбас”: “Гэта сур’ёзны вораг, але яго трэба зьнішчаць”

Травень 31, 2014 | Няма каментараў

Данбас

 

Сямён Сяменчанка (псеўданім?), інтэрвю зь якім мы ўзялі адсюль: http://www.belaruspartisan.org/politic/268516/ — гэта камандзір праўкраінскага батальёна “Данбас”. Ён не здымае балаклаву, калі мае зносіны з журналістамі. Сямён рускі па нацыянальнасьці, бацька 4-х дзяцей. Нарадзіўся і вырас на Данбасе, ніколі не рыхтаваў сябе да палітычнай дзейнасьці і, тым больш, ня мог падумаць, што яму са зброяй у руках давядзецца абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Камандзір “Данбаса” падкрэслівае, што ваюе ня супраць рускіх, а супраць расейскага фашызму і бандытаў

Рэдакцыя.

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

Люты 16, 2014 | Каментары (4)

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана — паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5в: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2004-05 гг.)

Люты 3, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 1 

Заява Рэгіянальнага Грамадскага руху “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня»: У Чачні працягваецца жахлівае бязьмежжа (26.01.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16419)

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5б: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2001-03 гг.)

Студзень 28, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 11 

 

Працягваем апавядаць пра пакуты чачэнскага народу пад ботам расейскіх акупантаў – служак расейскай імперыякратыі. Магчыма, на прыкладзе часткі 5а некаторыя адчулі, што знаёміцца з жахлівымі фактамі ім надзвычай цяжка. І, тым ня менш, мы заклікаем нашых наведвальнікаў прачытаць чарговую нізку матэрыялаў, у якіх гаворка ідзе пра падзеі 2001-02 гг. Праўду заўсёды варта ведаць, якой бы яна ні была… 

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5а: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 1999-2000 гг.)

Студзень 22, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 210. Для таго, каб і сёньня адэкватна ўспрымаць падзеі ўнутры і вакол Чачні, неабходна ня толькі аб’ектыўна ацаніць, але і эмацыйна прачуць сітуацыю, у якой знаходзіцца ўвесь чачэнскі народ, пачынаючы з 1994 году. Сярод найцяжкіх злачынстваў расейскай імперыякратыі, зьдзейсьненых супраць яго за гэты час, варта назваць практычна татальнае разбурэньне інфраструктуры краіны, істотнае забруджаньне асяроддзя, сьмерць (часта пакутлівую), фізічнае і псіхічнае калецтва, а таксама эміграцыю дзясяткаў тысяч людзей у вайну 1994-96 гг. (1-е злачынства);  адсутнасьць якой-кольвек дапамогі чачэнскаму народу з боку Расеі (ці хаця б элементарнай кампенсацыі нанесеных страт для аднаўленьня нармальнага мірнага жыцьця) ў перыяд 1996-99 гг. (2-е злачынства; зьвярніце ўвагу, пасьля насаджэньня ў Чачэніі сваіх васалаў — клану Кадыравых — расейская імперыякратыя штогод выдаткоўвае мільярды даляраў “на аднаўленьне Чачні”); грубае разарваньне ў 1999 годзе Дамовы “Аб міры паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй”, падпісанай у Крамлі ў 1997 годзе, у якой абяцалася надалей усе праблемы паміж Чачнёй і Расеяй вырашаць толькі мірным шляхам, і пачатак новай яшчэ больш жудаснай вайны (3-е злачынства); разнастайныя найцяжкія і маштабныя злачынствы-жахі, якія абрынуліся на чачэнскі народ з канца 1999 года, працягваюцца і сёньня (4-е злачынства). Для таго, каб лепш усьвядоміць, пра што ідзе гаворка хаця б у апошнім выпадку, давайце больш падрабязна пазнаёмімся з тым, што вырабляла і працягвае вырабляць на чачэнскай зямлі расейская імперыякратыя з дапамогай сваіх ланцуговых псоў-вайскоўцаў, для чаго няма тэрміну даўніны.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 4: гістарычныя дасягненьні Масхадава вачыма чачэнцаў і ня толькі)

Снежань 31, 2013 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 77. Падчас, калі ў Чачні галоўнымі дзеючымі асобамі былі Яндарбіеў і Масхадаў, адбылося шэраг падзей, несумніўна меўшых гістарычнае значэньне ня толькі для чачэнскага народу. Першай з такіх падзей можна назваць ваенную аперацыю  “Джыхад” у 1996 годзе. У яе выніку спачатку Грозны, а затым і ўся Ічкерыя былі вызвалены ад расейскай акупацыі. Давайце на гэты раз паглядзім на даную аперацыю з чачэнскага боку (яе апісаньне, якое падана ніжэй, узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/07/67220.shtml; http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/05/59881.shtml).

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 3: Яндарбіеў і Масхадаў)

Снежань 29, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 35. Пасьля забойства Джахара Дудаева функцыі прэзідэнта чачэнскай дзяржавы Ічкерыя пачаў выконваць Зелімхан Яндарбіеў (гл. фота; на ім Яндарбіеў справа, зьлева — Аслан Масхадаў). Гэты выбітны сын чачэнскага народу нарадзіўся ў Казахстане ў 1952 годзе, але пазьней вярнуўся ў сваё радавое паселішча ў Чачні Старыя Атагі. Працоўны шлях пачаў у 17 гадоў (рознарабочы, муляр). Пасьля службы ў войску, працуючы на буравой, завочна вучыўся на філалагічным аддзяленьні Чачэна-Інгушскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1981 годзе. Затым працаваў карэктарам у кніжным выдавецтве. У 1985-86 гг. займаў пасаду старшыні Камітэту прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР. У перыяд перабудовы заняўся грамадска-палітычнай дзейнасьцю — на момант знаёмства з Дудаевым узначальваў Вайнахскую дэмакратычную партыю.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 2: Джахар Дудаеў)

Снежань 25, 2013 | Каментары (11)

Рэдакцыя.

Чачня 7б 

 

 

3. Бурлівыя падзеі пачатку 1990-х адбываліся на вачах многіх з нас, але ўжо сталі гісторыяй… 

У час распаду СССР (1990-91 гг.) чачэнцы зноў зрабілі рашучыя крокі ў кірунку набыцьця незалежнасьці. У гэты перыяд іх узначаліў былы савецкі генерал авіяцыі Джахар Дудаеў, які стаў першым прэзідэнтам Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 1: XVIII — ХХ стагоддзі)

Снежань 25, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 1аУсім вядома, што адныя з галоўных праблем чачэнскага народу ў апошнія стагоддзі й дзесяцігоддзі (як, дарэчы, і беларуска-літвінскага, украінскага ды шматлікіх іншых народаў у нашым рэгіёне) караняцца ў такой злачыннай зьяве, як расейскі імперыялізм. Аднак гісторыя нашых народаў магла б быць значна менш трагічнай, калі б тое, што некаторыя лічаць “дэмакратычным, цывілізаваным Захадам”, сапраўды адпавядала зьместу гэтага паняцьця. Паколькі на нашым сайце шмат увагі надаецца фактам, якія дапамагаюць людзям убачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць (бо толькі тады ў нашых ды шматлікіх іншых народаў сьвету будуць шанцы выбрацца з аблуднага кола бесперапынных трагедый), давайце паспрабуем ацаніць сапраўдную ролю г.зв. “Захаду” на прыкладзе нядаўняй гісторыі чачэнскага народу.

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 2, дапоўненая)

Лістапад 13, 2013 | Каментары (7)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 2

Наўпрост зь Беларусі да Стаўрапаля цягнікоў няма. Таму давялося ехаць да ст.Каўказская, якая яшчэ 180 км да месца. На станцыі спаткаў здаровы дзяцюк у скуранцы, які і даставіў да Стаўрапаля. Апынуўся ў офісе галоўнага арганізатара Зьезду славянаў Уладзіміра Несьцерава. Адразу на ўсю сьцяну здаравенны трыкалор. Зь іншых бакоў цытаты Кутузава, Жукава. Міжволі падумалася: “Куды я трапіў?..”

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 1)

Лістапад 13, 2013 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

Запрашэньне на  1-ы Зьезд cлавянаў Стаўрапольля сталася для мяне досыць нечаканым і цікавым адначасна. Урэшце, ніхто з беларускіх апазіцыянераў ніколі ня меў справаў з рускімі нацыяналістамі, за выключэньнем мясцовых шавінюжак… Ідэйнае несупадзеньне, я думаю, і проста чалавечы страх не дазволілі нашым апазіцыянерам паглядзець непасрэдна на новую расейскую зьяву…

Далей »

Вам бы, маскалікі, “бацьку” ў прэзідэнты, ды гадкоў на 25!

Лістапад 12, 2013 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Лука 1

 

Тыя зь беларусаў-літвінаў, хто пазнаёміўся з нашым папярэднім матэрыялам, могуць падумаць: “рускія нацыяналісты — у цэлым нармальныя хлопцы; практычна ўсе 14 іх патрабаваньняў да расейскай улады, агалошаных на Рускім маршы, я падзяляю; напэўна зь імі можна мець справу”. Але мы такім раім не сьпяшацца з высновамі. Калі рускія “нацыяналісты” скуголяць пра свае праблемы, мы — беларусы-літвіны — добрыя душы — імкнемся іх зразумець і, як мінімум, спачуваем. Але паплечнікаў шукаюць ня так. Сябры, паплечнікі — гэта тыя, хто спачувае табе і жадае дапамагчы, калі табе дрэнна, а тым больш, калі ў цябе бяда

Далей »

Свабода альбо сьмерць

Верасень 6, 2013 | Каментары (39)

Герб ЧРІ 2

 

У сувязі з Днём Незалежнасьці Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, а таксама ў сувязі з тым, што ў чарговы раз заблакаваны выхад на знакаміты сайт КаўказЦэнтар, выстаўляем артыкул Альгерда Бахарэвіча, які мы ўзялі адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/25092936.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Барыс Стамахін просіць ратаваць яму жыцьцё (+ дадатак)

Травень 30, 2013 | Каментары (14)

Стамахін 1Мы вымушаны часова перапыніць выстаўленьне серыі матэрыялаў, прысьвечаных Чэ Гевару, каб, выкарыстаўшы свае сьціплыя магчымасьці, хоць неяк паўдзельнічаць у ратаваньні жыцьця аднаго з сучасных расейскіх журналістаў і адначасна палітыкаў-рэвалюцыянераў. Гаворка пра Барыса Стамахіна. Гэты чалавек прытрымліваецца радыкальных ліберальных поглядаў, якія мы не падзяляем. Акрамя таго, віну за шматлікія заганы расейскай імперыі ён часта перакладае на рускі народ (хаця ўсім вядома, што ў гэтым у найбольшай ступені вінаватая рас.імперыякратыя і пэўныя глабальныя сілы, якія стаяць па-над ёй). Аднак, зь іншага боку, Стамахін быў адным з тых нямногіх расейцаў, якія ў свой час голасна пратэставалі супраць злачыннага нападу расейскай імперыякратыі на чачэнскі народ. Гэта шмат каштуе і патрабуе вяртаньня доўгу. У дадатак, ён просіць дапамагчы. Стамахін знаходзіцца ў расейскай вязьніцы ўжо другі раз і толькі за свае погляды, якія ён выказаў публічна.  Іншае вы зразумееце зь яго адкрытага ліста, які пададзены ніжэй (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/05/24/98129.shtml).

Далей »

8 сакавіка 69 і 8 гадоў таму

Сакавік 8, 2013 | Каментары (5)

У сёньняшні дзень у 1944 годзе 40.000  балкарцаў за адныя суткі былі дэпаратаваныя са сваіх земляў на Паўночным Каўказе ў Казахстан і Сібір.  Пра тое, як гэта адбывалася, чым суправаджалася і якімі прычынамі было абумоўлена, можна прачытаць, напрыклад, тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96665.shtml.  8 сакавіка 2005 года у выніку боя каля паселішча Талстой-Юрт стаў шахідам (быў забіты) абраны народам прэзідэнт ЧРІ, амір маджахедаў Каўказу Аслан Масхадаў. Свае развагі вакол гэтай падзеі падае Саід Ірбахаеў. Ніжэй мы іх выстаўляем (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96664.shtml).

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 11; Сурыкаў-Натхоеў і, магчыма, Гайдар – найноўшыя ахвяры вайны паміж фінансава-імперскай і тэрытарыяльна-імперскай галінамі расейскай імперыякратыі)

Сакавік 21, 2010 | Няма каментараў

d0a1d183d180d18bd0bad0b0d19e-2Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх — чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) — галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад “камунізму” да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек — нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота).  Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта — яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы