nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.5. Героі сярод нас

Надзея на волі

Травень 25, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Саўчанка 1

 

 

Сёньня гераічная Надзея Саўчанка вярнулася на Радзіму з маскоўскай вязьніцы, дзе яна знаходзілася маль два гады. Адбыўся яе абмен на двух расейскіх ГРУшнікаў. Саўчанка выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ва ўкраінскім  аэрапорце “Барыспаль”.

Далей »

Беларускія байцы ў зоне АТА ва Ўкраіне

Верасень 29, 2015 | Каментары (17)

Беларусы ва Ўкраіне 1Учора адзін з чытачоў нашага сайта падказаў нам е-адрас матэрыяла, які пацьвярджае папярэдні наш артыкул, прысьвечаны пошукам “атрада П”. Гаворка пра інтэрвю, якое ўзяў  украінскі карэспандэнт радыё “Рацыя” Марцін Война ў аднаго з байцоў Тактычнай групы “Беларусь” Яна Мельнікава (пазыўны “Білорус”). З улікам важнасьці тэмы мы вырашылі прадубляваць гэтае інтэрвю (узятае адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/belarusy-u-antyterarystychnaj-aperats/) і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”

Верасень 26, 2015 | Каментары (17)

Рэдакцыя.

Атрад П 1Усьлед за цікавым ды важным матэрыялам Сяргея Высоцкага неабходна асьвятліць яшчэ некаторыя пытаньні. Так, апазіцыйныя СМІ ў гэтым месяцы пачалі паведамляць, што ва Ўкраіне на баку ўкраінцаў ваююць ня проста беларусы, а, як мінімум, дзьве групы беларусаў – адныя кансалідуюцца вакол атрада “Пагоня”, а іншыя вакол тактычнай групы “Беларусь”. Гэтая сітуацыя прымушае паспрабаваць высьветліць:  што гэта за групы, чаму іх дзьве, якое адрозьненьне паміж імі, чые інтарэсы яны прадстаўляюць (бо апазіцыйныя СМІ гэтыя пытаньні ўжо чамусьці не асьвятляюць…). Мы, натуральна, дакладна ня ведаем усіх тонкасьцяў, зьвязаных з гэтымі пытаньнямі, але і замоўчваць іх далей немагчыма. Таму давайце дамовімся: мы пададзім ніжэй усё, што нам на сёньня вядома, паразважаем над гэтым, а калі ў нас не атрымаецца раскрыць нешта дастаткова дакладна, то прапануем тым, хто ведае лепш, скарэктаваць нас (калі дадатак не зьяўляецца ваеннай таямніцай). Заклікаем пісаць у каментарах толькі тое, што дакладна вам вядома. Усё ў адпаведнасьці са знакамітым прынцыпам беларуска-літвінскай шляхты: “Кажы, што ведаеш; рабі, што трэба; і хай будзе, што будзе!

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 2)

Верасень 23, 2015 | Каментары (22)

Высоцкі, Захарэвіч 6ГОРАД ПАД БОМБАМІ

Прыфрантавы горад пазнаецца адразу па масах вайскоўцаў, іхных разнастайных машынах (дарэчы, забясьпечаных толькі  валанцёрамі), пастаянных блок-пастах на выездах. Па перыметры гораду збудавана некалькі лініяў абароны, сістэма равоў, процітанкавых палёў ды мінных перашкодаў, доты. У народзе гэтая лінія абароны займела назоў “лінія Парашэнкі”… І хоць будаўніцтва атрымала шмат крытыкі — не абышлося бяз праславутай украінскай карупцыі й тут — лінія збудаваная. Падаецца, яна досыць сур’ёзная. Гэта адна зь лепшых справаў палітычнага кіраўніцтва краіны па марыўпальскай тэме. Ва ўсялякім выпадку, са слоў байцоў, “каб узяць Марыўпаль, маскалі тут заплацяць такой крывёй, якой гэтая вайна яшчэ ня бачыла…”. Горад быццам ашчэрыўся перад нападам ворага.

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 1)

Верасень 13, 2015 | Каментары (13)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.

Высоцкі, Захарэвіч 1Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый  (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў — прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) — мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…

Далей »

Вайна паміж славянскімі народамі працягваецца. Гінуць лепшыя ўкраінцы, беларусы

Жнівень 29, 2015 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Беларусы ва Ўкраіне 1Пакуль афіцыйная апазіцыя ў Беларусі, разбэшчаная “падтрымкай Захаду”, працягвае дэградаваць, здрадваючы ўласнаму народу, многія беларусы па ўласнай волі едуць дапамагаць брацкаму ўкраінкаму народу бараніцца ад чарговага прыпадку расейскай імперскай агрэсіі. Ва ўмовах, калі інфармацыйная прастора нашай краіны з-за здрадніцкай палітыкі цяперцаў-калабарантаў татальна запоўнена расейскай імперскай прапагандай, кожны беларус самастойна прымае падобнае рашэньне. І ўжо толькі таму кожны зь іх сапраўдны Герой. А паколькі баявыя дзеяньні на паўднёвым усходзе Ўкраіны адбываюцца рэальна ды рэгулярна і паколькі ва Ўкраіне ўжо ваююць сотні беларусаў, варта чакаць трагічных навін. На жаль, такія навіны прыходзяць…

Далей »

Статкевіч: Халуі ня могуць зразумець чалавека гонару

Жнівень 26, 2015 | Каментары (3)

Статкевіч 1

На днях адбылася знамянальная падзея – былі вызвалены ўсе асуджаныя палітвязьні (http://nn.by/?c=ar&i=155057; бо яшчэ ёсьць тыя, хто сядзіць да суду). Гэта Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікалай Статкевіч (гл. фота зьлева). Усё гэта тыя людзі, якія не пісалі ніякіх прашэньняў Лу-ку, хаця той так хацеў… Зь некаторымі з вызваленых ужо пасьпелі паразмаўляць журналісты. З-за шэрагу прычын мы вырашылі прадубляваць і на нашым сайце адказы Мікалая Статкевіча на пытаньні “Нашай Нівы” (журналіст Зьміцер Панкавец), якія мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=155255.

Далей »

Сапраўдныя аўтарытэты пра стаўленьне да Правага сектару

Ліпень 30, 2015 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Аўтарытэты 1У сёньняшняй Беларусі ў афіцыйных, цяперскіх СМІ можна пачуць толькі негатыўныя меркаваньні пра Правы сектар і яго дзейнасьць. Гэта зразумела – што яшчэ могуць казаць прадстаўнікі прарасейскага беларусафобскага рэжыму, якія апанавалі нашу зямлю. Бо можна не сумнявацца, што гледзячы на тое, што адбываецца сёньня ва Ўкраіне, негатыўныя вобразы іх уласнай будучыні паўстаюць перад цяперцамі самі сабой. Адсюль такая іх рэакцыя… Аднак, хочаш ня хочаш, а многія звычайныя беларусы-літвіны таксама ўспрымаюць тое, што кажуць афіцыйныя СМІ (на справе СМДІ). Так пабудавана псіхіка масы, гэта – закон. Для большасьці людзей зьяўляецца недасягальнай задача самастойна выпрацаваць уласнае, больш аб’ектыўнае стаўленьне да прынцыповых зьяў рэчаіснасьці. Гэтым, дарэчы, і карыстаюцца ўсе антынародныя рэжымы. Таму, у дадатак да выказваньняў Арэстовіча (гл. папярэдні матэрыял) мы хочам пазнаёміць нашых чытачоў зь меркаваньнямі пра Правы сектар, выказанымі іншымі аўтарытэтамі. Сёньня мы прапануем прыслухацца да трох людзей (таксама можна прачытаць іх выказваньні, зафіксаваныя пісьмова).

Далей »

Нашая вайна

Травень 12, 2015 | Каментары (3)

Мурашка 3

Паважаныя суайчыньнікі! Хачу нагадаць вам, што ва Ўкраіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з расейскімі акупантамі й прарасейскімі тэрарыстамі-калабарантамі за сваю незалежнасьць, годнасьць, непадзельнасьць. Сёньня там гінуць як мірныя ўкраінскія жыхары ў сваіх дамах, так і маладыя хлопцы ў акопах. На баку акупантаў найноўшае ўзбраеньне, а таксама цынізм, агрэсія, сквапнасьць да чужога дабра і чужой зямлі. Украінскія ж нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Рэвалюцыі годнасьці. Як і на Майдане, на пярэднім краі насьмерць стаяць добраахвотніцкія батальёны, у якіх поруч з украінцамі змагаюцца прадстаўнікі іншых народаў.

Далей »

Чаму беларусы і рускія ваююць на баку ўкраінцаў

Верасень 30, 2014 | Няма каментараў

Ільвы

Цалкам зразумела, чаму ўкраінскія патрыёты ваююць супраць расейскага агрэсара ў сёньняшняй вайне на паўднёвым усходзе Ўкраіны.  Але яшчэ больш станоўчым зьяўляецца тое, што ім, рызыкуючы жыцьцямі,  аказваюць інтэрнацыянальную падтрымку прадстаўнікі брацкіх народаў — беларусы і нават рускія. Некалькі дзён таму ў сеціве зьявіліся інтэрвю некаторых зь іх.  Мы палічылі важным зафіксаваць гэтыя інтэрвю для гісторыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Памёр Юрка Станкевіч

Жнівень 7, 2014 | Каментары (7)

Станкевіч 1 

 

 

 

Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.

Далей »

Другое інтэрвю “Сяменчанка”

Чэрвень 4, 2014 | Няма каментараў

 Сяменчанка

 

 

Другі раз даем слова на нашым сайце Сямёну Сяменчанка — камандзіру батальёна “Данбас”. Батальён быў створаны вясной бягучага года з мэтай захаваньня непадзельнасьці Ўкраіны, зьнішчэньня ўзброеных прарасейскіх сепаратыстаў (інтэрвю ўзята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129546).

Рэдакцыя.

Далей »

Адэса — мірны ўкраінскі горад (аб падзеях у ім 2 траўня 2014 г.)

Травень 3, 2014 | Каментары (1)

Адэса 1Мы вымушаныя часова перапыніць цяперашнюю серыю матэрыялаў, каб зафіксаваць на сайце значна больш актуальныя падзеі, якія маюць месца ва Ўкраіне ў нашы дні. Усялякае рознае і надзвычай важнае, актуальнае адбываецца там на ўсходзе, у Крыме. Але найбольш важнымі, на наш погляд, сталі ўчорашнія падзеі ў Адэсе. Адзін зь лепшых матэрыялаў, прысьвечаных адэскай трагедыі, зь якімі атрымалася пазнаёміцца, трагедыі, справакаванай прарасейскімі сепаратыстамі-тэрарыстамі (карацей, усё тымі ж цітушкамі), мы знайшлі тут: https://www.facebook.com/poll.lenec/posts/655941377832016?stream_ref=5 — і трохі адрэдагавалі. Відавочца (падае сябе пад нікам Poll Lenec) шчыра апісвае, што бачыў і адчуваў. Ілюстрацыі да апісаньня — гэта стоп-кадры, якія некаторыя сябры рэдакцыі зрабілі ўчора, назіраючы за падзеямі ўжывую, а таксама фота, узятыя адсюль: http://sokrytoe.net/15613-odessa-glazami-uchastnika-sobytiy-02-maya-2014-goda.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Лідар “ультраправай ваяўнічай украінскай групы” даў эксклюзіўнае інтэрвю ключавому заходняму СМІ. І “Захад” зноў “засьвяціўся”

Люты 6, 2014 | Каментары (3)

Яраш 1  Праз два месяцы пасьля пачатку  антыкаланіяльнага і антыдыктатарскага паўстаньня ва Ўкраіне “Захад” нарэшце зацікавіўся пытаньнем: “а што там адбываецца?”. Нягледзячы на ўсю сваю нягегласьць, некаторыя заходнія назіральнікі ўсё ж ськемілі, што ключавым чыньнікам, які вызначае асаблівасьць апошніх  палітычных падзей ва Ўкраіне, зьяўляецца чыньнік Майдану, а баявітасьць апошняга ў асноўным вызначаецца г.зв. “Правым сектарам”…  Тэкст, які выстаўлены ніжэй, належыць пяру Сімона Шустэра – журналіста ўплывовага амерыканскага часопіса “TIME”, які ўзяў інтэрвю ў, як ён піша, “лідара скрайне правай ваенізаванай групоўкі Правы Сектар” Дзьмітро Яраша (гл. фота зьлева). Гэты тэкст узяты адсюль: http://world.time.com/2014/02/04/ukraine-dmitri-yarosh-kiev/. Фота, якія яго суправаджаюць, узятыя з таго ж артыкула на сайце часопіса “TIME”. Мы іх не падпісвалі, бо, здаецца, яны і так добра кажуць самі пра сябе…

Рэдакцыя.

Далей »

Героі і мярзотнікі

Студзень 24, 2014 | Каментары (7)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 

 

Пасьля забойства людзей на Майдане — аднаго зь іх я ведаў асабіста — ня можаш так проста праліснуць гэта, як старонку нататніка… Мяне дратуе пачварнасьць той беларускай апазіцыйнай мярзоты, якая зараз імкнецца рабіць піяр на гэтай трагедыі, сьпекулюючы на гэтай бядзе…

Далей »

Беларус-літвін загінуў у змаганьні за свабоду Ўкраіны

Студзень 23, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Жызьнеўскі 1

 

 

Мы часова перапыняем падрыхтоўку да апрацоўкі й  выстаўленьня запланаваных раней матэрыялаў, каб паведаміць трагічную навіну, якая прыйшла ўчора з паўстанцкага Кіева. Тут пачалі забіваць людзей (некаторых перад гэтым жорстка катуюць). Сярод 5 загінулых (даныя на ранак 23.01.2014 г. — гл. http://www.belaruspartisan.org/politic/255070/) аказаўся першы беларус-літвін. Яго імя Міхал Жызьнеўскі. Ён з Гомеля, меў амаль 26 гадоў. Прычынай сьмерці, па даных лекараў, якія дапамагаюць пратэстоўцам (гл. інтэрвю прадстаўніка апазіцыйных лекараў Алега Мусія —  http://www.youtube.com/watch?v=EXYJjT_yhIY), стала кулявое раненьне ў сэрца.

Далей »

На вайне як на вайне

Кастрычнік 16, 2013 | Каментары (8)

Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі 

БПСНа  днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць  нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца  “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае — наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў — ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.

Далей »

11-ая гадавіна завяршэньня Курапацкага Чыну

Чэрвень 3, 2013 | Каментары (8)

Сяргей Высоцкі — кіраўнік АК БПС

Курапаты 1 

 

 

3-га чэрвеня штогод абаронцы Курапатаў адзначаюць чарговую гадавіну перамогі ў Курапацкім Чыне. Цяжка ў некалькі радкоў распавесьці недасьведчаным у гэтай тэме людзям, што гэта было такое…

Далей »

Жонка Сяргея Каваленкі: «Сяргей слабне на вачах»

Сакавік 12, 2012 | Каментары (3)

Сёньня, 12 сакавіка, зь Сяргеем Каваленкам, які галадае ўжо два месяцы, сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Яна выйшла з пакоя для спатканьняў «Валадаркі» ў сьлязах. Алена Каваленка кажа, што Сяргей выглядае яшчэ больш слабым. І гэта ня дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён.  Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася (падаецца паводле: http://www.svaboda.org/content/article/24513181.html).

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 2)

Снежань 11, 2011 | Каментары (3)




Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.

Рэдакцыя.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

Снежань 7, 2011 | Каментары (7)

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 41234
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы