nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.5. Героі сярод нас

Беларус-літвін загінуў у змаганьні за свабоду Ўкраіны

23 студзеня, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Жызьнеўскі 1

 

 

Мы часова перапыняем падрыхтоўку да апрацоўкі й  выстаўленьня запланаваных раней матэрыялаў, каб паведаміць трагічную навіну, якая прыйшла ўчора з паўстанцкага Кіева. Тут пачалі забіваць людзей (некаторых перад гэтым жорстка катуюць). Сярод 5 загінулых (даныя на ранак 23.01.2014 г. – гл. http://www.belaruspartisan.org/politic/255070/) аказаўся першы беларус-літвін. Яго імя Міхал Жызьнеўскі. Ён з Гомеля, меў амаль 26 гадоў. Прычынай сьмерці, па даных лекараў, якія дапамагаюць пратэстоўцам (гл. інтэрвю прадстаўніка апазіцыйных лекараў Алега Мусія –  http://www.youtube.com/watch?v=EXYJjT_yhIY), стала кулявое раненьне ў сэрца.

Далей »

На вайне як на вайне

16 кастрычніка, 2013 | 8 каментарыяў

Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі 

БПСНа  днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць  нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца  “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае – наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў – ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.

Далей »

11-ая гадавіна завяршэньня Курапацкага Чыну

3 чэрвеня, 2013 | 8 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС

Курапаты 1 

 

 

3-га чэрвеня штогод абаронцы Курапатаў адзначаюць чарговую гадавіну перамогі ў Курапацкім Чыне. Цяжка ў некалькі радкоў распавесьці недасьведчаным у гэтай тэме людзям, што гэта было такое…

Далей »

Жонка Сяргея Каваленкі: «Сяргей слабне на вачах»

12 сакавіка, 2012 | 3 каментарыя

Сёньня, 12 сакавіка, зь Сяргеем Каваленкам, які галадае ўжо два месяцы, сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Яна выйшла з пакоя для спатканьняў «Валадаркі» ў сьлязах. Алена Каваленка кажа, што Сяргей выглядае яшчэ больш слабым. І гэта ня дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён.  Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася (падаецца паводле: http://www.svaboda.org/content/article/24513181.html).

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 2)

11 снежня, 2011 | 3 каментарыя




Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.

Рэдакцыя.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

7 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Заява аргкамітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху

20 красавіка, 2010 | 2 каментарыя

Нагадваем, што 7.01.2010 г. на галоўнай плошчы Віцебска быў затрыманы сябра партыі КХП БНФ Сяргей Каваленка. Яго затрымалі за тое, што ён узьняў нацыянальны сымбаль – бел-чырвона-белы сьцяг – на належную яму вышыню. Гэты сымбаль рэжым Лукашэнкі забараніў у тым ліку і для таго, каб улагодзіць невялікую купку ветэранаў, якія захаваліся дасёньня дзякуючы таму, што ўсю вайну “ваявалі” ў заградатрадах, у СМЕРШы, у лясах заходніх абласьцей Беларусі й Украіны супраць змагароў за незалежнасьць ад улады бальшавікоў.

Далей »

Яскраваму прадстаўніку беларускай нацыянальнай эліты – Барысу Кіту – споўнілася 100 гадоў. Шчыра віншуем юбіляра!

7 красавіка, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

d091d09ad196d182


Гэтага выбітнага беларуса – на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка – ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.

Далей »

Два гатункі апазіцыянераў альбо Хто здольны супрацьстаяць усім імперыялізмам (гатунак 1: асобы, героі, Беларусы)

15 студзеня, 2010 | 6 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b5d180d0bed196-1-2У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.

Далей »

КРУКОЎСКІ Мікалай Ігнатавіч

8 красавіка, 2009 | 2 каментарыя

Паводле http://www.nation-sos.info/index.php?option=content&task=view&id=56

d09ad180d183d0bad0bed19ed181d0bad196Зьвярнуць увагу на гэтага чалавека і яго працы прапанаваў адзін з нашых няштатных аўтараў пад нікам Сейбіт. Я сп-ра Крукоўскага зрокава ведаю яшчэ з 1990-х, але ўпершыню пазнаёміўся зь некаторымі яго працамі літаральна на днях і… ахнуў. Столькі стратэгічных супадзеньняў у яго поглядах з маімі й калег па рэдакцыі: тут й ідэя аб’яднаць матэрыялізм зь ідэалізмам у рэалізме; й прапановы шырэй выкарыстоўваць кібернетычную тэорыю шматузроўневых сістэм для тлумачэньня зьяваў рэчаіснасьці й знаходжаньня правільнага кірунку руху ў ёй; й ідэя залатой сярэдзіны; й крытыка сучаснага дэкадэнцкага заходняга лібералізму са зьвяртаньнем увагі на тое, што ён ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай усходняму таталітарызму; й папярэджаньне аб небясьпецы будучай алігархічнай прыхватызацыі ў Беларусі; й разуменьне сутнасьці чалавека, як дваістай жывёльна-духоўнай істоты; й успрыняцьце неабсалютнасьці сьмерці; й узгадваньне таго, што выйсьце з цяперашніх беларускіх праблем у строгім сьледаваньні Беларускай нацыянальнай ідэі й да т.п. Усё гэта вырашальна пераважае над некаторымі несупадзеньнямі (напрыклад, мы ў рэдакцыі інакш разумеем інтэрнацыяналізм, зьмест некаторых біялагічных зьяваў, па-іншаму ўспрымаем “Расею”, мы звычайна не задавальняемся канстатацыяй феноменаў грамадскай дэградацыі, а імкнемся выявіць іх патагенэз ды этыялогію (г.зн. механізмы, прычыны) і да т.п.). Усе дасягненьні беларускай філасофскай думкі трэба папулярызаваць (тым больш, што канвергентнае супадзеньне нашых думак – каштоўны доказ праваты абодвух). Наш сайт прызначаны ў т.л. і для гэтага. Таму ў кароткай серыі бліжэйшых матэрыялаў мы (рэдакцыя) вырашылі пазнаёміць нашых чытачоў з адной з працаў сп-ра Крукоўскага, як і зь ім самім.

Алесь Астроўскі.

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 3, наш каментар; Д пр-п 113)

16 лютага, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d097d0b0d0bcd18fd182d0b0d0bbd196d0bdd18bУ папярэдняй частцы гэтага матэрыяла пададзены выдатныя па сваёй якасьці й выніковасьці артыкулы- адказы чарняваму нахабніку пад прозьвішчам “Алесь Белы” (гл. фота ў папярэднім артыкуле). Калі б нам было даручана ацаніць зробленае іх аўтарамі па 10-бальнай шкале, мы б паставілі адзнакі не ніжэй за 9-10. Кожны аўтар даў выдатны адлуп, разглядаючы сітуацыю са свайго ракурсу. Нам асабліва спадабаўся “Ланцуговы слон”. Яго мы напэўна з задавальненьнем пабачылі б сярод аўтараў і нашага сайта, асабліва, калі б ён адразу пісаў па-беларуску. Што да Аляксея Дзерманта, дык мы і так ужо падалі некалькі яго артыкулаў. Усё гэта вельмі прыемна – хаця б тут, у адрозьненьне, напрыклад, ад акцыі з “Картай апалячанага беларуса”, мы не адзіныя і нават ня першыя. Здаецца, тэма цалкам вычарпаная. Аднак на справе ёсьць яшчэ некалькі пытаньняў да асьвятленьня. Праблема ў тым, што і Дзермант, і “Слон”, і Рудкоўскі зрабілі акцэнт на асаблівасьцях беларусафобскага сьветагляду “Белага”, выкрылі падступнасьць яго падыходцаў, запазычаных не інакш як ад лукавага… Аднак засталася амаль цалкам не раскрытай грамадская складовая падзеі. А гэтую нішу запоўніць вельмі важна…

Далей »

Памерла Ніна Мацяш

19 снежня, 2008 | Няма каментараў

���.JPG

Сёньня ў Белаазёрску памерла паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш. Аўтарка каля дзясятка паэтычных кніг, перакладчыца “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры і твораў шмат каго зь іншых францускіх, бэльгійскіх, нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў, старшыня Берасьцейскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ён было 65 гадоў. Ніхто зь сябраў нашай рэдакцыі асабіста ня ведаў сп-ню Ніну, але гледзячы па тым, якія цёплыя словы гавораць пра яе нашы славутыя пісьменьнікі (гл. ніжэй; узята з www.svaboda.org), яна несумніўна вартая і нашага ўшанаваньня.

Рэдакцыя.

Далей »

Слова да беларуса!

6 снежня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ� 1.JPG 

Аб дэградацыі  беларускага грамадства сказана шмат. Можна пачытаць С.Законнікава, Св.Алексіевіч ці А.Астроўскага. На свае вочы штодня бачым страшэзныя праявы хваробы “лукашызм”. Таталітарызм бывае розны, але мясцовы грунтуецца на татальнай хлусні, бездухоўнасці і падлючасці. Аднак колькі суайчыннікаў прымаюць сатанінскія правілы гульні! Кажуць, узрасла плыня генетычных рабоў. Гэта у мадэрновым варыянце паўтарае 30-я гады мінулага стагоддзя. Каб не знікнуць у лагерах, трэба было апярэдзіць суседа ў складанні даносу. А цяпер і яшчэ прасцей – адцурацца нацыянальнай годнасці, гісторыі і памяці! Культывуецца такое: “а я у гэтым не разбіраюся і ў такія тэмы не лезу”.Многія нават не хочуць ведаць. Такая новая парадыгма ад недаразвітага тырана.

Далей »

«Рускія і беларусы ніякія не браты. Нават не стрыечныя»

2 лістапада, 2008 | 2 каментарыя

�.Та�а�.JPG

Інтэрвю Анастасіі Зеленковай са складальнікам, перакладчыкам і рэдактарам кнігі “Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія” Анатолем Та́расам  (гл. фота; паводле gazetaby.com/index.php?sn_nid=16646&sn_cat=35)

Далей »

Алесю Белакозу — 80!

12 верасня, 2008 | Няма каментараў

Іна Студзінская (паводле www.svaboda.org/content/Article/1199305.html; гл. таксама www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=5548&sn_cat=46)

Ð�леÑ�Ñ� Ð�елакоз.JPG 

Учора, 11 верасьня, вядомаму пэдагогу, краязнаўцу Алесю Белакозу споўнілася 80 гадоў. Усё жыцьцё ён працаваў настаўнікам у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну ў нас на Гарадзеншчыне. Спадар Алесь стварыў у сваёй школе ўнікальны літаратурна-этнаграфічны музэй. Цяпер ён на пенсіі, аднак час ад часу водзіць экскурсіі, бо ніхто ня здольны гэта рабіць так захапляльна.

Далей »

Халакост вачыма Шэрлака Холмса

16 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htmwww.rv.ru/content.php3?id=7362)

Халако�� - м��.JPG

Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.

Далей »

Падвойная пераемнасьць, як доказ слушнасьці змаганьня

4 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў

С�ко�а1.JPG
Як паведаміла радыё “Свабода” (www.svaboda.org/content/Article/1181005.html), 1 ліпеня пайшоў з жыцьця Віктар Сікора (1925-2008 гг., гл. фота) – адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага ГУЛАГу, сапраўдны патрыёт Беларусі, адраджэнец.

Далей »

Едзем на “Басовішча”!

30 чэрвеня, 2008 | 3 каментарыя

�а�ов���а2008.JPG

Сябры! Гарадзенскі Рух “За Свабоду” запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008” – фестываль музыкі маладой Беларусі. Сёлета “Басовішча-2008” пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне. Сёлета будзе арганізаваны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008” па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) – Басовішча – Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал).  Увага! Умовы!

Далей »

Вайна пасля вайны (частка 2; П пр-п 15)

18 чэрвеня, 2008 | 8 каментарыяў

Анастасія Зелянкова (паводле http://www.gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=4077)

СÑ�пÑ�аÑ�Ñ�Ñ� 2.JPG 

Далей »

Вайна пасля вайны (частка 1)

18 чэрвеня, 2008 | 3 каментарыя

Анастасія Зелянкова  (паводле http://gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=3990)

С�п�а��� 1.JPG
Захоп Навагрудка, замах на Хрушчова, вызваленне палітвязняў — усё гэта невядомыя старонкі беларускага антысавецкага супраціву. Пасля другой сусветнай вайны нашы суайчыннікі яшчэ больш за дзесяцігоддзе са зброяй у руках змагаліся за сваю свабоду супраць савецкай улады.
Доўгі час лічылася, што ў 1944 годзе беларускія партызаны павыходзілі са сваіх лясных сховішчаў і пачалі разам з мірным насельніцтвам будаваць светлую сацыялістычную будучыню. Насамрэч, усё было далёка не так. Кніга Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка “Беларускі супраціў” (гл. фота ўверсе), якая нядаўна выйшла ва Украіне, расказвае пра партызанскую барацьбу, што разгарнулася пасля перамогі над фашызмам. Пра размах гэтай барацьбы, яе супярэчнасці і вынікі “Салідарнасці” распавёў адзін з аўтараў кнігі, беларускі гісторык Сяргей Ёрш.

Далей »

Ліст да нямецкага знаёмага

24 мая, 2008 | Каментары (1)

��ла��н Я�ген 3.JPG

Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы