Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htm; www.rv.ru/content.php3?id=7362)
Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.
Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htm; www.rv.ru/content.php3?id=7362)
Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.
Віталь Хромаў
Як паведаміла радыё “Свабода” (www.svaboda.org/content/Article/1181005.html), 1 ліпеня пайшоў з жыцьця Віктар Сікора (1925-2008 гг., гл. фота) – адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага ГУЛАГу, сапраўдны патрыёт Беларусі, адраджэнец.
Сябры! Гарадзенскі Рух “За Свабоду” запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008” – фестываль музыкі маладой Беларусі. Сёлета “Басовішча-2008” пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне. Сёлета будзе арганізаваны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008” па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) - Басовішча - Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал). Увага! Умовы!
Анастасія Зелянкова (паводле http://gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=3990)
Захоп Навагрудка, замах на Хрушчова, вызваленне палітвязняў — усё гэта невядомыя старонкі беларускага антысавецкага супраціву. Пасля другой сусветнай вайны нашы суайчыннікі яшчэ больш за дзесяцігоддзе са зброяй у руках змагаліся за сваю свабоду супраць савецкай улады. Доўгі час лічылася, што ў 1944 годзе беларускія партызаны павыходзілі са сваіх лясных сховішчаў і пачалі разам з мірным насельніцтвам будаваць светлую сацыялістычную будучыню. Насамрэч, усё было далёка не так. Кніга Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка “Беларускі супраціў” (гл. фота ўверсе), якая нядаўна выйшла ва Украіне, расказвае пра партызанскую барацьбу, што разгарнулася пасля перамогі над фашызмам. Пра размах гэтай барацьбы, яе супярэчнасці і вынікі “Салідарнасці” распавёў адзін з аўтараў кнігі, беларускі гісторык Сяргей Ёрш.
Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.
Рэдакцыя.
Паводле Тацяны Поклад (www.svaboda.org/content/Article/1050825.html)
Учора (06.04.2008 г.) беларускаму асьветніку і сусьветна вядомаму навукоўцу Барысу Кіту споўнілася 98 гадоў. У 1930-40-х гадах Барыс Кіт працаваў для беларускай адукацыі на роднай Наваградчыне і Віленшчыне – у Віленскай беларускай гімназіі быў выкладчыкам і дырэктарам. Ён дапамагаў атрымаць асьвету многім вясковым беларусам, ратаваў моладзь ад вывазу на прымусовыя працы ў час гітлераўскай акупацыі, калі ачольваў семінарыю і школу ў Паставах і Маладзечне. Ад 1948 году Барыс Кіт жыў ў ЗША, ад 1950 году браў удзел у падрыхтоўцы першых амэрыканскіх касьмічных і ракетных сыстэмаў. Барыс Кіт першым разьлічыў прынцыпы выкарыстаньня вадароду як паліва для касьмічных ракет, ён – аўтар першага ў гісторыі навукі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве. Прафэсар, доктар філязофіі у галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі і многіх іншых міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб’яднаньняў. Апошнія 35 гадоў Барыс Кіт жыве ў Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. На свае юбілеі ён атрымлівае віншаваньні ад прэзыдэнта ЗША.
Рэдакцыя.
У той жа дзень, 2 красавіка, калі побач з расейскай амбасадай арыштавалі Паліну Дзьякаву і Паліну Кур’яновіч за спробу правесьці пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі й лозунгам “Расеі – не!”, іншая група палітыкаў проводзіла на сумна вядомым Бангалоры свой мітынг пад супрацьлеглымі ідэямі яднаньня з Расеяй… Найперш гэта былі вядомыя актывісты групы Фралова, да якіх далучыліся партыі БСДП (Грамада) і ПКБ. Ідэолагам усёй гэтай дзіўнай лявацка-імперскай кампаніі выступіў с-р Парфяновіч.
Рэдакцыя.
Пачаў працу інтэрнэт-сайт “Даведнiкi Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» (адрас: www.marakou.by)
Да нас у рэдакцыю з просьбай надрукаваць адкрыты ліст да Аляксандра Казуліна зьвярнулася дачка былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Алена Захаранка. Мы выконваем яе просьбу, вычакаўшы, як прыстойныя людзі, патрэбны час пасьля вядомай трагедыі ў сям’і Казуліных. Каб усім чытачам была зразумелая фабула падзеі, спачатку мы пададзім словы А.Казуліна, якія сталі прычынай адпаведнай рэакцыі з боку сям’і былога міністра – вельмі паважанага чалавека.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.
Паводле Ігара Карнея (www.svaboda.org/content/Article/1047930.html)
На пытаньні: Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі? Як лепей адзначаць гэтую дату? - сёньня адказвае адзін зь першых беларускіх палітычных вязьняў Уладзімер Лыско (за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка 1997 году быў асуджаны да двух гадоў “хіміі”).
“Дзень Волі, Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта дзень нашай незалежнасьці. І я перакананы, што гэта самае вялікае сьвята ў нашай Беларусі. Гэтую дату буду адзначаць як і ўсе - 25 сакавіка будзе шэсьце, таксама пайду на плошчу Якуба Коласа. Гэта ўжо без аніякіх пытаньняў. … Я не шкадую, што быў пакараны за палітыную дзейнасьць. Да таго ж, ад прызначанага тэрміну я адбыў толькі палову, роўна год. І, як некалі сказаў Юры Хадыка, для мяне гэта гонар – “сядзець” за Радзіму”
Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/None/1046629.html)
Для гісторыі й будучых судовых разьбіральніцтваў у нас ёсьць рубрыка “Фіксуем акты ўладнага варварства”. Мы зьбіраем пад ёй адпаведныя матэрыялы (якія ўдаецца), сістэматызуем іх і перыядычна выстаўляем. Але бываюць выпадкі, якія патрабуюць больш хуткага рэагаваньня.
Рэдакцыя (паводле svaboda.org/content/Article/1046279.html)
Выбітны заўзятар беларускай справы, краязнаўца, старшыня клубу “Спадчына” Анатоль Белы нядаўна так адказаў на пытаньне: Як лепей сьвяткаваць дзень 25 Сакавіка?
“Лепшае адзначэньне сьвята – гэта праца. Трэба зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР! Напрыклад, клуб “Спадчына” адзначае набліжэньне Дня Волі гэткімі высілкамі: па-першае, робім сайт. Ён будзе называцца “Адраджэнцы”. 250 асобаў - дзеячоў нацыянальнага адраджэньня – пададзеныя іх біяграфіі й мастацкія творы, прысьвечаныя той ці іншай асобе. Па-другое, мы усталёўваем помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Агромністыя лісты браніраванага жалеза, каб ворагі не пашкодзілі, прымацоўваюцца да сьцяны, а на іх – 18 барэльефаў тых бацькоў-заснавальнікаў, якія 25 сакавіка абвясьцілі аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. І, па-трэцяе, - робім кнігу “Пакліканыя Беларусьсю”. Усё гэта – у гонар 90-годзьдзя”.
Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/Article/1045781.html)
Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому №21 па вуліцы Герцэна ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, што была прымацаваная да сьцяга, было напісана: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон“. Гэта ўжо ня першы сьцяг, які легендарны і няўлоўны Мірон уздымае ў Віцебску ў гонар дзеячоў і стваральнікаў БНР. У Віцебску цяпер праходзіць “Бел-чырвона-белы маратон”, прысьвечаны 90-м угодкам БНР: да 25 сакавіка ў горадзе маюць зьявіцца яшчэ некалькі сьцягоў, узьнятых у гонар аднаўляльнікаў беларускай дзяржавы.
Беларусы Віцебску, мы ганарымся вамі! Заклікаем усіх жыхароў Беларусі падтрымаць ініцыятыву нашых слаўных віцьбічаў!
Рэдакцыя (паводле паведамленьняў беларускіх інтэрнэт-СМІ, найперш ww.svaboda.org; pahonia.org)
На фоне ганебнай, прадажнай, здраднай расейскамоўнасьці “беларускіх” “незалежных” СМІ, на якую мы зьвярнулі ўвагу тут: nashaziamlia.org/2008/02/08/1186, прыводзім яшчэ адзін выпадак (у датак да папярэдняга матэрыялу) ахвярнага змаганьня за адну з галоўных каштоўнасьцяў беларускага народу – нашу мову. Гаворка пойдзе пра сапраўднага героя сучаснай Беларусі Зьмітра Жалезьнічэнку. Гэты 20-гадовы жыхар Гомеля ўступіў у барацьбу з сістэмай міністэрства абароны, гомельскай міліцыяй і адміністрацыяй Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.
Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.svaboda.org, pahonia.org, www.t-styl.info).
Яшчэ летась адзін з гарадзенскіх актывістаў, выкладчык універсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч сабраў 19 бацькоў сярод сваіх знаёмых, якія хацелі б аддаць дзетак у беларускамоўныя садкі. Кузьмініч: “Цяпер у бацькоў няма выбару, у які садок аддаць дзяцей, паколькі беларускамоўнага наагул няма, а застаецца толькі ў рускамоўны”.
На свае грошы бацькі-ініцыятары пачалі распаўсюджваць рэкляму ў гарадзкіх перыядыных выданьнях і на транспарце, каб пашырыць кола жадаючых. Прыватны прадпрымальнік пагадзіўся запісаць і распаўсюджваць тэкт рэклямы ў тралейбусным транспарце бясплатна. Калі ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму даведаліся пра гэта, рэкляму адразу забаранілі, спаслаўшыся на тое, што “яе тэкст ніхто не ўзгадняў у аддзеле адукацыі гарвыканкаму”.