nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.6. Праверым прагноз

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 8: пазіцыя і аргументацыя Ю.Царыка)

20 сакавіка, 2017 | 15 каментарыяў

Царык 1Лічым важным уключыць у даную серыю матэрыялаў інфармацыю, якую ў апошнія месяцы падаў беларускай грамадскасьці Юры Царык (гл. фота). Важна ўлічваць, што ён зьяўляецца адным зь кіраўнікоў Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў (ЦСЗД), які зьяўляецца  аналітычным інстытутам… афіцыйных уладаў РБ. Спачатку (пад лічбай 1)  выстаўляем ключавыя фрагменты яго даволі абнадзейваючага інтэрвю, якое ён разам зь Дзянісам Івашыным даў Белсату ў лютым г.г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=rBitMpN6xQw), а затым, пад лічбай 2 – яго нашмат больш трывожны сакавіцкі артыкул (яго мы ўзялі адсюль:http://csfps.by/new-research/ukrainskiy-sled-i-otkrytaya-dezinformaciya).  Апошні артыкул пачынаецца з наступнай заўвагі: “Падаем увазе чытачоў вытрымку з новага даклада ЦСЗД «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 году паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Цалкам даклад публікавацца для адкрытага доступу ня будзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Беларусь у аптычным прыцэле расейскага экспансіянізму

13 снежня, 2016 | 3 каментарыя

Імантас Мелянас – этнаканфліктолаг, Вільнюс (артыкул аўтара, які выстаўлены ніжэй, узяты адсюль: https://informnapalm.org/30498-belarus-and-russian-expansionism/; нязначна адрэдагаваны)

%d1%96%d0%bc%d0%b0%d0%bd%d1%82%d0%b0%d1%81-1

 

 

“Ёсьць некалькі прычын, якія паўплывалі на выбар тэмы гэтага артыкула, але галоўная зь іх – разуменьне таго, што зло ніколі не бывае статычным. Яно альбо адступае, сустрэўшы рашучы адпор, альбо працягвае свой наступальны рух. Менавіта гэта можна сказаць пра экспансіянісцкую палітыку, якую праводзіць у дачыненьні да сваіх постсавецкіх суседзяў цяперашняе расейскае кіраўніцтва.

Далей »

“Калі апазіцыя будзе знаходзіцца ў такім стане, яна ніколі не перахопіць уладу ў цяперцаў”

25 ліпеня, 2016 | 24 каментарыя

Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.

Астроўскі 1Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: https://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…

Далей »

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

31 сакавіка, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. https://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” – гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

Далей »

Чорныя меткі вакол Пуціна ўжо проста рая́цца

27 студзеня, 2016 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Чорныя меткі 1

 

З пачатку Новага года мы назіраем ў інфармацыйнай прасторы нарастаньне хвалі матэрыялаў, якія сьведчаць, што “Захад” вырашыў зрабіць Пуціна для сябе канчаткова нерукапаціскальным. Каб нашы чытачы не ўпусьцілі гэты момант, мы вырашылі зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя прыклады такіх матэрыялаў – “чорных метак” для Пуціна.

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

22 студзеня, 2016 | 10 каментарыяў

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 2)

11 студзеня, 2016 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Прагноз для Ро 4Натуральна, што поўны “швах” у дачыненьнях расейскай імперыі з вонкавым сьветам, крызісны стан яе эканомікі, нарастаньне атмасьферы страху ды ўнутрыграмадскай напружанасьці, якія спалучаюцца з шавіністычна-імперскім шаленствам “эліты” і аблудствам масаў, выклікаюць у многіх жаданьне прадказаць бліжэйшую будучыню гэтай імперыі. Бо ўсім відавочна – той стан, у якім Расея знаходзіцца сёньня, ня можа працягвацца ня толькі бясконца, а і дастаткова доўга. У гэтай сітуацыі многія сьпяшаюцца прадказваць Расеі лёс СС. Слова “крах” стала вельмі распаўсюджаным пры спробе зазірнуць у яе бліжэйшую будучыню (на 2-5 гадоў). Але, у якой форме і ў якім кірунку крах? Што павінна адбыцца і ўва што цяперашняя Расея павінна пераўтварыцца? – цікавыя пытаньні, на якія хочацца мець больш-менш праўдзівы адказ. Каб не памыліцца з прагнозам, давайце пачнем са зьбіраньня максімальна вялікай калекцыі ўсіх магчымых варыянтаў расейскай будучыні ў бліжэйшыя гады.

Далей »

Чаму збываюцца нашы прагнозы

8 кастрычніка, 2015 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

Алексіевіч 2Сёньня ў Беларусі многія охаюць і ахаюць з нагоды прысуджэньня Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч (беларуска па бацьку, піша толькі па-руску, лічыць сябе чалавекам рускай культуры, касмапалітам). З гэтай нагоды хочам зьвярнуць увагу нашых чытачоў, што гэтая падзея была прадказана адным зь сябраў нашай рэдакцыі яшчэ 9 гадоў таму. Мы б гэта цяпер не ўзгадвалі, калі б яшчэ тады ня толькі было прадказана тое, што сёньня стала фактам, а і патлумачана, ЧАМУ так адбудзецца. Кожны жадаючы можна пазнаёміцца з тым тэкстам тут – https://nashaziamlia.org/2006/10/18/352. Для тых, хто ня мае часу, працытуем некалькі заключных сказаў: “Мы ўжо былі сьведкамі, як Нобля па літаратуры “атрымаў” вядомы на ўвесь сьвет пісьменьнік-франтавік, пісьменьнік-гуманіст Васіль Быкаў  … Наўрад ці варта меркаваць, што адбыўся недарэчны выпадак. У такой справе выпадкаў не бывае …  Ведаючы тое-сёе дадатковае пра сёньняшні рэальны Захад, я гатовы рызыкнуць рэпутацыяй і спрагназаваць, што з двух нашых намінантаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры хутчэй атрымае С.Алексіевіч, чым Рыгор Барадулін. Абвяшчаю галоўную прычыну: таму, што першая піша па-руску, а сп-р Рыгор – толькі па-беларуску. Г.зн., што Нобелеўскі камітэт і ТЫЯ ЛАБІСТЫ, якія стаяць за ім, ЗРОБЯЦЬ ЦАЛКАМ СУПРАЦЬЛЕГЛАЕ ТАМУ, ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ ў сёньняшніх складаных абставінах для станаўленьня нашай беларускай дзяржавы і нашай беларускай нацыі”.

 

“Захад” зрабіў дымавую маўрытанскую завесу, а цяпер яшчэ і дае адмашку Пуціну

9 верасня, 2015 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Пуцін - ЗахадНа фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…

Далей »

Статкевіч: Халуі ня могуць зразумець чалавека гонару

26 жніўня, 2015 | 3 каментарыя

Статкевіч 1

На днях адбылася знамянальная падзея – былі вызвалены ўсе асуджаныя палітвязьні (http://nn.by/?c=ar&i=155057; бо яшчэ ёсьць тыя, хто сядзіць да суду). Гэта Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікалай Статкевіч (гл. фота зьлева). Усё гэта тыя людзі, якія не пісалі ніякіх прашэньняў Лу-ку, хаця той так хацеў… Зь некаторымі з вызваленых ужо пасьпелі паразмаўляць журналісты. З-за шэрагу прычын мы вырашылі прадубляваць і на нашым сайце адказы Мікалая Статкевіча на пытаньні “Нашай Нівы” (журналіст Зьміцер Панкавец), якія мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=155255.

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

5 жніўня, 2015 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Чалавек са зброяй у руках

22 ліпеня, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Людзі са зброяй 1За апошнія некалькі гадоў у беларускай інфармацыйнай прасторы істотна павялічылася колькасьць сітуацый, калі мы бачым чалавека ці групу людзей са зброяй у руках. Нават, калі гэта паляўнічыя, мае пачуцьці да іх нельга назваць нейтральнымі. Мала таго, што чалавек загнаў усе іншыя зямныя істоты ў самыя непрыдатныя для жыцьця месцы, ён яшчэ прыходзіць туды, каб і там іх забіваць. Прычым, у абсалютнай большасьці выпадкаў не дзеля таго, каб пазбавіцца ад голаду (для гэтага сёньня ёсьць крамы, заваленыя мясам выгадаваных чалавекам хатніх жывёл), а дзеля задавальненьня ўласнай прыхамаці – пабачыць, як дзікая жывая істота курчыцца ад болю і памірае. На тваіх вачах і па тваёй волі… Такія дзеяньні людзей – гэта ўжо цяжкае злачынства, злачынства супраць жыцьця. Але яшчэ больш насьцярожанае стаўленьне ў мяне да людзей, у руках якіх не паляўнічая, а ваенная зброя. Удумайцеся, чалавек узброіўся прыладамі для забойства… іншых людзей! Калі бачу такіх, не магу пазбавіцца ад пакутлівага пытаньня: чалавеча, а ты дакладна ведаеш, ЗА ШТО ЗЬБІРАЕШСЯ ЗАБІВАЦЬ ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ?! Сапраўды ўяўляеш, сапраўды ведаеш? І дакладна?..

Далей »

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 4, грамадскі сьветагляд сп. Кульнёва і некаторых яго чытачоў)

1 ліпеня, 2015 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кульнёў 4.1У першых дзьвюх частках данага матэрыялу выказаўся спадар Кульнёў, а ў трэцяй мы падалі выказваньні яшчэ дзясяткаў чалавек – як з украінскага боку, так і расейскага – якія былі справакаваны яго артыкулам. Аднак, як часта бывае на нашым сайце, адзначанае – толькі матэрыял для далейшага аналізу. У даным выпадку – аналізу таго сьветагляднага канфлікту, які сёньня распалены (!) паміж  брацкімі славянскімі народамі. Галоўны канфлікт у чарговай вайне расейскай імперыі супраць Украіны (на гэты раз – гібрыднай), вядома, вайсковы, бо ў ёй ужо загінулі ды паранены тысячы людзей, а сотні тысяч сталі ўцекачамі. Каб не было недасказанасьці, паўторым у чарговы раз: усе сябры рэдакцыі цалкам на баку ўкраінскага народу, жадаюць яму хуткай і поўнай перамогі. Пра гэта мы вызначыліся адразу і адназначна… Таму цяпер нас больш цікавіць, што робіцца ў галовах расейцаў. Няўжо 80% зь іх на пытаньне: “Ці хочуць рускія вайны [сёньня з украінцамі]?”, – упэўнена адказваюць: “Так, хочам!

Далей »

Беларускі нацыяналізм – сьвятая справа для беларусаў

18 лістапада, 2014 | 43 каментарыя

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей – прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

24 ліпеня, 2014 | 23 каментарыя

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама – спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

Далей »

Паказальныя факты расейска-украінскай вайны

29 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Пракол палякаў 1Сталым чытачам нашага сайта напэўна вядомы прынцып “крука ў лесе”, якім мы сімвалічна пазначаем такія сітуацыі грамадска-палітычнага жыцьця, якія паўстаюць зьнянацку і прымушаюць выварочваць вонкі, на грамадскі агляд, такія зьявы сапраўднай рэчаіснасьці, якія “ўладары гэтага сьвету” да таго імкнуліся ўсяляк хаваць ад публічнага сьвятла. Прычына тамніцы ў тым, што “ўладары” – гэта ў абсалютнай сваёй большасьці сацыяльныя паразіты, а таму многае з таго, што яны робяць, зьяўляецца маральна непрыстойным ды юрыдычна злачынным. Такім перад людзьмі й народамі асабліва не пахвалішся… Прычына ж паўставаньня сітуацыі “крука ў лесе” ў нечаканасьці, непралічанасьці падзеі й, як вынік, непадрыхтаванасьці да яе з боку “ўладароў”. Мае значэньне таксама маштаб падзеі. Вось тады, бывае, выварочваюцца такія факты, пасьля якіх многія людзі вымушаныя істотна пераасэнсоўваць свой сьветагляд. У такой сітуацыі тыя, хто заранёў ведаў нейкую аб’ектыўную заканамернасьць, якую іншыя людзі ігнаравалі ці адмаўлялі, могуць дапамагчы іншым хутчэй засвоіць усьведамленьне сапраўднасьці, а міфы – выкінуць з галавы. Давайце сёньня разгледзім адзін факт, які асабліва ўражвае на фоне вайны расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу.

Далей »

Андрэй Піянткоўскі пра Пуціна, Расею, Крым, Украіну

19 мая, 2014 | Няма каментараў

Піянткоўскі 1

 

Самы час паслухаць аднаго з найаўтарытэтных расейскіх палітычных аналітыкаў, які, на жаль, прытрымліваецца збольшага ліберальных поглядаў, Андрэя Піянткоўскага (гл. фота; на ім пан Андрэй справа). Інтэрвю ў яго дома, на кухні, бярэ маскоўскі журналіст Валеры Адстаўных (гл. фота; Адстаўных зьлева).  Інтэрвю ўзята адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=_JC9quM_tts. У даным выпадку з-за яго вялікай працягласьці (больш за гадзіну) мы набіралі тэкст не з абсалютнай дакладнасьцю, а так, каб былі ясна зафіксаваныя ў пісьмовым выглядзе галоўныя думкі пана Піянткоўскага. 

Рэдакцыя.

Далей »

Шматкроць злачынная імперская стужачка

8 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Стужачка 1Заўтра 9 траўня. Усе прыхільнікі былога Савецкага Саюзу і магчымасьці яго рэстаўрацыі, прыхільнікі сучаснай расейскай імперыі, а таксама камуністычнай ідэалогіі будуць адзначаць гэтую дату як сваё адно з самых галоўных  сьвятаў. Хаця тут ёсьць прынцыповае пытаньне: а беларусы, украінцы, іншыя народы не ўдзельнічалі ў змаганьні зь германскім нацызмам, ці яны не паўнапраўныя саўласьнікі вялікай перамогі? Вядома, удзельнічалі, вядома, саўласьнікі. Прычым, удзел, напрыклад, беларусаў-літвінаў, калі лічыць па адноснай колькасьці ахвяр, пакладзеных на алтар Перамогі, большы, чым у любога іншага народу! Але ці шмат разоў вы пачуеце гэты факт з расейскіх СМІ, якія запаланілі (дзякуючы Лу-ку) нашу інфармацыйную прастору? Вельм верагодна, што такая заўвага не прагучыць адтуль ні разу… Замест гэтага нам увесь час будуць казаць пра Савецкі Саюз, “вялікі рускі народ” (у адпаведнасьці з новай прапагандысцкай модай), больш ці менш празрыста намякаючы пры гэтым, што мы – беларусы-літвіны – некаму нечым абавязаныя… А таксама нам у нос будуць тыцкаць “георгіеўскімі” стужачкамі, быццам тыя зьяўляюцца ня сімвалам расейскага імперыялізму, а галоўнымі сімваламі перамогі над фашызмам (хутка моладзь пачне думаць, што над Берлінам у траўні 1945-га залунаў не чырвоны сьцяг, а… чорна-жоўты паласаты). Такая вось падмена сімвалаў…

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, нахабства, хлусьня, прапаганда… (факт 5; Васерман)

6 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Васер 1Сёньня акрамя тэлебачаньня ёсьць яшчэ адзін вялікі канал інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства – Інтэрнэт. Натуральна, расейскія імперыякраты не маглі не ўлічыць яго магчымасьці ў сваіх планах імперскай агрэсіі на Ўкраіну. Тым больш, што ў Сеціва свая сьпецыфічная аўдыторыя, больш схільная самастойна шукаць праўду ў параўнаньні са звычайнымі спажыўцамі тэлевізінай дэзынфармацыйнай жуйкі. Патрэбныя тут і свае адмысловыя прапагандысты, якім у свой час быў накінуты флёр “інтэлектуалаў”. Шукаючы, хто сёньня ў расейскім фрагменце Сеціва найбольш актыўна абгрунтоўвае расейскі імперыялізм у яго актыўнай фазе – агрэсіўным нападзе на Ўкраіну, мы трапілі на старога знаёмага. Як жа, пан Васерман, сваёй персонай асабіста… (гл. фота). Мы ўжо сустракаліся з гэтым тыпам па іншых прычынах – у свой час ён выступаў супраць беларускай мовы і нашага народу. Цяпер вось выступае ў якасьці актыўнага агітатара за “рускія інтарэсы на Ўкраіне” ды яшчэ ў такой арыгінальнай ці то каўбойскай, ці то сьпецназаўскай іпастасі… (карацей, цырк! раім паглядзець). Тэкст, які падаецца ніжэй, узяты з вось гэтага сайта: http://www.youtube.com/watch?v=XcWVYxO0hmE.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 3б, заключная: іх і нашы мэты)

31 сакавіка, 2014 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Кантужаныя 2аа3. Час зьвярнуць увагу на галоўнага ў глабальным маштабе соцыя-паразітнага суб’екта-монстра – глабалісцкую сіянакратыю (гл. сьхему зьлева, якая ўзятая з часткі 3а гэтага ж матэрыялу). Гэтым тэрмінам мы пазначаем ядро глабалісцкай фінансавай алігархіі – то бок, ключавых асоб сярод банкаўскіх сямействаў (аб’яднаных дадаткова юда-габрэйскім паходжаньнем), якім, сярод іншага, належыць група прыватных банкаў пад назвай “Федэральная рэзервовая сістэма ЗША (ФРС)”, а ўнутры яе – станок разам з правам на друкаваньне даляраў. Сіянакратыя знаходзіцца на самым версе піраміды глабальнай масонска-таемнай (закуліснай) улады і адтуль кантралюе большасьць арыстакратычна-манархічных сем’яў т.зв.  “Захаду”, краўніцтва ўсіх важнейшых глабальных карпарацый, амаль усе глабальныя СМІ, а таксама практычна ўсе ключавыя палітычныя фігуры т.зв. “Захаду” (апошнія ў дачыненьні да сіянакратыі ўсяго толькі марыянеткі, прызначаныя забясьпечыць правядзеньне ў жыцьцё яе стратэгічных мэт й інтарэсаў). Асноўныя прозьвішчы сем’яў, галовы якіх складаюць сіянакратыю, наступныя: ракфелеры, ротшыльды, барухі, коэны, морганы, лейбы, куны і г.д. (гл. ілюстрацыю ўнізе).

Далей »

Версія, падобная на праўду

26 сакавіка, 2014 | 4 каментарыя

АрэстовічУ апошнія месяцы мы толькі тое і робім, што сочым за сітуацыяй ва Ўкраіне і вакол Украіны. Але, чым далей, тым больш перад намі паўстаюць пытаньні. Напрыклад, чаму дасёньня ня звольнены кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, які ў час рэвалюцыйных падзей у Кіеве працаваў супраць Майдану? (гаворка пра гендырэктара Нацыянальнай телекампаніі Ўкраіны Аляксандра Панцелеймонава) Чаму і сёньня надзейна не закрыта расейска-украінская мяжа? Чаму не арыштаваны тыя януковічаўскія “губернатары” на ўсходзе Ўкраіны, якія арганізоўвалі сепаратысцкія акцыі? Чаму працягвае сваю падрыўную дзейнасьць супраць Украіны фракцыя прарасейскіх камуністаў у ВР? Чаму не арыштованы алігархі, якія паціху падыгрываюць (і гэта вядома) расейцам? Чаму ня вяжуць расейскіх “цітушак” ва ўсходніх абласьцях Украіны? Ды іншыя чаму, чаму, чаму… Лепшы матэрыял, які дае ўцямны адказ на даныя пытаньні, мы знайшлі тут: https://www.youtube.com/watch?v=mtXZPxLdujQ#t=116. Хто хоча, можа паглядзець відэа, хто жадае – прачытаць тэкставую форму інтэрвю. Яго дае чалавек зь беларускім прозьвішчам Аляксей Арэстовіч (гл. фота). Ён украінскі псіхолаг, вайсковы аналітык, выведнік. Гэта ня значыць, што абсалютна ўсё ў яго інтэрвю мы прымаем, але, паўтарымся – гэты матэрыял, пакуль, бесканкурэнцыйна лепшы ў сэнсе тлумачэньня сітуацыі, з усяго таго, што мы знайшлі.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы