
Прапагандысцкая машына расейскай імперыякратыі малюе нам вобраз “Расеі”, як “вялікай, магутнай, персьпектыўнай дзяржавы, дзе будуць справядліва ўладкаваныя інтарэсы ўсіх людзей”. Калі сёньня яна яшчэ не такая (і ніколі не была), дык, маўляў, хутка будзе такой. Чакайце… Гэты вобраз, якім стала напампоўваюць галовы тых, на каго распаўсюджвае свой уплыў прапагандыская машына імперыі (а на тэрыторыю нашай Беларусі гэты ўплыў усё яшчэ распаўсюджвацца), і ёсьць галоўная прылада паразітнай імперыякратыі! З дапамогай гэтага вобразу яна пераўтварае патэнцыйна свабодных і маральных людзей ў… салдат і рабоў імперыі – у злачынцаў супраць сябе ды іншых. Жахлівае пераўтварэньне, сатанінскае. Таму адна з задачаў, якую ставіць наша рэдакцыя — даць людзям праўдзівыя зьвесткі аб рэальным стане спраў. Артыкул звычайнага амерыканца (чалавека ідэалагічна абсалютна незаангажаванага), які паспрабаваў рэальна пажыць нават у расейскай вітрыне – Маскве, і ня вытрымаў, кінуў усё, уцёк – яшчэ адно папярэджаньне тым беларусам, якія падпалі пад прапагандыскі ўплыў расейскай імперыякратыі (паводле http://fishki.net/comment.php?id=27859)
Рэдакцыя.
Далей »