Рэдакцыя.
З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) — мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Іван Саланевіч — публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька — школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен — барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе «дыктатурай праваслаўнага сумлення».
- Барыс Натанавіч, 2009 год скончыўся цэлай серыяй катастроф: аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС, «Неўскі экспрэс», пажар у Пермі … Выпадковасьць?
Калі мы сёньня кажам пра момант ісьціны для Ўкраіны (дарэчы, ня толькі для Ўкраіны), мы, як сайт ідэалагічны, маем на ўвазе ня толькі праблему, хто пасьля 7 лютага г.г. стане чарговым прэзідэнтам гэтай самай вялікай еўрапейскай дзяржавы (і, адначасна, нашага непасрэднага добрага суседа на поўдні). Мы маем на ўвазе яшчэ шэраг пытаньняў. Сярод іх: наколькі выніковым ва ўмовах імперскага ціску зьяўляецца такая форма дзяржаўнай улады, калі істотную ролю ў палітыцы адыгрывае парламент (памятаеце, на зьмены ў кірунку парламентарызму вымушана пагадзіліся самі “памаранчоўцы”, і многія “дэмакраты” ў Беларусі гэта віталі, а некаторыя працягваюць вітаць і сёньня); наколькі выніковым для абароны сапраўднай дэмакратыі й дасягненьня яе мэт ва ўсё тых жа ўмовах зьяўляецца такі стыль і зьмест прэзідэнцкага кіраваньня, які быў прадэманстраваны Юшчанкам;
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
10 ліпеня 1994 года
3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.





























































