Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
У папярэднім матэрыяле быў пададзены артыкул Ігара Лосева “Што супрацьпаставіць крамлёўскім правакатарам”. Мы вырашылі дапоўніць факты, пададзеныя ў ім, ідэалагізаванымі “аргументамі” прадстаўнікоў супрацьлеглага боку. У прыватнасьці, мы вырашылі падаць на нашым сайце ўзорны артыкул галоўнага крымскага камуніста – па сумяшчальніцтву грамагалоснага расейскага імперпрапагандыста і, натуральна, абсалютнага ворага ўкраінскай дзяржаўнасьці – Леаніда Грача (гл. фота справа). Ён, грунтуючыся на расейскай этнічнай большасьці ў Крыме, мае мандат дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны і, такім чынам, мае магчымасьць ліць праімперскія і антыўкраінскія інфармацыйныя памыі на ўсю ўкраінскую дзяржаву. Мы разьлічваем, што нашы чытачы маюць добныя нервы і дастаткова падрыхтаваныя, каб вылучыць карысную інфармацыю з прапаганды “гракоў”. Дарэчы, дзейнасьць апошніх стала цяпер літаральна шалёнай, бо ім пагражае страта ўплыву на народ Украіны праз Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (ПЦ МП), сувязі якога з НКВД-КГБ-ФСБ і расейскай імперыякратыяй відавочныя… Выступ “грака” цікавы тым, што раскрывае тэзы і прыёмы расейскай імперскай прапаганды (артыкул узяты адсюль: regnum.ru/news/981715.html; фота адсюль: qha.com.ua/?aid=23605)






























































